14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ва Ўкраіне паведамілі пра выкрыцьцё групы дэпутатаў, якія атрымлівалі хабар за галасаваньне
https://smarturl.click/zdAvA
Дэталі паабяцалі абнародаваць з часам. Раней дэтэктывы НАБУ і САП (спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура) правялі маштабную апэрацыю па выкрыцьці карупцыі ў сфэры энэргетыкі.
«Белыя халаты»: у Беларусі зьнік з продажу крытычна важны лек
https://smarturl.click/WRewk
У пачатку сьнежня зь беларускіх аптэк зьнік літый, пішуць «Белыя халаты». Пры гэтым прэпарат фармальна зарэгістраваны, ліцэнзія ў сіле, дактары працягваюць яго прызначаць.
Літый — прэпарат першай лініі для лячэньня біпалярнага разладу. Пацыенты шукаюць шляхі абысьці дэфіцыт. Па беларускіх рэцэптах можна купіць літый у Расеі, у Польшчы, у Літве. Нехта просіць сяброў і сваякоў, нехта езьдзіць сам.
Паводле дадзеных СААЗ, зь біпалярным разладам жывуць каля 0,5% насельніцтва. У дачыненьні да Беларусі — гэта прыкладна 45 тысяч чалавек.
Павал Севярынец з жонкай Вольгай і сынам Францішкам у Вільні. ФАТАФАКТ
https://smarturl.click/QbnDB
Фота Барыса Гарэцкага
Намесьніка начальніка калёніі, дзе загінуў Навальны, зноў будуць судзіць
https://smarturl.click/aR6ED
Намесьніка начальніка калёніі № 3 у расейскай Харпе Васіля Выдрына будуць зноў судзіць у крымінальнай справе аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
У лютым 2024 году ў калёніі № 3 у Харпе памёр палітык Аляксей Навальны. Пасьля гібелі Навальнага Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць супрацоўнікаў калёніі, у тым ліку супраць Васіля Выдрына.
Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Навальнага, абвясьціўшы прычынай сьмерці «камбінаванае захворваньне». Паплечнікі палітыка заяўляюць, што яго забілі на загад прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
«Гомсельмаш» шукае дырэктара для сваёй філіі ў Аргентыне і прапануе «заробак зваршчыка», — «Флагшток»
ААТ «Гомсельмаш» шукае кандыдата на дырэктара сваёй філіі ў Аргентыне. Заробак абяцаюць ад 3000 тысяч рублёў (1 тыс. даляраў).
Пры гэтым неабходна валодаць ангельскай або гішпанскай мовамі на ўзроўні не ніжэйшым за B2 і быць гатовым да вахтавага рэжыму працы — праводзіць у Аргентыне ня менш за 6 месяцаў у год.
Як на такую прапанову адрэагавалі ў сацсетках.
https://smarturl.click/dwodQ
Маці Кацярыны Ваданосавай у рэанімацыі: празь бюракратыю ў яе няма страхоўкі, BYSOL абвясьціў збор
https://smarturl.click/1370Y
Маці тэлевядоўцы і культурніцкай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай знаходзіцца ў цяжкім стане ў адным з польскіх шпіталёў. Пасьля інсульту, які здарыўся 23 сьнежня, Нэлі Ваданосава трапіла ў рэанімацыю і цяпер падключаная да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Паводле лекараў, існуе рызыка незваротных пашкоджаньняў мозгу.
Сытуацыя ўскладнілася тым, што Нэлі Ваданосава фактычна засталася без мэдычнага страхаваньня: празь бюракратычную памылку яе дадзеныя не былі своечасова ўнесеныя ў базу Упраўленьня па справах замежнікаў.
У сувязі з гэтым фонд BYSOL адкрыў збор сродкаў на аплату мэдычнай дапамогі. Калі выдаткі ўсё ж будуць пакрытыя дзяржавай, сабраныя грошы перанакіруюць на іншыя дабрачынныя ініцыятывы.
Опэрная сьпявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай
https://smarturl.click/xVazY
Юрыстка, заснавальніца «Партызанкі» Ганна Маціеўская выйграла некалькі складаных судовых спраў беларусаў, якіх спрабавалі дэпартаваць з краінаў Эўразьвязу. Зараз яна ўдасканальвае веды ў Нью-Ёркскім унівэрсытэце і марыць паглядзець увесь сэзон Metropolitan Opera.
На Віцебшчыне ўначы перакуліўся аўтобус «Берасьце – Масква», ёсьць ахвяры
Сёньня ўначы, каля 2:30, у Талачынскім раёне на трасе М-1 аўтобус міжнароднага рэйсу «Берасьце – Масква» перакуліўся ў кювэт.
Адна пасажырка, 53-гадовая жанчына, загінула. 13 чалавек даставілі ў шпіталі Талачына і Воршы. У Талачыне траіх пасьля агляду адпусьцілі. У Воршы 10 чалавек шпіталізавалі: чацьвёра – у хірургію, пяцёра – у траўматалёгію, адзін – у рэанімацыі.
Усяго ў аўтобусе было 14 чалавек, у тым ліку два кіроўцы.
Расейскія войскі ўдарылі кіраванымі авіябомбамі па Харкаве. Загінулі людзі
https://smarturl.click/xVaGY
Адна бомба незадоўга да 16-й гадзіны ўпала на ажыўленую трасу Харкава. Загарэліся машыны.
Загінулі мужчыны 40 і 55 гадоў. Яшчэ васьмёра чалавек пацярпелі. Сярод іх — дзевяцімесячная дзяўчынка. Яе паклалі ў шпіталь.
Паводле кіраўніка абласной адміністрацыі, каля месца выбуху — выключна цывільная забудова.
Асноўнае за 26 сьнежня
📍 «Калі жонка падтрымлівае мужа, у яго ўсё атрымаецца». Ціханоўская пра вынікі году, жонку Коўла, сустрэчу з Калесьнікавай і навагодні зварот
📍 Чаму лідэры заходніх краін папярэджваюць пра вайну з Расеяй?
📍 Зяленскі абвясьціў пра сустрэчу з Трампам 28 сьнежня
📍 ЗША нанесьлі ўдар па групоўцы «Ісламскай дзяржавы» ў Нігерыі
📍 Расея зноў атакавала мірныя гарады Ўкраіны — ёсьць ахвяры. У Расеі ФСБ забіла пры затрыманьні дваіх украінцаў
📍 У Маскве на 5 гадоў калёніі завочна асудзілі заснавальніцу «Медузы»
📍 Зяленскі заявіў, што расейскія дроны абыходзяць украінскія рубяжы перахопнікаў дзякуючы Беларусі
🇸🇾 У Сырыі адбыўся выбух у мячэці. Ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/6WxZj
У сырыйскім горадзе Хомс адбыўся выбух у мячэці, паведаміла дзяржаўнае агенцтва SANA. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі як мінімум восем чалавек і 18 атрымалі раненьні.
Прычынай выбуху магла стаць выбухоўка.
Паводле зьвестак агенцтва Reuters, выбух адбыўся ў мячэці алавітаў — рэлігійнай меншасьці — падчас паўдзённай пятнічнай малітвы.
У Маскве на 5 гадоў калёніі завочна асудзілі заснавальніцу «Медузы»
https://smarturl.click/w4zev
Паводле сьледзтва, Галіна Цімчанка стварыла «Медузу», «адчуваючы нянавісьць і пагарду да дзяржаўнага ладу краіны» і «ўнутранай і зьнешняй палітыкі дзейнай улады», і не спыніла дзейнасьць арганізацыі нават пасьля прызнаньня яе «непажаданай».
Рэдакцыя гэтага расейскамоўнага выданьня месьціцца ў Латвіі.
Галіна Цімчанка заснавала «Медузу» ў 2014 годзе пасьля звальненьня праз цэнзуру з расейскага выданьня Lenta.ru, дзе яна была галоўнай рэдактаркай. Тады зь ёй сышла большая частка журналісцкай каманды.
Былы палітвязень, мэдыямэнэджэр Канстанцін Залатых пераехаў зь Беларусі ў Польшчу
https://smarturl.click/WRezZ
Гэта вынікае з публікацыі на ягонай старонцы ў «Фэйсбуку».
Дырэктара недзяржаўнай газэты «Беларусы і рынак» затрымалі 18 траўня 2022 году. 6 красавіка 2023 году яго асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу.
23 кастрычніка 2025 году стала вядома, што ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін зьняволеньня.
Аляксандар Мілінкевіч «перамог сьмерць і пнэўманію»
https://smarturl.click/L3QXX
«З Божай дапамогай Аляксандар перамог сьмерць і пнэўманію, якая звычайны спадарожнік такіх хворых, і зараз сапраўды на добрай дарозе», — напісала жонка палітыка і навукоўца Іна Кулей 25 сьнежня ў фэйсбуку.
«Шлях да поўнага адужваньня ня блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца. І ведаю, што сьвята яшчэ наперадзе», — напісала Іна Кулей.
Зяленскі абвясьціў пра сустрэчу з Трампам «у найбліжэйшай будучыні»
https://smarturl.click/8paj0
«Мы не губляем ніводнага дня. Мы дамовіліся пра сустрэчу на самым высокім узроўні — з прэзыдэнтам Трампам у найбліжэйшы час», — напісаў прэзыдэнт Украіны ў сваім Telegram-канале.
«Шмат што можа быць вырашана да Новага году», — дадаў ён.
Асноўнае 27 сьнежня ў Беларусі
▪️Дасьледчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік» – Reuters
▪️Павал Севярынец сустрэўся зь сям'ёй і запісаў першы відэазварот пасьля выхаду на волю. Фота, відэа
«Амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі», – Зянон Пазьняк пра Мелказёрава
▪️Маці Кацярыны Ваданосавай у рэанімацыі: празь бюракратыю ў яе няма страхоўкі, BYSOL абвясьціў збор
▪️«Чорны лебедзь» Трамп, эканоміка, рэпрэсіі і новыя рызыкі. Карбалевіч пра вынікі году для Беларусі
▪️Опэрная сьпявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай▪️▪️
«Амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі», – Зянон Пазьняк пра Мелказёрава
Зянон Пазьняк зазначыў, што хаця на вынік паталягаанатамічнага дасьледаваньня цела Мікіты Мелказёрава трэба чакаць некалькі месяцаў, аднак «новыя тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюцца цяпер у пэўных лябараторыях, могуць даць папярэднія вынікі на працягу некалькіх хвілін або гадзін».
Ён наракае, што хаця польская пракуратура і пачала папярэднія дзеяньні (расьсьледаваньне), з прычыны, як мяркуецца, негвалтоўнай, сьмерці асобы, аднак «бяда ў тым, што за некалькі месяцаў злачынцы могуць пазамятаць свае сьляды» і без узбуджэньня сьледзтва і судовай справы праз тры месяцы, нават пры доказным выніку экспэртызы, рэальная карціна можа быць страчана.
«Я тут пра гэта пішу, бо амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва. Ёсьць вопыт і назіраньні. Магу толькі параіць беларусам у гэтым праклятым часе, нават тым, што «паліцікай не інцерасуються», быць абачлівымі ў час вайны», – піша Зянон Пазьняк у тэлеграм-канале.
Павал Севярынец запісаў першы відэазварот пасьля выхаду на волю
«У турме быў 5,5 гадоў. Агулам іх у мяне ўжо больш як 11. Размаўляў увесь час па-беларуску, прашэньня аб памілаваньні не падпісваў, віны не прызнаў. Зрэшты, не асуджаю і тых, хто гэта зрабіў», – сказаў Павал Севярынец.
Пад канец ён прачытаў верш, які пачынаўся словамі:
"Мы, беларусы – як дзеці,
Прывыклі ня памятаць зла".
@seviarynets
Перад сьвятамі зь Беларусі ў Расею хлынула харчовая кантрабанда
https://smarturl.click/6Wx32
У Бранскай вобласьці Расеі «Рассельгаснагляд» спыніў тры мікрааўтобусы, якія ехалі зь Беларусі ў абыход афіцыйных вэтэрынарных пастоў з трыма тонамі каўбасы і малочкі.
Усяго ад пачатку году ў Бранскай вобласьці затрымалі 28 тон харчовай кантрабанды зь Беларусі.
У Смаленскай вобласьці Расеі перахапілі 11,7 тоны рыбапрадуктаў, якія везьлі зь Беларусі пад выглядам замарожанай цыбулі. 11,7 тонаў рыбнай прадукцыі ацанілі больш як у 57 тысяч даляраў.
«Чорны лебедзь» Трамп, эканоміка, рэпрэсіі і новыя рызыкі. Карбалевіч пра вынікі году для Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=dQ3iGM555jY
Пасьля 2020 году ў беларусаў зьявіўся асаблівы навагодні тост – за чорных лебедзяў, за нечаканы паварот лёсу. Доўгі час здавалася, што ў Беларусь яны не прылятаюць. Але ў 2025 годзе «чорны лебедзь» усё ж зьявіўся – зь імем і прозьвішчам Дональд Трамп.
Зьмена амэрыканскай палітыкі запусьціла новыя працэсы: вызваленьні палітвязьняў, зрухі з санкцыямі і новыя рызыкі. Падітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч падводзіць вынікі году і разьбіраецца, што гэта ўсё значыць для Беларусі.
Расея атакавала дронамі Кіеў, тысячы дамоў безь цяпла і электрычнасьці. Паветраная трывога працягвалася больш як 9 гадзінаў
https://smarturl.click/nVodp
У ноч на суботу на Кіеў і Кіеўскую вобласьць быў масавы напад расейскіх беспілётнікаў і ракет. Пацярпелі як найменш 22 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. «Безь цяпла больш за 2 600 жылых дамоў, 187 дзіцячых садкоў, 138 школ, 22 установы сацыяльнай сфэры», – заявіў мэр Віталь Клічко. У Кіеве ўведзеныя экстраныя адключэньні электрычнасьці.
Расея таксама атакавала Харкаў. Сьцьвярджаецца, што расейскія войскі скінулі на Харкаў тры кіраваныя авіябомбы.
Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з Дональдам Трампам у Флорыдзе 28 сьнежня. На перамовах прэзыдэнт Украіны мае намер абмеркаваць мірны плян з 20 пунктаў, распрацаваны падчас сустрэч прадстаўнікоў Украіны, ЗША і Эўразьвязу.
Дасьледчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік» – Reuters
https://smarturl.click/lA7yM
Пра гэта агенцтву распавялі Джэфры Льюіс з Мідлбэрыйскага інстытуту міжнародных дасьледаваньняў у Каліфорніі і Дэкер Эвэлет з навукова-дасьледчай арганізацыі CNA ў Вірджыніі.
Яны на «90% упэўненыя», што мабільныя пускавыя ўстаноўкі ракетнага комплексу разьмешчаныя на былой авіябазе пад Крычавым у Беларусі, прыкладна за 307 кілямэтраў на ўсход ад Менску і за 478 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Масквы.
Іх высновы базуюцца на вывучэньні здымкаў камэрцыйнай спадарожнікавай кампаніі Planet Labs.
Ракеты «Арэшнік» маюць далёкасьць да 5500 км, што дазваляе Расеі накрываць большую частку Эўропы. Экспэрты лічаць, што іх разьмяшчэньне ў Беларусі падкрэсьлівае ўсё большую стаўку Крамля на ядзернае стрымліваньне ў супрацьстаяньні з NATO і ў кантэксьце вайны супраць Украіны.
Ужо сёньня. 100 гадоў таму памёр беларускі паўстанец і ганаровы грамадзянін Грэцыі Зыгмунт Мінейка
https://smarturl.click/aR6wq
🗓 27 сьнежня
1831 — Чарльз Дарвін выправіўся ў пяцігадовае падарожжа.
1862 — пачала дзейнічаць першая ў Беларусі чыгуначная лінія.
1918 — Рада і ўрад БНР пераехалі зь Вільні ў Горадню.
1932 — у СССР увялі пашпарты і прапіску.
1979 — савецкія войскі захапілі Кабул.
1994 — у газэце «Свабода» выйшла ананімная паэма «Лука Мудзішчаў — прэзыдэнт».
2019 — у Паставах адкрылі помнік Антону Тызэнгаўзу.
🌱 Нарадзіліся: Ян I Ольбрахт, Ёган Кеплер, Люі Пастэр, Валер Урублеўскі, Антон Жэбрак, Уладзімер Кароль, Галіна Макарава, Анатоль Вялюгін, Юры Карачун, Аляксандар Рогалеў.
🕯 У памяці: Мялеці Сматрыцкі, Леў Бакст, Зыгмунт Мінейка, Мікалай Чуркін, Антон Антановіч, Навум Кісьлік, Тацяна Сапач, Леанід Заіка.
Зяленскі: Абсталяваньне для наводкі дронаў у Беларусі месьціцца «на дахах звычайных пяціпавярховак»
https://smarturl.click/zdAeo
У «Тэлеграме» Ўладзімір Зяленскі выклаў сваю пазыцыю адносна ролі Беларусі ў расейскіх ударах па Ўкраіне больш падрабязна.
«Расейцы спрабуюць абыходзіць нашы абарончыя пазыцыі перахопнікаў цераз тэрыторыю суседняй Беларусі. Гэта рызыкоўна для Беларусі. Мы бачым крокі з „Арэшнікам“, цяпер — з дапамогай „шахедаў“. Шкада, што Беларусь здае свой сувэрэнітэт на карысьць расейскіх агрэсіўных амбіцый».
«Абсталяваньне, якое выкарыстоўваецца ва ўдарах супраць Украіны, у населеных пунктах Беларусі побач зь мяжой разьмяшчаецца ў тым ліку на жылых дамах. Фактычна на дахах звычайных пяціпавярховак…»Читать полностью…
Зяленскі заявіў, што расейскія дроны абыходзяць украінскія рубяжы перахопнікаў дзякуючы Беларусі
https://smarturl.click/zdAeo
«Ёсьць праблема — тое, што яны бачаць нашыя рубяжы, рубяжы перахопнікаў, якімі мы няблага працуем».
«Абыходзяць яны іх дзякуючы, дарэчы, і Беларусі, беларускай зямлі. І тэхнічна дзякуючы Беларусі таксама. Гэта сурʼёзнае пытаньне», — расказаў Зяленскі пра тактыку расейскіх дронавых атак на мірныя ўкраінскія гарады.
Чаму лідэры заходніх краін папярэджваюць пра вайну з Расеяй?
https://smarturl.click/dwoZ0
Ветлівыя воплескі аціхлі, і кіраўнік NATO Марк Рутэ акуратна расклаў свае паперы на трыбуне. Яму спатрэбілася 62 сэкунды, каб перайсьці да сутнасьці.
«Цёмныя сілы прыгнёту зноў ідуць у наступ», — сказаў ён. «Мы — наступная мэта Расеі».
Расея зноў атакавала мірныя гарады Ўкраіны — ёсьць ахвяры. У Расеі ФСБ забіла пры затрыманьні дваіх украінцаў
https://smarturl.click/3QWwk
У Чарнігаве ад атакі расейскіх дронаў загінуў чалавек. Дроны пашкодзілі больш за 160 кватэр, дзьве зь іх разбураныя цалкам. Загінула 80-гадовая жанчына, якая жыла ў шматпавярховіку, куды трапіў дрон (на фота Reuters). Яшчэ двое чалавек загінулі ў Данецкай і Запароскай абласьцях.
У Расеі супрацоўнікі ФСБ застрэлілі ў Калускай вобласьці ўраджэнца Запароскай вобласьці, якога падазравалі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Гэта як мінімум другі за тыдзень забіты пры затрыманьні ФСБ ураджэнец Украіны.
ЗША нанесьлі ўдар па групоўцы «Ісламскай дзяржавы» ў Нігерыі
https://smarturl.click/dwoj0
«Я раней папярэджваў гэтых тэрарыстаў, што калі яны ня спыняць зьнішчэньне хрысьціян, ім давядзецца дорага за гэта заплаціць, і сёньня гэта адбылося», — напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth.
🇱🇹🇱🇻🇵🇱 Літва, Латвія і Польшча будуць трымацца разам у пытаньні транзыту беларускіх угнаеньняў
https://smarturl.click/ggoko
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 25 сьнежня.
Ён расказаў, што на нядаўніх форумах у Хэльсынкі і Брусэлі запытаўся ў кіраўнікоў Польшчы і Літвы, што было б, калі б ім прапанавалі экспартаваць беларускія ўгнаеньні празь іхныя парты, «ці сапраўды яны б прытрымліваліся такой жа жорсткай пазыцыі, як Літва».
«І адказ быў „так“», — сказаў кіраўнік літоўскай дзяржавы ў інтэрвію TV3 Žinios, перадае LRT.
Ціханоўская: «Калі жонка падтрымлівае мужа, у яго ўсё атрымаецца»
📌 Якім быў 2025 год для Беларусі і беларусаў паводле Сьвятланы Ціханоўскай?
📌 Што яна лічыць перамогай, а што паразай году?
📌 Як зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
https://youtu.be/OMw71NKemxs