radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка чарговы раз перастаўляе чыноўнікаў.

Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі, а Ўладзімер Каранік узначаліў Акадэмію навук.

Што могуць значыць гэтыя перастаноўкі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея і Ўкраіна абмяняліся сьпісамі для найбуйнейшага абмену палоннымі ад пачатку вайны

https://smarturl.click/vddZ8

У сьпісах — па 1000 імён з кожнага боку.

Дамоўленасьць пра такі абмен стала адзіным істотным вынікам перамоў у Турэччыне 16 траўня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва плянуе стварыць інфармацыйны пункт Рады Эўропы для грамадзян Беларусі

https://smarturl.click/b558B

Прапанову пра стварэньне інфармацыйнага пункту ўхваліў сёньня літоўскі ўрад, піша Delfi.

Гэты пункт будзе інфармаваць беларусаў пра дзейнасьць, каштоўнасьці і прынцыпы Рады Эўропы.

Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы. Эўракамісія таксама ня мае прадстаўніцтва ў Беларусі, а ранейшае супрацоўніцтва Менску з Эўракамісіяй спынілася праз датычнасьць Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта чэлендж», — Пяткевіч пра сваё прызначэньне намесьніцай прэм’ер-міністра

https://smarturl.click/B44on

Прызначаная сёньня намесьніцай прэм’ер-міністра Натальля Пяткевіч будзе займацца сацыяльнымі пытаньнямі. «Гэта чэлендж, пэўны выклік, бо гэта ня проста сацыяльная сфэра (адукацыя, ахова здароўя, кульура) — гэта вялізная эканоміка», — перадае яе словы БелТА.

Пяткевіч сказала, што прызначэньне было для яе нечаканым. 

Людзі імкнуцца да больш высокага ўзроўню жыцьця і ў іх адпаведныя чаканьні ад улады, адзначыла Пяткевіч. А гэта запатрабуе інавацый, А значыць, і вялікіх выдаткаў, лічыць Пяткевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹🇩🇪Канцлер Нямеччыны Мэрц у Вільні заявіў аб пагрозе з боку Расеі на ўсходнім флянгу NATO

https://smarturl.click/vddl8

Канцлер Мэрц прыбыў у Літву на цырымонію пачатку разгортваньня першай нямецкай брыгады на ўсходнім флянгу NATO.

«Існуе пагроза для ўсіх нас з боку Расеі, — сказаў Мэрц журналістам у сталіцы Літвы Вільні.— Мы абараняем сябе ад гэтай пагрозы — і таму мы сёньня тут. Разам з нашымі партнэрамі мы поўныя рашучасьці абараняць тэрыторыю альянсу ад любой агрэсіі. Бясьпека нашых балтыйскіх саюзьнікаў — гэта таксама наша бясьпека», — сказаў Мэрц журналістам у Вільні, яго цытуе AFP.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вашынгтоне застрэлілі дваіх супрацоўнікаў амбасады Ізраіля, гэта была пара, што зьбіралася заручыцца

https://smarturl.click/4OOJd

Два супрацоўнікі пасольства Ізраіля, маладая пара, якая збіралася заручыцца, былі забітыя адзінокім узброеным чалавекам у Вашынгтоне ў сераду ўвечары, а падазраваны, які скандаваў прапалестынскія лозунгі, знаходзіцца пад вартай, паведамілі чыноўнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапарлямэнт ухваліў падвышэньне мытаў азотныя ўгнаеньні і сельгаспрадукцыю зь Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/E11L1

Чакаецца, што ў выніку ўвядзеньня новых мытаў імпарт беларускіх і расейскіх тавараў, ахопленых рэглямэнтам, практычна спыніцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава з рэчамі палітвязьняў

Фраза „Нічога асабліва новага“ часта сустракаецца ў лістах беларускіх палітвязьняў. За гэтымі словамі — спроба схаваць боль і руціну зьняволеньня. Але менавіта гэтая зьнешняя будзённасьць і становіцца сьведчаньнем сыстэмнай несправядлівасьці, якую перажылі і перажываюць тысячы беларусаў.

Цяпер рэчы і лісты беларускіх палітвязьняў можна ўбачыць на адмысловай выставе ў Варшаве.

📷 Больш здымкаў: https://smarturl.click/b55pM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пераемніца кампаніі Wargaming у Беларусі і Расеі трапіла пад судовы перасьлед

https://smarturl.click/kZZYx

Расейская студыя Lesta Games, якая з пачаткам вайны выкупіла ў Wargaming бізнэс у Беларусі і Расеі, трапіла пад ціск расейскіх сілавых і судовых структур.

Кампаніі прад’явілі абвінавачваньні ў датычнасьці фінансаваньня Ўзброеных сіл Украіны, ёй пагражае прызнаньне датычнай да так званай экстрэмісцкай дзейнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэфіцыт бульбы і цыбулі — чаканы вынік пастановы пра стрымліваньне цэнаў

https://smarturl.click/aRR5D

Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук у размове са Свабодай аналізуе

🔸чаму сілавікі прыйшлі ў «Эўраопт» ды іншыя кампаніі,

🔸вызначае стаўленьне ўлады да бізнэса

🔸і разважае, у чым прычына дэфіцыту бульбы і цыбулі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў у Вільні

21 траўня — дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі. Беларусы Вільні ўшанавалі памяць памерлых палітвязьняў і запатрабавалі вызваленьня людзей, якіх сёньня ўтрымліваюць у беларускіх турмах паводле палітычных прысудаў. Відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

„Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“ У Вільні прайшла акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў

Фотагалерэя
: https://smarturl.click/200xR

Акцыя адбылася каля амбасады Беларусі ў Вільні і была маўклівай. Дзясяткі беларусаў, якія жывуць або 21 траўня апынуліся ў Вільні, прынесьлі плякаты, нацыянальныя беларускія сьцягі і зьнічы, каб падтрымаць палітвязьняў, якія застаюцца ў Беларусі за кратамі, а таксама ўспомніць тых, каго ўжо няма.

У Беларусі на гэты момант 1189 чалавек, прызнаных палітвязьнямі. Напярэдадні збору беларусаў і салідарных зь імі ў Вільні стала вядома пра сьмерць Валянціна Штэрмера — гэта ўжо як найменей восьмы палітвязень, які памёр за кратамі ў Беларусі за апошнія гады.

На адным з плякатаў, прынесеных на акцыю, гаварылася „Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча заявіла Расеі пратэст супраць выдаленьня польскіх вайсковых сымбаляў з могілак у Медным

https://smarturl.click/XDDvm

Польскія афіцэры, чые парэшткі былі знойдзены ў Медным, былі ўзятыя ў палон савецкай арміяй пасьля ўварваньня ў Польшчу 17 верасьня 1939 году. На працягу дзесяцігодзьдзяў Савецкі Саюз вінаваціў у гэтым злачынстве нацысцкую Нямеччыну.

Сярод сымбаляў, якія зьніклі з могілак — найвышэйшая польская вайсковая ўзнагарода ордэн Virtuti Militari, а таксама юбілейны мэдаль „Крыж верасьнёўскай кампаніі“.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нараджальнасьць у Беларусі за апошнія шэсьць гадоў упала больш чым на 23%

https://smarturl.click/AxxwR

Многія лічбы, у тым ліку па нараджальнасьці, дзяржаўнае статыстычнае агенцтва не публікавала з 2020 па 2023 гг.

Пры гэтым у сталіцы — Менску — нарадзілася больш дзяцей, чым у іншых рэгіёнах краіны, то бок больш за нованароджаных у цэлых абласьцях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» Беларускую аналітычную майстэрню

https://smarturl.click/zddLo

Датычнымі да фармаваньня названыя Андрэй Вардамацкі, Марына Новікава і Павел Вусаў.

Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 траўня

📌«Украінцы казалі: бяз гэтага беларуса мы на штурм ня пойдзем». Размова з пабрацімам загінулага Аляксея Аўдзея

📌Дэфіцыт бульбы і цыбулі — чаканы вынік пастановы пра стрымліваньне цэнаў, — тлумачыць эканаміст Крук

📌Пераемніца кампаніі Wargaming у Беларусі і Расеі трапіла пад судовы перасьлед

📌З 2026 году беларускія дзесяціклясьнікі будуць праходзіць 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы

📌Эўрапарлямэнт ухваліў падвышэньне мытаў на азотныя ўгнаеньні і сельгаспрадукцыю зь Беларусі і Расеі

📌Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі

📌Дырэктарку пецярбурскай кнігарні будуць судзіць за продаж кнігі беларускага палітвязьня — анархіста Ігара Аліневіча

📌Расея і Ўкраіна абмяняліся сьпісамі для найбуйнейшага абмену палоннымі ад пачатку вайны — 1000 на 1000

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктарку пецярбурскай кнігарні будуць судзіць за продаж кнігі беларускага палітвязьня

https://smarturl.click/Y33m1

Кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выдала замежная некамэрцыйная арганізацыя ABCF (Фэдэрацыя анархісцкага чорнага крыжа), якая ў Расеі прызнаная непажаданай.

За продаж гэтай кнігі на дырэктарку кнігарні «Подписные издания» Алену Арлову склалі адміністрацыйны пратакол як за ўдзел у дзейнасьці у такой арганізацыі (арт. 20.33 КоАП РФ).

Аліневіч з гэтай кнігай атрымаў у 2013 годзе першую прэмію імя Аляхновіча, заснаваную Беларускім ПЭНам і Радыё Свабода.

З 2020 году ён за кратамі, да таго ж на жорсткім турэмным рэжыме. Яго асудзілі на 20 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікабрытанія абвінаваціла Расею ва ўзломе 10 тысяч відэакамер для адсочваньня і зрыву дапамогі Ўкраіне

https://smarturl.click/oVVLA

Што рабілі хакеры?

• Зьбіралі інфармацыю пра расклад цягнікоў,

• шукалі транспартныя накладныя,

• рассылалі фішынгавыя электронныя лісты з парнаграфіяй і падробленымі дакумэнтамі,

• кралі паролі для доступу да сыстэмаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна яшчэ на 5 гадоў падоўжыла антыдэмпінгавыя мыты на беларускі цэмэнт

https://smarturl.click/kZZpQ

Украіна падоўжыла на 5 гадоў дзеяньне ўведзеных у 2019 годзе антыдэмпінгавых мытаў на імпарт цэмэнту зь Беларусі.

Мыта на беларускі цэмэнт складае 57,03%. Яго Ўкраіна ўвяла ў 2019 годзе.

Да ўвядзеньня мыта Беларусь пастаўляла ва Ўкраіну: за 2017 год — больш як 360 тысяч тон цэмэнту, за 2018 — больш як 270 тысяч тон.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Украінцы казалі: бяз гэтага беларуса мы на штурм ня пойдзем». Размова з пабрацімам загінулага Аляксея Аўдзея

https://smarturl.click/DYY9o

Пра гібель беларускага добраахвотніка стала вядома ў сярэдзіне траўня. Аляксей стаў адным з больш чым 70 беларусаў, якія на гэты момант загінулі ва Украіне, ваюючы на баку Кіева.

Пра тое, якім Аляксей быў на фронце, Свабодзе расказаў яго пабрацім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі

https://smarturl.click/VRRQn

Пяткевіч ужо неаднаразова займала важныя дзяржаўныя пасады.

3 сакавіка віцэ-прэм’ерам прызначылі Ўладзімера Караніка, ён стаў куратарам сацыяльнай сфэры. Да прызначэньня Каранік займаў пасаду старшыні Горадзенскага аблвыканкаму. Адметна, што Караніка ставілі намесьнікам прэм’ер-міністра ў той час, калі сама пасада кіраўніка ўраду заставалася вакантнай. Толькі праз тыдзень афіцыйнае прызначэньне атрымаў Аляксандар Турчын. А Каранік ужо сёньня ўзначаліў прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзе пачынаецца год». Беларускі гурт зь Сіетлу прэзэнтуе новы альбом

https://smarturl.click/7vvgk

Беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Вольга Дземка, якая даўно жыве ў ЗША, 20 траўня прэзэнтавала новы музычны альбом «Дзе пачынаецца год».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 2026 году беларускія дзесяціклясьнікі будуць праходзіць 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы

https://smarturl.click/1332Y

У 11-ю клясу без праходжаньня збораў пускаць ня будуць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр унук Якуба Коласа і Янкі Маўра Сяргей Міцкевіч

https://smarturl.click/DYYW0

Пайшоў з жыцьця нашчадак двух выбітных беларускіх пісьменьнікаў. Зусім нядаўна — 5 траўня — ён адсьвяткаваў 78-годзьдзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 125 гадоў з дня нараджэньня этнографа і мовазнаўцы Мікалая Касьпяровіча

22 траўня 1900 году, роўна 125 гадоў таму на Ігуменшчыне нарадзіўся​ Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, краязнавец, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры. Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і мэтодыку, дасьледаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку. Ахвяра сталінізму.

Больш падзей 22 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/ZXXxd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 траўня

📌«Месца эвакуацыйнага збору». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра чалавечную будучыню Беларусі

📌Туск заявіў, што Польшча ня будзе адпраўляць войскі ва Ўкраіну, а засяродзіцца на ахове мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

📌Ці мае Эўразьвяз «карты», каб ціснуць на Расею? Аналіз Свабоды

📌«Арктычная брыгада», якую амаль зьнішчылі пад Харкавам. Што за вайскоўцы з Расеі прыяжджалі на парад у Менску

📌Лукашэнка абавязаў наймальнікаў адказваць за работнікаў-мігрантаў

📌Палітвязень Валянцін Штэрмер памёр у калёніі — ПЦ «Вясна»

📌Кажам «Беларусь» — разумеем «палітвязьні». Фактар палітзьняволеных у жыцьці Беларусі

📌Нараджальнасьць у Беларусі за апошнія шэсьць гадоў упала больш чым на 32%

📌„Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“ У Вільні прайшла акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Фотагалерэя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унесьлі

https://smarturl.click/3QQz7

Цяпер у Чырвонай кнізе налічваецца 213 відаў жывёл і 310 відаў дзікарослых расьлін, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня. Апошнім часам улады вельмі актыўна зьмяняюць ахоўны статус многіх жывёлаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кажам «Беларусь» — разумеем «палітвязьні». Фактар палітзьняволеных у жыцьці Беларусі

https://smarturl.click/mBB20

За апошнія пяць гадоў пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі, стала чыньнікам, які моцна ўплывае на працэсы жыцьцядзейнасьці краіны ва ўсіх сфэрах і ў прыватнасьці на замежную палітыку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Валянцін Штэрмер памёр у калёніі — ПЦ „Вясна“

https://smarturl.click/Ree9b

„Учора стала вядома, што напачатку 2025 году памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, які адбываў тэрмін у шклоўскай калёніі № 17. Абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядомая і дата сьмерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 году“, — пішуць праваабаронцы.

Валянцін Штэрмер як мінімум восьмы палітычны вязень, які памёр у беларускіх турмах ад 2021 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў адказваць за работнікаў-мігрантаў

https://smarturl.click/7vvmG

Аляксандар Лукашэнка 21 траўня падпісаў указ пра «падвышэньне ролі наймальнікаў у галіне зьнешняй працоўнай міграцыі», паведаміла ягоная прэс-служба.

Читать полностью…
Subscribe to a channel