radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія ўлады абнавілі лічбу забітых у Кіеве ў выніку апошніх расейскіх удараў. Пацьверджана 10 сьмерцяў. Сярод забітых — грамадзянін ЗША.

У першай палове дня ўкраінскія ўлады паведамлялі пра большую колькасьць ахвяраў, але гэтыя лічбы не пацьвердзіліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супрацоўніца банку, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «сьпіс тэрарыстаў»

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». У ім зьявіліся прозьвішчы пяці чалавек. Сярод іх Аляксандар Сьцепановіч, Ганна Папай, Іван Каваленка, Аляксандар Мазурын, Яўген Кудзін.

Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1303 чалавекі, зь іх 609 — беларусы.

🔸Яўген Кудзін — шматдзетны бацька, пратэстанцкі вернік. Мужчыну абвінавачвалі ў «закліках да нанясеньня шкоды нацыянальнай бясьпецы» (ч. 3 арт. 361 КК), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калёніі. Аднак, мяркуючы па інфармацыі ў «сьпісе экстрэмістаў», ён застаўся на волі. Прысудам, падобна, стала «хатняя хімія» або адтэрмінаваньне пакараньня, мяркуе dissidentby.

🔸Аляксандар Мазурын, хутчэй за ўсё, быў затрыманы ў пачатку сьнежня 2024 году. Яму 44 гады, а судзілі яго за «распальваньне сацыяльнай варожасьці і варажнечы».

🔸Івану Каваленку 30 гадоў, яго асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненьні міліцыянта». Вядома, што мужчына — зь Ніканавічаў.

🔸Ганна Папай (на здымку) працавала ў банку, яе асудзілі за ахвяраваньні пратэстоўцам, прызначыўшы 2,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

🔸Пра справу 44-гадовага Аляксандра Сьцепановіча вядома таксама няшмат. Яго асудзілі ў Берасьцейскім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Такім чынам, з названых людзей, якіх КДБ унёс у сьпіс «тэрарыстаў», праваабаронцы ведаюць дакладны прысуд толькі аднаму чалавеку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па папулярным у насельніцтва крэдытным тарыфе на жыльлё

«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па праграме «Іпатэка экспрэс» — галоўнай праграме на другасным рынку і гатовых новабудоўлях. На гэта зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Литовская о жилье».

💵 Стаўка пры куплі жыльля ў фізычных асобаў на агульных падставах, у прыватнасьці, зьнізілася з 18,18% да 17,4%. Пры куплі ў забудоўніка на агульных падставах — з 17% да 16,4%. Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у фізычных асобаў — з 16% да 14,5%. Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у забудоўніка — з 14,5% да 13,5%.

Адначасна скараціліся ліміты — зараз пры куплі кватэры на другасным рынку ў фізычнай асобы банк крэдытуе да 80% кошту аб’екту.

🏚 Гэта можа азначаць, што колькасьць зьдзелак павялічыцца — перш за ўсё, за кошт чаргавікоў, для якіх крэдыты сталі зноў даступнымі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КНДР накіруе ў Расею вайсковых будаўнікоў для аднаўленьня Курскай вобласьці

Як паведаміла расейскае агенцтва «Новости», сакратар Савета бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу дамовіўся аб гэтым зь кіраўніцтвам КНДР.

«Пяць тысяч чалавек, аб’яднаных у адну дывізію вайсковых будаўнікоў, якія будуць займацца аднаўленьне Курскай вобласьці. Гэта такая братэрская дапамога карэйскага народу і кіраўніка Кім Чэн Ына», — працытавала агенцтва Сяргея Шайгу.

Раней Паўночная Карэя накіравала ў Расею некалькі тысяч сваіх вайскоўцаў, каб дапамагчы ў баях з украінскай арміяй на тэрыторыі Курскай вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канстытуцыйны суд адмаўляецца разглядаць скаргі асуджаных завочна. Вось якая прычына

Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі на парушэньне ягоных правоў падчас завочнага судовага працэсу. Суд уступіў з Судаленкам у перапіску. Але той не зьбіраецца здавацца.
https://smarturl.click/JnB7w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шок і гора. Расейскі ўдар па гарадах Украіны ў ноч на 17 чэрвеня ФОТА
https://smarturl.click/j74bd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка паставіў «кадравы экспэрымэнт» і прыгразіў за невыкананьне акопамі

Аляксандар Лукашэнка на выязной нарадзе па сельскай гаспадарцы выказаўся пра кадравы экспэрымэнт, які праводзіць сярод кіраўнікоў вобласьцяў.

Ён заявіў, што сярод цяперашняга складу старшынь аблвыканкамаў ужо палова – не аграрыі. Гэтыя людзі займалі высокія пасады ў энэргетыцы і сілавых структурах.

Лукашэнка разьлічвае, што яны ўзьнімуць узровень дысцыпліны, а спэцыялістаў-аграрыяў у рэгіёнах хапае і бязь іх. Тым, хто не спраўляецца, ён прыгразіў «акопамі»:

«Ня хочаце ў акопах сядзець, у гразі вошай пладзіць – давайце працаваць. Захаваньне тэхналёгій і ваенная дысцыпліна. Вам дадзены ўсе правы. Калі ня хочам вайны, значыць, трэба працаваць правільна».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі фармалізавалі крытэры ўключэньня ў сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў і дадалі новыя артыкулы

https://smarturl.click/7vEV7

Пералічылі больш за паўсотні артыкулаў
, прысуд па якіх = аўтаматычнае ўключэньне ў сьпіс экстрэмістаў.

Прапаганда вайны і незаконнае атрыманьне замежнай дапамогі з мэтай тэрарыстычнай дзейнасьці — новыя падставы для ўключэньня ў тэрарыстычны сьпіс.

У «сьпіс тэрарыстаў» будуць дадаваць па «ўзгодненым рашэньні» кіраўнікоў КДБ, МУС, генпракурора або іх намесьнікаў, «з улікам інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі». Гэта тычыцца абвінавачаных або асуджаных па артыкуле «распальваньне варожасьці».

Для выключэньня зь «сьпісу тэрарыстаў» грамадзянін павінен сам зьвярнуцца ў КДБ і абгрунтаваць сваю просьбу.

З экстрэмісцкага сьпісу выпісацца яшчэ складаней. Трэба, каб прайшло 5 гадоў пасьля пагашэньня судзімасьці. А гэта ад 7 да 12 гадоў ужо пасьля вызваленьня з калёніі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ілан Маск апублікаваў аналіз мачы, каб даказаць, што не наркаман

Такім чынам ён хоча абвергнуць абвінавачваньне Трампа на свой адрас, кінутае падчас публічнай сваркі: «Кончаны наркаман». Вынікі аналізу, зробленага 13 чэрвеня, сьведчаць, што ў Маска ў арганізьме ня выяўлена ніякіх наркотыкаў і сьлядоў ад іх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Так выглядае Кіеў пасьля начной атакі расейскімі дронамі і ракетамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы ўсе крыху звар’яцелі». Рэпартаж з варшаўскай сустрэчы Сьвятланы Алексіевіч

https://smarturl.click/w45X8

Нягледзячы на ХХІ стагодзьдзе, мы жывём у нейкім новым сярэднявеччы.


Вельмі важна захаваць сябе. Ня даць цемры часу нас растаптаць.


Нянавісьць яшчэ нікога ня выратавала.


Чалавек сацыялізму, які дзясяткі гадоў сядзеў у лягеры, — ня можа ён выйсьці за браму лягеру і адразу стаць вольным.


Часу ім не перамагчы. Час заўсёды ідзе наперад.

У Варшаве адбылася сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч. Вялікая заля Новага тэатру не магла зьмясьціць усіх ахвотных: людзі сядзелі на падлозе, стаялі ў праходах. На сустрэчу прыйшлі каля 500 чалавек.

У кастрычніку 2020 году нобэлеўская ляўрэтка, старшыня Беларускага ПЭНу, сябра Каардынацыйнай рады Сьвятлана Алексіевіч вымушана была пакінуць Беларусь. Ужо амаль пяць гадоў Алексіевіч жыве ў Бэрліне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы, якіх эвакуявалі з Ірану, прыляцелі ў Менск

Эвакуяваныя з Ірану грамадзяне Беларусі і Расеі прыляцелі ў Менск рэйсам «Белавія» з Баку, паведамілі ў МЗС.

Пасольствы Беларусі ў Азэрбайджане і Іране арганізавалі выезд з Ірану 20 грамадзян Беларусі і трох грамадзян Расеі. Яны перасеклі сухапутную мяжу Ірану і Азэрбайджану ўчора.

Сёньня раніцай эвакуяваныя вылецелі рэйсам «Белавія» з Баку ў Менск.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп датэрмінова пакінуў саміт G7, каб заняцца «важнымі справамі» ў Вашынгтоне

Пры гэтым ён публічна realDonaldTrump/posts/114696999897040583">абверг словы прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона, нібыта ён вяртаецца для таго, каб заняцца спыненьнем агню паміж Ізраілем і Іранам.

«Няправільна! Ён не ўяўляе, чаму я зараз еду ў Вашынгтон, але гэта дакладна ня мае нічога агульнага са спыненьнем агню. Значна больш маштабнае. Наўмысна ці не, Эмануэль заўсёды памыляецца. Чакайце навін!» — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы.


Яшчэ раней ён заклікаў жыхароў іранскай сталіцы тэрмінова пакінуць горад.

«Іран павінен быў падпісаць „угоду“, якую я ім казаў падпісаць. Якая ганьба і марнаваньне чалавечых жыцьцяў. Проста кажучы, ІРАН НЯ МОЖА МЕЦЬ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ. Я казаў гэта зноў і зноў! Усе павінны неадкладна эвакуавацца з Тэгерану!» — realDonaldTrump/posts/114695407357588413">напісаў Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картускага лягеру для палітычных зьняволеных, дзень памяці Аркадзя Смоліча

📆 17 чэрвеня 1934 году польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку. У Польшчы пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер для палітычных зьняволеных.

📆 У гэты ж дзень у 1938 годзе расстраляны Аркадзь Смоліч, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e06gD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Стакгольме заявіла, што беларускія жанчыны ў 2020 годзе зьмянілі ход гісторыі

16–17 чэрвеня ў Стакгольм прымае форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — міжнародную плятформу, прысьвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.

Сьвятлана Ціханоўская ў вітальным слове зьвярнула ўвагу на тое, як жанчыны сталі маральнай апорай рэвалюцыі 2020 году.

«Пасьля таго, як у нас скралі перамогу на выбарах, беларускія жанчыны зьмянілі ход гісторыі. Яны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцый. Яны ня выйшлі са зброяй ці лёзунгамі нянавісьці. Яны выйшлі з годнасьцю, мужнасьцю і любоўю — да сваёй краіны і свайго народу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхары Тэгерану апісваюць дні ізраільскіх авіяўдараў

У гутарцы з журналістамі жыхарка іранскай сталіцы гаворыць, што ў Тэгеране пакуль хапае прадуктаў. На выезьдзе з гораду заторы, бо многія спрабуюць выехаць у правінцыю, каб ня трапіць пад удар. Дэталі ў відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці ёсьць негалоснае распараджэньне не даваць замежнікам украінскае грамадзянства? Меркаваньні беларусаў Украіны

https://smarturl.click/zd6jE

Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за парушэньне правілаў увозу і карыстаньня бесьпілётнікамі

Намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс паведаміў, што за другое цягам году парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня без дазволу бесьпілётнікаў уводзіцца крымінальная адказнасьць.

„Калі асобай будуць учыненыя паўторныя дзеяньні цягам году пасьля адміністрацыйнай адказнасьці, то будзе ўжо крымінальная адказнасьць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу. […] Паводле гэтага артыкулу прадугледжана максымальная адказнасьць да двух гадоў пазбаўленьня волі“, — паведаміў ён.

Андрэй Ліс дадаў, што адпаведны праект закону на разгляд у Палату прадстаўнікоў унёс урад.

„Як мы бачым, цяпер гэтыя, здавалася б, бяскрыўдныя прадметы — бесьпілётнікі, авіямадэлі актыўна выкарыстоўваюцца на тэатры ваенных дзеяньняў, могуць выкарыстоўвацца для ажыцьцяўленьня актаў тэрарызму і ў мэтах кантрабанды“.


Апошнім часам Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пэрыядычна паведамляе пра затрыманьні грамадзян у памежжы пры спробе выкарыстаць бесьпілётнік. Апошні выпадак адбыўся 16 чэрвеня на мяжы з Польшчай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Казахстану загаварыў па-кітайску. Гэта ня проста так

На саміт «Кітай – Цэнтральная Азія» сабраліся ў Астане кіраўнікі цэнтральнаазіяцкіх краін і кітайскі лідэр Сі Цзіньпін.

Што будуць абмяркоўваць на саміце?

*пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і каардынацыі;
*гандлёва-эканамічныя сувязі і транспартна-транзытную інтэграцыю;
*пытаньні энэргетыкі, інавацыяў і ўстойлівага разьвіцьця.

Уступнае слова на саміце прэзыдэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў пачаў на кітайскай мове. Bloomberg у артыкуле напярэдадні візыту Сі Цзіньпіна ў Казахстан называе астанінскі саміт «супрацьвагай» саміту G7 у Канадзе. На думку выданьня, прыезд лідэра КНР у Астану дэманструе, што Цэнтральная Азія ў зоне актыўнага інтарэсу Кітаю і ён гатовы пазмагацца з ЗША за ўплыў у рэгіёне.

-Сі Цзіньпін паабяцаў краінам ЦА бязвыплатны грант — 1,5 млрд юаняў (больш як 200 млн даляраў).

-Такаеў заявіў пра супрацоўніцтва з Кітаем у ядзернай энэргетыцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швэды ўстурбаваліся мадэрнізацыяй ядзернай базы пад Асіповічамі. Літва новых пагрозаў у гэтым ня бачыць

🇸🇪 Швэдзкая тэлевізія SVT апублікавала 16 чэрвеня спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна, што пад Асіповічамі мадэрнізуецца сховішча ядзернай зброі савецкіх часоў. Здымкі травеньскія.

☢️ Вакол базы тры шэрагі плоту.

☢️ Ёсьць новая пагрузачная плятформа на чыгунцы.

☢️ Аб’ект мае сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Акрамя Асіповічаў, мадэрнізуюцца ядзерныя вайсковыя абʼекты ў Расеі — у Калінінградзе, на Кольскім паўвостраве і Новай Зямлі.

У гэтым швэдзкія аўтары бачаць пагрозу для паўночнай Эўропы.

🇱🇹 Прэмʼер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што літоўская выведка гэтую інфармацыю даўно ведае, «імаверна, нават больш, чым швэды», — перадае LRT.

Ён адзначыў, што сытуацыя не стварае дадатковых пагрозаў для Літвы і не патрабуе новых захадаў.

Як вынікае з выказваньняў літоўскіх палітыкаў, яны разьлічваюць, што Літву ад ядзернага нападу з усходу абараняе стратэгія ядзернага стрымліваньня ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арганізатар нелегальнай міграцыі: «Празь Беларусь спрабаваць небясьпечна»

https://smarturl.click/AxekO

«У рэальнасьці небясьпечна і непрадказальна. На мяжы — міны, загароды, патрулі. Людзей ловяць і без размоваў перадаюць у ТЦК. Але нават калі ўдалося прайсьці — у Беларусі ты не грамадзянін. Тыя, хто трапляе ў Беларусь, расказвалі рознае. Адных разварочвалі, другіх трымалі ў ізалятарах».


Маршрут украінскіх ухілістаў праз Гомельскую вобласьць ня самы папулярны, але некаторыя людзі з Украіны выбіраюць яго для таго, каб трапіць у Эўразьвяз — раней шмат пісалі пра тое, што пасьля затрыманьня, праверкі і допыту беларускія памежнікі адвозяць украінскіх ухілістаў на мяжу з Польшчай.

Некалькіх арганізатараў нелегальнай міграцыі ў Беларусь затрымалі і засудзілі ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🙋‍♀️ «Жанчыны добрыя на доўгіх дыстанцыях». Як зьмянілася роля жанчын у палітыцы пасьля 2020 году

https://smarturl.click/vdYgG

16–17 чэрвеня ў Стакгольме праходзіць форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», прысьвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.

📍Чаму жанчыны дагэтуль збольшага недастаткова бачныя і не на першых ролях у палітыцы?

📍Як перастаць жыць 2020 годам?

📍Якія задачы стаяць перад жанчынамі ў 2025 годзе?

Паслухалі выступоўцаў і задалі пытаньні ўдзельніцам форуму ў Стакгольме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За гады кіраваньня Лукашэнкі закрылася больш як траціна шпіталёў

З 1994 году колькасьць бальнічных арганізацый у Беларусі зьменшылася на 35,2% — з 871 да 564, падлічыў «Позірк».

Скарачэньне закранула ўсе рэгіёны краіны, за выключэньнем Менску, дзе адзначаны рост на 12,8%.

Найгорш — у Магілёўскай вобласьці, дзе шпіталёў стала менш у 2,1 раза.

На 17 чэрвеня лякарні, што засталіся, шукалі амаль 2800 спэцыялістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цана вайны: іранскія і ізраільскія мірныя жыхары ў эпіцэнтры ўдараў.

https://smarturl.click/y6kjJ

Мірнае насельніцтва Ізраілю і Ірану апынулася ў эпіцэнтры масавых удараў паміж дзьвюма краінамі — гэта дэманструюць фота зь месца падзеяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Гомельшчыне рабочых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, бо кітайскія канкурэнты пераманьваюць замоўцаў з Расеі

«Загрузка ўпала прыкладна на траціну, замоваў стала менш. Ужо ёсьць прастоі», — расказала «Флагштоку» крыніца, зьвязаная з прадпрыемствам.

Паводле суразмоўцы, выкарыстаньне магутнасьцяў скарацілася ў тым ліку праз замоўцаў з Расеі, якія падпісалі кантракт, але потым адмовіліся ад яго выкананьня. Прычына ў прыходзе на расейскі рынак канкурэнтаў з Кітаю — у Рэчыцкага заводу мэталавырабаў сарвалася маштабная замова: «Учынілі заводу страты на 6 ці 7 мільёнаў даляраў».

https://smarturl.click/4OpeW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія Ізраілю заявіла пра гібель новага начальніка іранскага Генштабу: другога за чатыры дні

У выніку начнога нападу ізраільскіх ВПС у Іране быў забіты начальнік Генштабу ўзброеных сіл Алі Шадмані. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.

У Іране гібель Шадмані афіцыйна пакуль не пацьвердзілі.

Шадмані быў прызначаны начальнікам Генштабу ўзброеных сіл Ірану некалькі дзён таму – пасьля таго як у выніку ізраільскага нападу 13 чэрвеня быў забіты папярэдні кіраўнік Генштаба Махамад Багеры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нетаньяху ня выключыў ліквідацыю Хамэнэі

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху ня выключыў магчымасьці ліквідацыі вярхоўнага лідэра Ірану Алі Хамэнэі, заявіўшы:

«Гэта не прывядзе да эскаляцыі канфлікту, а пакладзе яму канец».


Ён абверг паведамленьні пра імкненьне Ірану да перамоваў, назваўшы іх «фальшывымі».

Нетаньяху сказаў, што падтрымка ЗША ў ліквідацыі ядзернай праграмы Ірана адпавядае інтарэсам Амэрыкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦У начы Расея бамбіла Кіеў, Адэсу і Запарожжа. Ёсьць ахвяры

📌 Кіеў. Сама меней 14 чалавек загінулі, у тым ліку грамадзянін ЗША.

Больш за 40 чалавек пацярпелі, 30 зь іх шпіталізаваныя.

Былі атакаваныя 27 месцаў у розных раёнах украінскай сталіцы, у тым ліку жылыя дамы, адукацыйныя ўстановы і абʼекты крытычнай інфраструктуры.

У адным з шматпавярховікаў абрынуўся падʼезд.

📌 Запорожжа. Расейскія войскі нанесьлі як мінімум чатыры ўдары. Пашкоджаны шматпавярховы дом, інтэрнат і 30 гаражоў. Выбуховай хваляй выбіты вокны ў больш чым 50 кватэрах. На тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў адбыўся пажар.

📌 Адэса. Сама меней 13 чалавек пацярпелі, у тым ліку дзіця. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.


🇷🇺 Расея. Міністэрства абароны заявіла, што за ноч перахапіла і зьнішчыла 198 украінскіх дронаў над Белгародзкай, Курскай, Бранскай, Варонескай, Цьвярской, Ліпецкай, Арлоўскай, Тамбоўскай, Тульскай абласьцямі і ў Маскоўскім рэгіёне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 16 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌«Нацыянальная ідэя разгромленая, яе найлепшыя носьбіты або забітыя, або сядзяць у турмах, або ў падпольлі і эміграцыі», — Сяргей Дубавец

📌Выпрабаваньне на ўкраінскі патрыятызм. Украінскія байцы з Расеі і Беларусі гадамі ня могуць атрымаць новыя пашпарты ва Ўкраіне

📌Радыё Свабода ідэнтыфікавала расейскіх вайскоўцаў, імаверна, датычных да забойстваў у Бучы

📌Нафтавы падарунак і ўзьвелічэньне Пуціна. Як канфлікт Ізраілю і Ірану можа паўплываць на вайну Расеі супраць Украіны?

📌Як выглядаюць іранскія заводы пасьля ўдараў Ізраілю. Фота з спадарожніка

📌Чым выкліканы дыпляматычны плюралізм Менску ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану

📌Публікацыя Свабоды атрымала ўзнагароду ад «Зялёнай сеткі»

📌У Беларусі на траціну вырасьлі даўгі прадпрыемстваў і фіксуецца запаволеньне росту розьнічнага таваразвароту

📌Улады Беларусі прыдумалі чарговае абмежаваньне для агратурыстычнага бізнэсу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Канадзе адкрываецца саміт G7. Запрошаны і Ўладзімір Зяленскі

Лідэры ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Японіі, а таксама прадстаўнікі ЭЗ, сустрэнуцца на фоне вайны Расеі супраць Украіны, рэзкага абвастрэньня канфлікту паміж Ізраілем і Іранам, а таксама рознагалосьсяў паміж ЗША і шэрагам іншых краін «сямёркі», у прыватнасьці, у пытаньні мытаў.

«Самай важнай мэтай для сямі вядучых індустрыяльных краін сьвету было б дасягнуць згоды і пачаць дзейнічаць», — заявіў перад пачаткам сустрэчы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц, які ўпершыню ўдзельнічае ў такім мерапрыемстве.

Читать полностью…
Subscribe to a channel