radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчыя Ўкраіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызьнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму

Беларуса Міхася Жызьнеўскага забілі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Пазьней яго прызналі Героем Украіны, у 2017-м тагачасны прэзыдэнт Пятро Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.

https://smarturl.click/Daqpz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі будуць анулёўваць дамэнныя імёны, здольныя «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам»

Адміністратарам нацыянальнай дамэннай зоны (.by,.бел) з 2022 году зьяўляецца кампанія «Беларускія воблачныя тэхналёгіі» (beCloud).

https://smarturl.click/714bl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вясна» папярэдзіла пра ілжывы бот у тэлеграме і просіць не карыстацца ім

Праваабаронцы зьбіраюць інфармацыю пра парушэньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Напярэдадні Праваабарончы цэнтар выявіў, што ў тэлеграме створаны ілжывы бот «Вясны», каб лавіць людзей, якія дасылаюць зьвесткі.

⚠️ «Вясна» папярэджвае: праваабаронцы не зьбіраюць інфармацыю пра выбарчыя парушэньні праз асобны Telegram-бот.

📨 Паведаміць праваабаронцам аб парушэньнях падчас выбараў можна толькі праз адмысловую Google форму.

❗️Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Унучцы» «Беларуськалію» падаткоўцы заблякавалі рахункі, а маёмасьць выставілі на аўкцыён

Праз аўкцыён прадаюць нерухомасьць кампаніі «Эўрапейскае аграрнае агенцтва» — гэта «ўнучка» «Беларуськалію», а асноўная яе частка належыць фірме з Эстоніі. Таргі кампанія анансавала ў сьнежні 2024 году, атрыманыя грошы зьбіраюцца выдаткаваць на пагашэньне даўгоў.

https://smarturl.click/gpv1R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі прапанавалі забараніць беларусам купляць нерухомасьць у краіне

Латвійская кіроўная партыя «Новае Адзінства» падала на разгляд у парлямэнт законапраект аб абмежаваньні ўгодаў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы краіны — ён прадугледжвае забарону для грамадзян Беларусі і Расеі і юрыдычных асобаў, якія ім належаць, набываць нерухомасьць у Латвіі:

https://smarturl.click/0eka5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цяпер канчаткова. «Белоруссию» ў назьве артыкула расейскамоўнай Вікіпэдыі замянілі на «Беларусь»

Арбітражны камітэт сусьветнай анлайн-энцыкляпэдыі «Вікіпэдыя» прыняў рашэньне замацаваць слова «Беларусь» у якасьці назвы краіны ў расейскамоўнай Вікіпэдыі замест ранейшага «Белоруссия». На старонцы расейскамоўнай Вікіпэдыі, прысьвечанай Беларусі, назву ўжо зьмянілі:

https://smarturl.click/67GR5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як ідзе ціхая анэксія Беларусі Расеяй. Тлумачыць аўтар амэрыканскага дакладу

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу, аналітык ISW Джордж Бэрас, адказаў на пытаньні Свабоды:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=BGn0w_k37TI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва перадасьць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў грамадзян Беларусі за кантрабанду цыгарэт

Літоўскія мытнікі на мінулым тыдні канфіскавалі ў траіх грамадзян Беларусі аўтамабілі BMW X5, BMW X6 і Mercedes-Benz, у якіх перавозілі кантрабандныя цыгарэты. Беларусы спрабавалі ўвезьці праз пункт пропуску Меднікі больш за 3 тысяч пачкаў цыгарэт агульным коштам у 13 573 эўра. Ім пагражаюць штрафы. Аўтамабілі перададуць «для патрэбаў Украіны»:

https://smarturl.click/Q1qYq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 тысяч беларусаў памерлі ад COVID-19? Што кажуць лекары пра зьвесткі «Кібэрпартызанаў»

«Кібэрпартызаны» заявілі пра 90 тысяч памерлых ад COVID-19. Спыталі ў мэдыкаў, ці так гэта.

«Падчас эпідэміі ковіду мы бачылі канчатковую трансфармацыю Мінздароўя ў монстра, які на пачатку эпідэміі стараўся хоць неяк „захаваць твар“, неяк праўдападобна хлусіць, а ў канцы эпідэміі мы бачылі цалкам наплявацельскае стаўленьне да таго, як яны выглядаюць перад публікай», — адзначае каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці доктар Лідзія Тарасенка, камэнтуючы статыстыку «Кібэрпартызанаў»:


https://smarturl.click/O0qMD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я думала, у Беларусі ўсе за мір». Гісторыя беларускі, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам

«Прагаласавалі: 8 чалавек з рады прафіляктыкі былі за маё адлічэньне, 7 — супраць. Я яшчэ вярнулася на „пару“, бо заняткі вяла мая любімая выкладчыца. І проста разрыдалася...» Гісторыя дзяўчыны, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам.

https://smarturl.click/z2kJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць адвакатаў у Беларусі за чатыры гады зьменшылася на чвэрць

У Беларусі засталося 1,6 тыс. адвакатаў-практыкаў, сьведчаць дадзеныя міжнароднай абсэрваторыі «Юрысты ў небясьпецы» (OIAD), распаўсюджаныя Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ). У справаздачы адзначаюць, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавалі 2,2 тыс. адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасьць скарацілася на 27,3%. Больш як на чвэрць.

https://smarturl.click/XyqQl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала цывільны сэктар Украіны. Найбольш складаная сытуацыя на фронце склалася пад Пакроўскам

За апошнія содні расейскія войскі атакавалі 16 абласьцей Украіны 131 дронам і чатырма балістычнымі ракетамі.

https://smarturl.click/JDq3m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне, якое праваабаронцы лічаць адным з мэханізмаў фальсыфікацый

У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі паведамілі, што з 12-й гадзіны 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта.

Як адзначаецца ў паведамленьні, выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 19-й гадзіны.

❗️Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/aJqnX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень памяці Джорджа Оруэла

75 гадоў таму, 21 студзеня 1950 году, памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».

Больш падзеяў 21 студзеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5mg5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 1 ліпеня польскія ВНУ перастануць патрабаваць ад абітурыентаў зь Беларусі вынікі ЦТ і ЦЭ

Такі адказ ад спэцыялістаў Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы атрымаў АПК.

Нядаўна стала вядома, што Польшча будзе прызнаваць беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі на ўзроўні польскіх. Гэтыя крокі польскіх уладаў мусяць вырашыць праблемы, зь якімі сутыкнуліся беларускія абітурыенты пасьля таго, як урад Беларусі скасаваў пагадненьне аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб адукацыі з Польшчай:

https://smarturl.click/W3Yb6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына схіляецца не блякаваць падаўжэньне санкцый Эўразвязу супраць Расеі

Вугоршчына, па ўсёй верагоднасьці, не будзе блякаваць падаўжэньне на шэсьць месяцаў эканамічных санкцый супраць Расеі, паколькі новая адміністрацыя ЗША, па ўсёй бачнасьці, выступае за тое, каб санкцыі заставаліся ў сіле.

Пра гэта паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

https://smarturl.click/Q1qp0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нехта 20 рублёў на год, хтосьці — 100. Бацькі школьнікаў расказваюць пра паборы ў беларускіх школах

«Ня ўсе здаюць гэтыя грошы, нават тыя 50 рублёў. Бо бываюць розныя сытуацыі — маці-адзіночкі, шматдзетныя, ці проста на момант збору ну ня маеш ты гэтых 50 рублёў. Але тут школа можа паставіць пытаньне і нават пагражаць: маўляў, калі вы такія жабракі, то можа трэба разабрацца і паставіць вас у „сацыяльна небясьпечнае становішча“?»


Бацькі пералічылі, на што зьбіраюць грошы ў школах.

https://smarturl.click/w9jRb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя ўлады Сырыі разарвалі дамову з Расеяй аб кіраваньні портам Тартус, дзе знаходзілася вайсковая база

У Сырыі Расея мела дзьве вялікія сталыя вайсковыя базы — авіяцыйную Хмэймім у раёне Латакіі і марскую ў Тартусе. Масква некалькі гадоў падтрымлівала дыктатарскі рэжым Башара Асада. Пасьля падзеньня рэжыму ў сьнежні 2024 году Асад зь сям'ёй уцёк якраз у Маскву.

https://smarturl.click/EeqDL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гадавіна пачатку паўстаньня 1863 году, адным з кіраўнікоў якога быў Каліноўскі

22 студзеня 1863 году Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве абвясьціў пра пачатак паўстаньня супраць расейскага панаваньня і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Празь 10 дзён, 1 лютага, да яго далучыліся паўстанцы Беларусі і Літвы пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Паўстаньне было жорстка задушанае ў 1864 годзе.

Пра іншыя падзеі 22 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/vwyBQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты вакол праекту рэзалюцыі аб «фальшывых выбарах» у Беларусі

21 студзеня ў Эўрапейскім парлямэнце адбыліся дэбаты аб праекце рэзалюцыі «Неабходнасьць дзеяньняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі». Галасаваньне за праект рэзалюцыі чакаецца 22 студзеня:

https://smarturl.click/z2kv8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК Беларусі заявіў, што амаль 8% выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова ў першы дзень галасаваньня

Згодна з апублікаванымі ЦВК зьвесткамі, у першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта яўка склала 7,81%. Найбольшая яўка ў Берасьцейскай вобласьці — 8,95%, за ёй Менск — 8,54%, Менская вобласьць — 8,52%, Віцебская — 7,45%, Магілёўская — 7,25%, Гомельская — 7,01% і Горадзенская — 6,08%.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць дзён да выбараў: няўпэўненасьць улады і прывіды 2020 году

Галоўны сэнс выбараў, як яго бачыць улада, палягае ў пераадоленьні «сындрому 2020 году», лічыць аналітык Валер Карбалевіч:

«Яна імкнецца даказаць, што тыя выбары былі нейкай анамаліяй, недарэчнасьцю, а цяпер усё вяртаецца ў норму. Лукашэнка паспрабаваў пераканаць грамадзтва і эліту ва ўласнай сіле. Аднак вырашыць менавіта гэтую задачу не атрымалася. Уся хада выбарчай кампаніі паказвае, што рэжым пачувае сябе няўпэўнена, баіцца. Прычым баіцца няведама чаго», — піша аналітык:


https://smarturl.click/B6qB0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы работнік службы бясьпекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку», якім раней кіраваў палітзьняволены Віктар Бабарыка

Былы супрацоўнік службы бясьпекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку», даведалася «Бюро». Як высьветлілася, ён заняў пасаду яшчэ ў жніўні 2024 году, але пра яго прызначэньне нідзе афіцыйна не паведамлялі. Няма гэтай інфармацыі і на афіцыйным сайце банку. Чэпікаў пацьвердзіў журналістам сваё прызначэньне.

Да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году банкам кіраваў Віктар Бабарыка, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты і адправілі ў турму:

https://smarturl.click/xBwzZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра адключэньне інтэрнэту: «Без майго ведама гэтага не рабіце»

«Цяпер гэта не патрэбна, няма такой неабходнасьці», — заявіў Лукашэнка пра магчымасьць адключэньня інтэрнэту перад выбарамі і дадаў, што пасьля паведамленьняў пра гэта ў СМІ абзваніў «адказных асобаў, прадстаўнікоў ураду» і загадаў ім: «Глядзіце, без майго ведама гэтага не рабіце»"

https://smarturl.click/W3Y9A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяцігадоваму беларусу ўпершыню ў краіне сабралі амаль 3 мільёны даляраў на лячэньне ад «міяпатыі Дзюшэна»

Арцёму Пад’ялоўскаму з Магілёва раней паставілі дыягназ — сьмяротнае генэтычнае захворваньне.

https://smarturl.click/ppVk2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп сказаў, што Пуцін «зьнішчае» Расею, не імкнучыся да мірнага пагадненьня з Украінай

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ раз выказаўся пра вайну Расеі супраць Украіны і заявіў, што ён можа пагаварыць з Пуціным неўзабаве, не называючы тэрмінаў.

https://smarturl.click/RAqZJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У першыя гадзіны на пасадзе прэзыдэнта ЗША Трамп скасаваў 78 рашэньняў Байдэна

У прыватнасьці, Трамп падпісаў указы аб выхадзе ЗША з Парыскай кліматычнай дамовы і аб перадухіленьні «дзяржаўнай цэнзуры». Пасьля гэтага ён кінуў у натоўп маркеры, якімі падпісваў дакумэнты.

https://smarturl.click/z2kjw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп памілаваў 1500 удзельнікаў штурму Капітолію

Рашэньне ўжо сутыкнулася з крытыкай.

«Трамп адкрывае залаты век для людзей, якія парушаюць закон і спрабуюць зрынуць урад», — заявіў лідэр дэмакратаў у Сэнаце Чак Шумэр.

Памілаваньне ўдзельнікаў штурму стала толькі адным з шэрагу распараджэньняў, якія Дональд Трамп падпісаў пасьля цырымоніі інаўгурацыі. А перад ёй папярэдні прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прэвэнтыўна памілаваў сваю сям'ю і шэраг былых чыноўнікаў і кангрэсмэнаў, якіх рэзка крытыкаваў Трамп.

https://smarturl.click/e5qb9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Free Belarus Center запускае кампанію ТЭМА#1, накіраваную на падтрымку беларускіх палітвязьняў

Імпрэзы ў рамках кампаніі будуць праходзіць онлайн і офлайн. Далучыцца да іх можна праз адмысловы сайт temanumar1.org. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі палітвязьняў праз розныя арганізацыі:

https://smarturl.click/1dZ8y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белтэлекам зноў анансаваў магчымыя праблемы з інтэрнэтам

На 21 студзеня з 00:00 да 06:00 Белтэлекам анансаваў правядзеньне плянавых прафіляктычных работ і папярэдзіў, што ў гэты час магчымае «кароткачасовае пагаршэньне паслуг доступу да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт».

10 студзеня падчас аналягічных работ карыстальнікі інтэрнэту ў Беларусі скардзіліся на праблемы з доступам да папулярных сэрвісаў, а экспэрты казалі пра магчымае блякаваньне:

https://smarturl.click/M1qYE

Читать полностью…
Subscribe to a channel