radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна сьмерці Дуніна-Марцінкевіча

https://smarturl.click/mBLJG

29 сьнежня 1884 году памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць удзел яго ў паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі і ён больш за год правёў у менскай турме, а пад паліцэйскім наглядам заставаўся да самай сьмерці ў 1884 годзе.

Пазалетась у лістападзе збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», але 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне скасаваў Гомельскі абласны суд.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вашы грошы»: Цытрусавыя за пяць гадоў падаражэлі на 92%, пеністае віно — на 70%

https://smarturl.click/B4XQn

«Самае цікавае відаць на доўгай дыстанцыі — і тут „навагодняя дробязь“ ператвараецца ў важкую нагрузку для кашалька. Калі параўнаць са сьнежнем 2021 году, сярэдні кошт цытрусавых вырас з 4,07 да 7,81 рубля — на 92%. Пеністае віно — з 12,32 да 20,89 рубля, гэта значыць прыкладна на 70%», — гаворыцца ў публікацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇸 У Палестынскай аўтаноміі пачасьціліся напады на хрысьціянаў. Іх колькасьць у рэгіёне, у тым ліку ў Бэтлееме, імкліва скарачаецца

https://smarturl.click/E1EDZ

Штогод на Раство Хрыстовае радыкальныя мусульмане спальваюць сьвяточныя ялінкі, а хрысьціянскае насельніцтва ў сьвятых для хрысьціянаў мясцовасьцях імкліва скарачаецца.

✝️ Чарговая атака з боку радыкальных ісламістаў стала новым пацьверджаньнем тэндэнцыі — у апошнія гады пачасьціліся выпадкі цкаваньня, застрашваньня і іншага паказваньня рэлігійнай нецярпімасьці да хрысьціянаў пад уладай Палестынскай аўтаноміі.

📷 Спаленая ісламістамі калядная ялінка ў горадзе Джэнін на поўначы Палестынскай аўтаноміі. Тамсама напалі й на хрысьціянскую царкву

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бачныя», «Ружовыя хусткі», Акадэмія жаночага палітычнага лідарства. Расказваем пра найважнейшыя жаночыя праекты 2025-га

https://smarturl.click/y6mW3

Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2025 году пра беларусак і для беларусак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла славутая француская акторка Брыджыт Бардо

https://smarturl.click/GgzEm

Знакамітай акторцы быў 91 год.

Зорка фільмаў «І Бог стварыў жанчыну» і «Пагарда» пакінула кінапрамысловасьць яшчэ ў 1973 годзе. Астатнюю частку жыцьця яна прысьвяціла абароне жывёлаў і іншым грамадзкім справам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎈 Што вы памятаеце пра пазытыўныя падзеі 2025 году?

ТЭСТ
: https://smarturl.click/3QW0V

Ці шмат вы памятаеце пра тое, што адбывалася сёлета і магло парадаваць беларусаў (ці некаторых зь іх)? Праверце сябе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне паведамілі пра выкрыцьцё групы дэпутатаў, якія атрымлівалі хабар за галасаваньне

https://smarturl.click/zdAvA

Дэталі паабяцалі абнародаваць з часам. Раней дэтэктывы НАБУ і САП (спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура) правялі маштабную апэрацыю па выкрыцьці карупцыі ў сфэры энэргетыкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белыя халаты»: у Беларусі зьнік з продажу крытычна важны лек

https://smarturl.click/WRewk

У пачатку сьнежня зь беларускіх аптэк зьнік літый, пішуць «Белыя халаты». Пры гэтым прэпарат фармальна зарэгістраваны, ліцэнзія ў сіле, дактары працягваюць яго прызначаць.

Літый — прэпарат першай лініі для лячэньня біпалярнага разладу. Пацыенты шукаюць шляхі абысьці дэфіцыт. Па беларускіх рэцэптах можна купіць літый у Расеі, у Польшчы, у Літве. Нехта просіць сяброў і сваякоў, нехта езьдзіць сам.

Паводле дадзеных СААЗ, зь біпалярным разладам жывуць каля 0,5% насельніцтва. У дачыненьні да Беларусі — гэта прыкладна 45 тысяч чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Севярынец з жонкай Вольгай і сынам Францішкам у Вільні. ФАТАФАКТ

https://smarturl.click/QbnDB

Фота Барыса Гарэцкага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьніка начальніка калёніі, дзе загінуў Навальны, зноў будуць судзіць

https://smarturl.click/aR6ED

Намесьніка начальніка калёніі № 3 у расейскай Харпе Васіля Выдрына будуць зноў судзіць у крымінальнай справе аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

У лютым 2024 году ў калёніі № 3 у Харпе памёр палітык Аляксей Навальны. Пасьля гібелі Навальнага Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць супрацоўнікаў калёніі, у тым ліку супраць Васіля Выдрына.

Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Навальнага, абвясьціўшы прычынай сьмерці «камбінаванае захворваньне». Паплечнікі палітыка заяўляюць, што яго забілі на загад прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гомсельмаш» шукае дырэктара для сваёй філіі ў Аргентыне і прапануе «заробак зваршчыка», — «Флагшток»

ААТ «Гомсельмаш» шукае кандыдата на дырэктара сваёй філіі ў Аргентыне. Заробак абяцаюць ад 3000 тысяч рублёў (1 тыс. даляраў).

Пры гэтым неабходна валодаць ангельскай або гішпанскай мовамі на ўзроўні не ніжэйшым за B2 і быць гатовым да вахтавага рэжыму працы — праводзіць у Аргентыне ня менш за 6 месяцаў у год.

Як на такую прапанову адрэагавалі ў сацсетках.
https://smarturl.click/dwodQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маці Кацярыны Ваданосавай у рэанімацыі: празь бюракратыю ў яе няма страхоўкі, BYSOL абвясьціў збор

https://smarturl.click/1370Y
Маці тэлевядоўцы і культурніцкай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай знаходзіцца ў цяжкім стане ў адным з польскіх шпіталёў. Пасьля інсульту, які здарыўся 23 сьнежня, Нэлі Ваданосава трапіла ў рэанімацыю і цяпер падключаная да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Паводле лекараў, існуе рызыка незваротных пашкоджаньняў мозгу.

Сытуацыя ўскладнілася тым, што Нэлі Ваданосава фактычна засталася без мэдычнага страхаваньня: празь бюракратычную памылку яе дадзеныя не былі своечасова ўнесеныя ў базу Упраўленьня па справах замежнікаў.

У сувязі з гэтым фонд BYSOL адкрыў збор сродкаў на аплату мэдычнай дапамогі. Калі выдаткі ўсё ж будуць пакрытыя дзяржавай, сабраныя грошы перанакіруюць на іншыя дабрачынныя ініцыятывы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Опэрная сьпявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай

https://smarturl.click/xVazY

Юрыстка, заснавальніца «Партызанкі» Ганна Маціеўская выйграла некалькі складаных судовых спраў беларусаў, якіх спрабавалі дэпартаваць з краінаў Эўразьвязу. Зараз яна ўдасканальвае веды ў Нью-Ёркскім унівэрсытэце і марыць паглядзець увесь сэзон Metropolitan Opera.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Віцебшчыне ўначы перакуліўся аўтобус «Берасьце – Масква», ёсьць ахвяры

Сёньня ўначы, каля 2:30, у Талачынскім раёне на трасе М-1 аўтобус міжнароднага рэйсу «Берасьце – Масква» перакуліўся ў кювэт.

Адна пасажырка, 53-гадовая жанчына, загінула. 13 чалавек даставілі ў шпіталі Талачына і Воршы. У Талачыне траіх пасьля агляду адпусьцілі. У Воршы 10 чалавек шпіталізавалі: чацьвёра – у хірургію, пяцёра – у траўматалёгію, адзін  – у рэанімацыі. 

Усяго ў аўтобусе было 14 чалавек, у тым ліку два кіроўцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі ўдарылі кіраванымі авіябомбамі па Харкаве. Загінулі людзі

https://smarturl.click/xVaGY

Адна бомба незадоўга да 16-й гадзіны ўпала на ажыўленую трасу Харкава. Загарэліся машыны.

Загінулі мужчыны 40 і 55 гадоў. Яшчэ васьмёра чалавек пацярпелі. Сярод іх — дзевяцімесячная дзяўчынка. Яе паклалі ў шпіталь.

Паводле кіраўніка абласной адміністрацыі, каля месца выбуху — выключна цывільная забудова.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸🇺🇦 Перамовы Трампа і Зяленскага ў Флорыдзе завяршыліся

Адказваючы на пытаньні журналістаў прэзыдэнты адзначылі, што яшчэ застаецца пара няўзгодненых акалічнасьцяў мірнае дамовы.

Калі ж падпісаць мір не атрымаецца, сьмерці працягнуцца, падагульніў у канцы Трамп. На ягоную думку, гэтага ня хочуць як прэзыдэнт Украіны Зяленскі, так і кіраўнік Расеі Пуцін. У ЗША гэтага таксама ня хочуць.

На думку Трампа, што перамовы наконт Данбасу рухаюцца ў патрэбным кірунку.

Таксама прэзыдэнт Злучаных Штатаў адзначыў, што ў яго адбылася плённая размова з кіраўнікамі эўрапейскіх краінаў. Таксама ён адзначыў, што бакі абмяркоўвалі адказнасьць Расеі за адбудову Ўкраіны.

Зяленскі адзначыў, што мірны плян з 20 пунктаў узгоднены на 90%, а гарантыі бясьпекі для Ўкраіны на 100%. Пры гэтым перамовы працягнуцца ў наступныя тыдні. Зяленскі сказаў, што наступная размова наконт мірнага пагадненьня адбудзецца ўжо 29 сьнежня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📚 OZ. by: у 2025 годзе на 30% павялічыліся продажы кніг на беларускай мове

https://smarturl.click/Axn0Y

Цікавасьць да кніг на беларускай мове павялічылася на 30%. Сярод самых папулярных — клясыка. Напрыклад, раман Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», напісаны амаль 180 гадоў таму, застаецца на вяршыні рэйтынгаў продажаў, якія растуць штогод.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі адклікалі дазвол на працу яшчэ аднаго мэдыцынскага цэнтру

https://smarturl.click/MGVkx

Цэнтар «Альфамед» прыпыніў сваю дзейнасьць. Такая інфармацыя зьявілася на афіцыйным сайце мэдыцынскай установы.

Гэта далёк ня першы мэдыцынскі цэнтар, які апынуўся пад пагрозай поўнага закрыцьця ўладамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увечары 28 сьнежня адбудуцца перамовы Зяленскага і Трампа наконт мірнага пляну

https://smarturl.click/9omWz

Перамовы Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага пройдуць у амэрыканскім штаце Флорыда.

Чакаецца, што сустрэча будзе прысьвечана гарантыям бясьпекі, якія ЗША гатовыя прадаставіць Украіне. Акрамя таго, чакаецца, што Трамп і Зяленскі абмяркуюць кіраваньне Запароскай АЭС і кантроль над тэрыторыямі Данбасу, на якія квапіцца Масква.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна адмаўляе заявы расейцаў пра ўзяцьце Гуляйполя і Мірнаграду

https://smarturl.click/w4z87

Расейскае палітычнае кіраўніцтва «зноў зьвяртаецца да распаўсюду хлусьлівых заяў» пра дасягненьні сваёй арміі на полі бою, паведаміў Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Пра ўзяцьце Гуляйполя расейцы заявілі 28 сьнежня, але пра пасьпяховыя баі пад ім пісалі й раней. Расейскія вайскоўцы адзначалі, што пад Гуляйполем цэлыя падразьдзелы ўкраінскага войска дэзэртавалі з поля бою.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 105 год таму скончылася Слуцкае паўстаньне

https://smarturl.click/OLDM3

28 сьнежня 1920 году скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага антыбальшавіцкага чыну, якое доўжылася адзін месяц.

Таксама ў гэты дзень:

1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», якое выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.
1927 — у Вільні пачаўся першы зьезд Таварыства беларускай школы.
2011 — заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця.

Пра іншыя падзеі з датай 28 сьнежня - у публікацыі Ужо сёньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае 27 сьнежня ў Беларусі

▪️Дасьледчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік» – Reuters

▪️Павал Севярынец сустрэўся зь сям'ёй і запісаў першы відэазварот пасьля выхаду на волю. Фота, відэа

«Амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі», – Зянон Пазьняк пра Мелказёрава

▪️Маці Кацярыны Ваданосавай у рэанімацыі: празь бюракратыю ў яе няма страхоўкі, BYSOL абвясьціў збор

▪️«Чорны лебедзь» Трамп, эканоміка, рэпрэсіі і новыя рызыкі. Карбалевіч пра вынікі году для Беларусі

▪️Опэрная сьпявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай▪️▪️

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі», – Зянон Пазьняк пра Мелказёрава

Зянон Пазьняк зазначыў, што хаця на вынік паталягаанатамічнага дасьледаваньня цела Мікіты Мелказёрава трэба чакаць некалькі месяцаў, аднак «новыя тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюцца цяпер у пэўных лябараторыях, могуць даць папярэднія вынікі на працягу некалькіх хвілін або гадзін».

Ён наракае, што хаця польская пракуратура і пачала папярэднія дзеяньні (расьсьледаваньне), з прычыны, як мяркуецца, негвалтоўнай, сьмерці асобы, аднак «бяда ў тым, што за некалькі месяцаў злачынцы могуць пазамятаць свае сьляды» і без узбуджэньня сьледзтва і судовай справы праз тры месяцы, нават пры доказным выніку экспэртызы, рэальная карціна можа быць страчана.

«Я тут пра гэта пішу, бо амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва. Ёсьць вопыт і назіраньні. Магу толькі параіць беларусам у гэтым праклятым часе, нават тым, што «паліцікай не інцерасуються», быць абачлівымі ў час вайны», – піша Зянон Пазьняк у тэлеграм-канале.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Севярынец запісаў першы відэазварот пасьля выхаду на волю

«У турме быў 5,5 гадоў. Агулам іх у мяне ўжо больш як 11. Размаўляў увесь час па-беларуску, прашэньня аб памілаваньні не падпісваў, віны не прызнаў. Зрэшты, не асуджаю і тых, хто гэта зрабіў», – сказаў Павал Севярынец.

Пад канец ён прачытаў верш, які пачынаўся словамі:

"Мы, беларусы – як дзеці,
Прывыклі ня памятаць зла".

@seviarynets

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад сьвятамі зь Беларусі ў Расею хлынула харчовая кантрабанда

https://smarturl.click/6Wx32

У Бранскай вобласьці Расеі «Рассельгаснагляд» спыніў тры мікрааўтобусы, якія ехалі зь Беларусі ў абыход афіцыйных вэтэрынарных пастоў з трыма тонамі каўбасы і малочкі.

Усяго ад пачатку году ў Бранскай вобласьці затрымалі 28 тон харчовай кантрабанды зь Беларусі.

У Смаленскай вобласьці Расеі перахапілі 11,7 тоны рыбапрадуктаў, якія везьлі зь Беларусі пад выглядам замарожанай цыбулі. 11,7 тонаў рыбнай прадукцыі ацанілі больш як у 57 тысяч даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чорны лебедзь» Трамп, эканоміка, рэпрэсіі і новыя рызыкі. Карбалевіч пра вынікі году для Беларусі

https://www.youtube.com/watch?v=dQ3iGM555jY

Пасьля 2020 году ў беларусаў зьявіўся асаблівы навагодні тост – за чорных лебедзяў, за нечаканы паварот лёсу. Доўгі час здавалася, што ў Беларусь яны не прылятаюць. Але ў 2025 годзе «чорны лебедзь» усё ж зьявіўся – зь імем і прозьвішчам Дональд Трамп.

Зьмена амэрыканскай палітыкі запусьціла новыя працэсы: вызваленьні палітвязьняў, зрухі з санкцыямі і новыя рызыкі. Падітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч падводзіць вынікі году і разьбіраецца, што гэта ўсё значыць для Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала дронамі Кіеў, тысячы дамоў безь цяпла і электрычнасьці. Паветраная трывога працягвалася больш як 9 гадзінаў

https://smarturl.click/nVodp

У ноч на суботу на Кіеў і Кіеўскую вобласьць быў масавы напад расейскіх беспілётнікаў і ракет. Пацярпелі як найменш 22 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. «Безь цяпла больш за 2 600 жылых дамоў, 187 дзіцячых садкоў, 138 школ, 22 установы сацыяльнай сфэры», – заявіў мэр Віталь Клічко. У Кіеве ўведзеныя экстраныя адключэньні электрычнасьці.

Расея таксама атакавала Харкаў. Сьцьвярджаецца, што расейскія войскі скінулі на Харкаў тры кіраваныя авіябомбы.

Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з Дональдам Трампам у Флорыдзе 28 сьнежня. На перамовах прэзыдэнт Украіны мае намер абмеркаваць мірны плян з 20 пунктаў, распрацаваны падчас сустрэч прадстаўнікоў Украіны, ЗША і Эўразьвязу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дасьледчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік» – Reuters

https://smarturl.click/lA7yM

Пра гэта агенцтву распавялі Джэфры Льюіс з Мідлбэрыйскага інстытуту міжнародных дасьледаваньняў у Каліфорніі і Дэкер Эвэлет з навукова-дасьледчай арганізацыі CNA ў Вірджыніі.

Яны на «90% упэўненыя», што мабільныя пускавыя ўстаноўкі ракетнага комплексу разьмешчаныя на былой авіябазе пад Крычавым у Беларусі, прыкладна за 307 кілямэтраў на ўсход ад Менску і за 478 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Масквы.

Іх высновы базуюцца на вывучэньні здымкаў камэрцыйнай спадарожнікавай кампаніі Planet Labs.

Ракеты «Арэшнік» маюць далёкасьць да 5500 км, што дазваляе Расеі накрываць большую частку Эўропы. Экспэрты лічаць, што іх разьмяшчэньне ў Беларусі падкрэсьлівае ўсё большую стаўку Крамля на ядзернае стрымліваньне ў супрацьстаяньні з NATO і ў кантэксьце вайны супраць Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 100 гадоў таму памёр беларускі паўстанец і ганаровы грамадзянін Грэцыі Зыгмунт Мінейка

https://smarturl.click/aR6wq

🗓 27 сьнежня
1831 — Чарльз Дарвін выправіўся ў пяцігадовае падарожжа.
1862 — пачала дзейнічаць першая ў Беларусі чыгуначная лінія.
1918 — Рада і ўрад БНР пераехалі зь Вільні ў Горадню.
1932 — у СССР увялі пашпарты і прапіску.
1979 — савецкія войскі захапілі Кабул.
1994 — у газэце «Свабода» выйшла ананімная паэма «Лука Мудзішчаў — прэзыдэнт».
2019 — у Паставах адкрылі помнік Антону Тызэнгаўзу.

🌱 Нарадзіліся: Ян I Ольбрахт, Ёган Кеплер, Люі Пастэр, Валер Урублеўскі, Антон Жэбрак, Уладзімер Кароль, Галіна Макарава, Анатоль Вялюгін, Юры Карачун, Аляксандар Рогалеў.

🕯 У памяці: Мялеці Сматрыцкі, Леў Бакст, Зыгмунт Мінейка, Мікалай Чуркін, Антон Антановіч, Навум Кісьлік, Тацяна Сапач, Леанід Заіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Абсталяваньне для наводкі дронаў у Беларусі месьціцца «на дахах звычайных пяціпавярховак»

https://smarturl.click/zdAeo

У «Тэлеграме» Ўладзімір Зяленскі выклаў сваю пазыцыю адносна ролі Беларусі ў расейскіх ударах па Ўкраіне больш падрабязна.

«Расейцы спрабуюць абыходзіць нашы абарончыя пазыцыі перахопнікаў цераз тэрыторыю суседняй Беларусі. Гэта рызыкоўна для Беларусі. Мы бачым крокі з „Арэшнікам“, цяпер — з дапамогай „шахедаў“. Шкада, што Беларусь здае свой сувэрэнітэт на карысьць расейскіх агрэсіўных амбіцый».


«Абсталяваньне, якое выкарыстоўваецца ва ўдарах супраць Украіны, у населеных пунктах Беларусі побач зь мяжой разьмяшчаецца ў тым ліку на жылых дамах. Фактычна на дахах звычайных пяціпавярховак…»

Читать полностью…
Subscribe to a channel