14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Стала вядома аб памілаваньні найлепшага футбаліста Беларусі, асуджанага на «хімію» за ўдзел у пратэстах
https://smarturl.click/7vz0l
Футбалісту мазырскай «Славіі» Андрэю Салаўю і ягонай жонцы Аксане ў канцы 2024 году прысудзілі па два гады «хатняй хіміі» паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі за фота з пратэстаў 2020 году.
Як паведаміла выданьне by.tribuna.com, нягледзячы на на прысуд і ўключэньне ў сьпіс «экстрэмістаў», Салавей працягваў гуляць за клюб з Мазыра — з гэтым яму дапамаглі галоўны трэнэр каманды і кіраўнік Мазырскага НПЗ. Але ён мусіў праходзіць праз міліцэйскія праверкі і інфармаваць аб ад’ездах на гасьцявыя матчы і вяртаньнях пасьля іх.
Згодна зь інфармацыяй выданьня, Аляксандар Лукашэнка памілаваў Андрэя Салаўя і ягоную жонку Аксану ў 2025 годзе.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» мяркуюць, што гэта адбылося напярэдадні так званага Дня народнага адзінства 17 верасьня. Тады былі памілаваныя 25 чалавек, «асуджаных, у тым ліку, за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Ціханоўская выказалася аб падзеях у Вэнэсуэле: «Дыктатары ня вечныя»
https://smarturl.click/Y32EM
Сьвятлана Ціханоўская выказала спадзяваньне, што цяперашнія падзеі ў Вэнэсуэле прынясуць вэнэсуэльцам справядлівасьць, свабоду і вяршэнства закону.
«Сёньня маё сэрца з народам Вэнэсуэлы», — напісала Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы на плятформе Х.
«Я спадзяюся, што нядаўнія падзеі прынясуць справядлівасьць, свабоду і вяршэнства закону, якія вэнэсуэльцы даўно заслужылі і за якія адважна змагаліся. Дыктатары ня вечныя — і сёньня, падобна, нелегітымны Лукашэнка страціў яшчэ аднаго блізкага сябра», — падкрэсьліла яна.Читать полностью…
У Менску заявілі, што амбасада ў Каракасе працуе «ў штатным рэжыме», інфармацыі аб пацярпелых беларусах няма
https://smarturl.click/JnA47
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі разглядаюць «узброеную агрэсію» супраць Вэнэсуэлы як наўпроставую пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы.
«Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўраду Вэнэсуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканьні Рады бясьпекі ААН, на якую ўскладзена галоўная адказнасьць за падтрыманьне міру», — адзначаецца ў заяве МЗС Беларусі.
У дакумэнце адзначаецца, што дыпляматычная місія Беларусі ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме, яе пэрсанал у бясьпецы. «Вядзецца праца па маніторынгу сытуацыі з беларускімі грамадзянамі; інфармацыя аб экстрэмальных здарэньнях зь імі не паступала», — паведамілі ў МЗС Беларусі.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў патэлефанаваў кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Вэнэсуэлы Івану Хілю і выказаў падтрымку вэнэсуэльскаму ўраду.
У ЭЗ заклікалі паважаць міжнароднае права, Расея і Беларусь катэгарычна асудзілі. Рэакцыя на падзеі ў Вэнэсуэле
https://smarturl.click/w4zOb
Раніцай 3 студзеня войскі ЗША нанесьлі ўдар па сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе. Ад атакі пацярпелі цывільныя і вайсковыя аб’екты. Нафтавыя аб’екты не пацярпелі.
Празь некалькі гадзін пасьля ўдару прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб захопе ў палон вэнэсуэльскага лідэра Нікаляса Мадуры разам зь ягонай жонкай.
Свабода сабрала рэакцыю ў сьвеце на гэтыя падзеі.
На фота: Каракас у часе атакі ЗША раніцай 3 студзеня 2026 году
У Мурманскай вобласьці працягваюць пошукі зьніклай у моры беларускай турысткі
https://smarturl.click/VR2Yb
У Мурманскай вобласьці (Расея) працягваюць пошукі зьніклай грамадзянкі Беларусі 1968 году нараджэньня.
Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Расеі, 1 студзеня жанчыну зьнесла ў мора ў часе групавых заняткаў айс-флаацінгам у акваторыі ракі Тулома.
«На месцы здарэньня складаныя ўмовы надвор’я і нізкая тэмпэратура. Паводле апэратыўнай інфармацыі, на 20:00 2 студзеня 2026 году зьніклую грамадзянку ня выявілі. Пошукавую апэрацыю прадоўжаць», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
Паводле зьвестак расейскіх СМІ, беларуску зьнесла ў мора ўвечары 1 студзеня. Паведамлялася, што яна «плавала ў гідракасьцюме разам з групай у акваторыі ракі Туломы» (упадае ў Барэнцава мора).
Сьледчы камітэт Мурманскай вобласьці завёў крымінальную справу паводле факту наданьня паслуг, якія не адпавядалі патрабаваньням бясьпекі.
На фота: Барэнцава мора, ілюстрацыя
За кратамі, але побач: гісторыя турэмнага бацькоўства Паўла Мажэйкі
https://smarturl.click/mBLZo
Палітвязень Павал Мажэйка правёў за кратамі тры гады. Увесь гэты час ён ані разу не сустрэўся з сваімі дзецьмі. Але зь першых дзён за кратамі бацька вырашыў, што не прапусьціць ані дня ў іх выхаваньні. Нават з турмы ён дыскутаваў зь імі, гуляў у гульні, гатаваў, меў штодзённыя рытуалы, а нават выдаваў для іх дзіцячы часопіс.
Калі Паўла Мажэйку затрымалі ў жніўні 2022 году, ягонай дачцэ Ніне было 11 год, а сыну Юрку — 3 гады. Сям’я жыла ў роднай Горадні, дзе Павал шмат гадоў займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і кіраваў Цэнтрам гарадзкога жыцьця. Гэтая ўстанова стала адной з ключавых культурных прастораў гораду. Спачатку Паўла хацелі судзіць за выставу карцін Алеся Пушкіна, але ў выніку прысудзілі 6 гадоў турмы за «экстрэмізм».
На фота: Павал Мажэйка пасьля вызваленьня з турмы з сынам Юркам. 2025 год
Ужо сёньня: дзень нараджэньня Багдана Андрусышына (Данчыка)
3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся Багдан Андрусышын (Данчык), культавы сьпявак для беларусаў 90-х і журналіст, нашчадак айцоў-заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў.
Таксама ў гэты дзень https://smarturl.click/5ZElo
1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово».
1918 — створаны Выканкам Рады Ўсебеларускага Зьезду.
1925 — Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт і прыняў тытул «дучэ» (правадыр).
1959 — Аляска была прызнаная 49-м штатам ЗША.
2021 — затрымалі актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк.
🌱 Нарадзіліся: Казімер Нарбут, Францішак Дзеружынскі, Міхал Башылаў, Фёдар Леантовiч, Соф’я Кавалеўская, Уладзімер Хадыка, Міхась Раманюк, Віктар Дашкевіч, Тадэвуш Кандрусевіч, Васіль Гігевіч.
Выведка Ўкраіны папярэдзіла аб верагоднай правакацыі Крамля «з чалавечымі ахвярамі» да Калядаў дзеля зрыву мірных перамоваў
Як паведамляе Служба зьнешняй выведкі Ўкраіны, месцам можа стаць «культавы будынак або іншы сымбалічны аб’ект у РФ або на часова акупаваных тэрыторыях», гаворыцца ў заяве ведамства. https://smarturl.click/E1EzV
«Пасьля так званага нападу на рэзыдэнцыю Пуціна мы фіксуем распаўсюджваньне Крамлём новай сфальсыфікаванай інфармацыі для падрыхтоўкі расейскай і замежнай аўдыторыі да далейшай эскаляцыі. Для фальсыфікацыі доказаў дачыненьня Ўкраіны плянуецца выкарыстоўваць фрагмэнты ўдарных БПЛА заходняй вытворчасьці для дастаўкі на месца правакацыі зь лініі баявога сутыкненьня».
Расея ўдарыла па жылым доме ў Харкаве: 19 параненых, у тым ліку немаўля
Расейскія войскі нанесьлі ўдар па пяціпавярховым жылым доме ў Кіеўскім раёне Харкава. Колькасьць параненых павялічылася да 19 чалавек, у тым ліку 6-месячнае дзіця, якому не патрэбна шпіталізацыя, паведаміў начальнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сынегубаў. https://smarturl.click/xVajZ
У выніку ўдару будынак цалкам разбураны, узьнік пажар. Таксама пашкоджаны вокны і фасады бліжэйшых будынкаў.
Cупраць сьвятара Аляксандра Кухты ў Беларусі завялі крымінальную справу
У адносінах да сьвятара Аляксандра Кухты распачатая крымінальная справа, паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале. https://smarturl.click/MGVDo
«Я даведаўся, што ў Беларусі на мяне завялі крымінальную справу за „вярбоўку ці іншае ўцягваньне ў экстрэмісцкую дзейнасьць“ трэціх асоб. Ад двух да шасьці гадоў, між іншым! Так што, дарагія сябры і падпісчыкі, будзьце асьцярожныя і ведайце, што я тут не проста хіханькі паказваю, а вярбую вас у экстрэмізм».
Стрыжак зьбірае каманду і запускае новую дабрачынную ініцыятыву
Праваабаронца, былы кіраўнік фонда BySol Андрэй Стрыжак заявіў пра запуск новай дабрачыннай ініцыятывы BELAID. https://smarturl.click/OLDnD
Былы кіраўнік фонда BySol тлумачыць, што гэта будзе дабрачынная плятформа ўзаемападтрымкі, якой можна будзе карыстацца ўсім, хто лічыць сябе беларусам.
Стрыжак зьбірае каманду і зьвяртаецца да ахвочых далучыцца да яе.
Як камунальнікі змагаюцца з наступствамі сьнегападу ў Менску
Міністэрства ЖКГ паведамляе, што для барацьбы з наступствамі сьнегападу вывела на вуліцы больш за 3,3 тыс. работнікаў. https://smarturl.click/w4zy4
Вайна, рубель, санкцыі, палітвязьні. Вялікае апытаньне Свабоды пра 2026 год
Што адбудзецца ў 2026 годзе? Свае адказы прапануюць экспэрты, апытаныя Радыё Свабода напярэдадні Новага году. https://smarturl.click/0B7kL
40 адмыслоўцаў — палітолягаў, палітычных аналітыкаў, гісторыкаў і сацыёлягаў — адказалі на 10 пытаньняў традыцыйнай анкеты Свабоды пра год, які толькі пачынаецца.
Лукашэнка, Трамп, Расея і Захад: прагнозы на 2026 для Беларусі
Колькі будзе палітвязьняў напрыканцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
https://youtu.be/gRpAGgHwu7E
У Беларусі ў тэставым рэжыме запусьцілі сыстэму плацяжоў па QR-кодзе
Такі мэханізм лічыцца зручным і танным для бізнэсу, шырока выкарыстоўваецца для аплаты тавараў, паслуг і пераводаў паміж людзьмі, а таксама зьніжае рызыкі махлярства, бо аплата адбываецца непасрэдна ў абароненай банкаўскай сыстэме.
https://smarturl.click/w4zgA
Мытнікі сканфіскавалі дрон у ўкраінкі пры спробе яго ўвезьці ў Беларусь. Сьцьвярджаюць, што яе пакаралі штрафам
https://smarturl.click/lA7Zm
У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі, што ў 2025 годзе берасьцейскія мытнікі папярэдзілі больш за 30 спробаў незаконнага перамяшчэньне праз беларуска-польскую мяжу фізычнымі асобамі цывільных бесьпілётных апаратаў і авіямадэляў.
«Ва ўсіх выпадках датычна такіх грамадзян ужылі меры адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу з канфіскацыяй тавараў, якія незаконна перамяшчаліся», — паведамілі ў мытным камітэце.
Літва яшчэ на паўтара гады прадоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/oVo8W
МЗС Літвы прапанавала Сейму прадоўжыць нацыянальныя санкцыі, уведзеныя супраць грамадзян Беларусі і Расеі пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
«Мы прапануем прадоўжыць тэрмін дзеяньня закону і абмежаваньняў не на адзін год, а да 31 сьнежня 2027 году. Такая прапанова не супярэчыць прынцыпу прапарцыйнасьці і таму факту, што абмежаваньні зьяўляюцца часовымі і падлягаюць перагляду», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да адпаведнага праекту закону, паведаміла выданьне LRT.
Дагэтуль парлямэнт Літвы працягваў абмежаваньні на адзін год. Тэрмін іх дзеяньня мусіў скончыцца сёлета 2 траўня.
У МЗС Літвы сьцьвярджаюць, што працяг дзеяньня закону забясьпечыць Літве магчымасьць у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны дадаткова, разам з санкцыямі Эўразьвязу, выкарыстоўваць на нацыянальным узроўні абмежаваньні датычна краін-агрэсарак у якасьці інструмэнту замежнай палітыкі.
«Тата прыйшоў!»
Як толькі Павал Мажэйка трапіў у СІЗА, ён вырашыў, што не змарнуе ніводнага дня, каб быць актыўным і патрэбным сваім дзецям. Праз паўтара месяца пасьля затрыманьня, 14 кастрычніка 2022 году, ён напісаў першы ліст дачцэ і прапанаваў ёй весьці сваю перапіску і абмяркоўваць розныя цікавосткі з жыцьця.
Асобна Павал пісаў лісты да 3-гадовага сына Юркі.
Як паведаміла агенцтва Reuters, урад Вэнэсуэлы ня ведае цяперашняга месца знаходжаньня Нікаляса Мадуры (на фота) і ягонай жонкі.
Читать полностью…
Трамп заявіў аб затрыманьні лідэра Вэнэсуэлы Мадуры
https://smarturl.click/aR6VJ
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканскія войскі захапілі лідэра Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру пасьля нанясеньня «маштабнага ўдару» па гэтай паўднёваамэрыканскай краіне.
«Злучаныя Штаты Амэрыкі пасьпяхова правялі маштабны ўдар па Вэнэсуэле і яе лідэру, прэзыдэнце Нікалясу Мадуры, які разам зь яго жонкай быў захоплены ў палон і вывезены з краіны», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Прэзыдэнт ЗША паабяцаў пазьней правесьці прэсавую канфэрэнцыю.
У сталіцы Вэнэсуэлы адбылася сэрыя выбухаў. Частка Каракаса засталася без сьвятла
https://smarturl.click/zdAL8
Выбухі адбыліся пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які разгарнуў вайскова-марскія сілы ў Карыбскім басэйне, заявіў пра магчымасьць наземных удараў па Вэнэсуэле.
Як паведаміла агенцтва AFP, выбухі суправаджаліся гукамі, падобнымі на пралёты самалётаў.
Шэраг іншых СМІ паведамляюць, што вайсковыя сілы ЗША нібыта пачалі наземную апэрацыю ў Каракасе.
Канал NTN24 Venezuela апублікаваў некалькі відэазапісаў у момант выбухаў. У подпісе да аднаго зь іх паведамляецца аб атацы на авіябазу Ла Карлота ў Каракасе.
На фота: на месцы выбуху ў Каракасе раніцай 3 студзеня 2026 году, скрын з запісу, атрыманага агенцтвам Reuters
Што адбудзецца з дэмакратычнымі сіламі ў 2026 годзе? Прагнозы Карбалевіча і Цыганкова
https://smarturl.click/xVaOZ
Палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў адказалі на пытаньне пра будучыню дэмакратычных сілаў у навагоднім выпуску праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам».
У 2025 годзе на волю па памілаваньні выйшлі шэраг буйных грамадзкіх і палітычных постацяў — Сяргей Ціханоўскі, Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Павал Севярынец, Ўладзімер Мацкевіч, Аляксандар Фядута. На травень 2026 году прызначаныя выбары ў Каардынацыйную раду новага скліканьня. Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах у 2026 годзе?
Фота ілюстрацыйнае
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 2 студзеня
Андрэй Стрыжак зьбірае каманду і запускае новую дабрачынную ініцыятыву
Як камунальнікі змагаюцца з наступствамі сьнегападу ў Менску
Cупраць сьвятара Аляксандра Кухты ў Беларусі завялі крымінальную справу
Офіс Уладзіміра Зяленскага ўзначаліў кіраўнік украінскай выведкі. Ён асабіста сустракаў палітвязьняў зь Беларусі
Маці Кацярыны Ваданосавай памерла
Вайна, рубель, санкцыі, палітвязьні. Вялікае апытаньне Свабоды пра 2026 год
«Палітыка зь Юрыем Дракахрустам». Чаго чакаць у 2026 годзе: прагнозы аглядальнікаў Свабоды
Паслабленьне санкцый МАК, футбольны клюб дыяспары, мэдаль Жодзік. Вынікі 2025 году для беларускага спорту
Трамп выказаўся ў падтрымку пратэстоўцаў у Іране
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагражае іранскім уладам «дзеяньнямі», калі яны працягнуць падаўляць пратэсты, якія ўспыхнулі ў краіне ў апошнія дні 2025 года з прычыны пагаршэньня эканамічнай сытуацыі і палітычнага прыгнёту. https://smarturl.click/Ggzmw
«Калі Іран будзе страляць і жорстка забіваць мірных пратэстоўцаў, як гэта звычайна робіць, Злучаныя Штаты Амэрыкі прыйдуць ім на дапамогу. Мы гатовыя дзейнічаць», — напісаў амэрыканскі лідэр у сваёй сацыяльнай сетцы Truth 2 студзеня.
Заява прэзыдэнта ЗША прагучала на шосты дзень пратэстаў у Іране, якія праходзяць у розных гарадах краіны.
Зяленскі прапанаваў узначаліць Офіс прэзыдэнта ўрадоўцу, які сустракаў беларускіх палітвязьняў
Прэзыдэнт Украіны прапанаваў кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Кірылу Буданаву ўзначаліць Офіс прэзыдэнта Ўкраіны. Буданаў прыняў прапанову. https://smarturl.click/e0odb
13 сьнежня пасьля сустрэчы Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Коўлам вызвалілі 123 палітзьняволеных. 114 вызваленых вывезьлі ва Ўкраіну. Там іх сустракаў кіраўнік вайсковай выведкі Кірыла Буданаў.
На фота: Буданаў сустакае вызваленую зь беларускай турмы грамадзянку Ўкраіны 18-гадовую палітзьняволеную Марыю Місюк. 22 лістапада 2025 году.
Паслабленьне санкцый МАК, футбольны клюб дыяспары, мэдаль Жодзік. Вынікі 2025 году для беларускага спорту
2025 года ня стаў прарыўным для спорту ў Беларусі агулам, але было некалькі перамог, падзей і рашэньняў, якія варта адзначыць. Свабода падагульняе папярэднія 12 месяцаў для спартовай галіны. https://smarturl.click/XDJqz
Фота: Марыя Жодзік у складзе зборнай Польшчы на чэмпіянаце сьвету ў Токіё, верасень 2025
У Менску наймацнейшы сьнегапад гэтай зімы
Моцныя сьнегапады ўначы прайшлі ў Беларусі. У Менску за 12 гадзін выпала 10 мм ападкаў. Вышыня сьнежнага покрыва ў сталіцы дасягнула 18 см. https://smarturl.click/3QWB8
Удзень інтэнсіўнасьць ападкаў пачне зьніжацца: зона моцнага сьнега перамяшчаецца на ўсход. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца часам сьнег і мокры сьнег, слабая мяцеліца, на дарогах – галалёдзіца.
Маці Кацярыны Ваданосавай памерла
Аб сьмерці сваёй маці паведаміла ў сацыяльных сетках вядоўца і сьпявачка Кацярына Ваданосава. https://smarturl.click/vdxyv
У 74-гадовай Нэлі Ваданосавай 26 сьнежня адбылося кровазьліцьцё ў мозг, яе шпіталізавалі і зрабілі апэрацыю.
«Маю маму падключылі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і іншых сыстэмаў жыцьцезабеспячэньня. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзін шлях», — гаварылася ў апісаньні дабрачыннага збору на плятформе BySol ад імя дачкі.
Заяўленую суму 15 тыс. эўра сабралі за няпоўныя тры дні. На 2 студзеня ахвяравана больш за 16 тыс.
За 2025 год Літва перахапіла амаль утрая больш аэрастатаў, чым у 2024-м
За 2025 год вынята больш як 1,4 млн пачкаў цыгарэт, нелегальна дастаўленых з Беларусі па паветры. Памежнікі затрымалі 122 чалавекі, якія, як мяркуецца, зьвязаныя з гэтай дзейнасьцю.
https://smarturl.click/kZoyy
Украінскія спэцслужбы заявілі, што камандзір РДК Дзяніс Капусьцін жывы
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Украіны паведаміла, што камандзір «Рускага добраахвотніцкага корпусу» Дзяніс Капусьцін жывы: паведамленьне аб яго сьмерці было дэзынфармацыяй для таго, каб устанавіць заказчыкаў замаху на яго з боку расейскіх спэцслужбаў.
«Атрыманыя паўмільёна даляраў за яго ліквідацыю ўзмоцняць спэцпадраздзяленьні ГУР», – заўважаюць прадстаўнікі ўкраінскіх спэцслужбаў у відэа.
https://smarturl.click/XDJ9l