radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Яна Баршчэўскага

12 сакавіка 1851 году памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры​ Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baZJ7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заява па выніках перамоваў: Украіна пагадзілася на 30-дзённае спыненьне агню, ЗША адновяць дапамогу і абмен выведнай інфармацыяй

https://smarturl.click/8EZM8

У аўторак 11 сакавіка дэлегацыі ЗША і Ўкраіны сустрэліся ў Джыдзе ў Саўдаўскай Арабіі для перамоваў. Перамовы працягваліся больш за 8 гадзінаў. Як гаворыцца ў супольнай заяве па выніках перамоваў, якую апублікаваў ўкраінскі бок: «Украіна выказала гатоўнасьць прыняць прапанову ЗША аб неадкладным увядзеньні часовага 30-дзённага рэжыму спыненьня агню, які можа быць прадоўжаны па ўзаемнай згодзе бакоў пры ўмове прыняцьця і адначасовага выкананьня Расейскай Фэдэрацыяй. Злучаныя Штаты дадуць зразумець Расеі, што ўзаемнасьць з боку Расеі зьяўляецца ключом да дасягненьня міру».

Паводле заявы, Злучаныя Штаты неадкладна здымаюць паўзу ў абмене выведнай інфармацыя і аднаўляюць дапамогу Ўкраіне ў галіне бясьпекі.

Амэрыканская дэлегацыя пакуль што не апублікавала заяву па-ангельску. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё пасьля перамоваў сказаў: «Мы зрабілі крок да міру, спадзяёмся, што расейцы адкажуць узаемнасьцю».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што значаць для Беларусі вынікі перамоваў ЗША і Ўкраіны аб міры з Расеяй

https://youtube.com/live/BEiz3INpHcw

Якія вынікі сустрэчы ў Савудаўскай Арабіі ўрадавых дэлегацыяў ЗША і Ўкраіны? На якія саступкі дзеля мірнага пагадненьня гатовыя Кіеў і Масква? Аб чым наконт міру ва Ўкраіне могуць дамовіцца Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказваюць былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч і ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю Джарджэску на рашэньне аб нядопуску да выбараў прэзыдэнта

https://smarturl.click/yqEYv

11 сакавіка Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні. Вэрдыкт суду канчатковы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Viber скарачае супрацоўнікаў у Менску і ўпершыню наймае ў Польшчы — пасьля расейскага блякаваньня

https://smarturl.click/Q1zVR

Кампанія Rakuten, якая валодае папулярным мэсэнджэрам Viber, скараціла частку менскай каманды і, верагодна, згарнула наём у Беларусі, піша Devby. Але пры гэтым кампанія наймае работнікаў у Польшчы, дзе плянуе адкрыць офіс у 2025 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі Генштаб паведаміў пра пасьпяховы ўдар па Маскоўскім НПЗ

https://smarturl.click/0e3E5

Украінскія вайскоўцы ў ноч на 11 сакавіка нанесьлі сэрыю ўдараў па «шэрагу стратэгічных аб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».

«У прыватнасьці, зафіксаваны ўдар па вытворчых магутнасьцях Маскоўскага НПЗ, які здольны перапрацоўваць 11 мільёнаў тон нафты ў год і забясьпечвае 40-50% патрэбаў гораду Масквы ў дызэльным паліве і бэнзіне», — гаворыцца ў паведамленьні Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны..

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Харватыі арыштавалі трох грамадзян Беларусі за перамяшчэньне незаконных мігрантаў

https://smarturl.click/kjpJ2

Упраўленьне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Харватыі завяршыла расьсьледаваньне і перадала ў акруговы суд Рыекі справу паводле абвінавачаньня трох грамадзян Беларусі 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэньня ў арганізацыі незаконнага перамяшчэньня мігрантаў.

Згодна з матэрыяламі сьледзтва, беларусы незаконна перавезьлі ня менш за 20 замежных грамадзян, кожны зь якіх заплаціў ім па 200 эўра. Сабраныя грошы абвінавачаныя дзялілі паміж сабой, залежна ад функцый, якія выконвалі ў гэтай групоўцы.

На фота: Беларускія сілавікі ў стыхійным лягеры мігрантаў на беларускім баку мяжы паблізу ад пераходу «Брузгі» — «Кузьніца» 18 лістапада 2021 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне ў міжнародны вышук абвясьцілі ўраджэнца Беларусі за ваенныя злачынствы на Херсоншчыне

https://smarturl.click/vwl2v

Да вайны ураджэнец Беларусі Сяргей Вайда быў настаяцелем Сьвята-Усьпенскага храму ў хутары Хавердоўскі ў Паўлаўскім раёне Краснадарскага краю. Ён актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах Кубанскага казацкага войска, прадстаўнікі якога першымі падтрымалі ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.

На фота: наступствы расейскага абстрэлу Белазёркі, дзе ураджэнец Беларусі ўчыніў ваеннае злачынства. Населены пункт вызвалілі з акупацыі ў лістападзе 2022 году, але расейскія войскі наносяць па ім штодзённыя ўдары

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнікі ЗША і Ўкраіны пачалі перамовы ў Саудаўскай Арабіі. Хто ў складзе дэлегацый

https://smarturl.click/opL4n

У саудаўскай Джыдзе пачаліся важныя перамовы паміж Украінай і ЗША. Журналісты ненадоўга ўвайшлі ў пакой, каб убачыць абодва бакі, калі сустрэча пачалася ў гатэлі ў партовым горадзе Чырвонага мора ў аўторак, піша AP.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ўсьміхаўся на камэру, у той час як украінскія чыноўнікі сядзелі без выразаў твару за сталом насупраць.

Міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі прысутнічаў на перамовах. На заднім пляне стаялі амэрыканскі, саудаўскі і ўкраінскі сьцягі. Чыноўнікі не адказвалі ні на якія гучныя пытаньні.

На фота: Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё пасьля прыбыцьця ў Джыду. 10 сакавіка 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Авіярэйсы зь Менска ў маскоўскія аэрапорты «Ўнукава», «Шарамецьева» і «Дамадзедава» і ў адваротным кірунку затрымліваюцца на некалькі гадзін.

Гэта вынікае з графіку чаканьняў прылёту і адлёту самалётаў зь Менску і Масквы, які можна пабачыць на афіцыйным сайце Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

У той жа час, на сайце не паведамляюць аб прычынах затрымак. Імаверна, гэта стала наступствам інтэнсіўнай атакі дронаў на расейскую сталіцу.

На ілюстрацыі: скрын з афіцыйнага сайту Міжнароднага аэрапорту «Менск»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чаму чалавек павінен цябе чакаць 10 гадоў?» Гісторыі палітвязьняў, якія разышліся з партнэрамі праз зьняволеньне

https://smarturl.click/Adpe9

Пасьля 2020 году тысячы чалавек сядзелі і працягваюць сядзець за кратамі ў Беларусі за палітыку. Ня ўсіх дачакаліся з турмы іхнія партнэры або сужэнцы. Некаторыя палітвязьні вырашылі самі скончыць адносіны, на якія паглядзелі інакш. Імаверна, хтосьці разрывае саюз дзеля бясьпекі сваёй або іншых людзей. Нехта — праз розьніцу ў палітычных поглядах. Прычын можа быць больш.

Расказваем тры гісторыі былых палітвязьняў, якія рассталіся з партнэрамі ў турме або пасьля яе. Мы не называем сапраўдныя імёны суразмоўцаў дзеля бясьпекі іх і іхніх блізкіх. Ва ўсіх былыя партнэры засталіся ў Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і трапіў у палон Украіны

https://smarturl.click/Zy2mW

Беларус расказаў, што паходзіць зь Віцебска. Яго рыхтавалі на штурмавіка 47 дзён. Ён служыў у 123-й мотастралковай брыгадзе і напісаў заяву на расейскае грамадзянства.

Цяпер разам з Андрэем Лапатнёвым ва ўкраінскім палоне знаходзяцца яшчэ тры грамадзяніна Беларусі: Яўген Камянькоў, Артур Яфрэмаў і Дзьмітры Ананчык.

На ілюстрацыйным фота: расейскія падразьдзелы на пляцы ў Растоўскай вобласьці

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

11 сакавіка 1941 году ў зьняволеньні памёр Аляксандар Уласаў, рэдактар і выдавец першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У кастрычніку 1939 году Ўласаў быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць».

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/W3VRe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сацсетка Х «завісла» па ўсім сьвеце, Маск заявіў аб буйной кібэратацы

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Х (былы Twitter) у панядзелак паведамлялі аб шматлікіх збоях у яе працы. Паведамленьні паступалі з розных краін сьвету. Падпісчыкі скардзіліся на немагчымасьць увайсьці ні ў свой акаўнт, ні на сайт Х, а таксама на праблемы з адпраўкай і атрыманьнем паведамленьняў і абнаўленьнем стужкі навіназ. Па паведамленьнях друку, адказнасьць за напад узяла на сябе прапалестынская хакерская групоўка Dark Storm Team.

https://smarturl.click/xBvYn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лібійскія спэцназаўцы праходзілі вышкал у Беларусі

Прэс-служба лібійскай арміі выклала фатаздымкі падрыхтоўкі вайскоўцаў 36-га батальёна спэцназу Лібійскай нацыянальнай арміі, зробленыя, верагодна, у Беларусі ў канцы лютага 2025 году. На кадрах — навучальны цэнтар МУС «Волаўшчына».

Батальён падпарадкоўваецца сыну лідэра арміі Садаму Хафтару. У паведамленьні адзначаецца, што стажыроўка лібійскіх спэцназаўцаў у Беларусі адбывалася на загад кіраўніка ЛНА Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара.

https://smarturl.click/W3Vye

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканская дэлегацыя сустрэнецца з расейскай ужо сёньня ці заўтра. Трамп таксама сказаў, што зноў запросіць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на сустрэчу ў Белы дом. Зяленскі ў сваім Тэлеграм-канале пацьвердзіў гатоўнасьць да 30-дзённага перамір’я. https://smarturl.click/8EZM8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 сакавіка

📌 У Расеі заявілі аб атацы дронаў на Маскву. Авіярэйсы зь Менска ў Маскву адкладалі

📌 У Харватыі арыштавалі трох грамадзян Беларусі за перамяшчэньне незаконных мігрантаў

📌 Адклалі трэці праект па будаўніцтве беларускага марскога порту ў Расеі

📌 Паводле ўладаў Кіргізстану, Менск гатовы «перадаць» экс-прэзыдэнта краіны Бакіева, калі таго не пасадзяць

📌 Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю Джарджэску на рашэньне аб нядопуску да выбараў прэзыдэнта

📌 У Беларусі з пачатку году адбылося 115 лясных пажараў — найбольш у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях

📌 Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і трапіў у палон Украіны

📌 Ва Ўкраіне ў міжнародны вышук абвясьцілі ўраджэнца Беларусі за ваенныя злачынствы ў Херсонскай вобласьці

📌 У Беларусі адкрылі новы комплекс для памежнай заставы «Нароўля» на мяжы з Украінай

📌 Ціханоўская і Шарэнда-Панасюк ў Эўрапарлямэнце: «Аднойчы мы зоймем сваё законнае месца ў гэтай палаце»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля паўтысячы прыхільнікаў Кэліна Джарджэску сабраліся пад будынкам Канстытуцыйнага суду, які знаходзіцца ў тым жа будынку, што і парлямэнт краіны. Людзі скандавалі «Джарджэску – прэзыдэнт» і «Далоў дыктатуру».

Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская і Шарэнда-Панасюк ў Эўрапарлямэнце: «Аднойчы мы зоймем сваё законнае месца ў гэтай палаце»

https://smarturl.click/l5oOd

Сьвятлана Ціханоўская спадзяецца, што Беларусь у будучыні зойме сваё месца ў Эўрапарламенце. Аб гэтым яна заявіла, выступаючы на адкрыцьці пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі затрымалі эстонца і ўкраінца, падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі

https://smarturl.click/EeLgL

Паведамляецца, што пры затрыманьні ў фігурантаў справы сканфіскавалі пяць мабільных тэлефонаў, чатыры дроны, два фотаапараты, флэш-карту, а таксама «лясную камэру», устаноўленую для «назіраньня за абʼектам крытычнай інфраструктуры».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі адкрылі новы комплекс для памежнай заставы «Нароўля» на мяжы з Украінай

https://smarturl.click/O0ExD

Новы комплекс пабудавалі «у сувязі з новымі рызыкамі з боку сумежнай дзяржавы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мінпрыроды патлумачылі, чаму ў беларускіх гарадах цяпер шмат пылу

https://smarturl.click/jk5Ok

З пачатку сакавіка ў Беларусі стаяў у асноўным антыцыклён, таму істотных ападкаў не выпадала. Сухое зацішнае надвор’е прывяло да павелічэньня колькасьці пылу ў паветры.

Пыл у паветра трапляе рознымі шляхамі — яго крыніцы могуць быць як натуральнымі, так і зьвязанымі з дзейнасьцю чалавека, гэта значыць антрапагеннымі. Як правіла, гэта пыл, падняты з участкаў глебы без дзёрну, спальваньне паліва мабільнымі і стацыянарнымі крыніцамі, індустрыяльныя працэсы, знос шын.

«Таксама немалую ролю ў фармаваньні ўзроўню забруджваньня паветра ў гарадах адыгрывае перанос дымоў пажараў у прыродных экасыстэмах», — дадалі ў ведамстве.

На фота: вуліца ў Менску, ілюстрацыя з архіву

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявіліся фота зь перамоваў дэлегацый ЗША і Ўкраіны ў Джыдзе

ЗША прадстаўляюць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё, дарадца ЗША па нацыянальнай бясьпецы Майк Уолц, Украіну - міністар замежных спраў Андрэй Сыбіга, кіраўнік Офісу прэзыдэнта Андрэй Ярмак і міністар абароны Рустэм Умераў.

/channel/radiosvaboda/75566

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіргізстане сьцьвярджаюць, што Менск гатовы «перадаць» экс-прэзыдэнта краіны Бакіева, калі таго не пасадзяць

https://smarturl.click/kjp82

Менск і Бішкек вядуць перамовы аб перадачы Кіргізстану экс-прэзыдэнта гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі Курманбека Бакіева, які атрымаў прытулак у Беларусі, заявіў агенцтву «Кабар» дзейны кіргізстанскі кіраўнік Садыр Жапараў.

Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі і атрымаў беларускае грамадзянства.

На фота: Курманбек Бакіеў пасьля ўцёкаў у Менск, 2010

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расеец, падазраваны ў шпіянажы, — кандыдат на высокую пасаду ў АБСЭ галіне бясьпекі ў Сэрбіі і Цэнтральнай Азіі. Расьследаваньне Свабоды

https://smarturl.click/vwlYv

Расейскага дыплямата, адкліканага з Брусэля на фоне распачатай бэльгійскімі ўладамі шпіёнскай чысткі, прапанавалі на пасаду кіраўніка бялградзкай місіі найбуйнейшага ў Эўропе органа бясьпекі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа і шэрагу эўрапейскіх СМІ.

Масква вылучыла Дзьмітрыя Іярданідзі кандыдатам на кіраўніка місіі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) у Сэрбіі. Раней Іярданідзі быў намесьнікам кіраўніка місіі АБСЭ ў Босьніі і Герцагавіне, ён мае вялікі досьвед працы на Балканах.

Ягоная кандыдатура вылучаная ў той час, як Злучаныя Штаты і эўрапейскія ўрады выказваюць усё больш крытыкі на адрас «шкоднай» расейскай дзейнасьці ў рэгіёне, за які адказвае рэгіянальны орган бясьпекі 57 краінаў зь сядзібаю ў Вене.

На ілюстрацыі Дзьмітрый Іярданідзі, каляж

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі з пачатку году адбылося 115 лясных пажараў — найбольш у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях

https://smarturl.click/M1W4a

«Гараць лясы, балоты, гінуць цэлыя экасыстэмы зь іх жыхарамі. У мінулыя выходныя ўзгараньні фіксавалі ва ўсіх абласьцях, за выключэньнем Віцебскай. Па ўсёй берасьцейскай вобласьці праз высокія клясы пажарнай небясьпекі часова ўвалі забарону на наведваньне лясоў. Чырвоным пазначылі на інтэрактыўнай мапе Мінлясгасу і два раёны Гомельскай вобласьці — Веткаўскі і Петрыкаўскі», — адзначаецца ў паведамленьні міністэрства.

На ілюстрацыйным фота: пажар у рэспубліканскім заказьніку «Простыр» на самай беларуска-ўкраінскай мяжы 10 лютага 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія ўлады заяўляюць аб атацы бесьпілётнікаў на Маскву і Маскоўскую вобласьць

https://smarturl.click/JDYdm

З раніцы 11 сакавіка аб выбухах паведамляюць жыхары шасьці раёнаў Масквы.

Дзясяткі бесьпілётнікаў атакавалі Маскву і Маскоўскую вобласьць, пашкоджаныя жылыя дамы — адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі.

Акрамя Масквы, пра атаку БПЛА паведамілі жыхары Разані, дзе нібыта быў атакаваны ваенны аэрадром Дзягілева.

Украінскі бок не камэнтаваў гэтыя паведамленьні.

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе ўкраінскія гарады церпяць ад шматлікіх атак ракет і дронаў, гінуць людзі, разбураюцца дамы, у сваю чаргу расейскія рэгіёны рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам і атакам бесьпілётнікаў.

Фота ілюстрацыйнае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На рынак таксі ў Беларусі прыйдзе новы апэратар

Мабільны апэратар А1 зьбіраецца запусьціць новы агрэгатар таксі. Для гэтага кампанія набыла аднаго з удзельнікаў рынку — фірму «Баварыя». Раней гэты мабільны апэратар, працуючы пад назвай velcom, ужо рабіў спробу выйсьці на транспартны рынак.

https://smarturl.click/z2xlw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 10 сакавіка

📌 Лукашэнка прызначыў Галоўчанку кіраваць Нацбанкам, а прэм’ер-міністрам стаў Турчын

📌 Каб не заседжваліся. Чаму Лукашэнка памяняў Галоўчанку на Турчына

📌 Ці зьнікне валюта з абменьнікаў? Чаго чакаць ад новага прэм'ера і старшыні Нацбанку

📌 Калі ў Лукашэнкі былі інаўгурацыі і першыя пасьля выбараў паездкі ў Расею

📌 У дворнікі зь дзьвюма вышэйшымі адукацыямі. Як жывуць памілаваныя Лукашэнкам экс-палітвязьні

📌 Пажары ў Беларусі працягваюцца, гараць тарфянікі ў Асіповіцкім раёне і трава ў пойме Прыпяці

📌 «Закрый гэты твар белай прасьцінай...» Ліст да менскага сябра пра вяртаньне

📌 Украінцы з акупаваных Расеяй тэрыторый едуць ва Ўкраіну празь Беларусь, — «Суспільне»

📌 АПК абмеркаваў з МУС Польшчы паскарэньне легалізацыі беларусаў і павелічэньне тэрміну дзеяньня дакумэнтаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Ці зьнікне валюта з абменьнікаў? Чаго чакаць ад новага прэм'ера і старшыні Нацбанку

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://www.youtube.com/live/-ZNsOyPBrmE

Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм'ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют? Пра гэта ў жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разважае эканаміст, колішні кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.

Читать полностью…
Subscribe to a channel