Інаўгурацыя Дональда Трампа. Жывая трансьляцыя
Дональд Трамп афіцыйна стане 47-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў. Яго інаўгурацыя праходзіць 20 студзеня, упершыню за 40 гадоў — у памяшканьні. Сёньня Трамп пераедзе ў Белы дом. «Голас Амэрыкі» вядзе жывую відэатрансьляцыю з інаўгурацыі:
https://smarturl.click/w9jXn
У Беларусі вызначылі тарыфы за атрыманьне пэнсіі праз пошту
За атрыманьне пэнсіі ў аддзяленьні пошты давядзецца штораз плаціць 1,8 рубля, за дастаўку паштальёнам на дом — 8,5 руб. Праўда, плаціць павінныя ня ўсе: ад аплаты паслуг вызвалілі пэнсіянэраў, старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II груп, жыхароў сельскай мясцовасьці. Дэталі >>
Тым часам Лукашэнка сёньня падпісаў указ аб павышэньні пэнсіяў з 1 лютага.
Стала вядома пра затрыманьне на межах Беларусі 20 дальнабойнікаў
На межах Беларусі за апошнія некалькі дзён затрымалі сама меней 20 дальнабойнікаў, паведамляе тэлеграм-канал @Grodno_grab.
«Нам пішуць пра затрыманьне ня менш як 20 дальнабойнікаў пры праходжаньні мяжы за апошнія некалькі дзён. У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукалі падабайкі, падпіскі і камэнтары на „экстрэмісцкіх“ рэсурсах», — пішуць праваабаронцы праекту «Суды, затрыманьні. Горадня і вобласьць».
Яны адзначаюць, што праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі.
Самасьцьверджаньне за кошт ахвяраў. Пра сындром лукашызму
У турэмных «інтэрвію» з палітвязьнямі, паказаных на мінулым тыдні на дзяржаўнай тэлевізіі, у завершаным выглядзе паўстае сутнасьць таго, што называюць лукашызмам. Гэта псыхапатычны сындром, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/W3YnO
Ці варта чакаць у Беларусі палітычнай адлігі?
Падчас 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі палітычныя пацяпленьні зьмяняліся замаразкамі і наадварот некалькі разоў. Дык чаму адліга немагчымая цяпер? Аналізуе Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/RAqQp
TikTok аднавіў працу ў ЗША пасьля кароткачасовага спыненьня
🇺🇸 Папулярная сацыяльная сетка не працавала некалькі гадзін пасьля заканадаўчай забароны. Разабрацца з гэтым і скасаваць яе абяцаў абраны прэзыдэнт дзяржавы Дональд Трамп, які неўзабаве прыме прысягу.
🇪🇪 Тым часам МЗС Эстоніі заклікаў забараніць ТыкТок у Эўропе з прычыны дэзынфармацыі, якую актыўна распаўсюджваюць праз плятформу.
https://smarturl.click/EeqBW
Без АБСЭ, але з парлямэнцкім сходам Саюзнай дзяржавы. Хто будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі
«Іншыя кандыдаты, апроч Лукашэнкі, нават не спрабуюць паказваць, што неяк змагаюцца за ўладу». За выбарамі ў Беларусі ня будзе назіраць АБСЭ, а найбольш замежных назіральнікаў прыедзе ад СНД. Хто і як будзе сачыць за выбарамі 26 студзеня.
https://smarturl.click/2q2e0
Беларуская Вікіпэдыя на «наркамаўцы» дасягнула лічбы ў 250 000 артыкулаў
Артыкул «Легендарыум Толкіна» стаў юбілейным артыкулам у Беларускай Вікіпэдыі. Да 200 тысяч артыкулаў беларуская вольная энцыкляпэдыя дабралася 31 сьнежня 2020 году.
Беларуская Вікіпэдыя падзеленая на два сэгмэнты, паводле правапісу. Абодва актыўна пашыраюцца. «Клясычным» правапісам створана звыш 88 тысяч артыкулаў.
https://smarturl.click/ppVoE
Галоўнае за 19 студзеня:
🔸Спыненьне агню ў Ізраілі. ХАМАС вярнуў траіх закладніц. Яны правялі ў палоне 470 дзён
🔸«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Ўкраіне
🔸БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і іншыя беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расейскіх РСЗА «Град» — BelPol
🔸Беларуская Вікіпэдыя на «наркамаўцы» дасягнула 250 000 артыкулаў
🔸«Удзячны ці няўдзячны аўтар — часта наш адзіны чытач». Рэцэнзэнтка Вера Бейка пра стан літаратурнай крытыкі
🔸Ці добра вы ведаеце гісторыю і рэаліі гандлю ў Беларусі? ТЭСТ
🔸Як праходзілі інаўгурацыі прэзыдэнтаў ЗША апошнія 100 гадоў. ФОТА
Расейскія СМІ пішуць пра падатковыя праверкі расейскіх кампаній у Беларусі
Расейскія кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, усё часьцей сталі апынацца пад пільнай увагай мясцовых падатковых органаў. На гэта зьвярнулі ўвагу дзелавыя выданьні Расеі.
https://smarturl.click/8Egax
БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і іншыя беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расейскіх РСЗА «Град» — BelPol
Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасьць снарадаў для расейскага войска. Ёсьць новыя доказы і цэлы ланцужок вытворчасьці.
https://smarturl.click/3kBoB
Суд зацьвердзіў арышт прэзыдэнта Паўднёвай Карэі. Прыхільнікі палітыка пачалі пратэсты
Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр.
Ёсьць і відэа з падзей: https://smarturl.click/Q1qe6
«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Ўкраіне
«Я разам з Марыяй быў у акопах у Серабранскім лясьніцтве — гарачым пункце фронту ў Луганскай вобласьці. Камбат супраціўляўся, каб Маша ішла ў акопы, бо яе ўсе бераглі, як маглі. Але пасьля гібелі „Менску“ (беларускі добраахвотнік, — РС) яна пайшла на нашы пазыцыі, хоць магла не рабіць гэтага».
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць сёньня ў Беларусі падпольле, ці ўсё сьціхла?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Пасьля 2020 году і асабліва пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне было шмат вядомых партызанскіх акцыяў. Цяпер пра такое мы можам і ня ведаць. Але варта разумець, што сьледам за рэжымам людзі не ператварыліся ў монстраў і па-ранейшаму аддаюць перавагу праўдзе, а не афіцыйнай хлусьні, салідарнасьці, а ня гвалту, на якім трымаецца ўлада, антываеннай пазыцыі, а не мілітарызму... У такой сытуацыі творчы беларускі мэнталітэт ня можа ня дзейнічаць, каб сьцьвердзіць свае каштоўнасьці.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Сяргея Міхалка
У гэты дзень у 1979 годзе нарадзіўся беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор. У гэтых дзень нарадзіліся амэрыканскі пісьменьнік Алан Эдгар По і польскі эканаміст Лешак Бальцэровіч.
Чытайце пра падзеі 19 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
https://www.svaboda.org/a/33280334.html
У Лідзе зьнік памятны камень з магілы Адама Фалькоўскага. Гэта другі выпадак вандалізму за год
Напярэдадні 162-й гадавіны паўстаньня 1863 году невядомыя выкралі памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, які быў расстраляны расейскімі царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 году.
Год таму, у пачатку студзеня 2024 году, невядомыя ўжо спрабавалі апаганіць помнік на магіле ксяндза — нехта зацёр выяву герба паўстанцаў, куды ўваходзяць анёл, польскі белы арол і вялікалітоўская «Пагоня»:
https://smarturl.click/VDq5g
«Куча потных мужчын і ты, такая маленькая». Як шматдзетная беларуска займаецца боксам
Перад Новым годам беларуска Жанна Куваньнікава ўзяла ўдзел у аматарскім баксэрскім баі. Яна расказала Свабодзе, як трэнуецца з мужчынамі са сваёй вагой у 53 кіляграмы, наколькі складана біць чалавека па твары і чаму выйшла на бой у майцы з партрэтам Марыі Калесьнікавай:
https://smarturl.click/kjavR
Замежныя лідэры, тэхнамільярдэры, славутасьці: VIP-госьці інаўгурацыі Трампа
Дональд Трамп стане першым прэзыдэнтам ЗША за больш чым стагодзьдзе, які запрасіў замежных лідараў на цырымонію прысягі.
https://smarturl.click/DaqLe
Урад Латвіі ініцыяваў забарону грамадзянам Беларусі працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры
🇱🇻 Прапанаваныя зьмены таксама прадугледжваюць забарону фізычным і юрыдычным асобам Расеі і Беларусі быць уласьнікамі, кіраўнікамі або канцавымі бэнэфіцыярамі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры.
Пасьля зацьвярджэньня гэтага праекту закону ўрадам яго перададуць на разгляд у парлямэнт Латвіі.
https://smarturl.click/gpv74
Каля Смалявічаў упаў мэтэарыт — яго шукаюць
Увечары 25 сьнежня камэры Беларускай мэтэарытнай сеткі зафіксавалі супэрбалід. Ён праляцеў над Менскам і ўпаў каля Смалявічаў у выглядзе мэтэарытаў. Відэазапісам палёту нябеснага цела дзеліцца тэлеграм-канал Менскага плянэтарыю.
Агульную масу частак ацэньваюць у некалькі кіляграмаў.
https://smarturl.click/mpAEO
Мэдыянны заробак у Беларусі на лістапад 2024 году — меншы за 500 даляраў
За 5 месяцаў 2024 году (з траўня па лістапад) мэдыянны заробак зьнізіўся ў эквіваленце на 26,6 даляраў.
Паводле вызначэньня мэдыянны заробак — гэта такі ўзровень заробку, які дзеліць усё насельніцтва, якое атрымлівае заробак, напалам: палова атрымлівае заробак меншы за мэдыянны, палова — большы. Гэты паказьнік дае больш уяўленьня пра дабрабыт народу, чым сярэдні заробак.
https://smarturl.click/baq0v
65 гадоў таму скасавалі Маладачанскую вобласьць
20 студзеня 1960 году ў БССР перастала існаваць Маладачанская вобласьць з цэнтрам у Маладэчне. Тагачасныя ўлады вызначылі той абласны падзел, які існуе да сёньня, ужо і ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Цяпер Беларусь мае шэсьць вобласьцяў і сталіцу Менск.
Больш падзей 20 студзеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZyqWy
NATO і Эўразьвяз умацоўваюць кантынгенты ў Косаве напярэдадні лютаўскіх выбараў
🇽🇰 9 лютага ў Косаве парлямэнцкія выбары. Сытуацыя зноў не выглядае спакойнай, стары канфлікт паміж альбанцамі і сэрбамі застаецца актуальным. А гэтым разам ужо альбанцы маюць супярэчнасьці ў пытаньні, ці дапускаць да выбараў сэрбскую нацыяналістычную партыю, якая мае вялікія шанцы на высокі вынік на поўначы.
🇷🇸 Сэрбія катэгарычна не прызнае незалежнасьці Косава, абвешчанай у 2008 годзе.
https://smarturl.click/opQoO
ХАМАС вярнуў Ізраілю трох закладніц. Яны правялі ў палоне 470 дзён
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што Чырвоны Крыж пацьвердзіў перадачу трох закладніц у нядзелю.
https://smarturl.click/5OJEj
Ці добра вы ведаеце гісторыю і рэаліі гандлю ў Беларусі? ТЭСТ
Гандаль існуе з самых старажытных часоў. Цяжка ўявіць беларуса, які ня чуў такіх словаў, як «рынак» ці «гандлёвыя рады». Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю гандлю ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/1dZR6
Ізраіль заявіў пра спыненьне агню ў сэктары Газа, атрымаўшы імёны закладнікаў, якіх вызваліць ХАМАС
Ізраіль аб’явіў аб спыненьні агню ў сэктары Газа з 11 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе. Гэта адбылося пасьля таго, як ізраільскі бок атрымаў ад групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, сьпіс закладнікаў для абмену ў нядзелю.
https://smarturl.click/xBwLQ
Як праходзілі інаўгурацыі прэзыдэнтаў ЗША апошнія 100 гадоў. ФОТА
Архіўныя фатаграфіі фіксуюць цырымоніі прывядзеньня да прысягі прэзыдэнтаў ЗША ў Вашынгтоне на працягу апошніх 100 гадоў.
Больш фота тут: https://smarturl.click/O0qyz
ТыкТок перастаў працаваць на тэрыторыі ЗША
Раней Вярхоўны суд ЗША адмовіўся скасаваць закон, які дазваляе забараніць ТыкТок, калі сацыяльная сетка не адасобіцца ад кітайскай кампаніі ByteDance. Дакумэнт уступае ў сілу 19 студзеня, за дзень да інаўгурацыі Дональда Трампа.
https://smarturl.click/2q2Dm
«Удзячны ці няўдзячны аўтар — часта наш адзіны чытач». Рэцэнзэнтка Вера Бейка пра стан літаратурнай крытыкі
Тэма стану сучаснай беларускай літаратурнай крытыкі, узьнятая ў інтэрвію Свабодзе 5 студзеня рэцэнзэнткай Зосяй Лугавой, атрымала працяг у сацыяльных сетках. Асабліва актыўная палеміка ўзьнікла пад допісам у Facebook літаратурнай аглядальніцы інтэрнэт-часопісу Taubin Веры Бейкі.
Пагаварылі зь ёй аб прычынах (ня)згоды з высновамі, зробленымі ў тым інтэрвію, а таксама пра маўчаньне вядомых раней крытыкаў, кнігі бяз рэха і мары пра часопіс для крытыкаў і чытачоў.
https://smarturl.click/aJqxA
Як выжываюць дзеці пад дзяржаўнай апекай?
Лукашэнка і іншыя чыноўнікі і чыноўніцы любяць расказваць, як іх хвалюе дэмаграфічная сытуацыя ў Беларусі і наколькі важна, каб жанчыны больш нараджалі.
Але ня дай Божа нікому жыць так, як жывуць «дзяржаўныя» дзеці ў Беларусі! Іх становішча абурае нават пракуратуру. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/ny0np