radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 15 сакавіка

📌Пяць унікальных экспанатаў Віленскага беларускага музэю, які адзначыў 25-годзьдзе свайго аднаўленьня

📌Віленскі аэрапорт у ноч на 15 сакавіка прыпыняў працу праз падазрэньне на мэтэазонды

📌Трамп пагражае новымі нападамі на востраў Харг пасьля ўдару Ірану па арабскіх дзяржавах Пэрсыдзкай затокі

📌Прэм’ер-міністар Бэльгіі заклікаў Эўразьвяз да перамоваў з Пуціным

📌Казахстан праводзіць рэфэрэндум пра зьмену Канстытуцыі

📌У красавіку ў Беларусі будуць чатыры выходныя запар

📌Праз абстрэлы на Блізкім Усходзе перанясуць футбольную сустрэчу чэмпіёнаў Паўднёвай Амэрыкі і Эўропы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У красавіку ў Беларусі будуць чатыры выходныя запар

https://smarturl.click/Qb6D3

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублкі Беларусь паведаміла пра тое, як будзе сфармаваны працоўны каляндар на наступны месяц у сувязі з Радаўніцай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇰🇿 Казахстан праводзіць рэфэрэндум пра зьмену Канстытуцыі

https://smarturl.click/VRJj4

Усенароднае галасаваньне стартавала раніцай 15 сакавіка. У бюлетэні ўсяго адно пытаньне: ці прымаюць грамадзяне новую Канстытуцыю, апублікаваную 12 лютага. Галасаваць можна толькі за ўвесь дакумэнт цалкам — падтрымаць яго ці адхіліць. У галоўным законе краіны зьмяняецца каля 40% усяго тэксту, а зьмены пераважна закрануць узаемаадносіны паміж галінамі ўлады.

Рэфэрэндум ужо выклікаў крытыку. Шэраг палітычных і грамадзкіх дзеячаў мяркуе, што зьмененая Канстытуцыя ўзмоцніць і без таго істотныя пазыцыі кіраўніцтва дзяржавы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пагражае новымі нападамі на востраў Харг пасьля ўдару Ірану па арабскіх дзяржавах Пэрсыдзкай затокі

https://smarturl.click/6WQRY

Іранцы ўдарылі па энэргетычнай інфраструктуры амэрыканскіх хаўрусьнікаў у рэгіёне. Армуская пратока па-ранейшаму заблякаваная Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць унікальных экспанатаў Віленскага беларускага музэю, які адзначыў 25-годзьдзе

https://smarturl.click/p2gjX

У сакавіку адзначыў чвэрць стагодзьдзя сваёй працы Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды музэйнікі правялі ўрачысты прыём, падчас якога распавялі гісторыю музэю, якой агулам ужо больш за 100 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧾 Што вы ведаеце пра беларускую Канстытуцыю? Праверце сябе

15 сакавіка 1994 была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. Ці ведаеце вы, што гэтаму папярэднічала, як прымалася Канстытуцыя і як яна мянялася?

ТЭСТ: https://smarturl.click/WkVX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нямецкі філёзаф і сацыёляг Юрген Габэрмас памёр на 97-м годзе жыцьця

Габэрмас быў адным з самых уплывовых палітычных мысьляроў сучаснасьці. Яго можна лічыць прадстаўніком Франкфурцкай школы — крытычнай тэорыі сучаснага грамадзтва, якая разьвівала ў тым ліку і ідэі марксізму. Сярод найбольш вядомых працаў Габэрмаса — «Структурная зьмена публічнай сфэры» і «Тэорыя камунікацыйнага дзеяньня». https://smarturl.click/5Z0D3

У 50-я гады Габэрмас выступаў супраць ядзерных выпрабаваньняў, у XXI стагодзьдзі — за дэмакратыю, адзіную Эўропу і супраць правых папулістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпэратурных рэкордаў

Пяты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і даступных архіўных зьвестак Белгідрамэту. https://smarturl.click/Qb6op

У Берасьці паветра прагрэлася да 18,1°. У Горадні тэмпэратура дасягнула 18° (14° у 2007 годзе). Найцяплей было ў Кобрыні — 18,7°.

З 9 па 13 сакавіка зафіксаваны 71 лякальны і адзін абсалютны рэкорд (12 сакавіка ў Кобрыні — 18,8° супраць 17,8° у 2002 годзе ў Лельчыцах).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заўтра ў Лос-Анджэлесе ўручаць «Оскары»

У ноч з нядзелі на панядзелак па беларускім часе ў Лос-Анджэлесе пройдзе 98-я цырымонія ўручэньня прэміі «Оскар». Узнагароды будуць уручаць у тэатры Dolby Theatre за найлепшыя фільмы 2025 года. У галоўнай намінацыі «Найлепшы фільм» сёлета прадстаўленыя 10 карцін. Расказваем пра галоўных фаварытаў https://smarturl.click/zdgJJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Куба пачынае вызваляць вязьняў і ўступае ў перамовы з ЗША

Прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль заявіў, што нядаўна адбыліся перамовы з урадам ЗША. https://smarturl.click/Redo8

Паводле яго слоў, за апошнія тры месяцы на Кубу не паступала ніякіх паставак нафты з прычыны энэргетычнай блякады ЗША. 

За некалькі гадзін да яго выступу МЗС Кубы заявіў, што ўлады вызваляць 51 зьняволенага пры пасярэдніцтве Ватыкана, заўважыў The Wall Street Journal. Ці будуць гэта звычайныя вязьні ці палітычныя, не ўдакладнялася.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пабег глядзець, як круціцца лічыльнік праслухоўваньняў», Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах

Былы палітвязень і юрыст Максім Знак паведаміў, што яго музычныя запісы зьявіліся на асноўных музычных стрымінгавых плятформах. https://smarturl.click/5Z06J

Паводле Знака, раней яго творы можна было слухаць толькі на SoundCloud, дзе ён публікаваўся пад псэўданімам Max Bai. Цяпер жа песьні разьмешчаныя прыкладна на 25 плятформах. Музыку можна знайсьці, увёўшы ў пошуку «Maksim Znak» на такіх сэрвісах, як Spotify, Apple Music і YouTube Music.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вэтэраны групы «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіроўныя пасады ў расейскім сакрэтным спэцпадразьдзяленьні «Центр 795» — The Insider

Вэтэраны групы «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіроўныя пасады ў расейскім сакрэтным спэцпадразьдзяленьні «Центр 795», «зьвязаным з палітычнымі забойствамі за мяжой», вынікае з апублікаванага расьсьледаваньня The Insider. https://smarturl.click/ZXdRY

«Абодва яны (Радкевіч і Драздоў), як сьведчыць база беларускіх кібэрпартызан, зьяўляюцца вэтэранамі групы „Альфа“ КДБ Беларусі — відавочна, вынік мэтанакіраванага рэкрутаваныя з саюзных спэцслужбаў, чые афіцэры ня маюць расейскай інстытуцыянальнай біяграфіі і не трапляюць у поле зроку замежнай контрвыведкі або сьледчых», — гаворыцца ў расьсьледаваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Васіля Захаркіhttps://smarturl.click/7vVVl

Васіль Захарка — прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах.

🗓 14 сакавіка
1499 — Менск атрымаў магдэбурскае права.
1633 — Уладзіслаў Ваза прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
1863 — у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі.
1919 — у Нясьвіжы пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.
1990 — з Канстытуцыі СССР выключылі артыкул пра кіроўную ролю камуністычнай партыі.
2006 — адкрыўся Палескі драматычны тэатар у Пінску.

🌱 Нарадзіліся: Альбэрт Айнштайн, Iван Валодзька, Павал Малчанаў, Павал Дубашынскі, Павал Місько, Лёнік Тарасэвіч, Анка Ўпала.

🕯 У памяці: Мікалай Сапега, Карл Маркс, Васіль Захарка, Міхась Сеўрук, Ігар Есьман, Мікола Гіль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 13 сакавіка

«ПіК Свабоды». Суд у Гаазе заняўся Лукашэнкам. У Беларусі арыштавалі міністра. Ці заробіць Беларусь на вайне ў Іране

• Ці асудзяць Лукашэнку, ці падаражэе паліва і ці здымуць санкцыі? Вынікі тыдня падводзіць Валер Карбалевіч

Лукашэнка пра высылку палітвязьняў: «Тыя, хто нам не патрэбныя, — або будуць сядзець, або вы ў Амэрыку іх забераце»

• Чаму памерлі парадзіха і немаўля ў койданаўскім шпіталі? Ці сапраўды небясьпечны цэфтрыаксон? Запыталіся ў экспэртаў

• «Калі б Цымбераў не памёр, прыйшлі б і да яго», — Тацяна Нядбай тлумачыць, чаму ўлады палююць на выдаўцоў

«Будзе літара Z над Купалаўскім». Спыталі ў актора і філёзафа, навошта нацыянальнаму тэатру расейскі мастацкі кіраўнік

• «Ніколі не сустракаўся з адмоўнай рэакцыяй». Як польскі інжынэр самастойна вывучыў беларускую мову

«Там пекла». Што расказваюць украінцы, якія празь Беларусь выехалі з акупаваных Расеяй рэгіёнаў

• Францыя адмовіла беларускаму мастаку-акцыяністу Аляксею Кузьмічу ў статусе ўцекача

• Палітык, які ня браў удзел у выбарах, шматкроць суджаны. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадачаў Беларускай тэлевізіі

• Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі, тлумачыць Валер Карбалевіч

• Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі выдаўцоў Зьмітра Коласа і Вацлава Багдановіча, а таксама кнігара Алеся Яўдаху

• ЗША часова вывелі з-пад санкцый расейскую нафту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бразыліі адшукалі новы від гіганцкага дыназаўра, які ня быў вядомы навуцы ранейhttps://smarturl.click/Qb6k0

Яму далі назву Dasosaurus tocantinensis. Цікава, што ў Гішпаніі быў знойдзены ягоны «сваяк», што даказвае існаваньне сухапутнага маршруту паміж цяперашнімі кантынэнтамі 120 мільёнаў гадоў таму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз абстрэлы на Блізкім Усходзе перанясуць футбольную сустрэчу чэмпіёнаў Паўднёвай Амэрыкі і Эўропы

https://smarturl.click/Red3b

Сустрэча найлепшых зборных Паўднёвай Амэрыкі і Эўропы, якая атрымала назву «Фіналісіма», перанесеная з Катару праз ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці адкрылі першы і адзіны ў Беларусі музэй зубра

https://smarturl.click/zdgvo

Зборы музэю пры адкрыцьці ўбіраюць 300 экспанатаў і працягваюць папаўняцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Бэльгіі заклікаў Эўразьвяз да перамоваў з Пуціным

https://smarturl.click/Qb6Dp

Кіраўнік бэльгійскага ўраду Барт Дэ Вэвэр заклікаў краіны Эўразьвязу даць дазвол на перамовы з Расеяй, бо альянс дагэтуль ня змог прымусіць Маскву адмовіцца ад вайны супраць Украіны.

У Брусэлі ня хочуць, каб за сталом перамоваў з Масквой былі толькі ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віленскі аэрапорт у ноч на 15 сакавіка прыпыняў працу праз падазрэньне на мэтэазонды

https://smarturl.click/MGY0V

Вымушаны перапынак у працы адбыўся 14 сакавіка з 21:46 да 23:35.

Гэта першае такое здарэньне ў сакавіку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇺 На Кубе пратэстоўцы падпалілі будынак мясцовага камітэту Камуністычнай партыі

https://smarturl.click/ggl0w

Антыўрадавыя пратэстоўцы напалі на сядзібу Камуністычнай партыі ў Мароне, у цэнтральнай частцы выспы. Напад быў выкліканы адключэньнямі электрычнасьці і нафтавай блякадай ЗША.

Прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль заявіў у сацыяльных сетках, што гнеў з прычыны працяглых адключэньняў электраэнэргіі зразумелы, але папярэдзіў аб небясьпецы гвалту.
«Вандалізм і гвалт не застануцца беспакаранымі», — сказаў ён.

Марон ужо быў месцам значных пратэстаў у час антыўрадавых закалотаў 11 ліпеня 2021 году — найбуйнейшых з часоў рэвалюцыі Фідэля Кастра 1959 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі; цыклён «Хавэр; «Маршы недармаедаў»

🗓 15 сакавіка https://smarturl.click/7vVL7

1923 — Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Літвой дзяржаўнай мяжой.
1990 — Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.
1994 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
2013 — моцны сьнежны цыклён «Хавэр» у Беларусі.
2017 — у Горадні, Магілёве і Менску прайшлі «Маршы недармаедаў» супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве.
2023 — арыштаваны Аляксандар Манцэвіч, рэдактар «Рэгіянальнай газэты».

🌱 Нарадзіліся: Габрыэль Лянкевіч, Юзаф Завадзкі,  Францішак Вярэнька,  Яўген Ляцкі,  Аляксей Назарэўскі, Арсен Арсенка, Жарэс Алфёраў, Ірына Шыкунова, Марына Шукюрава (Руся).

🕯 У памяці: Васіль Шаранговіч, Артур Комптан, Рэнэ Клер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Форум аб бясьпецы і будучыні Беларусі пройдзе ў Дзень Волі ў Кіеве

У Кіеве 25 сакавіка адбудзецца «рэгіянальны форум бясьпекі „Шлях да Свабоды“», паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінэт, адзін з арганізатараў падзеі. https://smarturl.click/aRbad

Форум будзе прысьвечаны «ключавым аспэктам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам ад рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытаньням супрацы беларускіх дэмакратычных сілаў з Украінай і эўрапейскімі партнэрамі». Да ўдзелу запрошаныя ўкраінскія і заходнія экспэрты, беларускія палітычныя дзеячы і добраахвотнікі, якія ваююць за Ўкраіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 14 сакавіка

Беларусы стварылі гульню, у якую хочуць пагуляць 850 000 чалавек. Мы паглядзелі Demo і расказваем, што ў ёй цікавага 

Вэтэраны групы «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіроўныя пасады ў расейскім сакрэтным спэцпадразьдзяленьні «Центр 795» — The Insider 

«Пабег глядзець, як круціцца лічыльнік праслухоўваньняў», Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах 

«Белавія» паведаміла, колькі чалавек вярнула ў Беларусі зь Блізкага Усходу ад пачатку баявых дзеяньняў 

Форум аб бясьпецы і будучыні Беларусі пройдзе ў Дзень Волі ў Кіеве 

У ноч на суботу ў Амстэрдаме адбыўся выбух у габрэйскай школе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Марыі Калесьнікавай уручылі Міжнародную прэмію Карла Вялікага асабіста

Беларуская палітык і грамадзкая дзячка Марыя Калесьнікава атрымала Міжнародную прэмію Карла Вялікага ў Ахене асабіста падчас урачыстай цырымоніі 14 сакавіка 2026 года. https://smarturl.click/Redol

Міжнародная прэмія Карла Вялікага была прысуджаная Калесьнікавай яшчэ ў 2022 годзе за яе ўклад у барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Аднак на той момант яна знаходзілася ў зьняволеньні ў Беларусі і не магла прысутнічаць на ўручэньні. Узнагароду тады атрымала ад яе імя сястра — Тацяна Хоміч.

Прэмію Карла Вялікага лічаць адной з найбольш прэстыжных эўрапейскіх узнагарод. Яе прысуджаюць людзям і арганізацыям, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага адзінства, дэмакратыі і правоў чалавека.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ноч на суботу ў Амстэрдаме адбыўся выбух у габрэйскай школе

Мэр горада назвала гэта «наўмысным нападам на габрэйскую абшчыну». https://smarturl.click/AxkLO

Як адзначае агенцтва Reuters, гэтая школа — адзіная ў Нідэрляндах, прызначаная спэцыяльна для артадаксальных габрэяў.

9 сакавіка адбыўся выбух у сынагозе ў бэльгійскім горадзе Льеж. 12 сакавіка невядомы паспрабаваў урэзацца на аўтамабілі ў будынак сынагогі «Храм Ізраіля» у навакольлях амэрыканскага горада Дэтройт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канцэнтраваная атака РФ на Кіеўшчыну. Ёсьць загінулыя і параненыя

У ноч на суботу расейскія войскі нанесьлі масаваны ўдар ракетамі і дронамі па Ўкраіне. У Кіеўскай вобласьці загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 15 атрымалі раненьні — трое параненых у цяжкім стане. https://smarturl.click/OLJWO

Выданьне Insider.ua піша, што цэльлю атакі сталі Трыпольская ЦЭС і падстанцыя ў Налівайкаўцы, якая забясьпечвае сувязь Кіева з Ровенскай АЭС. У Кіеўскай вобласьці ўвялі рэжым надзвычайных адключэньняў электраэнэргіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎮 Беларусы стварылі гульню, у якую хочуць пагуляць 850 тысяч чалавек. Мы паглядзелі Demo і расказваем, што ў ёй цікавагаhttps://smarturl.click/8pRj2

Replaced — гэта плятформэр у стылістыцы кібэр-панк ад студыі зь беларускімі каранямі Sad Cat Studios.

Гульню рабілі з 2018 году, у ёй ёсьць беларуская мова, а каб выпусьціць праект, яго стваральнікі знайшлі інвэстыцыі на 5 мільёнаў даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп адмовіўся ад украінскай дапамогі ў абароне ад дронаў → https://smarturl.click/w4dn8

«Нам не патрэбная іхная дапамога ў абароне ад бесьпілётнікаў. Мы ведаем пра бесьпілётнікі больш, як хто-небудзь. Насамрэч, у нас найлепшыя бесьпілётнікі ў сьвеце», — сказаў у інтэрвію Fox News прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белавія» ня будзе выконваць рэйсаў у Ізраіль як мінімум да 23 сакавікаhttps://smarturl.click/y6gyJ

Авіяцыйныя ўлады Ізраілю прадоўжылі закрыцьцё паветранай прасторы для замежных авіяперавозьнікаў. Тым часам у Беларусь з краінай Пэрсыдзкай затокі працягваюць прылятаць беларусы, якія апынуліся ў складаным становішчы праз абстрэлы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі 9 старонак у сацсеткахhttps://smarturl.click/VRJx7

Климовичи («Аднаклясьнікі», старонка ўжо не існуе)
Białoruś 2020 LIVE (Facebook, старонка не абнаўляецца з 2021 году)
Białska Fundacja Solidarnośći z Białorusia (Facebook, назва напісаная з памылкай на самім рэсурсе)
cbs_help — Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Instagram)
chestnok_live_ivulin — Честнок-Live (TikTok)
Inicjatywa Wolna Białoruś (Facebook)
prismatica.belarus (Instagram)
SkeptiC (TikTok)
studprisoners (Instagram)

Читать полностью…
Subscribe to a channel