Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Пуцін даручыў разьвіваць расейскую мову, у тым ліку за мяжою. У Беларусі — 27 арганізацый расейцаў
Відавочна, праграма папулярызацыі расейскай мовы за мяжою можа ўключыць і Беларусь. Пры гэтым у краіне й так дзейнічае 27 «арганізацый суайчыньнікаў», — установаў і суполак, якія фінансуюцца Масквою праз амбасаду Расеі ў Менску. Становішча беларускага школьніцтва штогод пагаршаецца.
Пра гэта, а таксама пра скандалы з расейскімі арганізацыямі ў іншых краінах і стан моваў народаў Расеі чытайце ў матэрыяле Свабоды: https://smarturl.click/XDLMz
На здымку «Дом Масквы» ў беларускай сталіцы
Польскі кансулят у Горадні працуе ў чаканьні канфіскацыі будынку
https://smarturl.click/nV5M9
Суўладальнікам нерухомасьці зьяўляецца Станіслаў Буйніцкі, былы актывіст Саюзу палякаў Беларусі, які даўно пакінуў Беларусь з палітычных матываў. Яму суд вынес абвінаваўчы вырак, а будынак кваліфікаваў як «сродак злачынства».
Паводкі ў Горадні і Менску. Відэа
Удзень 5 чэрвеня ў Беларусі, асабліва па Горадзенскай і Менскай вобласьцях пракаціліся залевы. Затапіла цэнтральныя вуліцы Горадні, у горадзе паваліла шмат дрэваў. У Менску стыхія ўнесла сумятню ў рух грамадзкага транспарту. У Барысаве праз моцныя залевы на паўгадзіны пазьней пачалі таварыскі футбольны паядынак зборных Беларусі і Казахстану.
Сыноптыкі прагназуюць працяг моцных дажджоў і ў наступныя дні.
Моцныя залевы затапілі цэнтар Горадні, у Менску спыніўся транспарт
https://smarturl.click/aRzM0
5 чэрвеня ўдзень Горадню накрылі залевы і град. Затапіла вуліцы Калючынскую, у выніку на пэўны час прыпынілі свае маршруты гарадзкія тралейбусы.
У Менску моцная залева, вадасьцёк не дае рады з патокам вады на некаторых вуліцах. Праз падтапленьне спыніўся рух транспарту на праспэкце газэты «Зьвязда», на вул.Няміга, на пр. Пераможцаў, вул. Ігнаценкі, на вул.Кнорына, Каліноўскага, Лагойскім тракце, на вул.Кальварыйскай, на пр.Пушкіна, на вул.Астрашыцкай, пр.Незалежнасьці.
Навальніцы чакаюцца і ў выходныя.
Вывяржэньне вулькану Этна засьпела турыстаў зьнянацку
Знакаміты вулькан на востраве Сыцылія пачаў вывяржэньне. Некалькі групаў турыстаў былі ў гэты момант непадалёк кратэру, іх давялося тэрмінова эвакуаваць.
У Сейме Літвы адкрылася выстава, прысьвечаная беларускаму палітвязьню Міколу Статкевічу. ФОТА
https://smarturl.click/20w9z
5 чэрвеня ў бібліятэцы Сейма Літвы адкрылі фотавыставу «Дарогай свабоды», прысьвечаную беларускаму палітыку, палітвязьню Мікалаю Статкевічу.
«Пяць гадоў за кратамі, амаль тры гады — у поўнай ізаляцыі, безь лістоў, без адваката, без сувязі з роднымі. Яго лёс стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і вернасьці свабоднай Беларусі. Гэтая выстава — ня толькі ўспамін аб болі і несправядлівасьці. Гэта голас салідарнасьці, голас памяці», — заявілі арганізатары выставы.
Беларускі памежны камітэт заявіў, што Польшча перастала прымаць аўтобусы зь Берасьця
https://smarturl.click/zdlV8
Паміж Беларусьсю і Польшчай дзейнічае адзіны пераход для легкавых машын і аўтобусаў, у Берасьці.
Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі польскі бок прыпыніў пропуск аўтобусаў з 10:00.
«У Беларусі царква больш уцягнутая ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі, менш у падтрымку расейскай агрэсіі», — тэалягіня пра візыт патрыярха Кірыла
https://smarturl.click/zdlVw
4 чэрвеня ў Беларусь прыехаў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, які бярэ ўдзел у сьвяткаваньні 900-годзьдзя з дня заснаваньня Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Візыт кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь — нагода пагаварыць пра тое, чаму зьмяншаецца колькасьць праваслаўных прыходаў у Беларусі, пра палітычныя рэпрэсіі супраць сьвятароў, пра пазыцыю беларускіх праваслаўных ярархаў у вайне Расеі супраць Украіны з тэалягіняй, прадстаўніцай аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальляй Васілевіч.
Візыт патрыярха Кірыла ў Беларусь, тэалягіня Натальля Васілевіч, ілюстрацыйны каляж
Фальшывая бясьпека. Настаўніца і псыхоляг расказваюць, чаму ў Беларусі расьце колькасьць дзіцячых сьмерцяў
https://smarturl.click/b5BkL
«Падлеткі скіраваныя на тое, каб прайсьці ініцыяцыю – небясьпечныя сытуацыі, якія пераводзяць зь дзяцінства ў стан даросласьці.
Ва ўзросьце 12–15 гадоў яшчэ ня цалкам сфармаваны мозг, а менавіта сувязі паміж тымі аддзеламі мозгу, якія маюць ацэньваць небясьпеку, наступствы ўчынкаў».
У Беларусі сталі часьцей гінуць дзеці. Галоўная прычына — самагубствы. Настаўніца і псыхоляг тлумачаць, што можа быць прычынай і як гэта папярэдзіць.
Чаму Лукашэнка дагэтуль не правёў Усебеларускі народны сход і ня выступіў перад дэпутатамі? Адказвае Валер Карбалевіч
https://smarturl.click/20w4l
На паседжаньні Прэзыдыюма Усебеларускага народнага сходу 12 лютага было аб’яўлена, што ён мае прайсьці ў красавіку. Ужо надышоў чэрвень, а сходу няма.
Імаверная прычына — вялікая няпэўнасьць Аляксандра Лукашэнкі па многіх пытаньнях, якія патрабуюць адказу.
🧑⚖️ У Беларусі абмежавалі доступ да раскладу судоў
https://smarturl.click/w4wpA
Паглядзець яго можна будзе толькі зарэгістраваным карыстальнікам.
Праваабаронца Леанід Судаленка назваў гэта «спробай прыхаваць маштаб рэпрэсій»:
«Каб адкрыць прыватны кабінэт, патрэбная будзе беларуская сім-карта, а мы, так званыя »беглыя«, безь беларускіх сім-карт ня зможам завесьці там асабісты кабінэт.Читать полностью…
Апрача таго, думаю, што тут будзе поўны кантроль улады над тымі ў Беларусі, хто рэгіструе гэты прыватны кабінэт, бо пры рэгістрацыі трэба будзе падаваць свае асабістыя зьвесткі».
Расея атакавала Чарнігаўшчыну і Харкаўшчыну
https://smarturl.click/E1X35
Ва ўкраінскіх Прылуках на Чарнігаўшчыне ў выніку масаванага расейскага ўдару бесьпілётнікамі ўначы 5 чэрвеня загінулі пяць чалавек, у тым ліку аднагадовае дзіця.
У Харкаве паведамляюць пра 17 пацярпелых. Сярод іх — цяжарная жанчына, дзеці і 93-гадовая жанчына.
Маладзейшыя пакаленьні менш рызыкуюць захварэць на дэмэнцыю, сьведчыць дасьледаваньне
https://smarturl.click/QbdXY
Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што людзі, народжаныя адносна нядаўна, асабліва жанчыны, маюць меншую рызыку захварэць на дэмэнцыю ў тым жа веку, што і іхныя дзядулі й бабулі, і гэты трэнд больш выяўляецца ў жанчынаў.
Матольку налічылі віны на 118 гадоў, але далі толькі 20. Ён расказаў, колькі за што
https://smarturl.click/XDL2l
Засуджаны да 20 гадоў калёніі блогер Антон Матолька апублікаваў у Фэйсбуку дэталі прысуду, які завочна вынес яму Горадзенскі абласны суд.
Што варта ведаць пра падзеі ў Беларусі 4 чэрвеня
▪️У Беларусь прыехаў патрыярх Кірыл. Што вядома пра яго, ягоныя багацьці і падатковы псэўданім
▪️У баях на Данеччыне ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус. Цяпер абмену чакаюць 8 грамадзян Беларусі
▪️КДБ правёў ператрусы ў дамах удзельнікаў сацыялягічных апытаньняў Беларускай аналітычнай майстэрні, ёсьць затрыманыя
▪️Стала вядома пра затрыманьне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе дачкі
▪️Зьезд Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў у тэрміновай заяве запатрабаваў вызваленьня журналістаў з турмаў Беларусі
▪️Эстонія выйшла з пагадненьня пра двайное падаткаабкладаньне зь Беларусьсю
▪️Лукашэнка вярнуўся з Пэкіну. Што ён адтуль прывёз? Тлумачэньне кітаіста Чыгадаева
▪️Экскаватарам па карчме. Як у Заслаўі рыхтуюцца да абласных Дажынак
▪️Люстрацыя для Качанавай, сілавіка ці дробнага чыноўніка? Выслухалі аргумэнты стваральнікаў канцэпцыі люстрацыі і яе крытыкаў
ЗША прызначылі Алексуса Грынкевіча новым камандуючым сіламі NATO ў Эўропе
Цяпер пра прызначэньне заяўлена афіцыйна.
Што чытаць 5 чэрвеня на сайце «Свабоды»:
▪️Памёр былы палітвязень Аляксандар Класкоўскі (малодшы)
▪️У Сейме Літвы адкрылася выстава, прысьвечаная беларускаму палітвязьню Міколу Статкевічу
▪️Палітвязьня Ўладзімера Кнігу асудзілі яшчэ на год за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
▪️Ціханоўская раскрыла дэталі, чым КДБ палохаў яе, каб прымусіць пакінуць Беларусь
▪️Моцныя залевы затапілі цэнтар Горадні, у Менску спыніўся транспарт
▪️Беларускі памежны камітэт заявіў, што Польшча не прымала аўтобусы зь Берасьця. Што было прычынай
▪️Фальшывая бясьпека. Настаўніца і псыхоляг расказваюць, чаму ў Беларусі расьце колькасьць дзіцячых сьмерцяў
▪️У цэнтры Менску зносяць вежу-глушылку, якую ў 1963-м ледзь не ўзарваў слухач Свабоды
▪️«У Беларусі царква больш уцягнутая ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі, менш у падтрымку расейскай агрэсіі», – тэалягіня пра візыт патрыярха Кірыла
Чаму Лукашэнка дагэтуль не правёў Усебеларускі народны сход і ня выступіў перад дэпутатамі? Адказвае Валер Карбалевіч
Расейскія войскі паўторна ўдарылі па будынку Херсонскай адміністрацыі і зьнішчылі яго
https://smarturl.click/WRyMA
Расейскія войскі разбурылі будынак Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандар Пракудзін, які апублікаваў здымак таго, што засталося ад будынку, у сваім тэлеграме.
«Важна выкарыстаць гэтыя некалькі гадоў»: у NATO абмяркоўваюць выдаткі на абарону ў сувязі з расейскай пагрозай
https://smarturl.click/7vdxD
У Брусэлі 5 чэрвеня праходзіць сустрэча міністраў абароны краін-сябраў NATO, дзе на парадку дня — падвышэньне абаронных выдаткаў да 5% ад ВУП, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
«Не зажыў шнар на сэрцы ад палітычных пературбацый і гвалту турэмшчыкаў». Родныя і сябры пра Аляксандра Класкоўскага-малодшага
https://smarturl.click/oVjMn
4 чэрвеня 2025 году ня стала 46-гадовага былога палітвязьня Аляксандра Класкоўскага-малодшага. Апошнія паўтара года ён разам зь сям’ёй жыў у штаце Вашынгтон у ЗША.
Польская спэцслужба адрэагавала на лісты з пагрозамі беларусам, напісаныя нібыта ад яе імя
https://smarturl.click/kZgM2
«Дэзынфармацыя з мэтай выклікаць грамадзкі неспакой»,— так назвалі правакацыйныя лісты беларусам ў польскім Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Украінскі генштаб заявіў пра ўдар па ўстаноўках «Іскандэр» пад Клінцамі. Гэта за 50 кілямэтраў ад беларускай мяжы
https://smarturl.click/vdqmv
«Адна расейская ракетная пускавая ўстаноўка здэтанавала, а яшчэ дзьве — зь вялікай верагоднасьцю атрымалі пашкоджаньні», — гаворыцца ў паведамленьні.
Расейскія мясцовыя ўлады раніцай 5 чэрвеня двойчы абвяшчалі ракетную небясьпеку ў Клімаўскім раёне, які мяжуе зь Беларусьсю і Ўкраінай, і запускалі сыстэму апавяшчэньня. Мясцовае насельніцтва заклікалі заставацца дома ці схавацца ў памяшканьнях бяз вокнаў.
У цэнтры Менску зносяць вежу-глушылку, якую ў 1963-м ледзь не ўзарваў слухач Свабоды
https://smarturl.click/Y3jR0
Яе пабудавалі ў 1956 годзе і да 1990-х гадоў выкарыстоўвалі, каб глушыць сыгналы заходніх радыёстанцый. Знос пачаўся па абедзе 4 чэрвеня
📷 Зрабілі вялікую разьвітальную фотагалерэю з гэтай нагоды
Палітвязьня Ўладзімера Кнігу асудзілі яшчэ да года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
https://smarturl.click/gg8J2
Гэта другая крымінальная справа за кратамі паводле гэтага артыкула супраць палітвязьня.
Валянтэр каманды Сьвятланы Ціханоўскай, былы сілавік Уладзімер Кніга знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада зь верасьня 2023 году. Трымаюць палітвязьня ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах.
Reuters: Расея страціла 20 самалётаў падчас апэрацыі «Павуціньне»
https://smarturl.click/13wGO
Паводле зьвестак амэрыканскай выведкі, у выніку ўкраінскіх паветраных удараў па расейскіх вайсковых аэрадромах 1 чэрвеня было выведзена са строю 20 самалётаў. Каля дзесяці зь іх было зьнішчана, астатнія пашкоджаныя.
Гэтая лічба ніжэйшая за лічбу, прыведзеную прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які заявіў аб тым, што падчас атакі быў пашкоджаны 41 вайсковы самалёт, пры гэтым палова з іх не падлягае аднаўленьню.
Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі-малодшы
https://smarturl.click/xVYon
Яму было 46 гадоў, ён памер за межамі Беларусі.
Аляксандр Класкоўскі-малодшы з 1999 да 2005 году быў інспэктарам ДПС. Апрануўшыся ў міліцэйскую форму, браў удзел у акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году (на фота).
У траўні наступнага году яго асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.
155 гадоў Зыгмунту Лазінскаму — біскупу, які правёў першую беларускую службу ў Менску
5 чэрвеня 1870 году нарадзіўся Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі сьвятар, біскуп Менскі, пасьля Пінскі, правёў у Менску першае беларускае богаслужэньне (у 1918 годзе).
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/13wXO
Што Лукашэнка прывёз з Пэкіну? Тлумачэньне кітаіста Чыгадаева
https://smarturl.click/w4wZA
2 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Кітай, 4 чэрвеня вярнуўся ў Менск. Паведамлялася пра ягоную сустрэчу зь «дзелавымі коламі» і са старшынём КНР Сі Цзіньпінем. Якія вынікі візыту Лукашэнкі? Як яго прымалі ў Пэкіне? Ці раўнуе Пуцін Лукашэнку да Сі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кітаіст, магістрант кірунку «Кітайскія дасьледаваньні» Ляйпцыгскага ўнівэрсытэту Аляксей Чыгадаеў.
Бацька непаўналетняй школьніцы, якая памерла ў Ельску, падаў заяву ў міліцыю
https://smarturl.click/kZgQy
Дзяўчынка памерла ў ельскай лякарні 17 траўня, што выклікала вялікі розгалас у сацыяльных сетках. Сьледчы камітэт нават пагражаў людзям адказнасьцю за камэнтары. А цяпер ейны бацька напісаў заяву ў міліцыю, патрабуючы разабрацца ў абставінах сьмерці дачкі.
Лукашэнка запрашае ў Беларусь папу з Ватыкану, але прыяжджае патрыярх з Масквы
У Менск прыляцеў патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл (Гундзяеў). Хто азначае гэты візыт? Разьбіраем у відэа.