14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ці паўторыць Лукашэнка лёс Мадура? Экспэрты — пра беларуска-вэнэсуэльскія паралелі.
https://smarturl.click/nVxyO
Роза Турарбекава: «Пуцін і Лукашэнка перш за ўсё павінны зрабіць для сябе адну выснову: тое, што кажа Трамп, — гэта не пустыя словы. За словам ідзе справа, і справа вельмі сур’ёзная».
Кацярына Дзяйкала: «Ня дай Бог, каб такое адбылося ў Беларусі».
Антон Пянькоўскі: «Мне вельмі складана зразумець людзей, якія зараз посьцяць малюначкі з Лукашэнкам на месцы Мадура».
Яўген Красулін: «Пакуль што ніхто, у тым ліку і Трамп, не разумее, што такое кантроль Амэрыкі над Вэнэсуэлай».
Кацярына Базанава: «Людзі, як толькі адышлі ад выбухаў, тут жа сталі ў чэргі ў супэрмаркеты».
→ Цалкам «Пік Свабоды» глядзіце на YouTube.
Літоўскія перавозьнікі рыхтуюць калектыўны пазоў супраць ураду за фуры, затрыманыя ў Беларусі
https://smarturl.click/XDXyM
Сытуацыя зь літоўскімі фурамі, якія захрасьлі ў Беларусі, не зьмянілася. А асацыяцыя перавозьнікаў Linava сабрала больш за 100 транспартных кампаній, каб падаць калектыўны пазоў супраць ураду Літвы, заявіў прэзыдэнт асацыяцыі Эрландас Мікенас, якога цытуе Delfi.
🇹🇲 У Туркмэністане журналісты Радыё Свабода знайшлі магілу зьніклага блогера, які крытыкаваў улады
https://smarturl.click/qBmlp
34-гадовы Дзідар Амансахатаў публікаваў матэрыялы ў сацыяльных сетках пад псэўданімам Хітроўскі. Ён зьнік у лістападзе 2025 году.
18 сьнежня журналісты туркмэнскай службы Радыё Свабода са сваіх крыніц даведаліся пра затрыманьне Амансахатава супрацоўнікамі сілавых структур Туркмэністану і пра яго верагодную сьмерць у выніку катаваньняў сілавікамі. Цяпер знайшлі і ягоную магілу.
«ПіК Свабоды». Мадура ў турме ЗША. Лукашэнка — на чарзе?
https://www.youtube.com/live/DTbEGWvJn28
• Ці паўторыць Лукашэнка лёс Мадура?
•Чаму Лукашэнка асуджае ЗША — і чаго ён баіцца?
•Ці зрынаньне Мадура прывядзе да дэмакратызацыі Вэнэсуэлы?
•Беларуская апазыцыя і кейс Мадура: новыя магчымасьці ці ілюзія?
Беларускі і міжнародны кантэкст амэрыканскай апэрацыі ў Вэнэсуэле абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з экпэртамі:
• палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай,
• амэрыканістам, дарадцам Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім,
• гісторыкам Яўгенам Красуліным,
• юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дзяйкалай,
• журналісткай Кацярынай Базанавай, якая спэцыялізуецца на лацінаамэрыканскай тэматыцы.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк сыходзіць з пасады
https://smarturl.click/y6ndp
«Застаюся ў сыстэме СБУ рэалізоўваць асымэтрычныя спэцапэрацыі сусьветнага ўзроўню, якія і ў далейшым будуць наносіць ворагу максымальную шкоду», — гаворыцца ў заяве Васіля Малюка.Читать полностью…
У 2025 годзе ўлады Беларусі "экстрэмісцкімі" прызналі:
• 469 Telegram-каналаў і -чатаў;
• 411 Instagram-старонак;
• 319 Tiktok-акаунтаў;
• 222 старонкі і суполкі ў Facebook;
• 143 старонкі і суполкі ў VK;
• 118 youtube-старонак;
• 99 старонак і суполак у "Аднакласніках";
• 21 старонка ў X;
• 4 старонкі ў Viber.
Што яшчэ ў 2025 годзе прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"? Поўны сьпіс мае "Вясна"
- Старонкі музычнага гурта Naviband
- Старонку са спісам беларускіх палітвязняў
- Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа
- Дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі
Пісьменьніца Сьвятлана Курс пра цуды на Каляды, пра тое, што баліць, пра што ня варта пытацца і як рак уплывае на жыцьцё і творчасьць:
https://smarturl.click/lA6JB
«Я думаю, што Беларусь вельмі галодная па тым, каб быць Беларусьсю, па беларускім па ўсім. Па якасным, па сьвежым, па свабодным — ня толькі па мове, культуры, літаратуры, гісторыі, але і па рэалізацыі кожнага чалавека, кожнага ў сваёй прафэсіі, на сваім месцы.Читать полностью…
Гэта істотна для нас усіх — і для нас, бел-чырвона-белых людзей, і для чырвона-зялёных людзей»
У Іране расьце колькасьць ахвяраў на пратэстах па ўсё краіне. ФОТА, ВІДЭА: https://smarturl.click/4OvwW
Паводле афіцыйных зьвестак, загінула як мінімум 12 чалавек, у тым ліку супрацоўнікі сіл бясьпекі.
#rfe_rl
«За апошнія сем дзён прынамсі ў 174 месцах Ірану адбыліся пратэсты, вулічныя сходы або гандлёвыя страйкі.Читать полностью…
За гэты пэрыяд у 18 унівэрсытэтах таксама адбыліся студэнцкія пратэсты»
Колькі будзе палітвязьняў напрыканцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп?
Прагнозы на 2026 год для Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=gRpAGgHwu7E&t=411s
Ужо сёньня. Дзень народзінаў апякункі Беларусі Эўфрасіньні Полацкай
https://smarturl.click/Ggzd4
🗓 5 студзеня 1104 году нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая, полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая, асьветніца і апякунка Беларусі.
Таксама сёньня
1919 — Менск абвешчаны сталіцай савецкай Беларусі.
1919 — у Мюнхэне заснавалі Нямецкую рабочую партыю, да назвы якой неўзабаве дададуць азначэньне «нацыянал-сацыялістычная».
1938 — пісьменьніка Максіма Гарэцкага асудзілі на расстрэл.
1948 — студыя Warner Brothers паказала першы каляровы дакумэнтальны фільм.
1957 — была абвешчана дактрына Эйзэнгаўэра.
2019 — усяленскі патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
🌱 Нарадзіліся: Конрад Адэнаўэр, Уладзімер Стральцоў, Кастусь Губарэвіч, Тадзіяна Кляшторная, Умбэрта Эка, Аляксандар Вайтовіч, Хаяо Міядзакі, Вольга Гапеева.
🕯 У памяці: Кацярына Мэдычы, Міхась Адзярыха, Іван Чыгрынаў, Анатоль Цітоў, Дзьмітры Дудойць.
«Катэгарычна» і «самым рашучым чынам». Як прадстаўнікі беларускіх уладаў асудзілі захоп амэрыканцамі Мадура
https://smarturl.click/JnAYw
Ад імя Савету Рэспублікі выступіла Качанава, а ад імя Лукашэнкі — Эйсмант.
(На фота — Нікаляс Мадура і Аляксандар Лукашэнка ў Менску, 5 кастрычніка 2017 году / AFP)
Не гуляйце ў гульні з Трампам. Карбалевіч — пра вэнэсуэльскі ўрок для Лукашэнкі
Зусім нядаўна Аляксандар Лукашэнка радасна анансаваў хуткую сустрэчу з Дональдам Трампам. Аднак цяпер, можна меркаваць, ён калі і чакае такой сустрэчы, то зь вялікай асьцярогай і падазрэньнем. Перад вачыма стаіць выява затрыманага кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якога ў кайданках вядуць у амэрыканскі турэмны ізалятар.
Чытаць цалкам аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча: https://smarturl.click/j7o5d
NYT: ня менш за 40 чалавек загінулі ў выніку апэрацыі ЗША ў Вэнэсуэле
https://smarturl.click/E1EL4
Пра гэта The New York Times напісала з спасылкай на высокапастаўленага вэнэсуэльскага чыноўніка.
У апэрацыі ўдзельнічалі 150 амэрыканскіх самалётаў для задушэньня сродкаў супрацьпаветранай абароны. Як піша NYT, уся апэрацыя заняла 2 гадзіны 20 хвілін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ніводзін амэрыканскі вайсковец не загінуў, але ёсьць некалькі параненых.
Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп?
https://smarturl.click/vdxQQ
У 2025 годзе прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп тэлефанаваў Лукашэнку, называў «глыбокапаважаным прэзыдэнтам Беларусі», адбываліся рэгулярныя і плённыя беларуска-амэрыканскія перамовы. Ці будзе ў 2026 годзе працяг гэтай палітыкі дыялёгу і прызнаньня?
Прагназуюць Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Усе палітычныя прагнозы аналітыкаў на 2026-ы глядзіце на YouTube.
Нікаляса Мадура зьмясьцілі ў цэнтар строгага рэжыму ўтрыманьня ў нью-ёрскім раёне Бруклін
https://smarturl.click/GgzxV
Што кажуць саюзьнікі і праціўнікі ЗША пра амэрыканскую вайсковую апэрацыю ў Вэнэсуэле?
#rfe_rl
«Апэрацыя ЗША ў Вэнэсуэле — не карт-блянш Расеі ў дачыненьні да Украіны і Кітаю — у дачыненьні да Тайваня» — гісторык Яраслаў Шымаў
https://smarturl.click/y6nqp
Гэта ясная кропка ў працэсе чарговага гістарычнага цыклю пераходу ад эпохі сілы права да эпохі права сілы — лічыць палітычны аглядальнік рускай службы Радыё Свабода, гісторык Яраслаў Шымаў.
У Францыі дзесяць чалавек прызнаны вінаватымі ў цкаваньні першай лэдзі Брыжыт Макрон
https://smarturl.click/zdX2J
Яны распаўсюджвалі фэйк, што тая нарадзілася мужчынам.
🇨🇭 Швайцарыя замарозіла на тэрыторыі краіны ўсе актывы Нікаляса Мадура і зьвязаных зь ім асоб
https://smarturl.click/B4Gzx
«Калі падчас будучых судовых разбораў будзе ўстаноўлена, што сродкі былі набыты незаконным шляхам, Швайцарыя прыкладзе ўсе намаганьні, каб яны пайшлі на карысьць вэнэсуэльскаму народу», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Фэдэральнай рады Швайцарыі.Читать полностью…
Павал Севярынец — у студыі Свабоды
Неўзабаве апублікуем інтэрвію
МЗС Літвы прапанаваў працягнуць нацыянальныя санкцыі супраць беларусаў і расейцаў да 2028 году
Прычына — вайна Расеі супраць Украіны, якая працягваецца. Рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Маскву: https://smarturl.click/mBE8n
Расейскія скакуны з трампліну атрымалі ад МАК права ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду, але Польшча ня выдала ім візаў:
https://smarturl.click/zdXpE
Нядопуск расейцаў да спаборніцтваў у Польшчы значна ўскладніць ім шлях да кваліфікацыі на зімовыя Алімпійскія гульні-2026
Расейская атака на Кіеўшчыну забрала жыцьці двух чалавек. Адзін з дронаў пацэліў у кіеўскую лякарню
https://smarturl.click/OLD5O
У Кіеве бесьпілётнік пацэліў у прыватную мэдычную клініку, загінуў 30-гадовы пацыент, яшчэ тры атрымалі траўмы, два зь іх — у цяжкім стане.
Таксама ў выніку ўдару застаўся без электрычнасьці горад Славуціч — спадарожнік Чарнобыльскай АЭС.
Урад Кубы абвясьціў двухдзённую жалобу ў краіне. 32 кубінскіх ахоўнікаў Мадура забілі ў час амэрыканскага нападу на Вэнэсуэлу: https://smarturl.click/8paG2
«Выконваючы свае абавязкі ў забесьпячэньні бясьпекі і абароны, нашы суайчыньнікі выканалі свой доўг з годнасьцю і гераізмам і загінулі пасьля жорсткага супраціву ў простым баі з нападнікамі або ў выніку бамбардаваньня аб’ектаў»
Прэм’ер-міністарка Даніі: «ЗША ня маюць права анэксаваць Грэнляндыю»
https://smarturl.click/0B7V7
«Размовы пра патрэбу для Злучаных Штатаў анэксаваць Грэнляндыю цалкам бессэнсоўныя. ЗША ня маюць права анэксаваць ніводную з трох краінаў, якія ўваходзяць у Каралеўства Данія»
Асноўнае за 4 студзеня
• «Можа, так і трэба». Як штучны інтэлект замяняе «жывы» кантэнт у сацыяльных сетках
• Нікаляса Мадура зьмясьцілі ў цэнтар строгага рэжыму ўтрыманьня ў нью-ёрскім раёне Бруклін
• Вялікая Брытанія і Францыя нанесьлі супольны ўдар па меркаваным складзе зброі «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі
• Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп?
• Ва Ўкраіне новыя ахвяры расейскіх абстрэлаў мірных паселішчаў. У Маскве заявілі пра адбітыя атакі дронаў
• NYT: ня менш за 40 чалавек загінулі ў выніку апэрацыі ЗША ў Вэнэсуэле
• Лінкявічус: «Не бывае добрых і дрэнных дыктатараў. Бываюць яшчэ не асуджаныя дыктатары»
• Не гуляйце ў гульні з Трампам. Карбалевіч — пра вэнэсуэльскі ўрок для Лукашэнкі
• ЗША будуць працаваць зь дзейнымі лідэрамі Вэнэсуэлы, калі яны прымуць «правільнае рашэньне» — дзяржсакратар Рубіё
ЗША будуць працаваць зь дзейнымі лідэрамі Вэнэсуэлы, калі яны прымуць «правільнае рашэньне» — дзяржсакратар Рубіё
https://smarturl.click/8paZ2
«Я ведаю адно: калі яны ня прымуць правільнае рашэньне, у Злучаных Штатаў застанецца мноства рычагоў уплыву», — дадаў ён.
На здымку, апублікаваным у акаўнце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Truth Social 3 студзеня, дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, Дональд Трамп і дзяржсакратар Марка Рубіё назіраюць у жывым эфіры за місяй амэрыканскіх вайскоўцаў у Вэнэсуэле (US President Donald Trump's TRUTH Social account / AFP)
Лінкявічус: «Не бывае добрых і дрэнных дыктатараў. Бываюць яшчэ не асуджаныя дыктатары»
https://smarturl.click/0B737
Знаны літоўскі палітык, былы пасол у Беларусі і былы міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, выказаўся пра захоп войскамі ЗША кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры.
«Я зь нецярплівасьцю чакаю, калі да гэтага сьпісу нарэшце далучацца дыктатары Расеі і Беларусі», — напісаў ён у Фэйсбуку.Читать полностью…
Ва Ўкраіне новыя ахвяры расейскіх абстрэлаў мірных паселішчаў. У Маскве заявілі пра адбітую атаку дронаў
https://smarturl.click/ReXaD
• На Херсоншчыне ад расейскіх абстрэлаў загінулі два чалавекі і яшчэ двое атрымалі раненьні
• У Запароскай і Данецкай абласьцях за содні было амаль 2 тысячы абстрэлаў дзясяткаў населеных пунктаў
• У Харкаве на месцы ўдару РФ знайшлі фрагмэнты цела яшчэ аднаго чалавека
• Бесьпілётнікі атакавалі расейскую сталіцу
Вялікая Брытанія і Францыя нанесьлі супольны ўдар па меркаваным складзе зброі «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі
https://smarturl.click/dwoOE
Тунэлі да падземнага аб’екту атакавалі кіраванымі бомбамі. Каб даляцець да цэлі, вайсковыя самалёты дазапраўляліся ў паветры ўначы (фота з допісу Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў X).
«Можа, так і трэба». Як штучны інтэлект замяняе «жывы» кантэнт у сацыяльных сетках
https://smarturl.click/aR65J
Больш за 20% відэа для новых карыстальнікаў YouTube — гэта нізкаякасны кантэнт ад штучнага інтэлекту.
Разьбіраемся, як набірае абароты кантэнт ад ШІ і ці зможа ён пацясьніць людзей на прасторах сацсетах.