Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Добраўпарадкаваньне за кошт грамадзян, узгадненьне кіраўнікоў арганізацыяў. Якія паўнамоцтвы далі старшыням выканкамаў
https://smarturl.click/l5Z8Y
Старшыні выканкамаў, сярод іншага, атрымалі права выносіць пісьмовыя патрабаваньні аб прыцягненьні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасьці, узгадняць кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў усіх міністэрстваў і ведамстваў (акрамя КДБ), прыцягваць юрыдычных асобаў, ІП і грамадзян «да выкананьня ўласнымі сіламі і (або) за кошт уласных сродкаў» працаў па добраўпарадкаваньні і інш., вынікае з указу.
«Ніякія эўрапейцы не ваякі!». Ці адважацца Пуцін і Лукашэнка на новую вайну
https://smarturl.click/Ee2WJ
Часта можна пачуць сьцьвярджэньне, што Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне і неўзабаве нападзе на адну з краін Эўразьвязу (прычым, як перасьцерагае прэзыдэнт Зяленскі, зь беларускай тэрыторыі). А чаму, уласна, ня спыніцца? Ці ёсьць у расейскага і беларускага дыктатараў сілы і сродкі на новую вайну? — Разважае Віктар Багдзевіч.
Трамп: для Зяленскага ня так важна прысутнічаць на перамовах
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.
«Шчыра кажучы, я ня думаю, што для яго важна прысутнічаць на сустрэчах», — сказаў Трамп у інтэрвію Fox News Radio. Ён адзначыў, што Зяленскі праводзіў сустрэчы на працягу трох гадоў пасьля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня і да гэтага часу ня змог пакласьці канец канфлікту. «Ён да гэтага часу дрэнна спраўляўся зь перамовамі», — дадаў Трамп.
https://smarturl.click/Ee2W0
Зьявіліся зьвесткі пра 166 тысяч параненых расейскіх вайскоўцаў, якіх лячылі ў тым ліку ў Беларусі
Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.
Расейскай службе Радыё Свабода стала вядомая база зьвестак галоўнага вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Расеі (ГВМУ). У базе зьмешчаныя зьвесткі пра 166 тысяч пацыентаў, якія прайшлі праз вайсковыя шпіталі ў Расеі і анэксаваным Крыме з студзеня 2022-га па сярэдзіну чэрвеня 2024 году. У базе ёсьць таксама абмежаваная колькасьць зьвестак аб параненых, якія лячыліся ў цывільных лякарнях у самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а таксама ў Беларусі.
https://smarturl.click/G68Og
88-гадовы папа Рымскі Францішак можа адрачыся ад Сьвятога стальца
Такую думку выказаў у інтэрвію газэце Corriere della Sera кардынал Джанфранка Равазі.
«Калі ў яго ўзьнікнуць цяжкасьці з выкананьнем папскіх абавязкаў, ён зробіць свой выбар. Вядома, ён прыме рашэньне, магчыма, папросіць парады, але ён прыме рашэньне сам, сьвядома», — сказаў Равазі, адказваючы на пытаньне, ці можа пантыфік прыняць такое рашэньне.
14 лютага Папа, якому ў маладосьці выдалілі частку аднаго лёгкага, быў шпіталізаваны ў рымскую клініку «Джэмэльлі» пасьля чарговага бранхіту, у яго дыягнаставаная двухбаковая пнэўманія.
https://smarturl.click/jk1dz
Саша Філіпенка пра новы раман па-беларуску, крымінальную справу і патрабаваньне супрацы зь сілавікамі
Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якім стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі.
https://youtu.be/2CbR4hRJNFU
Клічуць Трампа ў госьці, крытыкуюць Эўразьвяз, кпяць з эмігрантаў. Як зьмянілася рыторыка беларускіх прапагандыстаў
https://smarturl.click/Q1Lop
«Да гэтага ЗША былі галоўным ворагам, а ЭЗ — сатэліты ЗША. Цяпер жа камплімэнты Трампу і ягонай адміністрацыі».
Лукашэнка адрэагаваў на перамовы ЗША і Расеі: можа быць і на карысьць, а можа і не
https://smarturl.click/aJVad
Аляксандар Лукашэнка параіў Расеі, чаго яна не павінна дапусьціць у перамовах з ЗША.
Расея не зьніжае інтэнсіўнасьці абстрэлаў Украіны дронамі і запускае чыгуначны рух з акупаваным Марыюпалем
https://smarturl.click/YzEoj
У камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 21 лютага атакавалі Ўкраіну 160 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі.
Калі ўзьнікла беларуская мова і як разьвівалася?
Калі зьявілася беларуская мова дакладна невядома, бо ў прадаўнія часы яшчэ не існавала пісьмовых крыніц. Першай такой крыніцай, праўдападобна, ёсьць Дагаворная грамата Смаленску з Рыгай і Гоцкім берагам, напісаная ў 1229 годзе. Там ужо сустракаюцца адметныя рысы беларускай мовы на пісьме.
👀 Паглядзіце гісторыю разьвіцьця беларускай мовы на картках Свабоды!
Аб’яднаны кабінэт выказаў падтрымку рэжыму санкцый супраць Беларусі
https://smarturl.click/e5n25
«Кабінэт лічыць, што ўвядзеньне санкцый з боку міжнародных партнэраў у дачыненьні рэжыму Лукашэнкі зьяўляецца адным з важных інструмэнтаў для прымушэньня рэжыму зьмяніць унутраную палітыку і забясьпечыць выкананьне міжнародных абавязальніцтваў».
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў сьвеце штогод з 1999 году з мэтай заахвочваньня моўнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяньня ўсьведамленьню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні, цярпімасьці і дыялёгу.
Беларусаў сёньня, як і штогод, запрашаюць паўдзельнічаць у агульнанацыянальнай дыктоўцы з нагоды Дня роднай мовы.
Пра іншыя падзеі 21 лютага ў гісторыі чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/Q1Lk0
«Нязломны, прынцыповы і мудры». У Вільні прайшла вечарына памяці палітвязьня Ігара Ледніка
https://smarturl.click/VDYxb
«Кожны з палітвязьняў мог быць на месцы Ігара Ледніка. Ён увойдзе ў пантэон беларускіх герояў».
Галоўнае за 20 лютага
✍🏻 Асуджаную па палітычных артыкулах сям’ю Саўрыцкіх унесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў»
👫 Сотні рэпрэсаваных і плюс 50 рэпрэсіўных законаў. Праваабаронцы БХК расказалі пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе
🇨🇿 У парлямэнце Чэхіі прынялі рэзалюцыю аб непрызнаньні вынікаў выбараў-2025 у Беларусі
🙍🏻♀️ Тры гады турмы за відэа з расейскім верталётам. Паразмаўлялі зь беларускай, якая хацела дапамагчы Ўкраіне
🗣 «Што можа паказаць апытаньне ў ГУЛАГу?». Круглы стол сацыёлягаў
👫«Мова Фарэраў ёсьць, а беларускай няма». Размова з ініцыятаркай пэтыцыі да Amazon
🎥 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа
❓Зьменлівы вецер з Вашынгтона: беларуская апазыцыя перад новымі выклікамі
Сотні рэпрэсаваных і плюс 50 рэпрэсіўных законаў. Праваабаронцы БХК пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе
https://smarturl.click/710Vl
Пік пяцігадовага пэрыяду рэпрэсіяў у Беларусі, якія пачаліся ў 2020-м, прыйшоўся на 2023 год; летась рэпрэсіі не спыняліся, а «законных» падставаў для іх стала больш, адзначаюць праваабаронцы і экспэрты Беларускага Хэльсынскага камітэту ў аглядзе, які сёньня прэзэнтавалі СМІ.
«У 2024 дзяржава „пераварвала“ папярэднія захады і нават пайшла па другім коле, пачаўшы ўносіць зьмены ва ўжо і так рэпрэсіўныя палажэньні законаў. Мы налічылі такіх прыкладаў больш за 50», — адзначае экспэртка БХК Кацярына Дзейкала.
💌 Галоўнае за тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды. Падпісвайцеся!
Сёньня разьбіраемся, як зьменлівы вецер з Вашынгтона можа паўплываць на Беларусь, як сілавікі змагаюцца з салідарнасьцю беларусаў, а КДБ вэрбуе інфарматараў, як пачаць размаўляць па-беларуску і як адстойваць свае моўныя правы ды інш.
Падпісвайцеся і чытайце эксклюзіўныя матэрыялы Свабоды ў зручны для вас час! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
22 лютага — дзень народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча
У 1883 годзе на Браслаўшчыне нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч — вайсковы дзеяч і палітык, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг., ахвяра нацысцкай расправы (на здымку сядзіць у цэнтры).
Пра іншыя падзеі 22 лютага ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/qlG7p
Галоўнае за 21 лютага
📌 Першае інтэрвію журналіста Андрэя Кузьнечыка на волі
📌 «Для маіх выдаўцоў і чытачоў»: Саша Філіпенка пра новы раман «Слон», які выйдзе па-беларуску
📌 «Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы
📌 «Ты звар’яцеў тут па-беларуску размаўляць?». Праваабаронцы сабралі факты дыскрымінацыі за беларускую мову ў турмах
📌 «Па-расейску любы дурань набярэ прагляды». Як горадзенская журналістка працягвае ствараць беларускі кантэнт за мяжой
📌 Лукашэнка адрэагаваў на перамовы ЗША і Расеі: можа быць і на карысьць, а можа і не
📌 АПК заявіў, пры якіх умовах санкцыйны ціск на ўлады Беларусі можна зьменшыць
📌 Паслабленьні, якія ўводзяць у Крымінальны кодэкс, — не для палітычных апанэнтаў рэжыму, — праваабаронца Сапелка
📌 Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку менскага суду, дзе судзяць палітвязьня Ігара Ільяша
📌 Хроніка перасьледу 21 лютага: рух «Вольная Беларусь» Зянона Пазьняка ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс
📌 Клічуць Трампа ў госьці, крытыкуюць Эўразьвяз, кпяць з эмігрантаў. Як зьмянілася рыторыка беларускіх прапагандыстаў
Паслабленьні, якія ўводзяць у Крымінальны кодэкс, — не для палітычных апанэнтаў рэжыму, — праваабаронца Сапелка
Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка адказвае на пытаньне, чаму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычныя рэпрэсіі не зьмяншаюцца, і ацэньвае апошнія зьмены ў Крымінальным кодэксе.
Некаторыя высновы:
🔸 Ніякіх рухаў у бок зьмякчэньня стаўленьня да ідэалягічных праціўнікаў улады не зрабілі.
🔸 Пакараньні для асобных катэгорыяў асуджаных зьмякчылі, але не для тых, якіх абвінавачваюць у «экстрэмісцкіх» складах злачынстваў.
🔸 Можна прагназаваць, што Лукашэнка працягне вызваляць нейкую частку палітзьняволеных.
Больш падрабязна тут:
https://smarturl.click/3kzVg
Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку менскага суду падтрымаць палітвязьня Ігара Ільяша
Ігара Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Працэс над ім пачаўся 21 лютага.
Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку Менскага гарадзкога суду, дзе ад 21 лютага ідзе працэс над палітвязьняволеным журналістам Ігарам Ільяшом.
«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка — гэта не злачынства. Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў мэдыя. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», — напісала прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.
https://smarturl.click/baRd6
«Ты звар’яцеў тут па-беларуску размаўляць?» Праваабаронцы сабралі факты дыскрымінацыі за беларускую мову ў турмах
https://smarturl.click/5Om6J
Разам з узмацненьнем рэпрэсій пасьля выбараў 2020 года пад моцны перасьлед патрапіла і родная мова беларусаў. Пра факты дыскрымінацыі беларускай мовы сьведчаць маніторынгі і аналітычныя агляды парушэньняў моўных правоў, якія праводзяць адмыслоўцы, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Праваабаронцы прыводзяць некалькі фактаў.
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Беларускія языкаломкі: паспрабуйце паўтарыць! (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Першая беларуская опэра: radio_svaboda/video/7472476403804491013">цікавыя факты пра яе, якія вы магчыма ня ведалі
👉🏻 Папулярныя ДНК-тэсты — radio_svaboda/video/7472812105281031479">тлумачым самае цікавае, што варта ведаць
👉🏻 Расказваем пра Заіра Азгура,radio_svaboda/video/7473197542285610246"> скульптуры якога вы дакладна бачылі ў Беларусі (і ня толькі)
👉🏻 Гісторыя 26-гадовай польскай лекаркі, radio_svaboda/video/7473535130171116805">якая ніколі не была ў Беларусі, але вывучыла беларускую мову
👉🏻Натхняльныя і трагічныя гісторыі каханьня выбітных беларусаў і беларусак
👉🏻 Невялічкі тэст: radio_svaboda/video/7471317753845124357">ці ведаеце вы гэтыя беларускія словы?
Стала вядома, як перад выбарамі спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ «Гомельхімсэрвіс»
https://smarturl.click/AdwLO
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гомельхімсэрвіс» у пачатку 2025 году мела перад работнікамі запазычанасьці па зарплаце, намаганьні па іх пагашэньні рабілі мясцовыя ўлады, вынікае са службовай перапіскі чыноўнікаў.
«Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы
https://smarturl.click/2qxjZ
У кліпе «Годна» і Nochy паказана, зь якімі рэальнымі перашкодамі ў штодзённым жыцьці сутыкаюцца беларускамоўныя беларусы. Аднак аўтары відэа падкрэсьліваюць, што песьня не пра слабасьць, а пра сілу. Мова ня толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і адна з найважнейшых рысаў тоеснасьці.
У Менску судзяць журналіста Ігара Ільяша, якога абвінавацілі за інтэрвію незалежным мэдыя
https://smarturl.click/LY5Xl
У Менскім гарадзкім судзе 21 лютага пачаўся працэс над журналістам Ігарам Ільяшом, якога праваабаронцы прызналі палітвязьнем. Мужу палітзьняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
«Па-расейску любы дурань набярэ прагляды». Як горадзенская журналістка працягвае ствараць беларускі кантэнт за мяжой
https://smarturl.click/op8mB
«Я не пра грошы, я не пра славу. Я пра тое, што я беларуска. Па-расейску любы дурань набярэ мільённыя прагляды. Па-польску людзі таксама гавораць, і іх за гэта ня б’юць. А за тое, што людзі гавораць па-беларуску, б’юць».
Вугоршчына прыгразіла накласьці вэта на падаўжэньне санкцыяў супраць Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/z2bjE
Вугоршчына чарговы раз прыгразіла накласьці вэта на падаўжэньне на 6 месяцаў санкцыяў Эўразьвязу супраць Расеі і Беларусі. Акрамя таго, Будапэшт абяцае адмовіцца ад узгадненьня 15-га пакету санкцыяў, які краіны ЭЗ плянуюць прымеркаваць да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Гэтае рашэньне кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта растлумачыў неабходнасьцю «даць час міратворчым намаганьням» прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з Расеяй.
Зьменлівы вецер з Вашынгтона: беларуская апазыцыя перад новымі выклікамі
https://smarturl.click/aJVnJ
Перамены ў палітыцы ЗША сталі выклікам ня толькі для Эўропы, Украіны, але і для Беларусі. Прычым, як для афіцыйнага Менску, так і для апазыцыі. Апошняй застаецца спрабаваць неяк упісацца ў новую стратэгію Вашынгтона, выкарыстаць тое вакно магчымасьцяў, якое адчыняецца, піша аналітык Валер Карбалевіч.
«ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=K6cr8P2kww4
Галоўнай падзеяй тыдня ў сьвеце стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзімтра Зяленскага. Ці будзе яна мець наступствы для амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі і якой яна можа быць? На гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Іванам Краўцовым са штабу Віктара Бабарыкі.
Больш за сорак непаўналетніх асудзілі летась паводле «палітычных» артыкулаў, — Вярхоўны суд Беларусі
https://smarturl.click/e5nbD
Прэс-служба Вярхоўнага суду апублікавала статыстыку па крымінальных справах, разгледжаных судамі агульнай юрысдыкцыі ў 2024 годзе, але схавала зьвесткі аб «палітычных» прысудах, заўважыла @reformby. Зьвесткі па «палітычных» справах трапілі толькі ў асобную статыстыку па асуджаных непаўналетніх — зь іх вынікае, што летась за палітыку 41 непаўналетняга, найбольш — за пратэсты.