Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Гадзіньнік ад беларускага брэнду Hvilina атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію ў галіне дызайну
https://smarturl.click/jk1lb
Калекцыя гадзіньнікаў Star Chronicle беларускай гадзіньнікавай мануфактуры Hvilina атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы». Калекцыя натхнёная старажытнымі мітамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, у дызайне выкарыстаныя элемэнты герба Францішка Скарыны, а задняе вечка гадзіньніка ўпрыгожанае выявай батлейкі.
Стала вядомае прозьвішча вызваленага ў Беларусі грамадзяніна ЗША. Пасьля беларускага СІЗА «ён страціў 20 кг вагі, зрок, ёсьць падазрэньне на сухоты»
https://smarturl.click/1dEBy
Як паведаміў тэлеканал «Дождь», мужчыну звуць Мікалай Шугаеў, яму 56 гадоў, ён мае ўкраінскае і амэрыканскае грамадзянства. З кратамі ў Беларусі ён правёў 5 месяцаў. Быў затрыманы ў чэрвені 2024 году за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, агулам правёў у ізалятары 56 дзён, пасьля чаго яго перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі ў камэнтарах. На допытах мужчыну пыталі, ці працаваў ён калі-небудзь на выведку, ці займаўся вэрбаваньнем.
Цяпер мужчына знаходзіцца на рэабілітацыі ў мэдыцынскай клініцы, разьмешчанай на ваеннай базе ў Тэхасе (ЗША).
Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь
https://www.youtube.com/live/VCr3lt3rUjE
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам доктара філязофіі, палітоляга Пётры Рудкоўскага. У размове зь ім Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:
➖ Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі?
➖ ЗША-Беларусь: Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў?
➖ Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?
Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!
Што зробяць з рэжымам Лукашэнкі? Стратэгіі Кіева і Вашынгтону не супадаюць
https://smarturl.click/B61mg
Зяленскі апошнім часам стаў актыўна прасоўваць тэму Беларусі. У Кіеве лічаць, што без вырашэньня «беларускага пытаньня» немагчыма казаць пра трывалы мір, Зяленскі бачыць Беларусь на заходнім баку ад «жалезнай заслоны».
Паводле інфармацыі NYT, ЗША вядуць кулюарныя перамовы пра ўгоду з рэжымам Лукашэнкі, каб дамагчыся вызваленьня палітвязьняў і дыстанцыяваньня таго ад Расеі. У чым стратэгіі Кіева і Вашынгтону адносна Беларусі не супадаюць, аналізуе Валер Карбалевіч.
Нобэлеўскія ляўрэаты папрасілі Трампа дапамагчы вызваліць палітвязьняў у Беларусі
https://smarturl.click/baREn
Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэраў Эўразьвязу заклікаюць прыняць тэрміновыя і рашучыя захады для вызваленьня палітвязьняў, а грамадзкіх дзеячоў і ўсіх «людзей сумленьня» — падтрымаць кампанію за іх вызваленьне.
Ліст падпісалі, у прыватнасьці, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч і Герта Мюлер, Нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Мацьвійчук і Дзьмітрый Муратаў, ляўрэаты прэміяў у фізыцы, хіміі, мэдыцыне і эканоміцы — агулам 30 чалавек.
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» абвясьціў збор на дапамогу палітзьняволеным жанчынам
https://smarturl.click/8EQ0a
8 сакавіка — Дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Многія беларускія жанчыны сёньня сутыкаюцца зь цяжкасьцямі: хтосьці цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы. Для дапамогі ім абвясьцілі дабрачынны збор. Сабраныя сродкі пойдуць на лекі, гігіенічныя сродкі, базавыя рэчы і іншыя неабходныя прадметы.
Беларус і ўкраінец у Польшчы перавезьлі некалькі дзясяткаў мігрантаў і трапілі пад суд
https://smarturl.click/baR6n
34-гадовага беларуса Івана Б. і 51-гадовага ўкраінца Аляксея В. будуць судзіць за перавозку нелегальных мігрантаў.
У Эр-Рыядзе стартавалі перамовы Расеі і ЗША наконт вайны ва Ўкраіне
🇺🇸🇷🇺 Гэта першая падобная сустрэча высокіх прадстаўнікоў ЗША і Расеі з моманту пачатку паўнамаштабнага ўварваньня расейцаў ва Ўкраіну, то бок ад лютага 2022 году.
Перамовы пачаліся, а 10.30 паводле менскага часу. Дэлегацыі ўзначальваюць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў — дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Паводле ранейшых словаў Рубіё, перамовы ў Савудаўскай Арабіі павінны прывесьці да больш шырокай размовы, ужо з уключэньнем 🇺🇦 Украіны.
Што трэба ведаць пра пачатак перамоў Рубіё і Лаўрова аб спыненьні расейскай вайны ва Ўкраіне: https://smarturl.click/e5nvR
Ігар Карней схуднеў на 15 кіляграмаў, мае праблемы з сэрцам
https://smarturl.click/Zyxwy
18 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд апэляцыі палітвязьня, былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея.
Паводле крыніцы, на ўмовы ў камэры ён ня скардзіцца, шмат чытае і размаўляе з сукамэрнікамі. З палітвязьнем Ігарам Карнеем няма тэлефоннай сувязі, але лісты ад яго даходзяць. Адзін з апошніх адрасаваны дочкам, якіх у Ігара чатыры.
Пакаяньне за палку каўбасы. Расказваем, як рэжым Лукашэнкі за дапамогу сем’ям палітвязьняў асудзіў 39 чалавек
https://smarturl.click/vwoGE
«Вельмі шкада, што я за дапамогу трапіла ў турму. У мяне адабралі самыя каштоўныя гады маёй сталасьці. Замест таго, каб правесьці рэшту жыцьця з мужам, з унукамі, я сяджу ў турме», — пісала з-за кратаў 64-гадовая Ірына Такарчук. Расказваем пра беларусак, якія трапілі за краты за дапамогу сваякам палітвязьняў.
Сама меней 33 чалавекі ў Беларусі накіравалі на прымусовае лекаваньне паводле палітычных матываў, — праваабаронцы
https://smarturl.click/0evmn
Паводле праваабаронцаў, у большасьці выпадкаў прызначэньне прымусовага лекаваньня ў псыхіятрычным стацыянары было зьвязанае з рэалізацыяй свабоды выказваньня меркаваньняў, інакш кажучы, за камэнтары.
Галоўнае за 17 лютага
🥛З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. Як чыноўнікі зьнішчаюць вытворцу папулярных глазураваных сыркоў
👮🏻♂️ «Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спэцслужбамі
✍🏻 Апаратная параза Натальлі Качанавай. Пра што сьведчыць новае прызначэньне Дзьмітрыя Крутога
🙍🏻♀️ Супярэчнасьцяў шмат, але Эўропа і ЗША застаюцца блізкімі, — паліталягіня Алена Кудзько
🗣 Зяленскі пракамэнтаваў перамовы Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе аб спыненьні вайны ва Ўкраіне
🇺🇦 Пасьля Мюнхэнскай канфэрэнцыі Зяленскі і яго саюзьнікі ўступаюць у невядомую прастору. Аналіз Свабоды
🎥 «ПіК Свабоды». Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам?
💰 ISW: Магчымае зьмякчэньне санкцыяў супраць Беларусі будзе выгадна Расеі
💸 Лукашэнка засьцярог бізнэс ад вываду грошай за мяжу і прапанаваў скласьці сьпіс «сумленных бізнэсоўцаў»
Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ
https://www.youtube.com/live/2Dj65CiLjhE
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі. Абмяркуем:
➖ Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі?
➖ Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе па спыненьні вайны Расеі супраць Украіны?
➖ Якая можа быць роля дэмакратычных сілаў Беларусі ў выпадку ўгоды паміж адміністрацыяй ЗША і рэжымам Лукашэнкі?
Супярэчнасьцяў шмат, але Эўропа і ЗША застаюцца блізкімі, — паліталягіня Алена Кудзько
Наколькі глыбокія супярэчнасьці выявіліся паміж Эўропай і ЗША на нядаўняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Ці гатовая Эўропа ўзяць на сябе адказнасьць за вырашэньне праблемы вайны ва Ўкраіне? Якія шанцы на рэалізацыю ўгоды паміж Трампам і Лукашэнкам? — На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько:
https://smarturl.click/W3W8k
ISW: Магчымае зьмякчэньне санкцыяў супраць Беларусі будзе выгадна Расеі
Калі ЗША зьменшаць санкцыі ў дачыненьні Беларусі (пра магчымасьць гэтага ўчора пісалі заходнія СМІ), гэта пойдзе на карысьць Расеі, у прыватнасьці яе ваенным намаганьням, бо Расея выкарыстоўвае Беларусь «як пляцдарм для сваіх вайскоўцаў у канфрантацыі з Украінай і NATO і як найважнейшы інструмэнт у сваіх схемах ухіленьня ад санкцыяў», лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW):
https://smarturl.click/mp2XG
Існуе вялікая імавернасьць, што ўлады будуць паступова адпускаць цэны, — эканамістка Лузгіна
https://smarturl.click/W3WkO
«Цэны і цяпер паступова растуць, але пакуль выключна ў дазволеных жорсткіх межах. Далейшае захаваньне такога моцнага рэгуляваньня цэнаў вельмі кепска адбіваецца на стане прадпрыемстваў і ў цэлым на эканоміцы. У 2024 годзе эфэктыўнасьць працы кампаніяў, асабліва ў гандлі, рэзка зьнізілася», — адзначае Анастасія Лузгіна.
Галоўнае за 18 лютага
🗣 У Эр-Рыядзе прайшлі перамовы Расеі і ЗША наконт вайны ва Ўкраіне. Пра што дамовіліся бакі
✍🏻 Нобэлеўскія ляўрэаты папрасілі Трампа дапамагчы вызваліць палітвязьняў у Беларусі
🙍🏻♂️ Навіны палітвязьняў: журналіст Ігар Карней схуднеў на 15 кіляграмаў, мае праблемы з сэрцам
👫 Пакаяньне за палку каўбасы. Расказваем, як рэжым Лукашэнкі за дапамогу сем’ям палітвязьняў асудзіў 39 чалавек
❗️«Трэба зыходзіць з таго, што чат-бот ужо ўзламаны». Як засьцерагчыся ад фальшывых акаўнтаў і чатаў
🇺🇦 🇺🇸 Што зробяць з рэжымам Лукашэнкі? Стратэгіі Кіева і Вашынгтону не супадаюць
🎥 «ПіК Свабоды»: Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь?
💸 Існуе вялікая імавернасьць, што ўлады будуць паступова адпускаць цэны, — эканамістка Лузгіна
Кожны чацьвёрты беларус заўважыў зьніжэньне сваіх даходаў, — вынікі апытаньня BEROC
https://smarturl.click/0evOW
Пра зьніжэньне сваіх даходаў заявілі 24,7% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у штоквартальным апытаньні дасьледчага цэнтру BEROC. Больш за палову апытаных (52%) назвалі прычынай рост цэнаў, кожны пяты — зьмяншэньне замоваў (колькасьці кліентаў), 19% — зьмену курсу беларускага рубля да замежных валют, 15% — скарачэньне заробкаў, 13% — скасаваньне прэміі.
Былы вязень турмы на Акрэсьціна параўнаў, як памяняліся там парадкі з 2020 году
https://smarturl.click/dp3zk
Праблемамі для вязьняў менскага ЦІП (Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў) застаюцца хлёрка, клапы, жалезныя нары без матрацаў, вынікае са словаў Мікалая (імя зьмененае дзеля бясьпекі), які тройчы з 2020 году адбываў пакараньні за палітыку на Акрэсьціна.
Па выніках перамоваў Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе дамовіліся стварыць працоўныя групы па спыненьні вайны ва Ўкраіне. Дату сустрэчы Трампа і Пуціна пакуль не прызначылі
Абнаўляецца: https://smarturl.click/W3WjO
Паводле прэс-сакратаркі Дзярждэпартамэнту ЗША, бакі таксама дамовіліся стварыць мэханізм кансультацый для ліквідацыі фактараў, якія выклікаюць раздражненьне двухбаковых адносінаў ЗША і Расеі, і закласьці аснову для будучага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў.
Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў сказаў, што бакі «дамовіліся ўлічваць інтарэсы адно аднаго» і што дакладную дату сустрэчы пуціна і Трампа пакуль ня вызначылі, але наўрад ці яна адбудзецца на наступным тыдні.
У Жытоміры ўшанавалі памяць беларуса Якава Зайко, які загінуў на Майдане
https://smarturl.click/nyBnb
Грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, пісьменьнік, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны першага скліканьня Якаў Зайко загінуў 18 лютага 2014 году ў Кіеве — у час, калі сілавікі напалі на мірных пратэстоўцаў, у яго здарыўся інфаркт.
У Жытомір Якаў Зайко пераехаў разам за бацькамі, калі яму было 15 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Дзяляцічы Наваградзкага раёну Горадзенскай вобласьці.
«Трэба зыходзіць з таго, што чат-бот ужо ўзламаны». Як засьцерагчыся ад фальшывых акаўнтаў і чатаў
https://smarturl.click/VDYaR
«У Беларусі лепей наагул не карыстацца чат-ботамі, а перадаць інфармацыю нейкім іншым чынам». Як засьцерагчыся ад выцеку дадзеных праз падробленыя чат-боты і на што трэба зьвярнуць увагу, раіць экспэрт у лічбавай бясьпецы.
У арачным саркафагу над Чарнобыльскай АЭС пасьля ўдару Расеі скразныя пашкоджаньні. Пажар працягваюць тушыць
https://smarturl.click/2qxW0
У часе агляду саркафагу адмыслоўцы зафіксавалі пашкоджаньні вонкавай абшыўкі аркі і апорных канструкцый гаража.
З пачатку 2025 году былі атакаваныя ня менш за 16 нафтавых аб’ектаў Расеі
https://smarturl.click/w9OqW
Больш за ўсё выпадкаў прыпала на Краснадарскі край. Таксама бесьпілётнікі атакавалі нафтазаводы, нафтабазы і станцыі, што перапампоўваюць нафту ў Валгаградзе, Саратаве, Разані, Растоўскай, Белга\радзкай, Цьвярской, Ніжагародзкай, Смаленскай, Калускай, Валгаградзкай і Арлоўскай абласьцях.
18 лютага — дзень народзінаў Максіма Гарэцкага
Максім Гарэцкі — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладчык, лексыкограф, фальклярыст, грамадзкі дзеяч — нарадзіўся 18 лютага 1893 году. Ён аўтар аповесьцяў «Дзьве душы» і «Ціхая плынь», дакумэнтальна-мастацкіх запісак «На імпэрыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка» і многіх іншых твораў. Расстраляны ў 1938 годзе НКВД.
Пра іншыя падзе 18 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDYX0
Зьявілася пэтыцыя за падтрымку беларускай мовы на плятформе Amazon KDP для публікацыі электронных кніг
Аўтары пэтыцыі адзначаюць, што сёньня людзі па ўсім сьвеце могуць выдаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладаньняў, самастойна і любым накладам праз Amazon Kindle Direct Publishing, акрамя беларускамоўных аўтараў, і просяць плятформу дадаць беларускую мову:
https://smarturl.click/vwojE
МУС анансавала рэйды па пошуку «дармаедаў» у Менску
Для выяўленьня «дармаедаў» ва ўсіх раёнах Менску пройдуць «пазаплянавыя адпрацоўкі», паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. «Асобную ўвагу» падчас праверак нададуць тым, хто працуе за мяжой. Акрамя гэтага, ведамства анансавала пашырэньне «праграмаў па працаўладкаваньні» для дармаедаў:
https://smarturl.click/VDYXx
На Эўрапейскім кінарынку Berlinale прэзэнтавалі беларускія кінапраекты
Прэзэнтацыя 10 беларускіх кінапраектаў адбылася на Эўрапейскім кінарынку Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — адным з найбуйнейшых кінарынкаў сьвету. Такім чынам беларускія незалежныя кінематаграфісты намагаюцца шукаць фінансаваньне і партнэраў, ня маючы падтрыманьня ад сваёй краіны, піша Ірэна Кацяловіч з Бэрліну.
Сярод тых, хто выкладаў свае задумы, былі рэжысэры Ўлада Сянькова, Юры Сямашка, Андрэй Кашперскі зь Міхаілам Зуем. Расказваем падрабязнасьці:
https://smarturl.click/67AOD
Беларус спрабаваў атрымаць грамадзянства Ўкраіны на падставе пражываньня продкаў ва ЎНР у 1918 годзе
Як стала вядома Свабодзе, у заяве ў суд беларус паведаміў, што яго дзядуля нарадзіўся ў вёсцы Плотніца Пінскага павету (цяпер Столінскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі), а бабуля — у вёсцы Відзібор.
Як вынікала зь ліста, падрыхтаванага Інстытутам гісторыі НАН Украіны, гэтыя населеныя пункты ўваходзілі ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі згодна з Берасьцейскай мірнай дамовай і законам аб падзеле Ўкраіны на землі ад 6 сакавіка 1918 году, а ў красавіку-сьнежні 1918 году — у складзе Ўкраінскай дзяржавы. Што вырашыў суд:
https://smarturl.click/0evYg
Апаратная параза Натальлі Качанавай. Пра што сьведчыць новае прызначэньне Дзьмітрыя Крутога
Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём камісіі ў справе фармаваньня новага ўраду кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Крутога. Што азначае гэтае прызначэньне? — Тлумачыць Юры Дракахруст:
https://smarturl.click/M1pjx