Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Калі лепш карыстацца дэзадарантам — раніцай ці вечарам? Незвычайная парада дэрматолягаў
https://smarturl.click/2qBXD
У сацыяльных сетках цыркулюе лайфгак, аўтары якога сьцьвярджаюць, што калі карыстацца дэзадарантамі ня раніцай, а вечарам, то гэта захавае сьвежасьць падпахаў на працягу дня. Газэта The Washington Post параілася з экспэртамі, каб пацьвердзіць ці абвергнуць незвычайны лайфгак.
Ля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў пікет з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам
Удзельнікі акцыі, сярод якіх беларуская дэмакратычная лідэрка, жонка Сяргея Ціханоўскага Сьвятлана, трымалі партрэты беларускіх палітвязьняў, якіх доўгі час утрымліваюць у рэжыме інкамунікада — акрамя Сяргея Ціханоўскага, гэта палітвязьні Максім Знак, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Уладзімер Кніга, Андрэй Навіцкі і Аляксандар Францкевіч.
https://smarturl.click/3k8yX
Спэктакль пра баскетбалістку Сныціну Беларускага свабоднага тэатру зьявіўся ў Youtube
https://smarturl.click/O0REo
На YouTube-канале Беларускага свабоднага тэатру зьявілася відэавэрсія спэктаклю «KS6: SMALL FORWARD» пра алімпійскую спартоўку Кацярыну Сныціну, паглядзець яго можна будзе па 25 сакавіка. Спэктакль на аснове асабістай гісторыі Сныцінай пабудаваны як баскетбольны матч — 4 чвэрці, кожная зь якіх прысьвечаная аднаму з складнікаў жыцьця Кацярыны: станаўленьне ў Беларусі, асабістае жыцьцё, спартовая кар’ера і грамадзкая актыўнасьць.
Хто жыве ў...? Называем жыхароў правільна. Тэст
Прайсьці тэст: https://smarturl.click/nyv9b
Назвы жыхароў — важная частка слоўніка кожнае мовы. У беларускай мове гэтыя назвы адметныя, але, на жаль, дагэтуль не сабраныя. Ці ведаем жывыя народныя і традыцыйныя назвы жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак? Праверце сябе.
Беларускае разуменьне Вільні. Сяргей Дубавец пра новую Анталёгію беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя
https://smarturl.click/EevvW
«Вільня» — так называецца Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя пра галоўны горад продкаў сучасных беларусаў. Склаў і пракамэнтаваў унікальнае выданьне Сяргей Дубавец. Пагаварылі зь ім пра Вільню як цэнтар мінулага жыцьця краю, калыску мадэрнай беларускай нацыі і паэтычную крыніцу былых, сучасных і будучых творцаў.
Вярхоўны лідар Ірана адмаўляецца весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі» пасьля ліста Трампа
https://smarturl.click/YzZZe
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.
У выступе ў суботу, 8 сакавіка, Хамэнэі заявіў, што настойлівасьць «агрэсіўных урадаў» у перамовах «не накіравана на вырашэньне праблем». Ён заявіў, што яны жадаюць «панаваць і навязваць».
Суд у Польшчы арыштаваў дэпутата Сэйму
https://smarturl.click/4kJJG
Сябру апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Дарыюшу Матэцкаму пагражае 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Спробаў нелегальна трапіць зь Беларусі ў Польшчу стала амаль на палову менш
https://smarturl.click/jkq1q
У Польшчы зноў падоўжылі забарону на знаходжаньне ў памежнай зь Беларусьсю зоне на 90 дзён.
За амаль 267 дзён працы буфэрнай зоны колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы зьнізілася прыкладна на 46%
Наколькі важная разьведка ЗША для ваенных намаганьняў Украіны?
https://smarturl.click/ppxJE
Рашэньне ЗША прыпыніць дапамогу Ўкраіне зьвесткамі разьведкі сур’ёзна падарве здольнасьць Кіева абараніць сябе ад Расеі, але гэта не азначае канец ваенных намаганьняў Украіны, заявілі чыноўнікі і аналітыкі.
Наста Захарэвіч: Калі цяжка, я іду да жанчын
https://smarturl.click/5OGmj
У грамадзка-палітычным жыцьці мужчыны і жанчыны нярэдка выконваюць розныя задачы. Жанчыны часьцей робяць ціхую, не прыкметную для вялікай публікі працу, у той час як публічным тварам вялікіх і важных праектаў застаюцца мужчыны. І гаворка не пра тое, што мужчын адтуль трэба прымусова прыбраць, а пра тое, што такі парадак у грамадзтве склаўся ня сам сабой.
Гэта ня «проста так атрымалася», гэта частка патрыярхальнага ўкладу, у якім па падтрымку базава ідуць да жанчын, але нацыянальнымі героямі застаюцца ў асноўным мужчыны.
Беларусы сталі больш актыўна браць пазыкі
https://smarturl.click/Zy2xy
У 2024 годзе зафіксаваны максымальны рост агульнай сумы крэдытаў за апошнія чатыры гады — на 7 млрд. рублёў. Колькасьць такіх дагавораў паміж банкамі і фізычнымі асобамі ў параўнаньні з мінулым годам павялічылася на 166,7 тыс. пагадненьняў, паведамляе Нацбанк.
Ужо сёньня: Міжнародны жаночы дзень; дзень нараджэньня Андрэя Саньнікава і Тацяны Караткевіч
https://smarturl.click/e5931
А яшчэ 8 сакавіка 1928 году ў Празе памёр Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, прэзыдэнт Рады БНР у 1919–1928 гадох.
Асноўнае за 7 сакавіка
📌 «Пэнсійная пастка» для беларускіх палітэмігрантаў. Як атрымаць выплаты за мяжой і на што можна разьлічваць па вяртаньні
📌 BelPol абвяргае заявы пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі
📌 Смак беларускай паляндвіцы. Як хобі былога палітвязьня вырасла ў невялікі бізнэс
📌 Экспарт ПВТ за 2024 год захаваўся на ўзроўні 2023 году — 1,8 мільярда даляраў
📌 Улады паведамілі, колькі ў Беларусі беспрацоўных жанчын
📌 Журналістку Паліну Піткевіч судзяць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні»
📌 Учора вораг, сёньня — амаль сябар. Як і чаму беларуская прапаганда палюбіла ЗША, тлумачыць Паўлюк Быкоўскі
📌 У ААН скрытыкавалі беларускі законапраект, які абмяжоўвае права на працу зь дзецьмі для былых палітвязьняў
📌 ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненьні да транзыту беларускіх калійных угнаеньняў, — прэм’ер-міністар Літвы
📌 «Куды коціцца сьвет». У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўніка
Як правільна пісаць па-расейску — «беларуский», «белорусский» ці «беларусский»?
Читать полностью…ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненьні да транзыту беларускіх калійных угнаеньняў, — прэм’ер-міністар Літвы
https://smarturl.click/XykB6
«Па-першае, нам трэба глыбей разабрацца, хто насамрэч зацікаўлены ў гэтым, паколькі, мяркуючы па ўсім, пасьля ўвядзеньня дадатковага мыта на Канаду ЗША таксама шукаюць больш танныя крыніцы ўгнаеньняў. Я не выключаю магчымасьці, што ў найбліжэйшай будучыні нашы стратэгічныя партнэры могуць папрасіць нас перагледзець гэтыя санкцыі», — сказаў літоўскі прэмʼер Гінтаўтас Палуцкас.
Пры гэтым Палуцкас запэўніў, што пытаньне зьмякчэньня санкцый у дачыненьні да Беларусі ўрадам не разглядаецца.
«Беспакаранасьць ня будзе доўжыцца вечна». Каля амбасады Беларусі ў Вільні патрабавалі спыніць рэжым інкамунікада Ціханоўскага, Статкевіча, Знака ды іншых палітвязьняў
Выніковы рэпартаж: https://smarturl.click/3k8yX
Падчас акцыі правялі збор подпісаў пад зваротам беларускай супольнасьці ў Вільні да ўладаў Беларусі, якую плянуюць перадаць праз амбасаду Беларусі ў Літве. Сярод сьпісу патрабаваньняў да беларускіх уладаў — «неадкладнае спыненьне практыкі ўтрыманьня людзей у рэжыме інкамунікада і забесьпячэньне доступу да палітвязьняў адкаватаў і іх сем’яў».
На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюць тэмпэратурныя рэкорды
https://smarturl.click/mpWOO
Новы абсалютны максымум для 8 сакавіка склаў 19,6 градуса вышэй за нуль — такую тэмпэратуру зарэгістравалі ў Пінску. (ранейшы рэкорд — плюс 17 градусаў у Брагіне). 6 сакавіка рэкорд быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7°C у Самахвалавічах), 7 сакавіка — на 2,1 градуса (19,4°C у Лельчыцах).
За дзень на пажарах у Беларусі загінулі 6 чалавек, патушылі 18 лясных пажараў, гарыць тарфянік. МНС кажа 13-разовы рост пажараў у экасыстэмах
https://smarturl.click/4kJjY
За содні ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях адбылося па 6 лясных пажараў, у Магілёўскай — 4, у Горадзенскай — 2; працягваюць тушыць тарфяны пажар у Асіповіцкім раёне. У МНС кажуць пра павелічэньне колькасьці загараньняў у прыродных экасыстэмах у 13,4 раза ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2024 году (з 54 да 726 выпадкаў).
Паводле МНС, з пачатку году ў Беларусі адбылося 1487 пажараў, у іх загінулі 179 чалавек (на 37,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась).
Сяргей Ціханоўскі ўжо 2 гады — у рэжыме інкамунікада
https://smarturl.click/DaW9e
З дзявятага сакавіка 2023 году Сяргей Ціханоўскі ўтрымліваецца ў поўнай ізаляцыі ад сьвету ў рэжыме інкамунікада. Экспэрты ААН запатрабавалі ад беларускіх уладаў паведаміць пра ягоны лёс і месцазнаходжаньне.
«Мы ня спынімся, пакуль усе нашы родныя ня вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе ня трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх», — напісала ягоная жонка, дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў пасьце з гэтай нагоды.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішка Аляхновіча
https://smarturl.click/8E55x
Беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, нарадзіўся ў 1883 годзе. Ён трапіў пад хвалю бальшавіцкіх рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году.
Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
Праваабаронцы паведамілі аб забойствах сырыйскімі ўладамі сотняў мірных жыхароў
https://smarturl.click/O0RRA
Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.
Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі
https://smarturl.click/2qBB0
«З нашага боку будзе выразны акцэнт на канструктыўнасьці, і мы спадзяемся, што зможам абмеркаваць і ўзгадніць неабходныя рашэньні і крокі», — напісаў Зяленскі.
Напярэдадні дарадца Белага дома па нацыянальнай бясьпецы Майк Уолц паведаміў, што ён разам з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа на наступным тыдні накіроўваецца ў Саудаўскую Арабію для сустрэчы з украінскай дэлегацыяй.
«Клетка ганьбы», сон на падлозе, пагрозы згвалціць. Праваабаронцы падрыхтавалі даклад аб зьдзеках з жанчын у турмах Беларусі
https://smarturl.click/RAn6p
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
У дакумэнце, які мае рэдакцыя Свабоды, сабраныя сьведчаньні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваньнямі, прыніжэньнямі і гендэрнай дыскрымінацыяй падчас затрыманьня і арышту, а таксама ўтрыманьня ў сьледчых ізалятарах і калёніях.
7000 эўра для Ксеніі Луцкіной сабралі за два дні
https://smarturl.click/71g0y
Былую палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі ў першыя дні сакавіка. Пакінуць краіну ёй дапамагла каманда эвакуацыі BySol. Каб дапамагчы Ксеніі Луцкіной пачаць новае жыцьцё ў новай краіне, BySol адкрыў дабрачынны збор. Неабходную суму сабралі за 2 дні.
«Палітычная ўтылізацыя» патэнцыйных ворагаў. Чаму Лукашэнка выціскае былых палітвязьняў за мяжу
https://smarturl.click/VDwe0
Псыхалягічна Лукашэнка так і не ачуўся ад узрушэньняў 2020 году. Пасьля 2020-га ён ужо ня той упэўнены ва ўласнай усёмагутнасьці і незьмяняльнасьці аўтарытарны правіцель, які паблажліва дазваляў у краіне пэўную ступень іншадумства. Цяпер гэта ўзурпатар, які адчуў, наколькі няўстойлівая ў яго пад нагамі глеба, піша Віктар Багдзевіч.
ААН: у 2025 годзе жанчыны маюць толькі 64% правоў, якія ёсьць у мужчын
https://smarturl.click/w9VoW
За трыццаць гадоў з моманту прыняцьця Пэкінскай дэклярацыі — пляна, узгодненага ўрадамі 189 краін па дасягненьні гендарнай роўнасьці — па ўсім сьвеце было рэалізавана больш за 1500 рэформаў, накіраваных на пашырэньне правоў жанчын.
«Пасланьне з Рыму зразумелае: Беларусь належыць Эўропе». Эўрапейскія дэпутаты падпісалі дэклярацыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
https://smarturl.click/4kJlx
6-7 сакавіка ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм – кейс Беларусі». Падчас яе абмяркоўвалі, як захаваць Беларусь у міжнародным парадку дня і як супрацьстаяць ролі Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.
BelPol абвяргае заявы пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі
https://smarturl.click/2qBlm
Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў: «Ніякіх выцечак, узломаў або зьліваў няма. Ніводны наш рэсурс не пацярпеў. Усе нашыя крыніцы на сувязі, і праца зь імі ідзе ў абсалютна штатным рэжыме. Так, былі пэўныя праблемы пасьля нападу на [Тэлеграм-канал Беларускі] Гаюн, але цяпер сытуацыя нармалізавалася».
Туск паведаміў пра плян вайсковай падрыхтоўкі для ўсіх польскіх мужчын
https://smarturl.click/jkqxY
«Мы паспрабуем да канца гэтага года падрыхтаваць мадэль, каб кожны дарослы мужчына ў Польшчы быў падрыхтаваны на выпадак вайны, каб гэтая рэзэрва была супастаўная і адэкватная патэнцыйным пагрозам», — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, выступаючы ў парлямэнце.
Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі 750 мільёнаў фунтаў, забясьпечаных даходамі ад заблякаваных расейскіх актываў
https://smarturl.click/vwQX8
Як паведаміў украінскі прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль, сродкі будуць накіраваныя на ўмацаваньне ўкраінскай абараназдольнасьці. «Дзякуй ураду Вялікай Брытаніі і нашым партнэрам з G7 за мэханізм, які прымушае расейскія сродкі працаваць на Ўкраіну. Разьлічваем, што ўсе сувэрэнныя актывы РФ у будучыні будуць канфіскаваныя і перададзеныя на карысьць нашай дзяржавы», — сказаў ён.