Захад не прызнае вынікі гэтых выбараў гэтак жа, як не прызнаў у 2020 годзе, — Казакевіч
«Магчыма, улады Беларусі ставілі перад сабой задачу калі не дабіцца фармальнага прызнаньня, то хаця б палепшыць замежнапалітычны фон для камунікацыі. Але і такая мэта дасягнутая не была. Хутчэй наадварот», — лічыць доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Паміж дэпартацыяй і новым пашпартам. Як хлопец зь беларускіх Васілішак 12 гадоў чакаў польскага грамадзянства
Павал Юшкевіч, які ўрэшце атрымаў польскае грамадзянства праз 12 год чаканьня, расказаў Свабодзе, ці выклікалі яго паўторна на размову ў Службу бясьпекі Польшчы, як яму паведамілі пра навіну і ў якое падарожжа ён паедзе з новым пашпартам:
https://smarturl.click/G6qD4
Ці можа Трамп заключыць угоду з Пуціным і пакінуць Украіну без падтрымкі
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча як мага хутчэй скончыць вайну ва Ўкраіне, але яго імкненьне да міру павялічвае магчымасьць заключэньня пагадненьня, якое пакіне Кіеў без дапамогі. Якія рычагі ціску ёсьць у Трампа і ці заключыць ён угоду з Пуціным — пра гэта піша карэспандэнт Радыё Свабода Рыд Стэндыш:
https://smarturl.click/9z54p
BelPol атрымаў сьпісы звыш 10 тысяч удзельнікаў выбарчых камісій і назіральнікаў
Ініцыятыва запусьціла пошукавік, дзе кожны зможа азнаёміцца з названымі зьвесткамі на сайце. Зь Беларусі — толькі праз VPN.
https://smarturl.click/4k82W
Вугоршчына схіляецца не блякаваць падаўжэньне санкцый Эўразвязу супраць Расеі
Вугоршчына, па ўсёй верагоднасьці, не будзе блякаваць падаўжэньне на шэсьць месяцаў эканамічных санкцый супраць Расеі, паколькі новая адміністрацыя ЗША, па ўсёй бачнасьці, выступае за тое, каб санкцыі заставаліся ў сіле.
Пра гэта паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
https://smarturl.click/Q1qp0
Нехта 20 рублёў на год, хтосьці — 100. Бацькі школьнікаў расказваюць пра паборы ў беларускіх школах
«Ня ўсе здаюць гэтыя грошы, нават тыя 50 рублёў. Бо бываюць розныя сытуацыі — маці-адзіночкі, шматдзетныя, ці проста на момант збору ну ня маеш ты гэтых 50 рублёў. Але тут школа можа паставіць пытаньне і нават пагражаць: маўляў, калі вы такія жабракі, то можа трэба разабрацца і паставіць вас у „сацыяльна небясьпечнае становішча“?»
Новыя ўлады Сырыі разарвалі дамову з Расеяй аб кіраваньні портам Тартус, дзе знаходзілася вайсковая база
У Сырыі Расея мела дзьве вялікія сталыя вайсковыя базы — авіяцыйную Хмэймім у раёне Латакіі і марскую ў Тартусе. Масква некалькі гадоў падтрымлівала дыктатарскі рэжым Башара Асада. Пасьля падзеньня рэжыму ў сьнежні 2024 году Асад зь сям'ёй уцёк якраз у Маскву.
https://smarturl.click/EeqDL
Гадавіна пачатку паўстаньня 1863 году, адным з кіраўнікоў якога быў Каліноўскі
22 студзеня 1863 году Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве абвясьціў пра пачатак паўстаньня супраць расейскага панаваньня і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Празь 10 дзён, 1 лютага, да яго далучыліся паўстанцы Беларусі і Літвы пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Паўстаньне было жорстка задушанае ў 1864 годзе.
Пра іншыя падзеі 22 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/vwyBQ
У Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты вакол праекту рэзалюцыі аб «фальшывых выбарах» у Беларусі
21 студзеня ў Эўрапейскім парлямэнце адбыліся дэбаты аб праекце рэзалюцыі «Неабходнасьць дзеяньняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі». Галасаваньне за праект рэзалюцыі чакаецца 22 студзеня:
https://smarturl.click/z2kv8
ЦВК Беларусі заявіў, што амаль 8% выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова ў першы дзень галасаваньня
Згодна з апублікаванымі ЦВК зьвесткамі, у першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта яўка склала 7,81%. Найбольшая яўка ў Берасьцейскай вобласьці — 8,95%, за ёй Менск — 8,54%, Менская вобласьць — 8,52%, Віцебская — 7,45%, Магілёўская — 7,25%, Гомельская — 7,01% і Горадзенская — 6,08%.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Пяць дзён да выбараў: няўпэўненасьць улады і прывіды 2020 году
Галоўны сэнс выбараў, як яго бачыць улада, палягае ў пераадоленьні «сындрому 2020 году», лічыць аналітык Валер Карбалевіч:
«Яна імкнецца даказаць, што тыя выбары былі нейкай анамаліяй, недарэчнасьцю, а цяпер усё вяртаецца ў норму. Лукашэнка паспрабаваў пераканаць грамадзтва і эліту ва ўласнай сіле. Аднак вырашыць менавіта гэтую задачу не атрымалася. Уся хада выбарчай кампаніі паказвае, што рэжым пачувае сябе няўпэўнена, баіцца. Прычым баіцца няведама чаго», — піша аналітык:
Былы работнік службы бясьпекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку», якім раней кіраваў палітзьняволены Віктар Бабарыка
Былы супрацоўнік службы бясьпекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку», даведалася «Бюро». Як высьветлілася, ён заняў пасаду яшчэ ў жніўні 2024 году, але пра яго прызначэньне нідзе афіцыйна не паведамлялі. Няма гэтай інфармацыі і на афіцыйным сайце банку. Чэпікаў пацьвердзіў журналістам сваё прызначэньне.
Да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году банкам кіраваў Віктар Бабарыка, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты і адправілі ў турму:
https://smarturl.click/xBwzZ
Лукашэнка пра адключэньне інтэрнэту: «Без майго ведама гэтага не рабіце»
«Цяпер гэта не патрэбна, няма такой неабходнасьці», — заявіў Лукашэнка пра магчымасьць адключэньня інтэрнэту перад выбарамі і дадаў, што пасьля паведамленьняў пра гэта ў СМІ абзваніў «адказных асобаў, прадстаўнікоў ураду» і загадаў ім: «Глядзіце, без майго ведама гэтага не рабіце»"
https://smarturl.click/W3Y9A
Пяцігадоваму беларусу ўпершыню ў краіне сабралі амаль 3 мільёны даляраў на лячэньне ад «міяпатыі Дзюшэна»
Арцёму Пад’ялоўскаму з Магілёва раней паставілі дыягназ — сьмяротнае генэтычнае захворваньне.
https://smarturl.click/ppVk2
Трамп сказаў, што Пуцін «зьнішчае» Расею, не імкнучыся да мірнага пагадненьня з Украінай
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ раз выказаўся пра вайну Расеі супраць Украіны і заявіў, што ён можа пагаварыць з Пуціным неўзабаве, не называючы тэрмінаў.
https://smarturl.click/RAqZJ
Палітоляг камэнтуе заявы Дзьмітра Кулебы пра гістарычныя ўкраінскія землі ў Беларусі
Якую інфармацыю пра Беларусь утрымліваюць украінскія падручнікі па гісторыі? Як Украіна глядзіць на беларускую гісторыю? І як беларусам успрымаць заявы экс-міністра замежных спраў Украіны Дзьмітра Кулебы пра тое, што Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце зьяўляюцца гістарычнымі ўкраінскімі землямі? — Пра гэта ды іншае гаворым з гісторыкам, кандыдатам палітычных навук Яўгенам Магдам:
ВІДЭА: https://youtu.be/_1iAUB02hgU
МЗС Беларусі абвінаваціла структуры Эўразьвязу ва «ўмяшаньні ў выбары ў Беларусі»
У МЗС Беларусі назвалі «грубейшым умяшаньнем у электаральныя працэсы сувэрэннай дзяржавы» праект заявы Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, якую яна плянуе зрабіць па выніках выбараў 26 студзеня і якая нібыта «трапіла ў распараджэньне МЗС».
Выбары ў Беларусі, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар:
https://smarturl.click/8Eg42
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб «дзеяньнях у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі»
Галасаваньне за праект рэзалюцыі адбылося 22 студзеня: 567 дэпутатаў былі за, 25 супраць, 66 устрымаліся.
https://smarturl.click/opQYB
Сьледчыя Ўкраіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызьнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму
Беларуса Міхася Жызьнеўскага забілі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Пазьней яго прызналі Героем Украіны, у 2017-м тагачасны прэзыдэнт Пятро Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.
https://smarturl.click/Daqpz
У Беларусі будуць анулёўваць дамэнныя імёны, здольныя «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам»
Адміністратарам нацыянальнай дамэннай зоны (.by,.бел) з 2022 году зьяўляецца кампанія «Беларускія воблачныя тэхналёгіі» (beCloud).
https://smarturl.click/714bl
«Вясна» папярэдзіла пра ілжывы бот у тэлеграме і просіць не карыстацца ім
Праваабаронцы зьбіраюць інфармацыю пра парушэньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Напярэдадні Праваабарончы цэнтар выявіў, што ў тэлеграме створаны ілжывы бот «Вясны», каб лавіць людзей, якія дасылаюць зьвесткі.
⚠️ «Вясна» папярэджвае: праваабаронцы не зьбіраюць інфармацыю пра выбарчыя парушэньні праз асобны Telegram-бот.
📨 Паведаміць праваабаронцам аб парушэньнях падчас выбараў можна толькі праз адмысловую Google форму.
❗️Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
«Унучцы» «Беларуськалію» падаткоўцы заблякавалі рахункі, а маёмасьць выставілі на аўкцыён
Праз аўкцыён прадаюць нерухомасьць кампаніі «Эўрапейскае аграрнае агенцтва» — гэта «ўнучка» «Беларуськалію», а асноўная яе частка належыць фірме з Эстоніі. Таргі кампанія анансавала ў сьнежні 2024 году, атрыманыя грошы зьбіраюцца выдаткаваць на пагашэньне даўгоў.
https://smarturl.click/gpv1R
У Латвіі прапанавалі забараніць беларусам купляць нерухомасьць у краіне
Латвійская кіроўная партыя «Новае Адзінства» падала на разгляд у парлямэнт законапраект аб абмежаваньні ўгодаў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы краіны — ён прадугледжвае забарону для грамадзян Беларусі і Расеі і юрыдычных асобаў, якія ім належаць, набываць нерухомасьць у Латвіі:
https://smarturl.click/0eka5
Цяпер канчаткова. «Белоруссию» ў назьве артыкула расейскамоўнай Вікіпэдыі замянілі на «Беларусь»
Арбітражны камітэт сусьветнай анлайн-энцыкляпэдыі «Вікіпэдыя» прыняў рашэньне замацаваць слова «Беларусь» у якасьці назвы краіны ў расейскамоўнай Вікіпэдыі замест ранейшага «Белоруссия». На старонцы расейскамоўнай Вікіпэдыі, прысьвечанай Беларусі, назву ўжо зьмянілі:
https://smarturl.click/67GR5
Як ідзе ціхая анэксія Беларусі Расеяй. Тлумачыць аўтар амэрыканскага дакладу
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу, аналітык ISW Джордж Бэрас, адказаў на пытаньні Свабоды:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=BGn0w_k37TI
Літва перадасьць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў грамадзян Беларусі за кантрабанду цыгарэт
Літоўскія мытнікі на мінулым тыдні канфіскавалі ў траіх грамадзян Беларусі аўтамабілі BMW X5, BMW X6 і Mercedes-Benz, у якіх перавозілі кантрабандныя цыгарэты. Беларусы спрабавалі ўвезьці праз пункт пропуску Меднікі больш за 3 тысяч пачкаў цыгарэт агульным коштам у 13 573 эўра. Ім пагражаюць штрафы. Аўтамабілі перададуць «для патрэбаў Украіны»:
https://smarturl.click/Q1qYq
90 тысяч беларусаў памерлі ад COVID-19? Што кажуць лекары пра зьвесткі «Кібэрпартызанаў»
«Кібэрпартызаны» заявілі пра 90 тысяч памерлых ад COVID-19. Спыталі ў мэдыкаў, ці так гэта.
«Падчас эпідэміі ковіду мы бачылі канчатковую трансфармацыю Мінздароўя ў монстра, які на пачатку эпідэміі стараўся хоць неяк „захаваць твар“, неяк праўдападобна хлусіць, а ў канцы эпідэміі мы бачылі цалкам наплявацельскае стаўленьне да таго, як яны выглядаюць перад публікай», — адзначае каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці доктар Лідзія Тарасенка, камэнтуючы статыстыку «Кібэрпартызанаў»:
«Я думала, у Беларусі ўсе за мір». Гісторыя беларускі, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам
«Прагаласавалі: 8 чалавек з рады прафіляктыкі былі за маё адлічэньне, 7 — супраць. Я яшчэ вярнулася на „пару“, бо заняткі вяла мая любімая выкладчыца. І проста разрыдалася...» Гісторыя дзяўчыны, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам.
https://smarturl.click/z2kJw
Колькасьць адвакатаў у Беларусі за чатыры гады зьменшылася на чвэрць
У Беларусі засталося 1,6 тыс. адвакатаў-практыкаў, сьведчаць дадзеныя міжнароднай абсэрваторыі «Юрысты ў небясьпецы» (OIAD), распаўсюджаныя Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ). У справаздачы адзначаюць, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавалі 2,2 тыс. адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасьць скарацілася на 27,3%. Больш як на чвэрць.
https://smarturl.click/XyqQl
Расея атакавала цывільны сэктар Украіны. Найбольш складаная сытуацыя на фронце склалася пад Пакроўскам
За апошнія содні расейскія войскі атакавалі 16 абласьцей Украіны 131 дронам і чатырма балістычнымі ракетамі.
https://smarturl.click/JDq3m