Што Дональд Трамп можа зрабіць для Беларусі?
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам кіраўніка Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былога прадстаўніка ў міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валера Кавалеўскага.
❓Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён?
❓Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі?
❓Якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША?
🖥 ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ https://www.youtube.com/watch?v=gE1GiaYD6Gc
Журналіст 20 разоў падлавіў Лукашэнку на хлусьні
Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў, як у рэальнасьці.
Поўны разбор тут: https://www.youtube.com/watch?v=gRUO8BtX_vI
Каб Захад паверыў Лукашэнку, ён павінен вызваліць з турмаў знакавых асобаў беларускай палітыкі,— паліталягіня Кацярына Глод
Што азначае непрызнаньне заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Чаму Захад не рэагуе на 10 хваляў памілаваньняў Лукашэнкам палітвязьняў? Якія асаблівасьці новага пакету санкцыяў адносна Беларусі, падрыхтаванага ЭЗ да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі з Украінай?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Лёндан, Вялікая Брытанія) Кацярына Глод.
https://smarturl.click/71lyy
Як інцыдэнты ў Балтыйскім моры прыцягнулі ўвагу да «ценявога» флёту Расеі
Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня. Гэты выпадак стаў апошнім у сэрыі падобных інцыдэнтаў у Балтыйскім моры, падчас якіх, як мяркуецца, крытычна важныя энэргетычныя і камунікацыйныя лініі, пракладзеныя на марскім дне, былі разарваныя суднамі, якія ішлі ў расейскія парты або адгэтуль.
На фоне вайны ва Ўкраіне Балтыйскае мора стала арэнай шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з пашкоджаньнем ключавых энэргетычных і камунікацыйных ліній, піша карэспандэнт Радыё Свабода Рэд Стэндыш: https://smarturl.click/jkxyy
#rfe_rl
У Беларусі на польскім кірунку пачалі ствараць «высокатэхналягічны памежны падразьдзел»
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньне на ахову дзяржаўнай мяжы ў 2025 годзе. Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту паведаміў, што на польскім участку мяжы пачалі ствараць «высокатэхналягічны падразьдзел», які дазволіць «значна павялічыць надзейнасьць аховы і перайсьці ад патруляваньня ўчастка да рэагаваньня на разьвіцьцё абстаноўкі ў рэжыме рэальнага часу»:
https://smarturl.click/z21gn
Пасьля дэбатаў у У ПАРЭ аднагалосна прынялі рэзалюцыю аб Беларусі
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прынялі рэзалюцыю «Настойлівая неабходнасьць правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі». Прыняцьце дакумэнта падтрымалі ўсе 79 сябраў ПАРЭ, якія прынялі ўдзел у галасаваньні:
https://smarturl.click/op06A
У Страсбуры праходзяць тэрміновыя дэбаты на тэму «Вострая неабходнасьць свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі»
З дакладам падчас дэбатаў у Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы мае выступіць спавяшчальнік ПАРЭ аб Беларусі, дэпутат Сэйму Польшчы Рышард Пэтру. Па дэбатах аб сытуацыі ў Беларусі ПАРЭ плянуе прыняць рэзалюцыю. Што ў ёй:
https://smarturl.click/op06A
За апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпэратурных рэкордаў
25 студзеня на беларускіх мэтэастанцыях зафіксаваны адзін рэкорд, 26 студзеня — тры, 27 студзеня — 44, 28-га — 39, 29-га — 42, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белгідрамэту. 27–29 студзеня, абнаўляліся абсалютныя максымумы за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў (з 1881 году):
https://smarturl.click/Q1yj6
У Беларусі зьмянілі дакумэнт для заключэньня шлюбу за мяжой. Як і дзе яго атрымаць
Раней беларусам для заключэньня шлюбу за мяжой выдавалі даведку аб адсутнасьці запісу акту аб заключэньні шлюбу аддзелы ЗАГС па месцы жыхарства. Цяпер згодна, з артыкулам 19-1 Кодэксу аб шлюбе і сям'і, такім дакумэнтам зьяўляецца заява грамадзяніна аб адсутнасьці перашкодаў да заключэньня шлюбу, сапраўднасьць подпісу якога засьведчыў натарыюс.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/5OlYG
Тарантулы, шакалы і ўласны вінаград. Як глябальнае пацяпленьне можа зьмяніць Беларусь
Удзень да +12. У Беларусі ды іншых суседніх краінах сёлета цёплая зіма амаль бязь сьнегу. Гэта наступствы глябальнага пацяпленьня. Зьмена звыклай тэмпэратуры адбіваецца на жывёлах, расьлінах і жыцьці чалавека. Расказваем, як:
https://smarturl.click/Eez8Z
Пад Вашынгтонам рэгіянальны пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам і пацярпеў крушэньне
Авіякампанія American Airlines паведаміла, што на борце камэрцыйнага самалёта знаходзіліся 60 пасажыраў і чатыры чальцы экіпажу. Паведамляецца аб тым, што сутыкненьне самалёта Bombardier CRJ700 c ваенным верталётам Sikorski H-60 адбылося пры яго падлёце да аэрапорта імя Рональда Рэйгана. Пасажырскі самалёт упаў у раку Патамак. Інфармацыі пра ахвяраў авіякатастрофы пакуль няма вылеты і пасадкі самалётаў у аэрапорце імя Рэйгана адмялілі.
З 2022 году ў Эўразьвяз у абыход санкцыяў трапіла фанэра зь Беларусі і Расеі на 1,5 млрд эўра, — расьсьледаваньне
Выданьне Earthsight апублікавала расьсьледаваньне, прысьвечанае пастаўкам фанэры, вырабленай у Беларусі і Расеі, у Эўразьвяз. Зь яго вынікае, што з моманту ўвядзеньня абмежаваньняў на прадукцыю дрэваапрацоўкі ў ліпені 2022 году ў Эўразьвяз у абыход санкцыяў трапіла прадукцыя на суму ў 1,5 млрд эўра.
Earthsight знайшоў доказы таго, што тавары 7 з 10 найбуйнейшых расейскіх вытворцаў бярозавай фанэры дасюль пастаўляюць сваю прадукцыю ў Эўразьвяз:
https://smarturl.click/G6m5E
Галоўнае за 29 студзеня
🇪🇺 Стала вядома, якія санкцыі супраць Беларусі Эўразьвяз разглядае да трэцяй гадавіны вайны
👨🏻⚖️ У Гомлі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» «Дух Руси»
🇱🇹 Пагрозай бясьпецы ў Літве летась прызналі 598 беларусаў і 125 расейцаў
👩🏼 «Я не вучыла дзяцей хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якая зьехала з краіны праз даносы Бондаравай
👭 «Ня толькі жанчыны». Ці абмяжуюць у Беларусі аборты ўсьлед за Расеяй?
✍🏻 Наступствы сумнеўнай перамогі. Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў
🚗 Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Ўкраіну
🎥 «ПіК Свабоды». Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі
🔥У памежжы Беларусі і Ўкраіны адначасова ўзьніклі пажары. Што адбылося
На Тыдні высокай моды ў Парыжы прагучала музыка беларускай сьпявачкі Palina
Новую калекцыю лібанскага шматнацыянальнага дома моды Джорджа Хабейка (Georges Hobeika) прэзэнтавалі на Тыдні высокай моды ў Парыжы пад музыку беларускай сьпявачкі і аўтаркі песень Palina (відэа па спасылцы):
https://smarturl.click/jkxLy
Стаў вядомы памер мытаў, якія Эўракамісія прапануе ўвесьці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі
Ад вартых даверу крыніц у Брусэлі Свабодзе стала вядома, якія мыты і на якую сельскагаспадарчую прадукцыю і азотныя ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі прапануе ўвесьці Эўракамісія і калі чакаецца прыняцьце новых абмежаваньняў:
https://smarturl.click/Yz8yv
У авіякатастрофе ў Вашынгтоне ніхто ня выжыў
Пра гэта ў звароце да нацыі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.
«Цяпер работы перайшлі ў стадыю аднаўленьня. На жаль, няма тых, хто б выжыў. Гэта была цёмная і пакутлівая ноч у сталіцы нашай краіны. Мы ня ведаем, што прывяло да гэтай катастрофы, але маем пэўныя вельмі дакладныя думкі і ідэі», — сказаў Трамп, не раскрываючы далейшых падрабязнасьцяў.
Расьсьледаваньне прычынаў авіясутыкненьня, якое прывяло да крушэньня пасажырскага самалёту і вайсковага верталёту каля аэрапорту імя Рональда Рэйгана працягваецца.
Больш пра трагедыю: https://smarturl.click/mpm60
На «Моўнага інспэктара» Ігара Случака завялі крымінальную справу
Пра гэта сам Случак паведаміў у Facebook.
Супраць яго пачалі крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Справу, як высьветлілася, яшчэ ў траўні 2024 году завёў Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту. У сьнежні 2024 году ён перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.
Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы». Разам з жонкай і двума дзецьмі выехаў зь Беларусі ў 2023 годзе. За шматгадовую дзейнасьць у абароне правоў беларускамоўных грамадзян супраць дыскрымінацыі Случак атрымаў народную мянушку «Моўны інспэктар». Дзякуючы ягоным лістам і зваротам дзясяткі заводаў, ведамстваў, спартовых клюбаў, творчых калектываў і іншых супольнасьцяў увялі ў сваё справаводзтва беларускую мову, а некаторыя цалкам перайшлі на яе.
«Апагей бяспраўя». Былая арыштантка апісала ўмовы ў турме на Акрэсьціна
Ірына адбывала арышт на Акрэсьціна нядаўна, восеньню 2024 году. Яна расказала праваабаронцам пра актуальныя рэаліі ў адной з самых жорсткіх беларускіх турмаў. Яна сьведчыла пра клапоў у камэрах, «шмоны», сон на падлозе і «голы агляд».
https://smarturl.click/0elxn
У Літве недалёка ад мяжы зь Беларусьсю знайшлі 25-мэтровы тунэль
Тунэль знайшлі супрацоўнікі службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Яго маглі выкарыстоўваць для перакіданьня кантрабанды.
https://smarturl.click/VDZJ0
Палітвязьня Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру
«Дэпутат эўрапарлямэнту Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідэра беларускай апазыцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваеньне Нобэлеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзеная камандай Народнай Грамады. І мы пасьпелі да заканчэньня тэрміну прыёму заявак», — паведамілі ў прэс-службе партыі «Народная Грамада».
Вучыўся на ксяндза, працаваў на фуры, адкрыў гостэл для ўцекачоў. Гісторыя Андрэя Васоры
Андрэй Васора памёр у Беластоку 20 студзеня. Ён выехаў зь Беларусі пасьля жорсткага затрыманьня на радзіме. Адкрыў гостэл, дзе бясплатна прымаў вэтэранаў-каліноўцаў і ўцекачоў. Быў харцэрам, рыцарам і гатаваў смачны тартар. Марыў вярнуцца ў Беларусь. Знаёмыя Андрэя расказалі Свабодзе, якім ён быў чалавекам і якія добрыя справы рабіў:
https://smarturl.click/JDQVq
Савет Рэспублікі ухваліў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, у тым ліку за адказнасьць за ўчынкі, зьдзейсьненыя за мяжой
Згодна з праектам, санкцыі паводле 100 складаў злачынстваў будуць перагледжаныя. Таксама ў Крымінальным кодэксе маюць зьявіцца новыя артыкулы: «Гвалт або пагроза ў дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ці прэзыдэнта, які спыніў выкананьне сваіх паўнамоцтваў». Згадка былога прэзыдэнта зьявіцца таксама ў артыкулах пра паклёп і абразу.
Праект прадугледжвае пакараньне беларусаў пры зьдзяйсьненьні за межамі краіны злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасьці, распальваньня варожасьці, абразы прэзыдэнта, зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў і інш.:
https://smarturl.click/jkxEY
«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў:
https://smarturl.click/jkxWY
Эдуард Бабарыка пяты раз адзначае дзень народзінаў за кратамі
Сёньня Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 год. Паводле крыніцы з былога штабу Віктара Бабарыкі, зьвестак пра Эдуарда вельмі мала, ён дагэтуль у папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску, куды трапіў не пазьней за красавік 2024 году:
https://smarturl.click/3klYV
100 гадоў таму заснавалі Бярэзінскі запаведнік
30 студзеня 1925 году быў заснаваны Бярэзінскі біясфэрны запаведнік — жамчужына Беларускага Паазер'я, адна з найстарэйшых прыродаахоўных тэрыторый самага высокага рангу ў Беларусі, якая атрымала сусьветную вядомасьць як эталён некранутай прыроды. Асаблівасьць запаведніка — суседзтва адразу 4 тыпаў экасыстэм: густых лясоў, рэк, лугоў і гразкай дрыгвы. Гэта адзінае месца ў Беларусі, якое насяляе знакамітая Вялікая эўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых — зубр, мядзьведзь, лось, воўк і рысь.
Пра іншыя падзеі 30 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/O0n73
Беларусы ладзяць дабрачынную вандроўку, каб сабраць грошы на рэстаўрацыю палаца Горватаў у Нароўлі
Вандроўка заплянаваная на 9 лютага, на адзін дзень без начлегу, выезд зь Менску. Удзельнікам вандроўкі абяцаюць цікавую праграму зь віктарынай, сюрпрызамі і падрабязным рум-турам па пакоях былой сядзібы. Усе выручаныя грошы пойдуць на рэстаўрацыю будынка:
https://smarturl.click/5OleB
Тлумачым з Гурневічам. 20 фэйкаў ад Лукашэнкі
Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў і вось, што ў рэальнасьці:
https://www.youtube.com/watch?v=gRUO8BtX_vI
Наступствы сумнеўнай перамогі. Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў
Палітычная кампанія пад назвай «прэзыдэнцкія выбары» скончылася. Што чакае Беларусь далей? Наколькі можа зьмяніцца палітыка Лукашэнкі пасьля прадказальнай «перамогі» 26 студзеня 2025 году? Піша Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/dpbVQ
«Ня толькі жанчыны». Ці абмяжуюць у Беларусі аборты ўсьлед за Расеяй?
Права на аборт ці забарона абортаў. Масавыя адмовы ад абортаў у прыватных клініках Расеі. Пры чым тут Беларусь, дзе працягваецца шматгадовы трэнд на зьніжэньне абортаў? — Чаму не праз забарону абортаў паляпшаецца дэмаграфічная сытуацыя? Разьбіраемся разам зь вядоўцай праграмы «Ня толькі жанчыны» Ганнай Соўсь і з экспэрткамі і экспэртамі:
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=pAcmeEXMNIc
Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі
28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium:
https://youtu.be/CEHY2evvqR0