Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Чаму на «Беларусьфільме» «кіна ня будзе»
https://smarturl.click/j74Oq
Лукашэнка ставіць перад кінэматографам супярэчлівыя, а таму невыканальныя задачы. З аднаго боку, ён патрабуе акупнасьці фільмаў. А зь іншага боку – настойвае: «галоўнае, каб ідэалягічна вы правільна выбудоўвалі». Але пралукашэнкаўскі ідэалягічны прадукт паводле вызначэньня ня можа быць запатрабаваны на рынку кінапрадукцыі. Аналіз Валера Карбалевіча.
Фота ілюстрацыйнае
Расея перадала Ўкраіне целы 1212 загінулых вайскоўцаў
https://smarturl.click/VRvb0
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалонным паведамілі аб рэпатрыяцыі 1212 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях з расейцамі на тэрыторыі Курскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў.
Як адзначаецца ў паведамленьні, перадачы цел з Расеі спрыяў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.
Расейскія ўлады пакуль нічога не паведамляюць аб вяртаньні целаў сваіх загінулых вайскоўцаў.
За некалькі дзён да перадачы цел загінулых Расея абвінаваціла Ўкраіну ў зрыве абмену і адмове прымаць целы загінулых вайскоўцаў. У гэтую інфармацыйную кампанію уключыўся і міністар замежных спраў Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае.
Аршанскі завод «Легмаш» мае трапіць у 18-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу
https://smarturl.click/8pxdL
Паводле дакумэнтаў, да якіх атрымала доступ Радыё Свабода, «Легмаш» стане адным з чатырох прадпрыемстваў, якія маюць трапіць у новы санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.
Альянс расьсьледнікаў Беларусі яшчэ ў траўні 2024 году заявіў, што гэты завод можа працаваць на расейскую вайсковую прамысловасьць, удзельнічаючы ў вытворчасьці дэталяў снарадаў для расейскіх сыстэмаў залпавага агню БМ-21 «Град». Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць гэтага прадпрыемства ў жніўні 2024 году. Пазьней «Легмаш» трапіў пад санкцыі Канады і Вялікай Брытаніі.
Новы пакет санкцыяў яшчэ мусяць узгадніць прадстаўнікі ўсіх 27 краін Эўразьвязу. Прыняцьце дакумэнту чакаецца цягам чэрвеня.
Фота ілюстрацыйнае.
У Лос-Анджэлесе ўвялі камэнданцкую гадзіну на тле пратэстаў супраць міграцыйнай палітыкі Трампа
https://smarturl.click/oVl4A
Абмежаваньні пачнуць дзейнічаць з 20:00 па мясцовым часе да 06:00.
Паводле мэра гораду Карэн Бас, такое рашэньне прынятае для таго, каб «спыніць вандалізм і марадэрства». У выніку пратэстаў ужо пацярпелі дзясяткі аб’ектаў гарадзкой інфраструктуры, удакладніла мэр Лос-Анджэлеса.
Раней паведамлялася аб разрабаваньні 23 гандлёвых кропак у цэнтры гораду.
На фота: затрыманьне пратэстоўца, Лос-Анджэлес, 10 чэрвеня 2025
У Беларусі дазволілі будаваць аб’екты ў абыход зацьверджаных генплянаў гарадоў
https://smarturl.click/Y3pJ1
У Беларусі «удасканалілі нюансы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці.
Як паведамілі на тэлеканале «Беларусь 1», у адпаведнай пастанове ўраду Беларусі прадугледжана права абласных і Менскага гарадзкога выканкамаў будаваць аб’екты «з адступленьнем ад зацьверджанага горадабудаўнічага пляну».
Гэтая норма набыла юрыдычную моц 6 чэрвеня, але яна не распаўсюджваецца на тэрыторыю індустрыяльнага парку «Вялікі камень», зямель сельскагаспадарчага прызначэньня і ляснога фонду.
Фота ілюстрацыйнае
Сваякі памерлага ў ЗША Аляксандра Класкоўскага хочуць пахаваць яго ў Беларусі
https://smarturl.click/201bm
Сваякі Аляксандра Класкоўскага зьвярнуліся па дапамогу ў арганізацыі рэпатрыяцыі цела ў Беларусь і ягонага пахаваньня.
«Вельмі хацелася б пахаваць яго ў Беларусі, але ня ведаю, наколькі гэта рэальна», — напісала Вольга Класкоўская, сястра памерлага Аляксандра.
У Беларусі зь блізкіх сваякоў знаходзіцца толькі ягоная маці Людміла.
На фота: Аляксандар Класкоўскі ў часе акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Архіў
У Харкаве ў выніку абстрэлаў параненыя 60 грамадзян. Расейскія войскі прасоўваюцца на Данеччыне
https://smarturl.click/ReYRx
Расейскія войскі актывізавалі ўдары па Харкаве, Днепрапятроўскай і Херсонскай абласьцях.
Паводле падлікаў украінскага боку, расейскія войскі за апошнія 24 гадзіны нанесьлі па вайсковых пазыцыях і населеных пунктах Украіны чатыры ракетныя і 90 авіяўдараў, пры гэтым колькасьць запушчаных баявых дронаў дасягнула 3158 адзінак.
На фота: наступствы расейскага абстрэлы жылога сэктару Харкава 7 чэрвеня 2025 году
МНС Беларусі будзе выкарыстоўваць бесьпілётнікі, каб высачыць «стыхійныя» пляжы
https://smarturl.click/p2llb
На працягу лета ў Беларусі плянуюць масавы маніторынг месцаў купаньня. Размова як пра дазволеныя пляжы, так і пра «стыхійныя». Выкарыстаньне дронаў для гэтых мэтаў у ведамстве назвалі вельмі эфэктыўным крокам.
Галоўнае за 10 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
🖊Расея ўначы атакавала Кіеў і Адэсу. Пад ударам радзільня і хуткая дапамога. Ёсьць ахвяры
🖊Генэральны сакратар NATO заклікае павялічыць патэнцыял СПА альянсу на 400%, а інакш «трэба пачаць вывучаць расейскую мову»
🖊Мара пра мільянэра. Чаму беларускія школы за мяжой працуюць пад пагрозай закрыцьця
🖊Вялікі тэатар Беларусі зьбіраецца на гастролі ў акупаваны Крым. Многія артысты супраць
🖊У аўстрыйскім Грацы ў школе адбылася страляніна. Ёсьць ахвяры
🖊«Мой сьвет разбурыўся». Гісторыя былога беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне, якому патрэбная дапамога пасьля цяжкай траўмы
🖊«Сьцяг для ўсіх», «Як Панну Марыю надрукаваць на туалетнай паперы». Розныя думкі пра бел-чырвона-белы сьцяг на фэстывалі «Baltic Pride»
🖊Візыт кіраўніка МЗС у Маскву як трамплін для падвышэньня статусу
🖊Расея і Ўкраіна правялі чарговы этап абмену палоннымі ў фармаце «ўсе на ўсіх». Сярод іх — адзін беларус
Навукоўцы знайшлі дзікарослыя расьліны, якія лічыліся зьніклымі ў Беларусі
https://smarturl.click/nVllX
Дзікарослыя расьліны, якія называюцца сітнік стыгійскі і вераніка ілжывая. Што пра іх вядома?
Сталі вядомыя імёны расейскіх вайскоўцаў, якіх лячылі ў Беларусі пасьля няўдалай апэрацыі Расеі па захопе Кіева
https://smarturl.click/w4557
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру супольна з Украінскай і Расейскай службамі Радыё Свабода, пры падтрымцы суполкі ўкраінскіх хакераў KibOrg вэрыфікавалі інфармацыю аб параненых расейскіх вайскоўцах, якія знаходзіліся на лячэньні ў Беларусі ў часе і пасьля апэрацыі па захопе Кіева.
Генэральная пракуратура прымусіла тры IT-кампаніі заплаціць супрацоўнікам 3,8 млн рублёў
https://smarturl.click/kZ22Q
Паводле інфармацыі ведамства, агульная сума запазычанасьці склала 3 млн 800 тысяч рублёў, якую працадаўцы завінаваціліся 675 работнікам.
Расея і Ўкраіна правялі чарговы этап абмену палоннымі ў фармаце «ўсе на ўсіх». Сярод іх — адзін беларус
https://smarturl.click/Qbmm6
На тэрыторыі Беларусі адбыўся другі этап абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай у фармаце «ўсе на ўсіх», пра які дамовіліся на перамовах у Турэччыне. Беларус Яўген Камянькоў знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з вясны 2024 году.
Вялікі тэатар Беларусі зьбіраецца на гастролі ў акупаваны Крым. Многія артысты супраць
https://smarturl.click/DYeX0
Трупу павязе ў Крым расеец Арцём Макараў — галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік менскага Опэрнага. Паралельна Макараў працуе галоўным дырыжорам Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатру імя Наталіі Сац.
Тэатар цісьне на артыстаў, у тым ліку намякаючы на праблемы ў далейшай кар’еры. Тым ня менш нямала людзей напісалі адмовы, у прыватнасьці ў аркестры.
🎞 Лукашэнка разьнёс «Беларусьфільм» за няякаснае кіно. Міністар культуры: «Кіношнікі разьехаліся. Але мы іх вернем»
https://smarturl.click/L3GaO
«Глядзець проста няма чаго! — абураўся Лукашэнка. — Канчаткова страчаны сямейная, юнацкая і дзіцячая аўдыторыі».
«Няхай вырабляюць, прадаюць і жывуць. Не — да пабачэньня. Колькі можна дапамагаць? Яны ж фактычна вісяць на плячах дзяржавы. А за што даваць грошы?» — заявіў ён.
«Беларусы працуюць больш за эўрапейцаў». Чаму Лукашэнка зноў гаворыць аб працоўных мігрантах?
https://smarturl.click/DYed3
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, аўтар праекту «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок», разважае, ці паедуць працоўныя мігранты ў Беларусь, і тлумачыць, чаму словы Лукашэнкі аб прадукцыйнасьці працы беларусаў — недарэчнасьць.
На фота: праца на будоўлі ў Менску, архіў
Улады заявілі пра імклівы рост мэдычнага турызму ў Беларусь. Але да статыстыкі ёсьць пытаньні
https://smarturl.click/Qbma6
Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Леанід Недзень заявіў аб павелічэньні патоку мэдычнага турызму на 20 %.
«Усё большую папулярнасьць сярод замежных грамадзян з кожным годам набывае мэдычны турызм. Так, у 2024 годзе з гэтай мэтай нас наведалі больш за 160 тысяч грамадзян з 159 краін сьвету. У параўнаньні з 2023 годам колькасьць лекаваных замежных грамадзян вырасла на 20%», — сказаў Леанід Недзень на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
Сярод заежнікаў найбольш запатрабаваныя стаматалягічныя, афтальмалягічныя, кардыялягічныя і кардыяхірургічныя паслугі, паслугі ў галіне анкалёгіі, пратэзаваньня суставаў, трансплянтацыі клетак, органаў і мэдычныя паслугі ў санаторыях.
На ілюстрацыйным фота: Горадзенскі абласны клінічны кардыялягічны цэнтар, архіў
Супрацоўнікі Нацыянальнага парку „Прыпяцкі” апублікавалі відэазапіс паводзінаў рысі, зроблены відэапасткай. Спэцыялісты зафіксавалі гучнае мяўканьне. Яны мяркуюць, што такім чынам самец кліча сваю “сяброўку“.
Паслухайце і вы, як гукае рысь.
Больш за 50 эўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі зь Менску ў Вільню
https://smarturl.click/WR6Lk
На чэрвень 2025 году аўтобусы застаюцца адзіным відам грамадзкага транспарту, якім можна дабрацца зь Менску ў сталіцы бліжэйшых краінаў Эўразьвязу — у Вільню, Рыгу і Варшаву. Зь Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію па-ранейшаму ня ходзяць цягнікі і ня лётаюць самалёты. Моцна абмежаваны таксама рух церазь мяжу на асабістых аўтамабілях. Цэны аўтобусных квіткоў пры ўсім гэтым дасягнулі рэкордных велічыняў і надалей растуць.
Высьвятлялі, чаму так адбываецца.
Фота ілюстрацыйнае
Маск публічна пашкадаваў пра свае пасты аб Трампе
https://smarturl.click/OLexz
«Шкадую пра некаторыя свае пасты аб прэзыдэнце [Дональдзе] Трампе на мінулым тыдні. Яны зайшлі занадта далёка», – напісаў Маск у сацсетцы X.
Канфлікт заснавальніка SpaceX м Tesla Ілана Маска і Дональда Трампа пачаўся 5 чэрвеня, калі Дональд Трамп сказаў журналістам, што «расчараваны» ў Ілану Маску, нягледзячы на іх ранейшыя «цудоўныя» адносіны.
Прычынай расчараваньня стала крытыка Маскам законапраекту аб падатковых ільготах, які Трамп назваў «вялікім прыгожым законапраектам».
На фота: ілюстрацыйны каляж
У Беларусі з 1 верасьня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў дашкольных установах
https://smarturl.click/j748Y
Міністэрства адукацыі Беларусі выключыла з палажэньня аб установе дашкольнай адукацыі права індывідуальных прадпрымальнікаў рэалізоўваць адукацыйныя праграмы.
Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове Міністэрства адукацыі, гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 верасьня 2025 году.
У ведамстве патлумачылі, што гэтая норма ўведзеная абноўленай рэдакцыяй Кодэксу Беларусі аб адукацыі.
На ілюстрацыйным фота: дзіцячы садок у Гомлі, архіў
Ужо сёньня: 130 гадоў Леапольду Родзевічу
11 чэрвеня 1895 году нарадзіўся Леапольд Родзевіч (1895–1938, Лагойскі р-н), пісьменьнік, драматург, публіцыст, палітычны і грамадзкі дзяяч. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступам нямецкіх войскаў у 1915 годзе пакінуў горад. З 1919 года жыў у Менску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газэты Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА).
Ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
Больш падзей 11 чэрвеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4Oppx
Візыт кіраўніка МЗС у Маскву як трамплін для падвышэньня статусу
https://smarturl.click/B4een
Максім Рыжанкоў адчайна змагаецца за падвышэньне статусу Міністэрства замежных спраў і свайго асабістага. Найперш, ён імкнецца павялічыць ролю МЗС у стасунках з Расеяй. А таксама бярэ на сябе прапагандысцкія функцыі.
Украіна ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа
https://smarturl.click/ZXppv
Дзьмітрыя Шаўцова абвінавачваюць у дачыненьні да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў.
Колькасьць ахвяраў страляніны ў Грацы дасягнула 10 чалавек. Адзін зь цяжкапараненых сканаў у шпіталі.
Яшчэ адзін чалавек застаецца ў крытычна цяжкім стане, паведаміла агенцтва Reiters.
«Важные истории» : ФСБ можа сачыць за карыстальнікамі Telegram
https://smarturl.click/zd666
За інфраструктуру заснаванага Паўлам Дуравым мэсэнджара Telegram адказваюць кампаніі, якія адначасова з гэтым абслугоўваюць комплексы расейскіх спэцслужбаў, што выкарыстоўваюцца для сачэньня за грамадзянамі. Гэта, як сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні, ставіць пад пагрозу бясьпеку дадзеных карыстальнікаў Telegram па ўсім сьвеце.
📈 Колькасьць карыстальнікаў нядаўна перавысіла мільярд.
Намесьнік генэральнага пракурора Стук патлумачыў праваабаронцу Судаленку, за што той атрымаў завочны прысуд
https://smarturl.click/mBll0
Праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку ўдалося дакладна высьветліць, за што ж яго засудзілі завочна праз год, як ён выйшаў з калёніі. Стала вядома, што ў справе фігуруюць ня толькі «Вясна», але і недзяржаўныя мэдыя, у тым ліку Радыё Свабода.
Украіна і Малдова маюць далучыцца да эўрапейскага роўмінгу ад наступнага году
https://smarturl.click/zd66A
Эўразьвяз запрашае краіны-кандыдаты далучыцца да гэтай часткі свайго адзінага рынку ўпершыню ў гісторыі.
Яны далучацца да рэжыму мабільнага роўмінгу Эўразьвязу 1 студзеня 2026 году.
«Сьцяг для ўсіх», «Як Панну Марыю надрукаваць на туалетнай паперы». Розныя думкі пра бел-чырвона-белы сьцяг на фэстывалі «Baltic Pride»
https://smarturl.click/Y3pjv
На шэсьці ў Вільні 7 чэрвеня ў рамках ЛГБТК-фэстывалю «Baltic Pride» была беларуская калёна, у якой ішлі актывісты, праваабаронцы, чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці.
Яны несьлі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, што стала прычынай і крытыкі, і пагрозаў расправіцца з удзельнікамі шэсьця, у тым ліку ад імя беларускіх ваяроў ва Ўкраіне. Свабода сабрала розныя думкі наконт бел-чырвона-белага сьцяга на віленскім шэсьці.
Новы пакет санкцыяў Эўразьвязу мае пашырыць фінансавую блякаду Беларусі
https://smarturl.click/8pxdL
Эўрапейская камісія падрыхтавала новы, ужо 18-ы, пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі за агрэсію супраць Украіны.
Сярод прапановаў — поўная забарона на апэрацыі зь беларускімі банкаўскімі структурамі.
Пра гэта Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.