Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа і інфаграфікі на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Культавае месца для менчукоў і гасьцей сталіцы: кароткая гісторыя Камароўкі (гл. відэа вышэй)
👉🏻 У Беларусь вернецца мапа Радзівілаў 1631 году, radio_svaboda/video/7466087096487365893">яе выкупіла ініцыятыва Maldzis: расказваем падрабязна
👉🏻 Амэрыканская дапамога для Беларусі. radio_svaboda/video/7467606191275871493">Як ЗША дапамагалі беларусам у цяжкі пэрыяд 1922-1923 гадоў
👉🏻 Расказваем пра пашпарт БНР, radio_svaboda/video/7467935023602093317">які многія краіны прызнавалі легітымным прынамсі да 1921 году
👉🏻 Беларускія падлеткі ў эміграцыі стварылі беларускамоўны музычны гурт. radio_svaboda/video/7466915626326494470">Паслухалі, пра што яны сьпяваюць
👉🏻 Як паказваюць Беларусь і беларусаў у замежным кіно. radio_svaboda/video/7468328517260872965">Паглядзелі і расказваем
Грамадзянін Беларусі, які ваяваў за Расею, ня можа звольніцца з расейскай арміі па заканчэньні кантракту
Грамадзянін Беларусі паскардзіўся, што ня можа атрымаць і расейскія выплаты за раненьне ў вайне з Украінай.
https://smarturl.click/B6jDj
У Кіеве скончылася пахаваньне Марыі Зайцавай, якая загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.
«Гэта будзе каштаваць вялікіх грошай». Навошта ў Беларусі зьбіраюцца прыбраць з вуліц ангельскамоўныя шыльды
«Гэта такі ідэалягічны крок, каб паказаць імітацыю бурнай дзейнасьці. Мова, шыльды ва ўсіх на вачах. Замест таго, каб павышаць якасьць беларускіх тавараў, канкурэнтаздольнасьць, прасьцей заняцца заменай шыльдаў».
Дональд Трамп наклаў санкцыі на Міжнародны крымінальны суд
Прэзыдэнт ЗША падпісаў указ аб увядзеньні санкцый у дачыненьні чыноўнікаў Міжнароднага крымінальнага суду за пачатак расьсьледаваньняў супраць ЗША і Ізраіля. Ён уводзіў санкцыі супраць гэтага суду і ў першую кадэнцыю на пасадзе.
https://smarturl.click/w9oqA
Сёньня — дзень памяці Вінцэся Каратынскага
7 лютага 1891 году памёр Вінцэсь Каратынскі, адзін з найбольш вядомых літаратараў і журналістаў 50-х гадоў XIX ст. Пepшы вepш «Haд кaлыcкaй» (па-пoльcку) ён нaпicaў у 1856-ым, пacьля пicaў нa пoльcкaй i бeлapycкaй мoвax. Нaйбoльш знaчны твop Kapaтынcкaгa — пaэмa «Taмiлa», y цэнтpы якoй — вoбpaз бeлapycкaгa ceлянiнa Taмiлы, пpaзь якi aўтap xaцeў пaкaзaць жыцьцё бeлapycкaй вёcкi тaгo чacy.
https://smarturl.click/YzvXm
Штучны інтэлект дапамог навукоўцам прачытаць старажытны скрутак, які згарэў падчас вывяржэньня Вэзувію
Навукоўцы з дапамогай штучнага інтэлекту змаглі расшыфраваць старажытны папірус з гораду Геркулянум на заходнім узьбярэжжы Італіі, які амаль дашчэнту згарэў падчас вывяржэньня Вэзувію ў 79 годзе нашай эры. Гэты скрутак — адзін з сотняў, знойдзеных у бібліятэцы рымскага асабняка ў Геркулянуме, які, як мяркуюць, належаў цесьцю Юлія Цэзара:
https://smarturl.click/JDJML
Ва Ўкраіне суд прызнаў вынікам агрэсіі Расеі страту сваім бізнэсоўцам нацыяналізаванага ў Беларусі заводу
Судовы працэс цягнуўся з пачатку 2024 году, і фактычна на кожным этапе разгляду пазову судзьдзі зьвярталі ўвагу на тое, што наяўнасьць апасродкаванай сувязі паміж нацыяналізацыяй прадпрыемства ў Беларусі і пачаткам узброенай агрэсіі Расеі «ніякім чынам ня сьведчыць аб магчымасьці ўскласьці адказнасьць на Расею за пазбаўленьне часткі ў статутным капітале Сьветлагорскага заводу зварачных электродаў»:
https://smarturl.click/VDeVg
Замежную дапамогу ЗША, хутчэй за ўсё, адновяць, але пераважна ў форме пазыкаў пад заклад, — палітоляг
Пра што сьведчыць адсутнасьць рэакцыі Дзярждэпартамэнту ЗША на сёлетнія выбары ў Беларусі? Ці ёсьць у ЗША пляны прызнаць рэжым Лукашэнкі легітымным? Як і ў якім аб’ёме можа аднавіцца амэрыканская замежная дапамога? — На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў:
https://smarturl.click/G620D
Паліна Шарэнда-Панасюк расказала журналістам пра жахлівыя ўмовы ўтрыманьня за кратамі і паведаміла пра кепскі стан здароўя палітзьняволенай Вікторыі Кульшы. Паліна Шарэнда-Панасюк мяркуе, што ў яе маглі адмовіць ныркі.
Паводле Шарэнды-Панасюк, Кульша некалькі разоў трымала галадоўкі па месяцы, адмаўлялася ад вады, а таксама ускрывала сабе вены. Бывая палітзьянволеная расказала, што Кульшу часта кідаюць у ШЫЗА і ПКТ, яна амаль не выходзіць на сьвежае паветра.
Больш чытайце на Радыё Свабода
Першыя кадры на волі: як сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк
Читать полностью…Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу Лукашэнкі
Аляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі:
🎥 https://youtu.be/czZ-aETXEZU
Улады Азэрбайджану спынілі дзейнасьць агенцтва «Россотрудничество»
🇦🇿 Улады Азэрбайджану накіравалі расейскаму боку паведамленьне аб спыненьні дзейнасьці агенцтва «Россотрудничество» на азэрбайджанскай тэрыторыі.
Раней улады Азэрбайджану ўхвалілі аналягічнае рашэньне датычна амэрыканскага агенцтва USAID.
https://smarturl.click/Ady1v
Расея пасьля абмену палоннымі пакінула сваіх вайскоўцаў у Беларусі і не вярнула Ўкраіне беларусаў-добраахвотнікаў
Расея і Ўкраіна 5 лютага абмяняліся палоннымі — бакі перадалі адзін аднаму па 150 вайскоўцаў, захопленых у палон у часе баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны і ў Курскай вобласьці Расеі.
https://smarturl.click/B6j3g
Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія вымушана зьехалі за мяжу і ня могуць праз гэта дапамагаць сваім сталым крэўным, якія засталіся на радзіме. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Двух беларусаў асудзілі да 12 і 23 гадоў калёніі нібыта за падрыхтоўку дывэрсіі на Стаўпеччыне
Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку суд прызнаў вінаватымі ў тым ліку ў «падрыхтоўцы на акт тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве» — ім прызначылі 23 і 12 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна і буйныя штрафы.
https://smarturl.click/O0pQe
Мутная вада сусьветных пераменаў — спрыяльнае асяродзьдзе для Лукашэнкі, — Яраслаў Раманчук
Эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, якія зьмены адбываюцца ў сусьветнай эканоміцы ў выніку гандлёвых войнаў і прагназуе, як на гэтыя зьмены можа рэагаваць афіцыйны Менск.
https://smarturl.click/RA91J
У Кіеве пачалося пахаваньне дабраахвотніцы Марыі Зайцавай, якая загінула на вайне ва Ўкраіне.
Марыю пахаваюць на могілках у Кіеве, дзе пахаваныя іншыя беларускія дабраахвотнікі, у тым ліку пабрацім Марыі з ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну з пазыўным «Мінск».
Трэцяга лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце, змагаючыся за Ўкраіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі яе сябры. Разьвітаньне прайшло ў Кіеўскім крэматорыі.
Пазьней Крысьціна Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай, напісала ў Фэйсбуку, што дзякуючы звароту Сьвятланы Ціханоўскай да адміністрацыі Кіева крэмацыю скасавалі і што Марыя «будзе пахаваная так, як яна хацела, і там, дзе яна хацела».
Грамадзянка ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў у краіне, апублікавала першае фота пасьля вызваленьня
На здымку Анастасія Нюфэр з двума сабакамі, імаверна, у сябе дома. «Усім дабра!» — напісала ў Інстаграме амэрыканская грамадзянка, вызваленая па памілаваньні зь беларускай турмы, і зьмясьціла песьню «Белавеская пушча» фонавай музыкай.
Да вызваленьня 26 студзеня зь беларускай турмы імя гэтай жанчыны не гучала ў публічнай прасторы. Акалічнасьці яе затрыманьня невядомыя і беларускім праваабаронцам — яе прозьвішча не было ў «Сьпісе палітвязьняў і асуджаных па палітычных крымінальных справах» на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна». Не было Анастасіі Нюфэр і ў сьпісе затрыманых ва ўсіх краінах сьвету грамадзян ЗША за ўсю гісторыю.
Па інфармацыі «Вясны», Нюфэр 48 гадоў. Яшчэ ў сьнежні ў сваіх сацсетках яна размяшчала допісы.
Прычэпам за Расеяй. Як новае мыта Эўразьвязу на сельгаспрадукцыю і ўгнаеньні адаб’ецца на Беларусі
«Супраць Беларусі ўвялі абмежаваньні, каб Расея не абыходзіла санкцыі празь беларускія кампаніі». Чаму ЭЗ увёў новае мыта на беларускія сельскагаспадарчыя тавары і ўгнаеньні і як гэта закране эканоміку.
https://smarturl.click/0eqGL
Летась у Польшчы выявілі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне
Памежная служба Польшчы летась выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі ці займаліся гаспадарчай дзейнасьцю ў краіне, сярод іх — 902 беларусы, піша Most. У 2023 годзе іх было менш:
https://smarturl.click/qlJkd
«Мы мусім памятаць пра тых, хто застаецца ў гэтай жывадзёрні». Паліна Жарэнда-Панасюк у першым інтэрвію пасьля вызваленьня
«Мы мусім памятаць аб тых людзях, якія засталіся ў гэтай жывадзёрні, як я называю ПК-24. Гэта самая сапраўдная жывадзёрня. Там засталася Вольга Маёрава, засталася Алена Гнаўк, там засталася Вікторыя Кульша. Сытуацыя ў гэтых людзей вельмі катастрафічная. Яны ўсе ў ШЫЗА і ПКТ», — расказала Паліна Шарэнда-Панасюк.
ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=c0civbtRgbk
Галоўнае за 6 лютага
👩🏼 Былую палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк, якая выехала зь Беларусі, сустрэлі ў Вільні. Фота, відэа
✍🏻 Старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасьці: адпаведны ўказ хочуць прыняць да сакавіка
🇬🇧 Вялікая Брытанія прыпыніла пагадненьне зь Беларусьсю аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня
🏆 Беларусы заснавалі прэмію для навукоўцаў «Бізон Гігс». Паразмаўлялі зь яе каардынатарам
🎥 Аляксандар Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу Лукашэнкі
🇺🇸 Замежную дапамогу ЗША, хутчэй за ўсё, адновяць, але пераважна ў форме пазыкаў пад заклад, — палітоляг Карабкоў
🙍🏻♂️Польскі дыплямат: Беларуская стратэгія выжываньня можа аказацца больш эфэктыўнай, чым паўстаньні ці рэвалюцыі
Яшчэ некалькі фота, як былую палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк сустрэлі ў Вільні.
Паліна падзякавала ўсім і са сьлязьмі на вачах сказала: «Я вельмі доўга ўяўляла ўсе гэтыя гады, што была за кратамі, гэты момант».
Паліна Шарэнда-Панасюк адзначыла, што пасьля чатырох гадоў зьняволеньня «думала, што ўжо ня выйдзе» і дадала:
«Нічога ня скончылася. Скончыцца, калі ўсе выйдуць», — сказала яна.
Як Паліну Шарэнду-Панасюк сустракалі ў Вільні. Упершыню за доўгі час яна змагла ўбачыць і абняць мужа.
Читать полностью…У адноўленым будынку валожынскага ешыботу адкрылі выставу да 150-годзьдзя першага прэзыдэнта Ізраілю, які нарадзіўся ў Беларусі
Выставу, прысьвечаную 150-годзьдзю Хаіма Вэйцмана — ураджэнца Беларусі, навукоўца з сусьветным імем, які стаў доктарам навук у 30 гадоў, першага прэзыдэнта Ізраілю, заснавальніка навуковага інстытуту — адкрылі сёньня.
«Гісторыя, асабістыя фатаздымкі, цытаты і ўспаміны, прадстаўленыя на выставе, адкрываюць для гледача шматграннасьць і маштабнасьць асобы простага хлопчыка зь беларускай глыбінкі, які стаў адным з самых вядомых габрэяў сьвету і легендай Дзяржавы Ізраіль», — пішуць пра выставу арганізатары:
https://smarturl.click/71m9v
Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда_панасюк зьехала зь Беларусі
Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Сузаснавальнік фонду BySol пацьвердзіў, што Паліну вывезьлі пры дапамозе кампаніі эвакуацыі BySol і партнэраў.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 году, з таго часу яна знаходзілася за кратамі. За час зьняволеньня ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, зьявіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакалі двое сыноў — Славамір і Стах.
Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.
У Жлобіне пакаралі падлетка, які сарваў чырвона-зялёны сьцяг
Раней, у судзе Ваўкавыскага раёну 21 студзеня судзілі Леаніда Трафімовіча, які залез на дах будынка і зрэзаў нажом чырвона-зялёны сьцяг. Цяпер за падобныя дзеяньні суд адбыўся ў іншым рэгіёне краіны. Асуджаны навучэнец жлобінскага каледжу Канстанцін Ціхаміраў.
https://smarturl.click/e53JY
Украінскія войскі ўжо паўгода ўтрымліваюць частку Курскай вобласьці Расеі. Што вядома пра гэтую апэрацыю
Ні Расея, ні Ўкраіна не ўдакладняюць сваіх стратаў у Курскай апэрацыі.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны мяркуюць, што Курская апэрацыя ўжо паўгода выконвае функцыю папярэджаньня новага расейскага наступу на Сумскую і Харкаўскую вобласьці.
https://smarturl.click/O0pxo
Польскі дыплямат: Беларуская стратэгія выжываньня можа аказацца больш эфэктыўнай, чым паўстаньні ці рэвалюцыі
Марцін Вайцяхоўскі працаваў у польскім пасольстве ў Менску 8 год. Апошнія чатыры гады, калі пасол мусіў пакінуць Менск, менавіта ён узначальваў польскую дыпмісію. Летась Вайцяхоўскі вярнуўся ў Варшаву, а Свабодзе расказаў цяпер, што за 8 год зразумеў пра Беларусь.
https://smarturl.click/O0p6o