14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Зімовая Алімпіяда-2026 прынясе вялікую шкоду навакольнаму асяродзьдзю — навукоўцы
https://smarturl.click/aRG0q
Алімпійскія гульні, што адбудуцца ў лютым у Міляне і Картыне д’Ампэцца, стануць рэкорднымі з шэрагу прычынаў. Аднак ня кожная зь іх падстава для радасьці: арганізацыі Scientists for Global Responsibility і New Weather Institute падрыхтавалі аналіз экалягічных рызык, якія нясуць найбуйнейшыя спаборніцтвы чатырох гадоў. Навукоўцы і абаронцы прыроды мяркуюць, што сёлетнія Гульні будуць аднымі з найбольш разбуральных для навакольнага асяродзьдзя.
Між іншым, падвышэньне тэмпэратуры паветра, якое прынята лічыць часткай працэсу глябальнага пацяпленьня, прычынілася да таго, што сярэдняя глыбіныя сьнегу на поўначы Італіі за апошнія 50 гадоў зьменшылася на цэлыя 15 сантымэтраў.
12 чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны пасьля ўдару расейскага бесьпілётніка
https://smarturl.click/VR7pQ
Расейскі бесьпілётнік ударыў у службовы аўтобус у Паўлаградзкім раёне Днепрапятроўскай вобласьці.
Нерэалізаваныя праекты Беларусі ў Вэнэсуэле. Хто, колькі і за што вінен
https://smarturl.click/zdQMo
Аб’яднаньне былых беларускіх сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне аб правальных эканамічных праектах уладаў Беларусі ў Вэнэсуэле.
📑 Ці ведаеце вы тарашкевіцу?
https://smarturl.click/xV3R4
У дзень нараджэньня выбітнага беларускага мовазнаўцы, грамадзкага і палітычнага лідэра Браніслава Тарашкевіча нагадаем, што ён аўтар першай агульнапрызнанай граматыкі беларускае літаратурнае мовы і яе правапісу (тарашкевіцы).
Гэты тэст — пра тарашкевіцу і крыху пра самога Тарашкевіча.
КДБ спрабаваў завэрбаваць праваабаронцу Танкачову. Затым яе выслалі зь Беларусі
https://smarturl.click/aRG0d
Гісторыя з дэпартацыяй зь Беларусі — ужо другая ў жыццьі Танкачовай. 13 лістапада 2014 году ўлады анулявалі ейны дазвол на жыхарства і выслалі з краіны. Фармальна за перавышэньне хуткасьці, хоць Танкачова аспрэчвала рашэньне аб высылцы ў судзе. У Беларусь яна змагла вярнуцца толькі ў лютым 2018 году, і да пачатку 2026 году заставалася ўнутры краіны.
Пяць фактаў пра тарашкевіцу, ці беларускі клясычны правапіс
https://smarturl.click/XD72M
Да дня нараджэньня Браніслава Тарашкевіча ўспамінаем, чым адметны беларускі клясычны правапіс, якім беларуская Свабода прынцыпова карыстаецца ад часу свайго заснаваньня.
У Польшчу трэці раз за тыдзень заляцелі паветраныя балёны зь Беларусі
https://smarturl.click/20JyX
У ноч на 1 лютага польскія вайскоўцы зафіксавалі ўварваньне ў паветраную прастору краіны аб’ектаў, падобных на паветраныя балёны. Аб’екты заляцелі з боку Беларусі.
Асноўныя публікацыі Свабоды і найважнейшыя падзеі 31 студзеня
У Беларусі маразы да мінус 33 °C
Арына Сабаленка саступіла ў фінале Australian Open прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай
У студзені 122 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі
Ізноў мэтэазонды. Польшча другі раз на гэтым тыдні зафіксавала парушэньне паветранай прасторы з боку Беларусі
«Сварка Ціханоўскіх цікавіла ўкраінцаў больш, чым сустрэча зь Зяленскім», - дасьледчыца Atlantic Council
«Стары сьвет разваліўся, а новы яшчэ „не падвезьлі“». Дар’я Ракава напісала кнігу пра беларусаў у эміграцыі
«„Нізкі статус“ — гэта спосаб зламаць чалавека». Былы палітвязень Дзьмітры Кучук — пра турэмную сыстэму знутры
Ізноў мэтэазонды. Польшча другі раз на гэтым тыдні зафіксавала парушэньне паветранай прасторы з боку Беларусі
Пра «ўваходжаньне ў паветраную прастору Польшчы» у ноч на 31 студзеня аб’ектаў з боку Беларусі заявіла польскае Апэратыўнае камандаваньне відаў Узброеных сіл. https://smarturl.click/Qb7l0
Аналіз парамэтраў палёту, як адзначыла вайсковая структура, дазволіў з высокай ступеньню верагоднасьці распазнаць іх як «аэрастаты, якія перамяшчаюцца ў адпаведнасьці з наяўнымі мэтэаралягічнымі ўмовамі».
Значная частка Ўкраіны абясточаная праз збой у энэргасыстэме; Малдова таксама часткова без сьвятла
Раніцай 31 студзеня ў Кішынёве і іншых населеных пунктах Малдовы адбыліся адключэньні электрычнасьці. У міністэрстве энэргетыкі краіны патлумачылі, што гэта адбылося «з прычыны сур’ёзных праблем у электрасетцы Ўкраіны». https://smarturl.click/nV4RO
Раніцай у энэргасыстэме Ўкраіны адбылася аварыя, у выніку якой была абясточана значная частка краіны.
Сьвятло зьнікла ў Кіеве, Харкаве, Жытоміры, Віньніцы, Палтаве, Адэскай вобласьці і іншых рэгіёнах. У многіх гарадах таксама зафіксаваны перабоі з водазабесьпячэньнем з прычыны абясточваньня помпавых станцый. У Кіеве і Харкаве не працуе мэтро.
Арына Сабаленка саступіла ў фінале Australian Open прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай
Першая ракетка сьвету прайграла фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Australian Open. https://smarturl.click/Qb7lp
Першы сэт Сабаленка прайграла 4:6, другі сэт выйграла 6:4, у трэцім сэце прайграла 4:6.
Арына Сабаленка зьяўляецца пераможцай турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе — Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024), а таксама дасягала першай пазыцыі ў сусьветным рэйтынгу WTA.
«Сварка Ціханоўскіх цікавіла ўкраінцаў больш, чым сустрэча зь Зяленскім»
Уладзімір Зяленскі заявіў пра намер прызначыць упаўнаважанага па пытаньнях Беларусі і сказаў, што неабходна падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі. Раней ён сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні, а ў Кіеве праз пару дзён затрымлі беларускую шпіёнку. Ці разварот гэта ўкраінскай палітыкі адносна Беларусі і якая яго прычына? Глядзіце размову з Аленай Бабаковай, журналісткай, дасьледчыцай Atlantic Council. https://www.youtube.com/watch?v=EmEuXmsI5RA
«Стары сьвет разваліўся, а новы яшчэ „не падвезьлі“». Дар’я Ракава напісала кнігу пра беларусаў у эміграцыі → https://smarturl.click/8pJ62
У Варшаве адбылася інтэрактыўная прэзэнтацыя шчырай кнігі «Я/Мы Эміграцыя», якую напісала 25‑гадовая беларуска, настаўніца польскай мовы Дар’я Ракава.
«У новай краіне жыхарства доўга маўчыш. Спачатку табе бракуе слоўва. І часта чуеш ад самых розных людзей, куды табе трэба ехаць, які ты „не такі“ ды які ты недарэчны, калі ўсё ж вырашаеш адкрыць рот. Дыскрымінацыя становіцца настолькі звыклай часткай жыцьця, што да таго моманту, калі мовы ўжо хапае, каб адказаць усім, працягваеш маўчаць, паверыўшы ў сваю непаўнавартасьць», — піша аўтарка кнігі «Я/Мы Эміграцыя».Читать полностью…
Асноўнае за 30 студзеня
• Чалы: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз
• Зяленскі, Ціханоўская і Лукашэнка — чаму зьмянілася палітыка Кіева?
• Павялічацца пэнсіі й дзіцячыя выплаты, увядуць ліміт на безьліміт. Якія зьмены чакаюць беларусаў у лютым
• Клецак двойчы за два дні быў без вады: прарвала трубы, пракладзеныя ў 1974 годзе
• Забаранілі званіць дадому. Што адбываецца з грамадзянінам Літвы і Францыі, які абвясьціў галадоўку ў беларускай калёніі
• Офіс Ціханоўскай рыхтуецца да пераезду ў Варшаву. Прычынай назвалі зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве
• Калесьнікава: Вяртаньне да нармальнага жыцьця азначае — кожны можа вярнуцца дадому
• «Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры
• Франак Вячорка — аб новай візавай стратэгіі ЭЗ: сытуацыя ў цэлым застаецца такой жа, як летась
• Зяленскі адмовіўся ад перамоваў ў Маскве ці Беларусі і запрасіў Пуціна ў Кіеў, «калі ён наважыцца»
• Прэзыдэнт і прэм’ер Літвы выказаліся супраць аднаўленьня транзыту беларускіх калійных угнаеньняў
• Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеі
Армія абароны Ізраілю пацьвердзіла гібель каля 70 тысячаў чалавек у Газе → https://smarturl.click/Gg5p4
Паводле Арміі абароны Ізраілю, маштаб чалавечых стратаў у Газе фармаваўся
• у выніку баявых дзеяньняў,
• праз расправы ХАМАС з апанэнтамі,
• ад падзеньня дэфэктных ракетаў.
Галоўнае на Радыё Свабода за 1 лютага
🔖У Польшчу трэці раз за тыдзень заляцелі паветраныя балёны зь Беларусі
🔖«Каб офіс Ціханоўскай пазелянеў». Як новы дарадца Ціханоўскай Дзьмітры Кучук мяняе экалягічныя звычкі каманды дэмакратычных сілаў
🔖Бабарыка пра ролю Расеі ў 2020-м: «Бяз процівагі ўсходняму суседу практычна немагчымыя зьмены ў Беларусі»
🔖КДБ спрабаваў завэрбаваць праваабаронцу Танкачову. Затым яе выслалі зь Беларусі
🔖12 чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны пасьля ўдару расейскага бесьпілётніка
🔖Амэрыканскі мільянэр Эпштэйн атрымліваў візы ў Беларусь і, праўдападобна, наведваў краіну некалькі разоў
🔖Пяць фактаў пра тарашкевіцу, ці беларускі клясычны правапіс
🔖Нерэалізаваныя праекты Беларусі ў Вэнэсуэле. Хто, колькі і за што вінен
Павал Севярынец: «Дзядок трымаўся ў турме ўзорна. Кажу вам, гэта быў „Галівуд“»
https://smarturl.click/0B9Jv
«Мікола трымаўся ў турме ўзорна. Кажу вам, гэта быў проста Галівуд. Месяцамі ў ШЫЗА і „адзіночках“. Годна, проста і ясна, па-беларуску, размаўляў і з адміністрацыяй, і зь сябрамі, і з „блатнымі“. Гучна падтрымліваў суседзяў. Распавядаў навіны. Сьведчыў пра Бога.Читать полностью…
Колькі разоў адміністрацыя спрабавала яго зламаць, „апусьціць“, справакаваць, маральна зьнішчыць. Але Дзядка было, як кажуць у турме, „ня ўзяць“».
Расея абстраляла радзільню ў Запарожжы, ёсьць параненыя
https://smarturl.click/WR7oZ
У выніку нападу на Запарожжа параненыя шасьцёра чалавек, у тым ліку дзьве жанчыны, якія праходзілі абсьледаваньне ў час расейскага ўдару.
Відэа Суспільне Запоріжжя
«Каб офіс Ціханоўскай пазелянеў». Як новы дарадца Ціханоўскай Дзьмітры Кучук мяняе экалягічныя звычкі каманды дэмакратычных сілаў
https://smarturl.click/L3MAM
Былы палітвязень, старшыня зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук стаў няштатным дарадцам Ціханоўскай у пытаньнях экалёгіі. У «Размове з Свабодай» ён расказаў пра захады, якія трэба рабіць, каб лідэрка дэмакратычных сілаў і яе офіс «пазелянелі».
Амэрыканскі мільянэр Эпштэйн атрымліваў візы ў Беларусь і, праўдападобна, наведваў краіну некалькі разоў
https://smarturl.click/E1530
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала чарговую партыю дакумэнтаў, якія атрымалі ў прэсе назву «файлаў Эпштэйна».
У апублікаваных дакумэнтах ёсьць візавыя анкеты, якія Джэфры Эпштэйн запаўняў перад прыездам у Беларусь. Ён падаваў дакумэнты на атрыманьне кароткатэрміновай візы ў 2016 годзе.
Бабарыка пра ролю Расеі ў 2020-м: «Бяз процівагі ўсходняму суседу практычна немагчымыя зьмены ў Беларусі»
https://smarturl.click/p2GBX
Палітык, які пасьля вызваленьня зь беларускай турмы пасяліўся ў Нямеччыне, падзяліўся пэўнымі думкамі адносна будучыні Беларусі і ролі ў гэтым Эўропы.
Акрамя таго, ён адзначыў, што ў рэжыму Лукашэнкі застаецца апірышча ў выглядзе Масквы.
Ужо сёньня: Дзень памяці Барыса Кіта → https://smarturl.click/vdavG
🗓 1 лютага
1863 — Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму
1411 — заключаны Торунскі мір
1661 — народнае паўстаньне ў Магілёве супраць маскоўскага гарнізону.
1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі
1946 — байцы Рамуальда Рэйса («Бурага») спалілі вёскі Заляшаны і Выганоўская Волька на Падляшшы.
2023 — разам з дырэктаркай Аксанай Багданавай з Музэя Азгура ў Менску на знак пратэсту супраць рэпрэсій звольніліся 5 спэцыялістаў.
🌱 Нарадзіліся: Рамуальд Зямкевіч, Марцін Кухта, Аляксандар Сянкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Сяргей Прытыцкі, Барыс Ельцын, Іван Пратасеня, Марыя Паўліна Сурвіла
🕯 У памяці: Барыс Кіт, Аўгуст Моцны, Іван Паскевіч, Язэп Ярашэвіч, Гелена Скірмунт, Віслава Шымборска,Тацяна Зіненка
The New York Times: Гены могуць кантраляваць вашу даўгалецьце, незалежна ад таго, наколькі здаровы ваш лад жыцьця
Амэрыканскае выданьне The New York Times піша пра высновы навуковага дасьледаваньня, апублікаваныя ў часопісе «Science»: патэнцыйная працягласьць жыцьця чалавека ў значнай ступені вызначаецца генэтыкай — незалежна ад таго, наколькі здаровы лад жыцьця ён вядзе. https://smarturl.click/kZG0k
Дасьледаваньне паказала, што людзі з сем’яў доўгажыхароў маюць нашмат большыя шанцы дажыць да глыбокай старасьці. Мэтай дасьледаваньня было аддзяліць уплыў зьнешніх фактараў — інфэкцый, няшчасных выпадкаў, сацыяльных умоў — ад унутранага фактару генэтыкі. Вынікі аказаліся нечаканымі: гены могуць тлумачыць больш за 50 працэнтаў адрозьненьняў у працягласьці жыцьця. Раней лічылася, што іх унёсак складае каля 25 працэнтаў або менш.
Аўтары падкрэсьліваюць, што здаровы лад жыцьця — правільнае харчаваньне, фізычная актыўнасьць, адмова ад курэньня — застаецца важным, але ён больш уплывае на якасьць жыцьця, а не на максымальны ўзрост.
У Беларусі маразы да мінус 33 °C
Сыноптыкі папярэджваюць пра складаную зімовую абстаноўку на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя дні. https://smarturl.click/w4mky
1 лютага па ўсходзе Беларусі захаваецца галалёдзіца, што можа ўскладніць рух транспарту і павялічыць рызыку ДТЗ. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы краіны тэмпэратура паветра панізіцца да —25... — 30 °C.
2 лютага ў панядзелак мароз узмоцніцца. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца —25...—30 °C, месцамі тэмпэратура апусьціцца да —31...—33 °C.
Урад ФРГ засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвала правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі»
«Альтэрнатыва для Германіі» супрацоўнічае з беларускім рэжымам прынамсі на нізавым узроўні. https://smarturl.click/vda1G
Кабінэт адхіліў тры запыты, накіраваных «АдГ». У выпадку Беларусі гаворка ідзе аб праектах з сумамі фінансаваньня 500 тыс. і 220 тыс. эўра. Крытыкі ўльтраправых заяўляюць, што запыты «АдГ» паводле стылістыкі падобныя на запыты КДБ.
У траўні 2025 года БТ паведаміла пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных недзяржаўных СМІ, якія выжылі пасьля зачысткі незалежнага мэдыяполя, якія мелі дамовы аб супрацоўніцтве з амбасадай Германіі. Гучны рэзананс атрымала гісторыя з выкарыстаньнем працы палітвязьняў беларускай фірмай дэпутата ў фэдэральнай зямлі Саксонія ад «АдГ» Ёрга Дорнаў.
У студзені 122 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі
Ад пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 122 чалавекі — у 1,85 раза больш, чым за той жа пэрыяд 2025-га (66), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных даных Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. https://smarturl.click/WR7lX
Колькасьць пажараў у гадавым вымярэньні павялічылася ў 1,88 раза — з 499 да 936.
За 30 дзён студзеня гэтага года на пажарах траўмаваны 76 чалавек, выратаваны — 61 .
«„Нізкі статус“ — гэта спосаб зламаць чалавека». Былы палітвязень Дзьмітры Кучук — пра турэмную сыстэму знутры
Былы палітвязень, старшыня зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук стаў дарадцам Ціханоўскай у пытаньнях экалёгіі. Ён правёў за кратамі год і 7 месяцаў з прысуджаных яму 6 гадоў, вызвалены ў верасьні 2025-га. Кучук расказвае, як палітвязьням за кратамі надаюць «нізкі статус». https://smarturl.click/MG7l4
Глядзіце відэа https://www.youtube.com/watch?v=ESOVMc_d9-g
Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Альгерда Бахарэвіча → https://smarturl.click/vdavG
🗓 31 студзеня
1563 — Іван Жахлівы пачаў аблогу Полацку.
1918 — утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят.
1918 — Савецкая Расея перайшла на грыгарыянскі каляндар.
1943 — нацысты зьнішчылі гета ў Пружанах.
1946 — «выклятыя жаўнеры» з аддзелу Бурага забілі 30 праваслаўных фурманаў на Гайнаўшчыне.
1957 — у Менску заснаваны Дзяржаўны музэй Беларусі.
2020 — Вялікая Брытанія выйшла з Эўрапейскага Зьвязу.
🌱 Нарадзіліся: Альгерд Бахарэвіч, Станіслаў Сільвястровіч, Алесь Гурло, Міхась Міцкевіч, Анатоль Грыцкевіч, Кэндзабура Оэ, Мікола Купава.
🕯 У памяці: Бэнэдыкт Дыбоўскі, Зьміцер Прышчэпаў, Кастусь Рамановіч, Мікалай Амельяновіч.
Лукашэнка параіў жанчынам для захаваньня прыгажосьці замест касмэтыкі чысьціць шуфлямі сьнег
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня заводу «Планар» параіў жанчынам сродак для прыгажосьці, лепшы за касмэтыку.
«Вы ж так хочаце быць прыгожымі. Усялякую заразу на твар, яшчэ кудысь на цела наносіце, мёдам абмазваецеся, калі хтосьці ў парыльню ідзе, і гэтак далей. Я ж гэта разумею, ведаю. Найлепшы мёд для прыгажосьці — гэта шуфля ў рукі і чысьціць сьнег. Паверце, гэта самы лепшы сродак», — сказаў Лукашэнка супрацоўніцам «Планара».
Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеі → https://smarturl.click/dwG96
28 студзеня ў Кангрэсе ЗША прайшоў закрыты брыфінг па пытаньнях выведкі. Выданьне Army Recognition паведаміла, што на брыфінгу гаворка ішла ў тым ліку і пра Беларусь.
Паводле выданьня, на брыфінгу было адзначана, Беларусь цяпер трэба разглядаць як функцыянальны працяг вайсковай архітэктуры Расеі, а не як слаба зьвязанага зь ёй партнэра.
Расея атрымала ўстойлівы доступ да беларускіх вайсковых базаў, паветранай прасторы і лягістычных калідораў для нанясеньня ўдараў і разгортваньня сілаў.