radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Былому прэзыдэнту ЗША Байдэну паставілі дыягназ «агрэсіўны» рак прастаты

https://smarturl.click/B44Wl

82-гадоваму Джо Байдэну паставілі дыягназ 16 траўня пасьля таго, як у яго зьявіліся сымптомы хваробы.

Трамп, які часта выказваў асабістыя абразы ў адрас Байдэна, 18 траўня заявіў, што ён і першая лэдзі Мэланія «засмучаныя, пачуўшы пра нядаўні мэдыцынскі дыягназ Джо Байдэна».

Паводле AP, раку прастаты прысвойваецца шкала Глісана, якая вымярае, як ракавыя клеткі выглядаюць у параўнаньні з нармальнымі клеткамі, па шкале ад 1 да 10.

9 балаў Байдэна сьведчаць аб тым, што яго рак зьяўляецца адным з самых агрэсіўных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 900 гадоў таму памёр Уладзімер Манамах

Уладзімер Манамах — вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік.

Ён ня раз квапіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Спаліў Слуцк, «не пакінуў ні чалядзіна, ні скаціны» ў Менску, зьнішчыў Одрск, які так і ня быў адбудаваны.

Але так і ня змог скарыць сталіцы Полацкага княства, якім кіраваў Усяслаў Чарадзей.

Больш гістарычных падзей 19 траўня — у нашым матэрыяле: ⬇️
https://smarturl.click/Y33Q0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Румыніі экзыт-полы нечакана даюць мэру Бухарэста Дану перавагу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў

https://smarturl.click/aRRoJ

Паводле двух экзыт-полаў, мэр Бухарэста Нікушор Дан мае шанец перамагчы ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў ультранацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна.

Асобныя апытаньні, праведзеныя Avangarde і CURS, даюць Нікушору Дану нечаканую перамогу, ён атрымлівае крыху больш за 54 працэнта апытаных на выхадах з участкаў для галасаваньня ў другім туры выбараў.

Але гэтыя апытаньні ня ўлічваюць вынікі галасаваньня за мяжой, у тым ліку ў Малдове, дзе шмат жыве грамадзян Румыніі.

Пры гэтым Джорджэ Сім’ён, лідэр партыі AUR, адхіліў вынікі экзыт-полаў, заявіўшы, што яго вынікі выбараў паказваюць, што ён нібы выйграў галасаваньне з розьніцай прыкладна ў 400 000 бюлетэняў.

Афіцыйныя вынікі чакаюцца пазьней.

На фота Нікушор Дан з паплечнікамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля інтранізацыі ў Ватыкане папа Леў XIV афіцыйна стаў пантыфікам

https://smarturl.click/4OOX1

267-ы папа 18 траўня ўпершыню прыбыў на плошчу Сьвятога Пятра ў Ватыкане на «папамабілі».

Яго сустрэлі захопленыя крыкі натоўпу. Пасьля гэтага ён адслужыў імшу ля грабніцы базылікі Сьвятога Пятра і атрымаў сымбалі папскай улады.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 150 краін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇴 «Расея цешыцца». Румыны пасьля выбараў прэзыдэнта могуць прачнуцца ў іншай краіне

https://smarturl.click/6WWdg

Перад другім турам прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі 18 траўня палітычную ўвагу назіральнікаў сканцэнтраваў на сабе адзін кандыдат — Джорджэ Сім’ён.

Ён набраў больш за ўсіх галасоў у першым туры, і ягоная перамога ў другім можа крута памяняць палітыку Румыніі і балюча адгукнуцца ў Эўразьвязе і NATO.

Расказваем, што зьменіцца ў Румыніі, Эўропе і сьвеце, калі выберуць Сім’ёна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масква ўзмацняе сьмяротныя ўдары дронаў напярэдадні магчымых размоваў Трампа з Пуціным і Зяленскім

https://smarturl.click/mBB9o

Раніцай 18 траўня кіраўнік Кіеўскай вобласьці заявіў, што 28-гадовая жанчына загінула, а 4-гадовае дзіця — сярод параненых у выніку ўдару расейскага бесьпілётніка ў Абухаўскім раёне.

Напярэдадні Ўкраіна пацярпела ад яшчэ больш сьмяротнага нападу, калі ўдар расейскага бесьпілётніка трапіў у мікрааўтобус з мірнымі жыхарамі ў Сумскай вобласьці недалёка ад расейскай мяжы, забіўшы дзевяць чалавек і параніўшы некалькі іншых, паведамілі ўкраінскія ўлады.

7 траўня Трамп заявіў, што пагаворыць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным па тэлефоне 19 траўня а 10-й раніцы па ўсходнім часе (17:00 па менскім часе).

На фота пажарныя на месцы ўдару расейскага бесьпілётніка на ўскраіне Сум

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўстрыя перамагла ў фінале прэстыжнага музычнага конкурсу «Эўравізія 2025».

Аўстрыю на «Эўравізіі-2025» прадстаўляў 23-гадовы сьпявак JJ, у жыцьці Яганэс Пітш. Для выступу на «Эўравізіі» JJ выбраў песьню Wasted Love — эмацыйную баляду на стыку поп-музыкі, опэры і электроннай драмы. Трэк быў напісаны ў сааўтарстве з Тэадорай Шпірыч (прадстаўніцай Аўстрыі ў 2023 годзе).

Як расказаў сам JJ, ідэя песьні нарадзілася з асабістага досьведу: у 2024 годзе ён перажыў складанае расстаньне і доўгі час спрабаваў знайсьці спосаб выказаць гэтыя пачуцьці.

Праўда, у адным з інтэрвію сьпявак JJ адзначыў, што натхненьнем для яго песьні Wasted Love стала расейская опэрная сьпявачка Ганна Нятрэбка, вядомая сваёй актыўнай падтрымкай палітыкі Пуціна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад Лёндану да Нью-Ёрку, ад Вільні да Варшавы — беларускія музэйныя ініцыятывы ствараюць мапу памяці, супраціву і спадчыны.

У гэтым тэксьце — кароткі агляд музэяў, дзе можна адчуць, як гучыць беларуская гісторыя за мяжой. І, магчыма, захацець далучыцца да яе.


https://smarturl.click/ZXX9z

Штогод 18 траўня ўва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень музэяў — сьвята тых, хто захоўвае і перадае памяць. Ініцыяваны Міжнароднай радай музэяў (ICOM) у 1977 годзе, гэты дзень дае нагоду паразважаць, што такое музэй у XXI стагодзьдзі.

Ці гэта толькі артэфакты і шкляныя вітрыны — ці ўсё ж людзі, сэнс і супольнасьць?

На фота: Музэй Вольнай Беларусі ў Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Парослыя месцы трагедыі. У Беларускім музэі ў Вільні адкрываецца нечаканая выстава памяці ахвяраў Галакосту

https://smarturl.click/oVVxj

Мастачка Марыя Гвардзейцава наведала 12 месцаў масавых пахаваньняў ахвяраў Галакосту ва Ўсходняй Эўропе і сабрала расьліны зь іх.

«Гэты праект пра зёлкі, лясы і помнікі — пра ўсё, што засталося ад соцень тысяч забітых людзей», — кажа Гвардзейцава.

Мастачка пераасэнсоўвае словы Ганны Арэнт і пытаецца: «Наколькі трэба забыцца, каб памятаць?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Поп-опэра, вечарына ў саўне і шчыры шансон на францускай. Што варта ведаць пра фаварытаў «Эўравізіі-2025»

https://smarturl.click/WRRAe

Увечары 17 траўня мільёны гледачоў ува ўсім сьвеце ўключаць трансьляцыю з швайцарскага Базэлю, дзе пройдзе фінал 69-га конкурсу песьні «Эўравізія».

Цяпер у гульні засталіся 26 выканаўцаў: гаспадары, «вялікая пяцёрка» і па 10 пераможцаў з двух паўфіналаў.

Расказваем ўсё, што варта ведаць пра сёлетніх фаварытаў. 📹

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынесьлі прысуд за замах на жыцьцё Салмана Рушдзі

https://smarturl.click/1331w

Акруговы суд штату Нью-Ёрк прыгаварыў да 25 гадоў пазбаўленьня волі 27-гадовага жыхара Нью-Джэрзі Хадзі Матара ў справе аб замаху на забойства пісьменьніка Салмана Рушдзі ў 2022 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладальніка горадзенскай этнакрамы „Цудоўня“ прыгаварылі да абмежаваньня волі

https://smarturl.click/j77Yk

Уладальнік горадзенскай этнакрамы „Цудоўня“ Андрэй Несьцяровіч асуджаны на адзін год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Расклад мерапрыемстваў

https://smarturl.click/Qbbvq

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі. З гэтай нагоды ў гарадах сьвету беларусы ладзяць розныя мерапрыемствы: паказы фільмаў, пэрформансы, забегі, варты.

Ужо вядомы шэраг імпрэзаў, якія ладзяцца беларускай дыяспарай па ўсім сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць ад перамоваў Расеі і Ўкраіны. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

У Стамбуле прайшлі мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй. Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Лукашэнка „ратуе“ Зымбабвэ ад голаду. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

ВІДЭА: https://youtu.be/_8u-1iUwZMs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя вынікі стамбульскіх мірных перамоваў

🇺🇦 Украінская і расейская дэлегацыі абмеркавалі пытаньне абмену палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000, а таксама спыненьня агню. Дзяржавы могуць падрыхтаваць сустрэчу на ўзроўні лідэраў краін. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства абароны Рустам Умераў.

🇷🇺 Расейская дэлегацыя адзначыла, што задаволеная вынікамі перамоваў з украінскім бокам. Яна пацьвердзіла, што рыхтуецца маштабны абмен палоннымі ў фармаце «1000 на 1000». Пра гэта заявіў кіраўнік расейскай перамоўнай дэлегацыі Ўладзімір Мядзінскі, паведамляе расейскае дзяржаўнае агенцтва РІА «Новости». Паводле яго слоў, Кіеў таксама ініцыяваў сустрэчу лідэраў дзяржаў, і Масква «прыняла гэта да ведама».

Украіна і Расея дамовіліся пазьней падрабязна апісаць свае прапановы па ўстанаўленьні рэжыму спыненьня агню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Празаходні мэр Бухарэста Дан перамог на выбарах у Румыніі, нацыяналіст Сім’ён прызнаў паразу

https://smarturl.click/3QQjG

Цэнтрысцкі мэр Бухарэста Нікушор Дан перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, апярэдзіўшы нацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна, пры высокай яўцы выбаршчыкаў.

Гэта нечаканы вынік, які, верагодна, дапаможа Румыніі заставацца на празаходнім шляху.

Паводле дадзеных выбарчай камісіі Румыніі, пасьля падліку 100% бюлетэняў, Нікушор Дан атрымаў больш за 53,6% галасоў (6,17 мільёна) у другім туры, апярэдзіўшы Джорджэ Сім’ёна з 46,4% (5,34 мільёна).

Сім’ён прызнаў паразу раніцай 19 траўня.

На фота Нікушор Дан выступае пасьля абвяшчэньня перамогі на выбарах у Румыніі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы зьявіліся вынікі экзыт-полаў

https://smarturl.click/mBBRB

Паводле папярэдніх зьвестак экзыт-полу Ipsos вынікі наступныя:

🔸Рафал Тшаскоўскі — 30,8%;
🔸Караль Наўроцкі — 29,1%;
🔸Славомір Мэнцэн — 15,4%.

Канчатковыя вынікі выбараў, у якіх удзельнічаюць 13 кандыдатаў, чакаюцца ў панядзелак.

Рафал Тшаскоўскі, цяперашні мэр Варшавы, зьяўляеца кандыдатам ад кіроўнай партыі «Грамадзянская плятформа».

Караля Наўроцкага, які працуе ў Інстытуце нацыянальнай памяці, падтрымліваюць Ярослаў Качыньскі і ягоная партыя «Права і Справядлівасьць», якія цяпер у апазыцыі.

Чакаецца, што другі тур паміж Тшаскоўскім Наўроцкім і адбудзецца 1 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы сьпікер КР, 30-я гадавіна рэфэрэндуму 1995 году, перамовы ў Стамбуле, «Эўравізія». Самае цікавае за тыдзень

https://smarturl.click/3QQ48

Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чорныя і белыя кашулі на акцыі ў Вільні сталі сымбалямі тых, хто цяпер у беларускай турме і хто там памёр

https://smarturl.click/8pp18

У Вільні прайшлі акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

21 траўня адзначаецца Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Ён прымеркаваны да чацьвёртых угодкаў сьмерці ў шклоўскай турме Вітольда Ашурка.

Імпрэзы да гэтай даты пачаліся 18 траўня ў Вільні на Катэдральным пляцы і будуць працягвацца цэлы тыдзень у розных краінах.

У інсталяцыі ў Вільні былі дзясяткі чорных кашуль, якія сымбалізавалі 1200 цяперашніх палітвязьняў, і 7 белых кашуль.

«Белыя кашулі сымбалізуюць душы памерлых у турмах палітвязьняў, нашых анёлаў»,— сказалі Свабодзе арганізатары акцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы. Хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь

https://smarturl.click/7vvbX

18 траўня палякі выбіраюць прэзыдэнта. Разам з прэм’ер-міністрам гэта найважнейшая пасада ў дзяржаве. Свабода паглядзела, хто асноўныя кандыдаты на прэзыдэнта Польшчы і што паказваюць апошнія апытаньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 105 гадоў з дня нараджэньня папы Яна Паўла II

Сёньня ў 1920 годзе нарадзіўся Караль Юзэф Вайтыла, які ўвайшоў у гісторыю як папа Ян Павал II. Паляк паводле паходжаньня, ён стаў першым пантыфікам-славянінам і наагул першы папам, які не паходзіў з Італіі за больш як 450 папярэдніх гадоў.

Папам ён быў з 1978 году да сьмерці 2 красавіка 2005 году.

Перамога пад Монтэ-Касіна і разгром рэдакцыі Tut.by. Дзень нараджэньня Аляксандра Кулінковіча і сьмерці Элізы Ажэшкі. Больш падзей гэтага дня — пад спасылкай 🔽
https://smarturl.click/9oobj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.

35 год таму, 17 траўня 1990 году, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасьць з Міжнароднай клясыфікацыі хвароб і прызначыла гэты дзень для каардынацыі міжнародных мерапрыемстваў, якія падвышаюць дасьведчанасьць аб парушэньнях правоў ЛГБТ+ у сьвеце.

У 2009-м да назвы «Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй» дадалася трансфобія, а з 2015 — біфобія.

Вось што вы можаце прачытаць пра гэта:

📌«Хірургія — доля мужчын», а чайлдфры і ЛГБТ — «пагроза нацыянальнай бясьпецы». Як чыноўнікі ў Беларусі прасоўваюць сэксізм і дыскрымінацыю.

📌«Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія».

📌«Уражаньне, што я па змаўчаньні павінна быць згодная на сэкс». Актывістка Наста Базар тлумачыць, што можна гаварыць, а чаго ня варта.

📌«Гамафобія ў законе». Як жывуць за кратамі вязьні зь «нізкім сацыяльным статусам» і колькі сярод іх палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З нашай групы іспыт здалі 10%». Як беларускія лекары пацьвярджаюць свае ўменьні ў Польшчы

https://smarturl.click/MGGba

Мэдыяпраект фонду ByMedSol «Белыя Халаты» апублікаваў падрабязны дапаможнік «Як пацьвердзіць беларускі мэдычны дыплём у Польшчы».

Зь ім прасьцей разабрацца ўва ўсіх бюракратычных нюансах, асаблівасьцях польскіх і знайсьці працу.

Пагаварылі з аўтарамі дапаможніка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Атака на цывільны аўтобус на Сумшчыне, шмат ахвяр

9 чалавек загінулі і 4 атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага бесьпілётніка па рэйсавым аўтобусе паблізу Белапольля Сумскай вобласьці.

Як паведамляе Сумская абласная ваенная адміністрацыя, удар па аўтобусе, які перавозіў грамадзянскіх асоб, быў нанесены ў 6 раніцы, паводле папярэдніх ацэнак, БПЛА "Ланцэт".

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 180 гадоў выбітнаму этнографу Мікалаю Нікіфароўскаму

17 траўня 1845 году нарадзіўся Мiкалай Нiкiфароўскi, этнограф і фальклярыст. Нарадзіўся пад Суражам у сям'і панамара мясцовай царквы. Стварыў сэрыю нарысаў пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі». Дасьледаваў прыкметы, павер'і, песенную спадчыну, звычаі, мэдыцынскія і вэтэрынарныя практыкі беларускага народу.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/ReeE9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 16 траўня

📌Праверка на паліграфе як панацэя: ці можна верыць «дэтэктару хлусьні»

📌«Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом

📌«Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю

📌СМІ: Перамовы Ўкраіны і Расеі ў Стамбуле прыпыніліся праз супярэчнасьці бакоў. Ёсьць першыя вынікі

📌Таксычная маскуліннасьць, 19 моваў і вірусна папулярныя трэкі. Чаго вы маглі ня ведаць пра Эўравізію-2025

📌Стамбульскае рэха ў Менску. Як «хістацца разам з генэральнай лініяй», якую праводзяць у Крамлі

📌Чаго чакаць ад перамоваў Расеі і Ўкраіны. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

📌Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Расклад мерапрыемстваў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стамбульскае рэха ў Менску. Як «хістацца разам з генэральнай лініяй», якую праводзяць у Крамлі

https://smarturl.click/xVVDZ

У турэцкім Стамбуле адбылася першая спроба перамоваў аб замірэньні ва Ўкраіне. Пазыцыя афіцыйнага Менску адносна гэтага пытаньня няпэўная. Бо Аляксандар Лукашэнка асьцерагаецца сказаць нешта неўпапад з расейскім падыходам. А пазыцыя Расеі да канца не зразумелая. Піша Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таксычная маскуліннасьць, 19 моваў і вірусна папулярныя трэкі. Чаго вы маглі ня ведаць пра Эўравізію-2025

https://smarturl.click/mBBvz

У Швайцарыі праходзіць 69-я «Эўравізія». Зноў безь Беларусі. У фінале ў суботу, 17 траўня, выступяць прадстаўнікі 26 краін. Расказваем пра асаблівасьці сёлетняга фэстывалю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папа Леў XIV прапанаваў Ватыкан месцам наступных мірных перамоваў Расеі і Ўкраіны

🇻🇦 Пра жаданьне Сьвятога пасаду быць актыўна залучаным у мірны працэс сказаў кардынал П'етра Паралін, які перадаваў словы папы. Пра гэта піша выданьне Politico.

У Ватыкане вынікі перамоваў у Стамбуле назвалі „трагічнымі“. Там незадаволеныя тым, што Пуцін сам прапанаваў перамовы ў Турэччыне, але не прыляцеў на іх, у той час калі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі быў гатовы да сустрэчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макрон упэўнены, што становішча ва Ўкраіне зьменіць толькі ціск на Маскву

https://smarturl.click/E11b5

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон у пятніцу абвінаваціў Расею ў тым, што яна «не жадае» спыненьня агню ва Ўкраіне, заявіўшы эўрапейскім лідарам, што толькі ўзмацненьне ціску на Маскву прывядзе да зьменаў.

Читать полностью…
Subscribe to a channel