Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня: Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай
12 чэрвеня 2002 году Міжнародная арганізацыя працы ўпершыню правяла Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай.
Паводле зьвестак ААН, сёньня 160 мільёнаў дзяцей па-ранейшаму занятыя ў сфэры дзіцячай працы — гэта амаль кожнае 10-е дзіця ў сьвеце.
9% усіх дзяцей у краінах з даходам ніжэйшым за сярэдні і 7% усіх дзяцей у краінах з даходам вышэйшым за сярэдні ўцягнутыя ў дзіцячую працу.
Больш падзей 12 чэрвеня ў гісторыі Беларусі і сьвету — па спасылцы:
https://smarturl.click/134eD
За адсутнасьць у крамах бульбы і цыбулі — адміністрацыйная адказнасьць
https://smarturl.click/nVlLA
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 232, каб вырашыць праблему зь недахопам садавіны і гародніны ў крамах, асабліва ў міжсэзоньне.
Забесьпячэньне крамаў прадукцыяй з палёў і садоў цяпер ня права, а абавязак пастаўшчыкоў. А мець гэтую прадукцыю на паліцах — абавязак крамаў.
Палітзьняволенай Вікторыі Кульшы зноў прысудзілі год зьняволеньня
https://smarturl.click/zd64n
Вікторыю Кульшу чацьвёрты раз судзілі па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы». Суд над палітзьняволенай адбыўся ў Сьветлагорску 11 чэрвеня.
Жанчыне прысудзілі яшчэ год зьняволеньня ў дадатак да першага тэрміну ў 2,5 году, які яна атрымала ў 2021 годзе, і 3 гадам, атрыманым пазьней.
🇮🇷 Улады абвінавацілі сабачнікаў у «падрыве іранскага ладу жыцьця». Чым не дагадзілі сабакі?
https://smarturl.click/oVlwO
Іранскія ўлады распаўсюдзілі забарону на выгул сабак у грамадзкіх месцах са сталіцы Тэгерану як мінімум на 18 гарадоў па ўсёй краіне, уключаючы буйныя гарадзкія цэнтры.
Валоданьне сабакамі і шпацыр зь імі доўгі час былі прадметам спрэчак у Іране, асабліва пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Многія рэлігійныя аўтарытэты лічаць сабак «нячыстымі» і сымбалем заходняга культурнага ўплыву.
#rfe_rl
«Беларусы працуюць больш за эўрапейцаў». Чаму Лукашэнка зноў гаворыць аб працоўных мігрантах?
https://smarturl.click/DYed3
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, аўтар праекту «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок», разважае, ці паедуць працоўныя мігранты ў Беларусь, і тлумачыць, чаму словы Лукашэнкі аб прадукцыйнасьці працы беларусаў — недарэчнасьць.
На фота: праца на будоўлі ў Менску, архіў
Улады заявілі пра імклівы рост мэдычнага турызму ў Беларусь. Але да статыстыкі ёсьць пытаньні
https://smarturl.click/Qbma6
Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Леанід Недзень заявіў аб павелічэньні патоку мэдычнага турызму на 20 %.
«Усё большую папулярнасьць сярод замежных грамадзян з кожным годам набывае мэдычны турызм. Так, у 2024 годзе з гэтай мэтай нас наведалі больш за 160 тысяч грамадзян з 159 краін сьвету. У параўнаньні з 2023 годам колькасьць лекаваных замежных грамадзян вырасла на 20%», — сказаў Леанід Недзень на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
Сярод заежнікаў найбольш запатрабаваныя стаматалягічныя, афтальмалягічныя, кардыялягічныя і кардыяхірургічныя паслугі, паслугі ў галіне анкалёгіі, пратэзаваньня суставаў, трансплянтацыі клетак, органаў і мэдычныя паслугі ў санаторыях.
На ілюстрацыйным фота: Горадзенскі абласны клінічны кардыялягічны цэнтар, архіў
Супрацоўнікі Нацыянальнага парку „Прыпяцкі” апублікавалі відэазапіс паводзінаў рысі, зроблены відэапасткай. Спэцыялісты зафіксавалі гучнае мяўканьне. Яны мяркуюць, што такім чынам самец кліча сваю “сяброўку“.
Паслухайце і вы, як гукае рысь.
Больш за 50 эўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі зь Менску ў Вільню
https://smarturl.click/WR6Lk
На чэрвень 2025 году аўтобусы застаюцца адзіным відам грамадзкага транспарту, якім можна дабрацца зь Менску ў сталіцы бліжэйшых краінаў Эўразьвязу — у Вільню, Рыгу і Варшаву. Зь Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію па-ранейшаму ня ходзяць цягнікі і ня лётаюць самалёты. Моцна абмежаваны таксама рух церазь мяжу на асабістых аўтамабілях. Цэны аўтобусных квіткоў пры ўсім гэтым дасягнулі рэкордных велічыняў і надалей растуць.
Высьвятлялі, чаму так адбываецца.
Фота ілюстрацыйнае
Маск публічна пашкадаваў пра свае пасты аб Трампе
https://smarturl.click/OLexz
«Шкадую пра некаторыя свае пасты аб прэзыдэнце [Дональдзе] Трампе на мінулым тыдні. Яны зайшлі занадта далёка», – напісаў Маск у сацсетцы X.
Канфлікт заснавальніка SpaceX м Tesla Ілана Маска і Дональда Трампа пачаўся 5 чэрвеня, калі Дональд Трамп сказаў журналістам, што «расчараваны» ў Ілану Маску, нягледзячы на іх ранейшыя «цудоўныя» адносіны.
Прычынай расчараваньня стала крытыка Маскам законапраекту аб падатковых ільготах, які Трамп назваў «вялікім прыгожым законапраектам».
На фота: ілюстрацыйны каляж
У Беларусі з 1 верасьня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў дашкольных установах
https://smarturl.click/j748Y
Міністэрства адукацыі Беларусі выключыла з палажэньня аб установе дашкольнай адукацыі права індывідуальных прадпрымальнікаў рэалізоўваць адукацыйныя праграмы.
Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове Міністэрства адукацыі, гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 верасьня 2025 году.
У ведамстве патлумачылі, што гэтая норма ўведзеная абноўленай рэдакцыяй Кодэксу Беларусі аб адукацыі.
На ілюстрацыйным фота: дзіцячы садок у Гомлі, архіў
Ужо сёньня: 130 гадоў Леапольду Родзевічу
11 чэрвеня 1895 году нарадзіўся Леапольд Родзевіч (1895–1938, Лагойскі р-н), пісьменьнік, драматург, публіцыст, палітычны і грамадзкі дзяяч. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступам нямецкіх войскаў у 1915 годзе пакінуў горад. З 1919 года жыў у Менску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газэты Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА).
Ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
Больш падзей 11 чэрвеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4Oppx
Візыт кіраўніка МЗС у Маскву як трамплін для падвышэньня статусу
https://smarturl.click/B4een
Максім Рыжанкоў адчайна змагаецца за падвышэньне статусу Міністэрства замежных спраў і свайго асабістага. Найперш, ён імкнецца павялічыць ролю МЗС у стасунках з Расеяй. А таксама бярэ на сябе прапагандысцкія функцыі.
Украіна ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа
https://smarturl.click/ZXppv
Дзьмітрыя Шаўцова абвінавачваюць у дачыненьні да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў.
Колькасьць ахвяраў страляніны ў Грацы дасягнула 10 чалавек. Адзін зь цяжкапараненых сканаў у шпіталі.
Яшчэ адзін чалавек застаецца ў крытычна цяжкім стане, паведаміла агенцтва Reiters.
«Важные истории» : ФСБ можа сачыць за карыстальнікамі Telegram
https://smarturl.click/zd666
За інфраструктуру заснаванага Паўлам Дуравым мэсэнджара Telegram адказваюць кампаніі, якія адначасова з гэтым абслугоўваюць комплексы расейскіх спэцслужбаў, што выкарыстоўваюцца для сачэньня за грамадзянамі. Гэта, як сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні, ставіць пад пагрозу бясьпеку дадзеных карыстальнікаў Telegram па ўсім сьвеце.
📈 Колькасьць карыстальнікаў нядаўна перавысіла мільярд.
Галоўнае за 11 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
🔖 Больш за 50 эўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі зь Менску ў Вільню
🔖 У Беларусі яшчэ больш як 30 рэсурсаў дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх. А колькі там усяго?
🔖 Палітзьняволенай Вікторыі Кульшы зноў прысудзілі год зьняволеньня
🔖 У Беларусі з 1 верасьня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў дашкольных установах
🔖 Чаму не працуюць пастановачныя пакаяньні школьнікаў? Адказваюць гісторык, псыхоляг і пэдагог. ВІДЭА
🔖 У Беларусі дазволілі будаваць аб’екты ў абыход зацьверджаных генэральных плянаў гарадоў
🔖 «Беларусы працуюць больш за эўрапейцаў». Чаму Лукашэнка зноў гаворыць аб працоўных мігрантах?
🔖 Чаму на «Беларусьфільме» «кіна ня будзе». Тлумачыць Валер Карбалевіч
🔖 У Беларусі стала значна менш станцый хуткай дапамогі і шпіталяў
📹 Чаму не працуюць пастановачныя пакаяньні школьнікаў? Адказваюць гісторык, псыхоляг і пэдагог
https://smarturl.click/0BpYn
«Мне здаецца, гэта такая гістэрычная, псыхапатычная рэакцыя на любую форму нонканфармізму. Усё, што не патрапляе пад шаблён, пад стандарт, яно становіцца нагодай для пакараньня, для ўжываньня гвалту», — кажа кандыдат гістарычных навук Павал Церашковіч.
«Гэта публічнае прыніжэньне», — кажа псыхоляг Ганна Матуляк. Гэта форма, якая ніколі не прыводзіць да пераасэнсаваньня свайго ўчынку, чаго б хацелася ўладам.
«Страх і запужваньне на дзяцей дзейнічаюць адваротным чынам. Яны ператвараюць гэта ў такую своеасаблівую гульню, каб абараніць сваю псыхіку ад ціску», — кажа настаўніца Тацяна Крапіневіч.
У Беларусі яшчэ 31 рэсурс дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх
https://smarturl.click/vdY7E
Сабралі з гэтай нагоды хуткую статыстыку з гэтага фаліянту.
• 1700 старонак
• 18 тысяч абзацаў
• Больш за 4300 фраз «рашэньне суду»
• Telegram — амаль 2200 згадак.
• Instagram — больш за 1770.
• TikTok — 1100.
• Facebook — больш за 960.
• YouTube — амаль 900.
• vk.com— амаль 670.
• ok.ru — больш за 320.
• twitter + x.com — амаль 300.
• Агулам згадана інтэрнэт-адрасоў — больш за 5800.
Чаму на «Беларусьфільме» «кіна ня будзе»
https://smarturl.click/j74Oq
Лукашэнка ставіць перад кінэматографам супярэчлівыя, а таму невыканальныя задачы. З аднаго боку, ён патрабуе акупнасьці фільмаў. А зь іншага боку – настойвае: «галоўнае, каб ідэалягічна вы правільна выбудоўвалі». Але пралукашэнкаўскі ідэалягічны прадукт паводле вызначэньня ня можа быць запатрабаваны на рынку кінапрадукцыі. Аналіз Валера Карбалевіча.
Фота ілюстрацыйнае
Расея перадала Ўкраіне целы 1212 загінулых вайскоўцаў
https://smarturl.click/VRvb0
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалонным паведамілі аб рэпатрыяцыі 1212 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях з расейцамі на тэрыторыі Курскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў.
Як адзначаецца ў паведамленьні, перадачы цел з Расеі спрыяў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.
Расейскія ўлады пакуль нічога не паведамляюць аб вяртаньні целаў сваіх загінулых вайскоўцаў.
За некалькі дзён да перадачы цел загінулых Расея абвінаваціла Ўкраіну ў зрыве абмену і адмове прымаць целы загінулых вайскоўцаў. У гэтую інфармацыйную кампанію уключыўся і міністар замежных спраў Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае.
Аршанскі завод «Легмаш» мае трапіць у 18-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу
https://smarturl.click/8pxdL
Паводле дакумэнтаў, да якіх атрымала доступ Радыё Свабода, «Легмаш» стане адным з чатырох прадпрыемстваў, якія маюць трапіць у новы санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.
Альянс расьсьледнікаў Беларусі яшчэ ў траўні 2024 году заявіў, што гэты завод можа працаваць на расейскую вайсковую прамысловасьць, удзельнічаючы ў вытворчасьці дэталяў снарадаў для расейскіх сыстэмаў залпавага агню БМ-21 «Град». Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць гэтага прадпрыемства ў жніўні 2024 году. Пазьней «Легмаш» трапіў пад санкцыі Канады і Вялікай Брытаніі.
Новы пакет санкцыяў яшчэ мусяць узгадніць прадстаўнікі ўсіх 27 краін Эўразьвязу. Прыняцьце дакумэнту чакаецца цягам чэрвеня.
Фота ілюстрацыйнае.
У Лос-Анджэлесе ўвялі камэнданцкую гадзіну на тле пратэстаў супраць міграцыйнай палітыкі Трампа
https://smarturl.click/oVl4A
Абмежаваньні пачнуць дзейнічаць з 20:00 па мясцовым часе да 06:00.
Паводле мэра гораду Карэн Бас, такое рашэньне прынятае для таго, каб «спыніць вандалізм і марадэрства». У выніку пратэстаў ужо пацярпелі дзясяткі аб’ектаў гарадзкой інфраструктуры, удакладніла мэр Лос-Анджэлеса.
Раней паведамлялася аб разрабаваньні 23 гандлёвых кропак у цэнтры гораду.
На фота: затрыманьне пратэстоўца, Лос-Анджэлес, 10 чэрвеня 2025
У Беларусі дазволілі будаваць аб’екты ў абыход зацьверджаных генплянаў гарадоў
https://smarturl.click/Y3pJ1
У Беларусі «удасканалілі нюансы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці.
Як паведамілі на тэлеканале «Беларусь 1», у адпаведнай пастанове ўраду Беларусі прадугледжана права абласных і Менскага гарадзкога выканкамаў будаваць аб’екты «з адступленьнем ад зацьверджанага горадабудаўнічага пляну».
Гэтая норма набыла юрыдычную моц 6 чэрвеня, але яна не распаўсюджваецца на тэрыторыю індустрыяльнага парку «Вялікі камень», зямель сельскагаспадарчага прызначэньня і ляснога фонду.
Фота ілюстрацыйнае
Сваякі памерлага ў ЗША Аляксандра Класкоўскага хочуць пахаваць яго ў Беларусі
https://smarturl.click/201bm
Сваякі Аляксандра Класкоўскага зьвярнуліся па дапамогу ў арганізацыі рэпатрыяцыі цела ў Беларусь і ягонага пахаваньня.
«Вельмі хацелася б пахаваць яго ў Беларусі, але ня ведаю, наколькі гэта рэальна», — напісала Вольга Класкоўская, сястра памерлага Аляксандра.
У Беларусі зь блізкіх сваякоў знаходзіцца толькі ягоная маці Людміла.
На фота: Аляксандар Класкоўскі ў часе акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Архіў
У Харкаве ў выніку абстрэлаў параненыя 60 грамадзян. Расейскія войскі прасоўваюцца на Данеччыне
https://smarturl.click/ReYRx
Расейскія войскі актывізавалі ўдары па Харкаве, Днепрапятроўскай і Херсонскай абласьцях.
Паводле падлікаў украінскага боку, расейскія войскі за апошнія 24 гадзіны нанесьлі па вайсковых пазыцыях і населеных пунктах Украіны чатыры ракетныя і 90 авіяўдараў, пры гэтым колькасьць запушчаных баявых дронаў дасягнула 3158 адзінак.
На фота: наступствы расейскага абстрэлы жылога сэктару Харкава 7 чэрвеня 2025 году
МНС Беларусі будзе выкарыстоўваць бесьпілётнікі, каб высачыць «стыхійныя» пляжы
https://smarturl.click/p2llb
На працягу лета ў Беларусі плянуюць масавы маніторынг месцаў купаньня. Размова як пра дазволеныя пляжы, так і пра «стыхійныя». Выкарыстаньне дронаў для гэтых мэтаў у ведамстве назвалі вельмі эфэктыўным крокам.
Галоўнае за 10 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
🖊Расея ўначы атакавала Кіеў і Адэсу. Пад ударам радзільня і хуткая дапамога. Ёсьць ахвяры
🖊Генэральны сакратар NATO заклікае павялічыць патэнцыял СПА альянсу на 400%, а інакш «трэба пачаць вывучаць расейскую мову»
🖊Мара пра мільянэра. Чаму беларускія школы за мяжой працуюць пад пагрозай закрыцьця
🖊Вялікі тэатар Беларусі зьбіраецца на гастролі ў акупаваны Крым. Многія артысты супраць
🖊У аўстрыйскім Грацы ў школе адбылася страляніна. Ёсьць ахвяры
🖊«Мой сьвет разбурыўся». Гісторыя былога беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне, якому патрэбная дапамога пасьля цяжкай траўмы
🖊«Сьцяг для ўсіх», «Як Панну Марыю надрукаваць на туалетнай паперы». Розныя думкі пра бел-чырвона-белы сьцяг на фэстывалі «Baltic Pride»
🖊Візыт кіраўніка МЗС у Маскву як трамплін для падвышэньня статусу
🖊Расея і Ўкраіна правялі чарговы этап абмену палоннымі ў фармаце «ўсе на ўсіх». Сярод іх — адзін беларус
Навукоўцы знайшлі дзікарослыя расьліны, якія лічыліся зьніклымі ў Беларусі
https://smarturl.click/nVllX
Дзікарослыя расьліны, якія называюцца сітнік стыгійскі і вераніка ілжывая. Што пра іх вядома?
Сталі вядомыя імёны расейскіх вайскоўцаў, якіх лячылі ў Беларусі пасьля няўдалай апэрацыі Расеі па захопе Кіева
https://smarturl.click/w4557
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру супольна з Украінскай і Расейскай службамі Радыё Свабода, пры падтрымцы суполкі ўкраінскіх хакераў KibOrg вэрыфікавалі інфармацыю аб параненых расейскіх вайскоўцах, якія знаходзіліся на лячэньні ў Беларусі ў часе і пасьля апэрацыі па захопе Кіева.
Генэральная пракуратура прымусіла тры IT-кампаніі заплаціць супрацоўнікам 3,8 млн рублёў
https://smarturl.click/kZ22Q
Паводле інфармацыі ведамства, агульная сума запазычанасьці склала 3 млн 800 тысяч рублёў, якую працадаўцы завінаваціліся 675 работнікам.