14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Асноўнае за 22 сакавіка
• Прапаганда замест гістарычнай памяці. Як Хатынь ператварылі ў інструмэнт маніпуляцый і інфармацыйнай вайны
• Трамп выставіў ультыматум Ірану: 48 гадзінаў на адкрыцьцё Армускай пратокі
• Віленскі аэрапорт уначы зноў спыняў працу праз праз кантрабандысцкія балёны зь Беларусі
• У лесе за 30 км ад Гомля знайшлі абломкі дрона
• Трэці тыдзень вайны ў Іране. 21 фота
• Ад расейскіх удараў ва Ўкраіне за содні загінулі трое мірных жыхароў
• У Катары ўпаў у мора вайсковы верталёт. Загінулі 7 чалавек
• У Польшчы цягнік «Зубар» урэзаўся ў статак зуброў. Чаму яны выйшлі на чыгунку?
• Белпошта на 21% павысіла тарыфы на дастаўку лістоў і паштовак
• 64 чалавекі загінулі падчас удару па шпіталі ў Судане
• Трамп падтрымаў Орбана перад выбарамі ў Вугоршчыне
Трамп падтрымаў Орбана перад выбарамі ў Вугоршчыне → https://smarturl.click/5ZnMJ
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана «моцным лідэрам», які паказаў усяму сьвету, як трэба «абараняць свае межы, культуру, спадчыну, сувэрэнітэт і каштоўнасьці». Ён заявіў пра сваю поўную падтрымку вугорскага прэм’ера і пра тое, што спадзяецца на ягоную поўную перамогу.
Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне пройдуць 12 красавіка. Паводле апытаньняў, упершыню за 15 гадоў партыя Орбана можа прайграць.
Белпошта на 21% павысіла тарыфы на дастаўку лістоў і паштовак → https://smarturl.click/MGyG2
Цяпер перасылка простай паштовай карткі, ліста ці бандэролі масай да 20 грамаў будзе каштаваць 1 рубель і 4 капейкі (было 86 капеек).
У Катары ўпаў у мора вайсковы верталёт. Загінулі 7 чалавек → https://smarturl.click/oVmVW
Падчас крушэньня верталёта ў Катары загінулі чацьвёра катарскіх вайскоўцаў і трое грамадзянаў Турэччыны: вайсковец і два тэхнікі, перадае AFP.
Прычынай называецца тэхнічная няспраўнасьць. Верталёт узброеных сілаў Катара праводзіў навучальныя манэўры.
Трэці тыдзень вайны ў Іране. 21 фота → https://smarturl.click/4O3O1
Ракета ў кватэры. Дым над Дубаем. Асколкі каля месца ўкрыжаваньня Ісуса. Пажар у амбасадзе. Выбухі. Разбурэньні. Пахавальныя працэсіі. #rfe_rl
Трамп выставіў ультыматум Ірану: 48 гадзінаў на адкрыцьцё Армускай пратокі → https://smarturl.click/y6y6v
1️⃣ Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў Тэгерану 48 гадзінаў на тое, каб «цалкам адкрыць» стратэгічную Армускую пратоку, інакш Злучаныя Штаты зьнішчаць іранскія электрастанцыі.
У адказ вайсковае камандаваньне Ірану заявіла, што ў выпадку заяўленай Трампам атакі цэльлю стануць усе энэргетычныя аб’екты ЗША ў рэгіёне.
2️⃣ 21 сакавіка Іран упершыню атакаваў вайсковую базу за 4000 км. Раней лічылася, што далёкасьць іранскіх ракет удвая меншая. Такім чынам, цяпер пад пагрозай апынулася практычна ўся Эўропа.
3️⃣ Ізраіль і Іран працягваюць абменьвацца ўдарамі зь ядзерным падтэкстам. МАГАТЭ заклікае да стрыманасьці.
Віленскі аэрапорт уначы зноў спыняў працу праз кантрабандысцкія балёны зь Беларусі → https://smarturl.click/QbkbR
Абмежаваньні ў паветранай прасторы над Вільняй уводзілі з 00:33 да 1:46 мясцовага часу. Прычынай сталі адзнакі на радарах, якія могуць пакідаць паветраныя балёны з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія запускаюць зь беларускай тэрыторыі.
Збой у працы аэрапорту можа адбіцца на рэйсах 22 і 23 сакавіка праз парушэньне ратацыі экіпажаў і самалётаў, — гаворыцца ў заяве Віленскага аэрапорту.
Гэта ўжо чацьвёрты выпадак сёлета. Папярэдні раз быў уначы на 15 сакавіка.
Сёньня дзень памяці Кастуся Каліноўскага
22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў.
Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з войскамі Расейскай імпэрыі.
Паўстаньне Каліноўскага расейцы разграмілі. У студзені 1864 году Каліноўскага схапілі царскія жандары ў Вільні. Ваенна-палявы суд пастанавіў пакараць яго сьмерцю. Яму было 26 гадоў.
Парэшткі Кастуся Каліноўскага былі знойдзеныя і ўрачыста перапахаваныя ў 2019 годзе.
Кастусь Каліноўскі, літаграфія з сэрыі «Славутыя асобы Беларусі» Ляілеі Варэцы і Валянціна Варэцы
Больш пра даты і падзеі дня чытайце тут: https://smarturl.click/E10mV
Літва за суткі спыніла 18 спробаў парушэньня мяжы з тэрыторыі Беларусі — гэта новы сёлетні рэкорд
https://smarturl.click/y6yqv
За мінулыя суткі, 20 сакавіка, Літва спыніла 18 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паводле зьвестак літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што для Літвы гэта новы рэкорд ад пачатку 2026 году (папярэдні быў зафіксаваны 16 сакавіка — 15 спробаў са суткі).
Паводле абноўленай інфармацыі праваабаронцаў, былі асуджаныя чатыры жанчыны.
Анжэлу Агарок, Вікторыю Грынько, Натальлю Дароніну і Ірыну Якаўлеву абвінавацілі паводле артыкулу 357 Крымінальнага кодэксу — «змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Траім з жанчынаў прызначылі па восем з паловай гадоў калёніі кожнай, а Натальлі Даронінай — дзевяць гадоў. Усім жанчынам таксама прысудзілі штрафы ў памеры 1000 базавых велічыняў (45 тысяч рублёў).
Пры гэтым у дзень прысуду муж Натальлі Даронінай трапіў у сьпіс памілаваных. https://smarturl.click/WRzDW
Беларусь можа павялічыць экспарт калійных угнаеньняў пасьля кроку ЗША, але застаюцца бар'еры з боку ЭЗ. Тлумачым
https://smarturl.click/aRnB0
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода / Радыё Свабодна Эўропа Рыкард Юзьвяк аналізуе, які ўплыў на Беларусь і на ўвесь сьвет можа аказаць зьмякчэньне санкцый ЗША ў часе, калі цэны на калійныя ўгнаеньні растуць праз вайну на Блізкім Усходзе.
Коўл: «Мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10?»
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл у інтэрвію Reuters расказаў, што на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам падняў пытаньне новых арыштаў у Беларусі. Коўл таксама патлумачыў, чаму ЗША гатовыя зьняць 80% санкцый зь Беларусі за вызваленьне палітвязьняў.
Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязьняў
https://smarturl.click/6WX05
Ці чуе адміністрацыя Трампа голас беларускай грамадзянскай супольнасьці? Ці дэмакратычныя сілы неяк уплываюць на вызваленьні палітвязьняў і якая іх цяпер роля і задачы, калі Вашынгтон і Менск кажуць пра паляпшэньне адносін.
Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» разважаў кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
Беларусы выпусьцілі гульню пра сны
https://smarturl.click/dwj64
У ёй цяжка заснуць і прачнуцца. Расказваем падрабязьней.
Пажар на чэскім абарончым прадпрыемстве расьсьледуюць як тэракт
→ https://smarturl.click/0BxV5
Улады Чэхіі расьсьледуюць як наўмысны напад пажар, які адбыўся ў ноч на пятніцу на тэрыторыі прамысловага цэху ў горадзе Пардубіцы, за 120 кілямэтраў на ўсход ад Прагі.
20 сакавіка чэскія журналісты атрымалі паведамленьне ад невядомай раней групоўкі «Фракцыя землятрусу», якая заявіла, што пажар — гэта пратэст за вытворчасьць у Пардубіцах зброі для Ізраілю.
Управа барацьбы з наркотыкамі ЗША назвала прэзыдэнта Калюмбіі Густава Пэтра «прыярытэтнай цэльлю» → https://smarturl.click/OLwGO
Паводле Ўправы барацьбы з наркотыкамі, Густава Пэтра з 2022 году фігуруе ў расьсьледаваньнях, зьвязаных зь дзейнасьцю мэксыканскага наркакартэлю і меркаваным фінансаваньнем прэзыдэнцкай кампаніі Пэтра наркагандлярамі, паведаміла Associated Press.
64 чалавекі загінулі падчас удару па шпіталі ў Судане → https://smarturl.click/GgVe4
У Судане ў выніку ракетнага ўдару па ўнівэрсытэцкім шпіталі ў Аль-Дэайне загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 13 дзяцей, паведаміла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
Сярод загінулых — дзьве мэдсястры, лекар і пацыенты. Удар адбыўся ў ноч на 21 сакавіка. Паводле неафіцыйных паведамленьняў, яго нанесла суданская армія падчас грамадзянскай вайны.
Раненьні атрымалі амаль 90 чалавек.
На Падляшшы цягнік «Зубар» урэзаўся ў статак зуброў. Чаму яны выйшлі на чыгунку? → https://smarturl.click/dwjwE
Каля вёскі Краскоўшчына, што за 7 км ад беларускай мяжы, цягнік Беласток — Варшава пад назвай «Зубар» урэзаўся ў статак зуброў. Тры жывёліны загінулі.
Ад расейскіх удараў ва Ўкраіне за содні загінулі трое мірных жыхароў → https://smarturl.click/p2A2j
📍У Майдане Данецкай вобласьці загінуў мірны жыхар, яшчэ шэсьць чалавек былі параненыя.
📍У Хэрсонскай вобласьці загінуў адзін чалавек, яшчэ трое параненыя.
📍У Сумскай вобласьці дроны паранілі шэсьць чалавек.
📍У Адэскай вобласьці падчас эвакуацыі пасажыраў, выкліканай атакай бесьпілётнікаў, загінула правадніца. Яна трапіла пад сустрэчны цягнік, які накіроўваўся да свайго эвакуацыйнага прыпынку, паведаміла «Укрзалізниця».
📍У Чарнігаўскай вобласьці пасьля абстрэлу загарэлася стойла з жывёламі (на фота).
У лесе за 30 км ад Гомля знайшлі абломкі дрона → https://smarturl.click/kZEjo
20 сакавіка ў лесе каля пасёлку Чаплін на Гомельшчыне памежнікі знайшлі абломкі бесьпілётніка самалётнага тыпу.
Мадэль ня вызначаная, нумар вырабу праглядаецца, паведаміла раённая газэта «Маяк».
Украінскія маніторынгавыя каналы за апошні тыдзень тройчы фіксавалі пралёт расейскіх дронаў над тэрыторыяй Беларусі.
Прапаганда замест гістарычнай памяці. Як Хатынь ператварылі ў інструмэнт маніпуляцый і інфармацыйнай вайны → https://smarturl.click/zdg58
22 сакавіка адзначаецца дзень памяці Хатынскай трагедыі, калі нацысцкі карны атрад спаліў жыўцом і расстраляў 149 жыхароў беларускай вёскі
Хатынская трагедыя — неаспрэчны факт, жудасная старонка ў гісторыі Беларусі. Але сёньня, калі дзяржаўная ідэалёгія спрабуе манапалізаваць права на «гістарычную праўду», Хатынь ператварылася зь месца смутку ў сродак інфармацыйнай вайны.
Разьбіраемся, як працуюць мэханізмы гэтай маніпуляцыі.
Ці ўмеем правільна лічыць па-беларуску? Моўны ТЭСТ → https://smarturl.click/vdgZv
Умець лічыць па-беларуску трэба — гэта дысцыплінуе розум і дапамагае не памыліцца на кірмашы. Тэст памяркоўны, усяго толькі сярэдняй складанасьці!
Асноўнае за 21 сакавіка
📌 Чатырох жыхарак Менску асудзілі ад 8,5 да 9 гадоў калёніі па справе «дваровых чатаў». Мужа адной зь іх у той жа дзень памілавалі
📌 Беларусы выпусьцілі гульню пра сны. У ёй цяжка заснуць і прачнуцца. Расказваем падрабязьней
📌 Большая частка Чарнігаўшчыны і Славуціч у Кіеўскай вобласьці засталіся без электрычнасьці пасьля расейскіх удараў па энэргааб'ектах
📌 Беларусь можа павялічыць экспарт калійных угнаеньняў пасьля кроку ЗША, але застаюцца бар'еры з боку ЭЗ. Тлумачым
📌 У Менску падаражэе грамадзкі транспарт
📌 Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязьняў
📌 Літва за суткі спыніла 18 спробаў парушэньня мяжы з тэрыторыі Беларусі — гэта новы сёлетні рэкорд
МАГАТЭ заклікала да «стрыманасьці» пасьля ўдару па іранскім аб’екце па ўзбагачэньні ўрану
https://smarturl.click/DY6an
Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) 21 сакавіка абвясьціла, што Іран паведаміў арганізацыі пра напад на яго абʼект па ўзбагачэньні ўрану ў Натанзе. Агенцтва заявіла, што не было паведамленьняў пра павышэньне ўзроўню радыяцыі па-за межамі абʼекту, дадаўшы, што яно расьсьледуе сытуацыю.
Паводле іранскага боку, што абʼект быў атакаваны Злучанымі Штатамі і Ізраілем. Ні ЗША, ні Ізраіль гэты ўдар пакуль не пракамэнтавалі. На спадарожнікавым фота: аб'ект у Натанзе на пачатку сакавіка
Ад пажару ў Бабруйску загінула жанчына
У Бабуйску сёньня загарэўся прыватны дом на вуліцы Кутузава.
Супрацоўнікі Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях выратавалі 95-гадовую жанчыну і 67-гадовага мужчыну, але адна жанчына загінула. Відэа з Тэлеграм-каналу МНС.
Дзьвюх жыхарак Менску асудзілі да 8,5 гадоў калёніі па справе «дваровых чатаў»
https://smarturl.click/WRzDW
У Менску 19 сакавіка вынесьлі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў», паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Анжэлу Агарок і Ірыну Якаўлеву абвінавацілі паводле артыкулу 357 Крымінальнага кодэксу – «змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Ім прызначылі па восем з паловай гадоў калёніі кожнай, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (45 тысяч рублёў).
Пра Якаўлеву (яна на фота) вядома, што яна працавала бухгальтаркай, займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на праваслаўныя храмы і манастыры ў Беларусі.
Большая частка Чарнігаўшчыны і Славуціч у Кіеўскай вобласьці засталіся без электрычнасьці пасьля расейскіх удараў па энэргааб'ектах
https://smarturl.click/zdjp8
Пра гэта паведамілі кіраўнік Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чаўс і кіраўнік Славуціча Юрый Фомічаў. Той напісаў, што горад цалкам абясточаны, а абʼекты крытычнай інфраструктуры пераведзены на рэзэрвовыя крыніцы сілкаваньня.
Расейскія войскі рэгулярна атакуюць украінскія гарады і цывільную інфраструктуру, у тым ліку энэргаабʼекты ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы. Кіраўніцтва Расеі пры гэтым заяўляе, што расейскія войскі бʼюць па вайсковых абʼектах.
У Менску вырасьце цана праезду ў транспарце
Ужо з 27 сакавіка цана талёнчыка ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях вырасьце з 95 капеек да 1 рубля 10 капеек. Падаражэюць і жэтоны ў мэтро: 1 рубель 15 капеек замест цяперашняга 1 рубля.
Для экспрэс-маршрутаў паездка па Менску будзе каштаваць да 3 рублёў, а паездкі ў гарады-спадарожнікі — да 5 рублёў. Апошні раз праезд у сталіцы падаражэў у красавіку 2025 году — на 10 капеек. Цяпер цэны падняліся на 15.
Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Францішка Багушэвіча → https://smarturl.click/DYG9Z
🗓 21 сакавіка
1560 — Гомель атрымаў герб.
1863 — каля вёскі Сьвечкі пад Маладэчнам адбыўся бой паўстанцаў з з царскімі карнікамі.
1871 — Ота фон Бісмарк стаў канцлерам Германскай імпэрыі.
1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі.
1935 — Пэрсія зьмяніла назву на Іран.
1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Афганістане.
2017 — пачаліся арышты чальцоў «Белага легіёну».
🌱 Нарадзіліся: Францішак Багушэвіч, Ёган Сэбастыян Бах, Уладзімер Вільнер, Філарэт.
🕯 У памяці: Аляксандар Крыштаф Ян Незабытоўскі, Павал Растаргуеў, Анатоль Сербантовіч, Адам Русак, Георгі Таразевіч, Аляксандар Грыцанаў.
Палітвязьні — квіток для Лукашэнкі ў Вашынгтон? → https://smarturl.click/5Z0ko
Што прынеслі перамовы Лукашэнку і Трампу, аналізуе Валер Карбалевіч.
💬 Візыты Коўла ў Беларусь прыносяць Трампу гісторыю посьпеху — вызваленьне палітвязьняў.
💬 Згода ўладаў Беларусі не дэпартаваць большую частку вызваленых палітвязьняў — прынцыповая саступка з боку Менску.
💬 Калі гэты візыт Лукашэнкі ў ЗША адбудзецца, то можна меркаваць, што яму давядзецца вызваляць усіх палітвязьняў.
💬 Ці адбудзецца гэтая паездка, залежыць і ад Расеі.