14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Асноўныя публікацыі Свабоды і найважнейшыя падзеі 31 студзеня
У Беларусі маразы да мінус 33 °C
Арына Сабаленка саступіла ў фінале Australian Open прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай
У студзені 122 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі
Ізноў мэтэазонды. Польшча другі раз на гэтым тыдні зафіксавала парушэньне паветранай прасторы з боку Беларусі
«Сварка Ціханоўскіх цікавіла ўкраінцаў больш, чым сустрэча зь Зяленскім», - дасьледчыца Atlantic Council
«Стары сьвет разваліўся, а новы яшчэ „не падвезьлі“». Дар’я Ракава напісала кнігу пра беларусаў у эміграцыі
«„Нізкі статус“ — гэта спосаб зламаць чалавека». Былы палітвязень Дзьмітры Кучук — пра турэмную сыстэму знутры
Ізноў мэтэазонды. Польшча другі раз на гэтым тыдні зафіксавала парушэньне паветранай прасторы з боку Беларусі
Пра «ўваходжаньне ў паветраную прастору Польшчы» у ноч на 31 студзеня аб’ектаў з боку Беларусі заявіла польскае Апэратыўнае камандаваньне відаў Узброеных сіл. https://smarturl.click/Qb7l0
Аналіз парамэтраў палёту, як адзначыла вайсковая структура, дазволіў з высокай ступеньню верагоднасьці распазнаць іх як «аэрастаты, якія перамяшчаюцца ў адпаведнасьці з наяўнымі мэтэаралягічнымі ўмовамі».
Значная частка Ўкраіны абясточаная праз збой у энэргасыстэме; Малдова таксама часткова без сьвятла
Раніцай 31 студзеня ў Кішынёве і іншых населеных пунктах Малдовы адбыліся адключэньні электрычнасьці. У міністэрстве энэргетыкі краіны патлумачылі, што гэта адбылося «з прычыны сур’ёзных праблем у электрасетцы Ўкраіны». https://smarturl.click/nV4RO
Раніцай у энэргасыстэме Ўкраіны адбылася аварыя, у выніку якой была абясточана значная частка краіны.
Сьвятло зьнікла ў Кіеве, Харкаве, Жытоміры, Віньніцы, Палтаве, Адэскай вобласьці і іншых рэгіёнах. У многіх гарадах таксама зафіксаваны перабоі з водазабесьпячэньнем з прычыны абясточваньня помпавых станцый. У Кіеве і Харкаве не працуе мэтро.
Арына Сабаленка саступіла ў фінале Australian Open прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай
Першая ракетка сьвету прайграла фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Australian Open. https://smarturl.click/Qb7lp
Першы сэт Сабаленка прайграла 4:6, другі сэт выйграла 6:4, у трэцім сэце прайграла 4:6.
Арына Сабаленка зьяўляецца пераможцай турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе — Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024), а таксама дасягала першай пазыцыі ў сусьветным рэйтынгу WTA.
«Сварка Ціханоўскіх цікавіла ўкраінцаў больш, чым сустрэча зь Зяленскім»
Уладзімір Зяленскі заявіў пра намер прызначыць упаўнаважанага па пытаньнях Беларусі і сказаў, што неабходна падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі. Раней ён сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні, а ў Кіеве праз пару дзён затрымлі беларускую шпіёнку. Ці разварот гэта ўкраінскай палітыкі адносна Беларусі і якая яго прычына? Глядзіце размову з Аленай Бабаковай, журналісткай, дасьледчыцай Atlantic Council. https://www.youtube.com/watch?v=EmEuXmsI5RA
«Стары сьвет разваліўся, а новы яшчэ „не падвезьлі“». Дар’я Ракава напісала кнігу пра беларусаў у эміграцыі → https://smarturl.click/8pJ62
У Варшаве адбылася інтэрактыўная прэзэнтацыя шчырай кнігі «Я/Мы Эміграцыя», якую напісала 25‑гадовая беларуска, настаўніца польскай мовы Дар’я Ракава.
«У новай краіне жыхарства доўга маўчыш. Спачатку табе бракуе слоўва. І часта чуеш ад самых розных людзей, куды табе трэба ехаць, які ты „не такі“ ды які ты недарэчны, калі ўсё ж вырашаеш адкрыць рот. Дыскрымінацыя становіцца настолькі звыклай часткай жыцьця, што да таго моманту, калі мовы ўжо хапае, каб адказаць усім, працягваеш маўчаць, паверыўшы ў сваю непаўнавартасьць», — піша аўтарка кнігі «Я/Мы Эміграцыя».Читать полностью…
Асноўнае за 30 студзеня
• Чалы: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз
• Зяленскі, Ціханоўская і Лукашэнка — чаму зьмянілася палітыка Кіева?
• Павялічацца пэнсіі й дзіцячыя выплаты, увядуць ліміт на безьліміт. Якія зьмены чакаюць беларусаў у лютым
• Клецак двойчы за два дні быў без вады: прарвала трубы, пракладзеныя ў 1974 годзе
• Забаранілі званіць дадому. Што адбываецца з грамадзянінам Літвы і Францыі, які абвясьціў галадоўку ў беларускай калёніі
• Офіс Ціханоўскай рыхтуецца да пераезду ў Варшаву. Прычынай назвалі зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве
• Калесьнікава: Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае — кожны можа вярнуцца дадому
• «Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры
• Франак Вячорка — аб новай візавай стратэгіі ЭЗ: сытуацыя ў цэлым застаецца такой жа, як летась
• Зяленскі адмовіўся ад перамоваў ў Маскве ці Беларусі і запрасіў Пуціна ў Кіеў, «калі ён наважыцца»
• Прэзыдэнт і прэм’ер Літвы выказаліся супраць аднаўленьня транзыту беларускіх калійных угнаеньняў
• Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеі
Армія абароны Ізраілю пацьвердзіла гібель каля 70 тысячаў чалавек у Газе → https://smarturl.click/Gg5p4
Паводле Арміі абароны Ізраілю, маштаб чалавечых стратаў у Газе фармаваўся
• у выніку баявых дзеяньняў,
• праз расправы ХАМАС з апанэнтамі,
• ад падзеньня дэфэктных ракетаў.
Загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава пахаваюць у Львове 31 студзеня → https://smarturl.click/9oJ4p
Пра гэта паведаміла ўдава Аляксея Вераніка Яновіч у сацсетцы X.
Аб 11-й гадзіне ў львоўскім гарнізонным храме Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пройдзе рэлігійная служба. Пасьля адбудзецца агульнагарадзкая цырымонія разьвітаньня на суседняй з храмам плошчы Рынак.
Апошні спачын Аляксей знойдзе на полі Пачэсных пахаваньняў № 87 на Пасічнай вуліцы.
Зяленскі, Ціханоўская і Лукашэнка — чаму зьмянілася палітыка Кіева?
І якое месца Беларусь можа заняць у пасьляваенным рэгіёне?
Камэнтуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
https://youtu.be/kapztAuni8w
Франак Вячорка — пра новую візавую стратэгію ЭЗ: сытуацыя ў цэлым застаецца такой жа, як летась → https://smarturl.click/0B9w7
«Прайшла навіна пра нібыта візавую забарону для беларусаў у новай міграцыйнай стратэгіі ЭЗ. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці: у самой стратэгіі пра гэта нічога не гаворыцца», — сказаў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выданьню Reform.news.Читать полностью…
Чалы: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз
1️⃣ Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым, і ці багацеюць беларусы?
2️⃣ Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз.
3️⃣ Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі?
Глядзіце ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» з эканамічным аналітыкам Сяргеем Чалым.
https://www.youtube.com/watch?v=YwkswG3b3RM
Зяленскі: Расея пакуль не атакуе энэргетыку, але цэліць па лягістыцы. У Харкаве пацярпела амэрыканская кампанія (на фота) → https://smarturl.click/Qb7pR
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў ноч з 29 на 30 студзеня расейскі войскі не абстрэльвалі энэргетычную інфраструктуру, але не спынілі ўдары па гарадах, аб’ектах прамысловасьці і лягістыкі.
«Фіксуем цяпер пераарыентацыю расейскай арміі на ўдары па лягістыцы. Таксама працягваюць удары дронамі па звычайнай забудове ў гарадах. Была выкарыстаная і балістычная ракета супраць Харкаўшчыны — пашкоджаныя склады звычайнай цывільнай вытворчасьці, і гэта амэрыканская кампанія», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.Читать полностью…
Суд Партызанскага раёну за адно пасяджэньне прызналі «экстрэмісцкімі» 27 старонак у Threads: https://smarturl.click/dwGkE
Дагэтуль старонкі ў Threads яшчэ не траплялі пад пільную ўвагу ўладаў у Беларусі.
Максім хацеў скончыць жыцьцё самагубствам у ноч перад вызваленьнем. Уладзімер быў на мяжы адчаю, калі гатовы быў пагадзіцца на расстрэл. Аляксандар разрэзаў сабе глыбока рукі, Дзьмітры давёў задуманае да канца.
«Я лічыў, што раз я на турму трапіў, то гэта будзе вечна. У мяне быў сшытак. Я там напісаў, не вырываючы аркуш: „Іра, прабач мне, я заканчваю жыцьцё самагубствам, бо не магу гэта вытрываць“»
The New York Times: Гены могуць кантраляваць вашу даўгалецьце, незалежна ад таго, наколькі здаровы ваш лад жыцьця
Амэрыканскае выданьне The New York Times піша пра высновы навуковага дасьледаваньня, апублікаваныя ў часопісе «Science»: патэнцыйная працягласьць жыцьця чалавека ў значнай ступені вызначаецца генэтыкай — незалежна ад таго, наколькі здаровы лад жыцьця ён вядзе. https://smarturl.click/kZG0k
Дасьледаваньне паказала, што людзі з сем’яў доўгажыхароў маюць нашмат большыя шанцы дажыць да глыбокай старасьці. Мэтай дасьледаваньня было аддзяліць уплыў зьнешніх фактараў — інфэкцый, няшчасных выпадкаў, сацыяльных умоў — ад унутранага фактару генэтыкі. Вынікі аказаліся нечаканымі: гены могуць тлумачыць больш за 50 працэнтаў адрозьненьняў у працягласьці жыцьця. Раней лічылася, што іх унёсак складае каля 25 працэнтаў або менш.
Аўтары падкрэсьліваюць, што здаровы лад жыцьця — правільнае харчаваньне, фізычная актыўнасьць, адмова ад курэньня — застаецца важным, але ён больш уплывае на якасьць жыцьця, а не на максымальны ўзрост.
У Беларусі маразы да мінус 33 °C
Сыноптыкі папярэджваюць пра складаную зімовую абстаноўку на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя дні. https://smarturl.click/w4mky
1 лютага па ўсходзе Беларусі захаваецца галалёдзіца, што можа ўскладніць рух транспарту і павялічыць рызыку ДТЗ. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы краіны тэмпэратура паветра панізіцца да —25... — 30 °C.
2 лютага ў панядзелак мароз узмоцніцца. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца —25...—30 °C, месцамі тэмпэратура апусьціцца да —31...—33 °C.
Урад ФРГ засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвала правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі»
«Альтэрнатыва для Германіі» супрацоўнічае з беларускім рэжымам прынамсі на нізавым узроўні. https://smarturl.click/vda1G
Кабінэт адхіліў тры запыты, накіраваных «АдГ». У выпадку Беларусі гаворка ідзе аб праектах з сумамі фінансаваньня 500 тыс. і 220 тыс. эўра. Крытыкі ўльтраправых заяўляюць, што запыты «АдГ» паводле стылістыкі падобныя на запыты КДБ.
У траўні 2025 года БТ паведаміла пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных недзяржаўных СМІ, якія выжылі пасьля зачысткі незалежнага мэдыяполя, якія мелі дамовы аб супрацоўніцтве з амбасадай Германіі. Гучны рэзананс атрымала гісторыя з выкарыстаньнем працы палітвязьняў беларускай фірмай дэпутата ў фэдэральнай зямлі Саксонія ад «АдГ» Ёрга Дорнаў.
У студзені 122 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі
Ад пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 122 чалавекі — у 1,85 раза больш, чым за той жа пэрыяд 2025-га (66), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных даных Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. https://smarturl.click/WR7lX
Колькасьць пажараў у гадавым вымярэньні павялічылася ў 1,88 раза — з 499 да 936.
За 30 дзён студзеня гэтага года на пажарах траўмаваны 76 чалавек, выратаваны — 61 .
«„Нізкі статус“ — гэта спосаб зламаць чалавека». Былы палітвязень Дзьмітры Кучук — пра турэмную сыстэму знутры
Былы палітвязень, старшыня зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук стаў дарадцам Ціханоўскай у пытаньнях экалёгіі. Ён правёў за кратамі год і 7 месяцаў з прысуджаных яму 6 гадоў, вызвалены ў верасьні 2025-га. Кучук расказвае, як палітвязьням за кратамі надаюць «нізкі статус». https://smarturl.click/MG7l4
Глядзіце відэа https://www.youtube.com/watch?v=ESOVMc_d9-g
Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Альгерда Бахарэвіча → https://smarturl.click/vdavG
🗓 31 студзеня
1563 — Іван Жахлівы пачаў аблогу Полацку.
1918 — утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят.
1918 — Савецкая Расея перайшла на грыгарыянскі каляндар.
1943 — нацысты зьнішчылі гета ў Пружанах.
1946 — «выклятыя жаўнеры» з аддзелу Бурага забілі 30 праваслаўных фурманаў на Гайнаўшчыне.
1957 — у Менску заснаваны Дзяржаўны музэй Беларусі.
2020 — Вялікая Брытанія выйшла з Эўрапейскага Зьвязу.
🌱 Нарадзіліся: Альгерд Бахарэвіч, Станіслаў Сільвястровіч, Алесь Гурло, Міхась Міцкевіч, Анатоль Грыцкевіч, Кэндзабура Оэ, Мікола Купава.
🕯 У памяці: Бэнэдыкт Дыбоўскі, Зьміцер Прышчэпаў, Кастусь Рамановіч, Мікалай Амельяновіч.
Лукашэнка параіў жанчынам для захаваньня прыгажосьці замест касмэтыкі чысьціць шуфлямі сьнег
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня заводу «Планар» параіў жанчынам сродак для прыгажосьці, лепшы за касмэтыку.
«Вы ж так хочаце быць прыгожымі. Усялякую заразу на твар, яшчэ кудысь на цела наносіце, мёдам абмазваецеся, калі хтосьці ў парыльню ідзе, і гэтак далей. Я ж гэта разумею, ведаю. Найлепшы мёд для прыгажосьці — гэта шуфля ў рукі і чысьціць сьнег. Паверце, гэта самы лепшы сродак», — сказаў Лукашэнка супрацоўніцам «Планара».
Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеі → https://smarturl.click/dwG96
28 студзеня ў Кангрэсе ЗША прайшоў закрыты брыфінг па пытаньнях выведкі. Выданьне Army Recognition паведаміла, што на брыфінгу гаворка ішла ў тым ліку і пра Беларусь.
Паводле выданьня, на брыфінгу было адзначана, Беларусь цяпер трэба разглядаць як функцыянальны працяг вайсковай архітэктуры Расеі, а не як слаба зьвязанага зь ёй партнэра.
Расея атрымала ўстойлівы доступ да беларускіх вайсковых базаў, паветранай прасторы і лягістычных калідораў для нанясеньня ўдараў і разгортваньня сілаў.
«Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры → https://smarturl.click/13g15
«Гэта нашая агульная вайна, гэта нашая агульная праблема, і таму беларусы побач»Читать полностью…
«Мы навучыліся грэцца, мы навучыліся ўсё рабіць для таго, каб гэта перажыць. Таму — ну мінус 20, ну будзе і мінус 25. Ведаеце, калі пачыналася зіма, я сказала: о, выпаў сьнег, а гэта значыць, што хутка будзе вясна. Ну ўжо люты на носе — яшчэ месяц, ну паўтара. Усё будзе добра. Мы ўсё вытрымаем, і я ня бачу ніякіх складанасьцяў», — апавяла «Настоящему времени» беларуская валянтэрка Алена Жаркевіч, якая зьехала ва Ўкраіну ў 2020 годзе.
Францыя адпусьціць затрыманы танкер «ценевага флёту» Расеі → https://smarturl.click/nV4Y6
Усе іншыя выпадкі затрыманьня танкераў «ценевага флёту» эўрапейскімі краінамі таксама заканчваліся тым самым.
Калесьнікава: Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае — кожны можа вярнуцца дадому → https://smarturl.click/aRGYg
Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Die Zeit адказала на крытыку і растлумачыла сваю пазыцыю наконт перамоваў з рэжымам Лукашэнкі.
«Беларускія ўлады павінныя зразумець, што людзі — гэта не пагроза, а найважнейшы капітал краіны. Яны масава пакінулі краіну — з наступствамі для мэдыцыны, адукацыі, эканомікі, культуры. Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае: кожны можа вярнуцца дадому».Читать полностью…
Былы сукамэрнік кантрабандыста з Дарагічына, якога прызналі «тэрарыстам», расказаў ягоную вэрсію справы → https://smarturl.click/0B9wp
Сямейную пару з Дарагічына — Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў — асудзілі на 24 і 21 год і ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».
Паводле суразмоўцы «Берасьцейскай Вясны», які сядзеў разам зь Дзьмітрыем, той займаўся кантрабандай, якую хаваў у беларускай вёсцы непадалёк ад мяжы.
Сукамэрніку ён сказаў, што пра адну з схованак «стала вядома спэцслужбістам і яны туды падкінулі выбухоўку».
Карпянкоў паведаміў, што ў 2025 годзе атрады спэцыяльнага прызначэньня дапамаглі міліцыі затрымаць 1,5 тысячы чалавек: https://smarturl.click/lAGWm
Карпянкоў таксама паведаміў, што на базе спэцпадразьдзелаў створаныя цэнтры бесьпілётнай авіяцыі
Апошнім часам МУС усё часьцей паведамляе, што грамадзян, якіх падазраюць у «экстрэмізьме» або «прапагандзе нацызму», затрымліваюць пры сілавой падтрымцы атрадаў спэцыяльнага прызначэньня.
ЧАЛЫ: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз
https://www.youtube.com/watch?v=YwkswG3b3RM
Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы? Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз.
Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі?
А 16.30 паводле менскага часу глядзіце ў жывым эфіры “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым.
Офіс Ціханоўскай рыхтуецца да пераезду ў Варшаву, прычынай назвалі зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве: https://smarturl.click/j7LGl
«Я думала, што вярнуцца на радзіму змагу зь Вільні, якая знаходзіцца ўсяго ў 30 км ад мяжы зь Беларусьсю. Але ўзровень нашай аховы ў Літве зьмяніўся. Гаворка ідзе ня толькі пра маю асабістую бясьпеку, але і пра супрацоўнікаў нашага Офісу.
Гэта прымусіла мяне шукаць іншыя рашэньні і рэарганізоўваць нашу дзейнасьць»