Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Зрабіць рэпрэсіі бачнымі для сьвету». Мастачка параўнала ў альбоме пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу
https://smarturl.click/RAndJ
Беларуская мастачка Леся Пчолка выдала кнігу «Descent into the Marsh», дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу. На думку мастачкі, рэпрэсіі ў Беларусі ня бачныя ў сьвеце на фоне войнаў, і таму трэба шукаць новыя формы, як паведаміць сьвету пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Пагаварылі зь Лесяй Пчолкай пра дакумэнтацыю і асэнсаваньне мірнай рэвалюцыі і пра тое, якім чынам найбольш эфэктыўна даносіць сьвету інфармацыю пра мірную рэвалюцыі 2020 году і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.
Сёньня народзіны Міхала Дубянецкага
4 сакавіка 1927 году нарадзіўся Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне». У 1982 годзе, калі ён быў дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». яму ўдалося дабіцца завяршэньня выданьня чатырохтомнага збору твораў Васіля Быкава і ўключэньня ў яго раней забароненай ЦК КПСС аповесьці «Мёртвым не баліць».
Пра іншыя падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaWzv
Акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній вырасьлі пасьля абяцаньняў павялічыць вайсковыя выдаткі
Цэны на акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній рэзка вырасьлі, павялічыўшы рынкавы кошт на 26 мільярдаў даляраў пасьля таго, як эўрапейскія лідэры выказалі падтрымку Ўкраіне і паабяцалі павялічыць выдаткі на абарону на фоне асьцярог з нагоды адыходу ЗША ад эўрапейскіх спраў. https://smarturl.click/4kJeX
Асноўнае за 3 сакавіка
📌 У Беларусі скарачаюць сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. BEROC прагназуе рост інфляцыі
📌 Лукашэнка загадаў ня браць на працу публічных людзей, якія бралі ўдзел у пратэстах
📌 6500 чалавек за год. Беларусы масава пакідаюць Літву, зьявіліся новыя лічбы
📌 Лукашэнка прызначыў Караніка віцэ-прэ’мерам, перапрызначыў міністраў. Указу аб прэм’ер-міністру пакуль няма
📌 Перасьлед сваякоў і завочныя суды. Праваабаронцы расказалі пра новыя рэпрэсіўныя практыкі з 2024 году
📌 Бацька Мінай і Грамыка. У Менску імёнамі савецкіх дзеячаў назвалі вуліцы
📌 У 10 разоў вырасла чарга легкавікоў на мяжы з Польшчай за выходныя, — Памежны камітэт Беларусі
📌 Як палюбіць Амэрыку? Ці ўпішацца Беларусь у новыя ўсясьветныя трэнды
📌 Лукашэнка гуляе ў «Дзень сурка», — кіраўнік Інстытуту Буша
У Менску і Горадні пачалі будаўніцтва новых касьцёлаў
https://smarturl.click/3k8JX
У мікрараёне Сухарава ў Менску 1 сакавіка пачалі зямельныя работы для падрыхтоўкі тэрыторыі пад узьвядзеньне касьцёла Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Тым часам у новым мікрараёне Грандзічы ў Горадні пачалі выраўноўваць участак пад узьвядзеньне касьцёла Сьвятога айца Піо.
Валэнса і былыя польскія палітвязьні напісалі ліст Трампу пра Ўкраіну
Былы прэзыдэнт Польшчы і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса падпісаў ліст прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу, у якім выказаў «жах і агіду» наконт яго спрэчкі з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме.
«Гісторыя XX стагодзьдзя паказвае, што кожны раз, калі Злучаныя Штаты імкнуліся дыстанцыявацца ад дэмакратычных каштоўнасьцяў і сваіх эўрапейскіх саюзьнікаў, гэта абарочвалася пагрозай для іх саміх», — гаворыцца ў лісьце. https://smarturl.click/YzZem
Бацька Мінай і Грамыка. У Менску імёнамі савецкіх дзеячаў назвалі вуліцы
https://smarturl.click/RAn8m
Менскі гарадзкі савет дэпутатаў даў назвы шэрагу новых вуліц у сталіцы. Большасьці зь іх дадуць імёны савецкіх дзеячаў — так, у Менску зьявяцца вуліцы Міная Шмырова (Бацькі Міная), Андрэя Грамыкі (міністра замежных спраў СССР у 1957–1985 гг) і Анатоля Гурыновіча (кіраўніка МЗС БССР у 1966–1990 гг).
Краязнаўца Хільмановіч выдаў беларускі каляндарны даведнік, над якім працаваў 30 гадоў
https://smarturl.click/DaWLv
Кнігу надрукавалі ў Беластоку, куды аўтар мусіў выехаць пасьля падзей 2020 году. Гэта другое выданьне календара, першае выйшла ў 2008-ым. У новай кнізе значна больш падзеяў і імёнаў, у тым ліку зьявіліся зьвесткі пра памерлых беларускіх палітвязьняў і беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Ўкраіне.
«Можна сказаць, што гэта справа ўсяго майго жыцьця», — расказаў Уладзімер Хільмановіч на прэзэнтацыі ў Вільні ў Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры.
Перасьлед сваякоў і завочныя суды. Праваабаронцы расказалі пра новыя рэпрэсіўныя практыкі з 2024 году
https://smarturl.click/0eZ4M
Рэжым Лукашэнкі пачаў актыўна зьвяртацца да новых рэпрэсіўных практык як у дачыненьні да беларусаў, якія застаюцца ў краіне, так і да тых, хто вымушана выехаў за мяжу, кажуць праваабаронцы «Вясны». У новым аглядзе яны адзначаюць рост завочных судоў, перасьлед сваякоў асуджаных і рэпрэсіі ў дачыненьні да супольнасьці ЛГБТК+.
Лукашэнка прызначыў Караніка віцэ-прэ'мерам, а Залескага — міністрам сувязі
https://smarturl.click/jkqLZ
Уладзімер Каранік (на фота) прызначаны намесьнікам старшыні ўраду. Цяпер ён будзе курыраваць сацыяльную сфэру, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Да прызначэньня ён займаў пасаду старшыні Горадзенскага аблвыканкаму, а ў 2019–2020 гадах — пасаду міністра аховы здароўя.
Міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі прызначаны Кірыл Залескі, які дагэтуль займаў пасаду намесьніка дырэктара адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгіяў. У мінулым Залескі таксама быў амбасадарам Беларусі ўПаўднёвай Карэі (у 2011-2016 гг).
У Беларусі скарачаюць сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. BEROC прагназуе рост інфляцыі
https://smarturl.click/ppxaA
Паводле кіраўніка МАРГ Артура Карповіча, плянуюць скараціць колькасьць таварных пазыцыяў, па якіх абмежаваныя гандлёвыя надбаўкі. У першую чаргу гаворка можа ісьці пра імпартныя тавары.
Дасьледчы цэнтар BEROC прагназуе, што гадавая інфляцыя застанецца ў межах 5,5% у наступныя месяцы, але можа паскорыцца да 6-8% на працягу году, калі ўлады пойдуць на паслабленьне цэнавага рэгуляваньня.
6500 чалавек за год. Беларусы масава пакідаюць Літву, зьявіліся новыя лічбы
https://smarturl.click/yqDnR
«З кожным месяцам ты для Літвы ўсё большы вораг. Чаму, за што? Гэта проста зьневажае».
Кір Стармэр па выніках саміту ў Лёндане: Мы створым кааліцыю для Ўкраіны, адправім туды войскі і дамо 5000 тысяч ракет СПА
У Лёндане 2 сакавіка прайшоў эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. Па выніках сустрэчы, паводле агенцтва Reuters, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр зрабіў некалькі заяў. Ён сказаў, што шэраг краін заявілі, што хочуць стаць часткай заплянаванай Эўропай «кааліцыі жадаючых» для дапамогі Ўкраіне, не называючы гэтыя краіны.
Таксама ён паведаміў, што Вялікая Брытанія выдзеліць 1 600 000 000 фунтаў стэрлінгаў (2 млрд даляраў) на пастаўку 5000 ракет СПА для Ўкраіны.
Эўропе тэрмінова неабходна пераўзброіцца, і дзяржавам-сябрам павінна быць прадстаўленая фіскальная прастора для рэзкага павелічэньня выдаткаў на абарону, заявіла па выніках саміту прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен.
https://smarturl.click/W31e9
Трамп падпісаў указ, які надае ангельскай мове статус афіцыйнай у ЗША
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызнаньні ангельскай мовы адзінай афіцыйнай мовай краіны. Раней «афіцыйнай мовы» у ЗША на фэдэральным узроўні не існавала. Ангельская была прызнана афіцыйнай мовай толькі ў 32 штатах.
Цяперашні ўказ — перамога руху «Толькі ангельская», які змагаецца за абмежаваньне двьвюхмоўнай адукацыі ў ЗША і зьмяншэньне іміграцыі, зазначае The New York Times.
https://smarturl.click/e59oR
Альянс расьсьледнікаў зьвярнуўся па тлумачэньні ў сувязі з уступленьнем прадпрыемства «Пеленг» у міжнародную асацыяцыю
ААТ «Пеленг» уступіла ў прэстыжную міжнародную Асацыяцыю гідрамэтэаралягічнай прамысловасьці (HMEI), якая базуецца ў Швайцарыі.
На гэтую навіну зьвярнуў увагу Альянс расьсьледнікаў Беларусі. Журналісты нагадалі, што раней «Пеленг» уступіў у вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй, за што і трапіў пад санкцыі Эўразьвязу, ЗША, Канады, Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Японіі, Украіны, Новай Зэляндыі і самой Швайцарыі.
https://smarturl.click/9zpm7
Прэзыдэнт ЗША Трамп прыпыніў вайсковую дапамогу Ўкраіне пасьля спрэчкі зь Зяленскім
https://smarturl.click/3k8mZ
Прадстаўнік Белага дому заявіў, што ЗША прыпыняюць і пераглядаюць дапамогу Ўкраіне, «каб пераканацца, што яна спрыяе вырашэньню праблемы». Прыпыненьне будзе працягвацца датуль, пакуль Трамп не пераканаецца, што лідэры Ўкраіны дэманструюць шчырае імкненьне да міру. «Гэта не канчатковае спыненьне дапамогі, гэта паўза», — цытуе Fox News прадстаўніка адміністрацыі Трампа.
У Празе адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», прысьвечаную палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны»
У Празе прайшоў вечар салідарнасьці з палітзьняволенымі праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Алесем Бяляцкім і Уладзімірам Лабковічам. Пад час сустрэчы адбылося адкрыцьцё выставы «Нязломныя» ў праскім пасажы Люцэрна. Гэта частка міжнароднай кампаніі салідарнасьці #FreeViasna. https://smarturl.click/opE6M
Латушка: ЗША перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету
Злучаныя Штаты Амэрыкі «застаюцца моцнай дзяржавай, магутнай краінай», аднак яны «перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету», заявіў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка, камэнтуючы перамовы прэзыдэнтаў ЗША Дональда Трампа і Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, якія адбыліся 28 лютага. «Гэта фіяска не Зяленскага — тое, што адбылося ў Авальным кабінэце. А гэта фіяска амэрыканскай дыпляматыі», — лічыць палітык. https://smarturl.click/JDmVL
Трамп раскрытыкаваў словы Зяленскага пра няхуткае завяршэньне вайны
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага наконт таго, што да канца вайны ва Ўкраіне яшчэ далёка.
«Гэта найгоршая заява, якую мог зрабіць Зяленскі, і Амэрыка доўга з гэтым мірыцца ня будзе! Гэта тое, пра што я казаў: гэты хлопец ня хоча, каб быў мір, пакуль яго падтрымлівае Амэрыка, і Эўропа на сустрэчы з Зяленскім катэгарычна заявіла, што ня можа зрабіць гэтую працу без ЗША. Напэўна, гэта ня вельмі добрая заява з пункту гледжаньня дэманстрацыі сілы супраць Расеі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social, дадаўшы спасылку на заяву Зяленскага. https://smarturl.click/Zy24O
Лукашэнка гуляе ў «Дзень сурка», — кіраўнік Інстытуту Буша
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі? Пра гэта разважае Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Інстытуту Джорджа Буша. Ён быў памочнікам дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага. https://youtu.be/-mAwi53w60g
Лукашэнка прызначыў эканамічны блёк ураду на чале са Снапковым і забараніў яму лаяцца на міністраў матам
Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў міністраў эканамічнага блёку ўраду. На чале яго застаўся першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў. Як адзначыў Лукашэнка, цяперашні склад ураду можна назваць «новым старым», бо многія зь яго чальцоў былі прызначаныя і працавалі да выбараў.
Падчас рызначэньня Снапкова Лукашэнка патлумачыў, як трэба абыходзіцца зь іншымі чальцамі ўраду: «Вельмі хацеў бы, каб вы працавалі акуратна, не забывалі, што гэта „дзеці“ прэзыдэнта, назначаныя прэзыдэнтам, таму біць па галаве іх нельга, матам лаяцца на іх нельга і нават крычаць на іх нельга (толькі калі за межамі кабінэта, па-мужчынску)». https://smarturl.click/e59g9
❗️❗️❗️У нямецкім горадзе Мангайм аўтамабіль заехаў у натоўп людзей. DW паведамляе, што як мінімум адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя.
Читать полностью…Лукашэнка загадаў ня браць на працу публічных людзей, якія бралі ўдзел у пратэстах: «Якое тут можа быць дараваньне»
https://smarturl.click/VDw8R
«Ну як можна прабачыць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт... Усе публічныя. І калі вы парушылі недзе парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ», — заявіў Лукашэнка.
У 10 разоў вырасла чарга легкавікоў на мяжы з Польшчай за выходныя, — Памежны камітэт Беларусі
https://smarturl.click/bapGn
Перад адзіным даступным для легкавых аўтамабіляў польскім пунктам пропуску «Тарэспаль» (зь беларускага боку «Берасьце») у чарзе па стане на 10:00 сёньня знаходзіліся 330 легкавікоў. У пятніцу 28 лютага ў гэты ж час уезду ў Польшчу тут чакалі 30 легкавікоў. У іншых пунктах пропуску — чэргі з фураў.
Як палюбіць Амэрыку? Ці ўпішацца Беларусь у новыя ўсясьветныя трэнды
https://smarturl.click/vwQRy
Як тое было ня раз, пры ўсякай трансфармацыі Амэрыкі яе базавыя каштоўнасьці застануцца нязьменнымі, а значыць, не спалучальнымі з уяўленьнямі пра жыцьцё і сьвет Лукашэнкі і яго абслугі, піша Сяргей Дубавец.
Сталі вядомыя ўсе ляўрэаты 97-ай кінапрэміі «Оскар». Найлепшы фільм — «Анора» Шона Бэйкера
https://smarturl.click/w9VDQ
«Оскар» за найлепшы фільм атрымала камэдыйная драма Шона Бэйкера «Анора» («Anora»), адзін з галоўных фаварытаў Кінаакадэміі і пераможца Канскага кінафэстывалю. Сам Бэйкер атрымаў прэмію як найлепшы рэжысэр. Агулам фільм атрымаў пяць «Оскараў».
3 сакавіка — 958 гадоў ад першай згадкі пра Менск
3 сакавіка 1067 году адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Русі. Гэта першая згадка гораду Менску ў крыніцах.
Пра іншыя падзеі 3 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/5OGgj
У першыя два месяцы сёлета колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы ў суседнія краіны ЭЗ вырасла ўдвая
За студзень і люты 2025 года суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.
Польшча прадухіліа 811 спроб (даныя па гэтай краіне яшчэ могуць быць крыху скарэктаваныя з прычыны асаблівасьцей падліку нелегалаў мясцовай памежнай службай), Латвія — 207, Літва — 99.
https://smarturl.click/YzZ2e
У Лёндане праходзіць саміт па пытаньнях далейшай падтрымкі Ўкраіны
У брытанскай сталіцы 2 сакавіка праходзіць буйны эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічае ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца з візытам у Вялікай Брытаніі.
Адкрываючы саміт, прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр заявіў, што Эўропа ў пляне бясьпекі перажывае цяпер момант, які здараецца «адзін раз у пакаленьне».
https://smarturl.click/71gzy
Кір Стармэр назваў тры элемэнты трывалага міру ва Ўкраіне, над якімі будуць працаваць Вялікая Брытанія і Францыя
Вялікая Брытанія, Францыя і, магчыма, яшчэ некалькі краінаў будуць працаваць з Украінай над плянам спыненьня агню. Пра гэта ў інтэрвію ВВС заявіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.
Стармэр назваў тры ключавыя элемэнты трывалага міру: моцная пазыцыя Кіева, эўрапейскія гарантыі бясьпекі, падтрымка ЗША.
https://smarturl.click/4kJvG