radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Кір Стармэр па выніках саміту ў Лёндане: Мы створым кааліцыю для Ўкраіны, адправім туды войскі і дамо 5000 тысяч ракет СПА

У Лёндане 2 сакавіка прайшоў эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. Па выніках сустрэчы, паводле агенцтва Reuters, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр зрабіў некалькі заяў. Ён сказаў, што шэраг краін заявілі, што хочуць стаць часткай заплянаванай Эўропай «кааліцыі жадаючых» для дапамогі Ўкраіне, не называючы гэтыя краіны.

Таксама ён паведаміў, што Вялікая Брытанія выдзеліць 1 600 000 000 фунтаў стэрлінгаў (2 млрд даляраў) на пастаўку 5000 ракет СПА для Ўкраіны.

Эўропе тэрмінова неабходна пераўзброіцца, і дзяржавам-сябрам павінна быць прадстаўленая фіскальная прастора для рэзкага павелічэньня выдаткаў на абарону, заявіла па выніках саміту прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен.

https://smarturl.click/W31e9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп падпісаў указ, які надае ангельскай мове статус афіцыйнай у ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызнаньні ангельскай мовы адзінай афіцыйнай мовай краіны. Раней «афіцыйнай мовы» у ЗША на фэдэральным узроўні не існавала. Ангельская была прызнана афіцыйнай мовай толькі ў 32 штатах.

Цяперашні ўказ — перамога руху «Толькі ангельская», які змагаецца за абмежаваньне двьвюхмоўнай адукацыі ў ЗША і зьмяншэньне іміграцыі, зазначае The New York Times.

https://smarturl.click/e59oR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Альянс расьсьледнікаў зьвярнуўся па тлумачэньні ў сувязі з уступленьнем прадпрыемства «Пеленг» у міжнародную асацыяцыю

ААТ «Пеленг» уступіла ў прэстыжную міжнародную Асацыяцыю гідрамэтэаралягічнай прамысловасьці (HMEI), якая базуецца ў Швайцарыі.

На гэтую навіну зьвярнуў увагу Альянс расьсьледнікаў Беларусі. Журналісты нагадалі, што раней «Пеленг» уступіў у вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй, за што і трапіў пад санкцыі Эўразьвязу, ЗША, Канады, Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Японіі, Украіны, Новай Зэляндыі і самой Швайцарыі.

https://smarturl.click/9zpm7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэдыкі знайшлі сувязь паміж экстрэмальнай сьпёкай і старэньнем

Новае дасьледаваньне паказала, што людзі, якія жывуць у гарачых рэгіёнах, маюць больш зьменаў на малекулярным узроўні, чым тыя, хто жыве ў прахалодных месцах, а экстрэмальная сьпякота зьвязаная з паскораным старэньнем пажылых людзей. Пра гэта піша The New York Times.

Аўтары новага дасьледаваньня, апублікаванага 26 лютага ў часопісе Science Advances, мяркуюць, што гэта магчыма. Аналіз больш як 3600 пажылых людзей у Злучаных Штатах паказаў, што тыя, хто жыве ў раёнах, дзе часта бывае экстрэмальная сьпёка — 32 градусы і вышэй — паказваюць больш паскоранае старэньне на малекулярным узроўні ў параўнаньні з тымі, хто жыве ў раёнах, менш схільных да экстрэмальнай сьпёкі.

https://smarturl.click/VDwg0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскі модуль Blue Ghost 1 зрабіў пасадку на паверхню Месяца

Модуль да Месяца ў рамках місіі NASA Science даставіла ракета кампаніі Firefly Aerospace. На яго борце знаходзіцца набор навуковых і тэхналягічных грузаў NASA. Пасадка адбылася ў 3:34 раніцы па ўсходнім часе ў нядзелю (11:33 па Менску).

У ходзе місіі дзейнасьць Blue Ghost будзе накіраваная на тэсьціраваньне і дэманстрацыю тэхналёгіі сьвідраваньня нетраў Месяца, магчымасьцяў збору узораў рэгаліту, тэсьціраваньня глябальнай навігацыйнай спадарожнікавай сыстэмы і мэтадаў зьніжэньня ўзьдзеяньня Месяцовага пылу.

https://smarturl.click/AdqOg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага Новага часу? ТЭСТ

Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ у XVI–XVIII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/VDwgx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Першы верш склаў уначы на бэтоннай падлозе карцара на Акрэсьціна». Андрэй Кузьнечык — пра сваю турэмную паэзію

Вершы на волі і вершы за кратамі розьняцца ня толькі і ня столькі месцам іх стварэньня. Часта ў турме яны становяцца адзіным спосабам кантакту зь дзецьмі, незаменным болесуцішальным лекам, містычнай повязьзю з рэчаіснасьцю.

Пагаварылі пра ўсё гэта з былым палітзьняволеным журналістам Андрэем Кузьнечыкам.

https://smarturl.click/W315k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Алексіевіч у Вільні: «Толькі культура здольная зрабіць больш за танкі»

https://smarturl.click/2qB6m

У Вільні праходзіць штогадовы кніжны кірмаш, які традыцыйна зьбірае на адной пляцоўцы літаратараў, выдаўцоў і гандляроў кнігамі зь дзясяткамі тысяч аматараў літаратуры з усёй Літвы. Падзеяй трэцяга дня Vilniaus knygų mugę 2025 стала подыюмная дыскусія з удзелам ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі за 2015 год у літаратуры Сьвятланы Алексіевіч.

Свабода наведала дыскусію і дзеліцца рэпартажам зь Вільні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 сакавіка

🗣 «Мы хочам міру, таму я ў ЗША»: Зяленскі ў інтэрвію Fox News пракамэнтаваў размову з Трампам

🧷 Дамовіцца з дыктатарам. Якія аргумэнты здольныя ўтаймаваць Пуціна і Лукашэнку

🇦🇫 Талібан заявіў пра заканчэньне пагадненьняў, падпісаных у Катары з ЗША

⛪️ У Будслаўскі касьцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары. ФОТА

📂 У Беларусі працягваюць судзіць японца, абвінавачанага ў шпіянажы. Прызначылі дату працягу слуханьняў

🔭 Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага

🏰 Археолягі даказалі, што ў Крэўскага замка была трэцяя вежа

🗞 Трамп вызначае парадак дня, Лукашэнка дае інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Карбалевіч пра падзеі тыдня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп вызначае парадак дня, Лукашэнка дае інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Карбалевіч пра падзеі тыдня

ВІДЭА: https://youtu.be/W65f8M1YqaE

Дональд Трамп і ягоная адміністрацыя задаюць парадак дня ў сьвеце. Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў спрабуе вучыць Эўропу дэмакратыі. Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Валер Карбалевіч пра асноўныя грамадзка-палітычныя падзеі тыдня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што будзе далей з дапамогай ЗША Ўкраіне?

УЖЫВУЮ: https://youtu.be/_cQQ1q5-oOo

Сварка Дональда Трампа, Джэй Ды Вэнса з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прывяла да дыскусій, што адбудзецца далей з амэрыканскай вайсковай дапамогай украінцам. У студыі з Брусэлю канал Настоящее время абмяркоўвае тэму з палітолягам і вайсковым экспэртам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага

https://smarturl.click/G6xRm

Як ацэньваюць скандальныя перамовы ў Белым доме ў самой Амэрыцы? Становішча вакол мірнай угоды ва Ўкраіне камэнтуюць амэрыканскія экспэрты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Будслаўскі касьцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары

https://smarturl.click/VDwMn

У Будслаўскі касьцёл па рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага. Яна адносіцца да першай паловы XVII ст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дамовіцца з дыктатарам. Якія аргумэнты здольныя ўтаймаваць Пуціна і Лукашэнку

Пра што варта памятаць, падпісваючы дамовы з дыктатарскімі рэжымамі? Галоўнае — ніколі нельга быць упэўненымі, што дыктатар зьбіраецца выконваць тое, пад чым ставіць свой подпіс.

Піша Віктар Багдзевіч. https://smarturl.click/3k8v7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Cёньня — дзень памяці Юдаля Пэна

1 сакавіка 1938 году ня стала Юдаля Пэна — мастака-жывапісца, пэдагога, выдатнага дзеяча «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст. Юдаль Пэн — настаўнік Марка Шагала, Заіра Азгура, Восіпа Цадкіна. Чалавек, які ня здрадзіў творчым прынцыпам у часы лютага сацрэалізму і якога больш цанілі за мяжой, чым на радзіме. 20 фактаў пра мастака

Пра іншыя падзеі 1 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/0eZGv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У першыя два месяцы сёлета колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы ў суседнія краіны ЭЗ вырасла ўдвая

За студзень і люты 2025 года суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.

Польшча прадухіліа 811 спроб (даныя па гэтай краіне яшчэ могуць быць крыху скарэктаваныя з прычыны асаблівасьцей падліку нелегалаў мясцовай памежнай службай), Латвія — 207, Літва — 99.

https://smarturl.click/YzZ2e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лёндане праходзіць саміт па пытаньнях далейшай падтрымкі Ўкраіны

У брытанскай сталіцы 2 сакавіка праходзіць буйны эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічае ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца з візытам у Вялікай Брытаніі.

Адкрываючы саміт, прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр заявіў, што Эўропа ў пляне бясьпекі перажывае цяпер момант, які здараецца «адзін раз у пакаленьне».

https://smarturl.click/71gzy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кір Стармэр назваў тры элемэнты трывалага міру ва Ўкраіне, над якімі будуць працаваць Вялікая Брытанія і Францыя

Вялікая Брытанія, Францыя і, магчыма, яшчэ некалькі краінаў будуць працаваць з Украінай над плянам спыненьня агню. Пра гэта ў інтэрвію ВВС заявіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.

Стармэр назваў тры ключавыя элемэнты трывалага міру: моцная пазыцыя Кіева, эўрапейскія гарантыі бясьпекі, падтрымка ЗША.

https://smarturl.click/4kJvG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы пачалі дасудовае расьсьледаваньне паставак фанэры празь Беларусь

Пра гэта паведамляецца на сайце польскай мытнай службы.

У канцы мінулага году мытная служба Люблінскага ваяводзтва затрымала і канфіскавала груз — 1800 палет фанэры на суму 3,2 млн злотых (800 тысяч даляраў ЗША). Паводле дакумэнтаў фанэра была вырабленая ў Кітаі, у якасьці краін транзыту былі ўказаныя Казахстан, Беларусь, Літва і Латвія. Атрымальнікамі ў большасьці выпадкаў былі польскія кампаніі, зарэгістраваныя на грамадзян Беларусі, што падалося мытнікам падазроным.

https://smarturl.click/3k8oB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лёндане адкрываецца саміт у справе Ўкраіны і бясьпекі

У Лёндане сёньня пройдзе саміт па пытаньнях Украіны. У мерапрыемстве бяруць удзел лідэры шэрагу эўрапейскіх краін.

Чакаецца, што сустрэчу наведаюць кіраўнік МЗС Турэччын Хакан Фідан, генэральны сакратар NATO Марк Рутэ, кіраўніца Эўракамісіі Ўршуля фон дэр Ляен і кіраўнік Эўрапейскай рады Антонью Кошта.

Правядзеньне саміту ініцыяваў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.

https://smarturl.click/674gZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Чэхіі заклікаў стварыць міжнародную кааліцыю за мір ва Ўкраіне

Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Х:

«Надышоў час пачаць думаць пра шырокую кааліцыю жадаючых справядлівага міру ва Ўкраіне. „Мір“ на ўмовах агрэсара называецца капітуляцыяй і толькі заахвочвае ўсіх цяперашніх і будучых агрэсараў. Свабодны сьвет павінен супрацьстаяць злу», — напісаў Пэтр Павэл.

https://smarturl.click/0eZ6n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Рыгора Барадуліна і Георгія Штыхава

2 сакавіка 2014 году памёр Рыгор Барадулін (на здымку), народны паэт Беларусі, эсэіст, перакладнік. Роўна праз чатыры гады пайшоў у іншы сьвет Георгі Штыхаў, археоляг, гісторык.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў нашым календары: https://smarturl.click/B6Ykn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рабочая партыя Курдыстану аб’явіла аб спыненьні агню з Турэччынай

https://smarturl.click/3k87V

Збройны канфлікт працягваўся 40 гадоў. Яшчэ ў 1984 годзе РПК вяла баявыя дзеяньні супраць Турэччыны, патрабуючы стварэньня ў дзяржаве аўтаноміі для курдаў. Але цяпер зьняволены лідэр партыі заклікаў прыхільнікаў скласьці зброю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бэрліне праходзіць марш «Расея супраць Пуціна». На ім ёсьць імпэрскія сьцягі

https://smarturl.click/Q13w6

Арганізатары маршу — расейскія апазыцыйныя палітыкі Ільля Яшын, Уладзімір Кара-Мурза і Юлія Навальная. Шэсьце сабрала толькі тысячу чалавек, што значна ніжэй за лічбу папярэдняй акцыі, якую расейская апазыцыя ладзіла ў Бэрліне ў лістападзе.

Скрыншот з тг-каналу Astra

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Археолягі даказалі, што ў Крэўскага замка была трэцяя вежа

https://smarturl.click/qlzqO

Сэнсацыйная знаходка беларускіх археолягаў у Крэве. Яна перапіша састарэлыя зьвесткі пра мясцовы замак. Высьвятляецца, ён меў большае значэньне, чым пра гэта думалі раней.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стан Папы Францішка застаецца цяжкім, яго падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі

https://smarturl.click/bapjB

🇻🇦 1 сакавіка Сьвяты пасад распаўсюдзіў кароткае паведамленьне аб стане здароўя пантыфіка. Шырокіх прагнозаў адносна стану Францішка ніхто ня робіць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі працягваюць судзіць японца, абвінавачанага ў шпіянажы

https://smarturl.click/yqDv3

Чарговае паседжэньне ў справе грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі адбудзецца 10 сакавіка. Што на гэты момант вядома ў гэтай справе?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Талібан заявіў пра заканчэньне пагадненьняў, падпісаных у Катары з ЗША

https://smarturl.click/mpW40

Ісламісцкія кіраўнікі Афганістану заяўляюць, што больш ня лічаць пагадненьне ў Досе — мірную ўгоду з Злучанымі Штатамі, якая адкрыла шлях для вываду заходніх сілаў з краіны — сапраўдным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Не сачылі за падзеямі тыдня? Падсумоўваем галоўнае ў email-рассылцы Свабоды!

Сёньня расказваем пра тры гады вайны ва Ўкраіне і як Трамп зьбіраецца яе спыніць, пра новы віток затрыманьняў у Беларусі і як улады спрабуюць «уседзець на двух крэслах», пра сустрэчу Сьвятланы Алексіевіч зь беларускімі экс-палітвязьнямі і інш.

Падпісвайцеся на рассылку і чытайце эксклюзіўныя матэрыялы Свабоды ў зручны для вас час! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Украіна не адна», «Зяленскі зьнішчыў сябе». Рэакцыі на сустрэчу Трампа і Зяленскага

Сабралі рэакцыі на тое, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паспрачаліся ў жывым эфіры падчас сустрэчы ў Белым доме, пасьля чаго далейшая сустрэча была адмененая.

Кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бэрбок, напісала ў сацсетцы X, што «Украіна можа абапірацца на нязьменную падтрымку Нямеччыны, Эўропы і ня толькі».

«Дарагі прэзыдэнт Зяленскі, дарагія ўкраінскія сябры, вы не адны», — напісаў у сацсетцы X прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Расея — агрэсар, Украіна — краіна, якая зазнала агрэсію. Мы павінны паважаць тых, хто змагаўся з самага пачатку», — заявіў прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Амэрыканскі сэнатар Ліндсі Грэм заявіў на FOX: «Зяленскі павінен альбо прынцыпова зьмяніцца, альбо сысьці».

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа: «Украіна, ты ніколі не будзеш самотнай».

Ілан Маск, кіраўнік агенцтва ў эфэктыўнасьці ўраду ЗША: «Зяленскі зьнішчыў сябе ў вачах амэрыканскага народу».

Читать полностью…
Subscribe to a channel