Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Судзяць жыхара Магілёва, які адбіваўся ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Яму пагражае прымусовае лячэньне
https://smarturl.click/G62Om
У Магілёўскім абласным судзе 11 лютага 2025 году пачнецца працэс над 62-гадовым жыхаром Магілёва Аляксандрам Кандрычыным. Суд будзе закрыты.
Беларусы — трэція па колькасьці злачынстваў сярод замежнікаў у Польшчы
https://smarturl.click/xBO6L
Найчасьцей затрымлівалі грамадзянаў Украіны — 9753 чалавекі. Яны значна апярэджваюць грамадзянаў усіх іншых дзяржаў. На другой пазыцыі ў сумным рэйтынгу грамадзяне Грузіі — 1780 чалавек.
А ў чым звычайна вінаватыя беларусы?
«Бессэнсоўныя праекты выключаць, карысныя ўзмоцняць». Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу
https://smarturl.click/z2LmA
Акрамя таго, Марка Рубіё адзначыў, што на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў цэнтры ўвагі будзе вайна ва Ўкраіне.
Не падпісвацца, ня лайкаць, не камэнтаваць. Ці спыніўся палітычны перасьлед пасьля выбараў
https://smarturl.click/2qvLR
«Пасьля першых 15 сутак, а 19-й гадзіне мяне выпусьцілі, але літаральна праз 15 хвілін затрымалі зноў. На наступны дзень быў суд — дадалі яшчэ 10 сутак, таксама за перапосты. Я зразумеў, што гэта можа быць бясконца».
Галоўнае за 10 лютага
📌 Катаваньні, ціск КДБ, карная псыхіятрыя. Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай “Хартыі-97” Натальляй Радзінай.
📌 «Палітвязень — увесь беларускі народ». Вызваленая з турмы Паліна Шарэнда-Панасюк дала прэс-канфэрэнцыю ў Вільні
📌 5, 10, 15 гадоў. Калі заканчваюцца тэрміны даўнасьці за «экстрэмісцкія» злачынствы
📌 Чатыры гады турмы настаўніцы, тры гады падлетку. Як і каго каралі за фатаграфаваньне расейскай вайсковай тэхнікі
📌 Лукашэнка заявіў, што хоча стварэньня ў Беларусі цэнтраў рыхтаваньня сьвятароў усіх канфэсіяў
📌 Як «чысьціць аўру» там, дзе жывеш. Ліст да менскага сябра пра парадак
📌 Расейскі дрон, абясшкоджаны РЭБ Украіны, прызямліўся каля выканкаму ў Хойніках. Выбуху не было
📌 Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Мэтсала: Імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў Ціханоўскай
Катаваньні, ціск КДБ, карная псыхіятрыя. Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк
Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі.
У жывым эфіры „ПіКу Свабоды” разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай “Хартыі-97” Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь.
Далучайцеся да стрыму, ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ, дзяліцеся меркаваньнямі:
🎥 https://www.youtube.com/live/9pLGvPnAQ6A
Расейскі дрон, абясшкоджаны РЭБ Украіны, прызямліўся каля выканкаму ў Хойніках
Месца падзеньня дрона цалкам ачапілі, прыехалі сапёры, МНС і міліцыя. Выбуху не было.
Згодна зь інфармацыяй Telegram-каналу «Флагшток — Гомельшчына», уначы 9 лютага ў Беларусь заляцелі прынамсі 12 расейскіх дронаў, абясшкоджаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы ва Ўкраіне пасьля начной атакі Расеі.
«Флагшток — Гомельшчына» піша, што інцыдэнты адбыліся як мінімум у трох гарадах — над Гомлем, Мазыром і Хвойнікамі (Хойнікамі). Відавочцы падзеі ў Хвойніках паведамілі, што адзін дрон «прызямліўся» паблізу Хвойніцкага райвыканкаму і ледзь не пацэліў у пяціпавярховы жылы дом 3 на завулку Катоўскага. (Фота ілюстрацыйнае)
https://smarturl.click/qlJ0w
Польшча ўзмацняе санкцыі адносна Беларусі і Расеі
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 7 лютага падпісаў зьмены ў закон аб мерах супрацьдзеяння падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бясьпекі. Папраўкі да закону, ухваленыя прэзыдэнтам, узмацняюць кантроль за выкананьнем санкцыйных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі і Беларусі.
Папраўкі ў закон былі прынятыя Сэймам 9 студзеня 2025 году. Яны ўносяць папраўкі ў шэраг нарматыўных актаў, уключаючы закон аб санкцыях, закон аб Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) і закон аб супрацьдзеяньні адмываньню грошай і фінансаваньню тэрарызму.
https://smarturl.click/67aXj
Сярод іншага, Паліна Шарэнда-Панасюк адказала на пытаньні Свабоды пра этапы і пра паездку ў аўтазаку пасьля аркушу да клеткі ў судзе зь вядомым пасланнем уладам.
«Калі пасьля суду мяне везьлі ў СІЗА ў Берасьці, яны ўключылі песьню „Саша останется с нами“, зьдзекаваліся. Агулам я палічыла, што за чатыры гады я каля 20 разоў была ў „сталыпінскім вагоне“, каля 80 — у аўтазаку, а колькасьць ператрусаў у розных формах хіба ўжо дасягнула 200 разоў. Ты губляеш рэчы, твае рэчы вытрасаюць адну на адну, ламаюць, крадуць. Усё адбываецца ў зьдзеклівай форме. У СІЗА ў Гомлі сказалі, напрыклад, што дазваляюць усё толькі ў празрыстых ёмістасьцях, таму забралі ўсе пасты, шампуні, крэмы».
Вызваленая з турмы Паліна Шарэнда-Панасюк дае прэс-канфэрэнцыю ў Вільні. УЖЫВУЮ
https://youtu.be/v9khLxJeRPs
🎙 Яна расказвае пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і іншыя акалічнасьці свайго палітычнага перасьледу з боку беларускіх уладаў.
Фінляндыя пачала расьсьледаваньне аварыі расейскага танкера ў Фінскай затоцы
У раён Фінскай затокі фінскія ўлады накіравалі самалёты прымежнай выведкі. Паводле зьвестак на вечар нядзелі, супрацоўнікі памежнай службы ня выявілі нафтапрадуктаў у затоцы.
https://smarturl.click/xBOyM
Чатыры гады турмы настаўніцы, тры гады падлетку. Як і каго каралі за фатаграфаваньне расейскай вайсковай тэхнікі
«Фота і відэа вайсковай тэхнікі дазвалялі зразумець сытуацыю ў Беларусі. Цяпер расейскай тэхнікі і войскаў скрайне мала ў Беларусі. Іншая сытуацыя». Як беларусаў каралі за інфармацыю пра наступ на Ўкраіну.
https://smarturl.click/O0pXa
Сёньня гадавіна расстрэлу Максіма Гарэцкага і пачатку масавай дэпартацыі з Заходняй Беларусі
10 лютага 1938 году пасьля прысуду «тройкі» НКУС у Вязьме на Смаленшчыне расстралялі беларускага пісьменьніка Максіма Гарэцкага. Месца ягонага пахаваньня невядомае. А ў 1940 годзе ў гэты дзень пачаўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі. 50 тысяч чалавек вывезьлі ў Сыбір і Казахстан.
Пра іншыя падзеі 10 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Yzv7j
Асноўнае за 9 лютага
📌 «Джэймз Бонд – унутры краіны, зьмены адбудуцца ўнутры Беларусі». Як працуе адукацыйны праект «Нацыя лідэраў»
📌 Зьміцер Дзядзенка: «Зь Беларусі я выехаў, але яе паветра ня выдыхнуў»
📌 Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь
📌 Краіны Балтыі пасьпяхова падключыліся да эўрапейскай энэргасыстэмы
📌 Трамп паведаміў пра размову з Пуціным па тэлефоне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць»
📌 Беларуска перамагла на маратоне ў Ганконгу
📌 Як спадкаемцы «Вагнэра» працягваюць кампанію тэрору ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы
📌 Опэра па-беларуску: моўны ТЭСТ
Амэрыканскія экспэрты заявілі пра крытычныя праблемы з аплікацыяй DeepSeek і раяць усім яе выдаліць
Паводле экспэртаў кампаніі NowSecure, аплікацыя зьбірае прыватныя зьвесткі пра карыстальнікаў і без шыфраваньня перасылае гэта на сэрвэры кітайскай карпарацыі ByteDance, якая валодае сацыяльнай сеткай TikTok і лічыцца зьвязанай з кітайскімі ўладамі. https://smarturl.click/jkwLz
Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» інстаграм Sw@da
Інстаграм польскага музыкі калюмбійскага паходжаньня Sw@da прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Звычайна ўлады дзяржавы не тлумачаць, што стала прычынай такога рашэньня.
Што яшчэ трапіла ў «экстрэмісцкі» сьпіс? Глядзіце тут: https://smarturl.click/Da1Jo
Дуэт музыкі Sw@da (на здымку) са сьпявачкай Нікай Юрчук, сцэнічны псэўданім Niczos, зь песьняй на падляскім дыялекце прайшоў у фінальны этап нацыянальнага адбору Польшчы на Эўравізію.
Зь Нікай Юрчук у Свабоды некалькі дзён таму выходзіла інтэрвію.
Урад Беларусі павялічыў тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва
https://smarturl.click/O0pVz
Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта было запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.
Фонд BySol і выданьне «Флагшток» паведамілі пра зьяўленьне фальшывых старонак і ботаў у тэлеграме
https://smarturl.click/dpD0Q
Людзей, якія ахвяравалі ў фонд BySol, перасьцярог кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак. Ён папрасіў уважліва глядзець на сапраўдны адрас боту.
Рэдакцыя «Флагштоку» паведаміла пра тое, што заўважыла ў тэлеграме «фальшывых ботаў для сувязі» і заклікала чытачоў «пазьбягаць і не актывізаваць іх».
Падобна, яны створаныя спэцслужбамі для дэананімізацыі карыстальнікаў тэлеграму.
11 лютага 1807 году ў Варацэвічах Пінскага павету нарадзіўся Напалеон Орда — беларускі мастак, пісьменьнік, кампазытар і пэдагог. Орда таксама вядомы як паўстанец. Быў адлічаны зь Віленскага ўнівэрсытэту за ўдзел у таемным студэнцкім таварыстве, 15 месяцаў правёў у турме. У часе паўстаньня 1830–31 гадоў камандаваў партызанскім атрадам, атрымаў ордэн Залатога Крыжа і годнасьць капітана паўстанцкай арміі.
Пасьля разгрому паўстаньня Напалеон Орда правёў 24 гады ў Францыі, быў дырэктарам Італьянскай опэры ў Парыжы, але вярнуўся ў родныя Варацэвічы ў 1856-м. Памёр у 1883 годзе. Пахаваны ў фамільным склепе ў Янаве, у цяперашнім Івацэвіцкім раёне.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»:
https://smarturl.click/M1gyb
У Беларусі, паводле новага законапраекту, увядуць больш жорсткія патрабаваньні да настаўнікаў
У Беларусі распрацоўваецца законапраект, які ўнясе значныя новаўвядзеньні ў працу настаўнікаў. Новы дакумэнт днямі прадставіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Законапраект будзе ўстанаўліваць крытэрыі для пэдагогаў. У ім будуць прапісаны ўмовы, пры якіх чалавек ня зможа працаваць настаўнікам. Паводле слоў міністра, працаваць зь дзецьмі забароняць тым, хто мае злачынствы ў сфэры распаўсюджваньня наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў, а таксама тых, хто прыцягваўся да адказнасьці за экстрэмісцкую дзейнасьць.
https://smarturl.click/8EA9L
Старшыня Эўрапэйскай Рады Кошта назваў Лукашэнку пагрозай бясьпецы ў Эўропе
Старшыня Эўрапейскай Рады Антонію Кошта назваў Аляксандра Лукашэнку пагрозай міру ва Ўкраіне і бясьпецы ў Эўропе. Пра гэта ён напісаў у паведамленьні ў сетцы Х, прысьвечаным сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
«Сёньня я сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай, сымбалем мужнасьці і надзеі. Нам трэба працягваць падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў Беларусі. Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу міру ва Ўкраіне і бясьпецы ў Эўропе», — напісаў Кошта.
https://smarturl.click/yq9em
Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Мэтсала: Імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў Ціханоўскай
«Непахіснае імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў адважнай і натхняльнай Ціханоўскай», — напісала ў сетцы Х кіраўніца Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала. Сёньня яна сустрэлася з дэмакратычнай лідэркай Беларусі ў Брусэлі.
«Добра сустрэцца сёньня пасьля фальшывых выбараў у Беларусі і пацьвердзіць важкія абавязаньні Эўрапарлямэнту перад дэмакратычнымі сіламі Беларусі», — адзначыла Мэтсала.
Яе офіс паведаміў, што сустрэча Рабэрты Мэтсалы і Сьвятланы Ціханоўскай доўжылася каля 30 хвілін, у цэнтры ўвагі была сытуацыя з палітвязьнямі ў Беларусі і неабходнасьць актывізацыі дапамогі беларускім незалежным мэдыя й грамадзянскай супольнасьці.
https://smarturl.click/Eek91
5, 10, 15 гадоў. Калі заканчваюцца тэрміны даўнасьці за «экстрэмісцкія» злачынствы
«Сапраўды, у 2025 годзе заканчваецца тэрмін прыцягненьня да адказнасьці паводле некаторых „экстрэмісцкіх артыкулаў“. Тэарэтычна, калі чалавек увесь гэты час быў у Беларусі і да яго толькі ў 2025 годзе прыйшлі за акцыю пратэсту, то тэрмін даўнасьці закончыўся — па некаторых артыкулах. Калі ж сьледзтва прыпынялася, а чалавек выехаў за мяжу, быў у вышуку, то тэрмін даўнасьці падаўжаецца». Юрыстка расказвае пра нюансы заканадаўства.
https://smarturl.click/jkwv8
Паліна Шарэнда-Панасюк на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні. Побач — Натальля Радзіна.
Фота Свабоды
Як «чысьціць аўру» там, дзе жывеш. Ліст да менскага сябра пра парадак
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/M1g3V
Пачынаюць судзіць маці зьняволенага анархіста Францкевіча разам зь сястрой, сын якой таксама пацярпеў ад рэпрэсій
10 лютага ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы Тацяны Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і яе сястры Натальлі Лабацэвіч, маці былога палітвязьня Ільлі Лабацэвіча.
https://smarturl.click/67aqY
Праваабаронцы паведамілі пра ўзмацненьне дыскрымінацыі хрысьціян у Кіргізстане
Хрысьціяне Кіргізстану вымушаныя сыходзіць фактычна ў падпольле, адзначылі праваабаронцы, аналізуючы новы закон, прыняты ў гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржаве.
🇰🇬 А летась, яшчэ да прыняцьця закону, Кіргізстан стаў краінай, дзе адбыўся найбольшы рэгрэс у справе абароны правоў хрысьціян.
https://smarturl.click/G62Ag
Міліцыя страляла па машыне ў Чэрыкаўскім раёне
Паведамляецца, што за рулём знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Магілёва, які ніколі ня меў правоў кіроўцы. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алькаголю ў ягонай крыві. https://smarturl.click/LY4ge
6 спосабаў, якімі алькаголь можа адмоўна ўплываць на здароўе
Зьвесткі мэдыкаў адносна ўжываньня алькаголю супярэчлівыя. Адны дасьледаваньні знаходзяць карысьць ад умеранага ўжываньня сьпіртнога, а іншыя ўсё часьцей кажуць пра яго патэнцыйныя шкоды для здароўя.
Журналістка газэты The New York Times Эліс Кэлаган, якая мае доктарскую ступень у галіне нутрыцыялёгіі, сабрала інфармацыю аб узьдзеяньні алькаголю на стрававальны тракт чалавека. https://smarturl.click/XyWXQ
Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь
Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў у расказаў амэрыканскаму ваеннаму выданьню 9FortyFive, што на пачатку паўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў 2022 годзе ён прапаноўваў украінскім вайскоўцам арганізаваць рэйд на тэрыторыю Беларусі. Выданьне піша, што прапановы Пракопʼева былі адхіленыя ўкраінскім вайсковым камандаваньнем. https://smarturl.click/4kxYm