radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 30 студзеня

• Чалы: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз

• Зяленскі, Ціханоўская і Лукашэнка — чаму зьмянілася палітыка Кіева?

• Павялічацца пэнсіі й дзіцячыя выплаты, увядуць ліміт на безьліміт. Якія зьмены чакаюць беларусаў у лютым

• Клецак двойчы за два дні быў без вады: прарвала трубы, пракладзеныя ў 1974 годзе

• Забаранілі званіць дадому. Што адбываецца з грамадзянінам Літвы і Францыі, які абвясьціў галадоўку ў беларускай калёніі

• Офіс Ціханоўскай рыхтуецца да пераезду ў Варшаву. Прычынай назвалі зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве

• Калесьнікава: Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае — кожны можа вярнуцца дадому

• «Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры

• Франак Вячорка — аб новай візавай стратэгіі ЭЗ: сытуацыя ў цэлым застаецца такой жа, як летась

• Зяленскі адмовіўся ад перамоваў ў Маскве ці Беларусі і запрасіў Пуціна ў Кіеў, «калі ён наважыцца»

• Прэзыдэнт і прэм’ер Літвы выказаліся супраць аднаўленьня транзыту беларускіх калійных угнаеньняў

• Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія абароны Ізраілю пацьвердзіла гібель каля 70 тысячаў чалавек у Газеhttps://smarturl.click/Gg5p4

Паводле Арміі абароны Ізраілю, маштаб чалавечых стратаў у Газе фармаваўся
• у выніку баявых дзеяньняў,
• праз расправы ХАМАС з апанэнтамі,
• ад падзеньня дэфэктных ракетаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава пахаваюць у Львове 31 студзеняhttps://smarturl.click/9oJ4p

Пра гэта паведаміла ўдава Аляксея Вераніка Яновіч у сацсетцы X.

Аб 11-й гадзіне ў львоўскім гарнізонным храме Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пройдзе рэлігійная служба. Пасьля адбудзецца агульнагарадзкая цырымонія разьвітаньня на суседняй з храмам плошчы Рынак.

Апошні спачын Аляксей знойдзе на полі Пачэсных пахаваньняў № 87 на Пасічнай вуліцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі, Ціханоўская і Лукашэнка — чаму зьмянілася палітыка Кіева?

І якое месца Беларусь можа заняць у пасьляваенным рэгіёне?

Камэнтуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

https://youtu.be/kapztAuni8w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Франак Вячорка — пра новую візавую стратэгію ЭЗ: сытуацыя ў цэлым застаецца такой жа, як летасьhttps://smarturl.click/0B9w7

«Прайшла навіна пра нібыта візавую забарону для беларусаў у новай міграцыйнай стратэгіі ЭЗ. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці: у самой стратэгіі пра гэта нічога не гаворыцца», — сказаў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выданьню Reform.news.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чалы: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз

1️⃣ Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым, і ці багацеюць беларусы?

2️⃣ Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз.

3️⃣ Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі?

Глядзіце ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» з эканамічным аналітыкам Сяргеем Чалым.

https://www.youtube.com/watch?v=YwkswG3b3RM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Расея пакуль не атакуе энэргетыку, але цэліць па лягістыцы. У Харкаве пацярпела амэрыканская кампанія (на фота)https://smarturl.click/Qb7pR

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў ноч з 29 на 30 студзеня расейскі войскі не абстрэльвалі энэргетычную інфраструктуру, але не спынілі ўдары па гарадах, аб’ектах прамысловасьці і лягістыкі.

«Фіксуем цяпер пераарыентацыю расейскай арміі на ўдары па лягістыцы. Таксама працягваюць удары дронамі па звычайнай забудове ў гарадах. Была выкарыстаная і балістычная ракета супраць Харкаўшчыны — пашкоджаныя склады звычайнай цывільнай вытворчасьці, і гэта амэрыканская кампанія», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Партызанскага раёну за адно пасяджэньне прызналі «экстрэмісцкімі» 27 старонак у Threads: https://smarturl.click/dwGkE

Дагэтуль старонкі ў Threads яшчэ не траплялі пад пільную ўвагу ўладаў у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Максім хацеў скончыць жыцьцё самагубствам у ноч перад вызваленьнем. Уладзімер быў на мяжы адчаю, калі гатовы быў пагадзіцца на расстрэл. Аляксандар разрэзаў сабе глыбока рукі, Дзьмітры давёў задуманае да канца.

«Я лічыў, што раз я на турму трапіў, то гэта будзе вечна. У мяне быў сшытак. Я там напісаў, не вырываючы аркуш: „Іра, прабач мне, я заканчваю жыцьцё самагубствам, бо не магу гэта вытрываць“»


Расказваем, як палітвязьні ў Беларусі вырашаюць разьвітацца з жыцьцём за кратамі: https://smarturl.click/mBGzQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі адмовіўся ад перамоваў ў Маскве ці Беларусі і запрасіў Пуціна ў Кіеў, «калі той адважыцца»: https://smarturl.click/nV4EW

«Але ў Маскве і Беларусі гэта проста немагчыма, і абсалютна зразумела, чаму — бо гэта дзяржавы, адна з якіх зьяўляецца агрэсарам, якая пачала і вядзе супраць нас вайну, забівае нас, а другая краіна зьяўляецца яе партнэрам у гэтых дзеяньнях»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Забаранілі званіць дадому. Што адбываецца з грамадзянінам Літвы і Францыі, які абвясьціў галадоўку ў беларускай калёніі: https://smarturl.click/zdQnp

«Ужо трэці месяц яму не дазваляюць перадаваць лекі. З сваімі дзецьмі яму забаронена кантактаваць ужо другі год.

Чалавек, у якога дыябэт і трамбоз і які не атрымлівае лекаў, фактычна асуджаны на сьмерць. Уся гэтая сытуацыя жахлівая. Таксама ён ня раз казаў, што да яго кепска ставяцца і не дазваляюць мець грошы на картцы, з дапамогай якой асуджаныя купляюць там самыя неабходныя рэчы»


Сяргею Ботвічу 61 год. Ён бізнэсовец. Нарадзіўся ў Беларусі, мае грамадзянства Літвы і Францыі. Ужо больш за 4,5 года знаходзіцца за кратамі — цяпер у калёніі № 22 пад Івацэвічамі, якую называюць «Воўчыя норы». Ботвіча абвінавацілі ў «шпіянажы» і «агентурнай дзейнасьці». Асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павялічацца пэнсіі і дзіцячыя выплаты, увядуць ліміт на безьліміт. Якія зьмены чакаюць беларусаў у лютым: https://smarturl.click/oVGWW

• павялічыцца дапамога на дзяцей
• на 10%, павялічацца пэнсіі
• давядзецца болей плаціць за камунальныя паслугі
• вырасьце дапамога на пахаваньне
• у канцы лютага абмяжуюць мабільны інтэрнэт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 105 гадоў таму нарадзіўся Іван Шамякінhttps://smarturl.click/8pJ3V

🗓 30 студзеня
1922 — Створаны Інбелкульт.
1925 — заснаваны Бярэзінскі запаведнік.
1946 — у Менску публічна павесілі 14 нацысцкіх афіцэраў.
1972 — ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў.
1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік».
1992 — Беларусь прынялі ў АБСЭ.

🌱 Нарадзіліся: Апалінар Гараўскі, Франклін Дэлана Рузвэльт, Кірыла Арлоўскі, Іван Шамякін, Леанід Гайдай, Эрнст Ляўкоў.

🕯 У памяці: Карл І Ст’юарт, Махатма Гандзі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 29 студзеня

«Усё маё жыцьцё тут — гэта чаканьне дакумэнтаў». Чаму беларусы Польшчы так доўга чакаюць легалізацыі

• «Беларусам трэба трошкі пацярпець, калі Лукашэнка сыдзе», — новы дарадца Ціханоўскай

• Што лепей — прыход доктара дадому ці бясплатныя лекі? Разьбіраем з экспэрткай бюджэт на ахову здароўя

• Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога — тлумачэньне эканаміста Крука

• Пакуль Марыя Калесьнікава сядзела ў турме, нямецкі банк заблякаваў яе рахунак

• У Вільні адкрылася выстава дакумэнтаў, лістоў і здымкаў 1926 году, якія сьведчаць пра надзеі беларусаў сто гадоў таму

• Мэр Вільні патлумачыў, якая будучыня чакае беларускую гімназію імя Скарыны пасьля рашэньня гарадзкой рады пра літоўскамоўнае навучаньне

• Трамп заявіў, што Пуцін пагадзіўся тыдзень не атакаваць Кіеў і іншыя гарады

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытаньні Мікіты Мелказёрава

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асуджаная за данаты Натальля Левая рыхтуецца нарадзіць за кратамі. Як нараджаюць і гадуюць дзяцей у калёніі — расказваем у кароткім відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка параіў жанчынам для захаваньня прыгажосьці замест касмэтыкі чысьціць шуфлямі сьнег

Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня заводу «Планар» параіў жанчынам сродак для прыгажосьці, лепшы за касмэтыку.

«Вы ж так хочаце быць прыгожымі. Усялякую заразу на твар, яшчэ кудысь на цела наносіце, мёдам абмазваецеся, калі хтосьці ў парыльню ідзе, і гэтак далей. Я ж гэта разумею, ведаю. Найлепшы мёд для прыгажосьці — гэта шуфля ў рукі і чысьціць сьнег. Паверце, гэта самы лепшы сродак», — сказаў Лукашэнка супрацоўніцам «Планара».

Відэа зь ягоным выступам апублікаваў тэлеграм-канал «Пул первого».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеіhttps://smarturl.click/dwG96

28 студзеня ў Кангрэсе ЗША прайшоў закрыты брыфінг па пытаньнях выведкі. Выданьне Army Recognition паведаміла, што на брыфінгу гаворка ішла ў тым ліку і пра Беларусь.

Паводле выданьня, на брыфінгу было адзначана, Беларусь цяпер трэба разглядаць як функцыянальны працяг вайсковай архітэктуры Расеі, а не як слаба зьвязанага зь ёй партнэра.

Расея атрымала ўстойлівы доступ да беларускіх вайсковых базаў, паветранай прасторы і лягістычных калідораў для нанясеньня ўдараў і разгортваньня сілаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэрыhttps://smarturl.click/13g15

«Гэта нашая агульная вайна, гэта нашая агульная праблема, і таму беларусы побач»

«Мы навучыліся грэцца, мы навучыліся ўсё рабіць для таго, каб гэта перажыць. Таму — ну мінус 20, ну будзе і мінус 25. Ведаеце, калі пачыналася зіма, я сказала: о, выпаў сьнег, а гэта значыць, што хутка будзе вясна. Ну ўжо люты на носе — яшчэ месяц, ну паўтара. Усё будзе добра. Мы ўсё вытрымаем, і я ня бачу ніякіх складанасьцяў», — апавяла «Настоящему времени» беларуская валянтэрка Алена Жаркевіч, якая зьехала ва Ўкраіну ў 2020 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Францыя адпусьціць затрыманы танкер «ценевага флёту» Расеіhttps://smarturl.click/nV4Y6

Усе іншыя выпадкі затрыманьня танкераў «ценевага флёту» эўрапейскімі краінамі таксама заканчваліся тым самым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калесьнікава: Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае — кожны можа вярнуцца дадомуhttps://smarturl.click/aRGYg

Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Die Zeit адказала на крытыку і растлумачыла сваю пазыцыю наконт перамоваў з рэжымам Лукашэнкі.

«Беларускія ўлады павінныя зразумець, што людзі — гэта не пагроза, а найважнейшы капітал краіны. Яны масава пакінулі краіну — з наступствамі для мэдыцыны, адукацыі, эканомікі, культуры. Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае: кожны можа вярнуцца дадому».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы сукамэрнік кантрабандыста з Дарагічына, якога прызналі «тэрарыстам», расказаў ягоную вэрсію справыhttps://smarturl.click/0B9wp

Сямейную пару з Дарагічына — Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў — асудзілі на 24 і 21 год і ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».

Паводле суразмоўцы «Берасьцейскай Вясны», які сядзеў разам зь Дзьмітрыем, той займаўся кантрабандай, якую хаваў у беларускай вёсцы непадалёк ад мяжы.

Сукамэрніку ён сказаў, што пра адну з схованак «стала вядома спэцслужбістам і яны туды падкінулі выбухоўку».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карпянкоў паведаміў, што ў 2025 годзе атрады спэцыяльнага прызначэньня дапамаглі міліцыі затрымаць 1,5 тысячы чалавек: https://smarturl.click/lAGWm

Карпянкоў таксама паведаміў, што на базе спэцпадразьдзелаў створаныя цэнтры бесьпілётнай авіяцыі

Апошнім часам МУС усё часьцей паведамляе, што грамадзян, якіх падазраюць у «экстрэмізьме» або «прапагандзе нацызму», затрымліваюць пры сілавой падтрымцы атрадаў спэцыяльнага прызначэньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЧАЛЫ: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз

https://www.youtube.com/watch?v=YwkswG3b3RM

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы? Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз.

Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі?

А 16.30 паводле менскага часу глядзіце ў жывым эфіры “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Офіс Ціханоўскай рыхтуецца да пераезду ў Варшаву, прычынай назвалі зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве: https://smarturl.click/j7LGl

«Я думала, што вярнуцца на радзіму змагу зь Вільні, якая знаходзіцца ўсяго ў 30 км ад мяжы зь Беларусьсю. Але ўзровень нашай аховы ў Літве зьмяніўся. Гаворка ідзе ня толькі пра маю асабістую бясьпеку, але і пра супрацоўнікаў нашага Офісу.

Гэта прымусіла мяне шукаць іншыя рашэньні і рэарганізоўваць нашу дзейнасьць»


Узровень аховы Ціханоўскай у краіне стаў вельмі сымбалічным.

«Ёй далі толькі нумар тэлефону паліцыі з просьбай тэлефанаваць у выпадку небясьпекі. Тлумачылі гэта недахопам супрацоўнікаў для кругласуткавай абароны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шосты дзень нараджэньня ў няволі — палітвязьню Эдуарду Бабарыку споўнілася 36 гадоў: https://smarturl.click/aRGjJ

«Яму ні лісты не даходзяць, ні званкі, нічога. За ім усе сочаць. Але ён на пазытыве, трымаецца»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт і прэм’ер-міністарка Літвы выказаліся супраць транзыту беларускіх калійных угнаеньняў: https://smarturl.click/MG7k2

«Гэтыя размовы абсалютна ня маюць пад сабой падстаў і ня будуць мець іх зусім, пакуль хоць адзін балён зь беларускага боку будзе ляцець у Літву»


У сьнежні «Беларуськалій» падаў у сувязі з гэтым пазоў у арбітражны суд і патрабуе ад Літвы кампэнсацыі шкоды ў памеры 12,09 млрд. даляраў ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Клецак двойчы за два дні быў без вады, прарвала трубы, пракладзеныя ў 1974 годзе: https://smarturl.click/4Oqd1

«Неспрыяльныя зьявы надворʼя, а менавіта рэзкія перапады тэмпэратуры, узмацняюць нагрузку на трубы і паскараюць працэс іх разбурэньня. Акрамя ўмоў надворʼя прычынай стаў натуральны знос мэталу. На гэтым участку трубы выкладзеныя ў 1974 годзе»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 На Падляшшы грамадзянам Беларусі стала значна складаней зрабіць дазвол на жыхарства ў Польшчы. Чаканьне нярэдка займае больш за годhttps://smarturl.click/aRGE0

Летась больш як 17 тысяч беларусаў зьвярнуліся па дазвол на жыхарства.

А атрымалі крыху менш за 2 тысячы дазволаў.

У інтэрнэце зьявілася пэтыцыя з заклікам знайсьці выйсьці з гэтага крызісу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытаньні Мікіты Мелказёраваhttps://smarturl.click/E15WV

— Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў людзей?
— Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў Беларусь?
— Наколькі лёгка ці цяжка не зламацца?

Гэтыя пытаньні аўтар відэаканалу «Жыцьцё-маліна» сфармуляваў два гады таму — у відэа, зьнятым да 60-годзьдзя Віктара Бабарыкі, калі той знаходзіўся ў калёніі.

На саракавіны зь дня сьмерці Мікіты Мелказёрава Віктар Бабарыка апублікаваў свае адказы на тыя пытаньні ў фэйсбуку. Гэта другі ягоны допіс у фэйсбуку пасьля вызваленьня і першы — па-беларуску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што Пуцін пагадзіўся тыдзень не атакаваць Кіеў і іншыя гарадыhttps://smarturl.click/MG70o

Амэрыканскі прэзыдэнт расказаў, што паразмаўляў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным і папрасіў яго не атакаваць Кіеў і іншыя гарады Ўкраіны. Пуцін, паводле Трампа, пагадзіўся не рабіць гэтага цягам тыдня, паведаміла Reuters.

Читать полностью…
Subscribe to a channel