radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларуска-расейская Дамова аб гарантыях бясьпекі — шлях да эскаляцыі ў рэгіёне», — палітоляг Марозаў

https://smarturl.click/3k8kG

«Дамовай аб гарантыях бясьпекі зь Беларусьсю Крэмль узмацняе ціск на краіны Эўропы», — лічыць расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў. Паводле яго, «магчымасьці манэўру ў Лукашэнкі ў новай сытуацыі зьмяншаюцца».


У інтэрвію Свабодзе палітоляг адказвае на пытаньні, ці азначае ратыфікацыя Дамовы аб гарантыях бясьпекі, што ў Беларусі ў хуткім часе зьявяцца новыя расейскія вайсковыя аб’екты, наколькі імаверны новы расейскі ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем вучэньняў «Захад—2025» і ці разьмесьцяць у Беларусі расейскія ракеты «Арэшнік».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 лютага

👫 Беларусь зноў сярод самых несвабодных краін сьвету ў індэксе Freedom House

📈 У Беларусі адначасна растуць беспрацоўе і дэфіцыт кадраў

🧒🏼 За пяць гадоў на 60% больш дзяцей у Беларусі апынуліся «ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — Генпракуратура

🇱🇹 Беларус стаў адным з пераможцаў кулінарнага конкурсу ў Літве

📚 78% беларусаў не чытаюць сучасных беларускіх аўтараў. Ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы

🏳️‍🌈 «Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія»

👩🏼 Тры гады бяз мужа і таты. Вялікая размова з Алесяй Рак, жонкай вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка

🙍🏻‍♂️ ДНК беларусаў мае тры асноўныя складнікі і два меншыя, — этноляг Вадзім Сідараў

✍🏻 Пра што гаворыцца ў пагадненьні ЗША і Ўкраіны аб карысных выкапнях, і што яно значыць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус стаў адным зь пераможцаў кулінарнага конкурсу ў Літве

https://smarturl.click/aJ5JJ

24-гадовы шэф-кухар зь Берасьця Артур Сёмін, які працуе ў прэстыжным рэстаране гатэля ў Вільні, заваяваў срэбра на нацыянальным конкурсе шэф-кухараў Літвы. «Другое месца ў 24 гады ў іншай краіне — гэта было нешта зь нечым, але ўсё атрымалася, нягледзячы на стрэс і памылкі», — расказаў ён LRT.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». ДНК беларусаў мае тры асноўныя складнікі і два меншыя, — этноляг Вадзім Сідараў

https://youtu.be/vgPqmR7uU8I

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш — балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? — Пра гэта і іншае гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Босьніі і Герцагавіне асудзілі прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка

https://smarturl.click/qlz50

Суд Босьніі і Герцагавіны вынес прысуд Мілараду Додзіку за непавагу да рашэньняў Вярхоўнага прадстаўніка міжнароднай супольнасьці. Яго асудзілі на год зьняволеньня і забаранілі займаць пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай на працягу 6 гадоў. Додзіка вінавацілі ў падпісаньні прэзыдэнцкіх указаў, якія прызналі правамоцнымі два неканстытуцыйныя законы Рэспублікі Сэрбскай, якія раней ануляваў Вярхоўны прадстаўнік.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белавескай пушчы знайшлі ядомы грыб, які раней не сустракалі ў Беларусі. ФОТА

https://smarturl.click/4kawD

Грыб расьце на ствалах ці пнях шматлікіх лісьцяных дрэў, але найчасьцей — на дубе. У Эўропе сустракаецца на ствалах буку і рэдка — на іглічных. Апроч таго, грыб можа расьці на пагружанай у глебу драўніне, і ў гэтым выпадку мае шматлікія капялюшыкі, якія ўнізе трымаюцца на адной агульнай ножцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад Алеся Бяляцкага з турмы зрэдку прыходзяць паштоўкі з кароткім тэкстам: «У мяне ўсё па-старому»

https://smarturl.click/Adwp3

Тэлеканал «Настоящее время» распавёў пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, пра тое, за што ён змагаецца і як адбывае палітычна матававаны вырак у беларускай турме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьменшылася колькасьць прыходаў БПЦ Маскоўскага патрыярхату, але колькасьць цэркваў павялічылася

https://smarturl.click/vwolv

Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату — наступствы абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым скарачэньні цэркваў, наадварот, становіцца больш, і іх працягваюць будаваць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачынаецца завочны суд над блогерам Бяспалавым, яму інкрымінавалі 10 артыкулаў КК

https://smarturl.click/ppJb2

26 лютага ў Менскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над блогерам, стваральнікам тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргеем Беспалавым. Расьсьледаваньне ішло ў рэжыме спэцыяльнага вядзеньня з 13 сьнежня 2024 году. Акрамя вялікага турэмнага тэрміну абвінаваўцы хочуць прысудзіць яму спагнаньне 30 мільёнаў рублёў шкоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Пузыня

26 лістапада 1940 году ў вёсцы Суцін на Любаншчыне нарадзіўся Уладзімер Пузыня — беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў, пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пачатку ХХI ст. Памёр у 2021 годзе.

Пра іншыя падзеі 26 лютага чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/67A4g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы пагадненьня аб прыродных рэсурсах

https://smarturl.click/dp3Ol

Украіна і ЗША дасягнулі пагадненьня па дамове аб прыродных рэсурсах пасьля адмены Вашынгтонам самых жорсткіх патрабаваньняў, паведамляюць Financial Times і «Економічна правда». Афіцыйна пра ўзгадненьне ўмоваў дамовы ні ЗША, ні Ўкраіна пакуль не паведамлялі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 лютага

🇱🇹 Грамадзкія дзеячы Літвы заклікалі свае ўлады забараніць беларусам выкарыстоўваць сымбаль Пагоні. У офісе Ціханоўскай адказалі

💸 За тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся на 22% у адносінах да даляра

🇨🇦 Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі за агрэсію супраць Украіны

👩🏼 Невядомыя сапсавалі дзьверы менскай кватэры журналісткі на эміграцыі Тацяны Ашуркевіч

🏅Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Паліну Шарэнду-Панасюк, Аляксандра Лукашука і іншых

🇵🇱 Польшча прапануе новыя санкцыі Эўразьвязу, каб спыніць мігранцкі крызіс на мяжы ЭЗ і Беларусі

👫 9000 рублёў для кіроўцы, масавае закрыцьцё сельскіх крамаў. Кадравы дэфіцыт у Беларусі закрануў нават Міністэрства працы

❓Вырваць Лукашэнку з абдымкаў Пуціна. Ці ёсьць такая мэта ў Трампа? — Разважае аналітык

👦🏼Пабіць малога за 126 рублёў. Чаму ўлады Беларусі ня могуць спыніць гвалт над дзецьмі

🎥 «ПіК Свабоды». Ці вышлюць беларусаў з Армэніі ў абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкаў

🗣 Жэнэўская лекцыя Рыжанкова. Беларускі міністар паспрабаваў вучыць Эўропу дэмакратыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці вышлюць беларусаў з Армэніі ў абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкаў

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=jTnAoekwDHU

Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьмянілі парадак чаргі на прастаўленьне апастылю

https://smarturl.click/vwooR

З 3 сакавіка ўводзяць электронны папярэдні запіс для падачы дакумэнтаў для прастаўленьня апастылю на афіцыйных паперах установаў адукацыі Беларусі. Запісацца можна на сайце Міністэрства адукацыі. Паводле электроннага запісу будуць прымаць дакумэнты толькі ад іх уладальніка і толькі паперы, пазначаныя ў форме папярэдняга запісу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзкія дзеячы Літвы заклікалі свае ўлады забараніць беларусам выкарыстоўваць сымбаль Пагоні

https://smarturl.click/ppJ8W

Амаль 70 грамадзкіх дзеячаў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседзе, у Міністэрства замежных спраў і Сейм з заклікам забараніць беларусам выкарыстаньне сымбалю Пагоня (Vytis па-літоўску) як на «пашпартах новай Беларусі», якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як зьмяніліся рыторыка прапагандыстаў пасьля абраньня Трампа

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=0NApS5eWxK0

Пасьля абраньня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША лукашэнкаўская прапаганда пачала мяняць рыторыку адносна амэрыканскай палітыкі і перамоўнага працэсу вакол спыненьня вайны і Эўропы. На месца антыамэрыканізму прыйшоў антыэўрапеізм.

Дзьмітры Гурневіч уважліва прасачыў, што цяпер гавораць пра ЗША, Трампа і Эўразьвяз Лукашэнка і ягоныя прапагандысты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каму муліць «Пагоня»? Абмяркоўваюць літоўскі і беларускі гісторыкі

ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/3zNtZydlMFI

Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.

Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі армянскай блогеркі, якую вывезьлі ў Ерэван на самалёце Лукашэнкаў

Рашэньне аб прызнаньні «экстрэмісцкімі» сацсетак армянскай блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян) 24 лютага прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля. У той жа дзень блогерку, якая правяла два тыдні за кратамі ў Беларусі, выслалі ў Армэнію на ўрадавым самалёце, які выкарыстоўвае сям’я Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За пяць гадоў на 60% больш дзяцей у Беларусі апынуліся «ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — Генпракуратура

https://smarturl.click/aJ5B0

Колькасьць дзяцей, бацькоў якіх пазбавілі бацькоўскіх правоў, за 5 гадоў вырасла на 64%.

У Беларусі пастаноўку ў так званае «сацыяльна небясьпечнае становішча» (СНС) выкарыстоўваюць як інструмэнт палітычных рэпрэсіяў. У СНС дзіця можа трапіць у тым ліку, калі бацькоў судзілі за «распаўсюдж экстрэмізму» (адзін з самых папулярных палітычных артыкулаў у Беларусі), альбо пры адсутнасьці афіцыйнага працаўладкаваньня на працягу трох месяцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень распавёў, што ў Магілёўскай калёніі шылі форму для расейскіх салдат і матрацы для вагнэраўцаў

https://smarturl.click/4kJMD

Былы палітвязень Андрэй Аўсіевіч расказаў @zerkalo_io пра тое, як у калёніі № 15 пад Магілёвам, дзе ён адбываў пакараньне за камэнтар на адрас міліцыянта, на заказ Расеі шылі форму для расейскіх вайскоўцаў ды выконваюць іншыя «ваенныя заказы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады бяз мужа і таты. Вялікая размова з Алесяй Рак, жонкай вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка

https://smarturl.click/qlGR0

«Мы зь Янкай спачатку моцна перажывалі. Дачка прыйдзе са школы, мы абдымемся, паплачам. Дзіця ные: „Яны забралі тату і пляншэт...“ Самотнай я сябе не адчувала, бо прыходзілі сябры, дапамагалі. Але адчувала сябе разгубленай».


Вялікая размова з жонкай вызваленага журналіста Свабоды Алесяй Рак пра больш як тры гады, вымушана праведзеныя бяз мужа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія»

https://smarturl.click/VDYQZ

У сацыяльных сетках цяпер праводзіцца кампанія «Каханьне — мая рэлігія», накіраваная на зьмяненьне грамадзкага ўспрыманьня ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі. Частка кампаніі — відэагісторыі пра каханьне, у тым ліку вядомай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай і яе жонкі Надзі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

78% беларусаў не чытаюць сучасных беларускіх аўтараў. Ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы

https://smarturl.click/w9OVA

Інстытут сацыялёгіі Беларусі штогод праводзіць ацэнку чытацкіх пераваг. Апошняе на дадзены момант такое апытаньне прайшло ў 2024 годзе ў гарадах і сельскай мясцовасьці, у ім удзельнічала 900 чалавек. Калі верыць дзяржаўным сацыёлягам, то 52,4% рэспандэнтаў выказаліся, што не чытаюць кнігі па-беларуску. Паводле гэтага ж апытаньня, кожны трэці беларус чытае штодзень.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп ламае доўгатэрміновыя правілы амэрыкана-расейскіх адносінаў. Аналіз Свабоды

https://smarturl.click/1dE2O

Падобна, што Трамп пераглядае амэрыканска-расейскія адносіны па Ўкраіне. Ужо зь першага раўнду перамоваў выключылі Кіеў, і зьявілася занепакоенасьць, што Вашынгтон і Масква могуць паспрабаваць заключыць угоду цераз галовы і ўкраінцаў, і Эўропы, піша для Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода рэгіянальны дырэктар Рускай службы Радыё Свабода і «Настоящего времени» Натан Годж.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для аднаўленьня Ўкраіны пасьля вайны спатрэбіцца больш за 500 мільярдаў даляраў

https://smarturl.click/M1pQa

Кошт аднаўленьня эканомікі Ўкраіны пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі вырас да 524 мільярдаў даляраў, што ў тры разы больш, чым меркаваны ВУП Украіны за 2024 год. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Сусьветнага банку, ААН, Эўрапейскай камісіі і ўраду Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы афіцыйна працуюць амаль 134,9 тысячы беларусаў

https://smarturl.click/ppJx2

Менавіта столькі беларусаў было ахоплена пэнсійным страхаваньнем на канец 2024 году, сьведчыць статыстыка Ўпраўленьня сацыяльнага страхаваньня Польшчы. Гэта на 5500 чалавек больш, чым год таму. Праўда, згаданы прырост — самы нізкі за апошнія 8 гадоў. Разам з тым беларусы застаюцца другой па колькасьці групай сярод замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы, пасьля ўкраінцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За тры гады колькасьць супрацоўнікаў у кампаніях Парку высокіх тэхналёгіяў скарацілася амаль на 30%

https://smarturl.click/1dEEO

Цяпер у кампаніях ПВТ працуе агулам 56 тысяч спэцыялістаў, яшчэ ўвесну 2022 году іх было больш за 78 тысяч. У асобных кампаніях адток супрацоўнікаў прыкладна супастаўны: так, з 400 распрацоўнікаў кампаніі Qulix Systems за мяжу зьехалі каля 25%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускай журналістцы ў эміграцыі сапсавалі дзьверы менскай кватэры

https://smarturl.click/VDYYj

Журналістка Тацяна Ашуркевіч расказала, што невядомыя пакінулі на дзьвярах кватэры ў Менску, дзе яна жыла да эміграцыі, надпіс «верни долг» ды залілі іх мантажнай пенай так, што іх было немагчыма адчыніць.

«Мабыць, выпадкова супала з тым, што пасьля тэксту ў Politico пра міграцыйны крызіс фэйкавыя акаўнты пачалі віншаваць мяне з крымінальнымі справамі па „дыскрэдытацыі РБ“, „абразе“ і „паклёпе“ на Лукашэнку і іншай радасьцю. А ў тую ж раніцу „заклееных дзьвярэй“ мяне прыйшлі шукаць зь міліцыі. „Вярні доўг“ радзіме, але ёсьць нюанс», — напісала журналістка.

Фота: facebook.com/tatsiana.ashurkevich

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка: колькасьць прымусова перамешчаных у Беларусь украінскіх дзяцей перавысіла 3,5 тысячы

https://smarturl.click/z2bbZ

З лістапада 2024 па студзень 2025 году Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зафіксавала яшчэ прынамсі 7 групаў дзяцей, незаконна перамешчаных з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь. Большасьць зь іх — з Данецкай, Луганскай і Херсонскай абласьцей Украіны. Паводле Паўла Латушкі, за гэты час сама меней 120 дзяцей «сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовай індактрынацыі на тэрыторыі Беларусі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Чарнобыльскай АЭС на 12-ы дзень пасьля расейскага ўдару патушылі ўсе ачагі тленьня

https://smarturl.click/3kzEp

У Дзяржаўным агенцтве Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня паведамілі аб лякалізацыі ўсіх ачагоў тленьня, якія зьявіліся 14 лютага ў выніку расейскага ўдару дронамі па новым арачным саркафагу над чацьвёртым аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС.

Читать полностью…
Subscribe to a channel