Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расея нанесла ўдар па Чарнобыльскай АЭС, пашкоджаньне атрымала новае ўкрыцьцё над аварыйным блёкам
https://smarturl.click/w9oob
У ноч на 14 лютага расейскія войскі нанесьлі ўдар баявым бесьпілётнікам па канфаймэнце, пабудаваным у 2019 годзе над аварыйным блёкам Чарнобылськай АЭС. Улады Ўкраіны запэўніваюць, што ўзровень радыяцыі не зьмяніўся.
На фота аб'ект «Укрыцьцё» над аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС пасьля расейскай атакі 14 лютага 2025 году.
«Беларусам у Польшчы раю не карыстацца словам «рухацца». Гісторыя польскай лекаркі, якая вучыць беларускую мову
https://smarturl.click/l5kad
«У мяне разьбіваецца сэрца, калі думаю пра тое, што ўлады Беларусі спрабуюць зьнішчыць беларускую мову і культуру. Лічу, што беларуская супольнасьць за мяжой павінна арганізоўваць як мага больш імпрэзаў, зьвязаных зь беларускай культурай. Напрыклад, у Польшчы я вельмі прашу ўсіх маіх беларускіх сяброў расказваць палякам пра сытуацыю ў вашай краіне, пра яе гісторыю і традыцыі».
Польская доктарка Вераніка Камаля ніколі не была ў Беларусі, што не перашкодзіла ёй вывучыць беларускую мову і нават весьці на ёй сацсеткі.
У размове са Свабодай Вераніка патлумачыла, навошта ёй гэта трэба.
На фота 26-гадовая польская лекарка Вераніка Камаля
«Пераходзім у рэжым дэпартацыяў». У жыхароў акупаваных абласьцей Украіны пачалі масава правяраць расейскія пашпарты
https://smarturl.click/ZyEJz
На акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласцей Украіны пачаўся новы этап праверак мясцовых жыхароў на наяўнасьць расейскага грамадзянства, паведамляюць ва ўкраінскім Цэнтры нацыянальнага супраціву і адзначаюць, што, паводле заканадаўства РФ, усе, хто не атрымаў расейскія пашпарты, будуць прызнаныя «замежнікамі» і ім можа пагражаць дэпартацыя.
Тым, хто жыве на падкантрольных Расеі рэгіёнах і ня мае грамадзянства Расеі, ужо абмяжоўваюць правы: могуць адмовіць у продажы жыцьцёва неабходных лекаў ці абслугоўваньні у бальніцах, а пажылыя людзі перасталі атрымліваць пэнсіі. Пра сытуацыю расказвае @currenttime.
Галоўнае за 13 лютага
🇺🇸 Дзярждэпартамэнт ЗША вітаў вызваленьне з турмаў Беларусі трох палітвязьняў, заклікаў вызваліць астатніх
🙍🏻♂️Прэзыдэнт Радыё Свабода пра вызваленьне Кузьнечыка: заслуга належыць адміністрацыі Трампа
🛩 У Гомельскай вобласьці ўначы СПА зьбівалі бесьпілётнікі. «Мы нічога не тушылі». Што гомельскія службы гавораць пра начныя выбухі над горадам
🙍🏻♀️ «Пайсьці на хітрасьць, каб не загінуць». Інтэрвію з Палінай Шарэндай-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыю
❗️Сваяцтва беларускага міністра Івана Кубракова і дарадцы мінабароны Ўкраіны Аляксандра Кубракова не пацьвердзілася: вынікі расьсьледаваньня
👨🏻⚖️ За хабар судзяць топ-мэнэджара з Кіраўніцтва справаў Лукашэнкі, гэта другі падобны выпадак пасьля Жураўковай
👫 Рэжым Лукашэнкі вядзе сьпісы «неляяльных» сілавікоў і спартоўцаў, — «Кібэрпартызаны»
🇺🇦 Паміж «Рамштайнам» і Мюнхэнам. Усё можа скончыцца хутка і кепска для Украіны,— палітоляг Ніжнікаў
✍🏻 У пастцы. Куды вядуць вымушанае «братэрства» і аднабаковая арыентацыя на Маскву
📻 Інфармацыйны пратэст. Як беларусы падчас таталітарызму таемна слухалі «заходнія галасы»
👗 «Воля, нам трэба нейкія касьцюмы». Як беларуская рамесьніца стварыла адзеньне для фіналістаў польскай «Эўравізіі»
Рэжым Лукашэнкі вядзе сьпісы «неляяльных» сілавікоў і спартоўцаў, — «Кібэрпартызаны»
https://smarturl.click/e53qb
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі вядуць сьпісы спартоўцаў і былых супрацоўнікаў МУС, заўважаных у неляяльнасьці да рэжыму, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны» і публікуюць сьпісы, якія трапілі ў іх рукі. Як сьцьвярджаюць у аб’яднаньні, сілавікі «імкнуцца адсочваць, дзе цяпер знаходзяцца і працуюць гэтыя людзі».
Апошнія 10 гадоў большасьць беларусаў выбірае цырымонію шлюбу па-беларуску
«Радуе той факт, што большасьць выбірае правядзеньне цырымоніяў, зьвязаных з рэгістрацыяй узяцьця шлюбу, на беларускай мове, і ўключаюць у іх розныя элемэнты беларускага вясельля», — расказала кансультант упраўленьня натарыяту і загсаў Мінюсту Алена Семянюк.
Сярод элемэнтаў вясельля па-беларуску яна назвала ручнікі, хлеб-соль, «пошук пярсьцёнкаў у збожжы», «наказы маладым»:
https://smarturl.click/w9oj4
Прэзыдэнт Радыё Свабода пра вызваленьне Кузьнечыка: заслуга належыць адміністрацыі Трампа
https://smarturl.click/EeknV
«Мне вельмі пашанцавала вітаць Андрэя. Ён прыехаў у Вільню, і ў яго ўсё добра, і гэта выдатна, улічваючы, як доўга ён быў у турме. Гэты чалавек перажыў цяжкае выпрабаваньне цягам 1175 дзён. Ён сядзеў у беларускай турме сапраўды без надзеі. І калі б не сапраўды рашучыя дзеяньні адміністрацыі Дональда Трампа і некаторых адданых сваёй справе дыпляматаў ЗША, я ня ўпэўнены, што гэты дзень калі-небудзь бы надышоў».Читать полностью…
Пісьменьніка Івана Мележа назвалі «ганаровым грамадзянінам Хойніцкага раёну». Дошку зрабілі па-расейску
https://smarturl.click/M1g2a
Цяперашнія ўлады Беларусі выкарыстоўваюць расейскую мову, нават уганароўваючы дзеячаў беларускай культуры.
«Мы нічога не тушылі». Што гомельскія службы гавораць пра начныя выбухі над горадам
https://smarturl.click/xBOMn
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары. Відэа з гэтым апублікавалі тэлеграм-каналы. Раніцай 13 лютага зьявілася першая рэакцыя праўладных каналаў.
Фота архіўнае
За хабар судзяць топ-мэнэджара з Кіраўніцтва справаў Лукашэнкі, гэта другі падобны выпадак пасьля Жураўковай
https://smarturl.click/W3qQe
13 лютага ў судзе Ленінскага раёну Менску пачынаецца гучны карупцыйны працэс — на лаве падсудных апынуліся былы першы намесьнік кіраўніка справаў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко і прадпрымальнікі Віталь Віньнічак і Алег Хамутоўскі.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выказаўся пра вызваленьне Андрэя Кузьнечыка і Алены Маўшук
https://smarturl.click/0eqzW
🇺🇸 Дзяржаўны сакратар Марка Рубіё заклікаў вызваліць іншых палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі. Таксама ён паабяцаў надалей дбаць і пра грамадзян ЗША, адзначыўшы, што адміністрацыя Трампа будзе змагацца за вызваленьне несправядліва арыштаваных грамадзян ЗША па ўсім сьвеце.
320 гадоў таму нарадзілася Францішка Ўршуля Радзівіл
Францішка Ўршуля Радзівіл (Вішнявецкая) — пісьменьніца, паэтэса і першая вядомая жанчына-драматург ВКЛ, стваральніца самабытнага тэатру ў нясьвіскай рэзыдэнцыі Радзівілаў. Жонка Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбанькі), яна спрычынілася да пашырэньня асьветы ў Нясьвіжы, спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні і значна папоўніла замкавую бібліятэку.
Пра іншыя памятныя даты 13 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/kj1wX
Алена Маўшук: Умовай майго вызваленьня з калёніі быў выезд зь Беларусі
Палітзьняволеная жыхарка Пінску Алена Маўшук, якую сёньня вызвалілі разам з журналістам Свабоды Андрэем Кузьнечыкам і неназваным грамадзянінам ЗША, распавяла @zerkalo_io, што ўмовай яе памілаваньня і вызваленьня быў ад’езд зь Беларусі. Дарогу да мяжы жанчына ня бачыла, бо канваіры надзелі на яе твар маску. Толькі калі прыехалі на мяжу, зь яе зьнялі маску і вярнулі пашпарт:
https://smarturl.click/w9opn
47-гадовы палітзьняволены журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык, які правёў за кратамі больш за тры гады паводле палітычнага матываванага прысуду, на волі і ўжо ў Вільні. За кратамі ў Беларусі застаюцца яшчэ 40 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя.
Нагадваем гісторыю перасьледу Андрэя Кузьнечыка 👆🏻
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык упершыню за доўгі час змог абняць родных
47-гадовы Андрэй Кузьнечык, які правёў за кратамі больш за тры гады паводле палітычнага матываванага прысуду, сёньня прыбыў у Вільню. Яго сустракалі жонка Алеся і дзеці — 5-гадовы Мацьвей і 11-гадовая Яніна.
https://smarturl.click/VDepg
Былога супрацоўніка Менскай цэнтральнай мытні судзяць за «здраду дзяржаве»
https://smarturl.click/VDeZZ
14 лютага пачынаецца судовы працэс над жыхаром Менскага раёну Віктарам Вараб’ёвым, пра якога праваабаронцам вядома, што з 2018 году ён працаваў у Менскай цэнтральнай мытні інжынэрам сувязі.
Ілюстрацыйнае фота
Ужо сёньня: дзень народзінаў пісьменьніка Міхася Стральцова
https://smarturl.click/67al5
14 лютага 1937 году нарадзіўся Міхась Стральцоў — беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык. Сярод кніг Стральцова — празаічныя зборнікі «Блакітны вецер», «Сена на асфальце», «Падарожжа за горад», зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст», «Цень ад вясла», «Яшчэ і заўтра», «Мой свеце ясны», кнігі выбраных твораў «На ўспамін аб радасьці», «Выбранае».
На фота Міхась Стральцоў
У 2024 годзе вайсковыя выдаткі Расеі перавысілі абаронныя бюджэты ўсіх краінаў Эўропы, разам узятых
https://smarturl.click/3kEB8
Летась выдаткі Расеі на абарону вырасьлі на 42% у рэальным выражэньні і склалі 462 мільярды даляраў, сьведчаць зьвесткі Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў. Сёлета, прагназуюць экспэрты, агульныя выдаткі Расеі на абарону вырастуць яшчэ на 13,7% і дасягнуць 550 млрд даляраў.
Для параўнаньня: абаронныя бюджэты эўрапейскіх краін, разам узятых, уключаючы Вялікую Брытанію і краіны ЭЗ, летась вырасьлі амаль на 12% і склалі 457 мільярдаў даляраў, што на 5 млрд даляраў менш, чым выдаткі Расеі.
Паміж «Рамштайнам» і Мюнхэнам. Усё можа скончыцца хутка і кепска для Украіны, — палітоляг Ніжнікаў
https://smarturl.click/ZyEqz
«Мы больш ня бачым формулы „нічога пра Ўкраіну без Украіны“», — камэнтуе тэлефонную размову Трампа з Уладзімірам Пуціным, і шэраг заяваў Трампа наконт Украіны экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
У інтэрвію Юрыю Дракахрусту палітоляг адказвае на пытаньні, ці падзяляюць эўрапейскія саюзьнікі ЗША падыходы адміністрацыі Дональда Трампа да міжнароднай бясьпекі, ці будуць ЗША працягваць вайсковую дапамогу Ўкраіне і наколькі вялікія шанцы на прыняцьце прапановы Лукашэнкі накіраваць ва Ўкраіну беларускіх міратворцаў.
Паліна Шарэнда-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыю
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/n2b8N5aQ4CY
Як запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
«Воля, нам трэба нейкія касьцюмы». Як беларуская дызайнэрка стварыла адзеньне для фіналістаў польскай «Эўравізіі»
«Я вышываю і вяжу з гадоў пяці. Гэтаму мяне навучыла бабуля Геня. Яна жыве каля Ганцавічаў, на Палесьсі. Там такі рэгіён, дзе ўсе інтэр’еры хатаў цалкам вышытыя. Заходзіш да бабулі ў хату, і ўсё пакрыта вышыўкай».
У Мюнхэне, дзе мае адбыцца канфэрэнцыя аб бясьпецы, аўтамабіль уехаў у натоўп. Ёсьць параненыя
https://smarturl.click/AdyV9
У паліцыі паведамілі, што змаглі затрымаць кіроўцу. Падрабязнасьці пакуль не вядомыя.
У пастцы. Куды вядуць вымушанае «братэрства» і аднабаковая арыентацыя на Маскву
https://smarturl.click/O0p4e
Рэжым Лукашэнкі трапіў у сытуацыю, калі дыстанцыявацца ад Расеі ўжо ня можа. За мінулыя чатыры з паловай гады залежнасьць ад Расеі стала такой татальнай, што вылузацца зь яе немагчыма. Хоць яна для Лукашэнкі і зусім не камфортная, але ён склаў усе яйкі ў адзін кошык. І калі для самога Лукашэнкі гэта асабістая драма, то для Беларусі можа стаць трагедый.
Сваяцтва беларускага міністра Івана Кубракова і дарадцы міністра абароны Ўкраіны Аляксандра Кубракова не пацьвердзілася
https://smarturl.click/ny2O7
У мэдыя і сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што міністар унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў нібыта прыходзіцца родным дзядзькам украінскаму палітыку Аляксандру Кубракову. Гісторыя разышлася ў беларускіх мэдыя, аднак выглядае, што яна беспадстаўная. Свабода разабралася, адкуль прыйшла гэтая навіна, а таксама сабрала факты і дакумэнты, якія яе зьняпраўджваюць.
У Гомельскай вобласьці ўначы СПА зьбівалі бесьпілётнікі. Аб наступствах пакуль не паведамляюць
https://smarturl.click/0eqzL
У той жа час не ўдакладняецца прыналежнасьць гэтага дрона, Украіны ці Расеі.
Фота мае ілюстрацыйны характар
Інфармацыйны пратэст. Як беларусы падчас таталітарызму таемна слухалі «заходнія галасы»
https://smarturl.click/mpZoQ
Студэнт політэхнічнага інстытуту ў 1963 годзе спрабаваў падарваць вежу-глушылку на Залатой Горцы ў Менску. За гэта ён атрымаў 10 гадоў лягераў. Свабода ў межах цыклю аб пратэстах у часы таталітарызму расказвае, як беларусы ў савецкі час слухалі заходнія радыёстанцыі.
У Беларусі ўвядуць электронную чаргу для абітурыентаў ВНУ. Яна пачне працаваць ужо ў 2025 годзе
https://smarturl.click/2qv4A
Ужо сёлета ўдзельнікі ЦЭ і ЦТ 2024–2025 гадоў змогуць з дапамогай электроннай чаргі забраніраваць дату і час наведваньня прыёмных камісій ВНУ для падачы дакумэнтаў. Зрабіць гэта можна будзе ў асабістым кабінэце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. У лютым-сакавіку яна запрацуе ў пілётным рэжыме.
Пасьля Пуціна Трамп каля гадзіны размаўляў зь Зяленскім
«Размова прайшла вельмі добра, — напісаў Трамп па выніках размовы. — Ён, як і прэзыдэнт Пуцін, хоча заключыць МІР. Мы абмеркавалі мноства тэмаў, зьвязаных з вайной, але ў асноўным сустрэчу, якая будзе арганізаваная ў пятніцу ў Мюнхэне», — паведаміў Трамп:
https://smarturl.click/AdyQM
Андрэй Кузьнечык з сынам Мацьвеем і жонкай Алесяй пасьля вызваленьня
Андрэя Кузьнечыка затрымалі ў лістападзе 2021 году і ў чэрвені 2022-га асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня». Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін, акалічнасьці справы невядомыя. Сваёй віны Андрэй Кузьнечык не прызнаў.
https://smarturl.click/VDepg
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык — на волі. Разам зь ім вызвалілі грамадзяніна ЗША і шматдзетную маці Алену Маўшук
https://smarturl.click/VDepg
Зь беларускіх турмаў вызвалілі журналіста Беларускай службы Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, амэрыканскага грамадзяніна, імя якога не называецца, і шматдзетную маці Алену Маўшук. Пра вызваленьне паведамілі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША.
«Гэта радасны дзень для Андрэя, ягонай жонкі і іх дваіх малых дзяцей. Пасьля больш чым трох гадоў разлукі, гэтая сям’я зноў разам, дзякуючы прэзыдэнту Трампу. Мы таксама ўдзячныя дзяржсакратару Рубіё і ягонай камандзе, і літоўскаму ўраду за іх падтрымку. Мы захоўваем надзею, што наш журналіст Ігар Лосік таксама будзе вызвалены, і спадзяемся на далейшае лідэрства і кіраўніцтва адміністрацыі Трампа», — сказаў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэн Капус.