14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Зарэгістравалі дзевяць выбарчых блёкаў у Каардынацыйную раду. Хто ў сьпісах
Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады зарэгістравала дзевяць выбарчых блёкаў, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду ІV скліканьня.
Расказваем пра тых, хто ў выбарчых сьпісах. https://smarturl.click/WRzVO
Выбары пройдуць 11–17 траўня 2026 году.
Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 4 красавіка
Музыка Алег Хаменка сустракае дзень нараджэньня першы раз у няволі
YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ. Чаму, ці назаўсёды і хто пацярпіць? Разьбіраемся з мэдыяэкспэртам
«Плятформа доўга заплюшчвала вочы, а прапагандысты пагражалі: калі нас заблякуюць, то мы заблякуем YouTube цалкам», — Франак Вячорка
«Нашы словы могуць прывесьці да катаваньняў», — Лабковіч пра асьцярожнасьць у публічных заявах, ануляцыю пашпартоў і ціск на вызваленых
«Ня бачу ніякай сувязі вайны зь беларускай мовай». Як украінка ўзялася вучыць мову суседзяў пасьля 2022 году
У Польшчы чатырох чалавек асудзілі на 1,5—8 гадоў зьняволеньня за перапраўку мігрантаў празь Беларусь і Балканы
«Такі самы тэст для амэрыканцаў, як і са Статкевічам», — гіпотэза Фрыдмана, чаму ня вызвалілі Наважылава
«Такі самы тэст для амэрыканцаў, як і са Статкевічам», — гіпотэза Фрыдмана, чаму ня вызвалілі Наважылава
Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман у эфіру «ПіКа Свабоды» выказаў гіпотэзу, чаму ня быў вызвалены былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Дзьмітрый Наважылаў, хаця яго імя было ў сьпісе вызваленых. https://smarturl.click/L3XlA
«Яны дакладна ведалі, што Мікола Статкевіч будзе адмаўляцца ад дэпартацыі, будзе супраціўляцца дэпартацыі. І яны ведалі і ўсё ж на гэта пайшлі, бо ім цікава было паглядзець, а як будуць рэагаваць амэрыканцы, якія будуць наступствы».
«Плятформа доўга заплюшчвала вочы, а прапагандысты пагражалі: калі нас заблякуюць, то мы заблякуем YouTube цалкам», — Франак Вячорка: https://smarturl.click/4O3jY
Паводле Франака Вячоркі, гэтыя прапагандысцкія каналы заўжды хадзілі на мяжы, і меліся б быць заблякаваныя ўжо даўно і за парушэньне правілаў YouTube, і праз санкцыі.
«Тут магла спрацаваць агульная колькасьць парушэньняў правілаў плятформы. Чаму менавіта гэтыя тры — хутчэй за ўсё — адміністратар акаўнту той самы, і калі блякаваньне за парушэньні плятформы — то караюць усе каналы, якія належаць парушальніку. Калі ж заблякавалі праз санкцыі, то гэтымі трыма блякаваньне не абмяжуецца».Читать полностью…
YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ. Чаму, ці назаўсёды і хто пацярпіць? Разьбіраемся з мэдыяэкспэртам: https://smarturl.click/w4nWQ
Што стала прычынай таго, што YouTube выдаліў каналы дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, а таксама тэлеканалаў АНТ і СТВ, і якія могуць наступствы гэтага кроку? Пра гэта пагаварылі з мэдыяэкспэртам Паўлюком Быкоўскім.
На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Горадні знайшлі старыя пахаваньні
https://smarturl.click/MGyQ3
На будаўнічай пляцоўцы знайшлі парэшткі прыблізна 20 чалавек. Мяркуючы з усяго — гэта старыя могілкі. Пакуль невядома, наколькі старыя. Папярэдне, пахаваньні адносяцца да XVI ці XVII стагодзьдзя.
Ужо сёньня: 232 гады таму паўстанцы Касьцюшкі перамаглі расейскія войскі пад Рацлавіцамі
https://smarturl.click/WRzW9
У гэты дзень у 1794 годзе паўстанцы пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі разьбілі расейскіх захопінікаў пад Рацлавіцамі. Перамога пад вёскай непадалёк Кракава мела важнае значэньне для далейшага разьвіцьця паўстаньня, якое пашыралася на Сандамірскае і Люблінскае ваяводзтвы і Холмскую зямлю.
Перамога пад Рацлавіцамі стала настолькі знакавай, што бітву пад вёскай Паляны на Ашмяншчыне, якая адбылася празь месяц, ліцьвіны-беларусы сталі міжсобку называць «нашымі Рацлавіцамі». Пад Палянамі загоны на чале зь Якубам Ясінскім біліся з тамбоўскім палком Дзеева.
У сучаснасьці вобраз Рацлавіцкае бітвы праходзіць, напрыклад, у творчасьці гурта «Dzieciuki», дзе бітва згаданая ў тэксьце песьні пра Тадэвуша Касьцюшку.
❗️YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ, улады прыгразілі мерамі ў адказ
https://smarturl.click/Y36Ze
YouTube выдаліў каналы дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, а таксама тэлеканалаў АНТ і СТВ. Белтэлерадыёкампанія ў адказ прыгразіла прызнаць пляцоўку «экстрэмісцкай».
Напісалі пра першую рэакцыю розных прапагандысцкіх СМІ на рашэньне найпапулярнейшай відэапляцоўкім ў сьвеце.
У Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» абвешчаныя яшчэ тры арганізацыі і газэта
https://smarturl.click/Axzwg
«Экстрэмісцкімі фармаваньнямі» абвешчаныя Цэнтар новых ідэяў, FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA, Беларускі расьсьледніцкі цэнтар і газэта «Новы Час».
Марыя Калесьнікава вяртаецца на сцэну, у Бэрліне пройдзе яе пэрформанс Freemaria
https://smarturl.click/j7v1q
9 красавіка на бэрлінскай пляцоўцы Radialsystem адбудзецца выступленьне Марыі Калесьнікавай. Музыкантка і прадстаўніца беларускай дэмакратычнай апазыцыі ўпершыню пасьля вызваленьня выйдзе да публікі як артыстка.
🇺🇦Зяленскі назваў становішча на фронце найлепшым для Ўкраіны за апошнія 10 месяцаў
https://smarturl.click/ReZ6p
Зяленскі адзначыў, што наступ, які расейскія войскі плянавалі на сакавік, быў сарваны дзеяньнямі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Расейскія вайскоўцы пасьля раненьняў на вайне з Украінай будуць праходзіць рэабілітацыю ў санаторыях Беларусі
Праходзіць лячэньне і адпачываць у Беларусі расейцы будуць цалкам задарма, а частку грошай на іх утрыманьне і харчаваньне пойдзе з кішэні беларусаў.
Што яшчэ прадугледжвае прапанова Лукашэнкі Маскве і чаго чакаць — у відэа Свабоды.
Як Беларусь выпускае затрыманыя літоўскія грузавікі, патрабуючы за іх стаянку вялікія грошы. ФОТА і ВІДЭА: https://smarturl.click/0BQqn
«Сума вар’яцкая» — так ацэньваюць літоўскія перавозчыкі новыя тарыфы, якія патрабуюць заплаціць за прымусовае захаваньне іх машын у Беларусі.
Для таго, каб аплаціць стаянку сваіх фур і забраць машыны, некаторым трэба будзе заплаціць больш за 130 тысяч эўра. Такіх грошай у кампаній няма, таму людзям давядзецца прадаваць частку машын, каб сабраць грошы і «выкупіць» хаця б частку сваіх грузавікоў у Беларусі.
• Да якой вайны рыхтуе Беларусь Лукашэнка?
• Чаму ня ўсе палітвязьні са сьпісу выйшлі на волю?
Пачынаем стрым з Аляксандрам Фрыдманам, праваабаронцам «Вясны» Уладзем Лабковічам.
У эфіры таксама дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, навуковец Сяргей Бесараб і былы палітвязень Лявон Халатран
https://www.youtube.com/live/Ujn3SZbnxSA
Палесьсе, Мсьціслаў ці Астравец: улады прапанавалі тры пляцоўкі пад адкіды ад БелАЭС.
Чым гэта небясьпечна і якая зь іх лепшая: https://smarturl.click/ReZ9x
Найбольш верагодна, могільнік для адкідаў з БелАЭС пабудуюць побач са станцыяй – так прасьцей з лягістыкай і перавозкай небясьпечных матэрыялаў.
Экспэрты, аднак, папярэджваюць пра рызыкі для грунтовых вод, Нёмана і нават Балтыйскага мора, калі сховішча зробяць няякасна. Асобнае пытаньне – што будзе з высокаактыўнымі адкідамі і адпрацаваным палівам: пасьля перапрацоўкі ў Расіі частку матэрыялаў вернуць у Беларусь, але дзе іх будуць захоўваць, пакуль незразумела.
Ці ведалі вы, што праца беларуса Барыса Кіта дапамагла амэрыканцам ажыцьцявіць першы палёт да Месяца?
Апавядаем гісторыю славутага беларуса
Сакавік 2026 года ў Беларусі стаў самым цёплым і самым сухім за пасьляваенны пэрыяд: https://smarturl.click/9ow2y
Сярэдняя тэмпэратура перавысіла норму на 5 градусаў і склала +5,8 градуса.
Да гэтага найцяплейшымі з 1945 года былі першыя месяцы вясны 2007 і 2025 гадоў (+5,2).
Цяплей за ўсё было 31 сакавіка ў Касьцюковічах (+20), халадней за ўсё – 8 сакавіка ў Клічаве (-9,2).
«Ня бачу ніякай сувязі вайны зь беларускай мовай». Як украінка ўзялася вучыць мову суседзяў пасьля 2022 году: https://smarturl.click/Axzqv
Пагутарылі з украінскай студэнткай Вікторыяй, якая за паўгоду самастойна вывучыла беларускую мову — проста так, бо закахалася ў яе. Яна расказала пра нянавісьць у камэнтарах і падтрымку ў жыцьці, пра сувязь вайны і мовы.
«Нашы словы могуць прывесьці да катаваньняў», — Лабковіч пра асьцярожнасьць у публічных заявах, ануляцыю пашпартоў і ціск на вызваленых: https://smarturl.click/3QD6X
Праваабронца «Вясны», былы палітвязень Уладзь Лабковіч расказаў пра тое, што вядома праваабаронцам пра маштабы ануляваньня пашпартоў былым палітвязьням, чаму ня выйшлі ўсе палітвязьні, якія былі ў сьпісе вызваленых, як улады спрабуюць прымусіць маўчаць пра катаваньні.
Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=Ujn3SZbnxSA
У Беларусі ўвядуць закон, які ўжо шмат гадоў выклікае спрэчкі.
Што кажуць сьвятары, праваабаронцы і якая пазыцыя чыноўнікаў?
Музыка Алег Хаменка сустракае дзень нараджэньня першы раз у няволі
Заснавальніку і кіраўніку славутага гурту «Палац» сёньня спаўняецца 59 гадоў: https://smarturl.click/kZEk6
4 сакавіка Менскі гарадзкі прызнаў вінаватым у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» музы́ку Алегу Хаменку — за супрацу з «Радыё Рацыя».
Празь месяц пасьля прысуду, наколькі вядома, Алег знаходзіцца яшчэ ў менскім СІЗА ў пасёлку Калядзічы, чакае апэляцыі. Ён не пагадзіўся з прысудам, спадзяецца на скасаваньне.
У адказ на выдаленьне каналаў дзяржаўных СМІ Беларусі зь YouTube беларускія прапагандысты і чыноўнікі загаварылі пра палітычную цэнзуру з боку амэрыканскай плятформы.
Нагадаем, што пасьля агульнанацыянальных пратэстаў супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году рэжым Аляксандра Лукашэнкі цалкам зьнішчыў свабоду слова і выказваньня ў краіне, усталяваўшы татальную цэнзуру.
👉 Усе незалежныя грамадзка-палітычныя мэдыя былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі», закрытыя ці выціснутыя за мяжу.
👉 Незалежная журналістыка і яе спажываньне былі крыміналізаваныя.
👉 Дзясяткі беларускіх журналістаў і блогераў, сотні тых, хто спажываў кантэнт незалежных мэдыя, сталі палітычнымі вязьнямі, правялі гады за кратамі.
👉 Пасьля поўнамаштабнай вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны ў лютым 2022 году прапагандысцкія афіцыйныя СМІ Беларусі пашыраюць расейскія ваяўнічыя наратывы, апраўдваюць злачынствы супраць чалавечнасьці.
👉 Бюджэтнае фінансаваньне на дзясяткі мільёнаў даляраў штогод яны маюць за кошт беларускіх падаткаплатнікаў.
Прынамсі 24 беларускія журналісты і супрацоўнікі мэдыя па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі https://smarturl.click/Nx54
Галоўнае за 3 красавіка на Радыё Свабода
📌Палесьсе, Мсьціслаў ці Астравец: улады прапанавалі тры пляцоўкі пад адкіды ад БелАЭС. Чым гэта небясьпечна і якая зь іх лепшая
📌«ПіК Свабоды»: Да якой вайны рыхтуецца Лукашэнка
📌Трамп кліча Лукашэнку, а інтэграцыя з Расеяй паглыбляецца. Тыдзень з Карбалевічам
📌У сацыяльных сетках паведамілі аб выбухах у Магілёве, улады сьцьвярджаюць, што гэта фэйк
📌У сакавіку 10% прададзеных у Менску кватэраў купілі расейцы
📌Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага
📌200 расейскіх «вэтэранаў баявых дзеяньняў» будуць задарма «аздараўляцца» ў беларускіх санаторыях
📌Як Беларусь выпускае затрыманыя літоўскія грузавікі, патрабуючы за іх стаянку вялікія грошы. ФОТА і ВІДЭА
🎧 Беларуская праваслаўная супольнасьць у Польшчы падрыхтавала альбом велікодных сьпеваў
https://smarturl.click/XDavW
Аўтары праекту — беларуская праваслаўная супольнасьць капліцы сьв. Рыгора Перадзэ ў Варшаве. Капліца адносіцца да Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ад сакавіка 2023 году там служаць Боскую літургію па-беларуску і разьвіваюць царкоўныя сьпевы на беларускай мове.
У падрыхтаваным альбоме — 36 аўдыёсьцежак. Сродкі патрэбныя на шыхтаваньне і мастацкае афармленьне нотных зборнікаў, друк і распаўсюд і іншыя дзеяньні.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьнізіліся ўпершыню са сьнежня 2024 году
https://smarturl.click/DY6Z3
Успомнім, што на нарадзе ў сярэдзіне кастрычніка 2025 году Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кіраўніку Нацбанку Раману Галоўчанку «патрошку пускаць у абарот» ЗВР і «дзейнічаць па-гаспадарску».
Дональд Трамп запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Злучаныя Штаты — але ці сапраўды гаворка пра асобны візыт і сустрэчу сам-насам?
Ці зьмяняецца роля ЗША ў сьвеце, навошта Лукашэнку кантакт з Трампам і чаму беларускі сувэрэнітэт усё больш абмяжоўваецца — разьбіраем у выніках тыдня з Валерам Карбалевічам:
https://youtu.be/77PJC-osim4?is=eoAYpcW5nguahb1K
Савет міністраў Беларусі яшчэ ў 2023 годзе прыняў дакумэнт, разьлічаны на ваенны час. Да чаго рыхтуецца ўрад?
BelPol вывучыў паўсакрэтны дакумэнт аб вызваленьні ад прызыву ў войска на выпадак тэрміновай мабілізацыі: https://smarturl.click/ReZ9p
Улады Беларусі прызналі несапраўдным пашпарт яшчэ аднаго былога палітвязьня журналіста Ігара Карнея: https://smarturl.click/DY613
Колішні журналіст Радыё Свабода Ігар Карней паведаміў, што ягоны пашпарт, выдадзены ў 2020 годзе і дзейны да 2030 году, анулявалі.
«А я па наіўнасьці яшчэ разьлічваў, што да 2030 году маю прыстойны люфт. Літаральна на тоненькага пасьпеў зрабіць новы ў пачатку лета 2020-га. Цікава, каб нехта першым не праявіў ініцыятыву спраўдзіць сапраўднасьць сіняй кніжыцы — так і маўчалі б? Пэўна, што так»Читать полностью…
Лукашэнка расказаў пра свае парады Трампу па вайне ў Іране: https://smarturl.click/E10kW
«Амэрыканцы малайцы. Яны пачалі рабіць тое, што я Трампу параіў у апошніх перамовах»Читать полностью…
Лукашэнка расказаў, як лячылі палітвязьня Статкевіча пасьля інсульту за кратамі: https://smarturl.click/WRzq9
«Пасядзеў-пасядзеў на мяжы на лавачцы і дамоў вярнуўся. А не вярнуўся б — ужо б пахавалі. Вы яго выратавалі нядаўна — інсульт. Адвезьлі да Румо. Адзіны апарат у краіне, па-мойму. Выратавалі чалавека, які выбухі ладзіў, які хацеў перавярнуць краіну, забіць прэзыдэнта»