Жыхары вёскі ва Ўкраіне выйшлі пратэставаць супраць узмацненьня ўкраінска-беларускай мяжы
У Ровенскай вобласьці Ўкраіны жыхары вёскі Старое Сяло на некалькі гадзін блякавалі кантрольны пост памежнікаў і паліцыі, выказваючы незадаволенасьць праверкамі і мерапрыемствамі па ўмацаваньні беларуска-ўкраінскай мяжы:
https://smarturl.click/mpmx0
Каляж з фота: Суспільне
«ПіК Свабоды». Які ёсьць выбар пасьля «бязвыбараў»?
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана. У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране пытаньні:
➖ Ці адбыўся байкот выбараў?
➖ Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі?
➖ Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі?
Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!
🎥 https://youtube.com/live/IG9s2IAxtho
«Сумнеўна, што Лукашэнка накіруе Галоўчанку ў адстаўку — найхутчэй, перапрызначыць зноў», — Вольга Лойка
«Перад урадам Галоўчанкі паўставалі даволі сур’ёзныя эканамічныя выклікі, і ў цэлым ён даў ім рады», — лічыць рэдактарка рэсурсу «Плян Б» Вольга Лойка.
Коміка Славу Камісаранку ўключылі ў сьпіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці»
Вядомага беларускага стэндап-коміка Славу Камісаранку, якога летась завочна асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня, уключылі ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Адпаведнае рашэньне 3 лютага прыняў КДБ Беларусі:
https://smarturl.click/XyBRm
Расейцы абстралялі гарадзкую раду Ізюму і чыгуначнае дэпо ў Днепрапятроўскай вобласьці
У Ізюме — пяць чалавек загінулі, больш за 20 атрымалі раненьні. Расейская балістычная ракета пацэліла ў адміністрацыйны будынак, а таксама ў шматпавярховыя жылыя дамы; ніводнага вайсковага аб’екта ў гэтым горадзе няма. У Днепрапятроўскай вобласьці — без пацярпелых:
https://smarturl.click/ZyJ25
Хакейную зборную Беларусі не дапусьцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету-2026
Такое рашэньне прыняла міжнародная фэдэрацыя хакею, пішуць расейскія СМІ. Спачатку рашэньне прынялі па зборнай Расеі, затым стала вядома і пра забарону для беларусаў. Камюніке з тлумачэньнем сваіх дзеяньняў ІІХФ абяцае выпусьціць крыху пазьней.
Першынство сьвету налета прыме Швайцарыя, турнір адбудзецца ў Цюрыху і Фрыбургу.
Зборная Расеі з 2022 году не дапускаецца на хакейныя турніры сярод юнакоў, моладзі і дарослых пасьля паўнамаштабнага нападу гэтай дзяржавы на Ўкраіны. З таго ж часу не пускаюць на міжнародную арэну і каманды Беларусі з той прычыны, што рэжым Лукашэнкі, які знаходзіцца пры ўладзе ў краіне, дапамагае расейцам у вайне.
Суседнія краіны Беларусі рыхтуюць супольную заяўку ў UNESCO па ўключэньні традыцыі дня Куцьці ў сьпіс спадчыны
Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне агульнай для краін традыцыі дня Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
https://smarturl.click/Q1yO3
Пачынаецца новы працэс над былымі супрацоўніцамі парталу Tut.by, цяпер завочны
У Менскім гарадзкім судзе 4 лютага пачынаецца завочны суд над былымі супрацоўнікамі закрытага ўладамі парталу Вольгай Лойкай, Аленай Талкачовай, Кацярынай Ткачэнкай. Суд над журналісткамі і юрысткай будзе закрытым, як і працэс, які праходзіў у ліпені 2024-га, таксама без прысутнасьці падсудных, якія знаходзяцца за мяжой.
https://smarturl.click/4klxm
Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША
«Ня тое каб мы ў гістэрыцы, але ў паніцы, страху і жаху. На нас папросту абвешчана паляваньне. Кіраўнікі нашых фірмаў папярэджваюць, каб мы былі вельмі пільныя — пазьбягалі кантактаў з паліцыяй, не начавалі разам зь нелегальнымі мігрантамі, бо „пад шумок“ могуць і нас затрымаць. Ня ведаю, што будзе далей».
Трамп заявіў, што хоча атрымаць ад Украіны рэдказямельныя мэталы ў абмен на дапамогу
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызначэньні Кіта Келага спэцпрадстаўніком па Ўкраіне і Расеі. Да інаўгурацыі Трампа Келаг казаў, што хоча знайсьці рашэньне для завяршэньня вайны за 100 дзён.
«Мы дасягнулі значнага прагрэсу ў дачыненьні да Расеі і Украіны», — сказаў Трамп, не ўдакладняючы падрабязнасьцяў.
Прэзыдэнт ЗША таксама выказаў зацікаўленасьць у набыцьці ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў у абмен на дапамогу з боку ЗША:
https://smarturl.click/pp66X
Галоўнае за 3 лютага
👫 Зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Ўкраіне, разьвіталіся ў Кіеве. ФОТА
✍🏻 ЦВК Беларусі агучыла канчатковыя лічбы прэзыдэнцкіх выбараў, не прызнаных у дэмакратычным сьвеце
🗣 Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў легітымным пераабраньне Віктара Лукашэнкі на кіраўніка НАК Беларусі
👨🏻⚖️Вынесьлі завочны вырак эканамісту Данэйку. Хроніка перасьледу 3 лютага (абнаўляецца)
🇱🇻 МЗС Латвіі плянуе абмежаваць прыём заяў на візу для грамадзян Беларусі
💰 «Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненьне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА
🇺🇸 Трамп можа ліквідаваць агенцтва замежнай дапамогі, «каб зэканоміць мільярды». Падрабязны аналіз
📚 Відэаблогер Макар Валынкін выдаў кнігу пра беларускую моладзь пасьля 2020 году
🎥 «ПіК Свабоды». «У „нізкі статус“ спэцыяльна накіроўваюць вядомых людзей»
Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў легітымным пераабраньне Віктара Лукашэнкі кіраўніком НАК Беларусі
МАК прызнаў вынікі выбараў Генасамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, у выніку якіх Віктара Лукашэнку пераабралі кіраўніком арганізацыі на другі тэрмін, і ўнёс папраўкі ў рашэньне ад сакавіка 2021 году, згодна зь якімі гэтыя выбары «прызнаюцца праведзенымі належным чынам», гаворыцца ў камэнтары прэс-службы МАК для @zerkalo_io.
У 2021 годзе МАК не прызнаў Віктар Лукашэнку легітымным кіраўніком НАК, калі той зьмяніў на пасадзе свайго бацьку. Аляксандар Лукашэнка пакінуў пасаду пад ціскам МАК у сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненьні да спартоўцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году:
https://smarturl.click/nyA0O
За «здраду дзяржаве» будуць судзіць 29-гадовага мытніка, яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня
У Менскім гарадзкім судзе 14 лютага ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць мытніка Віктара Вараб’ёва. Яго Абвінавачваюць паводле 5 крымінальных артыкулаў: «здрада дзяржаве», «перавышэньне службовых паўнамоцтваў», «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці», «удзел у экстрэмісцкім фармаваньні» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Хроніка перасьледу 3 студзеня (абнаўляецца):
https://smarturl.click/op0MB
За апошні год колькасьць школ і вучняў Беларусі скарацілася
Паводле інфармацыі Белстату, на пачатак 2024/2025 навучальнага году ў Блеарусі была 3721 установа дашкольнай адукацыі — на 0,77% менш, чым на пачатак 2023/2024 году (3750). Там выхоўвалася 338,3 тысяч дзяцей (-4,89%; 355,7 тыс.):
https://smarturl.click/l5amB
Зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Ўкраіне, разьвіталіся ў Кіеве.
Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
Трэцяга лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце, змагаючыся за Ўкраіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі яе сябры.
Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.
Фота чытача
Галоўнае за 4 лютага
🙍🏻♂️ Памёр шматгадовы лідэр ТБМ на Віцебшчыне Іосіф Навумчык, адзін з нацыянальна сьвядомых партыйных кіраўнікоў у БССР
👮🏻♂️ Коміка Славу Камісаранку ўключылі ў «сьпіс тэрарыстаў». Хроніка перасьледу 4 лютага
📂 Кампанія Garsų pasaulis заявіла пра спыненьне вырабу «пашпартоў новай Беларусі». Пашпартны цэнтар: «Мы працягваем працу»
👫 Генпракурор Швед расказаў, колькі беларусаў вярнуліся на радзіму і якія гарантыі тым, хто зьбіраецца
🇺🇸 Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША
🎥 «ПіК Свабоды». Які ёсьць выбар пасьля «бязвыбараў»?
🙍🏻♀️ «Сумнеўна, што Лукашэнка накіруе Галоўчанку ў адстаўку — найхутчэй, перапрызначыць зноў», — Вольга Лойка
🧑🏻💻 «Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй». Расказваем правілы бясьпечнага карыстаньня нэўрасеткамі
Казахстан апублікаваў папярэднюю справаздачу аб крушэньні самалёта AZAL
З дакумэнта вынікае, што самалёт атрымаў нескразныя і скразныя пашкоджаньні «да сутыкненьня зь зямной паверхняй», і апошнія, верагодна, былі выкліканыя «староньнімі аб'ектамі»:
https://smarturl.click/l5aoM
У Гданьску праходзіць Форум Касьцюшкі, прысьвечаны стратэгічнаму бачаньню вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую сям’ю
Форум, арганізаваны Польшчай у рамках яе старшынства ў Эўразьвязе, прысьвечаны эўрапейскай салідарнасьці, дэмакратыі і стратэгічнаму бачаньню вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую сям’ю.
Другі дзень форуму 4 лютага пачаўся з ускладаньня кветак да Помніка працаўнікам Гданьскага порту, якія загінулі падчас трагічных падзеяў сьнежня 1970 году.
На фота: выступ на форуме Сьвятланы Ціханоўскай.
Пра што гаварылі на Форуме Касьцюшкі, можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/Q1yzB
Кампанія Garsų pasaulis спыніла выраб «Пашпартоў Новай Беларусі» пасьля крытыкі ініцыятывы ў Літве
Кампанія «Garsų pasaulis» пасьля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджаньня праваахоўных органаў Літвы прыпыняе вытворчасьць «Пашпартоў новай Беларусі», паведамляе 15min.lt. Паводле зьвестак парталу, кампанія ўжо апавясьціла пра гэта МУС Літвы, якое раней заявіла, што гэты дакумэнт ня будзе прызнаны:
https://smarturl.click/vwXlw
«Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй». Расказваем правілы бясьпечнага карыстаньня нэўрасеткамі
«Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй. Нам трэба глядзець палітыку прыватнасьці і ўмовы карыстаньня сэрвісамі». Як захаваць сваю бясьпеку пры карыстаньні нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу, раяць экспэрты.
https://smarturl.click/B6vYw
Генпракурор Швед падвёў вынікі працы «камісіі па вяртаньні» і паабяцаў відэа з тымі, хто вярнуўся з-за мяжы
«Работа камісіі будзе працягвацца. Мы лічым, што яна робіць свой унёсак у вырашэньне шэрагу пытаньняў», — лічыць Андрэй Швед.
https://smarturl.click/JDQ4k
У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на захопленай паўстанцамі базе заўважылі беларускія бесьпілётнікі
У афрыканскай краіне паўстанцы захапілі бесьпілётнікі. Высьветлілася, што яны беларускай вытворчасьці.
https://smarturl.click/vwXp5
Памёр Іосіф Навумчык
Вядомаму палітычнаму і грамадзкаму дзеячу было 86 гадоў.
Настаўнік паводле адукацыі, Іосіф Навумчык да сярэдзіны 1980-х зрабіў пасьпяховую кар’еру ў кіроўнай камуністычнай партыі: на пасадзе сакратара Віцебскага абкаму КПБ курыраваў ідэалёгію і сацыяльную сфэру. Затым чвэрць стагодзьдзя ўзначальваў Віцебскую абласную Раду ТБМ.
https://smarturl.click/G6m2g
Сёньня — дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі
4 лютага 1746 году ў маёнтку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі.
Пра іншыя падзеі 4 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ZyJq2
У Літве за апаганьваньне мэмарыяла ахвярам рэпрэсій у Беларусі судзяць прарасейскага блогера
У Віленскім гарадзкім акруговым судзе працягваюць разглядаць справу супраць пралукашэнкаўскага і прарасейскага блогера Лаўрынаса Рагельскіса. Яго абвінавачваюць у «падбухторваньні» і «апаганьваньні памятнага месца» за апаганьваньне мэмарыялу памяці загінулых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў-2020 беларусаў каля беларускай амбасады ў Вільні.
Падчас судовага паседжаньня 3 лютага Лаўрынас Рагельскіс назваў загінулых у 2020 годзе беларускіх актывістаў «удзельнікамі дзяржаўнага перавароту»:
https://smarturl.click/JDQQD
Што азначае жыцьцё за кратамі ў «нізкім статусе»
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам блогера, былога палітвязьня Вадзіма Ермашука ( Вадзімаці), які расказаў пра тое, як сядзеў у Бабруйскай папраўчай калёніі з так званым «нізкім сацыяльным статусам», а таксама праваабаронцы і былога палітвязьня Леаніда Судаленкі. Падчас трансьляцыі мы абмяркуем наступныя пытаньні:
➖ Што цяпер можа адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк?
➖ Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні?
➖ Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве?
Далучайцеся да жывой трансьляцыі, задавайце свае пытаньні:
🎥 https://www.youtube.com/live/Bh2jGb1mzlI
Яшчэ адна спартоўка зь Беларусі атрымала польскае грамадзянства
Беларуская лучніца Карына Казлоўская атрымала польскае грамадзянства. Пра гэта яна сама днямі распавяла ў Інстаграме. Раней Казлоўская ўжо прадстаўляла Польшчу на міжнародных спаборніцтвах:
https://smarturl.click/W32Y4
Маск заявіў, што Трамп «пагадзіўся» на закрыцьцё USAID. Белы дом пакуль не камэнтуе
Агэнцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) знаходзіцца на мяжы закрыцьця, сьцьвярджае дарадца адміністрацыі Трампа, мільярдэр і гендырэктар Tesla Ілан Маск. Ён сьцьвярджае, што дэталёва абмяркоўваў з прэзыдэнтам ЗША пытаньне аб USAID, і Трамп нібыта «пагадзіўся, што мы павінны закрыць яго».
Белы дом пакуль не камэнтаваў гэтую заяву. 2 лютага Трамп абвясьціў аб плянаваных звальненьнях у кіраўніцтве USAID, заявіўшы, што агенцтвам «кіруе купка радыкалаў-вар’ятаў»:
https://smarturl.click/O0n8O
#rfer_rl
Стала вядома, колькі «Беларуськалій» патрабуе ад Літвы за спыненьне транзыту сваёй прадукцыі
2 сьнежня 2024 году «Беларуськалій» зьвярнуўся ў Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі з паўторным пазовам. Раней працэс спынілі праз тое, што беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду. У рамках цяперашняга пазову «Беларуськалій» патрабуе спагнаць зь Літвы 12,9 мільярда даляраў у якасьці кампэнсацыі нанесенай шкоды:
https://smarturl.click/B6vR5
Стала вядома пра суд і шпіталізацыю відэаапэратара Толчына, які выйшаў па памілаваньні
Невядомы цяперашні стан здароўя Толчына. Крыніца праваабаронцаў у Гомлі паведаміла, што Андрэя Толчына прымусілі штодня хадзіць у РАУС ды адзначацца.
Дэталі ў хроніцы перасьледу 3 лютага: https://smarturl.click/op0MB