Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Пракуратура запатрабавала ад гандлёвай інтэрнэт-плятформы прыбраць кнігі Віктара Суворава
https://smarturl.click/zddyA
Пракуратура Менску знайшла кнігі Віктара Суворава на адной з найбуйнейшых інтэрнэт-плятформаў і запатрабавала прыбраць іх з продажу.
Пра якую менавіта гандлёвую пляцоўку ідзе гаворка, не паведамляецца.
У сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў кнігі «Дзень „М“. Калі пачалася Другая Сусьветная вайна», «Ледакол. Хто пачаў Другую Сусьветную вайну?» і «Бяру свае словы назад».
Усяго там ужо больш за 1600 старонак забароненых у Беларусі матэрыялаў.
«Выбіраюць „no names“». Што вядома пра новую хвалю памілаваньняў палітвязьняў
https://smarturl.click/L33g3
«Для некаторых выезд з краіны быў умовай памілаваньня, а гэта дэ факта – дэпартацыя, то бок злачынства. Для многіх татальны кантроль і процьма абмежаваньняў сталі прычынай таго, што людзі самі былі вымушаныя зьехаць за мяжу».
Сілавікі прыйшлі зь ператрусам да бацькоў сябра Грамады, якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
https://smarturl.click/Jnn5q
Раніцай 13 траўня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да бацькоў да сябра Грамады, якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем», паведаміла @BSDP_Hramada.
«У выніку забралі партыйны сьцяг, партыйны білет, перадвыбарчыя плякаты, буклеты, Статут партыі і іншую партыйную літаратуру».
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) існавала з 1991 году. У 2023 годзе яе зьліквідаваў Вярхоўны суд. Перад гэтым Міністэрства юстыцыі адмовіла ёй у рэгістрацыі. А 7 траўня 2025 МУС прызнала яе «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Трамп ня выключыў, што далучыцца да стамбульскіх перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне
https://smarturl.click/MGG7x
«Не недаацэньвайце чацьвер у Турэччыне», — сказаў Дональд Трамп журналістам у Белым доме перад ад’ездам у Саудаўскую Арабію, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Катар, маючы на ўвазе магчымыя перамовы 15 траўня.
«Я думаў пра пералёт. Я ня ведаю, дзе буду ў чацьвер, — сказаў Трамп.— У мяне так шмат сустрэч... Ёсьць такая магчымасьць...» — сказаў ён.
Саюзьнікі Ўкраіны раней, 12 траўня, заставаліся скептычна настроенымі адносна перспэктыў перамоваў і таго, ці сурʼёзна прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін настроены на мір.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зеленскі раней заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным у Стамбуле 15 траўня.
Крэмль ніяк не адрэагаваў на прапанову Зеленскага, і Масква пакуль не пракамэнтавала прапанову Трампа далучыцца да перамоваў.
ICAO прызнала Расею вінаватай у катастрофе малайзійскага Boeing рэйсу MH17
https://smarturl.click/GggBm
Міжнародная сьледчая група, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Аўстраліі, Бэльгіі, Малайзіі, Нідэрляндаў і Ўкраіны, прыйшла да высновы, што самалёт быў зьбіты прарасейскімі баевікамі з дапамогай сыстэмы СПА «Бук», якая была імпартаваная з Расеі незадоўга да гэтага.
У лістападзе 2022 года суд у Нідэрляндах завочна засудзіў былога «міністра абароны» групоўкі «ДНР» Ігара Гіркіна (псэўданім Стралкоў) і яшчэ двух чалавек да пажыцьцёвага зьняволеньня па абвінавачваньні ў наўмысным зьнішчэньні самалёта і загадзя сплянаваным забойстве.
У ліпені 2014 года над Данбасам быў зьбіты Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. У выніку загінулі 298 чалавек.
У Варшаве на 41-м годзе жыцьця памерла мастачка Ніна Маргаева. Пра гэта напісалі сябры Ніны, трагічную навіну Свабодзе пацьвердзілі блізкія мастачкі.
https://smarturl.click/WRRnk
Ніна хварэла на бакавы аміятрафічны склероз (БАС). Яго ёй дыягнаставалі ў студзені 2023 году ў Варшаве. Хвароба прагрэсавала.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Ніна Маргаева падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў». На мастачку пачаўся ціск, і ў чэрвені 2022 году Ніна разам з сынам была вымушаная зьехаць зь Беларусі.
Галоўнае за 12 траўня
📌Падпал у гандлёвым цэнтры ў Варшаве назвалі дывэрсіяй расейскіх спэцслужбаў. Раней у падобным абвінавацілі беларуса
📌Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турэччыне на перамовах
📌4-ю, кальцавую лінію менскага мэтро пачнуць будаваць ужо налета
📌Улады Беларусі ўпершыню прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» палітычную партыю
📌«Пратрымалі паўтары гадзіны, далі паперу па-грузінску». Гісторыя яшчэ аднаго беларуса, якога не пусьцілі ў Грузію пасьля «візарана»
📌Чэскага генэрала Вайцяхоўскага, які паходзіў зь Віцебску і загінуў у ГУЛАГу, пасьмяротна ўзнагародзілі Крыжам абароны дзяржавы
📌«Кібэрпартызаны»: агулам Мельнікава вывела 150 тысяч даляраў з рахунку фонду Białoruś Liberty
📌«Цэнтар беларускай салідарнасьці» ў Варшаве закрыў аддзел юрыдычнай дапамогі
📌Чырвоны касьцёл у Менску будуць рэканструяваць да сьнежня 2026 году
📌Рабочая партыя Курдыстану заявіла аб самароспуску і спыненьні ўзброенага канфлікту з уладамі Турэччыны
Чырвоны касьцёл у Менску будуць рэканструяваць да сьнежня 2026 году
https://smarturl.click/E11B1
Прайшло два месяцы з таго часу, як афіцыйна было заяўлена аб хуткім пачатку будаўнічых работ у закрытым ужо больш за два з паловай гады Чырвоным касьцёле (сьвятых Сымона і Алены) у Менску. Але да гэтага часу сытуацыя ніяк не зьмянілася — у храме па-ранейшаму не вядуцца ніякія работы.
Што канкрэтна зьбіраюцца рабіць з касьцёлам, стала вядома з дакумэнтацыі абвешчанага тэндэру на выбар генэральнага падрадчыка.
«Талібан» забараніў шахматы ў Аўганістане з «рэлігійных меркаваньняў»
Урад «Талібану» ў Аўганістане вырашыў «прыпыніць» правядзеньне шахматных турніраў, спасылаючыся на «рэлігійныя меркаваньні» і сьцьвярджаючы, што шахматы — гэта форма «азартных гульняў».
Шахматы застануцца пад забаронай, пакуль ня знойдуць адказы на рэлігійныя пытаньні. Шахматную фэдэрацыю тым часам ужо распусьцілі.
Пасьля вяртаньня да ўлады ў Аўганістане ў жніўні 2021 году «Талібан» увёў шэраг абмежаваньняў у культуры і спорце.
«Талібан» таксама рэгулярна крытыкуюць за сурʼёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку жанчын і дзяўчат.
«Кібэрпартызаны» заявілі пра аднаўленьне кантролю над фондам, які ўзначальвала зьніклая Анжаліка Мельнікава
Сярод іншага, высьветлілася, што на працягу лютага 2025 году Мельнікава раз на некалькі дзён выводзіла на асабісты рахунак сродкі сумамі да 2,5 тысяч даляраў, якія ёй не належалі. У тым ліку выкарыстоўвала сэрвіс экспрэс-пераказаў для паскарэньня транзакцый.
Пераказ па гранце для Каардынацыйнай рады — каля 107 тысяч даляраў — паступіў на рахунак фонду 13 сакавіка. Атрыманьне гэтай сумы не ўзгаднялася з прадстаўнікамі @cpartisans_by, суполцы не давялі да ведама нават сам факт такога выкарыстаньня рахунку фонду.
Падрабязнасьці на нашым сайце: https://smarturl.click/OLLD3
Расейскія бесьпілётнікі ў ноч на 12 траўня атакавалі Ўкраіну 108 разоў
https://smarturl.click/w44zm
Пад удары трапілі Адэская, Мікалаеўская, Жытомірская і Данецкая вобласьці, паведамілі Паветраныя сілы Ўкраіны.
У Адэскай вобласьці пацярпеў адзін чалавек. У Белгарадзе-Днястроўскім дроны пашкодзілі жылыя дамы, адміністрацыйны будынак і пажарную частку, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.
У Данецкай вобласьці дрон ударыў у грузавы цягнік, машыніста параніла.
Такім чынам, Расея праігнаравала заклік Украіны, падтрыманы ЗША, краінамі Эўразьвязу і Вялікай Брытаніяй, спыніць агонь на 30 дзён, пачынаючы з 12 траўня.
Чэскага генэрала Вайцяхоўскага, які паходзіў зь Віцебску і загінуў у ГУЛАГу, пасьмяротна ўзнагародзілі Крыжам абароны дзяржавы
https://smarturl.click/aRR6D
12 траўня 1945 году ў вызваленай Празе савецкія органы контравыведкі СМЕРШ прыйшлі ў кватэру генэрала Сяргея Вайцяхоўскага і арыштавалі яго.
Гэта быў пачатак дарогі ў ГУЛАГ. Дарогі безь вяртаньня.
Праз 80 гадоў нашчадкі генэрала, што прыехалі з розных куткоў сьвету, ня толькі ўспаміналі тыя падзеі, але і атрымалі з рук міністаркі абароны Чэхіі высокую ўзнагароду для яго — Крыж абароны дзяржавы.
Карані славутага генэрала — у Беларусі, ён нарадзіўся ў Віцебску ў 1883 годзе.
Улады Беларусі ўпершыню прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» палітычную партыю
https://smarturl.click/7vvqk
Такі статус, які ўлады надаюць апазыцыйным струкутрам і нязгодным зь імі грамадзянам, атрымала ўжо закрытая Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
У рашэньні заяўлена, што група грамадзян зь ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў партыі нібыта ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць. У сувязі з гэтым згадваюцца палітыкі Ігар Барысаў, Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс.
Улады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачаньні ў экстрэмізьме для барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.
Дарагое пахаваньне на перапоўненых могілках. Як ва Ўкраіне хаваюць загінулых ад расейскай агрэсіі
https://smarturl.click/kZZVx
Месцаў на могілках Украіны бракуе, цэны на рытуальныя паслугі растуць. Тэлеканал «Настоящее время» расказаў пра пахавальны бізнэс ва ўмовах вайны.
Найдаражэйшыя пахаваньні ў Львове, Дніпры і Кіеве. З 28 могілак у Кіеве для пахаваньняў адкрытыя толькі адны.
Пашыраць могілкі складана, вакол прыватная ўласнасьць.
Стала папулярным купляць месца на могілках задоўга да меркаванай сьмерці. І часам яшчэ і надмагільле з партрэтам, бо заўтра будзе даражэй.
Некалькі гадоў таму зьявілася ідэя збудаваньня вялікіх вайсковых могілак. Але будоўлю заблякавалі жыхары мясцовых вёсак — ня хочуць такога суседзтва.
Пасьля інцыдэнтаў з падпаламі Польшча вырашыла закрыць расейскі кансулят у Кракаве
https://smarturl.click/oVVnD
Улады Польшчы адклікаюць згоду на працу кансуляту Расеі ў Кракаве. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі.
Ён абгрунтаваў рашэньне наяўнасьцю доказаў, што расейскія спэцслужбы арганізавалі летась пажар у гандлёвым цэнтры ў Варшаве (на фота).
Да такой высновы прыйшлі падчас «інтэнсіўнага расьсьледаваньня», да якога былі прыцягнуты і літоўскія спэцслужбы.
Прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск напісаў у сацсетцы X: «Частка злачынцаў ужо затрымана, астатнія ўстаноўлены і расшукваюцца. Мы знойдзем вас усіх!».
Чым адметная Эўрапейская палітычная супольнасьць, на саміт якой у Тырану запрасілі Ціханоўскую
https://smarturl.click/y6603
Лідэры з усёй Эўропы зьбяруцца 16 траўня ў сталіцы Альбаніі на саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. ЭПС, ідэю якой задумаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон як непасрэдную рэакцыю на вайну ва Ўкраіне.
Саміт зьбіраецца на найвышэйшым узроўні двойчы на год. Яго па чарзе прымаюць 27 краін ЭЗ і 20 краін, якія не ўваходзяць у Зьвяз.
Сёлета ў нефармальным саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (ЭПС) запрасілі ўдзельнічаць прадстаўніцу Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую.
Суд прызнаў Жэрара Дэпардзьё вінаватым у сэксуалізаваным гвалце
https://smarturl.click/OLLdz
Вырак — паўтара года ўмоўнага зьняволеньня. Жэрар Дэпардзьё віну адмаўляе.
Абвінавачаньне таксама заклікала суд абавязаць Дэпардзьё атрымаць псыхалягічную дапамогу, пакрыць маральную шкоду ахвярам і зарэгістравацца ў рэестры сэксуальных злачынцаў, перадае Le Figaro.
Абвінавачаньні супраць Дэпардзьё зьвязаныя са здымкамі фільма «Зялёныя аканіцы» ў 2021 годзе. Адна з пацярпелых, мастак-пастаноўшчык карціны, заявіла, што актор хапаў яе за талію, жывот і грудзі. Другая, памочніца рэжысэра, паскардзілася на няпрошаныя дакрананьні да грудзей і ягадзіц.
Гэта першая справа супраць Дэпардзьё, якая дайшла да суду, хоць каля 20 жанчын абвінавацілі яго ў непрыстойных паводзінах.
Сёньня на Берасьцейшчыне пачаліся зборы тэрытарыяльнай абароны
https://smarturl.click/Axx5Y
«Асноўная ўвага будзе засяроджаная на адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны ўзмоцненымі падразьдзяленьнямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з воінскімі часьцямі Ўзброеных сіл, у тым ліку з прымяненьнем сродкаў актыўнага і пасіўнага процідзеяньня бесьпілётным лятальным апаратам», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.
25 сакавіка — 18 красавіка зборы тэрытарыяльных войскаў праходзілі ў Горадзенскай вобласьці.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі.
Пасьля вызваленьня памерла ад раку былая палітзьняволеная
https://smarturl.click/ggg3y
39-гадовая Ганна Кандраценка, якая выйшла на волю 20 чэрвеня 2024 году, памерла з прычыны анкалягічнага захворваньня, паведаміла «Наша ніва». Інфармацыю таксама пацьвердзілі крыніцы Свабоды.
Ганну затрымалі 5 траўня 2022 году. 12 ліпеня суд Ленінскага раёна Магілёва пакараў яе за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі трыма гадамі зьняволеньня і штрафам 3200 рублёў.
У зьняволеньні ў яе выявілі рак, але ня вызвалілі. Больш за тое, асудзілі паўторна.
120 гадоў з дня нараджэньня акторкі Стэфаніі Станюты
13 траўня 1905 году нарадзілася Стэфанія Станюта — акторка, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Народная артыстка Беларусі (1957), народная артыстка СССР (1988), ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mBBE0
Беларусь накрылі анамальныя замаразкі. Відэа
Фэрмэры як могуць ратуюць буякі. Але незвычайна халодны травень усё адно моцна паўплывае на ўраджай розных культураў.
Колькасьць беларусаў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў за апошнія тры гады, вырасла ледзь не на траціну
https://smarturl.click/WRRnD
Нэгатыўная сытуацыя назіралася ва ўсіх рэгіёнах краіны і сталіцы. Горшая гадавая дынаміка зафіксаваная ў Менскай вобласьці, дзе колькасьць сіротаў павялічылася на 71,1% (з 284 да 486).
Украінскі салдат аднавіў здольнасьць гаварыць пасьля страты часткі чэрапа. Відэа
Віталь Шумей аднаўляецца пасьля цяжкога раненьня і спадзяецца стаць на ногі, таксама параненыя ў выніку расейскай атакі. Грошы на аднаўленьне ўкраінца зьбіралі талакою, пасьпяховы збор дапамог адправіцца да лекараў у Гішпанію. Бацька Віталя прысьвяціў сябе рэабілітацыі сына.
«Цэнтар беларускай салідарнасьці» ў Варшаве закрыў аддзел юрыдычнай дапамогі
https://smarturl.click/e00oq
Пра спыненьне дзейнасьці аддзелу паведаміла яго кіраўніца Вольга Дабравольская.
Аддзел працаваў пяць гадоў і дапамог многім беларусам знайсьці адказы на юрыдычныя пытаньні пры адаптацыі ў Польшчы.
ЗША і Кітай дамовіліся аб радыкальным зьніжэньні мытных тарыфаў на 90 дзён
https://smarturl.click/JnnAO
Фондавыя рынкі ўжо адрэагавалі на навіну аб пагадненьні паміж ЗША і Кітаем ростам біржавых курсаў.
Лукашэнка прыняў лідэра камуністаў Віетнаму як кіраўніка дзяржавы і прапанаваў яму вайсковую супрацу
https://smarturl.click/y66mm
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і генэральнага сакратара цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Віетнаму То Лама прайшла 12 траўня ў Палацы незалежнасьці ў Менску з выкананьнем цырыманіялу для прыёму кіраўнікоў дзяржаў, уключаючы шыхтаваньне роты ганаровай варты і выкананьне дзяржаўных гімнаў.
Раней улады Віетнаму выдалі ў Беларусь экс-байца палку Каліноўскага Васіля Верамейчыка.
Віетнам застаецца адной з апошніх камуністычных дзяржаваў у сьвеце.
Кальцавую лінію менскага мэтро пачнуць будаваць ужо налета
https://smarturl.click/zddA6
Такое рашэньне прынялі менскія ўлады. У першую чаргу будуць будаваць станцыі ад «Парку Дружбы народаў» да «Пушкінскай». Адна зь іх будзе «на подступах» да жыльлёвага комплексу «Паўночны Бераг».
Шмат што ў пэрспэктывах 4-й лініі яшчэ на стадыі абмеркаваньня. Не вядомыя нават дакладныя месцы разьмяшчэньня новых станцый і колькі будзе электрадэпо для цягнікоў — адно або два.
Што дакладна вядома пра 4-ю лінію
🚇 Колькасьць станцый — 17.
🚶 Перасадачных станцый — 6.
📏Працягласьць — больш за 25 км.
Паралельна ідзе будаўніцтва 3-й лініі. Чарговыя тры станцыі плянуюць скончыць ці ў 2028, ці ў 2029 годзе. Першапачаткова да гэтага часу плянавалася завяршыць усю лінію.
«Пратрымалі тры гадзіны, далі паперу па-грузінску». Гісторыя яшчэ аднаго беларуса, якога не пусьцілі ў Грузію
https://smarturl.click/MGGdp
Відэаблогер і актывіст Зьміцер Грынкевіч кажа, што пражыў у Батумі два гады, ніякіх праблемаў з грузінскімі ўладамі ня меў.
«У мяне зараз адна кашуля і адны нагавіцы, — расказвае ў размове з Свабодай Зьміцер Грынкевіч. — Нават няма ўва што пераапрануцца. Усё засталося ў Батумі, у арандаванай кватэры».
Беларусы ўзялі ўдзел у беластоцкім паўмаратоне
Сярод тысяч бегуноў было і шмат беларусаў. Падтрымаць іх у нядзелю, 11 траўня, прыйшлі актывісты беларускай дыяспары з нацыянальнымі сьцягамі. А потым вырашылі падзяліцца пазытыўнымі эмоцыямі і з чытачамі «Свабоды».
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus
Падлеткаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты на фоне салюту ў Магілёве, знайшлі і прымусілі выбачыцца
https://smarturl.click/mBBD0
Сытуацыя ўзнікла з-за апублікаванага ў «ТыкТоку» відэароліка, на якім група дзяцей сустракае сьвяточны салют з узьнятымі ўгору сярэднімі пальцамі.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал заявіў, што міліцыя «імгненна адрэагавала і апэратыўна ўстанавіла ўсіх удзельнікаў інцыдэнту»: шэсьць дзяўчат ад 13 да 15 гадоў і 13-гадовага хлопца, які іх здымаў.
Дзяцей адвезьлі да мэмарыяла жыхарам спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Яны ўслых зачыталі надпісы на ім, усклалі кветкі і запалілі сьвечкі ў царкве, дзе іх блаславіў праваслаўны сьвятар.
І гэта яшчэ ня ўсё пакараньне.
🛂 Дзяцей паставяць на прафіляктычны ўлік.
🧑⚖️ Старэйшых за 14 гадоў пакараюць за дробнае хуліганства.
🪙Бацькоў пакараюць за невыкананьне абавязкаў па выхаваньні дзяцей.