radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Катаваньні, ціск КДБ, карная псыхіятрыя. Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк

Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі.

У жывым эфіры „ПіКу Свабоды” разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай “Хартыі-97” Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь.

Далучайцеся да стрыму, ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ, дзяліцеся меркаваньнямі:

🎥 https://www.youtube.com/live/9pLGvPnAQ6A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі дрон, абясшкоджаны РЭБ Украіны, прызямліўся каля выканкаму ў Хойніках

Месца падзеньня дрона цалкам ачапілі, прыехалі сапёры, МНС і міліцыя. Выбуху не было.

Згодна зь інфармацыяй Telegram-каналу «Флагшток — Гомельшчына», уначы 9 лютага ў Беларусь заляцелі прынамсі 12 расейскіх дронаў, абясшкоджаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы ва Ўкраіне пасьля начной атакі Расеі.

«Флагшток — Гомельшчына» піша, што інцыдэнты адбыліся як мінімум у трох гарадах — над Гомлем, Мазыром і Хвойнікамі (Хойнікамі). Відавочцы падзеі ў Хвойніках паведамілі, што адзін дрон «прызямліўся» паблізу Хвойніцкага райвыканкаму і ледзь не пацэліў у пяціпавярховы жылы дом 3 на завулку Катоўскага. (Фота ілюстрацыйнае)

https://smarturl.click/qlJ0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча ўзмацняе санкцыі адносна Беларусі і Расеі

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 7 лютага падпісаў зьмены ў закон аб мерах супрацьдзеяння падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бясьпекі. Папраўкі да закону, ухваленыя прэзыдэнтам, узмацняюць кантроль за выкананьнем санкцыйных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі і Беларусі.

Папраўкі ў закон былі прынятыя Сэймам 9 студзеня 2025 году. Яны ўносяць папраўкі ў шэраг нарматыўных актаў, уключаючы закон аб санкцыях, закон аб Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) і закон аб супрацьдзеяньні адмываньню грошай і фінансаваньню тэрарызму.

https://smarturl.click/67aXj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярод іншага, Паліна Шарэнда-Панасюк адказала на пытаньні Свабоды пра этапы і пра паездку ў аўтазаку пасьля аркушу да клеткі ў судзе зь вядомым пасланнем уладам.

«Калі пасьля суду мяне везьлі ў СІЗА ў Берасьці, яны ўключылі песьню „Саша останется с нами“, зьдзекаваліся. Агулам я палічыла, што за чатыры гады я каля 20 разоў была ў „сталыпінскім вагоне“, каля 80 — у аўтазаку, а колькасьць ператрусаў у розных формах хіба ўжо дасягнула 200 разоў. Ты губляеш рэчы, твае рэчы вытрасаюць адну на адну, ламаюць, крадуць. Усё адбываецца ў зьдзеклівай форме. У СІЗА ў Гомлі сказалі, напрыклад, што дазваляюць усё толькі ў празрыстых ёмістасьцях, таму забралі ўсе пасты, шампуні, крэмы».


«Палітвязень — увесь беларускі народ». Вызваленая з турмы Паліна Шарэнда-Панасюк дала прэс-канфэрэнцыю ў Вільні. ВІДЭА

Фота Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызваленая з турмы Паліна Шарэнда-Панасюк дае прэс-канфэрэнцыю ў Вільні. УЖЫВУЮ

https://youtu.be/v9khLxJeRPs

🎙 Яна расказвае пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і іншыя акалічнасьці свайго палітычнага перасьледу з боку беларускіх уладаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фінляндыя пачала расьсьледаваньне аварыі расейскага танкера ў Фінскай затоцы

У раён Фінскай затокі фінскія ўлады накіравалі самалёты прымежнай выведкі. Паводле зьвестак на вечар нядзелі, супрацоўнікі памежнай службы ня выявілі нафтапрадуктаў у затоцы.

https://smarturl.click/xBOyM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыры гады турмы настаўніцы, тры гады падлетку. Як і каго каралі за фатаграфаваньне расейскай вайсковай тэхнікі

«Фота і відэа вайсковай тэхнікі дазвалялі зразумець сытуацыю ў Беларусі. Цяпер расейскай тэхнікі і войскаў скрайне мала ў Беларусі. Іншая сытуацыя». Як беларусаў каралі за інфармацыю пра наступ на Ўкраіну.

https://smarturl.click/O0pXa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня гадавіна расстрэлу Максіма Гарэцкага і пачатку масавай дэпартацыі з Заходняй Беларусі

10 лютага 1938 году пасьля прысуду «тройкі» НКУС у Вязьме на Смаленшчыне расстралялі беларускага пісьменьніка Максіма Гарэцкага. Месца ягонага пахаваньня невядомае. А ў 1940 годзе ў гэты дзень пачаўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі. 50 тысяч чалавек вывезьлі ў Сыбір і Казахстан.

Пра іншыя падзеі 10 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Yzv7j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 9 лютага

📌 «Джэймз Бонд – унутры краіны, зьмены адбудуцца ўнутры Беларусі». Як працуе адукацыйны праект «Нацыя лідэраў»

📌 Зьміцер Дзядзенка: «Зь Беларусі я выехаў, але яе паветра ня выдыхнуў»

📌 Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь

📌 Краіны Балтыі пасьпяхова падключыліся да эўрапейскай энэргасыстэмы

📌 Трамп паведаміў пра размову з Пуціным па тэлефоне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць»

📌 Беларуска перамагла на маратоне ў Ганконгу

📌 Як спадкаемцы «Вагнэра» працягваюць кампанію тэрору ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы

📌 Опэра па-беларуску: моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскія экспэрты заявілі пра крытычныя праблемы з аплікацыяй DeepSeek і раяць усім яе выдаліць

Паводле экспэртаў кампаніі NowSecure, аплікацыя зьбірае прыватныя зьвесткі пра карыстальнікаў і без шыфраваньня перасылае гэта на сэрвэры кітайскай карпарацыі ByteDance, якая валодае сацыяльнай сеткай TikTok і лічыцца зьвязанай з кітайскімі ўладамі. https://smarturl.click/jkwLz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны Балтыі пасьпяхова падключыліся да эўрапейскай энэргасыстэмы

Краіны Балтыі ўдзень 9 лютага пасьпяхова падключыліся да адзінай энэргасыстэмы кантынэнтальнай Эўропы. Гэта адбылося пасьля таго, як напярэдадні Літва, Латвія і Эстонія адключыліся ад энэргетычнай сыстэмы Расеі і Беларусі. https://smarturl.click/8EAY7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму імавернасьць падзеньня разбуральнага астэроіда на Зямлю ў 2032 годзе расьце (і зьмяншаецца)

Ад сьнежня астраномы ўважліва вывучаюць, ці сутыкнецца зь Зямлёй праз 8 гадоў астэроід даўжынёй прыблізна ад 40 да 100 мэтраў і з патэнцыйнай разбуральнай сілай, блізкай да ядзернай бомбы. Навукоўцы з амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA і з Эўропы тлумачаць, як яны разьлічваюць імавернасьць падзеньня на Зямлю астэроіда 2024 YR4 і чаму пакуль рана хвалявацца. https://smarturl.click/Q1O70

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Опэра па-беларуску: моўны ТЭСТ

Сёньня Дзень беларускай опэры. 9 лютага 1852 году ў Менску адбылася прэм’ера камічнай опэры Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Пра повязі нацыянальнай опэры зь беларускай мовай і літаратурай — моўна-музычны ТЭСТ. https://smarturl.click/aJQAg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пастаўлена на кон на выбарах у Косаве

Для Косава парлямэнцкія выбары 9 лютага — гэта значна больш, чым проста выбар новага ўраду. Калі дзейны прэм’ер-міністар Косава Альбін Курці пераможа на гэтых выбарах, гэта можа азначаць, што Косава апынецца ў яшчэ большай ізаляцыі, чым раней. Калі ж ён прайграе на выбарах, Косава можа ўбачыць вялізныя перамены. https://smarturl.click/jkwyd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у ЗША абмежаваў дэпартамэнту Ілана Маска доступ да сыстэмы дзяржаўнага фінансаваньня

Фэдэральны судзьдзя абмежаваў нядаўна створанаму ў ЗША Дэпартамэнту дзяржаўнай эфэктыўнасьці (DOGE), які ўзначальвае Ілан Маск, доступ да сыстэмы дзяржаўных плацяжоў.

Сыстэма зьмяшчае ўсе зьвесткі аб дзяржаўным фінансаваньні, у тым ліку асабістыя зьвесткі мільёнаў амэрыканцаў, якія атрымліваюць дапамогу або страхавыя выплаты. У пастанове суду пазначана, што доступ DOGE да зьвестак грамадзян і кампаній можа нанесьці ім непапраўную шкоду. https://smarturl.click/0eq27

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Эўрапэйскай Рады Кошта назваў Лукашэнку пагрозай бясьпецы ў Эўропе

Старшыня Эўрапейскай Рады Антонію Кошта назваў Аляксандра Лукашэнку пагрозай міру ва Ўкраіне і бясьпецы ў Эўропе. Пра гэта ён напісаў у паведамленьні ў сетцы Х, прысьвечаным сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.

«Сёньня я сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай, сымбалем мужнасьці і надзеі. Нам трэба працягваць падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў Беларусі. Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу міру ва Ўкраіне і бясьпецы ў Эўропе», — напісаў Кошта.

https://smarturl.click/yq9em

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Мэтсала: Імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў Ціханоўскай

«Непахіснае імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў адважнай і натхняльнай Ціханоўскай», — напісала ў сетцы Х кіраўніца Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала. Сёньня яна сустрэлася з дэмакратычнай лідэркай Беларусі ў Брусэлі.

«Добра сустрэцца сёньня пасьля фальшывых выбараў у Беларусі і пацьвердзіць важкія абавязаньні Эўрапарлямэнту перад дэмакратычнымі сіламі Беларусі», — адзначыла Мэтсала.

Яе офіс паведаміў, што сустрэча Рабэрты Мэтсалы і Сьвятланы Ціханоўскай доўжылася каля 30 хвілін, у цэнтры ўвагі была сытуацыя з палітвязьнямі ў Беларусі і неабходнасьць актывізацыі дапамогі беларускім незалежным мэдыя й грамадзянскай супольнасьці.

https://smarturl.click/Eek91

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5, 10, 15 гадоў. Калі заканчваюцца тэрміны даўнасьці за «экстрэмісцкія» злачынствы

«Сапраўды, у 2025 годзе заканчваецца тэрмін прыцягненьня да адказнасьці паводле некаторых „экстрэмісцкіх артыкулаў“. Тэарэтычна, калі чалавек увесь гэты час быў у Беларусі і да яго толькі ў 2025 годзе прыйшлі за акцыю пратэсту, то тэрмін даўнасьці закончыўся — па некаторых артыкулах. Калі ж сьледзтва прыпынялася, а чалавек выехаў за мяжу, быў у вышуку, то тэрмін даўнасьці падаўжаецца». Юрыстка расказвае пра нюансы заканадаўства.

https://smarturl.click/jkwv8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліна Шарэнда-Панасюк на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні. Побач — Натальля Радзіна.

Фота Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як «чысьціць аўру» там, дзе жывеш. Ліст да менскага сябра пра парадак

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/M1g3V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачынаюць судзіць маці зьняволенага анархіста Францкевіча разам зь сястрой, сын якой таксама пацярпеў ад рэпрэсій

10 лютага ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы Тацяны Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і яе сястры Натальлі Лабацэвіч, маці былога палітвязьня Ільлі Лабацэвіча.

https://smarturl.click/67aqY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі пра ўзмацненьне дыскрымінацыі хрысьціян у Кіргізстане

Хрысьціяне Кіргізстану вымушаныя сыходзіць фактычна ў падпольле, адзначылі праваабаронцы, аналізуючы новы закон, прыняты ў гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржаве.

🇰🇬 А летась, яшчэ да прыняцьця закону, Кіргізстан стаў краінай, дзе адбыўся найбольшы рэгрэс у справе абароны правоў хрысьціян.

https://smarturl.click/G62Ag

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міліцыя страляла па машыне ў Чэрыкаўскім раёне

Паведамляецца, што за рулём знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Магілёва, які ніколі ня меў правоў кіроўцы. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алькаголю ў ягонай крыві. https://smarturl.click/LY4ge

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

6 спосабаў, якімі алькаголь можа адмоўна ўплываць на здароўе

Зьвесткі мэдыкаў адносна ўжываньня алькаголю супярэчлівыя. Адны дасьледаваньні знаходзяць карысьць ад умеранага ўжываньня сьпіртнога, а іншыя ўсё часьцей кажуць пра яго патэнцыйныя шкоды для здароўя.
Журналістка газэты The New York Times Эліс Кэлаган, якая мае доктарскую ступень у галіне нутрыцыялёгіі, сабрала інфармацыю аб узьдзеяньні алькаголю на стрававальны тракт чалавека. https://smarturl.click/XyWXQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь

Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў у расказаў амэрыканскаму ваеннаму выданьню 9FortyFive, што на пачатку паўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў 2022 годзе ён прапаноўваў украінскім вайскоўцам арганізаваць рэйд на тэрыторыю Беларусі. Выданьне піша, што прапановы Пракопʼева былі адхіленыя ўкраінскім вайсковым камандаваньнем. https://smarturl.click/4kxYm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль вывеў войскі з калідора ў цэнтральнай частцы сэктара Газа

Ізраільская армія завяршыла вывад войскаў з калідора Нецарым у цэнтральнай частцы сэктара Газа, выконваючы ўмовы пагадненьня аб спыненьні агню. Ізраільскія падразьдзяленьні засталіся ў Філадэльфійскім калідоры, разьмешчаным уздоўж мяжы сэктара Газа і Эгіпту. Гэты раён уключае кантрольна-прапускны пункт «Рафах», а таксама буфэрную зону бясьпекі па пэрымэтры сэктара. https://smarturl.click/kj1Gk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як спадкаемцы «Вагнэра» працягваюць кампанію тэрору ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы

Ад 2018 году сумнавядомая расейская прыватная вайсковая кампанія, раней вядомая як «Вагнэр», адказвае за бясьпеку найвышэйшага кіраўніцтва Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі (ЦАР), а таксама кіруе выгаднымі канцэсіямі па здабычы карысных выкапняў. Вагнэраўцаў вінавацяць у дзясятках злачынстваў, у тым ліку ў зьверскіх забойствах. https://smarturl.click/pp8a6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі тоне танкер з мазутам

У Ленінградзкай вобласьці Расеі ў порце Усць-Луга тоне танкер з мазутам, паведамляе выданьне «Фонтанка». Паводле зьвестак Baza, на борце знаходзяцца 130 тысяч тон паліва. Крыніцы тэлеграм-каналу сьцьвярджаюць, што ў машынным аддзяленьні судна адбыліся некалькі выбухаў, але «Фонтанка» інфармацыю пакуль не пацьвярджае.

Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці заявіў, што адбыўся «тэхнагенны інцыдэнт падчас запуску рухавіка», пашкоджана машыннае аддзяленьне танкера. (На архіўным фота нафтавы тэрмінал у порце Усць-Луга) https://smarturl.click/LY4xl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска перамагла на маратоне ў Ганконгу

Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак зь вялікім адрывам апярэдзіла галоўных суперніц на маратоне ў Ганконгу, паведамляе South China Morning Post.

Мазуронак прабегла дыстанцыю за 2 гадзіны 27 хвілінаў. Бягухі з Этыёпіі, якія занялі другое і трэцяе месца, прайгралі ёй больш за хвіліну.

Пасьля выбараў у 2020-м Вольга Мазуронак падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту. У 2023 годзе яна пераехала ў ЗША. https://smarturl.click/RA9Q8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп паведаміў пра размову з Пуціным па тэлефоне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць»

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што паразмаўляў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным па тэлефоне. Пра гэта ён сказаў выданьню The New York Post. Дэталяў размовы з Пуціным Трамп не прывёў. Ён сказаў, што расейскаму кіраўніку «сапраўды неабыякавая» гібель людзей на вайне ва Ўкраіне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць», — дадаў Трамп.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў не пацьвердзіў і не абверг інфармацыю пра тэлефонную гутарку. https://smarturl.click/z2LXE

Читать полностью…
Subscribe to a channel