Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
ЖЫВЫ ЭФІР. Ці зьнікне валюта з абменьнікаў? Чаго чакаць ад новага прэм'ера і старшыні Нацбанку
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://www.youtube.com/live/-ZNsOyPBrmE
Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм'ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют? Пра гэта ў жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разважае эканаміст, колішні кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.
У дворнікі зь дзьвюма вышэйшымі адукацыямі. Як жывуць памілаваныя Лукашэнкам экс-палітвязьні
https://smarturl.click/M1WGE
У Беларусі пэрыядычна адбываюцца памілаваньні асуджаных за карупцыю і злоўжываньні ўладай чыноўнікаў. Некаторыя зь іх пасьля гэтага вяртаюцца на дзяржаўную працу. Аб тым, што чакае памілаваных палітзьняволеных, Свабодзе расказалі самі былыя вязьні.
Калі ў Лукашэнкі былі інаўгурацыі і першыя пасьля выбараў паездкі ў Расею
https://smarturl.click/VDQRj
З дня выбараў 26 студзеня прайшло 43 дні. Паводле закону інаўгурацыя павінная праходзіць не пазьней за два месяцы пасьля выбараў. Калі адбудзецца інаўгурацыя сёлета і праз колькі дзён яна праводзілася пасьля папярэдніх выбараў? Пасьля папярэдніх выбараў інаўгурацыя, як правіла, праводзілася раней, чым сёлета. Адзінае выключэньне — 2020 год, пасьля тагачасных выбараў у краіне адбываліся беспрэцэдэнтныя паводле масавасьці і працягласьці пратэсты.
Піша Юры Дракахруст.
У Горадні бізнэсоўца судзяць за «паклёп на Лукашэнку»
https://smarturl.click/EeL1g
Бізнэсоўца Віталя Пятрэнку пачынаюць судзіць 10 сакавіка ў Горадзенскім абласным судзе, паведамляе «Вясна».
Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК). Судзьдзя — Мікалай Рачынскі.
Віталю Пятрэнку 46 гадоў, ён родам з Горадзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёну, мае жонку і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам, ён спэцыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў, з 2018 году ўзначальвае кампанію «Эўрапейскія будаўнічыя тэхналёгіі».
На ілюстрацыйным фота: суд Заводзкага раёну Менску
Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблем міру: Беларусь выпала з дваццаткі экспартэраў зброі
https://smarturl.click/JDYDL
Найбольшымі экспартэрамі ўзбраеньня ў 2020 — 2024 гадах былі ЗША, Францыя і Расея, а імпартэрамі — Украіна, Індыя і Катар.
Беларусь утрымлівала 20 месца на рынку экспарту зброі цягам 2019-2023 гадоў.
На ілюстрацыйным фота: вінтоўка M19, вырабленая сэрбскай кампаніяй Zastava Arms.
Пажары ў Беларусі працягваюцца, гараць тарфянікі ў Асіповіцкім раёне і трава ў пойме Прыпяці
https://smarturl.click/aJkJX
Паводле МНС, з 6:00 9 сакавіка да 6:00 10 сакавіка ў Беларусі зьліквідавана 10 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2,645 гэктара. Акрамя таго, за гэты ж час патушана 245 пажараў травы і хмызьняку (39,711 га) і 18 лясных пажараў (13,461 га).
Больш за ўсё лясных пажараў ліквідавана ў Берасьцейскай вобласьці — 9; у Гомельскай — 4, Менскай — 3, Горадзенскай — 2.
На фота: загараньне сухой расліннасьці на паплавах Прыпяці. 10 сакавіка 2025
«Закрый гэты твар белай прасьцінай...» Ліст да менскага сябра пра вяртаньне
https://smarturl.click/jk5Bb
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
На фота: Менск, плошча Перамогі (архіў)
У Румыніі пачаліся пратэсты пасьля адмовы ў рэгістрацыі прарасейскага палітыка Джарджэску на новых выбарах
https://smarturl.click/aJkBX
Пасьля абвяшчэньня рашэньня Цэнтральнага выбарчага бюро (ЦВБ) Румыніі аб адмове ў рэгістрацыі Кэліна Джарджэску ягоныя прыхільнікі прарвалі паліцэйскае ачапленьне перад ЦВБ. Яны выгуквалі «Злодзеі!», «Здраднікі», «Свабода». Журналісты паведамлялі, што ў пратэсьце ўдзельнічалі сотні людзей.
На фота: перакуленая пратэстоўцамі машына тэлеканалу
Папулярная спрэчка: як правільна пісаць прыметнік «беларускі» па-расейску: «белорусский» ці «беларусский?» Разьбіраемся ў відэа 👆🏻.
Читать полностью…Калі лепш карыстацца дэзадарантам — раніцай ці вечарам? Незвычайная парада дэрматолягаў
https://smarturl.click/2qBXD
У сацыяльных сетках цыркулюе лайфгак, аўтары якога сьцьвярджаюць, што калі карыстацца дэзадарантамі ня раніцай, а вечарам, то гэта захавае сьвежасьць падпахаў на працягу дня. Газэта The Washington Post параілася з экспэртамі, каб пацьвердзіць ці абвергнуць незвычайны лайфгак.
Ля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў пікет з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам
Удзельнікі акцыі, сярод якіх беларуская дэмакратычная лідэрка, жонка Сяргея Ціханоўскага Сьвятлана, трымалі партрэты беларускіх палітвязьняў, якіх доўгі час утрымліваюць у рэжыме інкамунікада — акрамя Сяргея Ціханоўскага, гэта палітвязьні Максім Знак, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Уладзімер Кніга, Андрэй Навіцкі і Аляксандар Францкевіч.
https://smarturl.click/3k8yX
Спэктакль пра баскетбалістку Сныціну Беларускага свабоднага тэатру зьявіўся ў Youtube
https://smarturl.click/O0REo
На YouTube-канале Беларускага свабоднага тэатру зьявілася відэавэрсія спэктаклю «KS6: SMALL FORWARD» пра алімпійскую спартоўку Кацярыну Сныціну, паглядзець яго можна будзе па 25 сакавіка. Спэктакль на аснове асабістай гісторыі Сныцінай пабудаваны як баскетбольны матч — 4 чвэрці, кожная зь якіх прысьвечаная аднаму з складнікаў жыцьця Кацярыны: станаўленьне ў Беларусі, асабістае жыцьцё, спартовая кар’ера і грамадзкая актыўнасьць.
Хто жыве ў...? Называем жыхароў правільна. Тэст
Прайсьці тэст: https://smarturl.click/nyv9b
Назвы жыхароў — важная частка слоўніка кожнае мовы. У беларускай мове гэтыя назвы адметныя, але, на жаль, дагэтуль не сабраныя. Ці ведаем жывыя народныя і традыцыйныя назвы жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак? Праверце сябе.
Беларускае разуменьне Вільні. Сяргей Дубавец пра новую Анталёгію беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя
https://smarturl.click/EevvW
«Вільня» — так называецца Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя пра галоўны горад продкаў сучасных беларусаў. Склаў і пракамэнтаваў унікальнае выданьне Сяргей Дубавец. Пагаварылі зь ім пра Вільню як цэнтар мінулага жыцьця краю, калыску мадэрнай беларускай нацыі і паэтычную крыніцу былых, сучасных і будучых творцаў.
Вярхоўны лідар Ірана адмаўляецца весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі» пасьля ліста Трампа
https://smarturl.click/YzZZe
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.
У выступе ў суботу, 8 сакавіка, Хамэнэі заявіў, што настойлівасьць «агрэсіўных урадаў» у перамовах «не накіравана на вырашэньне праблем». Ён заявіў, што яны жадаюць «панаваць і навязваць».
Што трэба ведаць пра заўтрашнія амэрыкана-украінскія перамовы ў Саудаўскай Арабіі
https://smarturl.click/ppb52
Падчас жорсткай размовы ў Авальным кабінэце прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў свайму ўкраінскаму калегу Ўладзіміру Зяленскаму: «Цяпер у вас няма картаў».
Цяпер, калі Зяленскі прыбывае ў Саудаўскую Арабію, дзе ўкраінская перамоўная дэлегацыя 11 сакавіка будзе ўдзельнічаць у перамовах з афіцыйнымі асобамі ЗША наконт патэнцыйнага мірнага пагадненьня, карты Кіева будуць адкрытыя ў поўнай меры. Пра гэта піша аналітык Радыё Свабода Рэйд Стэндыш.
Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марка Рубіё аб’явіў аб закрыцьці 83% праграм USAID
Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марка Рубіё абʼявіў аб закрыцьці 83% праграм Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID). Аб гэтым ён напісаў у сацыяльнай сетцы X (былы Twitter).
Рашэньне, паводле яго, прынята па выніках шасьцітыднёвай праверкі: «У рамках 5200 кантрактаў, якія зараз адмяняюцца, дзясяткі мільярдаў даляраў былі выдаткаваныя такім чынам, што не паслужылі (а ў некаторых выпадках нават нашкодзілі) асноўным нацыянальным інтарэсам ЗША», — напісаў ён.
Пасьля кансультацый з Кангрэсам Дзярждэпартамэнт мае намер больш эфэктыўна кіраваць астатнімі праграмамі — гэта каля 1000 праграм, адзначыў Рубіё.
https://smarturl.click/baZaV
Каб не заседжваліся. Чаму Лукашэнка памяняў Галоўчанку на Турчына
https://smarturl.click/0e3BL
Лукашэнка ў сваёй кадравай палітыцы кіруецца прынцыпам, паводле якога чыноўнік не павінен доўгі час заставацца на ключавой пасадзе. Каб не расла ягоная адміністратыўная вага, якая зь цягам часу можа перарасьці ў вагу палітычную. Бо ў краіне можа быць толькі адзін палітык, і ніякай канкурэнцыі ён не пацярпіць.
Піша Валер Карбалевіч.
«Чалавек, які ніколі там не працаваў». Што значыць прызначэньне Галоўчанкі ў Нацыянальны банк
https://smarturl.click/l5oA5
Паўла Калавура, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, адправілі ў адстаўку. Галоўны банкаўскі рэгулятар узначаліў былы прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка. Расказваем, што гэта значыць.
На фота: Раман Галоўчанка, архіў
Стала вядома, што дэлегацыя М’янмы дамаўлялася ў Беларусі аб пастаўках зброі
https://smarturl.click/kjpjX
Як паведаміла выданьне Mizzima News Media, заснаванае ў 1998 годзе ў Індыі вэтэранамі дэмакратычнага паўстаньня ў М’янме ў 1988 годзе, у часе візыту ён правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і ўзяў удзел у бізнэс-форуме, які прайшоў у менскім «Прэзыдэнт-гатэлі».
«У часе візыту Мін Аунг Глайнг абмеркаваў пытаньні эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва і бясьпекі, уключаючы пастаўкі зброі», — адзначаецца ў матэрыяле выданьня.
Журналісты нагадалі, што ў справаздачы прадэмакратычнага руху Justice for Myanmar за 2022 год Беларусь была адзначаная як адна з краін, якія пастаўляюць зброю ваеннаму рэжыму М’янмы.
На фота: Мін Аўнг Глайнг і Аляксандар Лукашэнка 7 сакавіка 2025 году
Лукашэнка прызначыў Галоўчанку кіраваць Нацбанкам, а прэм'ерам стаў Турчын
https://smarturl.click/xBvB4
Галоўчанка быў адзіным зь беларускіх прэм’ераў, якога можна лічыць сілавіком. У 1997 годзе ён быў прызначаны галоўным спэцыялістам Савету бясьпекі, дзе прапрацаваў пяць гадоў. Тры гады пасьля гэтага працаваў у Генэральнай пракуратуры загадчыкам аддзелу.
Турчын дагэтуль кіраваў Менскім аблвынкамам. Да таго быў першым намесьнікам прэм'ер-міністра, яшчэ раней ён кіраваў апаратам Савету Міністраў. Эканаміст, кандыдат эканамічных навук. Да 2016 году працаваў памочнікам прэзыдэнта – галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласьці.
На фота: Аляксандар Турчын, архіў
Прэзыдэнт ЗША пракамэнтаваў імавернасьць спыненьня дзяржаўнага фінансаваньня
https://smarturl.click/Q1zMw
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўрадавага «шатдаўну» ня будзе, паколькі прапанаваны законапраект аб фінансаваньні ўраду будзе ўхвалены.
Чакаецца, што Палата прадстаўнікоў, якую ачольваюць рэспубліканцы, прагаласуе за рэзалюцыю 11 сакавіка, паколькі ў канцы тыдня фінансаваньне заканчваецца. Гэты дакумэнт забясьпечыць фінансаваньне ўраду да 30 верасьня.
На фота: Дональд Трамп
10 сакавіка — дзень народзінаў Міхася Ткачова
У гэты дзень у 1942 годзе нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч. У канцы 1980-х ён актыўна ўключыўся ў грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.
Пра іншыя падзеі 10 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzZml
Пры раскопках у Вялейцы знайшлі ювэлірную майстэрню Х стагодзьдзя — гэта адзіная такая знаходка ў Беларусі
https://smarturl.click/opEAe
Падчас раскопак каля вёскі Рэчкі Вялейскага раёну археолягі знайшлі ювэлірную майстэрню X стагодзьдзя. Агулам выявілі больш за 100 артэфактаў, сярод іх рэдкая прылада — нажніцы для працы па мэтале, якія цалкам захаваліся. Майстэрня зьяўляецца адзіным ювэлірным комплексам крывічоў, дагэтуль знойдзеным на тэрыторыі Беларусі.
«Беспакаранасьць ня будзе доўжыцца вечна». Каля амбасады Беларусі ў Вільні патрабавалі спыніць рэжым інкамунікада Ціханоўскага, Статкевіча, Знака ды іншых палітвязьняў
Выніковы рэпартаж: https://smarturl.click/3k8yX
Падчас акцыі правялі збор подпісаў пад зваротам беларускай супольнасьці ў Вільні да ўладаў Беларусі, якую плянуюць перадаць праз амбасаду Беларусі ў Літве. Сярод сьпісу патрабаваньняў да беларускіх уладаў — «неадкладнае спыненьне практыкі ўтрыманьня людзей у рэжыме інкамунікада і забесьпячэньне доступу да палітвязьняў адкаватаў і іх сем’яў».
На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюць тэмпэратурныя рэкорды
https://smarturl.click/mpWOO
Новы абсалютны максымум для 8 сакавіка склаў 19,6 градуса вышэй за нуль — такую тэмпэратуру зарэгістравалі ў Пінску. (ранейшы рэкорд — плюс 17 градусаў у Брагіне). 6 сакавіка рэкорд быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7°C у Самахвалавічах), 7 сакавіка — на 2,1 градуса (19,4°C у Лельчыцах).
За дзень на пажарах у Беларусі загінулі 6 чалавек, патушылі 18 лясных пажараў, гарыць тарфянік. МНС кажа 13-разовы рост пажараў у экасыстэмах
https://smarturl.click/4kJjY
За содні ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях адбылося па 6 лясных пажараў, у Магілёўскай — 4, у Горадзенскай — 2; працягваюць тушыць тарфяны пажар у Асіповіцкім раёне. У МНС кажуць пра павелічэньне колькасьці загараньняў у прыродных экасыстэмах у 13,4 раза ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2024 году (з 54 да 726 выпадкаў).
Паводле МНС, з пачатку году ў Беларусі адбылося 1487 пажараў, у іх загінулі 179 чалавек (на 37,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась).
Сяргей Ціханоўскі ўжо 2 гады — у рэжыме інкамунікада
https://smarturl.click/DaW9e
З дзявятага сакавіка 2023 году Сяргей Ціханоўскі ўтрымліваецца ў поўнай ізаляцыі ад сьвету ў рэжыме інкамунікада. Экспэрты ААН запатрабавалі ад беларускіх уладаў паведаміць пра ягоны лёс і месцазнаходжаньне.
«Мы ня спынімся, пакуль усе нашы родныя ня вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе ня трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх», — напісала ягоная жонка, дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў пасьце з гэтай нагоды.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішка Аляхновіча
https://smarturl.click/8E55x
Беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, нарадзіўся ў 1883 годзе. Ён трапіў пад хвалю бальшавіцкіх рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году.
Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
Праваабаронцы паведамілі аб забойствах сырыйскімі ўладамі сотняў мірных жыхароў
https://smarturl.click/O0RRA
Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.