Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Што пра продкаў беларусаў расказвае іх ДНК
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=lML6TN0exnY
✍🏻 https://smarturl.click/Ee2B5
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і іншае гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Літва спыніла транзыт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу пасьля выхаду расьсьледаваньня БРЦ
https://smarturl.click/ppJa2
Даччыная кампанія дзяржаўных «Літоўскіх чыгунак» LTG Cargo пасьля выхаду журналісцкага расьсьледаваньня пра тое, як Беларусь экспартуе ў ЭЗ алей з рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны, у тым ліку транзытам празь Літву, аб’явіла, што правядзе ўнутранае расьсьледаваньне і перапыніла перавозкі беларускага алею, паведамляе LRT.
У Літве паставілі спэктакль пра падзеленыя беларускія сем’і
https://smarturl.click/jk1oj
Звальненьне з палітычных матываў, эміграцыя і немагчымасьць прыехаць нават на пахаваньне родных — на сцэне паказалі рэальнасьць, у якой сёньня жывуць беларусы.
Якімі маглі б быць эўрапейскія міратворцы ва Ўкраіне і наколькі гэта рэалістычна? Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/z2bYZ
Дыпляматычныя намаганьні ў спыненьні вайны ва Ўкраіне рэзка актывізаваліся ў апошнія дні, што прымусіла эўрапейскія краіны з новай сілай абмяркоўваць магчымасьць адпраўкі міратворчых сіл.
Расея тры гадзіны запар атакавала Адэсу, частка горада — безь сьвятла і цяпла, чацьвёра параненых
https://smarturl.click/3kzoZ
У Адэсе ў выніку расейскага ўдару пашкоджаньні атрымала цывільная інфраструктура — дзіцячыя паліклініка і садок, шыбы павыляталі ў шматпавярховых дамах, пашкоджана падстанцыя.
250 тысяч жыхароў Адэсы засталіся безь цяпла і сьвятла.
У папы Рымскага двухбаковае запаленьне лёгкіх, ягоны стан застаецца складаным
https://smarturl.click/Ee2yg
Праз стан здароўя папы адмянілі юбілейную аўдыенцыю, а імшу з нагоды Юбілею дыяканаў 23 лютага ў саборы Сьвятога Пятра ўзначаліць арцыбіскуп Рына Фізыкела. На аўдыенцыі, падобна, будзе беларуская дэлегацыя.
Трамп стаў «больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб Украіне пасьля перамоваў у Эр-Рыядзе
https://smarturl.click/2qxDA
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адчувае сябе «значна больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб спыненьні вайны ва Ўкраіне пасьля перамоваў 18 лютага ў Саудаўскай Арабіі паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі.
«Баюся, што ён не падыме слухаўку». Як беларускія палітэмігранты спрабуюць дапамагаць сталым сваякам, якія засталіся на радзіме
https://smarturl.click/mp25Q
Бацька Эміліі жыве ў Горадні, яму 80 гадоў. У мужчыны анкалёгія, перажыты інфаркт. Ён забараніў дачцэ вяртацца на радзіму з ЗША. Эмілія зьехала, каб ейнае дзіця не забралі ў прытулак. Яна сустракае Новы год з бацькам па тэлефоне і плаціць сябрам, каб тыя прыглядалі за татам. Свабода расказвае, як праз палітыку дзеці апынуліся ў іншай краіне, а старыя і хворыя бацькі засталіся ў Беларусі.
Гадзіньнік ад беларускага брэнду Hvilina атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію ў галіне дызайну
https://smarturl.click/jk1lb
Калекцыя гадзіньнікаў Star Chronicle беларускай гадзіньнікавай мануфактуры Hvilina атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы». Калекцыя натхнёная старажытнымі мітамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, у дызайне выкарыстаныя элемэнты герба Францішка Скарыны, а задняе вечка гадзіньніка ўпрыгожанае выявай батлейкі.
Стала вядомае прозьвішча вызваленага ў Беларусі грамадзяніна ЗША. Пасьля беларускага СІЗА «ён страціў 20 кг вагі, зрок, ёсьць падазрэньне на сухоты»
https://smarturl.click/1dEBy
Як паведаміў тэлеканал «Дождь», мужчыну звуць Мікалай Шугаеў, яму 56 гадоў, ён мае ўкраінскае і амэрыканскае грамадзянства. З кратамі ў Беларусі ён правёў 5 месяцаў. Быў затрыманы ў чэрвені 2024 году за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, агулам правёў у ізалятары 56 дзён, пасьля чаго яго перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі ў камэнтарах. На допытах мужчыну пыталі, ці працаваў ён калі-небудзь на выведку, ці займаўся вэрбаваньнем.
Цяпер мужчына знаходзіцца на рэабілітацыі ў мэдыцынскай клініцы, разьмешчанай на ваеннай базе ў Тэхасе (ЗША).
Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь
https://www.youtube.com/live/VCr3lt3rUjE
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам доктара філязофіі, палітоляга Пётры Рудкоўскага. У размове зь ім Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:
➖ Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі?
➖ ЗША-Беларусь: Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў?
➖ Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?
Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!
Што зробяць з рэжымам Лукашэнкі? Стратэгіі Кіева і Вашынгтону не супадаюць
https://smarturl.click/B61mg
Зяленскі апошнім часам стаў актыўна прасоўваць тэму Беларусі. У Кіеве лічаць, што без вырашэньня «беларускага пытаньня» немагчыма казаць пра трывалы мір, Зяленскі бачыць Беларусь на заходнім баку ад «жалезнай заслоны».
Паводле інфармацыі NYT, ЗША вядуць кулюарныя перамовы пра ўгоду з рэжымам Лукашэнкі, каб дамагчыся вызваленьня палітвязьняў і дыстанцыяваньня таго ад Расеі. У чым стратэгіі Кіева і Вашынгтону адносна Беларусі не супадаюць, аналізуе Валер Карбалевіч.
Нобэлеўскія ляўрэаты папрасілі Трампа дапамагчы вызваліць палітвязьняў у Беларусі
https://smarturl.click/baREn
Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэраў Эўразьвязу заклікаюць прыняць тэрміновыя і рашучыя захады для вызваленьня палітвязьняў, а грамадзкіх дзеячоў і ўсіх «людзей сумленьня» — падтрымаць кампанію за іх вызваленьне.
Ліст падпісалі, у прыватнасьці, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч і Герта Мюлер, Нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Мацьвійчук і Дзьмітрый Муратаў, ляўрэаты прэміяў у фізыцы, хіміі, мэдыцыне і эканоміцы — агулам 30 чалавек.
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» абвясьціў збор на дапамогу палітзьняволеным жанчынам
https://smarturl.click/8EQ0a
8 сакавіка — Дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Многія беларускія жанчыны сёньня сутыкаюцца зь цяжкасьцямі: хтосьці цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы. Для дапамогі ім абвясьцілі дабрачынны збор. Сабраныя сродкі пойдуць на лекі, гігіенічныя сродкі, базавыя рэчы і іншыя неабходныя прадметы.
Беларус і ўкраінец у Польшчы перавезьлі некалькі дзясяткаў мігрантаў і трапілі пад суд
https://smarturl.click/baR6n
34-гадовага беларуса Івана Б. і 51-гадовага ўкраінца Аляксея В. будуць судзіць за перавозку нелегальных мігрантаў.
Пазьняк — пра дамову з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Украіны
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube.
https://youtube.com/live/wGlrIqyS0lM
Сёньня а 20.30 менскага часу лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у гадзінным жывым эфіры Свабоды адкажа на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Дональда Трампа завершыць вайну ва Украіне і яго ўплыў на Беларусь.
Купала, Колас, «Песьняры», БЕЛАЗ і дранікі — маркеры беларускай ідэнтычнасьці
https://smarturl.click/yqLmB
Група сацыёлягаў на чале з Філіпам Біканавым летась у сьнежні правяла дасьледаваньне на тэму беларускай ідэнтычнасьці. Што паказалі вынікі?
Лукашэнку зьняважылі 245 разоў, дзяржаве здрадзілі 45 чалавек. Праваабаронцы расказалі, як беларусы «займаліся экстрэмізмам» у 2024-м
https://smarturl.click/ppJo2
Паводле Сьледчага камітэту, з 2020 году ў Беларусі зафіксавана 22 500 злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасьці. Летась па іх было вынесена 1762 крымінальныя прысуды. Людзей саджаюць у турму і за фінансавую і харчовую дапамогу, і за яе атрыманьне.
Асіповічы засталіся без вады праз начную аварыю
https://smarturl.click/yqLbB
Лякалізацыя месца пашкоджаньня ўскладнялася праз прамерзласьць грунту, растлумачылі ў мясцовым водаканале. Да 9-й раніцы службы павінны былі падключыць і другі водазабор «Паўднёвы». У горадзе таксама арганізуюць дастаўку вады цыстэрнамі.
Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Беларусі прыме ўдзел у зімовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Апазыцыі там ня будзе
https://smarturl.click/AdwOM
Рыхтуецца 24-я сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ад Беларусі там будуць толькі прадстаўнікі ўладаў, якіх летась туды не запрасілі. А вось прадстаўнікі беларускай апазыцыі на сэсію не прыляцяць.
Былога прэзыдэнта Бразыліі Жаіра Балсанару абвінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту
https://smarturl.click/5OmXp
Згодна з дакумэнтамі, пададзенымі пракуратурай, былому прэзыдэнту Бразыліі Жаіру Балсанару выставілі абвінавачаньні ў змове дзеля дзяржаўнага перавароту з мэтай адмяніць вынікі выбараў 2022 году і ня даць свайму апанэнту Лулу да Сілву ўзяць уладу.
Беларусь экспартуе ў Эўразьвяз рапсавы алей з акупаваных тэрыторыяў Украіны, — расьсьледаваньне БРЦ
https://smarturl.click/yqLZj
Журналісцкае расьсьледаваньне выявіла схему паставак рапсавага алею зь Беларусі ў Эўразьвяз, сыравінай для якога служыць рапс, вывезены Расеяй з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
19 лютага, у 1989 годзе, у Менску адбыўся першы дазволены ўладамі мітынг пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
У мітынгу на стадыёне «Дынама» ў Менску ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Яго арганізавалі аргкамітэту БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак. Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай.
Пра іншыя падзеі 19 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5Omop
Існуе вялікая імавернасьць, што ўлады будуць паступова адпускаць цэны, — эканамістка Лузгіна
https://smarturl.click/W3WkO
«Цэны і цяпер паступова растуць, але пакуль выключна ў дазволеных жорсткіх межах. Далейшае захаваньне такога моцнага рэгуляваньня цэнаў вельмі кепска адбіваецца на стане прадпрыемстваў і ў цэлым на эканоміцы. У 2024 годзе эфэктыўнасьць працы кампаніяў, асабліва ў гандлі, рэзка зьнізілася», — адзначае Анастасія Лузгіна.
Галоўнае за 18 лютага
🗣 У Эр-Рыядзе прайшлі перамовы Расеі і ЗША наконт вайны ва Ўкраіне. Пра што дамовіліся бакі
✍🏻 Нобэлеўскія ляўрэаты папрасілі Трампа дапамагчы вызваліць палітвязьняў у Беларусі
🙍🏻♂️ Навіны палітвязьняў: журналіст Ігар Карней схуднеў на 15 кіляграмаў, мае праблемы з сэрцам
👫 Пакаяньне за палку каўбасы. Расказваем, як рэжым Лукашэнкі за дапамогу сем’ям палітвязьняў асудзіў 39 чалавек
❗️«Трэба зыходзіць з таго, што чат-бот ужо ўзламаны». Як засьцерагчыся ад фальшывых акаўнтаў і чатаў
🇺🇦 🇺🇸 Што зробяць з рэжымам Лукашэнкі? Стратэгіі Кіева і Вашынгтону не супадаюць
🎥 «ПіК Свабоды»: Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь?
💸 Існуе вялікая імавернасьць, што ўлады будуць паступова адпускаць цэны, — эканамістка Лузгіна
Кожны чацьвёрты беларус заўважыў зьніжэньне сваіх даходаў, — вынікі апытаньня BEROC
https://smarturl.click/0evOW
Пра зьніжэньне сваіх даходаў заявілі 24,7% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у штоквартальным апытаньні дасьледчага цэнтру BEROC. Больш за палову апытаных (52%) назвалі прычынай рост цэнаў, кожны пяты — зьмяншэньне замоваў (колькасьці кліентаў), 19% — зьмену курсу беларускага рубля да замежных валют, 15% — скарачэньне заробкаў, 13% — скасаваньне прэміі.
Былы вязень турмы на Акрэсьціна параўнаў, як памяняліся там парадкі з 2020 году
https://smarturl.click/dp3zk
Праблемамі для вязьняў менскага ЦІП (Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў) застаюцца хлёрка, клапы, жалезныя нары без матрацаў, вынікае са словаў Мікалая (імя зьмененае дзеля бясьпекі), які тройчы з 2020 году адбываў пакараньні за палітыку на Акрэсьціна.
Па выніках перамоваў Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе дамовіліся стварыць працоўныя групы па спыненьні вайны ва Ўкраіне. Дату сустрэчы Трампа і Пуціна пакуль не прызначылі
Абнаўляецца: https://smarturl.click/W3WjO
Паводле прэс-сакратаркі Дзярждэпартамэнту ЗША, бакі таксама дамовіліся стварыць мэханізм кансультацый для ліквідацыі фактараў, якія выклікаюць раздражненьне двухбаковых адносінаў ЗША і Расеі, і закласьці аснову для будучага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў.
Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў сказаў, што бакі «дамовіліся ўлічваць інтарэсы адно аднаго» і што дакладную дату сустрэчы пуціна і Трампа пакуль ня вызначылі, але наўрад ці яна адбудзецца на наступным тыдні.
У Жытоміры ўшанавалі памяць беларуса Якава Зайко, які загінуў на Майдане
https://smarturl.click/nyBnb
Грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, пісьменьнік, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны першага скліканьня Якаў Зайко загінуў 18 лютага 2014 году ў Кіеве — у час, калі сілавікі напалі на мірных пратэстоўцаў, у яго здарыўся інфаркт.
У Жытомір Якаў Зайко пераехаў разам за бацькамі, калі яму было 15 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Дзяляцічы Наваградзкага раёну Горадзенскай вобласьці.
«Трэба зыходзіць з таго, што чат-бот ужо ўзламаны». Як засьцерагчыся ад фальшывых акаўнтаў і чатаў
https://smarturl.click/VDYaR
«У Беларусі лепей наагул не карыстацца чат-ботамі, а перадаць інфармацыю нейкім іншым чынам». Як засьцерагчыся ад выцеку дадзеных праз падробленыя чат-боты і на што трэба зьвярнуць увагу, раіць экспэрт у лічбавай бясьпецы.