Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Былыя палітвязьні расказалі пра свае маральныя траўмы і сымптомы ПТСР
Паводле лекараў і праваабаронцаў, практычна ўсе палітвязьні маюць псыхалягічныя траўмы ад затрыманьняў, фізычных пагроз, зьняволеньня і нявызначанасьці ў далейшым лёсе.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў сьведчаньні пра псыхалягічныя наступствы зьняволеньня сярод тых, хто адбываў пакараньне з палітычных матываў.
https://smarturl.click/8EQzx
Праваабаронцы распавялі, як цягам трох гадоў поўнамаштабнай вайны беларусаў перасьледавалі за падтрымку Ўкраіны
Па стане на 24 лютага 2025 года ў Беларусі як мінімум 41 чалавека асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам, за намер ваяваць на баку Ўкраіны асуджаныя 30 чалавек, за перадачу фота і відэа расейскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асудзілі мінімум 93 чалавекі.
https://smarturl.click/dp3Mo
У Кобрыне без электрычнасьці пасьля аварыі на падстанцыі заставаліся 7 тысяч чалавек
https://smarturl.click/VDY00
Уначы 24 лютага адбылося аварыйнае адключэньне электрычнай падстанцыі «Кобрынь — Заходняя». Цяпер становішча паступова выпраўляюць.
Анкалёгія, фармацэўтыка, робататэхніка са штучным інтэлектам. Хто атрымаў прэмію «Бізон Гіґс»
https://smarturl.click/XyvOW
«„Бізон Гіґс“ — сапраўды першая народная навуковая прэмія. Дзякуючы актыўнай пазыцыі беларусаў мы змаглі сабраць фонд прэміі, скласьці сьпіс намінаваных навукоўцаў і нарэшце правесьці адкрытае галасаваньне».
Эўразьвяз зацьвердзіў 16-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі да трэцяй гадавіны вайны
https://smarturl.click/9zVvz
Забарона пашыраецца на транзыт празь Беларусь тавараў, якія могуць садзейнічаць нарошчваньню беларускіх прамысловых магутнасьцяў і машынабудаваньня.
Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэньня Рыгора Барадуліна. 10 фактаў пра народнага паэта
https://smarturl.click/vwok8
Часам для яго быў галоўны ня столькі зьмест, колькі гульня гукаў, словаў, рытмаў, і ў гэтым ягоная паэзія была сугучная самым сьмелым і творча-нечаканым усясьветным авангардным творам ХХ ст.
Расейскае войска зьнішчыла цэлыя гарады Ўкраіны. Як было да вайны і як стала
https://smarturl.click/Ee2xZ
Дамы, школы і лякарні зьнішчаны. Зьнікаюць цэлыя кварталы. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабы разбурэньняў, нанесеных вайной Расеі супраць Украіны.
Тры гады таму Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну. 90 гадоў таму нарадзіўся Рыгор Барадулін
24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны. Ракетныя ўдары па тэрыторыі Ўкраіны ўчыняліся з тэрыторыі Расеі, з Крыму, з акваторыі Чорнага мора і з тэрыторыі Беларусі. З тэрыторыі Беларусі расейскія войскі ўчынялі таксама і сухапутны напад на Ўкраіну, менавіта зь Беларусі расейскія войскі рушылі на захоп Кіева.
24 лютага 1935 году нарадзіўся Рыгор Барадулін, апошні літаратар, якому надалі званьне Народнага паэта Беларусі (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію зь літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».
Пра іншыя падзеі з датай 24 лютага - у публікацыі Ужо сёньня:
https://smarturl.click/RA6lv
Пра што варта ведаць і што пачытаць 23 лютага
Зяленскі правёў прэс-канфэрэнцыю, дзе заявіў, што "гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне. Альбо абмяняць на сябрўства ў NATO"
Беларускі фільм атрымаў на Berlinale прыз чытацкага журы
Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу
Прэм'ер Галоўчанка наведаў Катар і расказаў, на якую ўзаемную карысьць спадзяецца з гэтай краінай
Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ
«Рэчаіснасьць такая, што без высокіх пачуцьцяў усё даўно страціла б сэнс». Сяргей Прылуцкі пра жыцьцё і творчасьць падчас вайны
Мітынгі ў падтрымку Ўкраіны з удзелам беларусаў прайшлі ў Празе, Варшаве, іншых гарадах
*У Празе беларусы ўзялі ўдзел у мітынгу «Разам за Ўкраіну». На імпрэзе выступіў прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павел.
*Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю падтрымкі Ўкраіны. Прасьпявалі гімн «Магутны Божа, выступіў беларуска-ўкраінскі дуэт.
*Украінскія ўцекачы ў Бухарэсьце адзначылі тры гады вайны: «Мы вернемся дадому, калі будзем у бясьпецы».
*Падобныя акцыі ў падтрымку Ўкраіны прайшлі таксама ў Атэнах, Парыжы, Вашынгтоне, іншых гарадах.
Фота з сацсетак
Зяленскі: "Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне"
На прэсавай канфэрэнцыі Ўладзімер Зяленскі сказаў, што гатовы пакінуць пасаду прэзыдэнта, калі б гэта прынесла мір Украіне. «Ці можам абмяняць гэта на членства Ўкраіны ў NATO», — дадаў ён.
Зяленскі таксама заявіў, што атрымаў ад ЗША толькі 100 млрд даляраў:
«100 млрд даляраў дапамогі ад ЗША. Не 500, не 350, на 250, не 700. 100!» «Мы дамаўляліся з Байдэнам, што гэта грант. Грант гэта ня доўг», – сказаў ён.
Зяленскі заявіў, што Трамп у рамках зьдзелкі па выкапнях хоча атрымаць з Украіны 100% надбаўкі з наданай дапамогі. «Калі ЗША прадаюць ці прадстаўляюць пакетамі дапамогі зброю Ізраілю, Катару ці Савудаўскай Арабіі, яны атрымліваюць 100% прыбытку?.. Я не падпісваю тое, што будуць выплачваць 10 пакаленьняў украінцаў», – падкрэсьліў ён.
https://smarturl.click/z2bB6
«Вайсковы патэнцыял, банкі, сельгаспрадукцыя». Галоўчанка расказаў, чым узаемна карыснымі могуць быць Беларусь і Катар
Катар уваходзіць у топ-10 самых багатых краінаў сьвету, аднак гандлёвае сальда ў эканамічных дачыненьнях Беларусі і Катара, акрамя 2014 году, было і застаецца адмоўным.
https://smarturl.click/Ee2l1
Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу
Яе спынілі на Фінляндзкім вакзале для праверкі дакумэнтаў. Высьветлілася, што яна зь сярэдзіны лютага ў вышуку за абразу Лукашэнкі.
https://smarturl.click/e5nlq
Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/2qxkR
Беларуская мова дазваляе апісаць чалавечыя рысы — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам? Паверце сябе, прайдзіце наш тэст.
«Рэчаіснасьць такая, што без высокіх пачуцьцяў усё даўно страціла б сэнс». Сяргей Прылуцкі пра жыцьцё і творчасьць падчас вайны
https://smarturl.click/ZyxYd
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі жыве ва ўкраінскім горадзе Буча, які ў 2022-м стаў сымбалем трагедыі ўкраінскага народу і ваенных злачынстваў расейскіх акупантаў. Захопнікаў з Бучы тады выбілі, аднак мір ва Ўкраіне не надышоў і дагэтуль.
Пагаварылі зь Сяргеем Прылуцкім пра вайну і каханьне, творчасьць і сьмерць, паэзію і жанчын на вайне.
«Мэрц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку» — паліталягіня Марына Рахлей
Якім будзе новы ўрад Нямеччыны? Ці варта чакаць ад яго новай палітыкі адносна Беларусі? Як Нямеччына на чале з Фрыдрыхам Мэрцам зьбіраецца адказваць на выклік Дональда Трампа?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае паліталягіня, экспэртка Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.
https://smarturl.click/vwoME
Расея не адмаўляецца ад сваіх умоў спыненьня агню: адмова Ўкраіны ад NATO і ад тэрыторый
Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заяўлялі, што рыхтуецца іх двухбаковая сустрэча. Дата яе магчымага правядзеньня пакуль не агучана.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што перамовы аб прыпыненьні агню могуць пачацца, калі Ўкраіна адмовіцца ад далучэньня да Паўночнаатлянтычнага альянсу і прызнае расейскімі тэрыторыі, якія захапіла расейская армія.
«Мы прыпынім баявыя дзеяньні толькі тады, калі гэтыя перамовы дадуць цьвёрды і ўстойлівы вынік, які будзе прымальны для Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Сяргей Лаўроў у часе свайго візыту ў Турэччыну.
https://smarturl.click/B61nM
Стала вядома пра 45 расейскіх генэралаў, якія лячыліся ў шпіталях з пачатку вайны, у тым ліку ў Беларусі
https://smarturl.click/9zV37
У першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня пад Чарнобылем быў цяжка паранены генэрал-маёр Сяргей Ныркоў, на той момант намесьнік камандуючага і начальнік штаба 35-й агульнавайсковай арміі. 2 сакавіка 2022 году аб раненьні Ныркова ў жывот. Генэрал быў праапэраваны ў шпіталі ў Беларусі. Пра тое, што Ныркова лячылі ў шпіталі ў Мазыры, таксама расказваў беларускі мэдык, які ўцёк у Эўропу з мэдыцынскімі дакумэнтамі зь лякарні.
Хто такі Фрыдрых Мэрц, які зьменіць Шольца на пасадзе канцлера Нямеччыны
https://smarturl.click/VDYp0
На выбарах Бундэстагу 23 лютага перамог блок ХДЗ/ХСЗ на чале з Фрыдрыхам Мэрцам. Цяпер менавіта Мэрц будзе фармаваць новы ўрад Нямеччыны.
«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст да менскага сябра пра Станіслава Шушкевіча
https://smarturl.click/JD40q
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Тры гады паўнамаштабнай атакі Расеі на Ўкраіну. Лічбы, якія баляць
Відэа Свабоды
1095 дзён на фронце. Маналёг беларуса, які тры гады ваюе за незалежнасьць Украіны
https://smarturl.click/YzEB1
«Я быў сьвядомым пацыфістам. Мы праводзілі акцыі «Ежа замест бомбаў» на мікрараёне Ўсход. Улёткі друкавалі і раздавалі. Пісалі там, як шмат у сьвеце траціцца сродкаў на вытворчасьць зброі. Я быў з тых людзей, якія казалі, што ня трэба вайны, трэба дыялёг. Што заўсёды можна дамовіцца. Цяпер я разумею, што не. Што існуе д’ябал і вораг, зь якім не дамовісься».
«Эўропа спадзяецца, што Нямеччына возьме на сябе ініцыятыву». Аналіз вынікаў выбараў у ФРГ
«Самай вялікай неадкладнай праблемай будзе тое, як будаваць адносіны з новай адміністрацыяй ЗША і як гарантаваць, што Эўропа займее права голасу ў любой патэнцыйнай зьдзелцы паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй па Украіне. Мэрц сапраўды мае некаторыя агульныя рысы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам: яны абодва здабылі вопыт у бізнэсе і, напрыклад, заўзятыя гульцы ў гольф, але ці будзе гэтага дастаткова?» Піша эўрапейскі аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
https://smarturl.click/jk1AY
Экзыт-полы ў Нямеччыне: ХДЗ/ХСЗ перамагае, у сацыял-дэмакратаў Шольца гістарычная параза
Паводле экзыт-полаў, кансэрватыўная апазыцыя Нямеччыны атрымала найбольшыя лічбы на парлямэнцкіх выбарах у нядзелю. Гэта забясьпечыць перамогу Фрыдрыха Мэрца, даўшы яму магчымасьць стаць пераемнікам сацыял-дэмакрата Оляфа Шольца ў якасьці наступнага лідэра найбуйнейшай эканомікі Эўропы.
Блёк ХДЗ/ХСЗ Мэрца заняў першае месца з 28,5% галасоў, за ім ідуць «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) з 20%, што стала рэкордам для ультраправай партыі, паведамляе грамадзкая тэлекампанія ZDF. Левацэнтрысцкая СДПГ Шольца набрала 16,5% галасоў, што стала найгоршым вынікам за ўсю гісторыю.
Беларускі фільм атрымаў на Berlinale прыз чытацкага журы
Журы палічыла, што фільм «чуйна дэманструе (не)магчымасьць даць рады адсутнасьці пэрспэктывы ў цяперашні час». «Ён уражвае сваім арыгінальным дызайнам і гумарыстычнымі дыялёгамі».
https://smarturl.click/VDYln
Прэс-канфэрэнцыя Ўладзіміра Зяленскага. УЖЫВУЮ
23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ва Ўкраіне праходзіць форум «Украіна. Год 2025». Па выніках форуму заплянаваная прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Жывую трансьляцыю можна паглядзець тут:
https://smarturl.click/z2bB6
Тры гады расейскай поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў фатаздымках
📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/B61p9
Фотажурналіст Сяргей Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода правёў тры гады, інтэнсіўна асьвятляючы вайну ў сваёй краіне. Радыё Свабодная Эўропа\Радыё Свабода выбрала 36 ягоных наймацнейшых фатаздымкаў з вайны.
Пэнтагон агучыў зусім іншыя лічбы выдаткаў на Ўкраіну, чым Трамп
Якія лічбы называе Пэнтагон, якія Трамп, якія Зяленскі. І што ў новым праекце дамовы пра рэдказямельныя мінэралы, які Ўкраіна атрымала ад ЗША.
https://smarturl.click/JD4XO
У Нямеччыне праходзяць датэрміновыя выбары ў Бундэстаг
Цяперашні ўрад ФРГ ідзе ў адстаўку на паўгоду раней, чым плянавалася: без урадавага крызысу чарговыя выбары адбыліся б у верасьні 2025 году.
На прадстаўніцтва ў парлямэнце прэтэндуюць сем асноўных нямецкіх партыяў і 22 малыя.
Якія ў іх шанцы, паводле апытаньняў?
https://smarturl.click/aJV9D
23 лютага — дзень нараджэньня Казімера Малевіча
23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве. Носьбіт традыцыйнага беларускага прозьвішча, Малевіч заснаваў у Віцебску мастацкую групу УНОВИС («Утвердителей Нового Искусства»), якая ў 20-я гады прасоўвала супрэматызм і зрабіла сваім сымбалем «Чорны квадрат». Дзякуючы яму і Марку Шагалу ў мастацтвазнаўчую мову ўвайшло словазлучэньне «віцебскіх школаў».
Пра іншыя адметныя даты і падзе 23 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/kjklx