Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла, што Пуцін паінфармаваў Трампа пра абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, 175 на 175, які адбудзецца 19 сакавіка.
https://smarturl.click/xBv7Z
У заяве Крамля гаворыцца пра пазыцыю расейскага боку, што галоўнай умовай дыпляматычнага разьвязаньне канфлікту павінна стаць «поўнае спыненьне замежнай ваеннай дапамогі і прадастаўленьня разведвальнай інфармацыі Кіеву».
Ці можа Эўразьвяз стаць «вайсковай супэрдзяржавай»? Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/O0EkD
Усяго праз два тыдні пасьля саміту Эўрапейскага зьвязу, дзе лідэры блёка абяцалі выдаткаваць мільярды на абарону ў «паваротны момант для Эўропы», яны вяртаюцца ў Брусэль на новае пасяджэньне 20-21 сакавіка.
На гэты раз лідэры ЭЗ будуць працаваць над плянамі для ўзмацненьня абароннай аўтаноміі Эўропы на фоне пастаянных сумненьняў адносна абавязаньняў ЗША абараняць эўрапейскія краіны і даваць ваенную дапамогу Ўкраіне.
Нямеччына прагаласавала за гістарычнае павелічэньне выдаткаў на абарону
https://smarturl.click/e58lb
Нямецкія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і інфраструктуру. Больш за дзьве траціны дэпутатаў бундэстагу, што неабходна для зьменаў, ухвалілі такое рашэньне ў аўторак.
З 19 сакавіка мяжу Беларусі і Латвіі нельга будзе перасякаць пешшу або на ровары
https://smarturl.click/4kjBD
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі на прапанову Дзяржаўнай памежнай аховы ўводзіць абмежаваньні на пункце пропуску «Патэрніекі» (зь беларускага боку Грыгараўшчына) на мяжы зь Беларусьсю.
Выйшаў новы даклад пра катаваньні ў Беларусі, у якім сьведкі расказваюць пра жорсткасьць ГУБАЗіКу
https://smarturl.click/Adp73
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў расьсьледаваньне, у якім падаў новыя доказы сыстэмных катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з беларусамі, якія бралі ўдзел у пратэстах.
Расьсьледаваньне пад назвай «„Сардэчна запрашаем у гестапа“: катавальня ГУБАЗіКа у асобах» раскрывае асобы некаторых сілавікоў, адказных за рэпрэсіі і гвалт супраць мірных грамадзян у ходзе падзей 2020 году і пазьней.
Ціханоўская папрасіла ў эўрапейскіх міністраў падтрымкі незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці
https://smarturl.click/VDQ9j
18 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская наведвае з працоўным візытам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў краін ЭЗ у эўрапейскіх справах. Яна заклікала міністраў да актыўных дзеяньняў, каб вывесьці Беларусь з палітычнага крызісу, паведаміла яе прэсавая служба.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская, міністар па эўрапейскіх справах Польшчы Адам Шлапка, эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня ЭЗ Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025
Польшча і краіны Балтыі агучылі пляны выхаду з дамовы аб супрацьпяхотных мінах, спасылаючыся на пагрозу ад Расеі
https://smarturl.click/EeLp5
Польшча і тры балтыйскія краіны заявілі ў аўторак, што хочуць выйсьці з міжнароднай канвэнцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны з-за растучай пагрозы з боку Расеі для прыфрантавых дзяржаў NATO, паведамляеAP.
Міністры абароны Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі з сумеснай заявай, што яны «аднагалосна рэкамэндуюць выйсьці з Атаўскай канвэнцыі» — міжнароднай канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін, якая ўступіла ў сілу ў 1999 годзе.
Яны сьцьвярджаюць, што сытуацыя з бясьпекай уздоўж усходняга флянгу NATO «фундамэнтальна пагоршылася» пасьля таго, як яны падпісалі Канвэнцыю аб забароне супрацьпяхотных мін, і што «ваенныя пагрозы краінам-сябрам NATO, якія мяжуюць з Расеяй і Беларусьсю, значна ўзрасьлі».
Фота ілюстрацыйнае
КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» зьняволенага кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя»
https://smarturl.click/gpGY2
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» — там зьявіліся прозьвішчы яшчэ дванаццаці чалавек.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1259 чалавек, з іх больш за 550 — беларусы.
Улады Беларусі выкарыстоўваюць сьпіс тэрарыстаў для ўзмацненьня ціску на няўгодных і палітычных апанэнтаў, пагаршэньня становішча палітвязьняў у турмах.
На фота: кіраўнік зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук, архіў.
Якія імпрэзы да Дня волі 25 сакавіка рыхтуюцца за мяжой. Сьпіс
https://smarturl.click/EeLb5
Дзень Волі сёлета будуць актыўна адзначаць беларусы ў эміграцыі, у Беларусі зьбірацца на гэтае сьвята пасьля 2020 году небясьпечна.
Сьвятлана Ціханоўская апублікавала ў сваім тэлеграм-канале сьпіс імпрэз да Дня абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка, у якіх можна будзе ўзяць удзел беларусам у эміграцыі. Адзначаць масава галоўнае беларускае грамадзкае сьвята ў Беларусі цяпер небясьпечна.
На фота: сьвяткаваньне Дня волі ў Вільні, 25 сакавіка 2022
Міністар аховы здароўя Беларусі сказаў, што ў лекараў «годныя заробкі», і назваў лічбу
https://smarturl.click/YzDQ0
«На цяперашні момант сярэдні заробак лекара ў нашай краіне складае 3189 рублёў. Гэта паказьнік, якім мы можам ганарыцца. Мы імкнемся да дасягненьня мэтавага паказьніка ў 150% ад сярэднерэспубліканскага заробку, і сёньня мы блізкія да яго выкананьня», — працытавала выданьне «Люстэрка» Аляксандра Хаджаева зь ягонага інтэрвію тэлеканалу СТВ.
Сярэдні заробак да аплаты падаткаў у ахове здароўя ў студзені 2025 году складаў 2049,1 рубля, што на 118,6 рубля менш у параўнаньні з сьнежнем 2024 году (2167,7 рубля). Лекары ў студзені атрымалі 3793,8 рубля, што перавысіла паказьнікі мінулага месяца, калі іх заробак складаў 3723,2 рубля.
Фота ілюстрацыйнае
«Беларускую ваенную прамысловасьць рыхтуюць да новай вайны ў 2029 годзе»
https://www.youtube.com/live/h868RfpKQP4
У большасьці беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць ваенную прадукцыю для Расеі, выхад на найвялікшыя вытворчыя магутнасьці заплянаваны на 2027-28 год, кажа Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol:
«Зыходзячы з той інфармацыі, якой валодаем мы, зыходзячы з таго, што мы бачым па розных дакумэнтах, з таго, як прадстаўнікі Берасьцейскай, Горадзенскай і Гомельскай вобласьці езьдзяць на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі і глядзяць, як там ствараюцца умацаваныя збудаваньні, умацаваныя раёны, мы разумеем з высокай доляй верагоднасьці, што гэта не накіраванае толькі на цяперашнюю вайну ва Ўкраіне».
Галоўнае за 17 сакавіка
📌 У Брусэлі выказалі падтрымку Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі. З заявамі выступілі кіраўнікі МЗС Чэхіі і Літвы
📌 «Не ўяўляю беларускія СМІ без Свабоды»: Палітыкі, праваабаронцы і журналісты выказваюцца ў падтрымку Радыё Свабода
📌 Японца Наканісі Масатосі асудзілі да 7 гадоў калёніі за «агентурную дзейнасьць»
📌 «ПіК Свабоды». Чаму рэзыдэнцыя Лукашэнкі — хабар ад расейскага алігарха?
📌 «Вясна»: у Беларусі паводле «тэрарыстычных артыкулаў» КК асудзілі 133 чалавек
📌 У Менску паведамілі аб пачатку рэканструкцыі закрытага ўладамі Чырвонага касьцёла
📌 У Беларусі зафіксавалі першы выпадак сьмерці падлетка ад электроннай цыгарэты
📌 У Беларусі зьнялі з паказу аскараносны мультфільм «Плынь». Гэтага дамагаліся аўтары
📌 Стала вядомая прычына часовага закрыцьця пункту пропуску на мяжы Беларусі і Латвіі
ЖЫВЫ ЭФІР. Чаму рэзыдэнцыя Лукашэнкі — хабар ад расейскага алігарха? Тлумачыць прадстаўнік BelPol
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://www.youtube.com/live/h868RfpKQP4
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium у жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
Сярод іншага, ён адкажа на такія пытаньні:
🔸Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку?
🔸Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў?
🔸Якую інфармацыю пра ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй Лукашэнка хацеў бы схаваць?
«Не ўяўляю беларускія СМІ без Свабоды»: Палітыкі, праваабаронцы і журналісты выказваюцца ў падтрымку Радыё Свабода
https://smarturl.click/aJk3X
Пасьля ўказу прэзыдэнта ЗША Трампа, які спыняе дзеяньне гранта, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыя застаецца няпэўным. Сваё стаўленьне і словы падтрымкі да беларускай службы Радыё Свабода, якая працуе бесьперапынна ўжо больш за 70 гадоў, выказалі беларускія палітыкі, праваабаронцы, грамадзкія арганізацыі, калегі-журналісты.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі пасьля паседжаньня ў Брусэлі: «Міністар Ліпаўскі нават прапанаваў купіць “Радыё Свабода” і «Голас Амэрыкі»:
«Гэтае пытаньне ўзьняў наш чэскі калега, дзе зараз базуецца „Радыё Свабода“. Мы паглядзім, што можна зрабіць. Так што адным са шляхоў, і я казаў пра гэта, было б павелічэньне бюджэту Эўрапейскага фонду за дэмакратыю. Але міністар Ліпаўскі нават казаў аб куплі дзьвюх кампаній. Мы знаходзімся на этапе мазгавога штурму, але відавочна, што гэта дастойныя ўстановы, чыя місія павінна працягвацца».
https://smarturl.click/G6dOD
Белы дом: Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры
https://smarturl.click/xBv7Z
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка. Паводле прэсавай службы Белага дому, Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры паміж Расеяй і Ўкраінай.
Што можа Эўропа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?
Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://youtu.be/HBqCnLYz-lc
10 эўрапейскіх краін падтрымалі ініцыятыву Чэхіі пераняць ад ЗША фінансаваньне Радыё Свабода
https://smarturl.click/ppb97
Чэскі міністар па справах Эўропы Марцін Дворжак паведаміў сёньня, што ініцыятыву яго краіны па пошуку фінансаваньня для Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падтрымалі 10 краін Эўразьвязу.
Расейскага коміка затрымалі ў Беларусі пасьля жарту, у якім убачылі зьнявагу ўдзельнікаў расейскай вайны супраць Украіны
https://smarturl.click/B6oA0
Супрацоўнікі ГУБАЗіК паведамілі, што затрымалі ў Беларусі расейскага коміка Арцемія Астаніна, якога вінавацяць у глумленьні над удзельнікамі расейскай вайны ва Ўкраіне. Як паведамляе адзін з ТГ-каналаў беларускіх сілавікоў, ён нібыта хацеў празь Менск паляцець у трэцюю краіну. На канале выставілі ягонае фота каля мяжы Беларусі і Расеі зь мясарубкай на шыі.
Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком МЗС аднаўленьне даверу ў дачыненьнях з Захадам
https://smarturl.click/VDQ9Z
У той жа час міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў не ўдакладніў, якія краіны маюцца на ўвазе.
Дзяржаўнае агенцтва ў гэтым кантэксьце нагадала, што Аляксандар Лукашэнка ў канцы 2024 году сьцьвярджаў, што ЗША нібыта зьвярталіся па пашырэньне дыпляматычнай прысутнасьці ў Беларусі. Аднак афіцыйных пацьвярджэньняў такіх просьбаў няма.
29 сьнежня 2024 году, знаходзячыся ў Ленінградзкай вобласьці Расеі Аляксандар Лукашэнка заявіў расейскім журналістам, што ЗША «ужо цэлы год просяць павялічыць штаты ў пасольстве да сотні чалавек».
На фота: Максім Рыжанкоў у АБСЭ ў лютым 2025 году. Архіў
Новы прэм’ер Беларусі расказаў, ці плянуюць эмісію грошай для забесьпячэньня стабільнасьці эканомікі
https://smarturl.click/xBvxn
«Адказваючы на пытаньне, якое, напэўна, хвалюе ўсё наша грамадзтва, аб тым, што зараз новы ўрад разам з Нацыянальным банкам надрукуе такую колькасьць грошай, што эканоміка абваліцца, будзе гіпэрінфляцыя, валютны курс абваліцца, хачу ўсіх супакоіць. [...] Ува ўрадзе і Нацыянальным банку працуюць дастаткова кампэтэнтныя людзі, якія разумеюць усе выклікі і рызыкі», — сказаў Аляксандар Турчын пасьля сустрэчы з Лукашэнкам.
Паводле яго, калі эмісія адбываецца ў разумных аб’ёмах, то гэта ня мае нэгатыўнага ўплыву на эканоміку. «Друкаваньне грошай без разумных падыходаў, паверце, гэтая сытуацыя ў нашай краіне выключана», — заявіў ён.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
На фота: Аляксандар Турчын. Архіў
Ва Ўкраіне затрымалі беларуса за спробу перасекчы мяжу з падробленым пашпартам Малдовы. Яго выправадзяць з Украіны
https://smarturl.click/6718g
Беларус спрабаваў 11 сакавіка выехаць з тэрыторыі Ўкраіны ў кірунку Малдовы з падробленым малдоўскім пашпартам.
Як высьветлілі ў часе паглыбленай праверкі, пашпарт быў нядзейным — старонка з інфармацыяй аб асобе была наклеена паверх арыгіналу. Таксама былі падробленыя штампы аб перасячэньні дзяржаўнай мяжы на ўезд ва Ўкраіну.
У беларуса таксама знайшлі пасьведчаньне аб нараджэньні, выдадзенае ў 1983 годзе ў Менску, пасьведчаньне аб прыпісаньні да прызыўнога ўчастку Міністэрства абароны Беларусі, выдадзенае ў 2000 годзе, і працоўную кніжку на ягонае імя.
Раней яго ўжо затрымлівалі пры спробе незаконна перасекчы мяжу Ўкраіны з Польшчай.
На фота: украінскі памежны кантроль, архіў
У Беларусі ўзброілі ахову калёній і дазволілі кіраўнікам папраўчых устаноў праводзіць спэцапэрацыі
https://smarturl.click/jk5Gj
Намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў заявіў аб узбраеньні каравулаў, каб «супрацьдзейнічаць тэрарыстам».
«Яшчэ адзін наш рашучы крок, падтрыманы міністрам унутраных спраў: ва ўсіх папраўчых установах каравулы даўзброеныя і прайшлі дадатковую падрыхтоўку для эфэктыўнага супрацьдзеяньня тэрарыстам», — сказаў Мікалай Карпянкоў у інтэрвію выданьню sb.by.
Мікалай Карпянкоў таксама расказаў, хто складае аснову народнага апалчэньня.
На фота: намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў на вучэньнях унутраных войскаў зь нестатутным шаўронам «па матывах» ПВК «Вагнэр». Архіў.
Трамп перад размовай з Пуціным заявіў, што многія элемэнты канчатковага пагадненьня па Ўкраіне ўзгодненыя
https://smarturl.click/671dg
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе правесьці тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка.
Многія элемэнты канчатковага пагадненьня па Ўкраіне былі ўзгодненыя, але многае яшчэ трэба зрабіць, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перад сёньняшняй тэлефоннай размовай з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
«Заўтра раніцай я буду гаварыць з прэзыдэнтам Пуціным аб вайне ва Ўкраіне. Многія элемэнты канчатковага пагадненьня былі ўзгоднены, але шмат яшчэ трэба зрабіць. Гінуць тысячы маладых салдат. Кожны тыдзень з абодвух бакоў гіне 2500 салдат, і гэта павінна спыніцца зараз, я вельмі чакаю размовы з прэзыдэнтам Пуціным», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы Truth Social.
На фота: прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
18 сакавіка 1921 году паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыя БССР на той час складалася з 6 паветаў Менскай губэрні. Якуб Колас пра гэта пісаў:
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kjQX
Архібіскуп Кандрусевіч, які праходзіць хіміятэрапію, расказаў пра сваё анкалягічнае захворваньне
https://smarturl.click/0e3dL
Архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў відэазварот, у якім паведамляе пра стан свайго здароўя. Зварот апублікаваны на YouTube-канале catholic. by
Герарх паведаміў, што два гады таму ў яго знайшлі рак — мэляному, пасьля чаго зрабілі апэрацыю. Потым Кандрусевіч пэрыядычна праходзіў абсьледаваньне. Два тыдні таму ў яго знайшлі мэтастазы ў лёгкіх.
Барацьба за справядлівы сьвет ці «Ялта 2»? Як Лукашэнка прэзэнтуе два супрацьлеглыя праекты сьветаўладкаваньня
Лукашэнка ў Маскве адначасова разважаў пра неабходнасьць змаганьня за справядлівы сьвет і вітаў права вялікіх дзяржаў ствараць міжнародную сыстэму пад свае патрэбы і інтарэсы. Ён не ўсьведамляе іх узаемавыключнасьць. Бо такі ягоны палітычны стыль і асаблівасьці сьвядомасьці.
Піша Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/vwlAR
У Літве заявілі аб датычнасьці расейскай выведкі да арганізацыі падпалу IKEA ў Вільні ў 2024 годзе
https://smarturl.click/0e3aW
Праваахоўныя органы Літвы перадалі ў суд справу супраць двух грамадзян Украіны, якіх абвінавацілі ў незаконным захоўваньні выбухоўкі і ўчыненьні тэрарыстычнага акту ў віленскім гандлёвым цэнтры IKEA 9 траўня 2024 году.
«Сабраныя зьвесткі дазволілі прыйсьці да высновы, што арганізатар — расейская вайсковая выведка. У гэтай частцы расьсьледаваньне працягваецца», — працытавала выданьне delfi.lt галоўнага пракурора Дэпартамэнту расьсьледаваньня арганізаваных злачынстваў Генэральнай пракуратуры Літвы Артураса Ўрбяліса.
У Беларусі зафіксавалі першы выпадак сьмерці падлетка ад электроннай цыгарэты
https://smarturl.click/YzDOm
Пра гэта паведаміў 17 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка аддзелу арганізацыі працы інспэкцыі ў справах непаўналетніх галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Васіль Дземідовіч. Трагедыя адбылася ў Дзяржынску (Койданаве) 13 сакавіка.
«Зафіксаваная сьмерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў парыла вэйп. У выніку адчула сябе дрэнна, страціла прытомнасьць. На жаль, так і не апрытомнела», — паведаміў прадстаўнік МУС.
Японца Наканісі Масатосі асудзілі да 7 гадоў калёніі за «агентурную дзейнасьць»
У Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд палітзняволенаму Наканісі Масатосі — сем гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў).