radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні прайшоў мітынг памяці загінулых ва Ўкраінеhttps://smarturl.click/y601m

2 лютага ў Вільні адбыўся мітынг памяці ахвяраў вайны ва Ўкраіне, арганізаваны ініцыятывай «Дапамога». У ім узялі ўдзел беларусы, якія выказалі салідарнасьць з украінскім народам.

З прамовай выступіў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы Анатоль Лябедзька, які заявіў, што мэты Ўладзіміра Пуціна адносна Ўкраіны і Беларусі аднолькавыя — анэксія і поўны кантроль, паведаміў тэлеграм-канал лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 2 лютага

• «Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020». Што вядома пра «Справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту

• Як захаваць электаральную базу 2020 году ў выгнаньні? Валер Карбалевіч — пра (не)вырашальную задачу Віктара Бабарыкі

• Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020

• Былы дыплямат Павал Мацукевіч — пра беларускія скарбы і тое, чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі

• Шпіёнка КДБ выкарыстоўвала інтымныя зносіны ў апэратыўнай дзейнасьці ва Ўкраіне, — сьледзтва

• Прэзыдэнты, прынцы, дыпляматы. Хто яшчэ згадваецца ў апошняй партыі файлаў са справы Эпштэйна

Спыненьне агню пратрымалася тры дні. Пасьля новай атакі Расеі без энэргіі засталіся 4 рэгіёны Ўкраіны

• «Гэта дапаможа спыніць вайну ва Ўкраіне» — Трамп заявіў, што Індыя адмовіцца ад расейскай нафты

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія ваенныя хірургі вучылі цывільных лекараў працаваць з агнястрэльнымі траўмаміhttps://smarturl.click/E15q1

Выязныя сэмінары ўжо прайшлі ў ў Бабруйску, Барысаве і Магілёве. На чарзе — сталіца, абласныя цэнтры, Маладэчна і Салігорск, паведаміла Міністэрства абароны.

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў Беларусі лекуюць параненых расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчу трэцюю ноч запар ляцелі кантрабандысцкія шары зь Беларусі https://smarturl.click/Gg5yE

Пра гэта паведаміла польскае Апэратыўнае камандаваньне Ўзброеных сіл.

ℹ️ Летась толькі на Падляшшы выявілі кантрабандных цыгарэтаў на суму амаль мільён даляраў і затрымалі 29 чалавек.

Пра апошняе затрыманьне польскія памежнікі паведамілі 31 студзеня. За краты трапілі два грамадзяніны Беларусі, якіх падазраюць у кантрабандзе з выкарыстаньнем паветраных шароў (на фота).

Таксама за розныя правапарушэньні ў мінулым месяцы больш як 60 беларусам было загадана пакінуць Польшчу, паведаміла памежная служба.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы дыплямат Павал Мацукевіч — пра беларускія скарбы і тое, чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусіhttps://youtu.be/9JFZkNP-cCI

Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь?

Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць.

А таксама пра пра межы палітычнага ціску, санкцыі, ізаляцыю і «трыгеры», якія могуць зацікавіць моладзь гісторыяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шпіёнка КДБ выкарыстоўвала інтымныя зносіны ў апэратыўнай дзейнасьці ва Ўкраіне, — сьледзтваhttps://smarturl.click/Ax5VR

Паводле расьсьледаваньня ТСН, беларуская грамадзянка Іна Кардаш, якую СБУ называе агенткай КДБ Беларусі, каля дзесяці гадоў працавала на беларускія спэцслужбы. Яна выкарыстоўвала прыкрыцьцё журналісткі і асабістыя адносіны дзеля таго, каб увайсьці ў давер да ўкраінскіх палітыкаў, вайскоўцаў і замежных дыпляматаў.

Сьледзтва сьцьвярджае, што адным з асноўных мэтадаў агенткі была вярбоўка праз інтымныя адносіны.

Паводле ТСН, максымальнай мэтай для агенткі было ўладкавацца ў Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як захаваць электаральную базу 2020 году ў выгнаньні? Валер Карбалевіч — пра (не)вырашальную задачу Віктара Бабарыкіhttps://smarturl.click/mBGw0

Віктар Бабарыка фактычна аб’явіў, што вяртаецца ў палітыку. Яму давядзецца асвойваць новую прафэсію, станавіцца публічным палітыкам, шукаць сваё месца ў асяродку беларускай апазыцыі, вяртаць сабе статус «цяжкавагавіка».

З заявы вынікае, што ён прэтэндуе на тое, каб стаць палітычным адлюстраваньнем патрэбаў ня моцна палітызаваных беларусаў, — піша Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін беларус, які трапіў ва ўкраінскі палон, папрасіў Лукашэнку дапамагчы яму вярнуцца дамоў: https://smarturl.click/vdaM5

Руслан Купрацэвіч 24 ліпеня 2025 году падпісаў кантракт з расейскім войскам у месцах пазбаўленьня волі ў Сургуце. Суджаны за крадзяжы.

«Беларусь адзін з галоўных пастаўнікоў наймітаў у расейскую армію. Паводле нашай інфармацыі, на пачатак 2025 году ў складзе расейскай арміі налічваліся прынамсі 742 найміты з пашпартам Рэспублікі Беларусь. Большасьць іх — колішнія або цяперашнія зьняволеныя, але сярод іх ёсьць і тыя, каго завабілі на службу ў акупацыйную армію падманам», — адзначылі ў праекце «Хачу жыць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гурт Relikt запісаў новы альбом — Ramantyzm: https://smarturl.click/p2GMG

Музыкі гурта Relikt, як і дзясяткі іншых беларускіх творцаў, мусілі пакінуць радзіму праз палітычны перасьлед, які ў вялікай ступені закрануў і творцаў мастацтва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце эпоху і герояў паўстаньня Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ: https://smarturl.click/QEe6

Сёньня дзень народзінаў героя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага на малой радзіме правадыра паўстаньня: https://smarturl.click/mBGom

У роднай вёсцы героя адбыўся марш. На імпрэзе было чытаньне «Лістоў з-пад шыбеніцы», ускладаньне кветак і зьнічоў. Удзельнікі пешым маршам з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі да былой сядзібы Каліноўскіх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі летась зьліквідавалі 9 населеных пунктаў. Як улады гэта тлумачаць: https://smarturl.click/lAGpY

Найбольш мястэчак і вёсак зьнікла ў Гомельскай вобласьці.

«У Буда-Кашалёўскім раёне цяпер няма пасёлку Мігай. А ў Чачэрскім — з мапы зьніклі Аляксееўка, Заручча, Бязбожнік і Калініна»


Улады тлумачаць, што ліквідуюць населеныя пункты праз адсутнасьць ці невялікую колькасьць у іх жыхароў — «утрымліваць такія вёскі дорага: чысьціць дарогі, асьвятляць вуліцы, адпраўляць аўталаўку нават дзеля аднаго жыхара».

За 30 гадоў, якія Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, пасёлкаў гарадзкога тыпу стала менш на 22 працэнты (зьменшылася на 26) — 85 супраць 109, сельскіх населеных пунктаў — на 6,5 працэнта (зьменшылася на 1 593) — 22 990 супраць 24 583.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зімовая Алімпіяда-2026 прынясе вялікую шкоду навакольнаму асяродзьдзю — навукоўцы

https://smarturl.click/aRG0q

Алімпійскія гульні, што адбудуцца ў лютым у Міляне і Картыне д’Ампэцца, стануць рэкорднымі з шэрагу прычынаў. Аднак ня кожная зь іх падстава для радасьці: арганізацыі Scientists for Global Responsibility і New Weather Institute падрыхтавалі аналіз экалягічных рызык, якія нясуць найбуйнейшыя спаборніцтвы чатырох гадоў. Навукоўцы і абаронцы прыроды мяркуюць, што сёлетнія Гульні будуць аднымі з найбольш разбуральных для навакольнага асяродзьдзя.

Між іншым, падвышэньне тэмпэратуры паветра, якое прынята лічыць часткай працэсу глябальнага пацяпленьня, прычынілася да таго, што сярэдняя глыбіныя сьнегу на поўначы Італіі за апошнія 50 гадоў зьменшылася на цэлыя 15 сантымэтраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

12 чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны пасьля ўдару расейскага бесьпілётніка

https://smarturl.click/VR7pQ

Расейскі бесьпілётнік ударыў у службовы аўтобус у Паўлаградзкім раёне Днепрапятроўскай вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нерэалізаваныя праекты Беларусі ў Вэнэсуэле. Хто, колькі і за што вінен

https://smarturl.click/zdQMo

Аб’яднаньне былых беларускіх сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне аб правальных эканамічных праектах уладаў Беларусі ў Вэнэсуэле.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта дапаможа спыніць вайну ва Ўкраіне» — Трамп заявіў, што Індыя адмовіцца ад расейскай нафтыhttps://smarturl.click/w4mjm

Пасьля размовы з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Індыя адмовіцца ад расейскай нафты.

«Ён пагадзіўся спыніць купляць расейскую нафту і набываць значна больш нафты ў Злучаных Штатах і, магчыма, у Вэнэсуэле. Гэта дапаможа спыніць вайну ва Ўкраіне, якая працягваецца цяпер і ў якой штотыдзень гінуць тысячы людзей!» — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы realDonaldTrump/116002095109616255">Truth Social.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў закон аб пра дактыляскапію → https://smarturl.click/3QJB7

Цяпер браць адбіткі пальцаў будуць нават у беларусаў, што маюць дазвол на жыхарства за мяжой.

А таксама ў іншаземцаў, каго памежнікі палічаць патрэбным унесьці ў базу «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі».

Раней у інтэрвію Свабодзе экспэртка ў міжнародным праве Кацярына Дзяйкала назвала ўвядзеньне абавязковай дактыляскапію беларускіх грамадзян з замежным дазволам на жыхарства «ўмяшаньнем у прыватнае жыцьцё» і «дыскрымінацыяй паводле наяўнасьці сувязі з замежнай дзяржавай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020

• Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі?
• Цана вызвалення: што дапушчальна рабіць, а што — не?
• Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі?

У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

https://youtu.be/d_jPpsaDmhw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране арыштавалі аднаго са сцэнарыстаў намінаванага на «Оскар» фільмаhttps://smarturl.click/Jn56O

У Іране 31 студзеня арыштавалі праваабаронцу і аднаго са сцэнарыстаў намінаванага на «Оскар» фільма «Простая выпадковасьць» Мехдзі Махмудыяна, паведаміла незалежная праваабарончая арганізацыя Human Rights Activists in Iran (HRAI), якая базуецца ў ЗША.

У чым абвінавачваюць Махмудыяна, пакуль невядома. Associated Press піша, што яго арыштавалі пасьля таго, як ён і яшчэ 16 чалавек 28 студзеня падпісалі заяву з асуджэньнем вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хаменэі і жорсткага задушэньня рэжымам пратэстаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнты, прынцы, дыпляматы. Хто яшчэ згадваецца ў апошняй партыі файлаў са справы Эпштэйнаhttps://smarturl.click/Re74v

30 студзеня ўлады ЗША апублікавалі чарговую партыю файлаў, зьвязаных з расьсьледаваньнем справы памерлага асуджанага за сэксуальныя злачынствы фінансіста Джэфры Эпштэйна.

У дакумэнтах былі згадкі пра шматлікіх вядомых асоб, у тым ліку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, сузаснавальніка Microsoft Біла Гейтса, міністра гандлю Говарда Лютніка і брытанскага мільярдэра Рычарда Брэнсана.

На фота — Джэфры Эпштэйн (справа) і брытанскі прынц Эндру

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта нашая агульная вайна, гэта нашая агульная праблема, і таму беларусы побач»

Як працуе беларускі «пункт нязломнасьці» ў Кіеве — расказваем у кароткім відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спыненьне агню пратрымалася тры дні. Пасьля новай атакі Расеі без энэргіі засталіся 4 рэгіёны Ўкраіны: https://smarturl.click/nV4MV

Без электрычнасьці засталіся спажыўцы Харкаўскай, Сумскай, Днепрапятроўскай і Чаркаскай вобласьцяў.

Увечары 1 лютага расейскія войскі атакавалі аўтобус аднаго з энэргапрадпрыемстваў у Днепрапятроўскай вобласьці — 12 чалавек загінулі і яшчэ 16 атрымалі раненьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1 лютага 1863 года Каліноўскі стварыў першы ўрад новай Беларусі. Чаму гэта здарылася: https://smarturl.click/4EAw

Падзею, якая адбылася ў Вільні 1 лютага 1863 году, можна сьмела называць гістарычным цудам. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.

«Літва» ня толькі аддзялялася ад Расейскай імпэрыі, але ў пэўнай ступені і ад Польшчы, абвяшчаючы сябе самакіраванай часткай былой Рэчы Паспалітай. І цудам было тое, што «Літва» ў разуменьні віленскіх паўстанцаў ужо складалася зь дзьвюх раўнапраўных частак — уласна Літвы і Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Падляшшы з удзелам старшыні польскага Сэйму ўшанавалі беларусаў — ахвяраў аддзелу «Бурага» на 80-годзьдзе трагедыі: https://smarturl.click/ZX7M5

«Няма ніякага тлумачэньня, няма ніякага апраўданьня: гэтае злачынства мае прыкметы забойства. Хачу вам сказаць праз 80 гадоў як старшыня польскага Сэйму: няма ніякага апраўданьня гэтай справе»


У студзені і лютым 1946 году аддзелы польскага ўзброенага антыкамуністычнага супраціву правялі шэраг карных апэрацыяў і забілі дзясяткі бяззбройных беларусаў праваслаўнага веравызнаньня, у тым ліку жанчын і дзяцей. Вядома пра 16 забітых у Залешанах, у Старых Пухалах — пра 30, у Занях і Шпаках — пра 31, у Выганаўскай Вольцы — пра яшчэ двух.

Апэрацыямі кіраваў капітан Рамуальд Райс пад мянушкай «Буры». Райса схапілі тагачасныя польскія ўлады ў 1948 годзе. Ён не прызнаў сваёй віны ў забойствах беларусаў і пераводзіў адказнасьць за забойствы на свайго намесьніка. Райса судзілі ў Беластоку, павесілі ў 1949 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020». Што вядома пра «Справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту: https://smarturl.click/DY5ym

Зараз вядома пра арышт больш чым 150 чалавек. 72 чалавекі на дадзены момант знаходзяцца ў няволі, а 93 — ужо асуджаныя. Але рэальная лічба затрыманых можа быць большай нават у 10 разоў.

«Справа Беларускага Гаюна» з’яўляецца адной з самых маштабных палітычных рэпрэсіўных кампаній рэжыму Лукашэнкі»


Неафіцыйна ў прыватных размовах праваабронцы ацэньваюць маштаб рэпрэсій па «справе Гаюна» нават у 1500 чалавек. І гэта толькі тыя, каго змаглі затрымаць і арыштаваць у першы год пасьля ўзлому праекту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чэхіі дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на пляцы ў падтрымку прэзыдэнта краіны ў ягоным канфлікце з кіраўніком ураду: https://smarturl.click/6WpVj

Прычынай пратэстаў стаў канфлікт паміж прэзыдэнтам Пэтрам Паўлам і новым правапапулісцкім урадам на чале зь мільярдэрам Андрэем Бабішам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага!

А вось, што важна ведаць пра яго: https://smarturl.click/oVG9a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 1 лютага

🔖У Польшчу трэці раз за тыдзень заляцелі паветраныя балёны зь Беларусі

🔖«Каб офіс Ціханоўскай пазелянеў». Як новы дарадца Ціханоўскай Дзьмітры Кучук мяняе экалягічныя звычкі каманды дэмакратычных сілаў

🔖Бабарыка пра ролю Расеі ў 2020-м: «Бяз процівагі ўсходняму суседу практычна немагчымыя зьмены ў Беларусі»

🔖КДБ спрабаваў завэрбаваць праваабаронцу Танкачову. Затым яе выслалі зь Беларусі

🔖12 чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны пасьля ўдару расейскага бесьпілётніка

🔖Амэрыканскі мільянэр Эпштэйн атрымліваў візы ў Беларусь і, праўдападобна, наведваў краіну некалькі разоў

🔖Пяць фактаў пра тарашкевіцу, ці беларускі клясычны правапіс

🔖Нерэалізаваныя праекты Беларусі ў Вэнэсуэле. Хто, колькі і за што вінен

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Севярынец: «Дзядок трымаўся ў турме ўзорна. Кажу вам, гэта быў „Галівуд“»

https://smarturl.click/0B9Jv

«Мікола трымаўся ў турме ўзорна. Кажу вам, гэта быў проста Галівуд. Месяцамі ў ШЫЗА і „адзіночках“. Годна, проста і ясна, па-беларуску, размаўляў і з адміністрацыяй, і зь сябрамі, і з „блатнымі“. Гучна падтрымліваў суседзяў. Распавядаў навіны. Сьведчыў пра Бога.

Колькі разоў адміністрацыя спрабавала яго зламаць, „апусьціць“, справакаваць, маральна зьнішчыць. Але Дзядка было, як кажуць у турме, „ня ўзяць“».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абстраляла радзільню ў Запарожжы, ёсьць параненыя

https://smarturl.click/WR7oZ

У выніку нападу на Запарожжа параненыя шасьцёра чалавек, у тым ліку дзьве жанчыны, якія праходзілі абсьледаваньне ў час расейскага ўдару.

Відэа Суспільне Запоріжжя

Читать полностью…
Subscribe to a channel