Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Як «Белавія» абыходзіць санкцыі на пастаўкі самалётаў? Расказваем за 1 хвіліну.
Читать полностью…У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus
https://smarturl.click/0Bj98
Вырабленыя ў Эўропе самалёты даставілі ў Беларусь праз гамбійскую фірму-«пракладку».
Журналісты Беларускай службы Радыё Свабода і беларускага расьсьледніцкага праекту «Бюро Мэдыя» разабраліся, як дваццацігадовыя лайнэры апынуліся ў Менску насуперак санкцыям і што зь імі цяпер адбываецца.
«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы
https://smarturl.click/5ZMe3
Польскамоўнае вяшчаньне менскай станцыі «Радыё Беларусь» у абыход санкцый Эўразьвязу распаўсюджвае дэзынфармацыю для польскай аўдыторыі на плятформах TikTok, YouTube, X і Facebook.
Да такой высновы прыйшлі аўтары супольнага дакладу, апублікаванага на старонцы Alliance4Europe.
З восені 2023 году на акаўнтах «Радыё Беларусь» зьявілася амаль 7800 відэаролікаў і допісаў з 16 мільёнамі праглядаў і больш як паўмільёна ўзаемадзеяньняў.
Як бачна па застаўцы адной зь перадач (на фота), на польскую аўдыторыю працавалі самыя раскручаныя прапагандысты.
🇸🇰 Славаччына вырашыла вярнуць свайго амбасадара ў Беларусь, ім зноў стане дыплямат, якога ўзнагародзіў Лукашэнка
https://smarturl.click/XDLXM
Мігаш быў амбасадарам Славаччыны ў Беларусі ў 2016–2020 гадах і падаў у адстаўку пасьля таго, як МЗС краіны раскрытыкаваў яго за ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 9 траўня ў Менску ў 2020 годзе.
Пасьля гэтага Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Францыска Скарыны.
Вокладка «Vogue», 100-гадовае паліто і каханьне. Гісторыі пра Ніну Багінскую
https://smarturl.click/qBjmp
«Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазыцыі ня будзе. Ня будзе каму хадзіць… Яе ні ў якім разе нельга прыбіраць з вуліцы, інакш дэкарацыі зьнікнуць», – казаў Лукашэнка ў кастрычніку 2020-га.
Але, як звычайна, падмануў.
Украіна зьнялася зь першынства сьвету ў дзюдо пасьля дазволу беларусам выступаць пад чырвона-зялёным сьцягам
https://smarturl.click/13w7W
Міжнародная фэдэрацыя дзюдо (IJF) дала афіцыйны адказ украінскаму боку, пацьвердзіўшы рашэньне Выканаўчага камітэту пра допуск беларусаў да турніраў з выкарыстаньнем дзяржаўнай сымболікі, гэта значыць, чырвона-зялёнага сьцягу. У адказе пазначана, што «IJF адданая забесьпячэньню таго, каб спорт служыў плятформай дыялёгу, адзінства і разуменьня — будаўніцтва мастоў, а ня сьценаў».
Ва Ўкраіне такую фармулёўку міжнароднай фэдэрацыі назвалі «палітычнай сьлепатой» і «зьнявагай ахвяраў вайны».
Выйшла факсымільнае выданьне зборніка вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча
https://smarturl.click/XDLJM
«Вянок» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе. Гэта клясычны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.
Стала вядома, колькі парафій і якіх цэркваў не прайшлі перарэгістрацыю
https://smarturl.click/0Bj78
Больш за ўсё ў Беларусі зьліквідавана грамадаў БПЦ і РКЦ, а адзіная на ўсю Беларусь супольнасьць рэдкай канфэсіі пакуль засталася.
Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»
https://smarturl.click/0Bj77
Пад забарону, як піша Вясна, трапілі выданьні «Украiнская ноч вельмi асабiстыя гiсторыi рэвалюцыi» і «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Менску 23 траўня.
У Беларусі пачаўся перасьлед бізнэсу з плятформы «Баймапка»
https://smarturl.click/L3ayl
Сьледчы камітэт Беларусі заявіў , што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў платформы «Новая Беларусь».
А супраць «ўдзельнікаў і кіраўніка экстрэмісцкага фармаваньня Паўла Лібера, аб’яднаных інтэрактыўнай плятформай „Новая Беларусь“» заведзена крымінальная справа.
Некаторых бізнэсоўцаў, што знаходзяцца ў Беларусі, ужо затрымалі.
«Любы бізнэс, да якога прыйшлі, можа сьмела пацьвердзіць, што нічога не парушае», — адрэагаваў на рэйды сілавікоў Павал Лібер.
Сілавікі прыходзілі да 87-гадовай маці былога палітвязьня Судаленкі, пасьля гэтага яе шпіталізавалі ў рэанімацыю
https://smarturl.click/xVYLm
«Нават у вязьніцы я бярог маці, не казаў усёй праўды — казаў, што працую за мяжой. Пасьля вызваленьня пасьпеў разьвітацца, але і тады не раскрыў праўду», — расказаў Судаленка.
Цяпер сілавікі паведамілі маці пра перасьлед сына ў Беларусі і завочныя справы, заведзеныя супраць яго.
Ад выбуху загінуў віцэ-мэр Стаўрапаля, які ваяваў супраць Украіны
https://smarturl.click/XDLmQ
Губэрнатар Стаўрапаля пацьвердзіў сьмерць Гурцыева. Паводле ягоных слоў, разглядаюцца ўсе вэрсіі, у тым ліку замах з боку Ўкраіны.
Маёр Заур Гурцыеў быў начальнікам расейскага штабу баявога кіраваньня авіяцыяй.
Ён стаў намесьнікам мэра ў верасьні 2024 году па праграме працаўладкаваньня ва ўладзе ўдзельнікаў вайны супраць Украіны.
Суд у ЗША заблякаваў большасьць тарыфаў Трампа ў міжнародным гандлі
https://smarturl.click/6WegB
Амэрыканскі суд пастанавіў, што прэзыдэнт Дональд Трамп перавысіў свае паўнамоцтвы, увёўшы шырокія тарыфы.
Белы дом адразу падаў апэляцыю.
«Глябальныя і зьвязаныя з імі тарыфныя пагадненьні перавышаюць любыя паўнамоцтвы, прадстаўленыя прэзыдэнту», — заявіў суд.
«Прэзыдэнт Трамп паабяцаў паставіць Амэрыку на першае месца, і адміністрацыя імкнецца выкарыстаць усе рычагі выканаўчай улады для вырашэньня гэтага крызісу і аднаўленьня амэрыканскай велічы», — заявіў прэс-сакратар Трампа Куш Дэсаі.
Ужо сёньня: 5 гадоў таму ў Горадні ў выніку правакацыі арыштавалі блогера Сяргея Ціханоўскага
29 траўня 2020 году у Горадні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай. Ён зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні.
З таго часу Ціханоўскі за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 сьнежня 2021 году далі 18 гадоў зьняволеньня. У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Больш падзей 29 траўня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/aRzxg
Апэратары паштовай сувязі будуць перадаваць «Белпошце» зьвесткі пра ўсе адпраўленьні
https://smarturl.click/VRGg7
Кампаніі абавязаныя перадаваць у сыстэму ўліку і захоўваньня зьвестак інфармацыю аб паштовых адпраўленьнях, прынятых імі ад карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі. Размова як пра ўнутраныя, так і пра міжнародныя адпраўленьні.
«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці
https://smarturl.click/DYXLm
Пасьля візыту сілавікоў 87-гадовая маці экс-палітвязьня Леаніда Судаленкі тры дні правяла ў рэанімацыі Брагінскага шпіталя. Цяпер яе перавялі ў палату.
Сам Судаленка лічыць ціск на маці помстай за ягоную праваабарончую дзейнасьць.
«Лукашэнка сам жа казаў: «Не чапайце маіх сыноў, дзеці не адказваюць», калі ў кастрычніку 2020 году прыйшоў у «Амэрыканку» да Бабарыкі, Ціханоўскага ды іншых. Дык ягоных дзяцей – не чапайце? А чаго ты чапаеш маю 87-гадовую маці?»Читать полностью…
Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі падтрымаць Ніну Багінскую, якую пачалі судзіць у Менску
https://smarturl.click/6WepY
«Сёньня ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханьне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачаньні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя.
Прадстаўнікі дыпляматычных місій у Беларусі сёньня ў час слуханьня прыехалі да будынку суду, каб выказаць салідарнасьць зь Нінай Багінскай», — паведаміла пасольства Нямеччыны.
Вальфовіч запярэчыў украінскай выведцы: у Беларусі ядзерная зброя ёсьць
https://smarturl.click/B4MGx
Разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі стала «своечасовым крокам стратэгічнага стрымліваньня, які «астудзіць гарачыя галовы», — заявіў дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.
«Праца ў гэтым кірунку ідзе. Заявы шэрагу службовых асоб Украіны і іншых кіраўнікоў, што гэта блеф, што нічога гэтага няма... Хай цешаць сябе надзеямі», — сказаў Вальфовіч.
Некалькімі днямі раней кіраўнік Службы вонкавай выведкі Ўкраіны Алег Івашчанка заявіў, што Беларусь не атрымлівала ядзернай зброі ад Расеі.
🎶 Беларускія творцы выпусьцілі музычны альбом на ідыш на вершы паэтаў першай паловы ХХ стагодзьдзя
https://smarturl.click/lAX66
Сучасныя артысты пераасэнсавалі тэксты, напісаныя сто гадоў таму, і выдалі альбом на мове, якой цяпер не пачуеш на беларускіх вуліцах.
Удзельнікамі альбому сталі сем беларускіх музыкаў:
• Palina,
• Tok Rukoo,
• KOOB,
• WTBSK,
• Syndrom Samazvanca,
• Лайтовы,
• Anastasia Rydlevskaya.
Ужо сёньня: 26-я гадавіна трагедыі на Нямізе; 15 гадоў з дня сьмерці акцыяністкі Людмілы Русавай
💔 30 траўня 1999 году, 26 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, пачалася цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.
🎨 15 гадоў таму, 30 траўня 2010 году пайшла з жыцьця вядомая беларуская акцыяністка Людміла Русава. У сваёй творчасьці яна зьдзіўляла многіх жанравай і тэматычнай шырынёю свайго канцэптуальнага творчага абсягу: жывапіс, графіка, тэкстыль, інсталяцыі, відэапраекты, фотакаляжы… І – вершы (пад псэўданімам Вераніка Архангельская), а таксама тэарэтычнае асэнсаваньне мастацкіх пошукаў.
Больш падзей 30 траўня пад спасылкай: https://smarturl.click/vdqxg
На выяве фрагмэнт твору «Рэквіем». Людміла Русава, 1987 год.
Галоўнае за 29 траўня:
📌«У мяне свой прэзыдэнт, мая жонка прэзыдэнт». Невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
📌Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»
📌Фэдэральны суд у ЗША заблякаваў большасьць тарыфаў Трампа ў міжнародным гандлі
📌«Рукі ўгору!» У рэгіянальных мэдыя правялі ператрусы за «ўслаўленьне Нямеччыны»
📌Гонка 411. Як анархіст Сяргей Раманаў можа атрымаць найдаўжэйшы сярод беларускіх палітзьняволеных тэрмін
📌Заява Хрэніна — жэст добрай волі? З чым гэта зьвязана — аналіз Валера Карбалевіча
«У мяне свой прэзыдэнт, мая жонка прэзыдэнт». Невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
https://smarturl.click/zdlAJ
У гадавіну затрыманьня Сяргея Ціханоўскага яго адвакатка Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе раскрывае невядомыя і неагучаныя раней факты пра сустрэчу палітвязьняў з Лукашэнкам у СІЗА і размову Ціханоўскага зь ім, пра стаўленьне Сяргея да ўчынку жонкі Сьвятланы, пра ўспрыманьне ім пратэсту.
Пра што Ціханоўскі размаўляў з Лукашэнкам?
Адвакатка Сяргея Ціханоўскага, якога ўжо пяць гадоў утрымліваюць за кратамі, Натальля Мацкевіч расказала Свабодзе, пра што і на якіх танах адбывалася размова Сяргея Ціханоўскага з Аляксандрам Лукашэнкам, калі апошні прыяжджаў у СІЗА КДБ.
Поўнае інтэрвію з адвакаткай: https://youtu.be/TyDF9Kp7pcw
У БНТУ сілавікі пагналіся за былым выкладчыкам, у ВНУ кажуць, што ён памёр ад сардэчнага прыступу
https://smarturl.click/xVYam
Яны адзначалі, што мужчына памёр пасьля таго, як за ім ва ўнівэрсітэт, куды ён спрабаваў трапіць, прыйшлі супрацоўнікі МУС. На апублікаваных відэазапісах паказаныя кадры пагоні — сілавікі ў экіпіроўцы перасьледвалі былога выкладчыка, каб затрымаць.
Заява Хрэніна — жэст добрай волі? З чым гэта зьвязана — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/5ZMgJ
📍Усе добра памятаюць, чым скончыліся супольныя беларуска-расейскія вучэньні «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе, пасьля якіх Расея пачала ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі.
📍Заява Хрэніна відавочна скіравана на тое, каб неяк разрадзіць сытуацыю.
📍У зьвязку з абмеркаваньнем пытаньня пра перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, замірэньні, Пуцін імкнецца паказаць сябе «голубам міру».
Гонка 411. Як анархіст Сяргей Раманаў можа атрымаць найдаўжэйшы сярод беларускіх палітзьняволеных тэрмін
https://smarturl.click/w4wL8
На гэты момант толькі двое беларускіх палітвязьняў маюць большы, чым у Раманава, тэрмін зьняволеньня.
Мінімум 66 беларускіх палітвязняў атрымалі дадатковыя тэрміны паводле 411 артыкулу.
Праваабаронцы расказалі Свабодзе, чаму і як судовыя выракі ў Беларусі часта павялічваюцца ўжо пасьля прысуду.
«Рукі ўгору!» У рэгіяльных СМІ правялі ператрусы за «ўслаўленьне Нямеччыны»
https://smarturl.click/Ax4OO
Сілавікі ўварваліся ў рэдакцыі рэгіянальных незалежных выданьняў «Вольнае Глыбокае», «Бабруйск Інфа» і «Вячэрні Бабруйск».
Прапагандысты заявілі, нібыта выданьні пісалі заказныя матэрыялы пра Нямеччыну за грошы ад нямецкага пасольства.
У галоўнага рэдактара «Вячэрняга Бабруйску» «выпадкова былі знойдзены» пнэўматычная вінтоўка і пісталет, а таксама імітацыйная граната.
Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа
https://smarturl.click/MGed4
Ілан Маск сыходзіць з пасады галоўнага дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, дзе змагаўся зь бюракратыяй і празьмернымі, на ягоны погляд, выдаткамі. Пра гэта ён паведаміў у сацсетцы X.
Ягоны сыход азначае завяршэньне бурлівага пэрыяду з звальненьнямі тысяч чалавек, ліквідацыяй дзяржаўных устаноў і мноствам судовых спраў, — адзначае AP.
Улады Беларусі дазволілі імпарт цыбулі, капусты, бульбы і яблык. А як жа санкцыі ў адказ супраць Эўразьвязу?
Вялікі дэфіцыт шэрагу сельскагаспадарчых прадуктаў вымусіў Лукашэнку і ягоны ўрад скасаваць забарону на імпарт некаторых тавараў, якія раней забаранілі прывозіць з-за мяжы. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Галоўнае за 28 траўня
📌Электрамабілі і адсутнасьць моладзі на вуліцах. Якою пабачыў Беларусь праваабаронца Андрэй Чапюк, які правёў за кратамі амаль 5 гадоў
📌Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных плянаў расейскіх вайсковых ядзерных базаў
📌Цяперашнія канфлікты ў апазыцыі ўжо мала каго цікавяць, — Шрайбман
📌Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб пераносе вучэньняў «Захад-2025» углыб краіны і скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў удвая
📌Лукашэнка прызнаў дэфіцыт яблыкаў у Беларусі
📌Памёр былы палітзьняволены Валер Богдан
📌Яшчэ адзін беларускі ўцякач даказаў праз суд, што не нясе пагрозы Літве