radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Ён дапамагаў нам бачыць саміх сябе». Беларусы — пра сьмерць Мікіты Мелказёрава

https://smarturl.click/207gA

У ноч на 21 сьнежня ня стала беларускага журналіста, аўтара youtube-каналаў «Жыцьцё-малiна» і «Загляне сонца» Мікіты Мелказёрава. Яму было 37 гадоў.

Свабода сабрала рэакцыі вядомых беларусаў на гэтую трагічную падзею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апошнім госьцем у апошні дзень жыцьця Мікіты Мелказёрава быў былы дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Ён распавядае, як прайшла іх сустрэча

https://smarturl.click/kZoLX

Учора, у суботу, мы правялі зь Мікітам Мелказёравым чатыры гадзіны перад камэрамі студыі на варшаўскай вуліцы Aleji Ujazdowskie. Гэта была наша першая асабістая сустрэча, таму не магу параўноўваць, горш ці лепш ён выглядаў, але чатыры нялёгкія гадзіны запісу ён адпрацаваў на адным дыханьні. Дакладней, на двух — мы ўсё ж зрабілі перапынак на каву пасьля першых дзьвюх гадзінаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 сьнежня на Радыё Свабода

Памёр папулярны беларускі блогер Мікіта Мелказёраў

Расейцы
перайшлі мяжу Ўкраіны ў Сумскай вобласьці, а таксама ўдарылі па Ровеншчыне

Суд Партызанскага раёну Менску зноў прызнаў экстрэмісцкім сайт Рады Эўропы. Гэтым разам ня цалкам

У Вільні ў красавіку зладзяць акадэмічную канфэрэнцыю ў гонар 100-годзьдзя айца Аляксандра Надсана

Лукашэнку няўтульна ў імпэрскім акопе побач з Пуціным. Класкоўскі і Вусаў пра вынікі году ў адносінах Масквы і Менску

Пра беларускую зіму па-беларуску. ТЭСТ

Вызваленыя палітвязьні 22 сьнежня дадуць прэс-канфэрэнцыю ў Вільні

У магілёўскай ПК-15 забароняць турэмнае адзеньне, пашытае ў атэлье

У аэрапорце ў Тунісе трэці дзень трымаюць двух беларусаў, якія пераганялі верталёт ва Ўганду

Пачаўся збор подпісаў да кампаніі Meta з патрабаваньнем дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр беларускі журналіст Мікіта Мелказёраў, аўтар YouTube-праекта «Жыцьцё-маліна». Пра сьмерць Мелказёрава паведаміла яго жонка Ліна Цапава:

«Сёньня ўначы ня стала майго мужа Мікіты Мелказёрава. Пакуль няма ніякіх падрабязнасьцей і я не гатовая адказваць на пытаньні. Спадзяюся на разуменьне».

Таксама пра сьмерць Мікіты напісаў журналіст Аляксандар Івулін, ён пацьвердзіў гэта Свабодзе.

«Сёньня ўначы ня стала майго сябра Мікіты Мелказёрава. Гэта не розыгрыш і не дурны жарт. Гэта рэальнасьць і гэта п**ц».

Мікіту Мелказёраву было 37 гадоў. Апошнія гады журналіст жыў у Варшаве. Ён вымушаны быў эміграваць у Польшчу празь перасьлед у Беларусі, як і сотні іншых журналістаў. Ён займаўся каналам «Жыцьцё-Малiна», дзе запрашаў на размовы славутых асобаў, робячы зь імі інтэрвію на розную тэматыку, у тым ліку палітыкі і спорту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маладых лучнікаў зь Беларусі і Расеі дапусьцілі да міжнародных стартаў

https://smarturl.click/QbnBw

Усясьветная фэдэрацыя стральбы з луку — World Archery — дазволіла спартоўцам з Расеі і Беларусі маладзейшым за 21 год удзельнічаць у сваіх турнірах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У магілёўскай ПК-15 забароняць турэмнае адзеньне, пашытае ў атэлье

https://smarturl.click/6Wxne

Узамен адміністрацыя папраўчай калёніі плянуе адкрыць сваю краму турэмнага адзеньня на тэрыторыі ПК. Плаціць за яе трэба будзе сваякам вязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні ў красавіку зладзяць акадэмічную канфэрэнцыю ў гонар 100-годзьдзя айца Аляксандра Надсана

https://smarturl.click/Y32Xm

14–15 красавіка 2026 году ў Вільні адбудзецца акадэмічная канфэрэнцыя «Разуменьне свабоды» — чытаньні ў гонар стагодзьдзя айца Аляксандра Надсана. Словы ў назву ўзятыя зь ведамага выслоўя айца Надсана: «‎Разуменьне свабоды прыходзіць у пары з духоўным разьняволеньнем».

Канфэрэнцыя будзе зарганізаваная Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам у партнэрстве зь Беларускай бібліятэкай і музэем імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнку няўтульна ў імпэрскім акопе побач з Пуціным. Класкоўскі і Вусаў пра вынікі году ў адносінах Масквы і Менску

https://smarturl.click/JnAWL

❓Якія асноўныя падзеі і тэндэнцыі назіраліся ў 2025 годзе ў беларуска-расейскіх адносінах?
❓Ці паглыбілася залежнасьць Менску ад Расеі?
❓Наколькі паўплывалі на сытуацыю перамовы Лукашэнкі з ЗША?

На гэтыя пытаньні Свабоды адказалі палітычны камэнтатар Павал Вусаў і аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы перайшлі мяжу Ўкраіны ў Сумскай вобласьці, а таксама ўдарылі па Ровеншчыне

https://smarturl.click/j7oJb

Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра дзясяткі вывезеных у Расею жыхароў. Пераважна гэта людзі сталага веку, у тым ліку 89-гадовая жанчына. Амаль усе яны раней адмовіліся эвакуавацца з роднага сяла ўглыб Украіны.

На Ровеншчыне пацэлілі ў цывільны аб'ект, ёсьць паранены.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Асноўныя даты і падзеі 21 сьнежня

21 сьнежня 1991 году кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэклярацыю аб утварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў і канстатавалі спыненьне існаваньня СССР https://smarturl.click/dwonk

Таксама 20 сьнежня

1796 — нарадзіўся Тамаш Зан, паэт, фальклярыст, удзельнік вызвольнага руху
1890 — нарадзіўся Мікалай Аладаў, кампазытар
1918 — створаны першы Горадзенскі беларускі полк, частка збройных сілаў Літвы
1943 — створана Беларуская цэнтральная рада на чале з Радаславам Астроўскім
1971 — нарадзіўся Аляксандар Памідораў, музыка, аўтар песень, журналіст
2022 — у Вільні адкрылі мурал з выявай Алеся Бяляцкага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выніку пажару ў Століне шпіталізавалі дзесяць чалавек — сем дзяцей і трое дарослых

Пажар адбыўся 20 сьнежня ў адным з дамоў на вуліцы Гагарына, вынікае з паведамленьня прэс-службы Міністэрства аховы здароўя. https://smarturl.click/MGVjR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 20 сьнежня 

Аб’ект «Участак». Што насамрэч будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэньня Лукашэнкі 

Казка пра штучны інтэлект і канцэрт Саладухі. Як улады сёлета прапануюць беларусам адзначыць Новы год 

На Плошчы герояў у Тбілісі — партрэты загінулых ва Ўкраіне беларускіх добраахвотнікаў 

Экс-фігурыста зборнай Беларусі пажыцьцёва дыскваліфікавалі праз справу аб сэксуалізаваным гвалце 

«Зьніжаць ізаляцыю беларускага грамадзтва і вяртаць сувязі са зьнешнім сьветам», — Бабарыка і Калесьнікава ў Нямеччыне 

Украіна і ЗША правялі новы раўнд перамоваў па мірным пляне 

Мэтэазонды ізноў ляцяць, але Віленскі аэрапорт працуе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Плошчы герояў у Тбілісі зьявіліся партрэты загінулых ва Ўкраіне беларускіх добраахвотнікаў

У Тбілісі на Алеі Славы, прысьвечанай героям, якія загінулі за тэрытарыяльную цэласнасьць і свабоду Грузіі, цяпер можна пабачыць партрэты 22 беларусаў, якія змагаліся за Ўкраіну. https://smarturl.click/207pD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША нанесьлі ўдары па дзясятках мэтаў  «Ісламскай дзяржавы» у Сырыі

У пятніцу амэрыканскія вайскоўцы нанесьлі ўдары па дзясятках аб’ектаў «Ісламскай дзяржавы» у Сырыі ў адказ на напад баевікоў на сырыйска-амэрыканскі патруль у Пальміры, які адбыўся на мінулым тыдні, ахвярамі якога сталі тры амэрыканцы — двое вайскоўцаў і цывільны перакладчык.
https://smarturl.click/nVoLb
Гэта першыя страты ЗША ў Сырыі з моманту зрынаньня рэжыму Башара Асада ў 2024 годзе.

Міністар абароны ЗША Піт Хэгсэт напісаў у сацсетцы X, што гэта было не «пачатак вайны, а аб'ява аб помсьце».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зьніжаць ізаляцыю беларускага грамадзтва і вяртаць сувязі са зьнешнім сьветам», — Бабарыка і Калесьнікава ў Нямеччыне

Былы палітвязьні Калесьнікава і Віктар Бабарыка 19 сьнежня прыехалі ў Нямеччыну, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі. Яны сустрэліся з кіраўніком МЗС Нямеччыны Ёханам Вадэфульфам. На сустрэчы была Тацяна Хоміч, сястра Калесьнікавай, сябра Каардынацыйнай рады. https://smarturl.click/MGVvR

«Віктар і Марыя выказалі падзяку ЗША за намаганьні ў вызваленьні палітзьняволеных і выказалі надзею на тое, што Эўропа больш актыўна ўключыцца ў гэты працэс, — паведамляецца ў тэлеграм-канале. — Наша каманда таксама падкрэсьліла неабходнасьць зьніжаць ізаляцыю беларускага грамадзтва і вяртаць сувязі са зьнешнім сьветам».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімер Някляеў прысьвяціў Мікіту Мелказёраву верш

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Свабодзе выходзіла вялікае інтэрвію з Мікітам Мелказёравым — пра тое, як ён стаў беларускамоўным у побыце, як яго хэйцілі за тое, што нарадзіўся ў Хабараўску, пра атмасфэру на здымках шоў «Жыцьцё-маліна», калі візажыстка так баялася Пазьняка, што ўцякла праз плот. А таксама пра тое, што Мікіта хацеў бы рабіць у Беларусі, калі адкрыецца рэальнае акно магчымасьцяў.

https://www.youtube.com/watch?v=PMsC9ZAr7ek

Паглядзець яго можна па спасылцы вышэй, пачытаць — тут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паводле крыніц Радыё Свабода, Мікіта Мелказёраў памёр уначы. Яму выклікалі хуткую, але не змаглі ўратаваць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пашырылі пералік транспарту, які могуць забраць на патрэбы войска

https://smarturl.click/VR2Bg

Міністэрства абароны ўдакладніла і пашырыла пералік транспартавых сродкаў, што падлягаюць перадачы войскам у пэрыяд мабілізацыі і ваеннага часу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачаўся збор подпісаў да кампаніі Meta з патрабаваньнем дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads

https://smarturl.click/zdAqZ

Карыстальнік Захар Яноўскі зарэгістраваў пэтыцыю на плятформе change.org. На ёй прапануецца падпісаць просьбу да кіраўніцтва кампаніі Meta з мэтай дадаць беларускую мову ў працу дзьвюх сацыяльных сетак, а менавіта Instagram і Threads.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇹🇳 У аэрапорце ў Тунісе трэці дзень трымаюць двух беларусаў, якія пераганялі верталёт ва Ўганду

https://smarturl.click/WReB6

Двух беларусаў, якія ў складзе расейскага экіпажу пераганялі ва Ўганду верталёт Мі-26, затрымалі ў паўночнаафрыканскай краіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызваленыя палітвязьні 22 сьнежня дадуць прэс-канфэрэнцыю ў Вільні

https://smarturl.click/qBokd

Да журналістаў выйдуць палітвязні, якія пасля экспатрыяцыі зь Беларусі ва Ўкраіну праз Польшчу 18 сьнежня дабраліся да Літвы. Пакажа сустрэчу з журналістамі канал Сьвятланы Ціханоўскай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Партызанскага раёну Менску зноў прызнаў экстрэмісцкім сайт Рады Эўропы. Гэтым разам ня цалкам

https://smarturl.click/207VA

У сьпіс «экстэмісцкіх матэрыялаў» унесеныя старонкі сайту Рады Эўропы, зьвязаныя зь дзейнасьцю Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO).

Пры гэтым раней, 10 сьнежня суд Партызанскага раёну беларускай сталіцы скасаваў рашэньне прызнаць экстрэмісцкім сайт Рады Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☃️ Пра беларускую зіму па-беларуску

ТЭСТ: https://smarturl.click/xB5xM

Адкажыце на пытаньні пра беларускую зіму і беларускую мову. Не забываймася дзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках, калі гэта для вас бясьпечна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Максім Знак прасьпяваў разам з Вольскім сваю песьню і наведаў спэктакль «Зэкамэрон»

У суботу на фінальным канцэрце каляднага тура Лявона Вольскага ў Варшаве на сцэну выйшаў былы палітвязень Максім Знак.https://smarturl.click/mBLXO

Пяць гадоў таму Лявон Вольскі прасьпяваў песьню Максіма Знака «Лятучы галяндзец« на знак падтрымкі, калі Максіма зьняволілі. Цяпер у Варшаве яны засьпявалі разам на адной сцэне. https://www.facebook.com/share/r/1GAigcGT5L/

19 сьнежня вызвалены палітвязень Максім Знак наведаў паказ спэктакля «Зэкамерон», пастаўлены паводле ягонай кнігі «Вольнымі Купалаўцамі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога фігуранта «справы Белага легіёну» Сяргея Стрыбульскага затрымалі ў рамках крымінальнай справы

Пра гэта паведаміла «Позірку» абазнаная крыніца. https://smarturl.click/lA7D1

«Сяргея затрымалі яшчэ 14 лістапада, ён адсядзеў два адміністрацыйных тэрміны. А з 12 сьнежня яго затрымалі па крымінальнай справе», — сказаў суразмоўца.

Цяпер Стрыбульскі знаходзіцца ў турме № 4 у Магілёве (частка пэнітэнцыярнай установы выкарыстоўваецца ў якасьці сьледчага ізалятара). Мужчыну, наколькі вядома крыніцы, выстаўленае абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 3614 КК (вярбоўка, іншае ўцягваньне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасьць, навучаньне, а таксама іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-фігурыста зборнай Беларусі пажыцьцёва дыскваліфікавалі праз справу аб сэксуалізаваным гвалце

Амэрыканскі цэнтар бясьпекі спорту (US Center for SafeSport) пажыцьцёва адхіліў ад спаборніцтваў фігурыста Івана Дзясятава, які раней прадстаўляў зборную Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал выданьня Tribuna. https://smarturl.click/L3QwA

Падставай стала скарга францускай фігурысткі зборнай Эстоніі Солен Мазінг на сэксуалізаваны гвалт пасьля турніру ў Харватыі ў сьнежні 2023 года. 

Дзясятаў нарадзіўся ў Маскве і да 2021 году выступаў у танцах на лёдзе пад расейскім сцягам, пасьля чаго перайшоў у зборную Беларусі. З 2022 года працягваў кар’еру ў ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️ Аб’ект «Участак». Што насамрэч будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэньня Лукашэнкі

🔥 Расьсьледаваньне Свабоды 👉 https://smarturl.click/B4X0g

У Слуцкім раёне Менскай вобласьці на месцы былой савецкай ракетнай базы ўжо амаль паўтары году вядзецца будаўніцтва маштабнага закрытага комплексу, які ў афіцыйных дакумэнтах ня мае ні назвы, ні пазначанага прызначэньня. Праект рэалізуецца на падставе сакрэтнага распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі, а маштабы і інфраструктура робяць яго адной з найбуйнейшых будоўляў вайсковага характару ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У менскім плянэтарыі ўсталююць выраблены ў Маскве купал

У Менску з абсэрваторыі гарадзкога плянэтарыя дэмантавалі стары купал. На яго месцы неўзабаве зьявіцца сучасная канструкцыя з поўным кручэньнем і спэцыяльнымі створкамі для назіраньняў, праект якой распрацуюць і вырабяць у Маскве, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на «Менскбуд». https://smarturl.click/PQ8B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэтэазонды зноў ляцяць, але Віленскі аэрапорт працуе

Літоўскія радары фіксуюць пазнакі, характэрныя для мэтэазондаў з кантрабандай, але Віленскі аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, паведамляе прадстаўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі Дарус Бута. https://smarturl.click/9om1y

Читать полностью…
Subscribe to a channel