Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Важные истории» : ФСБ можа сачыць за карыстальнікамі Telegram
https://smarturl.click/zd666
За інфраструктуру заснаванага Паўлам Дуравым мэсэнджара Telegram адказваюць кампаніі, якія адначасова з гэтым абслугоўваюць комплексы расейскіх спэцслужбаў, што выкарыстоўваюцца для сачэньня за грамадзянамі. Гэта, як сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні, ставіць пад пагрозу бясьпеку дадзеных карыстальнікаў Telegram па ўсім сьвеце.
📈 Колькасьць карыстальнікаў нядаўна перавысіла мільярд.
Намесьнік генэральнага пракурора Стук патлумачыў праваабаронцу Судаленку, за што той атрымаў завочны прысуд
https://smarturl.click/mBll0
Праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку ўдалося дакладна высьветліць, за што ж яго засудзілі завочна праз год, як ён выйшаў з калёніі. Стала вядома, што ў справе фігуруюць ня толькі «Вясна», але і недзяржаўныя мэдыя, у тым ліку Радыё Свабода.
Украіна і Малдова маюць далучыцца да эўрапейскага роўмінгу ад наступнага году
https://smarturl.click/zd66A
Эўразьвяз запрашае краіны-кандыдаты далучыцца да гэтай часткі свайго адзінага рынку ўпершыню ў гісторыі.
Яны далучацца да рэжыму мабільнага роўмінгу Эўразьвязу 1 студзеня 2026 году.
«Сьцяг для ўсіх», «Як Панну Марыю надрукаваць на туалетнай паперы». Розныя думкі пра бел-чырвона-белы сьцяг на фэстывалі «Baltic Pride»
https://smarturl.click/Y3pjv
На шэсьці ў Вільні 7 чэрвеня ў рамках ЛГБТК-фэстывалю «Baltic Pride» была беларуская калёна, у якой ішлі актывісты, праваабаронцы, чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці.
Яны несьлі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, што стала прычынай і крытыкі, і пагрозаў расправіцца з удзельнікамі шэсьця, у тым ліку ад імя беларускіх ваяроў ва Ўкраіне. Свабода сабрала розныя думкі наконт бел-чырвона-белага сьцяга на віленскім шэсьці.
Новы пакет санкцыяў Эўразьвязу мае пашырыць фінансавую блякаду Беларусі
https://smarturl.click/8pxdL
Эўрапейская камісія падрыхтавала новы, ужо 18-ы, пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі за агрэсію супраць Украіны.
Сярод прапановаў — поўная забарона на апэрацыі зь беларускімі банкаўскімі структурамі.
Пра гэта Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.
У аўстрыйскім Грацы ў школе адбылася страляніна. Загінулі як найменш восем чалавек
Нападнік забіты, мяркуецца, што ён мог пакончыць з сабой. У горадзе праводзіцца спэцапэрацыя.
https://smarturl.click/aRezD
«Аўтамат. Дрон. Бронік і каска». Прапагандысты адказалі, што рабіць з школьнікамі, якія парвалі білеты пасьля іспыту ў гісторыі
https://smarturl.click/L3G3O
Свае прапановы, як перавыхаваць дзевяціклясьнікаў, у панядзелак выказалі Грыгорый Азаронак у калёнцы «Мінскай праўды» і Вікторыя Кірычэнка зь «Минск-новостей» у відэарубрыцы «Асьцярожна, правакатары!».
Кірычэнка прапанавала адправіць хлопцаў на пераздачу, каб ім прыйшлося «прыкупіць кніжку зь білетамі яшчэ раз і вызубрыць усё на памяць».
А Азаронак — паслаць у вайскова-патрыятычны летнік у Александрыю. Хоць сам прызнаўся, што «парваў і спаліў у свой час кніжку па англійскай».
Ціханоўская патлумачыла сэнс беларускіх вулічных акцыяў за мяжой
Чаму акцыі салідарнасьці і мітынгі, якія ладзяць беларусы, важныя для міжнароднай увагі да Беларусі?
https://smarturl.click/5ZWZB
Расея ўначы атакавала Кіеў і Адэсу. Пад ударам — радзільня і хуткая дапамога. Як мінімум два чалавекі загінулі
https://smarturl.click/mBlB0
У выніку атакі дронамі і ракетамі на Кіеў у шпіталі трапілі чатыры чалавекі. Удары былі нанесены па сямі зь дзесяці раёнах украінскай сталіцы. Кіраўнік ваеннай гарадзкой адміністрацыі Цімур Ткачэнка дадаў, што ёсьць частковыя разбурэньні і ўзгараньні ў шматпавярховых і прыватных дамах, гарэлі аўтамабілі і складзкія памяшканьні.
У Адэсе ад расейскага ўдару бесьпілётнікамі загінула два чалавекі, паведаміла абласная пракуратура, ня менш за дзевяць пацярпелі. Пашкоджаныя жылыя дамы, радзільня, станцыя хуткай мэдыцынскай дапамогі, прыватная клініка, спартовы комплекс, заапарк, чыгуначны вакзал, а таксама прыватныя аўтамабілі.
Галоўнае за 9 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
📌«Калі курс пачаў падаць, я спачатку перажывала». Распыталі беларусаў, як яны захоўваюць грошы пасьля падзеньня даляра
📌9 чэрвеня меў бы выйсьці на волю палітвязень Вітольд Ашурак, які загінуў за кратамі
📌«Апошняе пакаленьне»: як менскія рэклямісты патанулі ў сваім батыскафе
📌У Менску фарбуюць расейскія самалёты «як гарачыя піражкі» і друкуюць дэталі для іх на 3D-прынтэры
📌Вынікі ЦТ: выпускнікі сталі ведаць беларускую мову лепш, а расейскую горш
📌«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчасьлівымі». Палітвязьню Ўладзімеру Гундару споўнілася за кратамі 65
📌Маладыя і цяжкапараненыя. Украіна і Расея пачалі новы абмен палоннымі. Беларусаў сярод іх няма
📌Яшчэ 15 чалавек у сьпісе тэрарыстаў. Хто яны? Хроніка перасьледу 9 чэрвеня
«Хапаюць і грузяць». У Расеі адбываюцца масавыя рэйды на прызыўнікоў
https://smarturl.click/B4e6w
У Дагестане і Чачні праходзяць масавыя рэйды на прызыўнікоў, паведамляюць праваабаронцы, юрысты і мясцовыя жыхары. У ваенкаматы гвалтоўна вязуць нават студэнтаў, якія маюць афіцыйную адтэрміноўку, некаторых адпраўляюць на службу ўжо праз два-тры дні.
Адвакатка Натальля Мацкевіч пра Міколу Дзядка
Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе, сярод іншага, расказала, як сустракалася са зьняволеным актывістам анархісцкага руху Мікалаем Дзядком пасьля таго, як ён прайшоў катаваньні. Фрагмэнт у відэа.
Тэкст: https://smarturl.click/y65wv
Поўнае відэа: https://youtu.be/TyDF9Kp7pcw
Маладыя і цяжкапараненыя. Украіна і Расея пачалі новы абмен палоннымі. Беларусаў сярод іх няма
https://smarturl.click/0BpMv
Расея і Ўкраіна 9 чэрвеня пачалі чарговы абмен ваеннапалоннымі, які, паводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага, будзе доўжыцца некалькі дзён. Дадому вяртаюцца параненыя і цяжкапараненыя салдаты, а таксама вайскоўцы, маладзейшыя за 25 гадоў.
Вынікі ЦТ: выпускнікі беларускую мову сталі ведаць лепш, а расейскую горш
https://smarturl.click/5ZWR2
Максымальна магчымы вынік у 100 балаў пашанцавала атрымаць 979 вучням, у тым ліку 715 — па расейскай мове, 254 — па беларускай мове. Адзін выпускнік ня справіўся з экзамэнацыйнай працай, атрымаў нуль баляў.
Сярэдняя тэставая адзнака па расейскай мове склала 62,6 бала, па беларускай мове — 65,6 бала (63,3 і 61,7 адпаведна ў 2024 годзе).
Фота ілюстрацыйнае
«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчасьлівымі». Палітвязьню Ўладзімеру Гундару споўнілася за кратамі 65
https://smarturl.click/oVlJa
28 траўня Ўладзімер Гундар пяты раз сустрэў дзень народзінаў за кратамі. Днямі ад палітвязьня прыйшоў ліст, у якім некалькі радкоў — пра гэтую падзею ў ягоным жыцьці.
«Нясьпешна крочу шляхам жыцьця. Разумею жыцьця хуткаплыннасьць, яго каштоўнасьць і шчасьце, адчуваю ў кожным імгненьні асалоду і радасьць. Спадзяюся, што мы яшчэ доўга будзем насычацца водарам, смакам і гаючай сілай жыцьця, і будзем шчасьлівымі», — напісаў сваякам палітвязень.
Уладзімер Гундар інвалід, ён ня мае нагі. Цяпер свой тэрмін Гундар адбывае ў крытай магілёўскай турме, замест пратэза, якім карыстаўся на волі, перасоўваецца па турме з дапамогай мыліц. Паводле крыніцы, дасьведчанай у справах палітвязьня, на ўмовы ў вязьніцы ён не наракае. «Што праўда, ён ня верыць у хуткую свабоду. Ведае, што патрэбна шмат цярпеньня», — паведамляе крыніца пра настрой Уладзімера Гундара.
На фота: Уладзімер Гундар (архіў)
Генэральная пракуратура прымусіла тры IT-кампаніі заплаціць супрацоўнікам 3,8 млн рублёў
https://smarturl.click/kZ22Q
Паводле інфармацыі ведамства, агульная сума запазычанасьці склала 3 млн 800 тысяч рублёў, якую працадаўцы завінаваціліся 675 работнікам.
Расея і Ўкраіна правялі чарговы этап абмену палоннымі ў фармаце «ўсе на ўсіх». Сярод іх — адзін беларус
https://smarturl.click/Qbmm6
На тэрыторыі Беларусі адбыўся другі этап абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай у фармаце «ўсе на ўсіх», пра які дамовіліся на перамовах у Турэччыне. Беларус Яўген Камянькоў знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з вясны 2024 году.
Вялікі тэатар Беларусі зьбіраецца на гастролі ў акупаваны Крым. Многія артысты супраць
https://smarturl.click/DYeX0
Трупу павязе ў Крым расеец Арцём Макараў — галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік менскага Опэрнага. Паралельна Макараў працуе галоўным дырыжорам Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатру імя Наталіі Сац.
Тэатар цісьне на артыстаў, у тым ліку намякаючы на праблемы ў далейшай кар’еры. Тым ня менш нямала людзей напісалі адмовы, у прыватнасьці ў аркестры.
🎞 Лукашэнка разьнёс «Беларусьфільм» за няякаснае кіно. Міністар культуры: «Кіношнікі разьехаліся. Але мы іх вернем»
https://smarturl.click/L3GaO
«Глядзець проста няма чаго! — абураўся Лукашэнка. — Канчаткова страчаны сямейная, юнацкая і дзіцячая аўдыторыі».
«Няхай вырабляюць, прадаюць і жывуць. Не — да пабачэньня. Колькі можна дапамагаць? Яны ж фактычна вісяць на плячах дзяржавы. А за што даваць грошы?» — заявіў ён.
«Мой сьвет разбурыўся». Гісторыя былога беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне, якому патрэбная дапамога пасьля цяжкай траўмы
https://smarturl.click/VRvGn
Удзельнік мірных пратэстаў і былы беларускі добраахвотнік атрымаў цяжкую траўму, пасьля якой ня можа працаваць.
Ён зьвярнуўся праз BYSOL па дапамогу.
Свабода пагутарыла з 33-гадовым Яўгенам «Тыграм» аб пратэстах 2020 году, эміграцыі, пра год у палку Каліноўскага і няпростае вяртаньне ў мірнае жыцьцё.
Першы візыт Рыжанкова ў Маскву як міністра: крытыкуе Ўкраіну, абвінавачвае краіны Балтыі, хваліць Расею і Кітай
https://smarturl.click/vdYqw
У Маскве пачаліся перамовы міністраў замежных справаў Беларусі і Расеі Максіма Рыжанкова і Сяргея Лаўрова.
Гэта першы візыт Рыжанкова ў Маскву ў якасьці міністра.
Паглядзелі, у якіх пытаньнях публічна выказаўся міністар замежных справаў Беларусі падчас перамоваў і ў расейскай мэдыйнай прасторы.
Мара пра мільянэра. Чаму беларускія школы за мяжой працуюць пад пагрозай закрыцьця
https://smarturl.click/p2l29
Толькі закончыўся навучальны год, а беларускія школы ў замежжы ўжо занепакоеныя, як выжыць і працягнуць працу ў верасьні. Пагаварылі з заснавальнікамі некалькіх такіх установаў.
🇬🇪 «Я ня вельмі гэтага разумею, але ў некаторых бацькоў захоўваецца такое стаўленьне, што навучаньне на беларускай мове — гэта штосьці „местачковае“»
🇵🇱 «Наша школа сёлета фінансавалася выключна з ахвяраваньняў бацькоў. Раней былі гранты, міжнародная падтрымка. Цяпер няма».Читать полностью…
Генэральны сакратар NATO заклікае павялічыць патэнцыял СПА альянсу на 400%: «Інакш варта быць гатовымі вучыць расейскую мову»
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў краіны-ўдзельніцы альянсу да радыкальнага ўзмацненьня абарончых магчымасьцяў, у тым ліку да павелічэньня патэнцыялу паветранай і супрацьракетнай абароны NATO на 400% — каб эфэктыўна супрацьстаяць пагрозам з боку Расеі.
https://smarturl.click/1343Y
Ужо сёньня: 100 гадоў таму Янка Купала стаў першым народным паэтам Беларусі
10 чэрвеня 1925 году пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу надалі годнасьць народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.Народны паэт — ганаровае званьне, якое надаецца паэтам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненьні ў разьвіцьці беларускай літаратуры. Праз год пасьля Янкі Купалы гэтае ганаровае званьне атрымаў Якуб Колас.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/zd6po
Дзяўчына, якая падчас пратэстаў 2020 году трапіла на вокладку «Камсамолкі», расказала пра пакуты за кратамі
https://smarturl.click/p2lpG
На пратэстах у Менску ў 2020 годзе Веру Цьвікевіч сфатаграфаваў журналіст «Камсамольскай праўды» — здымак трапіў на вокладку. Усьмешлівая дзяўчына ў чырвонай сукенцы на фоне калючага дроту і сілавікоў у шлемах, бронекамізэльках і з аўтаматамі. Веру затрымалі ў 2022-м, асудзілі на год калёніі і ў дзень вызваленьня дэпартавалі зь Беларусі, не дазволіўшы разьвітацца з роднымі і забраць рэчы. Сваёй гісторыяй Вера падзялілася з @mediazonaaby
Яшчэ 15 чалавек у сьпісе тэрарыстаў. Хто яны? Хроніка перасьледу 9 чэрвеня
https://smarturl.click/134de
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі дадаў 15 чалавек у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
«У нас не было праблемаў, пакуль не ўмяшаўся Трамп». Губэрнатар Каліфорніі патрабуе адклікаць Нацыянальную гвардыю з Лос-Анджэлесу
https://smarturl.click/Y3pda
Губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адклікаць загад аб разьмяшчэньні дзьвюх тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлесе, дзе ўспыхнулі пратэсты супраць дзеяньняў міграцыйнага ведамства, назваўшы загад незаконным. Гэта першы выпадак за апошнія дзесяцігодзьдзі, калі прэзыдэнт паклікаў Нацыянальную гвардыю бяз запыту ці згоды штату.
Ярмошына расказала пра прафэсійнае выгараньне і пра свайго бацьку, які «змагаўся з бандэраўцамі»
«Калі становіцца вельмі напружана, у чалавека надыходзіць такі момант, які называецца прафэсійным выгараньнем. Пасьля 2020 году яно ў мяне адбылося. Хоць мяне цікавяць і выбары, і ўсё зь імі зьвязанае. Сачу за гэтымі працэсамі ўважліва».
Што яшчэ новага можна даведацца з інтэрвію Ярмошынай:
https://smarturl.click/aReBq
Ад пачатку году ў межах бязьвізу Беларусь наведалі каля 90 тысяч іншаземцаў. Адкуль больш за ўсё ахвотных
https://smarturl.click/JnBGk
З 1 студзеня сёлета ў Беларусь прыбылі 89 295 іншаземцаў з 38 краін, уключаных у сьпіс бязьвізу, паведамляе Памежны камітэт.
Большасьць падарожнікаў прыехалі з суседніх краінаў — Літвы, Латвіі і Польшчы.
Бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі Аляксандар Лукашэнка ўвёў у 2022 годзе. Ад таго часу, паводле памежнікаў, Беларусь наведалі 353 931 жыхароў Латвіі, зь Літвы прыяжджалі 623 588 чалавек, з Польшчы — 114 138.
На ілюстрацыйным фота: памежны пераход
Лукашэнка паабяцаў паставіць у Калінінградзкую вобласьць «няшчасную бульбу», нягледзячы на яе дэфіцыт у Беларусі
https://smarturl.click/3Q1Rk
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб зьніжэньні аб’ёмаў гандлю з Калінінградзкай вобласьцю праз «праблемы зь лягістыкай».
«Будзьце ўпэўненыя, што, нягледзячы на пэўныя праблемы з лягістыкай, мы патрэбную колькасьць паставім прадуктаў харчаваньня. Усялякіх. У тым ліку і бульбы няшчаснай. Мне ўжо сёньня ўрад далажыў, што сьвежая маладая бульба беларуская ўжо на прылаўкі пайшла», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з губэрнатарам Калінінградзкай вобласьці Аляксеем Бяспрозванных.
На фота: сустрэча з Аляксеем Бяспрозванных