radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У школах Беларусі на час заняткаў забіраюць тэлефоны

Цяпер на занятках у беларускіх школах будуць забіраць мабільныя тэлефоны. Такое рашэньне ўхваліла Міністэрства адукацыі. Меркаваньні людзей, у тым ліку вучняў і настаўнікаў, падзяліліся: ад поўнай падтрымкі да рэзкай нязгоды. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адбылася тэлефонная размова Трампа з Пуціным

https://smarturl.click/kZZ54

Паводле Пуціна, Расея «гатовая працаваць» над мэмарандумам аб будучым мірным дагаворы паміж Расеяй і Ўкраінай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі аштрафавалі кампанію Apple за «ЛГБТ-прапаганду»

https://smarturl.click/nVVO6

Расейскі суд аштрафаваў амэрыканскага тэхналягічнага гіганта Apple на 7,5 мільёна расейскіх рублёў (93 500 даляраў ЗША) за тры асобныя парушэньні расейскіх правілаў аб тым, што Масква называе ЛГБТ-прапагандай, паведаміла ў панядзелак прэс-служба маскоўскіх судоў.

У 2023 годзе Расея пашырыла абмежаваньні на прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных стасункаў» на фоне больш шырокіх рэпрэсій супраць правоў ЛГБТ, якія прэзыдэнт Уладзімір Пуцін імкнуўся паказаць як доказ маральнага заняпаду ў заходніх краінах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт абвясьціў у вышук 125 чалавек, зьвязаных з Палком Каліноўскага

https://smarturl.click/zddVE

«Удзельнікі беспарадкаў, якія ўцяклі за мяжу, стварылі ва Ўкраіне і Польшчы нацыяналістычныя ўзброеныя фармаваньні. У іх ліку „Полк Каліноўскага“, „Беларускі добраахвотніцкі корпус“ і іншыя, якія дзейнічаюць пад куратарствам замежных спэцслужбаў», — заявіў Гара.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва падала на Беларусь у Міжнародны суд ААН у Гаазе, абвінаваціўшы рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў арганізацыі міграцыйнага крызісу

https://smarturl.click/9oovp

Пра гэта ў панядзелак паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы, перадае LRT .

«З 2021 году Літва сутыкаецца зь беспрэцэдэнтным ростам патоку нелегальных мігрантаў зь Беларусі. Доказы, сабраныя літоўскімі ведамствамі, пацьвярджаюць прамое дачыненьне беларускага рэжыму да арганізацыі плыняў мігрантаў», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд прызнаў «экстрэмісцкім» інстаграм-акаўнт беларускага выдавецтва ў Лёндане Skaryna Press

https://smarturl.click/GggX4

Суд Маладачанскага раёну Менскай вобласьці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Instagram-акаўнт беларускага выдавецтва ў Лёндане @skarynapress (фота з кнігамі выдавецтва акурат адтуль).

Акрамя гэтага ў сьпіс трапіў акаўнт @mara_freedom_belarus, што належыць аб’яднаньню, якое дапамагае ўцекачам зь Беларусі ў Нямеччыне.

Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі TikTok-акаўнт «svetlogorsk_freedom Светлагорск» і ангельскамоўны акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня ў сацыяльнай сетцы Х.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Заціснулі апэратараў». Чаму Беларусь і Расея скасоўвалі роўмінг восем гадоў, але так і не змаглі зрабіць гэта цалкам

https://smarturl.click/VRRp7

Размовы пра скасаваньне роўмінгу паміж апэратарамі Расеі і Беларусі краін пачаліся ў 2017 годзе. Але адбылося гэта ў вельмі абмежаваным выглядзе і толькі ў сакавіку 2025 году. Паразмаўлялі з экспэртам аб прычынах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нечаканая перамога мэра Бухарэсту Дана на прэзыдэнцкіх выбарах абяцае палёгку для ЭЗ і NATO

https://smarturl.click/aRR0J

Пасьля некалькіх месяцаў палітычнай мітусьні, выкліканай ануляваньнем выбараў і забаронай кандыдаваць фаварыту-нацыяналісту, румыны нарэшце абралі новага прэзыдэнта.

Гэта прынясе ўздых палёгкі Брусэлю, піша карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рэй Фурлонг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Турапэратары зь Беларусі заключылі 26 дамоваў на форуме ў анэксаваным Расеяй Крыме

https://smarturl.click/6WWka

Турапэратары зь Беларусі «заключылі 26 дамоваў з рознымі рэгіёнамі, у тым ліку з Крымам», заявіў міністар турызму і курортаў анэксаванага РФ украінскага паўвострава, піша «Позірк».

Раней пастаянны прадстаўнік прэзыдэнта РФ заяўляў, што праца па прыцягненьні турыстаў зь Беларусі ў Крым зьяўляецца «прыярытэтнай для рэгіёна».

Цяпер, паводле яго слоў, доля беларусаў сярод турыстаў, якія наведваюць Крым, невялікая.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былому прэзыдэнту ЗША Байдэну паставілі дыягназ «агрэсіўны» рак прастаты

https://smarturl.click/B44Wl

82-гадоваму Джо Байдэну паставілі дыягназ 16 траўня пасьля таго, як у яго зьявіліся сымптомы хваробы.

Трамп, які часта выказваў асабістыя абразы ў адрас Байдэна, 18 траўня заявіў, што ён і першая лэдзі Мэланія «засмучаныя, пачуўшы пра нядаўні мэдыцынскі дыягназ Джо Байдэна».

Паводле AP, раку прастаты прысвойваецца шкала Глісана, якая вымярае, як ракавыя клеткі выглядаюць у параўнаньні з нармальнымі клеткамі, па шкале ад 1 да 10.

9 балаў Байдэна сьведчаць аб тым, што яго рак зьяўляецца адным з самых агрэсіўных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 900 гадоў таму памёр Уладзімер Манамах

Уладзімер Манамах — вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік.

Ён ня раз квапіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Спаліў Слуцк, «не пакінуў ні чалядзіна, ні скаціны» ў Менску, зьнішчыў Одрск, які так і ня быў адбудаваны.

Але так і ня змог скарыць сталіцы Полацкага княства, якім кіраваў Усяслаў Чарадзей.

Больш гістарычных падзей 19 траўня — у нашым матэрыяле: ⬇️
https://smarturl.click/Y33Q0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Румыніі экзыт-полы нечакана даюць мэру Бухарэста Дану перавагу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў

https://smarturl.click/aRRoJ

Паводле двух экзыт-полаў, мэр Бухарэста Нікушор Дан мае шанец перамагчы ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў ультранацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна.

Асобныя апытаньні, праведзеныя Avangarde і CURS, даюць Нікушору Дану нечаканую перамогу, ён атрымлівае крыху больш за 54 працэнта апытаных на выхадах з участкаў для галасаваньня ў другім туры выбараў.

Але гэтыя апытаньні ня ўлічваюць вынікі галасаваньня за мяжой, у тым ліку ў Малдове, дзе шмат жыве грамадзян Румыніі.

Пры гэтым Джорджэ Сім’ён, лідэр партыі AUR, адхіліў вынікі экзыт-полаў, заявіўшы, што яго вынікі выбараў паказваюць, што ён нібы выйграў галасаваньне з розьніцай прыкладна ў 400 000 бюлетэняў.

Афіцыйныя вынікі чакаюцца пазьней.

На фота Нікушор Дан з паплечнікамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля інтранізацыі ў Ватыкане папа Леў XIV афіцыйна стаў пантыфікам

https://smarturl.click/4OOX1

267-ы папа 18 траўня ўпершыню прыбыў на плошчу Сьвятога Пятра ў Ватыкане на «папамабілі».

Яго сустрэлі захопленыя крыкі натоўпу. Пасьля гэтага ён адслужыў імшу ля грабніцы базылікі Сьвятога Пятра і атрымаў сымбалі папскай улады.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 150 краін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇴 «Расея цешыцца». Румыны пасьля выбараў прэзыдэнта могуць прачнуцца ў іншай краіне

https://smarturl.click/6WWdg

Перад другім турам прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі 18 траўня палітычную ўвагу назіральнікаў сканцэнтраваў на сабе адзін кандыдат — Джорджэ Сім’ён.

Ён набраў больш за ўсіх галасоў у першым туры, і ягоная перамога ў другім можа крута памяняць палітыку Румыніі і балюча адгукнуцца ў Эўразьвязе і NATO.

Расказваем, што зьменіцца ў Румыніі, Эўропе і сьвеце, калі выберуць Сім’ёна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масква ўзмацняе сьмяротныя ўдары дронаў напярэдадні магчымых размоваў Трампа з Пуціным і Зяленскім

https://smarturl.click/mBB9o

Раніцай 18 траўня кіраўнік Кіеўскай вобласьці заявіў, што 28-гадовая жанчына загінула, а 4-гадовае дзіця — сярод параненых у выніку ўдару расейскага бесьпілётніка ў Абухаўскім раёне.

Напярэдадні Ўкраіна пацярпела ад яшчэ больш сьмяротнага нападу, калі ўдар расейскага бесьпілётніка трапіў у мікрааўтобус з мірнымі жыхарамі ў Сумскай вобласьці недалёка ад расейскай мяжы, забіўшы дзевяць чалавек і параніўшы некалькі іншых, паведамілі ўкраінскія ўлады.

7 траўня Трамп заявіў, што пагаворыць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным па тэлефоне 19 траўня а 10-й раніцы па ўсходнім часе (17:00 па менскім часе).

На фота пажарныя на месцы ўдару расейскага бесьпілётніка на ўскраіне Сум

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 траўня

Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Гаагу з-за справакаванага мігранцкага крызісу

«Рэжым Лукашэнкі павінен адказваць за злачынствы»
, — міністар замежных спраў Літвы Будрыс

Празаходні мэр Бухарэста Дан перамог на выбарах у Румыніі, нацыяналіст Сім’ён прызнаў паразу

У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выйшлі мэр Варшавы Тшаскоўскі і кансэрватар Наўроцкі

Польшча сканфіскавала шыны для самалётаў Boeing, якія везьлі транзытам празь Беларусь і Расею

«Заціснулі апэратараў». Чаму Беларусь і Расея скасоўвалі роўмінг восем гадоў, але так і не змаглі зрабіць гэта цалкам

Сьледчы камітэт абвясьціў у вышук 125 чалавек, зьвязаных з Палком Каліноўскага

Адбылася тэлефонная размова Трампа з Пуціным

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым Лукашэнкі павінен адказваць за злачынствы», — міністар замежных спраў Літвы Будрыс

https://smarturl.click/w44A8

У інтэрвію Радыё Свабода міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс расказаў пра прычыны пазову супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН, ацаніў эфэктыўнасьць заходніх санкцыях супраць афіцыйнага Менску і назваў умовы для аднаўленьня двухбаковых стасункаў паміж краінамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракурорка, якая ўдзельнічала ў палітычных працэсах, стала адвакаткай

https://smarturl.click/OLLBO

На сваёй папярэдняй пасадзе Крысьціна Асран падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачаньне ў сотнях спраў, і палітычных у тым ліку. У прыватнасьці, яна прасіла 3 гады «хіміі» для інжынэра-праграміста Сьцяпана Чыкілёва, якога зьбіў мікрааўтобус падчас пратэстаў 15 лістапада 2020 году.

Ёсьць таксама іншыя гучныя справы, дзе Асран брала чынны ўдзел.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Археалягічная экспэдыцыя шукае добраахвотнікаў на раскопкі ўнікальнага паселішча ў Бешанковіцкім раёне

https://smarturl.click/7vvR7

З 28 ліпеня па 10 жніўня экспэдыцыя Інстытуту гісторыі НАН Беларусі будзе дасьледаваць унікальнае паселішча 3,5-5 тысячагадовай даўніны, што знаходзіцца каля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі абвясьцілі праваабарончую арганізацыю Amnesty International «непажаданай»

https://smarturl.click/p22B6

У ведамстве сьцьвярджаюць, што лёнданская штаб-кватэра арганізацыі нібыта «зьяўляецца цэнтрам падрыхтоўкі глябальных русафобскіх праектаў, аплачаных памагатымі» Ўкраіны.

У сакавіку Amnesty International апублікавала даклад пра тое, што расейскія ўлады падвяргалі ўкраінскіх ваеннапалонных і затрыманых грамадзянскіх асоб катаваньням, працягламу ўтрыманьню пад вартай бяз сувязі са зьнешнім сьветам, гвалтоўным зьнікненьням і іншым відам бесчалавечнага абыходжаньня. 

Грамадзянам Расеі пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва з «непажаданымі» арганізацыямі або садзейнічаньне іх фінансаваньню ў Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціхая дэпартацыя. Расейскія рэпрэсіі супраць крымскіх татараў нагадваюць часы сталінізму

https://smarturl.click/DYYDz

Ва Ўкраіне гэтымі днямі адзначаюць 81-ю гадавіну сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў.

Тым часам прадстаўнікі татарскай этнічнай меншасьці зазнаюць новыя рэпрэсіі на сваёй зямлі пад расейскай акупацыяй, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча канфіскавала шыны для самалётаў Boeing, якія везьлі транзытам празь Беларусь і Расею

https://smarturl.click/QbbJ0

Увоз падобных тавараў у Расею забароены заходнімі санкцыямі, якія накіраваныя на тое, каб Масква спыніла сваю вайну супраць Украіны, якую яна вядзе пры падтрымцы ўладаў Беларусі.

Як піша Reuters, Польская мытня канфіскавала 5 тон шын для грамадзянскіх самалётаў Boeing, якія павінны былі праехаць транзытам празь Беларусь і Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і кансэрватар Наўроцкі

https://smarturl.click/zddMp

У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выходзяць лібэральны мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і прадстаўнік апазыцыйнай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць», кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі. Падлічылі ўжо 99% бюлетэняў.

Тшаскоўскі набраў 31,2% галасоў, Наўроцкі — 29,7%. Гэта вынікі пасьля падліку 99% галасоў.

Другі тур пройдзе 1 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску адкрылі першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы

https://smarturl.click/lAAVm

Будаўніцтва царквы пачалі ў жніўні 2022 году. На сайце армянскай дыяспары ў Беларусі зьбіралі ахвяраваньні для аплаты будоўлі.

Храм збудаваны з армянскага вульканічнага каменю туфу. Яго адмыслова прывезьлі з Армэніі. Унутраная аздоба таксама з армянскага каменю — травэртыну, — апавёў іярэй Саркіс, настаяцель новазбудбаванага Храму Сьвятога Грыгора Асьветніка.

У Беларусь на асьвячэньне храму прыехаў Вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армянаў Гарэгін ІІ, паведаміла БЕЛТА.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Празаходні мэр Бухарэста Дан перамог на выбарах у Румыніі, нацыяналіст Сім’ён прызнаў паразу

https://smarturl.click/3QQjG

Цэнтрысцкі мэр Бухарэста Нікушор Дан перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, апярэдзіўшы нацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна, пры высокай яўцы выбаршчыкаў.

Гэта нечаканы вынік, які, верагодна, дапаможа Румыніі заставацца на празаходнім шляху.

Паводле дадзеных выбарчай камісіі Румыніі, пасьля падліку 100% бюлетэняў, Нікушор Дан атрымаў больш за 53,6% галасоў (6,17 мільёна) у другім туры, апярэдзіўшы Джорджэ Сім’ёна з 46,4% (5,34 мільёна).

Сім’ён прызнаў паразу раніцай 19 траўня.

На фота Нікушор Дан выступае пасьля абвяшчэньня перамогі на выбарах у Румыніі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы зьявіліся вынікі экзыт-полаў

https://smarturl.click/mBBRB

Паводле папярэдніх зьвестак экзыт-полу Ipsos вынікі наступныя:

🔸Рафал Тшаскоўскі — 30,8%;
🔸Караль Наўроцкі — 29,1%;
🔸Славомір Мэнцэн — 15,4%.

Канчатковыя вынікі выбараў, у якіх удзельнічаюць 13 кандыдатаў, чакаюцца ў панядзелак.

Рафал Тшаскоўскі, цяперашні мэр Варшавы, зьяўляеца кандыдатам ад кіроўнай партыі «Грамадзянская плятформа».

Караля Наўроцкага, які працуе ў Інстытуце нацыянальнай памяці, падтрымліваюць Ярослаў Качыньскі і ягоная партыя «Права і Справядлівасьць», якія цяпер у апазыцыі.

Чакаецца, што другі тур паміж Тшаскоўскім Наўроцкім і адбудзецца 1 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы сьпікер КР, 30-я гадавіна рэфэрэндуму 1995 году, перамовы ў Стамбуле, «Эўравізія». Самае цікавае за тыдзень

https://smarturl.click/3QQ48

Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чорныя і белыя кашулі на акцыі ў Вільні сталі сымбалямі тых, хто цяпер у беларускай турме і хто там памёр

https://smarturl.click/8pp18

У Вільні прайшлі акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

21 траўня адзначаецца Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Ён прымеркаваны да чацьвёртых угодкаў сьмерці ў шклоўскай турме Вітольда Ашурка.

Імпрэзы да гэтай даты пачаліся 18 траўня ў Вільні на Катэдральным пляцы і будуць працягвацца цэлы тыдзень у розных краінах.

У інсталяцыі ў Вільні былі дзясяткі чорных кашуль, якія сымбалізавалі 1200 цяперашніх палітвязьняў, і 7 белых кашуль.

«Белыя кашулі сымбалізуюць душы памерлых у турмах палітвязьняў, нашых анёлаў»,— сказалі Свабодзе арганізатары акцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы. Хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь

https://smarturl.click/7vvbX

18 траўня палякі выбіраюць прэзыдэнта. Разам з прэм’ер-міністрам гэта найважнейшая пасада ў дзяржаве. Свабода паглядзела, хто асноўныя кандыдаты на прэзыдэнта Польшчы і што паказваюць апошнія апытаньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 105 гадоў з дня нараджэньня папы Яна Паўла II

Сёньня ў 1920 годзе нарадзіўся Караль Юзэф Вайтыла, які ўвайшоў у гісторыю як папа Ян Павал II. Паляк паводле паходжаньня, ён стаў першым пантыфікам-славянінам і наагул першы папам, які не паходзіў з Італіі за больш як 450 папярэдніх гадоў.

Папам ён быў з 1978 году да сьмерці 2 красавіка 2005 году.

Перамога пад Монтэ-Касіна і разгром рэдакцыі Tut.by. Дзень нараджэньня Аляксандра Кулінковіча і сьмерці Элізы Ажэшкі. Больш падзей гэтага дня — пад спасылкай 🔽
https://smarturl.click/9oobj

Читать полностью…
Subscribe to a channel