Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Вярхоўная Рада Ўкраіны ратыфікавала пагадненьне з ЗША аб карысных выкапнях
https://smarturl.click/gggVR
8 траўня Вярхоўная Рада прагаласавала за ратыфікацыю пагадненьня аб стварэньні сумеснага інвэстыцыйнага фонду паміж Украінай і ЗША. За гэтае рашэньне прагаласавалі 338 дэпутатаў.
Цяпер Украіна і ЗША маюць заключыць пагадненьні аб стварэньні Інвэстыцыйнага фонду, дамовіцца аб канкрэтных умовах функцыянаваньня фонду і разьмеркаваньні акцый.
Доступу да зьвестак пра фінансавыя сродкі, якімі распараджалася зьніклая сьпікерка Каардынацыйнай рады, няма дагэтуль. Расказваем, якую інфармацыю можа зьмяшчаць рахунак
https://smarturl.click/WRRvW
Пра зьнікненьне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнкіавай стала вядома 28 сакавіка, калі пра гэта публічна паведаміў Павал Латушка. З словаў палітыка, заяву аб зьнікненьні Мельнікавай у польскую паліцыю ён падаў яшчэ раней — 25 сакавіка. А на сувязь Анжаліка выходзіла апошні раз 21 сакавіка.
«Калі доступ да рахунку фонду мела толькі Анжаліка Мельнікава, то нават прызначэньне новага кіраўніка не азначае аўтаматычнага пераходу кантролю над рахункам да іншага чалавека», — сказала ў размове з Свабодай на ўмовах ананімнасьці крыніца, знаёмая з тым, якім чынам захоўваюцца сродкі, прызначаныя на дзейнасьць беларускіх грамадзкіх і палітычных арганізацыяў.
Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў крамах Беларусі і заклікаў месяц пацярпець
https://smarturl.click/6WWw5
« Вы хочаце таньней сваё ў крамах? І я таксама хачу, каб гэта было. А сяляне жадаюць даражэй прадаць, каб хоць крышку і зарплата была, угнаеньні купіць, пасеяць хутчэй. А ў Расеі ў тры разы даражэй. Вось яны і пачалі прадаваць, дзе даражэй».
«Ну яшчэ месяц ужо адмучаемся, каму там бульба не падабаецца нейкая. А гэта пасеем, атрымаем у 10 разоў больш, чым пасеялі. І потым прадамо. Прадамо па добрай цане», — заявіў Лукашэнка падчас адкрыцьця ў Менску Міжнароднага выставачнага цэнтра.
Камітэт дзяржкантролю тым часам правярае бульбяны і асартымэнт і цэны і пагражае крамам-парушальнікам пакараньнямі аж да закрыцьця.
Марыя Калесьнікава і БАЖ сталі сёлетнімі ляўрэатамі прэміі Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
https://smarturl.click/XDDxz
Прэмію ўручаць 9 траўня ў Кёльне.
Марыя Калесьнікава — «сымбалічная фігура, якая прадстаўляе многіх людзей, якія ахвяравалі сваёй свабодай і жыцьцём дзеля свабоднай і дэмакратычнай Беларусі», адзначылі арганізатары прэміі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію за шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Раней ляўрэатамі прэміі былі Аляксей Навальны, Джуліян Асанж, Эўрапейская журналісцкая абсэрваторыя, ізраільская і палестынская ініцыятывы Women Wage Peace і Women of the Sun.
80-я гадавіна завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе
8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.
На здымку будынак Райхстагу, 7 траўня 1945 году.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/JnnBg
Першы дзень канкляву ў Ватыкане. Кардыналы яшчэ ня выбралі новага Папу, пра што сьведчыць чорны дым з коміну Сыкстынскай капэлі.
🇻🇦 Пра прэтэндэнтаў на пантыфіка можна прачытаць у матэрыяле пра канкляў: https://smarturl.click/Y3330
Якая стужка, чырвона-зялёная ці аранжава-чорная?
На думку палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча, Крэмль спрабуе паказаць Лукашэнку, што ягоная ўлада звужаецца, і робіць гэта з дапамогай стужкі, якая мае сымбалізаваць перамогу СССР над нацызмам. Падрабязнасьці ў відэа.
Кіраўніцтва каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі дазволіла не трымаць пятнічны пост 9 траўня
https://smarturl.click/VRRGZ
Каталіцкім вернікам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі дазволілі не прытрымлівацца посту ў пятніцу, 9 траўня, з нагоды дзяржаўнага сьвята Дня перамогі. Такое рашэньне прыняў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
У Горадні абрынулася частка вонкавага аздабленьня моста
https://smarturl.click/y66kd
Здарэньне адбылося на вуліцы Падольнай. Цяпер там перакрыты рух.
Відэа МНС Беларусі
Беларускіх фэхтавальнікаў дапусьцілі да камандных міжнародных спаборніцтваў пад нэўтральным сьцягам
https://smarturl.click/xVVYZ
Фэхтаваньне становіцца яшчэ адным відам спорту, куды паступова — пры ўмове нэўтралітэту і безь сьцягоў — вяртаюць беларускіх атлетаў. Нядаўна для беларусаў зрабілі магчымым удзел у водных відах, за выняткам воднага пола.
Арганізатары навуковай канфэрэнцыі ў Кіеве адмовіліся ад забароны выкарыстаньня беларускай мовы
https://smarturl.click/7vvvX
З анонсу канфэрэнцыі зьнік пункт аб забароне беларускай і расейскай моў у якасьці працоўных. Замест яго зьявіўся пункт, што ня будуць разглядацца заяўкі на ўдзел асоб, афіляваных з установамі Расеі і Беларусі.
У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт
https://smarturl.click/6WWeg
З затрымкай у дзьве гадзіны вылецелі зь Менску ранішнія рэйсы «Белавія» ў маскоўскія аэрапорты. Затрымліваюцца і рэйсы зь Менску ў Пецярбург, і прылёты ў Менск як расейскіх авіяперавозьнікаў, так і беларускіх.
7 траўня «Аэрофлот» скасаваў больш за 50 рэйсаў з Масквы і больш за 50 у Маскву, паведамляе «Інтэрфакс». Увогуле затрымана было больш за 140 рэйсаў.
Уначы ў расейскіх аэрапортах уводзілі абмежаваньні на палёты, зьвязаныя з атакай дронаў.
Вядомы блогер супраць афіцыйнага Менску. Аляксандар Лапшын просіць Армэнію прызнаць усе запыты Беларусі наконт яго незаконнымі
https://smarturl.click/ZXXXq
Паводле Лапшына, Беларусь рэгулярна патрабуе ад Армэніі затрымліваць палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
У 2016 годзе Лапшына затрымалі ў Беларусі на запыт Інтэрполу. Прычынаю стала крымінальная справа, заведзеная на яго ў Азэрбайджане за наведваньне Нагорнага Карабаху.
Менск перадаў блогера ў Азэрбайджан. Там Лапшына асудзілі на тры гады, і празь нейкі час выпусьцілі па памілаваньні.
Лапшын зьехаў у Ізраіль і падаў на дзеяньні ўладаў Беларусі скаргу ў ААН (там прызналі парушэньне яго правоў). Ён таксама публічна крытыкаваў дзеяньні беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі. Вылілася гэта ў новыя праблемы.
Кэрні: «Канада не прадаецца». — Трамп: «Ніколі не кажы ніколі»
https://smarturl.click/vdddR
🇨🇦«Канада не прадаецца», — заявіў прэмʼер-міністар Канады Марк Кэрні падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме ў аўторак 6 траўня.
Гэтая рэпліка прэмʼер-міністра Канады прагучала пасьля словаў прэзыдэнта ЗША аб тым, што ўступленьне Канады ў склад ЗША будзе «выдатным шлюбам», паведамляе AP.
🇺🇸«Ніколі не кажы ніколі», — адказаў Дональд Трамп Марку Кэрні.
Нягледзячы на публічнае разыходжаньне ў думках два лідэры выказалі задавальненьне праведзенай сустрэчай.
Напярэдадні абвешчанага Пуціным перамір’і Расея зноў атакавала Кіеў, ёсьць ахвяры сярод цывільных
https://smarturl.click/L333W
Загінулі 2 чалавекі, пацярпелі як найменей 8. Пра гэта раніцай 7 траўня паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Раніцай 7 траўня расейскія войскі атакавалі бесьпілётнікамі Кіеў. Усяго за содні было было тры авіяўдары па ўкраінскай сталіцы. На на дзевяціпавярховы жылы дом абрынуліся абломкі, што выклікала пажар у кватэрах на чатырох верхніх паверхах.
Ціханоўская правяла сустрэчы ў Кангрэсе ЗША і выступіла ў аналітычных цэнтрах Вашынгтону
https://smarturl.click/y66xv
Гэта былі першыя сустрэчы з прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай:
«Мэты візыту — умацаваньне двухбаковага стратэгічнага дыялёгу, абмеркаваньне наступных крокаў для вызваленьня палітвязьняў, аднаўленьне Акту аб дэмакратыі ў Беларусі (Belarus Democracy Act), аднаўленьне падтрымкі для незалежных мэдыя і Радыё Свабода, прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка для Беларусі».
Дзень Перамогі на Краснай плошчы: 5 асаблівасьцяў адзначэньня ў Расеі гадавіны заканчэньня вайны
https://smarturl.click/aRRD0
Для тых, хто назірае за Крамлём, сьвята 9 траўня — падзея, якая прадказвае магчымыя зьмены ў мысьленьні Ўладзіміра Пуціна, валадара Расеі ўжо чвэрць стагодзьдзя, і ў расейскай палітыцы ў цэлым. Асабліва што да вайны ва Ўкраіне.
Парад у Дзень Перамогі на Краснай плошчы служыць Уладзіміру Пуціну фонам для праслаўленьня вайны супраць Украіны, а дэманстраваньне тэхнікі стала нормай апошняга дзесяцігодзьдзя, калі Крэмль пачаў укладаць грошы ў мадэрнізацыю і пераўзбраеньне войска.
І хоць сярод больш як 27 мільёнаў чалавек — вайскоўцаў і мірных жыхароў розных нацый — якія загінулі ў Савецкім Саюзе падчас мінулай вайны, былі і мільёны ўкраінцаў, з 2022 году тэма Вялікай айчыннай вайны стала ў прамовах Пуціна апраўданьнем для ўварваньня ва Ўкраіну: маўляў, краінай кіруе «нацысцкая» хунта.
#rfe_rl
«Параненага спрабуюць пхнуць пад украінскі дрон, каб выйграць час для ўцёкаў»
https://smarturl.click/ggg6A
Пра працу ўкраінскіх апэратараў дронаў распавядае праект Украінскай службы Радыё Свабода «Данбас Рэаліі».
• «Яны спрабавалі ціснуць людзьмі, але за 3 дні страцілі 800 чалавек. Нават на міны ішлі: бачылі і ўсё роўна наяжджалі БТРам. А цяпер спрабуюць па тры-чатыры чалавекі перасоўвацца праз поле. Але ім гэта не ўдаецца: проста без пляну ідуць на сьмерць».
• Нават калі мароз дасягае -14 градусаў, абаграваць бліндаж нельга, тлумачаць вайскоўцы, — расійскія выведвальныя «крылы» заўважаць пазыцыю ў цеплавізар. Таму, каб хоць крыху сагрэцца, у пустой бляшанцы з-пад кансэрваў запальваюць спэцыяльны гель, які перадалі валянтэры.
• «З адкрытых крыніц ведаем, што кошт аднаго выведвальнага бесьпілётніка Supercam — каля 400 тысяч даляраў. А наш робат-перахопнік, у залежнасьці ад мадыфікацыі, каштуе, няхай, адну тысячу даляраў. Вось і лічыце, наколькі гэта эфэктыўна і як ім балюча».
Чытаць далей
#rfe_rl
Ва Ўкраіне заявілі, што Расея бамбавала Сумскую вобласьць падчас абвешчанага Пуціным перамір’я
https://smarturl.click/VRRvZ
8 траўня Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны паведамілі пра запуск кіраваных авіяцыйных бомбаў расейскай авіяцыяй па Сумскай вобласьці на фоне трохдзённага спыненьня агню, абвешчанага Расеяй.
28 красавіка Ўладзімір Пуцін у аднабаковым парадку абвясьціў спыненьне агню да «80-й гадавіну Перамогі» — 8, 9 і 10 траўня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы гэтую расейскую прапанову, нагадаў, што Ўкраіна падтрымлівае ідэю ЗША аб спыненьні агню, а таксама прапанавала 30-дзённую паўзу, і назваў заяву Пуціна «чарговай спробай маніпуляцыі».
Галоўнае за 7 траўня
📌Лукашэнка памілаваў 42 палітвязьняў
📌Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне і стан здароўя Аляксандра Фядуты
📌У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт
📌Напярэдадні абвешчанага Пуціным перамір’я дроны атакавалі Кіеў. У Расеі пад удары трапілі вайсковыя заводы
📌З 2020 года ў Беларусі рэпрэсавалі па крымінальных справах больш за 8,2 тысячы чалавек
📌У Ватыкане пачынаюць выбіраць новага папу, зьехалася рэкордная колькасьць кардыналаў
📌Дзеля чаго Лукашэнку патрэбная памяць пра вайну? Аналіз Валера Карбалевіча
Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне і стан здароўя Аляксандра Фядуты
https://smarturl.click/gggwA
Амэрыканскі адвакат беларускага паходжаньня, вызвалены зь беларускай турмы, расказаў пра абставіны свайго выхаду і пра тое, што яму вядома пра Аляксандра Фядуту, якога арыштавалі і асудзілі ў адной справе зь ім.
Ціханоўская ўручыла мэдаль Францішка Скарыны дасьледнікам беларускай эміграцыі
https://smarturl.click/B44e0
У Вашынгтоне беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла мэдалі Францішка Скарыны вядомай дасьледніцы беларускай эміграцыі Натальлі Гардзіенцы. Дасьледніца адзначыла, што мэдалём Скарыны ўганараваны таксама архівіст Лявон Юрэвіч і некалькі іншых беларусаў Амэрыкі.
Разам зь Лявонам Юрэвічам Натальля Гардзіенка летась выпусьціла першы альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў за мяжой. Выданьне «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце» зьмяшчае дзясяткі здымкаў і ўнікальнай інфармацыі пра выбітных суродзічаў, пахаваных за мяжою.
Дзеля чаго Лукашэнку патрэбная памяць пра вайну? Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/ZXXpz
Памяць пра гераізм народа падчас той вайны патрэбная ўладам, каб натхніць беларусаў ахвяраваць сабой у новай вайне, якую, паводле афіцыйнай вэрсіі, рыхтуюць заходнія ворагі.
Дзяржаўная тэлевізія паказала чарговага зьняволенага паляка
https://smarturl.click/3QQM8
Ежы Жывалеўскага ў 2023-м асудзілі за нібыта перадачу зьвестак польскай выведцы.
42 палітвязьні атрымалі памілаваньне
Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, гэта асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. 13 чалавек маюць хранічныя захворваньні, адзін мае інваліднасьць. Імёны пакуль не раскрываюцца.
У 24 асуджаных ёсьць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пэнсійнага ўзросту.
Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, палітвязьняў яна не датычыць
https://smarturl.click/xVVYn
Паводле папярэдніх падлікаў, амністыя «ў гонар 80-годзьдзя перамогі» закране 7630 асуджаных.
Амністыя не закране асобаў, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя
• ч. 1 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі),
• чч. 1 і 2 арт. 350 (зьнішчэньне, блякаваньне ці мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі) КК,
• якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці».
Апошні пункт, відавочна, пра палітычных вязьняў. Амністыі папярэдніх гадоў таксама ня тычыліся палітычных зьняволеных.
Ці можа новы трыбунал Эўразьвязу прыцягнуць Расею і Беларусь да адказнасьці за злачынствы агрэсіі ва Ўкраіне?
https://smarturl.click/DYYYb
Спэцыяльны трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны будзе афіцыйна створаны ў Люксэмбургу 14 траўня, калі адбудзецца паседжаньне Камітэту міністраў Рады Эўропы.
Трыбунал будзе мець паўнамоцтвы «расьсьледаваць дзеяньні, перасьледаваць і судзіць асобаў, якія нясуць найбольшую адказнасьць за злачынства агрэсіі супраць Украіны».
Злачынствы агрэсіі — гэта, іншымі словамі, тое, што вядома як «злачынствы кіраўніцтва», учыненыя, як адзначаецца ў тэксьце, «асобай на пасадзе, якая мае магчымасьць эфэктыўна ажыцьцяўляць кантроль або накіраваньне палітычных ці ваенных дзеяньняў».
Пад гэтае азначэньне падпадаюць палітыкі Расеі і патэнцыйна палітыкі іншых краін, якія спрычыніліся да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, а менавіта Беларусі, Ірану і Паўночнай Карэі.
#rfe_rl
Украіна заклікала замежныя дзяржавы ўстрымацца ад удзелу ў парадзе ў Маскве, на які зьбіраецца Лукашэнка
https://smarturl.click/Axxx9
«Сёньня супраць украінскага народа, які зьяўляецца адным з народаў-пераможцаў над нацызмам і заплаціў жудасную цану за мір і свабоду ў Эўропе, вядзецца жорсткая і нічым не справакаваная захопніцкая вайна».
«Расейская армія зьдзейсьніла і працягвае зьдзяйсьняць зьверствы ва Ўкраіне ў маштабах, якіх Эўропа ня бачыла з часоў Другой сусьветнай вайны», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
Міністэрства нагадвае, што менавіта гэтае войска пройдзе маршам 9 мая па Краснай плошчы ў Маскве.
У Ватыкане пачынаюць выбіраць новага папу, зьехалася рэкордная колькасьць кардыналаў
https://smarturl.click/Y3330
Яшчэ да пачатку канкляву Ватыкан сутыкнуўся з арганізацыйнымі складанасьцямі. Выбіраць папу будуць 133 кардыналы — гэта рэкордная колькасьць удзельнікаў. Але ў ватыканскай рэзыдэнцыі толькі 120 спальняў для кардыналаў. Адна зь іх, дзе жыў папа Францішак, апячатаная.
Самыя доўгія выбары папы маглі доўжыцца гадамі. Але гэта было ў XIII–XV стагодзьдзях. Папярэднія два канклявы, у 2005 і 2013 гадах працягваліся ўсяго два дні.
26 гадоў ад зьнікненьня Юрыя Захаранкі
7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
Падрабязна пра гэта Свабода пісала, напрыклад, год таму: https://smarturl.click/mE8m
Больш падзей 7 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0BBeL