radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Праца без выходных, эканомія на зьніжках. Як беларускі самі гадуюць дзяцей у эміграцыі

Беларуска Натальля засталася ў Польшчы бяз мужа з траімі непаўналетнімі дзецьмі і нядаўна адкрытым бізнэсам. Каб утрымаць сябе і дачок, яна працавала амаль без выходных, пашырыла спэктар паслуг. Цяпер адкладае грошы і плянуе паездку на мора ўсёй сям’ёй. Свабода пагаварыла з маці, якія жывуць у эміграцыі без партнэра і самастойна гадуюць дзяцей: пра складанасьці, грошы і як яны спраўляюцца псыхалягічна. (На фота Натальля Матлах з дочкамі)

https://smarturl.click/mpwoG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронца пра зьмены ў Крымінальны кодэкс: «Рыхтуе магчымасьці для новых рэпрэсій»

Згодна зь праектам, акрамя іншага, пашыраецца пералік артыкулаў, паводле якіх магчымае завочнае асуджэньне, напрыклад, за «распальваньне варожасьці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу прэзыдэнта», «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў».

https://smarturl.click/W3OQk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЦВК паведамілі, што адна з прычын адсутнасьці ўчасткаў за мяжой — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Беларусі Ігар Карпенка абгрунтаваў адсутнасьць выбарчых участкаў за мяжой скарачэньнем колькасьці дыпляматаў і немагчымасьць арганізаваць бясьпечнае галасаваньне.

https://smarturl.click/opk2A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хутка павінна пачацца». Ліст да менскага сябра

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі?

Пра гэта ў лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/jkX0Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхару Янава прысудзілі 5,5 гадоў калёніі за ахвяраваньні, у тым ліку на полк Каліноўскага

У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што яму «інкрымінаваны шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці, уключаючы пералічэньне на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, якія знаходзіліся ў карыстаньні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаваньняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, «Полк Каліноўскага», грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме ня менш за 11 тыс. рублёў».

https://smarturl.click/RA4yx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Судзяць былых афіцэраў міліцыі, якія заклікалі калегаў «не выступаць карнікамі»

13 студзеня ў Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над групай былых супрацоўнікаў міліцыі Жодзіны, Барысава і Смалявічаў, якія падчас падзеяў 2020 году зьвярнуліся да былых калегаў. Будуць судзіць Ігара Кісьляка, Вячаслава Ільіна, Андрэя Дарошку, Віталя Папроцкага і Дзьмітрыя Ўдовіна.

https://smarturl.click/xB52Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кітаі адбываюцца сутыкненьні на пратэстах пасьля сьмерці студэнта

На відэа, якія вэрыфікаваў амэрыканскі тэлеканал CNN, дзясяткі пратэстоўцаў кідаюць розныя прадметы ў паліцыю каля прафэсійна тэхнічнай вучэльні ў Пучэне. Паліцыя б’е дэманстрантаў і кідае некаторых зь іх на зямлю.

Пратэсты пачаліся пасьля сьмерці студэнта 2 студзеня. Мясцовыя ўлады заявілі, што ён загінуў ад няшчаснага выпадку, але ў сацыяльных сетках зьявіліся абвінавачаньні, што ўлады пакрываюць забойства. https://smarturl.click/G6yDE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адзін з нас». Выйшаў дакумэнтальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага

Аўтары фільму асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца зьняволенага Ціханоўскага. https://smarturl.click/Xy9lm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы кіраўнік МУС Літвы выказаўся пра беларусаў

«Магу пацьвердзіць, што культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь. Агульная гісторыя, агульная культура, агульны Статут [Вялікага Княства Літоўскага]», — сказаў новы міністар. Пры гэтым, аднак, ён згадаў магчымыя пагрозы нацыянальнай бясьпекі, сказаўшы пра «стабільнасьць краіны перадусім». https://smarturl.click/AdVgR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сустрэўся з палітыкам, якога КДБ уключыла ў сьпіс датычных да тэрарызму

Першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намесьнікам кіраўніка МЗС Афганістану, прадстаўніком руху «Талібан», які кіруе ў гэтай краіне, Шырам Мухамадам Абасам Станікзаем. Станікзай уключаны Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». https://smarturl.click/ppZ99

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы за абразу Кубракова

Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што жанчына ў 2020-м годзе пакінула абразьлівыя камэнтары на адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Пасьля гэтага яна зьехала ў Літву.

Паведамляецца, што пасьля таго, як жанчына зацяжарала, яна вырашыла вяртацца на радзіму. Як толькі яна перасекла мяжу, яе затрымалі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра беларускую зіму па-беларуску. ТЭСТ

Адкажыце на пытаньні пра беларускую зіму і беларускую мову. Не забываймася дзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках, калі гэта для вас бясьпечна. https://smarturl.click/xB5xM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алькаголь нясе новыя рызыкі ў сярэднім узросьце — навукоўцы

Людзям, якім больш за 35 гадоў, алькаголь можа псаваць здароўе горш, чым маладым. Пра новыя вынікі дасьледаваньняў інфармуе амэрыканская газэта The New York Times. https://smarturl.click/67b8j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самая вялікая параза міністра Латушкі. Як у Менску зьнесьлі першую электрастанцыю

«Гэта была барацьба на ўзроўні прэм’ер-міністра, Лукашэнкі. Мая доўгая барацьба, на жаль, не дала плёну. З аднаго боку, сумленьне шчыміць, але яно ў мяне чыстае».


Электрычнае асьвятленьне ў Менску зьявілася 12 студзеня 1895 году дзякуючы графу Чапскаму, які змог запусьціць у горадзе першую электрастанцыю, пабудаваную ў нэагатычным стылі. Расказваем гісторыю будынку, зьнішчанага ў 2011-м:

https://smarturl.click/Q1G83

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой

Беластоцкі Фонд Kamunikat.org — адзін з самых пасьпяховых выдаўцоў беларускіх кніг за мяжой. Пагутарылі зь ягоным прэзыдэнтам Яраславам Іванюком пра непадцэнзурнага Быкава і актуальнасьць ягоных твораў, аўдыёкнігі на іPhone і бэстсэлеры мінулага году:

https://smarturl.click/0e5dv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвінавачанаму ў забойстве ў Варшаве беларускі Лізаветы запатрабавалі пажыцьцёвае зьняволеньне

У Акруговым судзе Варшавы 13 студзеня адбыліся спрэчкі бакоў па справе 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С., які напаў на беларуску Лізавету ў цэнтры польскай сталіцы летась у лютым.

Мужчыну абвінавацілі ў згвалтаваньні, забойстве і разбоі. Сёньняшняе пасяджаньне праходзіла ў закрытым рэжыме. На закрытых для прэсы і гледачоў спрэчках бакоў пракуратура папрасіла ля абвінавачанага пажыцьцёвае зьняволеньне і 200 тысяч злотых штрафу кожнаму пацярпеламу

https://smarturl.click/z2oVA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі анулявалі дамэн сайту онлайн-пэтыцый Petitions.by

Стваральнікі плятформы паведамілі, што цяпер карыстаньне старым адрасам можа быць небясьпечным, бо ім ужо не належыць ніякіх правоў на старонку. Таксама яны параілі карыстальнікам, што рабіць далей.

https://smarturl.click/YzLR1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тэрмін захоўваньня зьвестак адміністрацыйных справаў — тры гады». Як ня даць уладам зьнішчыць сьведчаньні рэпрэсій супраць беларусаў

Судовыя дакумэнты аб адміністрацыйных справах беларусаў, якія трапілі пад палітычны перасьлед у 2020 годзе, былі арыштаваныя на «содні» ці атрымалі штрафы, праўдападобна, могуць быць ужо зьнішчаныя. Паводле закону «Аб адзінай дзяржаўнай сыстэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэньняў» усе дадзеныя пра ўчыненае правапарушэньне павінны быць выдаленыя зь дзяржаўнай сыстэмы рэгістрацыі праз 3 гады.

Дасьледуем, як улады прыхоўваюць і зьнішчаюць сьведчаньні рэпрэсій і як ня даць ім гэтага зрабіць, каб у будучыні прыцягнуць да адказнасьці за палітычны перасьлед.

https://smarturl.click/xB5oL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца з «справамі аб вандалізьме» ля беларускіх асяродкаў Вільні

«Мне ўвогуле ня вельмі цікава, ці паліцыя знойдзе выканаўцу. Думаю, што замоўнікі — гэта, хутчэй за ўсё, лукашысты, — перакананы Фурманаў. — Таму калі і знойдуць некага, то гэта можа быць чалавек, якому вельмі былі патрэбныя грошы і ён знайшоў сабе падпрацоўку ў тэлеграм-каналах».


Зь ліпеня па лістапад 2024 году ў сталіцы Літвы адбылося прынамсі восем нападаў на беларускія мясьціны і асяродкі Вільні. Свабода пагаварыла з пацярпелымі ад дзеяньняў невядомых і атрымала адказ прадстаўнікоў літоўскай паліцыі, як ідзе расьсьледаваньне.

https://smarturl.click/Da3Eo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў аб гатоўнасьці перадаць у Паўночную Карэю яе палонных у абмен на ўкраінцаў з палону ў Расеі

Улады Ўкраіны некалькі дзён таму паведамілі аб захопе ў палон параненых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося 9 студзеня ў часе баёў у Курскай вобласьці Расеі.

https://smarturl.click/RA4yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 98 гадоў Ірыне Быкавай

13 студзеня 1927 году нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягоных твораў.

Пра іншыя памятныя даты 13 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w9gkm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 12 студзеня

📌 Самая вялікая параза міністра Латушкі. Як у Менску зьнесьлі першую электрастанцыю

📌 «Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой

📌 Самалёт «Белавія», які ляцеў у Санкт-Пецярбург, вярнуўся ў Менск праз умовы надвор’я

📌 Новы кіраўнік МУС Літвы выказаўся пра беларусаў

📌 Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сустрэўся з палітыкам, якога КДБ уключыла ў сьпіс датычных да тэрарызму

📌 Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы за абразу Кубракова

📌 У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі

📌 Алькаголь нясе новыя рызыкі ў сярэднім узросьце — навукоўцы

📌 Пра беларускую зіму па-беларуску. Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Румыніі адбываюцца новыя пратэсты супраць скасаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў

Тысячы людзей выйшлі 12 студзеня ў сталіцы Румыніі, Бухарэсьце, на пратэст супраць скасаваньня вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні. У першым туры выбараў найбольш галасоў набраў прарасейскі кандыдат Кэлін Джарджэску. Аднак Канстытуцыйны суд краіны скасаваў вынікі за два дні да меркаванага другога туру выбараў у сувязі з абвінавачаньнямі ва ўмяшаньні Расеі ў выбарчы працэс. Сёлета маюць адбыцца новыя выбары. https://smarturl.click/Da3l0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцэ-прэм’ер Каранкевіч: Беларусь гатовая разам з Вэнэсуэлай пераадольваць санкцыі

Беларусь гатовая разам з Вэнэсуэлай пераадольваць усе санкцыйныя барʼеры, заявіў намесьнік прэмʼер-міністра Віктар Каранкевіч на сустрэчы з кіраўніком Вэнэсуэлы Нікалясам Мадура ў Каракасе.

Некаторыя краіны Паўднёвай Амэрыкі не прызнаюць перамогу Мадура на выбарах у мінулым годзе, калі апазыцыя дала сьведчаньні масавых фальсыфікацый. А Злучаныя Штаты нават абяцалі 25 мільёнаў даляраў за дапамогу ў арышце Мадура. https://smarturl.click/l5j9M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі арыштавалі журналістку, якая ўдзельнічала ў пратэстах

Падчас акцыі пратэсту ў Батумі паліцыя 11 студзеня арыштавала заснавальніцу і дырэктарку выдавецтва «Батумэлэбі» і рэдактарку аднайменнай газэты Мзію Амаглабэлі.

Яе абвінавачваюць па артыкуле крымінальнага кодэксу Грузіі аб гвалце над паліцыянтам. Міністэрства ўнутраных справаў сьцьвярджае, што Амаглабэлі ўдарыла кіраўніка батумскай паліцыі, калі той спрабаваў затрымаць удзельнікаў акцыі пратэсту каля гарадзкога аддзяленьня МУС. https://smarturl.click/jkX9y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі

11 студзеня Міністэрства ўнутраных справаў зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленьне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», сярод іншых, у сьпіс дадалі магілёўскага футбольнага фаната Сяргея Ціханава, IT-спэцыяліста Чэслава Герасімовіча, асуджаную за салідарнасьць Тацьцяну Сьцёпу. https://smarturl.click/VDo4n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцпракурор, які вёў справы супраць Трампа, сышоў у адстаўку

У Злучаных Штатах спэцпракурор Джэк Сьміт, які вёў расьсьледаваньні супраць абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па двух фэдэральных крымінальных справах, сышоў у адстаўку, паведамляе Reuters.

Публічна ён пра гэта не аб’яўляў, паведамленьне аб адстаўцы зьмяшчаецца ў пададзеных у суботу ў суд дакумэнтах, у якіх Сьміт просіць зьняць забарону на апублікаваньне падрыхтаванай ім справаздачы аб расьсьледаваньнях. https://smarturl.click/AdV7y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самалёт «Белавія», які ляцеў у Санкт-Пецярбург, вяртаецца ў Менск праз умовы надвор’я

Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.

Адзначаецца, што «на бягучы момант» у аэрапорце вядуцца работы па «ачыстцы ўзьлётна-пасадачнай паласы ад сьнегу». «Аднаўленне палётаў чакаецца пасьля нармалізацыі ўмоў надвор’я», – гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе «Позірк». https://smarturl.click/dpQY0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў суседніх Літве ці Польшчы розныя гарады абвяшчаюцца культурнымі сталіцамі Эўропы, а нашаму Бабруйску такое нават ня сьвеціць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Бабруйск безумоўна варты такога гонару, як ні паглядзі. Многія ў сьвеце толькі дзякуючы Бабруйску і ведаюць пра Беларусь. Але нехта ў нас у аднабаковым парадку чамусьці выдумаў, што краіны Эўропы для нас «недружалюбныя», а нават «варожыя». І максымум, чаго варты Бабруйск, на іх думку, — гэта званьне сталіцы дажынак з афіцыёзнай самадзейнасьцю на сцэне. На жаль.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна

12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацярынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР, заснавальнік і мастацкі кіраўнік легендарнага ансамбля «Песьняры». Ягонае імя непарыўна зьвязанае з назвай калектыву, які стаў візытоўкай Беларусі ва ўсім сьвеце.

Пра іншыя памятныя даты 12 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdV80

Читать полностью…
Subscribe to a channel