Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Параненага спрабуюць пхнуць пад украінскі дрон, каб выйграць час для ўцёкаў»
https://smarturl.click/ggg6A
Пра працу ўкраінскіх апэратараў дронаў распавядае праект Украінскай службы Радыё Свабода «Данбас Рэаліі».
• «Яны спрабавалі ціснуць людзьмі, але за 3 дні страцілі 800 чалавек. Нават на міны ішлі: бачылі і ўсё роўна наяжджалі БТРам. А цяпер спрабуюць па тры-чатыры чалавекі перасоўвацца праз поле. Але ім гэта не ўдаецца: проста без пляну ідуць на сьмерць».
• Нават калі мароз дасягае -14 градусаў, абаграваць бліндаж нельга, тлумачаць вайскоўцы, — расійскія выведвальныя «крылы» заўважаць пазыцыю ў цеплавізар. Таму, каб хоць крыху сагрэцца, у пустой бляшанцы з-пад кансэрваў запальваюць спэцыяльны гель, які перадалі валянтэры.
• «З адкрытых крыніц ведаем, што кошт аднаго выведвальнага бесьпілётніка Supercam — каля 400 тысяч даляраў. А наш робат-перахопнік, у залежнасьці ад мадыфікацыі, каштуе, няхай, адну тысячу даляраў. Вось і лічыце, наколькі гэта эфэктыўна і як ім балюча».
Чытаць далей
#rfe_rl
Ва Ўкраіне заявілі, што Расея бамбавала Сумскую вобласьць падчас абвешчанага Пуціным перамір’я
https://smarturl.click/VRRvZ
8 траўня Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны паведамілі пра запуск кіраваных авіяцыйных бомбаў расейскай авіяцыяй па Сумскай вобласьці на фоне трохдзённага спыненьня агню, абвешчанага Расеяй.
28 красавіка Ўладзімір Пуцін у аднабаковым парадку абвясьціў спыненьне агню да «80-й гадавіну Перамогі» — 8, 9 і 10 траўня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы гэтую расейскую прапанову, нагадаў, што Ўкраіна падтрымлівае ідэю ЗША аб спыненьні агню, а таксама прапанавала 30-дзённую паўзу, і назваў заяву Пуціна «чарговай спробай маніпуляцыі».
Галоўнае за 7 траўня
📌Лукашэнка памілаваў 42 палітвязьняў
📌Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне і стан здароўя Аляксандра Фядуты
📌У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт
📌Напярэдадні абвешчанага Пуціным перамір’я дроны атакавалі Кіеў. У Расеі пад удары трапілі вайсковыя заводы
📌З 2020 года ў Беларусі рэпрэсавалі па крымінальных справах больш за 8,2 тысячы чалавек
📌У Ватыкане пачынаюць выбіраць новага папу, зьехалася рэкордная колькасьць кардыналаў
📌Дзеля чаго Лукашэнку патрэбная памяць пра вайну? Аналіз Валера Карбалевіча
Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне і стан здароўя Аляксандра Фядуты
https://smarturl.click/gggwA
Амэрыканскі адвакат беларускага паходжаньня, вызвалены зь беларускай турмы, расказаў пра абставіны свайго выхаду і пра тое, што яму вядома пра Аляксандра Фядуту, якога арыштавалі і асудзілі ў адной справе зь ім.
Ціханоўская ўручыла мэдаль Францішка Скарыны дасьледнікам беларускай эміграцыі
https://smarturl.click/B44e0
У Вашынгтоне беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла мэдалі Францішка Скарыны вядомай дасьледніцы беларускай эміграцыі Натальлі Гардзіенцы. Дасьледніца адзначыла, што мэдалём Скарыны ўганараваны таксама архівіст Лявон Юрэвіч і некалькі іншых беларусаў Амэрыкі.
Разам зь Лявонам Юрэвічам Натальля Гардзіенка летась выпусьціла першы альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў за мяжой. Выданьне «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце» зьмяшчае дзясяткі здымкаў і ўнікальнай інфармацыі пра выбітных суродзічаў, пахаваных за мяжою.
Дзеля чаго Лукашэнку патрэбная памяць пра вайну? Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/ZXXpz
Памяць пра гераізм народа падчас той вайны патрэбная ўладам, каб натхніць беларусаў ахвяраваць сабой у новай вайне, якую, паводле афіцыйнай вэрсіі, рыхтуюць заходнія ворагі.
Дзяржаўная тэлевізія паказала чарговага зьняволенага паляка
https://smarturl.click/3QQM8
Ежы Жывалеўскага ў 2023-м асудзілі за нібыта перадачу зьвестак польскай выведцы.
42 палітвязьні атрымалі памілаваньне
Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, гэта асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. 13 чалавек маюць хранічныя захворваньні, адзін мае інваліднасьць. Імёны пакуль не раскрываюцца.
У 24 асуджаных ёсьць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пэнсійнага ўзросту.
Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, палітвязьняў яна не датычыць
https://smarturl.click/xVVYn
Паводле папярэдніх падлікаў, амністыя «ў гонар 80-годзьдзя перамогі» закране 7630 асуджаных.
Амністыя не закране асобаў, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя
• ч. 1 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі),
• чч. 1 і 2 арт. 350 (зьнішчэньне, блякаваньне ці мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі) КК,
• якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці».
Апошні пункт, відавочна, пра палітычных вязьняў. Амністыі папярэдніх гадоў таксама ня тычыліся палітычных зьняволеных.
Ці можа новы трыбунал Эўразьвязу прыцягнуць Расею і Беларусь да адказнасьці за злачынствы агрэсіі ва Ўкраіне?
https://smarturl.click/DYYYb
Спэцыяльны трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны будзе афіцыйна створаны ў Люксэмбургу 14 траўня, калі адбудзецца паседжаньне Камітэту міністраў Рады Эўропы.
Трыбунал будзе мець паўнамоцтвы «расьсьледаваць дзеяньні, перасьледаваць і судзіць асобаў, якія нясуць найбольшую адказнасьць за злачынства агрэсіі супраць Украіны».
Злачынствы агрэсіі — гэта, іншымі словамі, тое, што вядома як «злачынствы кіраўніцтва», учыненыя, як адзначаецца ў тэксьце, «асобай на пасадзе, якая мае магчымасьць эфэктыўна ажыцьцяўляць кантроль або накіраваньне палітычных ці ваенных дзеяньняў».
Пад гэтае азначэньне падпадаюць палітыкі Расеі і патэнцыйна палітыкі іншых краін, якія спрычыніліся да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, а менавіта Беларусі, Ірану і Паўночнай Карэі.
#rfe_rl
Украіна заклікала замежныя дзяржавы ўстрымацца ад удзелу ў парадзе ў Маскве, на які зьбіраецца Лукашэнка
https://smarturl.click/Axxx9
«Сёньня супраць украінскага народа, які зьяўляецца адным з народаў-пераможцаў над нацызмам і заплаціў жудасную цану за мір і свабоду ў Эўропе, вядзецца жорсткая і нічым не справакаваная захопніцкая вайна».
«Расейская армія зьдзейсьніла і працягвае зьдзяйсьняць зьверствы ва Ўкраіне ў маштабах, якіх Эўропа ня бачыла з часоў Другой сусьветнай вайны», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
Міністэрства нагадвае, што менавіта гэтае войска пройдзе маршам 9 мая па Краснай плошчы ў Маскве.
У Ватыкане пачынаюць выбіраць новага папу, зьехалася рэкордная колькасьць кардыналаў
https://smarturl.click/Y3330
Яшчэ да пачатку канкляву Ватыкан сутыкнуўся з арганізацыйнымі складанасьцямі. Выбіраць папу будуць 133 кардыналы — гэта рэкордная колькасьць удзельнікаў. Але ў ватыканскай рэзыдэнцыі толькі 120 спальняў для кардыналаў. Адна зь іх, дзе жыў папа Францішак, апячатаная.
Самыя доўгія выбары папы маглі доўжыцца гадамі. Але гэта было ў XIII–XV стагодзьдзях. Папярэднія два канклявы, у 2005 і 2013 гадах працягваліся ўсяго два дні.
26 гадоў ад зьнікненьня Юрыя Захаранкі
7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
Падрабязна пра гэта Свабода пісала, напрыклад, год таму: https://smarturl.click/mE8m
Больш падзей 7 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0BBeL
Галоўнае за 6 траўня
📌Украіна перадала Расеі аднаго палоннага беларуса, якога летась захапілі ў Луганскай вобласьці
📌На буйных заводах Беларусі не стае тысячаў працаўнікоў. Іх завабліваюць заробкамі да 7 тысячаў рублёў
📌Зянковіч расказаў пра сваю ўгоду са сьледзтвам і ўмовы ў СІЗА КДБ
📌КДБ заявіў, што ў Беларусь «даставілі» былога байца палка Каліноўскага і апазыцыйнага актывіста
📌Прэм’ер Румыніі пайшоў у адстаўку пасьля першага тура выбараў прэзыдэнта, якія кандыдат ад кіроўнай кааліцыі прайграў
📌Зьелі суседзі? Эканаміст расказвае, куды падзелася беларуская бульба
📌Няўдалыя спробы Лукашэнкі абараніцца ад наступу «рускага сьвету» — аналіз Валера Карбалевіча
📌Мэрца выбралі канцлерам Нямеччыны з другой спробы
У першым квартале 2025 году Грузія адмовіла ў прытулку трынаццаці беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім
https://smarturl.click/Qbb1w
Грузія, якой кіруе партыя «Грузінская мара» прарасейскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, адмовілася даць прытулак 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім.
Марыя Калесьнікава і БАЖ сталі сёлетнімі ляўрэатамі прэміі Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
https://smarturl.click/XDDxz
Прэмію ўручаць 9 траўня ў Кёльне.
Марыя Калесьнікава — «сымбалічная фігура, якая прадстаўляе многіх людзей, якія ахвяравалі сваёй свабодай і жыцьцём дзеля свабоднай і дэмакратычнай Беларусі», адзначылі арганізатары прэміі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію за шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Раней ляўрэатамі прэміі былі Аляксей Навальны, Джуліян Асанж, Эўрапейская журналісцкая абсэрваторыя, ізраільская і палестынская ініцыятывы Women Wage Peace і Women of the Sun.
80-я гадавіна завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе
8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.
На здымку будынак Райхстагу, 7 траўня 1945 году.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/JnnBg
Першы дзень канкляву ў Ватыкане. Кардыналы яшчэ ня выбралі новага Папу, пра што сьведчыць чорны дым з коміну Сыкстынскай капэлі.
🇻🇦 Пра прэтэндэнтаў на пантыфіка можна прачытаць у матэрыяле пра канкляў: https://smarturl.click/Y3330
Якая стужка, чырвона-зялёная ці аранжава-чорная?
На думку палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча, Крэмль спрабуе паказаць Лукашэнку, што ягоная ўлада звужаецца, і робіць гэта з дапамогай стужкі, якая мае сымбалізаваць перамогу СССР над нацызмам. Падрабязнасьці ў відэа.
Кіраўніцтва каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі дазволіла не трымаць пятнічны пост 9 траўня
https://smarturl.click/VRRGZ
Каталіцкім вернікам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі дазволілі не прытрымлівацца посту ў пятніцу, 9 траўня, з нагоды дзяржаўнага сьвята Дня перамогі. Такое рашэньне прыняў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
У Горадні абрынулася частка вонкавага аздабленьня моста
https://smarturl.click/y66kd
Здарэньне адбылося на вуліцы Падольнай. Цяпер там перакрыты рух.
Відэа МНС Беларусі
Беларускіх фэхтавальнікаў дапусьцілі да камандных міжнародных спаборніцтваў пад нэўтральным сьцягам
https://smarturl.click/xVVYZ
Фэхтаваньне становіцца яшчэ адным відам спорту, куды паступова — пры ўмове нэўтралітэту і безь сьцягоў — вяртаюць беларускіх атлетаў. Нядаўна для беларусаў зрабілі магчымым удзел у водных відах, за выняткам воднага пола.
Арганізатары навуковай канфэрэнцыі ў Кіеве адмовіліся ад забароны выкарыстаньня беларускай мовы
https://smarturl.click/7vvvX
З анонсу канфэрэнцыі зьнік пункт аб забароне беларускай і расейскай моў у якасьці працоўных. Замест яго зьявіўся пункт, што ня будуць разглядацца заяўкі на ўдзел асоб, афіляваных з установамі Расеі і Беларусі.
У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт
https://smarturl.click/6WWeg
З затрымкай у дзьве гадзіны вылецелі зь Менску ранішнія рэйсы «Белавія» ў маскоўскія аэрапорты. Затрымліваюцца і рэйсы зь Менску ў Пецярбург, і прылёты ў Менск як расейскіх авіяперавозьнікаў, так і беларускіх.
7 траўня «Аэрофлот» скасаваў больш за 50 рэйсаў з Масквы і больш за 50 у Маскву, паведамляе «Інтэрфакс». Увогуле затрымана было больш за 140 рэйсаў.
Уначы ў расейскіх аэрапортах уводзілі абмежаваньні на палёты, зьвязаныя з атакай дронаў.
Вядомы блогер супраць афіцыйнага Менску. Аляксандар Лапшын просіць Армэнію прызнаць усе запыты Беларусі наконт яго незаконнымі
https://smarturl.click/ZXXXq
Паводле Лапшына, Беларусь рэгулярна патрабуе ад Армэніі затрымліваць палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
У 2016 годзе Лапшына затрымалі ў Беларусі на запыт Інтэрполу. Прычынаю стала крымінальная справа, заведзеная на яго ў Азэрбайджане за наведваньне Нагорнага Карабаху.
Менск перадаў блогера ў Азэрбайджан. Там Лапшына асудзілі на тры гады, і празь нейкі час выпусьцілі па памілаваньні.
Лапшын зьехаў у Ізраіль і падаў на дзеяньні ўладаў Беларусі скаргу ў ААН (там прызналі парушэньне яго правоў). Ён таксама публічна крытыкаваў дзеяньні беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі. Вылілася гэта ў новыя праблемы.
Кэрні: «Канада не прадаецца». — Трамп: «Ніколі не кажы ніколі»
https://smarturl.click/vdddR
🇨🇦«Канада не прадаецца», — заявіў прэмʼер-міністар Канады Марк Кэрні падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме ў аўторак 6 траўня.
Гэтая рэпліка прэмʼер-міністра Канады прагучала пасьля словаў прэзыдэнта ЗША аб тым, што ўступленьне Канады ў склад ЗША будзе «выдатным шлюбам», паведамляе AP.
🇺🇸«Ніколі не кажы ніколі», — адказаў Дональд Трамп Марку Кэрні.
Нягледзячы на публічнае разыходжаньне ў думках два лідэры выказалі задавальненьне праведзенай сустрэчай.
Напярэдадні абвешчанага Пуціным перамір’і Расея зноў атакавала Кіеў, ёсьць ахвяры сярод цывільных
https://smarturl.click/L333W
Загінулі 2 чалавекі, пацярпелі як найменей 8. Пра гэта раніцай 7 траўня паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Раніцай 7 траўня расейскія войскі атакавалі бесьпілётнікамі Кіеў. Усяго за содні было было тры авіяўдары па ўкраінскай сталіцы. На на дзевяціпавярховы жылы дом абрынуліся абломкі, што выклікала пажар у кватэрах на чатырох верхніх паверхах.
Індыя ўдарыла па Пакістане, пакістанскі бок гаворыць пра траіх загінулых
https://smarturl.click/nVVy7
Напружаньне паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі зноў расьце. Індыя атакавала падкантрольную Пакістану частку рэгіёну Кашмір. У Дэлі заяўляюць, што гэта былі ўдары па «тэрарыстычнай інфраструктуры» суседзяў.
Абвешчана ваенная апэрацыя. Афіцыйны Ісламабад пацьвердзіў індыйскую атаку і заявіў пра першыя страты.
Ізраіль авіяўдарамі спыніў працу аэрапорту ў Емэне, які кантралявалі хусіты
https://smarturl.click/aRRJb
Паводле слоў емэнскага чыноўніка, ізраільскія ўдары ў аўторак «цалкам зьнішчылі» аэрапорт Саны. «Тры самалёты зь сямі, якія належаць авіякампаніі Yemenia Airlines, былі зьнішчаныя ў аэрапорце Саны, а міжнародны аэрапорт Саны быў цалкам разбураны», — сказаў мясцовы чыноўнік.
Акрамя авіяўдараў па аэрапорце, ізраільцяне таксама атакавалі электрастанцыі і цэмэнтавы завод. Гэта быў адказ ЦАХАЛ на ракетны запуск ад хусітаў, якія 4 траўня ўдарылі па тэль-авіўскім аэрапорце Бэн-Гурыён.
Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы зь міліцыі. Праваабаронцы пракамэнтавалі
https://smarturl.click/9oox5
Жыхары вобласьці, уключаныя ў сьпісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты зь міліцыі.
У выпадку няяўкі людзям пагражаюць адміністрацыйнай адказнасьцю.