«Зубы цмока», комплексы для барацьбы з дронамі і ўзброеныя памежнікі: як выглядае мяжа Беларусі з Украінай. ФОТА
Журналісты агенцтваў Reuters і AP зрабілі фотарэпартажы з пункту пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім районе. Глядзіце, як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа.
Пасьля таго, як кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, Украіна з 28 лютага 2022 году закрыла мяжу зь Беларусьсю, спыніла гандаль і пачала ўмацоўваць сваю мяжу на беларускім кірунку, каб зрабіць немагчымым паўторны наступ расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі.
У Беларусі таксама збудавалі абарончыя ўмацаваньні на мяжы з Украінай.
https://www.svaboda.org/a/33292319.html
Для доступу зь Беларусі варта скарыстацца VPN
«Я не вучыла дзяцей хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якая зьехала з краіны праз даносы Бондаравай
«На сёньняшні дзень Бондарава напісала 9 пастоў пра мяне: абвінавачвае ў супрацоўніцтве з Захадам, што я дзецям прамываю мазгі. Я падазраю, што хтосьці зрабіў скрыншоты яшчэ ў 2020-м і данёс на мяне». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якой удалося ўцячы зь Беларусі перад самым судом.
https://smarturl.click/W3254
Эўракамісія прапанавала ўвесьці мыты на астатнюю сельгаспрадукцыю і ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі
28 студзеня Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб увядзеньні мытаў на шэраг сельскагаспадарчых тавараў зь Беларусі і Расеі, а таксама на некаторыя азотныя ўгнаеньні.
Сельскагаспадарчая прадукцыя, якую закранулі новыя мыты, складае 15% сельскагаспадарчага імпарту з Расеі ў 2023 годзе, на які яшчэ ня дзейнічалі павышаныя мыты.
«Мэта прапановы — зьнізіць залежнасьць ад імпарту з Расеі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаеньняў, робіць ЭЗ уразьлівым для патэнцыйных прымусовых дзеяньняў з боку Расеі і, такім чынам, стварае небясьпеку для харчовай бясьпекі ЭЗ», — гаворыцца ў прэс-рэлізе:
https://smarturl.click/z21OJ
Галоўнае за 28 студзеня
📂 Інтэрпол выдаў «чырвонае апавяшчэньне» на вышук двух беларусаў у справе прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у 2021-м
🇺🇦 На вайне ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандар Новік
👫 «Гамафобія ў законе». Як жывуць за кратамі вязьні зь «нізкім сацыяльным статусам» і колькі сярод іх палітвязьняў
👨🏻🎨 Хацеў хайпу, а атрымалася прапаганда нацызму. Пагутарылі зь беларусам, які намаляваў Маска ў цэнтры Варшавы
🙍🏻♂️Мілінкевіч расказаў, чаму верыць у забойства Макея Расеяй
👩🏼 Завушніцы з «Ў», хэйт і песьня пра вёску. Пагутарылі з падляскай сьпявачкай Niczos пра «Эўравізію»
🙍🏻♀️ У амэрыканкі, якую вызвалілі ў Беларусі, было беларускае грамадзянства. Расказваем, што пра яе вядома
🎥 «ПіК Свабоды». Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году? — Разважае Аляксандар Кныровіч
Мілінкевіч расказаў, чаму верыць у забойства Макея Расеяй
«Ён шчыра быў прабеларускім, гарантую вам, я гэта ведаю. Ён чытаў вельмі многа па-беларуску, ведаў вельмі добра гісторыю».
Інтэрпол выдаў чырвонае апавяшчэньне на вышук двух беларусаў у справе прымусовай пасадкі самалёту Ryanair у 2021-м
Нацыянальная пракуратура Польшчы шукае траіх грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненьне да прымусовай пасадкі польскага самалёта ў Менску ў траўні 2021 году. Гаворка ідзе пра былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка зьмены кантролю Яўгена Цыганова і афіцэра КДБ Андрэя А. М.
Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук па «чырвоным апавяшчэньні» Інтэрполу, у дачыненьні да трэцяга ідзе працэдура атрыманьня такога дакумэнта, паведамляе RMF24:
https://smarturl.click/8Ely7
Установы ФСБ будуць рыхтаваць супрацоўнікаў для памежнай службы Беларусі
На партале pravo.by апублікавалі тэкст пратаколу, які прадугледжвае парадак прыёму беларускіх памежнікаў для навучаньня ва ўстановах ФСБ Расеі.
ФСБ Расеі зьяўляецца асноўнай пераемніцай КДБ СССР. Цяпер гэта орган выканаўчай улады, які ажыцьцяўляе дзяржаўнае кіраваньне ў галіне бясьпекі дзяржавы, барацьбы з тэрарызмам, абароны і аховы дзяржаўнай мяжы, аховы ўнутраных марскіх водаў, а таксама каардынуе контрвыведную дзейнасьць:
https://smarturl.click/z21EJ
Прэм’ер-міністар Сэрбіі і мэр гораду Нові-Сад падалі ў адстаўку
🇷🇸 У Сэрбіі ўжо больш за месяц працягваюцца пратэсты супраць прэзыдэнта краіны Аляксандра Вучыча. Напярэдадні невядомыя людзі ўчынілі напад на студэнтаў каля сядзібы ягонай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Ёсьць траўмаваныя. А тым часам у Бялград на трактарах прыехалі фэрмэры і заблякавалі ключавую дарогу.
Пратэсты пачаліся пасьля трагедыі ў горадзе Нові-Сад на поўначы краіны (аўтаномны край Вайводзіна), калі ў выніку падзеньня навесу на чыгуначным вакзале загінулі 15 чалавек. Пратэстоўцы вінавацяць улады на чале з прарасейскім прэзыдэнтам ва ўтойваньні часткі тэхнічнай дакумэнтацыі на аб’ект і падазраюць улады ў хабарніцтве, якое, на іх думку, прывяло да трагедыі.
Падрабязнасьці пратэстаў і здымкі з вуліцаў: https://smarturl.click/pp6y6
Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязьняў. Тлумачыць Мілінкевіч
Пра свой досьвед удзелу ў вызваленьні палітвязьняў у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
...пасьля 2014 году ён зноў вызваліў усіх палітвязьняў, у тым ліку тых, каго пасадзіў пасьля выбараў 2010 году. Зноў жа, ён пачаў іх вызваляць ад страху, каб паказаць Эўропе, што зь ім можна размаўляць.
І цяпер ён спрабуе… Але так слаба, бо яму перашкаджаюць траўмы, якія ён атрымаў у 2020 годзе. Я думаю, што яму проста маральных сіл не хапае, каб вызваліць усіх. Страх падаўляе гэтае жаданьне.
Стала вядома, як менскі «Інтэграл» абыходзіць санкцыі, каб вырабляць мікрасхемы для расейскіх ракет
Беларускае прадпрыемства «Інтэграл» у сакавіку 2022 году – чэрвені 2024-га паставіла ў Расею звыш 6 мільёнаў мікрасхем на суму больш як 130 мільёнаў эўра, якія расейскія прадпрыемствы выкарыстоўваюць для вытворчасьці ракет Р-37, Х-59М2А, С-300, Х-101 і «Іскандэр» — імі расейскія войскі абстрэльваюць мірныя гарады Ўкраіны.
https://smarturl.click/w9yQ8
«Гамафобія ў законе». Як жывуць за кратамі вязьні зь «нізкім сацыяльным статусам» і колькі сярод іх палітвязьняў
Жыцьцё вязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве. Наданьне «нізкага статусу» — гэта ня толькі даўняя турэмная субкультура, але спосаб, якім адміністрацыі пэнітэнцыярных установаў маніпулююць вязьнямі і палітвязьнямі.
https://smarturl.click/M1DX2
Улады Ізраіля: жывыя толькі 25 закладнікаў з 33, якіх абяцаў вызваліць ХАМАС
Згодна зь перададзеным ХАМАС сьпісам, у наступныя тыдні жывымі вернуцца толькі 25 ізраільскіх закладнікаў. Пра гэта заявіў Давід Мэнсэр, прадстаўнік ізраільскага ўраду. Целы васьмі загінулых ХАМАС перадасьць іхным родным. Улады Ізраіля ўжо праінфармавалі аб гэтым сем’і ахвяр.
https://smarturl.click/9zlG4
85 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Дайнекі
28 студзеня 1940 году нарадзіўся Леанід Дайнека, вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.
У часы незалежнасьці Беларусі разам з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля». Памёр 21 жніўня 2019 году.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkxZl
ЭЗ, Аўстралія, Вялікая Брытанія, Канада і Новая Зэляндыя ў супольнай заяве асудзілі «фальшывыя» выбары ў Беларусі
«Ніякія выбары ня могуць лічыцца свабоднымі, справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасфэры працяглых рэпрэсіяў, якія характарызуюцца ўціскам грамадзянскай супольнасьці, адвольнымі затрыманьнямі і абмежаваньнямі сапраўднага палітычнага ўдзелу у іх», — гаворыцца ў супольнай заяве:
https://smarturl.click/op05W
Галоўнае за 27 студзеня
🗣 ЦВК агучыла папярэднія вынікі выбараў у Беларусі. МЗС краін Эўразьвязу заявілі аб непрызнаньні вынікаў выбараў
🙍🏻♂️ Агучаныя ЦВК лічбы маюць псыхалягічнае значэньне для самога Лукашэнкі, — палітоляг Рудкоўскі
🎥 Дзень (ня)выбараў. Відэакамэнтар Віталя Цыганкова
🇬🇧 Вялікая Брытанія і 🇨🇦 Канада ўвялі новыя санкцыі адносна Беларусі
🙍🏻♀️ Мэдсястра ў раённай лякарні, двое дзяцей. Што вядома пра жанчыну з Лоева, якая прагаласавала на двух участках
🇺🇦 Ва Ўкраіне адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра беларускіх міратворцаў
📚 У Польшчы выйшла кніга пра страчаны шанец эўрапейскага выбару Беларусі. ФОТА
✍🏻Памутнелае люстэрка. Ліст да менскага сябра пра сорам
У Расеі абвінавацілі Ўкраіну ў спробе абстраляць «ядзерны аб’ект» на Смаленшчыне, што недалёка ад Беларусі
Губэрнатар Смаленскай вобласьці Васілій Анохін заявіў аб «інтэнсіўнай атацы дронамі» на цывільныя аб’екты ў рэгіёне. У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што над Смаленскай вобласьцю «зьнішчылі і перахапілі» 11 украінскіх дронаў.
Губэрнатар не ўдакладніў назву гэтага аб’екту. Вядома, што ў Смаленскай вобласьці пад горадам Дзеснагорск працуе Смаленская АЭС.
https://smarturl.click/vwX65
Дзень народзінаў Антона Луцкевіча і юбілей Уладзіслава Ахроменкі
29 студзеня 1884 году нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
У гэты дзень 60-годзьдзе мог адзначыць Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст, дасьледнік рэпрэсій, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Больш падзей 29 студзеня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5dAk
Беларусі ня ўдасца пазбавіцца ад уплыву Расеі, магчыма, ніколі,— палітоляг Аляксандар Марозаў
«Да лютага 2022 году Пуціна задавальняла Беларусь у ролі проксі-краіны, тады ён аддаваў і перавагу гібрыдным формам вайны. Цяпер яму можа стаць замала такой ролі Беларусі», — лічыць палітоляг Аляксандар Марозаў, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS.
Ці адышоў Лукашэнка ўрэшце ад траўмы 2020 году?
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам сябра Каардынацыйнай рады, блогера, прадпрымальніка, былога вязьня Аляксандра Кныровіча. У размове зь ім журналістка Свабоды Ганна Соўсь закране наступныя пытаньні:
➖ Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвясьціла прэзыдэнтам Лукашэнку?
➖ Ці вызваляць палітвязьняў?
➖ Ці зьменшацца рэпрэсіі?
🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://www.youtube.com/live/JHmt86Dn-x0
Намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў аб’явілі ў беларуска-расейскі міждзяржаўны вышук
Паводле якога артыкулу шукаюць Барыса Гарэцкага, у ягонай пэрсанальнай картцы ў вышуковай базе не пазначана.
Беларуская асацыяцыя журналістаў — найбуйнейшае няўрадавае дэмакратычнае аб'яднаньне прадстаўнікоў беларускіх СМІ. 27 жніўня 2021 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ, пасьля гэтага арганізацыя аднавіла сваю дзейнасьць за мяжой, дзе працягвае змагацца за свабоду слова і падтрымліваць беларускія незалежныя мэдыя. У 2023‑м КДБ прызнаў БАЖ экстрэмісцкім фармаваньнем:
https://smarturl.click/ba9j6
Сярод беларускіх палітвязьняў — 36 замежнікаў, —праваабаронцы
Гэта грамадзяне Ўкраіны, Японіі, Польшчы, Швэцыі, ЗША, Расейскай Фэдэрацыі, Латвіі, Літвы, Армэніі, Казахстану і Ўзбэкістану. Мяркуючы па прозьвішчах і біяграфіі, нямала палітвязьняў-замежнікаў паходзяць зь Беларусі і маюць тут сваякоў. «Вясна» расказвае гісторыі некаторых зь іх:
https://smarturl.click/XyB8M
Моладзевую зборную Расеі ў футболе не дапусьцілі да кваліфікацыі Эўра, гэта азначае і пропуск Алімпіяды
Моладзевую футбольную зборную Расеі не дапусьцілі да ўдзелу ў адборавым турніры да чэмпіянату Эўропы 2027 году, які пройдзе ў Сэрбіі і Альбаніі. Праз гэта расейцы ня будуць удзельнічаць у футбольным турніры Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе, паколькі яго ўдзельнікі з эўрапейскага кантынэнту якраз павінны вызначыцца па выніках моладзевага Эўра-2027.
А што з моладзевай зборнай Беларусі?
https://smarturl.click/M1Da4
Польскія мэдыі засумняваліся ў нападзе ў Варшаве на Яна Маліцкага, які стварыў Праграму Каліноўскага
Польская паліцыя працягвае праверку заявы прафэсара Яна Маліцкага аб нападзе на яго ў сьнежні 2024 году. Высноваў няма больш за месяц.
https://smarturl.click/ny1JA
На вайне ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандар Новік
Паведамленьне пра гібель беларуса распаўсюдзілі ўкраінскія СМІ.
https://smarturl.click/l5awB
Хацеў хайпу, а атрымалася прапаганда нацызму. Пагутарылі зь беларусам, які намаляваў Маска ў цэнтры Варшавы
«Я даведаўся, што Ілан Маск хоча купіць апартамэнты ў самым дарагім доме Варшавы. Мне заўсёды Маск здаваўся забаўна эпатажнай фігурай. А тут яшчэ на інаўгурацыі Трампа ён выцягнуў правую руку і зрабіў дзіўны жэст. Шчыра кажучы, я хацеў хайпануць на гэтым і набраць падпісчыкаў».
Кітайскі стартап DeepSeek запусьціў бясплатнага памочніка штучнага інтэлекту і выклікаў масавы распродаж акцый на рынку
На мінулым тыдні кітайскі стартап DeepSeek запусьціў бясплатнага памочніка штучнага інтэлекту, які, паводле кітайцаў, выкарыстоўвае менш дадзеных за малую частку цаны на існыя паслугі. Да панядзелка памочнік абагнаў амэрыканскага канкурэнта ChatGPT у загрузках з Apple (AAPL.O).
https://smarturl.click/aJO7J
Завушніцы з «Ў», хэйт і песьня пра вёску. Гутарка з падляскай сьпявачкай Niczos пра «Эўравізію»
«Мы зрабілі песьню, і ўсё. Але гэта зараджае ў людзях нешта большае, чым проста файная песьня. Цяпер мы адчуваем, што робім гісторыю Падляшша».
У амэрыканкі, якую вызвалілі ў Беларусі, было беларускае грамадзянства. Хто яна?
Свабода змагла ідэнтыфікаваць вызваленую амэрыканскую і, як выявілася, беларускую грамадзянку Анастасію Нюфэр і даведалася падрабязнасьці пра яе.
https://smarturl.click/dpblE
Хто гуляў у выбары разам з Лукашэнкам. Відэапраект Віталя Цыганкова
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі. Журналіст Віталь Цыганкоў успамінае гісторыю і ўсе акалічнасьці прэзыдэнцкай кампаніі, якая ня мела ніякай інтрыгі і нічога не вырашала:
https://www.youtube.com/watch?v=COan61QQdFw
Мілінкевіч пра сёмы тэрмін Лукашэнкі і будучыню Беларусі. Задавайце пытаньні
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, дарадцы Ціханоўскай. Сярод тэмаў размовы:
— Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў?
— Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі?
— Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі?
🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://youtube.com/live/_Kk0wsT_Kx4