Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Пуцін згадаў разыходжаньне ў лічбе таваразвароту паміж Беларусьсю і Расеяй — каля мільярду даляраў
https://smarturl.click/baZz1
Сустракаючы 13 сакавіка ў Крамлі Аляксандра Лукашэнку кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін адзначыў рост таваразвароту паміж Беларусьсю і Расеяй, але пры гэтым указаў на розьніцу паміж беларускімі і расейскімі статыстычнымі зьвесткамі.
Пуцін заявіў, што таваразварот паміж Беларусьсю і Расеяй вырас на 5,7% і дасягнуў рэкорднага ўзроўню. «Паводле вашай статыстыкі, больш за 51 мільярд даляраў; паводле расейскай гэта трохі менш — 50 зь невялікім мільярдаў. Тым ня менш, гэта рэкордны ўзровень і паводле адной, і паводле другой статыстыкі».
Тэарэтычна разыходжаньне ў статыстыцы паміж дзьвюма дзяржавамі можа адбыцца праз адрозьненьні ў мэтадалёгіі і апэратыўнасьці зьвестак.
Праваабаронцы налічылі 219 палітвязьняў у сытуацыі асаблівай рызыкі, якіх трэба тэрмінова вызваліць
https://smarturl.click/mpOqm
На 12 сакавіка 2025 году праваабаронцам вядома ня менш як пра 219 палітвязьняў у сытуацыі асаблівай рызыкі паводле стану здароўя.
У сьпісе хворыя, інваліды, людзі з мэнтальнымі разладамі, вязьні сталага ўзросту. У траўні 2024 году у такім сьпісе былі 254 палітвязьні.
На ілюстрацыйным фота: краты ў турме
Лукашэнка зь першым пасьля выбараў афіцыйным візытам прыляцеў у Маскву — без інаўгурацыі
https://smarturl.click/G6dkg
Прэсавая служба Лукашэнкі анансавала падпісаньне ў выніку перамоваў пакету дакумэнтаў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам». У якім статусе Лукашэнка наведвае Маскву невядома.
Згодна з артыкулам 83 абноўленай Канстытуцыі Беларусі пераможца выбараў павінен скласьці прысягу «ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасьці чальцоў Прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету рэспублікі, судзьдзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазьней, чым цягам двух месяцаў з дня абраньня».
ЦВК Беларусі абвясьціла афіцыйныя вынікі выбараў 3 лютага. Яны прайшлі 26 студзеня ў атмасфэры запалохваньня. У сьвеце не прызналі выбараў і, адпаведна, Лукашэнку як легітымнага кіраўніка дзяржавы.
На фота: У аэрапорце Лукашэнку сустракалі віцэ-прэм’ер Расеі Аляксей Авярчук і дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнага пратаколу расейскага МЗС
Ці прыме Расея прапанову ЗША аб спыненьні агню з Украінай? Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/VDQM4
Расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова заяўлялі, што Масква хоча ўсёабдымнага мірнага пагадненьня, а не перамір'я ў вайне супраць Украіны.
Ці азначае гэта, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адхіліць прапанову ЗША аб 30-дзённым прыпыненьні агню, на які пагадзілася Ўкраіна ў часе перамоў у Саудаўскай Арабіі? Не абавязкова.
Карэспандэнт Свабоды Стыў Гутэрман прааналізаваў, як можа адрэагаваць Расея і чаму.
#rfe_rl
На ілюстрацыйным фота: міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і прэзыдэнт Уладзімір Пуцін
У ISW сьцьвярджаюць, што Расея вярнула пад кантроль Суджу ў Курскай вобласьці. У Кіеве не камэнтуюць
https://smarturl.click/LYlze
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) прыйшлі да высновы, што расейскія войскі змаглі аднавіць кантроль над горадам Суджа ў Курскай вобласьці Расеі і прасунуліся яшчэ на паўночны захад ад гэтага населенага пункту.
Раніцай 13 сакавіка ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што за апошнія 24 гадзіны ў апэрацыйнай зоне Курскай вобласьці ўкраінскія падразьдзелы адбілі 17 расейскіх атак пры тым, што іх падтрымлівалі артылерыйскімі і авіяабстрэламі ўкраінскіх пазыцый.
Ілюстрацыйнае фота. У цэнтры Суджы Курскай вобласьці пасьля пачатку ўкраінскай апэрацыі ў жніўні 2024 году.
13 сакавіка 1881 году расейскі імпэратар Аляксандар II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай 25-гадовым ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам — удзельнік рэвалюцыйнага руху, сябра нелегальнай партыі «Народная воля», адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5owB
Ілюстрацыйная выява. Замах на жыцьцё Аляксандра ІІ: выбух другой бомбы, 1 сакавіка 1881 году. Мастак — Арнольд Бальдынгер
Тлумачым з Гурневічам. Лукашэнка рыхтуе Турчына пераемнікам?
https://www.youtube.com/watch?v=YK6jI2QJr2Y
Стаміліся ад Лукашэнкі, які ва ўладзе 31 год? Ён заяўляе, што да ўлады прыйшлі маладыя. У прыватнасьці, новы прэм'ер Аляксандр Турчын, кіраўнік Нацбанку Раман Галоўчанка і віцэ-прэмʼер Ўладзімір Каранік. Лукашэнка намагаецца падаць гэта як тразыт улады, мяняючы іх месцамі ў сваёй калодзе. І дае нават больш намёкаў. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, навошта Лукашэнка робіць гэтыя зьмены.
Трамп заявіў, што ў Расеі няма выхаду, акрамя спыненьня агню, і што яго прадстаўнікі ўжо едуць у Маскву
https://smarturl.click/0e3D7
Дональд Трамп сказаў, што яго прадстаўнікі едуць у Расею «проста цяпер».
«Мы прайшлі палову шляху са спыненьнем агню [са згоды Украіны], зараз Расея павінна спыніцца. Пасьля гэтага, я думаю, мы больш ніколі ня вернемся да вайны, я мяркую, нешта адбудзецца... У Расеі няма выхаду, акрамя спыненьня агню. Калі спатрэбіцца, мы накладзем санкцыі, але я спадзяюся, што нам гэта не спатрэбіцца. У фінансавым сэнсе мы можам зрабіць вельмі непрыемныя, вельмі кепскія рэчы, разбуральныя для Расеі, але я не хачу гэтага», — сказаў Дональд Трамп.
Што для беларусаў значыць указ Лукашэнкі пра рэгіёны? Тлумачаць юрысты
Читать полностью…Эўразьвяз абвясьціў пра ўвядзеньне мытаў на тавары з ЗША ў адказ на амэрыканскія мыты
https://smarturl.click/opLvB
Эўрапейскія пошліны пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка 2025 году і цалкам набудуць моц 13 красавіка. Сярод тавараў, якія будуць абкладацца мытам ЭЗ, амэрыканскія матацыклы, віскі, арахісавае масла і джынсы.
Чаму Лукашэнка не камэнтуе дамоўленасьцяў Вашынгтону і Кіева пра спыненьне вайны з Расеяй
https://smarturl.click/Da9jz
Афіцыйны Менск ніяк не камэнтуе вынікаў перамоваў у Джыдзе. Бо асьцерагаецца сказаць нешта неўпапад з пазыцыяй Расеі, піша палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. Якраз у такія моманты і выяўляецца замежнапалітычная несамастойнасьць Беларусі.
У Нямеччыне арыштавалі беларуску, якую вінавацяць у парушэньні санкцыяў Эўразьвязу
https://smarturl.click/8EZm2
Сёньня раніцай прыкладна 85 супрацоўнікаў мытнага дэпартамэнту Бэрліна-Брандэнбургу выканалі ордэр на арышт, тры канфіскацыі маёмасьці і пяць ордэраў на ператрус у дачыненьні да 46-гадовай жанчыны зь Беларусі за парушэньне санкцый Эўразьвязу супраць Расеі. Паведамляецца, што жанчына разам з двума іншымі фігурантамі справы незаконна вывезла ў Расею мноства аўтамабіляў.
Былы палітвязень распавёў пра катаваньні холадам, зьбіцьцё і галюцынацыі ў калёніі
https://smarturl.click/mpOQ5
Бацьку шасьцярых дзяцей Аляксандру Зялюткіну пасьля болей чым трох гадоў зьняволеньня пачалі пагражаць новымі крымінальнымі справамі. Па вызваленьні ён выехаў зь Беларусі.
Аляксандр распавёўправаабаронцам «Вясны» пра падзеі 2020 года ў Менску, удзельнікам якіх быў, пра перасьлед і ўмовы ўтрыманьня ў калёніях у Магілёве і Шклове, дзе ён адбываў пакараньне.
Сярод іншага Аляксандр Зялюткін паведаміў, што яго затрымалі падчас аднаго з маршаў пратэсту ў Менску восеньню 2020 году, склалі адміністрацыйны пратакол, але суд не пакараў яго арыштам, бо ў яго на ўтрыманьні былі шасьцёра дзяцей. Зноў прыйшлі па ім праз год, у сьнежні 2021.
На фота: Аляксандр Зялюткін, архіў
У Беларусі зноў перанесьлі дату ўвядзеньня Нацыянальнага футбольнага стадыёну, які будуюць пры ўдзеле Кітаю
https://smarturl.click/671zB
Спачатку плянавалі здаць стадыён да канца 2023-га, потым — да 31 сьнежня 2024 году, а ўжо сёлета правесьці на ім фінал Кубка Беларусі і таварыскі матч з Расеяй.
Цяпер дакладную дату здачы аб'екту не называюць.
На фота: ілюстрацыя з праекту Нацыянальнага футбольнага стадыёну
Беларусу выставілі абвінавачаньне ў падпале супэрмаркету ў Варшаве на заданьне выведкі Расеі
https://smarturl.click/AdpG4
Польская пракуратура выставіла абвінавачаньне грамадзяніну Беларусі Сьцяпану К. у падпале шматпавярховай будаўнічай крамы ў Варшаве ў красавіку 2024 году. Ён нібыта дзейнічаў на заданьне расейскай выведкі.
Пажар адбыўся 14 красавіка 2024 году, згарэла частка крамы, шкода ацэненая на больш за 3,5 млн злотых (каля 900 тысяч даляраў). Ідзецца пра пажар у гандлёвым цэнтар на вуліцы Радзыміньскай.
На ілюстрацыйным фота: Паліцыя ў Варшаве
Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалію». Частку зь іх пасьпелі прадаць
https://smarturl.click/yqEZk
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны праз суд дабілася забароны прадаваць вагоны, што належаць беларускаму прадпрыемству «Беларуськалій» і абавязаў АРМА надаць усю інфармацыю аб колькасьці атрыманых грошай за ўжо рэалізаваныя калійныя ўгнаеньні.
Апроч таго, суд забараніў дзяржаўным рэгістратарам ажыцьцяўляць любыя рэгістрацыйныя дзеяньні, зьвязаныя з актывамі ўкраінскай кампаніі «Агророзквіт». Як высьветлілася, раней такой забароны не было, а за гэты час яе актывы склалі 324 мільёны грыўняў (прыблізна 8 мільёнаў даляраў у эквіваленце. — РС). У 2020-ым яны складалі 255,8 мільёнаў грыўняў — 8,5 мільёна даляраў у эквіваленце па курсе таго часу.
На ілюстрацыйным фота: Беларуськалій
У Расеі абвясьцілі вышук галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі
https://smarturl.click/xBv8M
Зьвесткі галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі зьявіліся ў базе «Вышук», якую вядзе МУС Расеі.
У якасьці падставы для вышуку пазначана толькі «расшукваецца паводле артыкулу КК», сам артыкул не назвалі.
Як піша выданьне Reform.news, імаверна, у расейскую базу Фёдар Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку. Паводле інфармацыі рэдакцыі, Паўлючэнка праходзіць у Беларусі ў некалькіх крымінальных справах, зьвязаных з палітыкай.
Сёлета ўлады аб’явілі міждзяржаўны вышук намесьнікаў старшыні БАЖ Алега Агеева і Барыса Гарэцкага.
На фота: Фёдар Паўлючэнка, архіў
У Беларусі з 15 сакавіка даражэе аўтамабільнае паліва. Цэны будуць расьці паэтапна
https://smarturl.click/ppbqX
Як паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», розьнічныя цэны павялічацца на 2 капейкі за літар і складуць: на АІ-92-К5-Эўра — 2,36 рублёў, АІ-95-К5-Эўра — 2,46 рублёў, АІ-98-К5-Эўра — 2,68 рублёў, дызэльнае паліва — 2,46 рублёў.
Улады патлумачылі, што ўхвалілі такое рашэньне «з улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сытуацыі, каньюнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах».
Цэны павялічацца на 16 капеек за літар паліва, пачынаючы з 15 сакавіка, а потым кожны тыдзень будуць павялічвацца на 2 капейкі,
На фота: канцэрн «Белнафтахім», архіў
Любоў да робатаў. Гісторыя посьпеху беларускай прафэсаркі ўнівэрсытэту Цюрыху Юліі Сандамірскай
https://smarturl.click/xBvWe
Беларуска Юлія Сандамірская стала ляўрэаткай першай незалежнай навуковай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Зараз яна ўзначальвае дасьледчы цэнтар «Кагнітыўныя вылічэньні ў навуках аб жыцьці» Цюрыскага ўнівэрсытэту прыкладных навук (ZHAW), а фізыкай захапілася ў звычайнай школе менскага Заводзкага раёну.
Прафэсарка Юлія Сандамірская расказала Свабодзе пра сваю групу ва ўнівэрсытэце прыкладных наук у Цюрыху, пра розьніцу паміж беларускай і заходнімі навуковымі школамі, а таксама ці можа Беларусь стаць такой жа «краінай для жыцьця», як Швайцарыя.
На фота: Юлія Сандамірская, прыватны архіў
Улады аб’явілі намесьніка старшыні БАЖ Алега Агеева ў міждзяржаўны вышук
https://smarturl.click/opLXw
У расейскай базе асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку, зьявілася прозьвішча Алега Агеева. На падставе якога артыкула беларускія і расейскія праваахоўнікі шукаюць яго не пазначана.
Беларускую асацыяцыю журналістаў прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем два гады таму.
Раней у вышук быў аб’яўлены іншы намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
На архіўным фота Алег Агееў
У судзе над журналістам Ігарам Ільяшом аб’яўлены перапынак, яго публікацыі дасланыя на экспэртызу
https://smarturl.click/RAav8
Менскі гарадзкі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста, палітвязьня Ігара Ільяша. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналіст Сяргей Ваганаў, дзядуля жонкі Ільяша журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), якая таксама зьяўляецца палітзьняволенай.
Аналітычныя публікацыі Ільяша адпраўлены на экспэртызу, якую будзе праводзіць прафэсар, доктар філялягічных навук, загадчык катэдры на філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Хадайніцтва Ігара аб тым, каб экспэртыза прайшла ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспэртыз, суд не задаволіў.
Галоўнае за 12 сакавіка
📌 Чаму Лукашэнка не камэнтуе дамоўленасьцяў Вашынгтону і Кіева пра спыненьне вайны з Расеяй
📌 Былы палітвязень распавёў пра катаваньні холадам, зьбіцьцё і галюцынацыі ў калёніі
📌 BelPol пацьвердзіў, што зброю для Расеі вырабляюць 287 беларускіх прадпрыемстваў. І такіх кампаніяў можа быць больш
📌 Апублікавалі дакумэнт Палаты прадстаўнікоў аб узгадненьні кандыдатуры прэм’ера на нечарговым пасяджэньні
📌 Тлумачым з Гурневічам. Лукашэнка рыхтуе Турчына пераемнікам?
📌 У Беларусі з 12 сакавіка павысілі тарыфы на паслугі ў электраэнэргетыцы
📌 Беларусу выставілі абвінавачаньне ў падпале супэрмаркету ў Варшаве на заданьне выведкі Расеі
📌 «Гісторыя на Свабодзе». Паглынаньне беларусаў і ўкраінцаў зьяўляецца найважнейшай мэтай расейскага імпэрскага праекту, — Вадзім Сідараў
📌 Ад графіці каля менскага вакзалу да ілюстрацыяў у The New York Times. Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна
📌 Журналіст Дзяніс Івашын ужо 4 гады за кратамі. Што вядома пра палітвязьня
ЖЫВЫ ЭФІР. Каму дастанецца Беларусь пасьля міру
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://youtube.com/live/G8KT0MCgNk8
ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Гэта адбылося на наступны дзень пасля перамоваў, якія прайшлі ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі паміж прадстаўнікамі Кіева і Вашынгтону. Ці здолее Дональдм Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» — украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.
«Гісторыя на Свабодзе». Паглынаньне беларусаў і ўкраінцаў зьяўляецца найважнейшай мэтай расейскага імпэрскага праекту, — Вадзім Сідараў
https://www.youtube.com/watch?v=ZevtMrb0yuQ
Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Гутарка з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Значна пагоршылася здароўе арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча
https://smarturl.click/baZ38
Пра гэта паведамляе Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. 79-гадовы Тадэвуш Кандрусевіч мае анкалягічную хваробу.
Санкцыі ЭЗ у тупіку? Вугоршчына і Славаччына ціснуць на Брусэль праз чорны сьпіс Расеі
https://smarturl.click/4kjEW
Вугоршчына зноў аспрэчвае санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу перад апошнім момантам, які хутка набліжаецца. Да Будапэшту далучаецца Славаччына, і прадстаўнікам ЭЗ, выглядае, давядзецца з усіх сіл шукаць кампраміс, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Пракуратура Босьніі і Герцагавіны распарадзілася затрымаць кіраўніка Рэспублікі Сэрбскай
https://smarturl.click/jk5md
Пракуратура Босьніі і Герцагавіны запатрабавала ад паліцыі затрымаць для дачы паказаньняў Міларада Додзіка, кіраўніка Рэспублікі Сэрбскай (аўтаномнай адзінкі ў складзе Босьніі і Герцагавіны), а таксама прэм’ер-міністра Радавана Вішкавіча і старшыню Народнай скупшчыны Рэспублікі Сэрбскай Нэнада Стэвандзіча. У пастанове пракуратуры гаворыцца, што яны падазраюцца ў «замаху на канстытуцыйны лад».
Міларад Додзік знаходзіцца ў горадзе Баня-Лука — адміністрацыйным цэнтры Рэспублікі Сэрбскай. На прэс-канфэрэнцыі ён заявіў, што ня будзе рэагаваць на патрабаваньне пракуратуры. «Вазьміце нас тут, паглядзім, як вы гэта зробіце», — сказаў ён.
ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне і абмен выведнай інфармацыяй
https://smarturl.click/aJk7g
Намесьнік міністра абароны Польшчы Павел Залеўскі паведаміў пра аднаўленьне Злучанымі Штатамі паставак зброі Ўкраіне праз польскі хаб Ясёнка. Кіраўніца нацыянальнай выведкі ЗША Талсі Габард заявіла, што адноўлены працэс абмену выведнымі зьвесткамі з Украінай. «Па ўказаньні прэзыдэнта паўза ў абмене выведнай інфармацыяй з Украінай спынілася», – напісала Габард.
Беларусь і Расея падпішуць дамову пра абарону грамадзян «ад неабгрунтаванага перасьледу замежнымі дзяржавамі»
https://smarturl.click/e58v5
Праект дакумэнту ўжо падрыхтавалі і цяпер Міністэрства замежных спраў Беларусі правядзе адпаведныя перамовы з Расеяй і яго падпіша.
Пакуль дэталі гэтай дамовы невядомыя.
У пачатку лютага стала вядома, што Міжнародная плятформа прыцягненьня вінаватых да адказнасьці для Беларусі (IAPB) перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) доказы і юрыдычны аналіз для папярэдняга вывучэньня пытаньня, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расьсьледаваньня і перасьледу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці з боку рэжыму ў Беларусі.
Апублікавалі дакумэнт Палаты прадстаўнікоў аб узгадненьні кандыдатуры прэм’ера на пазачарговым пасяджэньні
https://smarturl.click/kjpL4
Свабода прааналізавала храналёгію падзей 10 сакавіка, калі Аляксандар Лукашэнка абвясьціў прозьвішча новага прэм’ер-міністра.
На фота: прэм'ер Беларусі Аляксандар Турчын