Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Беларусь па-ранейшаму ў канцы сусьветнага рэйтынгу свабоды прэсы
https://smarturl.click/aRJ0q
Беларусь займае 166-е месца са 180 у сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы за 2025 год. Але пры гэтым у суседняй Расеі становішча яшчэ горш.
У ФРГ прызналі праваэкстрэмісцкай партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Яе дэпутаты маюць сувязі зь Беларусьсю
https://smarturl.click/vdwMw
Рашэньне прызнаць партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) праваэкстрэмісцкай арганізацыяй на фэдэральным узроўні тлумачыцца экстрэмісцкім характарам партыі, якая «грэбуе чалавечай годнасьцю».
У пачатку красавіка ў Беларусь прыяжджаў сябра партыі Ульрых Зінгер, а дэпутат AfD ад фэдэральнай зямлі Саксонія Ёрг Дорнаў мае бізнэс у Беларусі — на ягонай плянтацыі цыбулі пад Лідай працавалі палітвязьні.
Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля
https://smarturl.click/5ZOQB
На брак у крамах таннай беларускай цыбулі пачалі скардзіцца ў сацыяльных сетках пакупнікі.
Як вынікае з інфармацыі на сайце дастаўкі найбуйнейшай у Беларусі сеткі раздробнага гандлю «Эўраопт» Edostavka.by, у продажы на паліцах няма ня толькі беларускай бульбы, але і цыбулі.
«Эўраопт» прапануе мытую ізраільскую бульбу па 10,49 рубля за кіляграм і чырвоную расейскую цыбулю па 4,21 рубля.
Апошнім часам з крамаў Беларусі зьнікла бульба й іншая гародніна мясцовай вытворчасьці, а калі ёсьць, то дробная і невысокай якасьці.
На фота скрын з сайту сеткі раздробнага гандлю «Эўраопт» Edostavka.by
У Беларусі — масавыя затрыманьні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна», — праваабаронцы
👉🏻 Хроніка перасьледу (абнаўляецца): https://smarturl.click/ZXyDd
Пра затрыманьні праваабаронцам распавялі тыя, хто выйшаў зь менскага ізалятару на Акрэсьціна. Паводле іх, шмат затрыманых за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» ў «справе Гаюна» (пасьля таго, як сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі гаюн»), фігурантаў адпраўляюць у СІЗА.
Таксама паведамляюць, што шмат затрыманьняў паводле «пратэставага» артыкулу 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі
https://smarturl.click/E1eJ1
Новы факультатыў «Асновы кіраваньня квадракоптарам» зьявіцца ў школах Беларусі з новага навучальнага году.
Паводле Мінадукацыі, збольшага заняткі будуць прысьвечаныя «працы на віртуальным сымулятары і практыкаваньнях па кіраваньні квадракоптарамі».
Праграма заняткаў разьлічаная на вучняў 8-х і 9-х клясаў.
Кіраваць амбасадай ЗША ў Кіеве будзе дыпляматка, якую раней прызначалі ў Беларусь, але ўлады не далі візы
https://smarturl.click/lA51Y
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў дыпляматку Джулію Дэйвіс Фішэр часовым павераным у справах ЗША ва Ўкраіне.
У сьнежні 2020 году Джулію Дэйвіс Фішэр прызначылі першай амбасадаркай ЗША ў Беларусі за больш чым 10 гадоў, але яна так і не прыехала ў Беларусь, улады якой не далі ёй візы і адклікалі сваю папярэднюю згоду з прычыны пазыцыі ЗША, якія жорстка ацэнілі прэзыдэнцкія выбары-2020 і масавыя рэпрэсіі. У выніку дыпляматка стала спэцыяльным пасланьнікам і працавала ў Вільні. У чэрвені 2022 года яна пакінула пасаду.
Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі
2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XDyOL
Майка Ўолца звольнілі з пасады дарадцы Трампа ў нацыянальнай бясьпецы
https://smarturl.click/13dGe
Апошнім часам з чыноўнікам быў зьвязаны скандал з выцекам сакрэтных зьвестак.
Чаму амністыя не распаўсюджваецца на палітвязьняў — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/zd28o
Палітычнае жыцьцё Беларусі круціцца вакол тэмы палітвязьняў. Гэтая праблема так ці інакш зьяўляецца галоўным пытаньнем беларускай палітыкі. Добрай навіной стала інфармацыя пра вызваленьне Юрася Зянковіча.
Расея — Беларусь — Армэнія — Грузія — Харватыя. Як расеец-дэзэртыр спрабуе легалізавацца ў Эўропе
https://smarturl.click/ggpao
У верасьні 2022 году 22-гадовы вэб-дызайнэр з Масквы Яўген трапіў пад мабілізацыйную аблаву ў мэтро. Амаль праз год ён дэзэртаваў і зьехаў у Францыю з надзеяй атрымаць палітычны прытулак.
«Гэта ўсяго толькі цень радасьці». Размова з рэжысэрам, які зьняў фільм пра жыцьцё палітвязьня пасьля вызваленьня
https://smarturl.click/E1elJ
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «Цень радасьці» — пра рэсацыялізацыю былога беларускага палітвязьня Артура Жвірыдоўскага ў эміграцыі. Пагаварылі з рэжысэрам стужкі Зьмітром Брэсцкім.
Бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі з 1 траўня вырасьце ў сярэднім на 3,3% (на 14,94 рубля), некаторым пэдагогам падвысяць заробкі, павялічваецца дапамога на пахаваньне.
https://smarturl.click/lA5Q6
Што яшчэ зьменіцца для жыхароў Беларусі з 1 траўня.
315 гадоў таму расейскія жаўнеры на загад Пятра І узарвалі Сафійскі сабор у Полацку
1 траўня 1710 году напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор.
Больш падзей 1 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/ReABl
Галоўнае за 30 красавіка
📌 Зь беларускай турмы вызвалілі палітвязьня Юрася Зянковіча
📌 «Вялікая Перамога» як палітычны інструмэнт для Пуціна і Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча
📌 МЗС Літвы нэгатыўна адрэагавала на прапанову Беларускай чыгункі аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 гадоў таму
📌 Суд у ЗША загадаў пералічыць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ухваленыя Кангрэсам сродкі за красавік
📌 Расейскія спэцслужбы ўвялі кантроль на мяжы зь Беларусьсю. Спыталі ў BelPol, навошта
📌 Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб амністыі. Палітвязьняў вызваляць ня будуць
📌 Ксяндза Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня, ён віны не прызнаў
📌 Цягнік Менск-Гомель сутыкнуўся зь лесавозам. ФОТА
Зь беларускай турмы вызвалілі палітвязьня Юрася Зянковіча
Пра вызваленьне яшчэ аднаго зьняволенага ў Беларусі грамадзяніна ў сацыяльнай сетцы Х паведаміў дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Марка Рубіё. Выданьне CNN піша, што гэта Юрась Зянковіч. Раней адваката беларускага паходжаньня з амэрыканскім пашпартам асудзілі на 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ён праходзіў у адной справе з Рыгорам Кастусёвым і Аляксандрам Фядутам.
Зянковіча ўвечары 17 студзеня паказвалі па дзяржаўнай тэлевізіі. Было відаць, як ён схуднеў. Пасьля гэтага на некалькі месяцаў навінаў ад палітвязьня не было.
Ад заўтра ў Беларусі 8-ы раз вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва
Цэны зноў павялічацца на 2 капейкі. З 15 сакавіка яны агулам вырасьлі на 16 капеек — гэта будзе апошняе падаражэньне з раней анансаваных «Белнафтахімам».
Судзьдзя не адказаў Бяспалаву, але зь ім зьвязваўся невядомы
Сяргей Бяспалаў, камэнтуючы Свабодзе прысуд, сказаў, што вырак для яго чаканы і ён нават больш мяккі, чым магло б быць:
«Яны зьменшылі штраф зь 10 мільёнаў даляраў да 13 тысяч і далі толькі 18 гадоў зьняволеньня, хоць маглі пакараць тэрмінам да 20 гадоў. Я ня меў з судом, сьледчымі ці адвакатамі ніякіх зносінаў. Хоць я рэальна хацеў пагутарыць з судзьдзём, знайшоў яго кантакты, званіў і пісаў яму ў тэлеграм. Але ён не адказаў», — кажа блогер.
Блогера Сяргея Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня
https://smarturl.click/B4629
Судзьдзя Аляксандар Рыбакоў, вядомы прысудамі шэрагу палітвязьняў, завочна беларускаму блогеру, стваральніку тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргею Бяспалаву 18 гадоў пазбаўленьня волі і штраф у 42 тысячы рублёў. Яму інкрымінавалі 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Савет рэспублікі прыняў законапраект аб амністыі. Карупцыянэрам палёгка будзе, палітвязьням — не
https://smarturl.click/DYa80
Сталі вядомыя новыя дэталі праекта закона аб амністыі да 80 годзьдзя перамогі ў вайне.
Прапанавана скараціць тэрмін пакараньня на адзін год асобам, якія зьдзейсьнілі карупцыйныя злачынствы, асобам, якія ўчынілі злачынствы, зьвязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, а таксама што амністыя закране і катэгорыю асоб, якія асуджаныя за алімэнты.
Але амністыя не прымяняецца да асобаў, якія маюць дачыненьне да так званай экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці.
Апошні пункт, відавочна, разьлічаны на палітычных вязьняў, якіх несправядліва ўносяць у такія сьпісы.
На фота будынак Савету Рэспублікі.
Беларусь займае 166-е месца са 180 у сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы за 2025 год ад «Рэпартэраў бязь межаў»
https://smarturl.click/aRJ0q
У параўнаньні з 2024 годам Беларусь паднялася ў рэйтынгу на адну пазыцыю, абагнаўшы Расею. У папярэднія гады Беларусь была вышэй у рэйтынгу.
На старонцы, прысьвечанай Беларусі, гаворыцца, што ў гэтай «самай небясьпечнай краіне Эўропы для журналістаў да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну» працягваюцца масавыя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ і што Беларусь — адзін зь лідэраў па колькасьці зьняволеных журналістаў у сьвеце і адметная тым, што за кратамі там — вялікая колькасьць жанчын-журналістаў.
Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй
https://smarturl.click/L3YkX
Беларусаў абурыла навіна пра магчымы прыезд 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь. Гісторык і псыхоляг патлумачылі, чаму такая рэакцыя і ці можна лічыць беларусаў талерантнай нацыяй.
На фота 2021 году Лукашэнка выступае перад мігрантамі падчас наведваньня транспартна-лягістычнага цэнтру «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы
У Нарвэгіі да Дня свабоды прэсы выдалі газэту з артыкулам беларускага журналіста Дзяніса Івашына
https://smarturl.click/ReAyb
Нарвэская гандлёвая сетка Narvesen прымеркавала да Ўсясьветнага дня свабоды прэсы выпуск газэты, якая цалкам складаецца з артыкулаў, забароненых да публікацыі ў краінах іх паходжаньня. Выпуск падрыхтаваны ў супрацы з Нобэлеўскім цэнтрам міру.
Ва Ўкраіне стралялі ў грамадзкага дзеяча і валянтэра Сяргея Сьцярненку
https://smarturl.click/Y3zBa
Валянтэр не ўдакладніў, дзе менавіта адбыўся напад. У выніку ён атрымаў траўмы і ўжо перанёс апэрацыю. Гэта ўжо ня першы замах на жыцьцё адэсіта.
Здымак СБУ
У Магілёве хочуць пабудаваць новую царкву РПЦ. Дзеля яе зьбіраюцца зьнішчыць ладную частку Пячорскага парку
https://smarturl.click/L3YVX
Тэрыторыя знаходзіцца пад аховай, але нормы для пабудовы новай царквы могуць зьмяніць.
У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтар
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/20qyW
Гэта ўжо другі пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску за апошнія месяцы. Папярэдні быў 13 сьнежня 2024 году ў ГЦ «Беларусь». Тады было шмат пацярпелых.
Ігара Лосіка ўключылі ў сусьветны топ зьняволеных журналістаў
https://smarturl.click/vdw15
«Сьпіс «10 самых надзвычайных» зьвяртае ўвагу на лёсы журналістаў, якія апынуліся за кратамі за імкненьне гаварыць праўду. Гэтыя дзесяць выпадкаў адлюстроўваюць і спробы ўрадаў крыміналізаваць журналістыку, задушыць незалежныя мэдыя і ўтаіць інфармацыю ад грамадзкасьці», — ідзецца ў камэнтары кааліцыі мэдыяарганізацый One Free Press Coalition.
Злучаныя Штаты і Ўкраіна падпісалі пагадненьне аб сумеснай здабычы карысных выкапняў і стварэньні інвэстыцыйнага фонду для аднаўленьня Ўкраіны, паведамляе Мінфін ЗША.
«Гэта пагадненьне ясна сыгналізуе Расеі, што адміністрацыя Трампа адданая мірнаму працэсу, засяроджанаму на свабоднай, сувэрэннай і квітнеючай Украіне ў доўгатэрміновай пэрспэктыве», — заявіў міністар фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.
https://smarturl.click/e05Ek
Расказваем падрабязна, якія ўмовы зафіксаваныя ў дакумэнце
На аўкцыён выставілі сынагогу ў Кобрыні
https://smarturl.click/20qkX
У Кобрыні на аўкцыён выставілі адну з найбуйнейшых сынагог Беларусі. Яе гісторыя сягае 1840-х гг. Што вядома пра будынак і якія ўмовы таргоў?
Відэа і здымкі зь месца сутыкненьня цягніка зь лесавозам
Як паведамілі дзяржаўныя службы, пацярпелых людзей у аварыі няма. Пасажыраў дадатковым цягніком адправілі да Гомля.
Здымкі УУС Гомельскай вобласьці
Цягнік Менск-Гомель сутыкнуўся зь лесавозам
https://smarturl.click/E1eV0
Пацярпеў цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы нумар 752 Менск-Гомель. Ён на пераезьдзе сутыкнуўся зь лесавозам, які, парушыўшы правілы, паехаў на чырвоны сыгнал сьветлафора.
Здымкі БЧ