У Грузіі прынялі закон аб крымінальнай адказнасьці за блякаваньне дарог. На пратэстах адбыліся затрыманьні
У момант, калі пачаліся затрыманьні грамадзян, участак дарогі быў часткова заняты міліцыяй, грамадзяне займалі толькі адну паласу.
https://smarturl.click/vwXkQ
Намесьнік губэрнатара расейскага Прымор’я загінуў на вайне супраць Украіны
Віцэ-губэрнатар Прыморскага краю Расеі Сяргей Яфрэмаў, які ў жніўні 2024 году паўторна пайшоў ваяваць супраць Украіны, загінуў на фронце.
https://smarturl.click/M1DRo
У Беларусі рэзка вырасла доля безнаяўных разьлікаў
Паводле статыстыкі Нацбанку, з агульнай колькасьці апэрацый з банкаўскімі карткамі толькі 4,3% зьвязаныя з гатоўкай. З 2020 году доля такіх апэрацый зьменшылася ўдвая.
https://smarturl.click/LYRVM
Трамп павысіў мыты для Канады, Мэксікі і Кітаю. Названыя краіны адрэагавалі
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канаду, Мэксіку і Кітай, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў.
https://smarturl.click/Q1ylq
Як у нераце. Украінскі салдат расказаў, як перажыў 80 жудасных дзён на перадавой на Данбасе
Малады ўкраінскі салдат Уладзіслаў правёў некалькі дзён бязь ежы і вады, адбіваючы расейскія напады на бязьлюдныя пазыцыі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.
https://smarturl.click/op0Dn
Дональд Трамп заявіў аб удары па «аб’ектах тэрарыстаў» у Самалі
«Пасланьне ISIS і ўсім астатнім, хто хоча напасьці на амэрыканцаў, абвяшчае: «Мы знойдзем вас і забʼем!», — напісаў Трамп.
Шэф Пэнтагона Піт Хэгсэт удакладніў, што авіяўдары наносіліся па баевіках у гарах Голіс. Ён падкрэсьліў, што рашэньне было прынята ў каардынацыі з фэдэральным урадам Самалі.
https://smarturl.click/RAjB9
Што трэба ведаць пра новы штам COVID-19, яго сымптомы і лячэньне
Амэрыканская газэта The New York Times піша, што на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў фіксуецца новы варыянт COVID-19 пад назвай XEC. У краіне рэзка вырасла колькасьць шпіталізацыяй і сьмерцяў.
Пра зьяўленьне XEC у Беларусі было абвешчана ў кастрычніку 2024 году. Вось што трэба ведаць пра гэты варыянт каранавірусу.
https://smarturl.click/9zl4j
Польшча ня ўпусьціла малдаўскага блогера, які вяртаўся з сустрэчы з Лукашэнкам
Габрэыл Кэлін вяртаўся з прэс-канфэрэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам аўтобусам Берасьце-Варшава. Але мусіў вярнуцца назад у Беларусь.
https://smarturl.click/vwX9R
Урад Бэльгіі ўзначаліць прыхільнік большай незалежнасьці Фляндрыі
Пасьля амаль васьмімесячных перамоваў у Бэльгіі ўдалося сфармаваць кіроўную кааліцыю.
Кааліцыю ўпершыню ўзначаліць правая партыя N-VA. Прэм’ер-міністрам новага ўрада стане 54-гадовы Барт Дэ Вэвэр.
N-VA выступае за большую незалежнасьць Фляндрыі, галяндзкамоўнай часткі Бэльгіі, і настойвае на тым, каб яна і Валёнія, франкамоўная частка, існавалі як канфэдэратыўныя дзяржавы.
https://smarturl.click/LYRjW
Белстат расказаў, колькі беларусаў давярае яго статыстыцы. Дасьледаваньне рабілі самі
Пераконваць у дакладнасьці сваіх дадзеных Белстату даводзіцца нават Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, якая часта карыстаецца іншымі зьвесткамі, пішучы пра Беларусь.
Пасьля 2020 года Белстат адмовіўся ад публікацыі многіх дадзеных, у тым пра нараджальнасьць, сьмяротнасьць, гандлёвы абарот з шэрагам краінаў.
https://smarturl.click/jkxYj
1 лютага 1863 года Каліноўскі стварыў першы ўрад новай Беларусі. Чаму гэта здарылася
Падзею, якая адбылася ў Вільні 1 лютага 1863 году, можна сьмела называць гістарычным цудам. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.
«Літва» ня толькі аддзялялася ад Расейскай імпэрыі, але ў пэўнай ступені і ад Польшчы, абвяшчаючы сябе самакіраванай часткай былой Рэчы Паспалітай. І цудам было тое, што «Літва» ў разуменьні віленскіх паўстанцаў ужо складалася зь дзьвюх раўнапраўных частак — уласна Літвы і Беларусі.
Піша Сяргей Абламейка.
https://smarturl.click/4EAw
Натальля Радзіна паведаміла пра вызваленьне Паліны Шарэнды-Панасюк
«Здавалася, яе ніколі не адпусьцяць, яе турэмны тэрмін увесь час падаўжаўся, ціск у турме не слабеў, але цуд адбыўся! Дзякуй усім, хто дапамагаў дамагчыся гэтага. Дзякуй усім за падтрымку і салідарнасьць!» - напісала рэдактарка Хартыі’97 у сваім Фэйсбуку.
23 траўня 2024 году Паліна Шарэнда-Панасюк мелася выйсьці на волю пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня ў 2,5 года і двух дадатковых тэрмінаў па 1 годзе, дабаўленых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі».
У Філядэльфіі каля гандлёвага цэнтру разьбіўся невялікі самалёт
На борце было чатыры чальцы экіпажу, адно дзіця і суправаджаючая яго асоба.
Катастрофа адбылася пасьля сутыкненьня на гэтым тыдні самалёта рэйса American Airlines 5342 і верталёта арміі ЗША Black Hawk над Вашынгтонам. У выніку крушэньня загінула 67 чалавек. Гэта была самая сьмяротная авіякатастрофа ў ЗША з 2009 года.
https://smarturl.click/kjz4y
Сёньня гадавіна стварэньня першага ўраду Беларусі
1 лютага 1863 году — Кастусь Каліноўскі (гэта ягоны партрэт аўтарства Алеся Пушкіна) абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.
Пра іншыя падзеі 1 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W32x6
Бундэстаг Нямеччыны адхіліў законапраект аб абмежаваньні міграцыі
Бундэстаг Нямеччыны выказаўся супраць радыкальнага ўзмацненьня жорсткасьці міграцыйнага заканадаўства.
Сёньня законапраект атрымаў падтрымку 338 дэпутатаў. У той жа час 350 дэпутатаў прагаласавалі супраць, пяць заканадаўцаў устрымаліся. https://smarturl.click/O0n28
Беластоцкія беларусы зьбіраюць грошы на захаваньне магіл выбітных суродзічаў у горадзе
На праваслаўных могілках Усіх Сьвятых спачываюць асобы, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё беларускай справе — захаваньню мовы, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасьці, піша «Грамадзкая ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку».
Сярод магілаў, на захаваньне якіх патрэбныя грошы, пахаваньні Лявона і Сяргея Богушаў, Кастуся Кіслага. Агулам гаворка пра чатыры магілы, у якіх пахаваныя дзевяць чалавек.
Чым вядомыя гэтыя людзі і колькі грошай трэба?
https://smarturl.click/xBj2Z
Каля беларускай мяжы застрэліўся польскі жаўнер
Прычыны самагубства пакуль не вядомыя. Трагедыя здарылася ўначы.
https://smarturl.click/qlVX0
На Падляшшы ўшанавалі герояў Паўстаньня 1963-64 гг.
1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў паўстаньня. Удзельнікі выступілі пешым маршам з Гарадку у бок вёскі Страшава, па дарозе ўшанавалі памяць Міколы Дзямідава і Аляксея Карпюка, а затым аўтапрабегам накіраваліся ў Мастаўляны, дзе нарадзіўся Каліноўскі.
Разам зь пешым маршам адлегласьць склала 26 кілямэтраў — менавіта столькі гадоў пражыў беларускі нацыянальны герой.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/jkx0k
Ці добра вы ведаеце гісторыю тэрытарыяльных набыткаў і страт Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ
Адкажыце на пытаньні нашага тэсту, праверце сябе.
https://smarturl.click/W32lA
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага
2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальны герой Беларусі.
Іншыя падзеі 2 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
https://www.svaboda.org/a/33299654.html
У Сэрбіі пратэстуюць тысячы людзей. Студэнты перакрылі ўсе масты праз Дунай
Раней студэнты сваімі пратэстамі ўжо дабіліся таго, што прэм’ер-міністар Сэрбіі Мілаш Вучэвіч пайшоў у адстаўку, але кажуць, што спыняцца не зьбіраюцца.
Чаму яны пратэстуюць.
https://smarturl.click/xBj7Z
ЗША абвясьцілі пра ўзмацненьне жорсткасьці палітыкі адносна Кубы
Дзярждэпартамэнт абвясьціў аб адмене шэрагу рашэньняў папярэдняй адміністрацыі прэзыдэнта і ўзмацненьні жорсткасьці палітыкі ў дачыненьні да Кубы.
Адміністрацыя Байдэна раней выключыла Кубу са сьпісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму.
https://smarturl.click/xBj7n
Расея нанесла ўдары па ўкраінскіх гарадах: ёсьць загінулыя і параненыя. ФОТА
У Палтаве ракета трапіла ў жылы дом, разбурыўшы пад'езд з 1-га па 5-ы паверхі. Паводле наяўных дадзеных, загінулі 7 чалавек, 14 атрымалі раненьні, у тым ліку трое дзяцей.
Атака таксама нанесла страты ў Запароскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай і Кіеўскай абласьцях.
ФОТА https://smarturl.click/67lJg
Ватыкан расказаў пра сваё бачаньне плюсаў і мінусаў штучнага інтэлекту
Сьвяты Пасад апублікаваў грунтоўны дакумэнт Antiqua et nova («Старое і новае»), які закранае асноўныя аспэкты ўзаемадзеяньня паміж чалавекам і штучным інтэлектам (АІ).
У ім падкрэсьліваецца, што АІ павінен заставацца выключна інструмэнтам, які дапамагае чалавеку, а не замяняе яго.
Што канкрэтна непакоіць Ватыкан?
https://smarturl.click/kjzly
ISW расказаў, чаму малаімаверна, што Пуцін скончыць вайну ва Украіне ў бліжэйшы час
Расейскае ваеннае камандаваньне прадэманстравала, што яно гатовае ўдзельнічаць у апэрацыях, якія могуць працягвацца ад шасьці да дзевяці месяцаў. Яно, верагодна, зыходзіць з таго, што Уладзімір Пуцін ня мае намеру спыняць вайну ва Украіне ў бліжэйшай будучыні.
Дэталі апошняй справаздачы Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны.
https://smarturl.click/xBjxn
У трох абласьцях Беларусі ўвялі збор за перасячэньне мяжы на аўтамабілі. Але не для ўсіх
Збор за перасячэньне мяжы на аўтатранспарце ўводзяць з 1 лютага ў трох абласьцях Беларусі – Берасьцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай.
Стаўка збору складае адну базавую велічыню – 42 рублі, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасьці пасажыраў.
Прадугледжаныя некаторыя выключэньні.
https://smarturl.click/ba9YL
Чым Лукашэнку вабіць дынастычны транзыт улады
Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.
https://smarturl.click/ZyJVq
💌 Галоўнае за тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды
Сёньня падводзім вынікі выбараў-2025 у Беларусі і глядзім, чаго чакаць далей; гутарым зь вядомымі беларусамі і расказваем гісторыі тых, хто натхняе; выкрываем фэйкі і шмат што яшчэ! Падпісвайцеся на нашу рассылку і будзьце заўжды ў курсе галоўных падзей! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
ЗША ад 1 лютага ўвядуць мыта ў дачыненьні да Канады, Мэксыкі і Кітаю
«Прэзыдэнт заўтра ўвядзе 25-адсоткавы тарыф на Мэксыку, 25-адсоткавы тарыф на Канаду і 10-адсоткавы тарыф на Кітай», — паведаміла прэсавая сакратарка адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Кэралайн Лівіт. Калі Канада адкажа падвышэньнем свайго мыта, як яна і абяцала, гэта будзе гандлёвай вайной, якая можа азначаць рост цэнаў і страту працоўных месцаў, піша агенцтва Reuters. https://smarturl.click/M1DbE
Асноўнае за 31 студзеня
📌 Падаткі, пэнсіі, дапамога на дзяцей, візы. Што зьменіцца для беларусаў з 1 лютага?
📌 Марныя надзеі. Што адбываецца зь міжнароднай легітымнасьцю Лукашэнкі пасьля выбараў
📌 38 дзяржаваў-чальцоў АБСЭ прынялі супольны дакумэнт з ацэнкай выбараў у Беларусі. ЗША зрабілі асобную заяву
📌 Ціханоўская расказала, якой бачыць сваю ролю пасьля выбараў у Беларусі
📌 «Апытаньне ва ўмовах фактычнага палону». Што думаюць былыя вязьні пра турэмныя анкеты
📌 Ініцыятыва Maldzis выкупіла Радзівілаўскую мапу XVII стагодзьдзя
📌 «Тады межаў яшчэ не было». Ручнік, зьвязаны зь Беларусьсю, унесьлі ў сьпіс нематэрыяльных каштоўнасьцяў Польшчы
📌 Песьні пра каханьне, жыцьцё і выгараньне. Расказваем пра падлеткавы беларускі гурт з Уроцлава
📌 Як Кітай падсілкоўвае расейскую ваенную машыну. Расьсьледаваньне Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа
📌 «Куды коціцца сьвет». У чым фішка Канады і як яна збудаваная