radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Нацыянальная ідэя разгромленая, яе найлепшыя носьбіты або забітыя, або сядзяць у турмах, або ў падпольлі і эміграцыі», — піша Сяргей Дубавец

https://smarturl.click/WR6nA

«Над краінай лунае Лукашэнка, які «не адчувае» нацыянальную ідэю, а значыць, не адчувае нацыю і саму Беларусь».


«А ў чым нацыянальныя інтарэсы Беларусі, калі глядзець на Лукашэнку? У тым, каб даіць Расею ці Кітай? Каб пасварыцца з астатнімі суседзямі?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусам прапаноўваюць бясплатны квіток у Расею і «лёгкі заробак» там

Махляры прыдумалі новую схему падману: беларусам прапануюць аднадзённую камандзіроўку ў Расею, каб адкрыць банкаўскую карту.

Як удакладняецца, апублікаваныя ў Telegram і сацсетках пасты абяцаюць беларусам аплочаную паездку ў Маскву, Санкт-Пецярбург ці Смаленск. Падчас паездкі трэба аформіць карту расейскага банка для «працэсінгу» або «крыпта-арбітражу». Аднак такую карту кібэрзлачынцы выкарыстоўваюць для вываду грошай, а той, хто аформіў карту на сваё імя, будзе несьці адказнасьць, папярэдзілі ў МУС Расеі, бо ўдзел у такіх схемах – крымінальнае злачынства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША затрымалі падазраванага ў нападзе на заканадаўцаў-дэмакратаў у Мінэсоце

57-гадовага Вэнса Лютэра Болтэра затрымалі ў лесе ля гораду Грын-Айн, дзе ён жыў.

Болтару выставілі абвінавачаньні ў забойстве двух чалавек і замаху на забойства яшчэ дваіх.

Сьцьвярджаецца, што менавіта ён, апрануўшыся ў паліцэйскую форму, застрэліў 14 чэрвеня былую сьпікерку палаты прадстаўнікоў штата Мэлісу Хортман і яе мужа Марка, а таксама зрабіў замах на сэнатара штата Джона Хофмана і ягоную жонку.

Паліцыянты знайшлі ў машыне Болтэра сьпіс зь 70 імёнаў, які ўключаў дэмакратаў, у тым ліку заканадаўцаў Мінэсоты, і тых, хто выступаў за права на аборт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выпрабаваньне на ўкраінскі патрыятызм. Украінскія байцы з Расеі і Беларусі гадамі ня могуць атрымаць новыя пашпарты ва Ўкраіне

https://smarturl.click/6Wv65

«Я чую, што ёсьць распараджэньне негалоснае расейцам і беларусам, хто ваюе, не даваць грамадзянства. На саміх судах яны просяць: мы прадстаўляем дзяржаўную ўладу, не дазваляйце, не давайце магчымасьць яму падаваць дэклярацыю, у нас устаноўка агульная па ўсіх».


Пра тое, зь якімі цякжасьцямі ў легалізацыі ва Ўкраіне сутыкаюцца беларускія і расейскія добраахвотнікі, апавядае ў сваім відэасюжэце «Настоящее время».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Эдварда Вайніловіча, Bloomsday і іншыя памятныя даты

https://smarturl.click/zd6A8

Гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст Эдвард Вайніловіч памёр 16 чэрвеня 1928 году.

У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.

На ілюстрацыі: Эдвард Вайніловіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доля беларускіх калійных угнаеньняў на ўсясьветным рынку скарацілася да 6 адсоткаў з 2021 году

https://smarturl.click/ReYX9

Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO) у чэрвеньскай справаздачы «Пэрспэктывы харчаваньня» прааналізавала падзеі, якія ўплываюць на усясьветныя рынкі харчовай прадукцыі.

Асобныя разьдзелы дакумэнту прысьвечаныя аналізу рынку ўгнаеньняў пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны і яго аднаўленьню.

Згодна зь інфармацыяй FAO, доля беларускага калію ва ўсясьветным гандлі ўгнаеньнямі скарацілася з 9 % у 2021-м да 6 % у 2024 годзе.

Пры гэтым доля расейскіх аналягічных угнаеньняў павялічылася з 18 % у 2021-м да 25 % — у 2024 годзе, дзякуючы скасаваньню некаторых абмежаваньняў на пастаўкі ўгнаеньняў з Расеі.

На фота: чыгуначныя перавозкі беларускага калію, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі расказалі, дзе і калі дазволяць паляваньне на мядзьведзяў

https://smarturl.click/7vEzD

У Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету паведамілі, што паляваньне на жывёл будзе дазволена не ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і цягам толькі пэўных пэрыядаў.

На мядзьведзя дазволілі паляваць у Віцебскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзьненскім, Аршанскім, Сеньненскім і Ўшацкім раёнах Віцебскай вобласьці, і ў Барысаўскім і Лагойскім раёнах Менскай вобласьці.

На мядзьведзя можна будзе паляваць з 1 ліпеня да 31 сьнежня, а на рысь — з 1 кастрычніка па 31 студзеня.

Прадстаўнік Дзяржаўнай інспэкцыі паевдаміў, што пры падрыхтоўцы парадку правядзеньня паляваньня на мядзьведзя і рысь спэцыялісты арыентаваліся на расейскую практыку.

На ілюстрацыйным фота: паляўнічы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Авіякампанія Flydubai на тле абвастрэньня сытуацыі паміж Ізраілем і Іранам скасавала рэйсы ў Менск

https://smarturl.click/L3GQM

Дзяржаўная авіякампанія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Flydubai рэйсы ў Менск і зь Менску, якія мусілі адбыцца 15 чэрвеня.

Як вынікае з сайту Нацыянальнага аэрапорту «Менск», скасаваны рэйс зь Менску ў Дубай — самалёт мусіў вылецець а 0.30, а таксама з горада Дубай у беларускую сталіцу, які плянаваўся на 23.30.

Адпаведныя рэйсы кампаніі, заплянаваныя на 16 чэрвеня, пакуль ёсьць у раскладзе палётаў.

Кампанія Белавія ад выкананьня рэйсаў у Дубай не адмовілася.

На фота: цэнтар горада Дубай. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі, емэнскія хусіты далучыліся да баявых дзеяньняў на баку Тэгерану

https://smarturl.click/kZ2o2

Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі ў ноч на 15 чэрвеня, пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што канфлікт можна лёгка спыніць і папярэдзіў Тэгеран на выпадак нанясеньня ўдараў па амэрыканскіх мэтах.

Як паведаміла агенцтва Reuters, ізраільскія выратавальныя каманды зь ліхтарыкамі і сабакамі абыходзілі руіны жылых будынкаў, разбураных у выніку ўдараў, каб знайсьці тых, хто выжыў, пасьля таго, як загінулі як мінімум 10 чалавек, у тым ліку дзеці.

Раніцай ізраільскія вайскоўцы заклікалі іранцаў, якія жывуць паблізу ядзерных рэактараў і вайсковых аб’ектаў тэрмінова эвакуавацца, а прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу заявіў, што напады Ізраіля дагэтуль — нішто ў параўнаньні з тым, што Іран убачыць неўзабаве.

На фота: ізраільскія выратавальныя каманды зь ліхтарыкамі і сабакамі шукаюць людзей у разбураным у выніку ўдару Ірана жылым доме, 15 чэрвеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень пачатку суду над сябрамі Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі

15 чэрвеня 1949 году ў Менску пачаўся суд над Саюзам змаганьня за незалежнасьць Беларусі, падпольнай арганізацыяй, што дзейнічала ў 1946–49. 18 падсудных атрымалі розныя тэрміны няволі.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/zd69w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 чэрвеня

📌 10 кілямэтраў салідарнасьці. Беларусы ў Вільні правялі роварны прабег у падтрымку зьняволеных журналістаў. ФОТА

📌 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла кнігу Сімяона Полацкага

📌 Праз сто гадоў у Вільні зьявіўся новы «Золак»

📌 Ізраіль пашырае апэрацыю ў Іране. Пад удар трапіў нафтавы завод у Тэбрызе

📌 МЗС: сярод пацярпелых у ізраільска-іранскім канфлікце грамадзян Беларусі няма

📌 Расея зноў перадала Ўкраіне 1200 целаў. Сярод абмененых жывых палонных беларусаў не было

📌 Пракуратура ў Менску зацікавілася арандатарамі гістарычных будынкаў. Але зь якой мэтай?

📌 Праваабаронца Кісьляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі

📌 «Крэатыўны кансьпіралягічны ход». Чаму Лукашэнка ўсё шукае вінаватых у «бульбяной змове»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура ў Менску зацікавілася арандатарамі гістарычных будынкаў. Але зь якой мэтай?

https://smarturl.click/e06zX

Больш за 200 сталічных арганізацый займаліся бізнэсам у помніках архітэктуры і не адлічвалі працэнт прыбытку ў фонд Аляксандра Лукашэнкі па падтрымцы культуры і мастацтва.

Генэральная пракуратура запатрабавала ліквідаваць парушэньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла кнігу Сімяона Полацкага

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданьне кнігі «Жазло кіраваньня» Сімяона Полацкага. У прэс-рэлізе ініцыятывы сьцьвярджаецца, што гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.

«Жазло кіравання» («Жезлъ правленіѧ») было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага" — пішуць удзельнікі ініцыятывы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль пашырае апэрацыю ў Іране. Пад удар трапіў нафтавы завод у Тэбрызе

https://smarturl.click/y6kZB

Армія абароны Ізраілю пашырае апэрацыю на тэрыторыі Ірану, заявіў дарадца прэм’ер-міністра Дзьмітрый Гендэльман. Паводле яго слоў, удары наносяцца па дзясятках ключавых аб’ектаў, уключаючы пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет, вайсковыя базы і стратэгічную інфраструктуру.

Пасьля гэтага іранскія СМІ паведамілі аб выбухах на паўночным захадзе краіны. У прыватнасьці, агенцтва Mehr паведаміла пра гучныя выбухі у Тэбрызе. Верагодна, ізраільская авіяцыя атакавала там нафтавы завод, а таксама вайсковую базу шагіда Факуры, якая прымыкае да міжнароднага аэрапорту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронца Кісьляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі

https://smarturl.click/VRvgj

У сувязі з масавымі адмовамі ў наданьні грамадзянам Беларусі прытулку ў Грузіі беларускі праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся да генэральнага пракурора і амбудсмэна гэтай краіны. У звароце праваабаронца пазначыў, што лічыць «практыку адмовы ў наданьні статусу ўцекача МУС Грузіі ўсім грамадзянам Беларусі дыскрымінацыяй паводле прыкметы нацыянальнага паходжаньня і злачынствам, прадугледжаным артыкулам 1421 Крымінальнага кодэксу Грузіі (расавая дыскрымінацыя)».

У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданьні прытулку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📹 Украінская служба Радыё Свабода здолела ўстанавіць расейскіх вайскоўцаў, якія, верагодна, датычныя да расстрэлаў чатырох цывільных грамадзян і двух удзельнікаў мясцовай тэрытарыяльнай абароны.

https://smarturl.click/VRv7b

Гэтых шасьцёх чалавек забілі 4-5 сакавіка 2022 году падчас расейскай акупацыі ў раёне Яблунскай вуліцы ў горадзе Буча, які месьціцца за 30 кілямэтраў на захад ад Кіева.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні сёньня пачнецца як найменш 108-мы суд за «здраду дзяржаве»

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 16 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над 39-гадовым Андрэем Занеўскім. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасьць абвінавачваньня невядомая.

Агулам ад 2020 году за «здраду дзяржаве» былі засуджаныя прынамсі 107 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея дапамагла эвакуаваць з Ірану грамадзян Беларусі празь мяжу Азэрбайджану

Міністэрства замежных спраў Расеі паведаміла пра эвакуацыю з Ірану 238 грамадзян Расеі, Беларусі і Таджыкістану.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, эвакуацыя адбывалася праз наземную мяжу паміж Іранам і Азэрбайджанам, паколькі паветраная прастора праз узаемныя абстрэлы Ізраілю і Ірану застаецца закрытай.

МЗС Беларусі пакуль нічога не паведамляе пра ўласныя спробы эвакуаваць беларускіх грамадзян з зоны канфлікту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры краін G7 сабраліся на саміт у Канадзе на тле абмену ўдарамі паміж Ізраілем і Іранам

https://smarturl.click/MG4zo

Трамп яшчэ раз заявіў, што настаў час для ўгоды.

А прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен зьвярнула ўвагу на сувязь паміж крызісамі ў Ізраілі і Ўкраіне, адзначыўшы, што іранскія бесьпілётнікі і балістычныя ракеты бʼюць па гарадах ва Ўкраіне і Ізраілі.

«Таму гэтыя пагрозы трэба вырашаць разам», — падсумавала яна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 чэрвеня

📌Нефутбольны стадыён. Што будзе з кітайскім падарункам Беларусі і ці пабачыць ён перамогі нацыянальнай зборнай

📌Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы? Моўны тэст

📌Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі, емэнскія хусіты далучыліся да баявых дзеяньняў на баку Тэгерану

📌Авіякампанія Flydubai на тле абвастрэньня сытуацыі паміж Ізраілем і Іранам скасавала рэйсы ў Менск

📌Расея з пачатку чэрвеня атакавала Ўкраіну амаль 3 тысячамі дронаў

📌Урад Беларусі скасаваў амаль 2,5 тысячы пастаноў, што ўхвальваліся ад 1928 году

📌Доля беларускіх калійных угнаеньняў на ўсясьветным рынку скарацілася да 6 адсоткаў з 2021 году

📌У Беларусі расказалі, дзе і калі дазволяць паляваньне на мядзьведзяў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Расея з пачатку чэрвеня атакавала Ўкраіну амаль 3 тысячамі дронаў

https://smarturl.click/vdYxv

Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай: абстрэлы грамадзянскай інфраструктуры ў Палтаўскай вобласьці і на расейскай тэрыторыі — у Татарстане і Калініградзе, вяртаньне цел загінулых.

Агляд за 15 чэрвеня.

На фота: наступствы аднаго з ранейшых удараў расейскіх вайскоўцаў па Крамянчуку, 6 чэрвеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вандруем па-беларуску! Моўны тэст

https://smarturl.click/MG4Ba

Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі скасаваў амаль 2,5 тысячы пастаноў, што ўхвальваліся ад 1928 году

https://smarturl.click/4OpvD

У Беларусі з 1 студзеня 2026 году страцяць юрыдычную моц 2 473 пастаноў, якія ў розныя часы ўхвальваў аналягічны цяперашняму ўраду орган, пачынаючы з Савета народных камісараў Беларускай ССР.

Найстарэйшыя сярод такіх пастаноў — рашэньні, ухваленыя ў 1928 годзе («Аб арганізацыі Інстытуту беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук»), у 1939 («Аб арганізацыі музэя ў Магілёве, у доме, дзе жыў і працаваў т. Арджанікідзэ ў 1919 годзе»), у 1944 («Аб арганізацыі Беларускага моладзевага тэатра»), і ў 1945 («Аб адкрыцьці пэдагагічных вучэльняў у Калінкавічах Палескай вобласьці, Ганцавічы Пінскай вобласьці і Пружанах Берасьцейскай вобласьці», а таксама «Аб адкрыцьці тэхнікуму фізычнай культуры ў Гомлі».

Сярод скасаваных пастаноў таксама рашэньні, што ўхвальваліся ў 1950-1991 гады, а таксама ўжо ў незалежнай Беларусі, пачынаючы з 1991 году і заканчваючы 2024-ым.

На фота: Дом ураду Беларусі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нефутбольны стадыён. Што будзе з кітайскім падарункам Беларусі і ці пабачыць ён перамогі нацыянальнай зборнай

https://smarturl.click/mBlqz

10 чэрвеня ў Менску зь вялікай увагай дзяржаўных прапагандыстаў прайшоў таварыскі футбольны матч зборных Беларусі і Расеі. Адбыўся ён на нядаўна пабудаваным Нацыянальным стадыёне, які ўлады Беларусі прэзэнтавалі як сваё чарговае дасягненьне. Расказваем, што з пабудовай можа адбывацца далей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У амэрыканскім штаце Мінэсота забілі і паранілі двух мясцовых палітыкаў і іх сужэнцаў

https://smarturl.click/lA2Rq

Кангрэсмэн штату Мінэсота Мэліса Гортман і яе муж былі застрэленыя, а сэнатар Джон Гофман і ягоная жонка параненыя ў ноч на 14 чэрвеня. Губэрнатар штату Майк Уолц паведаміў, што гэта былі палітычна матываваныя замахі. Ён выказаў спадзяваньне, што Гофман і ягоная жонка выжывуць.

У палітыкаў і іх сужэнцаў стралялі ў іх дамах. Сьледчыя кажуць, што падазраваны быў апрануты так, каб стварыць уражаньне, што ён афіцэр паліцыі. Абое палітыкі былі абраныя адпаведна ў Кангрэс і Сэнат штату Мінэсота ад Дэмакратычнай партыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз сто гадоў у Вільні зьявіўся новы «Золак»

https://smarturl.click/qBbLx

14 чэрвеня ў Вільні афіцыйна запрацавала яшчэ адна культурніцкая прастора для беларусаў. Праца «Золку» пачалася з урачыстага адкрыцьця і танцаў, працягнулася лекцыяй пра біткойны, гістарычным квізам і праглядам новага анімацыйнага фільму, а завяршылася канцэртам беларускіх музыкаў.

Такая праграма дае магчымасьць уявіць, чым «Золак» будзе займацца штодня, але ў розных фарматах. Тут будуць праходзіць вечарыны і канцэрты, наведнікі змогуць здабываць новыя веды і карысныя навыкі, гуляць у інтэлектуальныя гульні, знаёміцца з карцінамі беларускіх мастакоў, слухаць музыку і абмяркоўваць навінкі кіно і літаратуры. Ёсьць нават лазьня. Адрас прасторы Vinenio g.50D. Знайсьці яе лепш праз Paneriu g. 37, на тэрыторыі былога заводу ELFA.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея зноў перадала Ўкраіне 1200 целаў. Сярод абмененых жывых палонных беларусаў не было

https://smarturl.click/9oeqj

Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі паведаміў пра чарговы этап абмену целамі загінулых вайскоўцаў з Расеяй. Кіеў атрымаў яшчэ 1200 цел, гаворыцца ў заяве.

Мінабароны Расеі таксама паведаміла, што Масква і Кіеў правялі сёньня абмен ваеннапалоннымі — чацьвёрты за апошні тыдзень. Расейскія вайскоўцы знаходзяцца на беларускай тэрыторыі. Колькасьць абмененых бакі не раскрылі. Паводле крыніц Радыё Свабода, беларусаў сярод абмененых вайскоўцаў не было.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ў Вільні правялі роварны прабег у падтрымку зьняволеных журналістаў

14 чэрвеня ў сталіцы Літвы адбыўся роварны прабег «Едзем за сваіх» — акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі, якія знаходзяцца ў вязьніцах. Прабег арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), якая сёлета адзначае 30 гадоў ад заснаваньня.

«Больш за 40 беларускіх журналістаў па-ранейшаму за кратамі за сваю прафэсійную дзейнасьць і актыўную жыцьцёвую пазыцыю. Гэты роварны прабег — напамін пра іх лёсы і сыгнал, што мы будзем і далей змагацца за іх вызваленьне», — сказаў напачатку акцыі адзін зь яе арганізатараў, праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіно, беспарадкі і TikTok. Карбалевіч пра галоўныя падзеі тыдня

https://www.youtube.com/watch?v=9ZRGoWfekpI

Расея атакуе Ўкраіну, беларуская прапаганда пра беспарадкі ў ЗША, TikTok блякуе Ціханоўскую і Латушку, а Лукашэнка ўзяўся за бульбу і кіно. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра галоўныя падзеі тыдня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ізраілі ў выніку іранскіх удараў загінулі чатыры чалавекі. Ракетныя атакі працягваюцца з абодвух бакоў

https://smarturl.click/E1GZ5

Чатыры чалавекі загінулі, больш за 70 атрымалі раненьні ў выніку іранскіх удараў па Ізраілі ў ноч на суботу, 14 чэрвеня. Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post. Значна пацярпеў горад Рышон-ле-Цыён недалёка ад Тэль-Авіву. Ракета пацэліла ў жылы квартал, мноства будынкаў разбурана. У Тэль-Авіве і Рамат-Гане пацярпелі дамы і адбыліся пажары.

У сваю чаргу Армія абароны Ізраілю паведаміла аб новай маштабнай паветранай апэрацыі мінулае начы. Паводле паведамленьня ЦАХАЛ, дзясяткі зьнішчальнікаў нанесьлі ўдары па раёнах вакол Тэгерану. Атакі былі накіраваныя на зьнішчэньне інфраструктуры супрацьпаветранай абароны Ірану.

Читать полностью…
Subscribe to a channel